nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Расея: ад Івана Жахлівага да маёра Еўсюкова

23 лютага, 2010 | Няма каментараў

Аляксей Шырапаеў (узята з http://shiropaev.livejournal.com/41689.html)

d0a8d18bd180d0b0d0bfd0b0d0b5d19e

Іван Жахлівы – фігура матрычная. Менавіта ён перадвызначыў «нашае ўсё»: тып дзяржавы, характар яе ўзаемаадносінаў з народам, са зьнешнім сьветам і нават «з Богам». Калі і можна казаць пра «бацькузаснавальнікаРасеі, які заклаў усе яе культурнадзяржаўныя параметры, то гэта, вядома ж, Іван Жахлівы. Спрэчка аб Грознымгэта спрэчка аб самой Расеі, аб яе каштоўнасьцях і сэнсах. Гэта спрэчка аб нашым мінулым, цяперашнім і, галоўнае – нашай будучыні.


Каб лепш зразумець Жахлівага, трэба разгледзець, спадчыньнікам каго і чаго ён выступаў у якасьці носьбіта ўлады. Грозны ўспадкаваў Масквукаб стаць яе квінтэсэнцыяй і сьцягам. Што ж такое Масква? Чаму яна стала «зьбіральніцай рускіх земляў»? Дый таму, што карысталася сваім выключным палітычным становішчам, якое ўручыла ёй Арда. Масква выконвала брудную работу акупацыйнай ардынскай камендатуры на рускіх землях. Пры гэтым, абапіраючыся на Арду, Масква ўпарта, без посьпеху, падмінала пад сябе іншыя рускія дзяржавы, насаджаючы на Русі абсалютна нябачаныя дагэтуль парадкі – тыя самыя, што маскоўскія князі засвойвалі ў ханскай стаўцы. Калі Сарай саслабеў, Масква заняла яго месца ў якасьці новага цэнтра ўлады. Гэта і стала пачаткам Расеі.

Вось вельмі важная дэталь, красамоўна гаворачая аб становішчы Масквы ў перыяд яе станаўленьня і аб стаўленьні да яе астатняй Русі. Л.М.Гумілёў прызнае: «Апазіцыя Маскве выразна зафіксавана і ў літаратурных помніках. Так, В.Л. Камаровіч, разглядаючы Кіцежскую легенду, паказаў, што слова “татары” выкарыстоўвалася ў ёй у якасьці цэнзурнай зашыфроўкі. Пад “татарамі” ў легендзе мелася на ўвазе… Масква, якая, захопліваючы горад за горадам, ўсталёўвала ў іх новыя парадкі, вельмі непрыемныя для прыхільнікаў даўніны». Такі погляд на Кіцежскую легенду дапамагае ўсьвядоміць яшчэ і вось што. У вачах наўгародцаў, цьверычаў, разанцаў, суздальцаў маскоўскія калабарацыяністы, якія стала ўціскалі сваіх разам з Ардой, былі палітычна неадрознымі ад татараў, як кажуць, да ступені зьмяшэньня. Уся Русь памятала, як Юры Маскоўскі і ягоны брат Іван Каліта ў саюзе з татарамі спусташалі землі Цьвяры, Разань, Смаленск…

Такім чынам, актыўнае станаўленьне расейскай дзяржаўнасьці, якое пачалося ў канцы XV стагоддзя пры Іване Трэцім – дзедзе Івана Жахлівага [так, бітву пад Воршай памятаем… – Рэд.] – гэта, па сутнасьці, праекцыя ранейшай палітыкі Масквы як Ардынскай акупацыйнай камендатуры. Сутнасьць гэтай палітыкі – насаджэньне на Русі прынцыпова новага цывілізацыйнага тыпу, заснаванага на ўсходнім дэспатызме і антызаходніцтве. Менавіта гэтыя галоўныя складальнікі ляглі ў падмурак расейскай дзяржаўнасьці, перадвызначаўшы яе далейшы генэзіс.

У сьвятле сказанага становіцца зразумелай сутнасьць канфлікту Масквы з дэмакратычным Ноўгарадам [а таксама з ВКЛ ды іншымі дзяржавамі. – Рэд.]. Гэта не канфлікт цэнтра зь «сепаратыстамі», гэта канфлікт розных цывілізацый – расейскай і рускай.

Масква захапіла і акупавала Русь – вось адпраўная кропка ўсьведамленьня паходжаньня расейскай дзяржавы і паняцьця “Расея”. А таксама адпраўная кропка разуменьня феномена Івана Жахлівага. Толькі ўсьвядоміўшы палітыку Жахлівага як паслядоўную палітыку акупанта, можна разгадаць «таямніцу» гэтага ўладара. Толькі ўнікнуўшы ў прыроду расейскай дзяржавы як дзяржавы-акупанта, тыпалагічна нязьменнай на працягу стагоддзяў, можна зразумець, дзе мы жывем і што з намі адбываецца.

Эпоха Жахлівага – гэта эпоха канчатковага, можна сказаць, бальшавіцкага здушэньня Русі Расеяй. Маскоўскае царства, гэтая аграмадная акупацыйная камендатура, радыкальна выступіла супраць рэшткаў ненавіснай «даўніны». Мэта палітыкі цара Івана: канчаткова зрабіць «ардынскую традыцыю традыцыяй ўнутранай», «нацыянальнай асаблівасьцю» (В. Навадворская). Жахлівы вырашыў, па выразе Ю. Афанасьева, раз і назаўсёды «саскабліць па жывым» з рускай зямлі рэшткі дамангольскага еўрапейскага ўкладу разам з яго носьбітамі. Для гэтага патрабаваўся сьпецыяльны, небывалы яшчэ апарат тэрору і ўціску – прадцеча ЧК. Ім і стала апрычніна (1565 г.). Ніякай «загадкі» ў яе зьяўленьні няма. Апрычніна – прамое спараджэньне акупацыйнай сутнасьці феномена Масквы.

Сутнасьць падзелу краіны на апрычніну і земшчыну становіцца зразумелай, калі ўзгадаць словы М.Кастамарава аб тым, што земшчына «ўяўляла зь сябе нібы чужую заваяваную краіну». Больш за тое: адразу пасьля падзелу краіны на названыя частцы Жахлівы ўзяў зь земшчыны «кантрыбуцыю» у памеры 100 тысяч рублёў – на апрычныя патрэбы. Гісторык В.Б.Кобрын піша: «Каб уявіць сабе, што азначала ў XVI стагоддзі гэтая сума, можна ўзгадаць, што паселішча зь некалькімі вёскамі прадавалі за 100 – 200 рублёў. Укладу ў манастыр у 50 рублёў было дастаткова, каб укладчыка і яго родных паміналі штодня да таго часу, пакуль “бог вяліць гэтай сьвятой абіцелі стаяці“. За 5 – 6 рублёў можна было купіць шубу на куньім мяху. Гадавы грашовы аклад служылага пры двары чалавека невысокага рангу быў роўны 5 -10 рублям, а 400 рублёў – гэта быў самы высокі баярскі аклад. Такім чынам, 100 тысяч рублёў складалі гіганцкую па тых часах суму. Натуральна, плацілі грошы сяляне і пасадскія людзі; гэтыя сродкі літаральна выкалачвалі зь іх». Як бачым, ня толькі Пётр Першы і таварыш Сталін выкалачвалі зь сялянства рэсурсы на «мадэрнізацыю»

Тыпалагічна апрычнік – гэта новы варыянт ханскага баскака на рускай зямлі. Ды і сам цар – гэта тыпалагічна хан. Прычым Іван Жахлівы ў палемікі з Захадам адкрыта абгрунтоўваў легітымнасьць свайго тытула пераемнасьцю з ардынскімі «царамі», як называлі на Русі ханаў. Дарэчы, па маці, Алене Глінскі, Жахлівы, як вядома, быў нашчадкам Мамая – відавочна, гэта дала падставу Стэфану Баторыю папракаць Івана ў тым, што той «крывёю сваёю парадніўся з басурманамі» …

Злачынны генезіс маскоўскай улады і маскоўскай дзяржаўнасьці добра разумеў князь Андрэй Курбскі – тут-та і крыюцца глыбінныя прычыны яго канфлікту з Грозным. Вуснамі Курбскага Жахлівага выкрывала акупаваная Масквой Русь: «Хоць я шмат грэшны і нягодны, аднак народжаны ад высакародных бацькоў, ад племені вялікага князя смаленскага Фёдара Расьціслававіча; а князі гэтага племені не прывыклі сваю плоць ёсьці ды кроў братоў сваіх піць, як у некаторых здаўна вядзецца звычай: першым адважыўся Юры Маскоўскі ў Ардзе на сьвятога вялікага князя Міхаіла Цьвярскога, а за ім й іншыя…».

Кульмінацыя апрычнага тэрору – паход на Ноўгарад (1570), які стаў сапраўднай ўнутранай вайной на вынішчэньне. Як адзначае В.Б.Кобрын, «Ноўгарад не выпадкова быў абраны царом Іванам для нанясеньня ўдару» – там, нягледзячы ні на што, «усё дыхала» памяцьцю пра «даўніну», пра веча, пра ганзейскія сувязі з Захадам. Гэтую памяць Жахлівы вырашыў вынішчыць масавым тэрорам, які лютаваў на працягу пяці тыдняў. Тэрор, які не адрозьніваў ні полу, ні ўзросту, насіў падкрэсьлена зьверскі характар [прайшло амаль паўтысячагоддзя, але ў Чачні мы бачым тое самае. – Рэд.], быў пакліканы паралізаваць жахам волю ацалелых наўгародцаў, роўна як і жыхароў іншых рэгіёнаў Маскоўскага царства.

Пагром ахапіў ня толькі Ноўгарад, але і навакольныя наўгародскія зямлі. Пра тое, што адбывалася, даюць уяўленьне мемуары немца-апрычніка Генрыха Штадена, які са сваім атрадам наляцеў на адну зь сядзібаў: «Наверсе мяне сустрэла княгіня, якая хацела кінуцца мне ў ногі. Але, спалохаўшыся майго грознага выгляду, яна кінулася назад у палаты. Я ж усадзіў ёй сякеру ў сьпіну, і яна ўпала на парог. А я перакрочыў праз труп і пазнаёміўся зь іх дзявочай». Штаден піша, што, выйшаўшы ў паход на Ноўгарад, ён меў адну кабылу, а вярнуўся «з 49-ю; зь іх 22 былі запражаны ў сані, поўныя ўсялякага дабра».

Што ж такое апрычніна? Банда акупантаў на чале з акупантамі-царом.

«Пісцовыя кнігі, – піша В.Б.Кобрын, – складзеныя ў першыя дзесяцігоддзі пасьля апрычніны, ствараюць уражаньне, што краіна адчула спусташальнае варожае нашэсьце. “У пусьце” ляжыць ня толькі больш за палову, але часам да 90 адсоткаў зямлі, часам на працягу многіх гадоў. Нават у цэнтральным Маскоўскім павеце апрацоўвалася ўсяго каля 16% ворнай зямлі. Частыя згадкі пра “ворыва-пералогі“, якія ўжо “кустоўем парасьлі“, “лесам-рошчай парасьлі” і нават “лесам парасьлі ў бервяно, у кол і ў жэрдзь”: страявы лес пасьпеў вырасьці на былым ворыве. Многія памешчыкі згалелі настолькі, што кінулі свае маёнткі, адкуль разьбегліся ўсе сяляне, і ператварыліся ў жабракоў – “цягаліся між двароў“».

Сапраўдным бедствам стаў «хлебны недарод», прычыны якога, чытаем у Кобрына, «хаваліся ня толькі ў неспрыяльным надвор’і, але і ў немагчымасьці спакойна весьці гаспадарку ва ўмовах мабілізацыі сялян для абознай павіннасьці ў войсках, рабаваньняў і гвалтоўных экспрапрыяцый. Сялянская гаспадарка пазбаўлялася рэзерваў, і першы недарод парушаў няўстойлівую раўнавагу. Пачаўся голад, стала масавай сьмяротнасьць.

З-за кавалачка хлеба чалавек забіваў чалавека, – піша Штаден. – А у вялікага князя па дварах у яго падклетных вёсках (асабістыя вёскі цара. – В.К.)… стаяла шмат тысяч ськірдаў неабмалочанага хлеба ў снапах. Але ён ня хацеў прадаваць яго сваім падданым, і шмат тысяч людзей памерла ў краіне ад голаду”».

Гісторык Б.В.Сапуноў рашуча нязгодны з калегамі, якія называюць агульную лічбу ахвяр тэрору Івана Жахлівага: прыкладна 10 тысяч чалавек. «Пакараных, – настойвае Б.В.Сапуноў, – а таксама загінулых падчас Вялікага апрычнага тэрору было шмат больш. Дастаткова ўзгадаць разгром Ноўгарада, які дзелавіта апісаў немец Генрых Штаден. Дададзім разгром іншых рускіх гарадоў, вялізныя страты ў ходзе прайгранай Лівонскай вайны 1558-83 гг., спусташэньне цэнтра краіны, зафіксаванае пісцовымі кнігамі, каб зрабіць выснову, што ў тыя гады меў месца спланаваны генацыд рускага народу (выдзелена мной – А.Ш.) .

Але нават 10.000 пакараных сьмерцю ў краіне з насельніцтвам у сярэдзіне ХVI стагоддзя ў 10-12.000.000 чалавек – гэта страшная лічба!..».

Такім чынам, кропкай гістарычнага адліку для Расеі стаў спланаваны генацыд яе насельніцтва, масавы псіхалагічны шок, татальны страх. Гэта стала генетычным кодам расейскай дзяржаўнасьці, які задаў яе акупацыйнай-рэпрэсіўны характар. Юры Афанасьеў канстатуе перацяканьне «ў сучаснасьць сапсаванасьці ўсяго савецкага (расейскага) соцыюму як нейкай сукупнай субстанцыі. Ня ўлады толькі й ня толькі насельніцтва, не пагалоўна ўсяго насельніцтва і не літаральна кожнага прадстаўніка ўлады, а менавіта ўсяго ўлада-насельніцтва ў іх арганічнай непадзельнасьці ды ўзаемаабумоўленасьці на грунце іх рукатворнай павернутасьці ў прыроднае зьверства» [а прычынай гэтай улада-насельніцтва непадзельнасьці й пераемнасьці дзікунства зьяўляецца імперскі статус Расеі, як структуры, як сістэмы, без істотных структурных пераўтварэньняў якой нічога памяняцца ня зможа, уся паталогія будзе ўвесь час аданаўляцца ў чарговых пакаленьнях і пасьля чарговых гістарычных катаклізмаў. – Рэд.].

Менавіта гэтая «сапсаванасьць соцыуму» і ляжыць у аснове Расеі як культурна-дзяржаўнага феномена [наадварот: імперскі феномен Расеі ёсьць прычынай “сапсаванасьці сацыюму”. – Рэд.]. І заданая першапачаткова яна была не бальшавікамі, а Іванам Жахлівым, перад якім усе былі «роўныя ў рабстве». Бальшавікі гэтую «сапсаванасьць соцыюму» толькі пацьвердзілі і пагоршылі. Менавіта апрычніна спрыяла сьцьвярджэньню ў Расеі прыгону ў асабліва цяжкай форме, што ракавым чынам адбілася на фармаваньні грамадзянскай супольнасьці, на рускім нацыянальным характары, на ўсім нашым гістарычным лёсе. Без прыгону не было б ні савецкага калгаснага ладу, ні самога Саўка.

Бальшавізм – гэта рэгенерацыя апрычніны, яе марксісцкае артыкуляваньне.

Інтэрнацыянальны склад першых пакаленьняў бальшавікоў якраз і пацьвярджае гэты тэзіс, паколькі рускі этнічны чыньнік у расійскай дзяржаўнай традыцыі – велічыня заўсёды бясконца малая; тая ж апрычніна Жахлівага была інтэрнацыянальнай.

Бальшавізм, незалежна ад заяўленых спачатку мэтаў, стаў радыкальным ачышчальным сродкам ад «заходняй скверны», якая скапілася ў Расеі за два пецярбургскіх стагоддзі. Дух Малюты лунаў у скляпеньнях ЧК. 1917 – гэта канфлікт паміж хісткай еўрапейскай надбудовай Расеі й яе базавай Ардынскай матрыцай, яе прыродай. Вось у чым сутнасьць т.зв. «Рускай рэвалюцыі». Чужародная надбудова еўрапеізму была зьмецена, адрынута – як пісаў Барыс Пільняк, рэвалюцыя зноў «супрацьпаставіла Расею Еўропе. І яшчэ. Зараз жа, пасьля першых дзён рэвалюцыі, Расея побытам, норавам, гарадамі – пайшла ў сямнадцатае стагоддзе». Далей, далей – у шаснадцатае!

Сувязь паміж Іванам Жахлівым і Сталіным ляжыць зусім не ў галіне павярхоўных аналогій. Той, хто адмаўляе гэтую сувязь ці не бачыць яе, нічога ня ведае пра Расею. Сам жа Сталін гэтую сувязь ўсьведамляў вельмі глыбока. У ходзе сустрэчы з навукоўцамі й работнікамі кіно, якая адбылася пасьля выхаду другой серыі фільма «Іван Жахлівы», Сталін вельмі пахвальна сказаў пра цара, «супрацьпастаўляючы яго Пятру I, які занадта шырока адкрыў дзверы для Захаду, і ў іх заляцела шмат дрэннага».

Сталін і Ко адкрыта паўтаралі – праўда, у значна большых маштабах – генацыдна-рэпрэсіўныя метады Івана Жахлівага і яго дзеда, Івана Трэцяга. Прыкладаў для параўнаньня мноства. У 1478 г., пасьля чарговага паходу Івана Трэцяга на Ноўгарад, з «крамольнага» горада было выслана і расьселена па гарадах Масковіі больш за 1000 сем’яў купецкіх і дзяцей баярскіх. Праз некалькі дзён пад канвоем з Ноўгарада на чужыну пагналі яшчэ 7.000 сем’яў. Справа была зімой, мноства ссыльных загінула па дарозе, бо людзям не далі нават сабрацца. Ацалелых расьсеялі па Масковіі, наўгародскім дзецям баярскім давалі маёнткі на чужыне, а замест іх на Наўгародчыну сялілі маскавітаў. Гэтая карціна генацыду надзіва падобная на раскулачваньне-расказачваньне, калі ў ачышчаныя ад «генетычных контррэвалюцыянераў» станіцы засялялі сялян з цэнтральных рэгіёнаў. Акупацыйна-рэпрэсіўныя парадыгмы расійскай дзяржаўнасьці надзіва устойлівыя.

Іван Жахлівы, натуральна, не адставаў ад свайго дзеда. Кастамараў піша, што ў апальных землеўладальнікаў «адбіралі ня толькі зямлі, але нават дамы і ўсю рухомую маёмасьць; здаралася, што іх у зімовы час высылалі пешшу на пустыя землі. Такіх няшчасных было больш за 12.000 сямействаў; многія гінулі па дарозе…». Як бачым, сталінскія творцы раскулачваньня не прыдумалі нічога прынцыпова новага, высаджваючы напаўраспранутых ссыльна-перасяленцаў у дрымучай тайзе ці ў голай тундры.

Нават наўмысны Галадамор 1932-33 гг., арганізаваны з мэтай зламаць у сялянства, найперш украінскага, волю да супраціву – і той не зьяўляецца вынаходніцтвам бальшавікоў. Вышэй ужо прыводзілася сьведчаньне Штадена пра нежаданьне Грознага дапамагаць паміраючаму з голаду народу – відавочна, такім чынам гасудар хацеў умацаваць лаяльнасьць сваіх падданых. Ёсьць прыклады і наўпроставай арганізацыі масавага голаду Іванам Жахлівым. Па заканчэньні тэрору ў Ноўгарадзе, Жахлівы загадаў спаліць ўсе запасы хлебу ды іншага харчаваньня, зарубіць быдла; апрычнікі крушылі дамы, вышыбалі вокны і дзьверы (нагадаю, справа была ў студзені). Пагром ішоў і ў навакольлі горада, дзе гасударавы людзі вынішчалі ўсю маёмасьць народа, аж да хатніх жывёл. У выніку, як піша Кастамараў, зьнішчэньне «хлебных прыпасаў і хатняй жывёлы зрабіла страшны голад і хваробы ня толькі ў горадзе, але і ў яго навакольлі; даходзіла да таго, што людзі елі адзін аднаго і вырывалі мёртвых з магіл».

Апрычны генацыд і генацыд бальшавіцкі – гэта як дзьве стэрэакалонкі, якія даюць паўнавартаснае гучаньне Расеі, яе сэнсаў.

Што яшчэ сказаць? Мы жывем у дзяржаве, створанай Іванам Жахлівым. Зьяўленьне кнігі Уладзіміра Сарокіна «Дзень апрычніка» вельмі знакавае – інтуіцыя гэтага сапраўднага пісьменьніка заўсёды беспамылковая. Бо «дзень апрычніка» Еўсюкова, які [як вядома] правёў адстрэл грамадзян у супермаркету, глыбока невыпадковы. Еўсюкоў – гэта прамы вынік пяцівекавой селекцыі расейскіх «гаударавых слуг».

Ужо ўгаданы немец Штаден сьведчыць: «Любы з апрычных мог… абвінаваціць любога зь земскіх ў тым, што той вінен яму быццам бы нейкую суму грошай. І хаця б да таго апрычнік зусім ня бачыў абвінавачанага ім земскага, земскі ўсё ж павінен быў выплаціць апрычніку грошы, інакш яго штодня білі публічна на таргу бізуном або батагамі до таго часу, пакуль не заплаціць… Апрычнікі выраблялі над земскімі такія штукі, каб атрымаць ад іх грошы ці дабро, што і апісаць немагчыма».

Гэты кодэкс паводзін акупанта стаў трывалай псіхалагічнай матрыцай для расейскіх «гасударавых людзей», аж да цяперашніх сьпецслужбаў і МУС. У выпадку з маёрам Еўсюковым яна заявіла пра сябе з спрадвечнай сілай. І такіх выпадкаў можна прывесьці дзясяткі. Напрыклад, яшчэ шэсьць гадоў таму ў Дзімітраўградзе Ульянаўскай вобласьці два пяныя мянты зьверскі катавалі й забілі чалавека толькі за тое, што ён перашкодзіў ім купіць бутэльку гарэлкі без чаргі. А вось нядаўні «эпізод»: міліцэйскі нарад спыніў грамадзяніна ў двары яго дома, у чалавека на яго бяду не аказалася дакументаў; затрыманага павезьлі, была, у пастарунак, але па дарозе ўзялі й забілі ў бязьлюдным месцы – проста паленаваліся везьці гэтага «лоха» ў мянтоўку. Падобнай хронікай можна запоўніць цэлыя старонкі. Што стаіць за дзеяньнямі ўсіх гэтых бандытаў у пагонах? Той самы апрычны дух, стаўленьне да насельніцтва, як да быдла, «земшчыны», аддадзеных на корм, у карыстаньне «гасударавым людзям».

Народ у Расіі – толькі аб’ект харчаваньня для Сістэмы, сродак да існаваньня яе функцыянераў, будзь то чыноўнік любога рангу, міліцыянт або, тым больш, чэкіст. А калі гэты сродак пачынае занадта пад нагамі блытацца… Тут-та вам і маёр Еўсюкоў, які паказаў «земскім людзішкам» іх месца.

 

На шчасьце, да сьвядомасьці «людзішак» пачынае худа-бедна даходзіць, што гэтая дзяржава ўяўляе для іх наўпроставую і сьмяротную небяспеку.

Прысуд Еўсюкову, нават дэманстратыўна строгі, нічога ня зьменіць: і Жахлівы караў сваіх апрычнікаў, і берыеўцы расстрэльвалі яжоўцаў, а Сістэма-та заставалася. Зразумела, што ўсе размовы пра «рэформу МУС» – мыльный пузыр. Проста таму, што МУС – гэта ўсяго толькі зьменшанае падабенства расійскай дзяржавы ў цэлым, мадэль імперскай бюракратычнай піраміды зь яе карупцыяй, непранікальнасьцю для грамадства, абыякавасьцю і жорсткасьцю да чалавека. МУС сваім стаўленьнем да народу ўсяго толькі рэтранслюе пазіцыю дзяржавы [уладаў] ў цэлым. І гэта цэлае ніколі ня зможа радыкальна рэфармаваць сваю частку, пры гэтым застаючыся ранейшым. Але ў тым-та і справа, што расійская дзяржава-акупант ня можа зьмяніцца. Яна можа гніць, развальвацца, шалець, мімікраваць, але стаць іншай – свабоднай, адкрытайня можа. Такі яе злачынны “генатып”.

Патрабуецца прынцыпова іншая дзяржава – дэмакратычная і сапраўды федэратыўная, складзеная з раўнапраўных суб’ектаў – рэспублік, у тым ліку з рускіх рэспублік; нешта накшталт «злучаных штатаў Расеі».

Ці здольны на гэта наш «сапсаваны соцыюм»? Паглядзім.

 


Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы