nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

17 сакавіка, 2010 | 8 каментарыяў

З нагоды нацыянальнага сьвята 25 Сакавіка – Дня адраджэньня беларуска-літвінскай дзяржавы – рэдакцыя сайта Нашазямля.орг аб’яўляе аб чарговай сустрэчы прыхільнікаў стварэньня

БЕЛАРУСКАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ

d091d183d181d0b5d0bbСустрэча адбудзецца 27 сакавіка г.г. (субота) у 1100 у Менску каля помніка Янку Купалу (прасьпект Скарыны-Незалежнасьці, сквер насупраць цырка). Гэта будзе другая падзея такога роду (са справаздачай пра першую можна пазнаёміцца тут: nashaziamlia.org/2009/03/29/2004).

Галоўны сэнс плануемага мерапрыемства заключаецца ў тым, каб зноў сустрэцца і дамовіцца аб фармаце нашага ўдзелу ў будучай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі (або няўдзеле ў ёй).


Ад рэдакцыі сайта будзе прысутнічаць Алесь Астроўскі.

Адначасова нагадваем, што сябрамі будчага Руху могуць быць толькі беларусы, якія гатовыя ахвярна спрыяць дасягненьню аб’ектыўных інтарэсаў уласнага беларуска-літвінскага народу, і што ўся наша дзейнасьць зьяўляецца і будзе заставацца толькі легальнай.


8 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Шаноўнае, спадарства.
    Аргкамітэт Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху , просіць лічыць яго удзельнікам сустрэчы, якая адбудзецца 27 сакавіка 2010г.
    Дэлегуем права голасу, ад нашага імя, Сп. А. Астроўскаму.
    Пленай працы.
    З павагай.
    Я.Мурашка, старшыня аргкамітэту БМДР

  2. Беларус кажа:

    У сьвятле кульбітаў нашых “дэмакратаў і лібжралаў”, лічу вартым увагі заяву ўкраінскіх нацыяналістаў:

    http://www.svoboda.org.ua/dokumenty/zayavy/014090/

    Яна яшчэ раз выкрывае ўсё здрадніцтва лібэрастаў…

  3. Актывіст кажа:

    Даволі цікавы выступ З.Пазьняка (і пра выбары, і пра саюз палякаў). Было б добра, каб паважаная рэдакцыя яго змясціла: http://www.bielarus.net/archives/2010/03/23/1785
    А гэта артыкул спадара Валерыя Буйвала, у ім ён прыводзіць паралель паміж змаганнем грэцкаага і беларускага народу за сваю незалежнасць: http://www.bielarus.net/archives/2010/03/23/1786 Упэўнены, што чытачам ён быў бы цікавы )

  4. Рэдакцыя кажа:

    Дзякуй, спадар “Актывіст” за інфармацыю.
    Мы гэтыя артыкулы ня толькі прачытаем, выставім (як мінімум часткова), але і прааналізуем.
    Цяпер мы зьбіраем усё па польскай тэме, больш поўны аналіз якой пачнецца хутчэй за ўсё з пачаткам красавіка.

  5. Беларус кажа:

    Займаючыся “польскай тэмай” варта ўзгадаць і мэтанакіраваныя напады мясцовых палякаў і кантралюемых імі “незалежных” СМІ на сп-ра Сяргея Ярша і часопіс “Беларускі Рэзыстанс”.
    Гэтая посльская кампанія амаль ідэнтычная, але яшчэ больш цынічная па сваёй сутнасьці, кампаніі палякаў супраць Бандэры і бандэраўцаў.
    Бо пасьля друку на старонках “БР” рэальных дакумэнтаў КДБ СССР, што сьведчаць аб Беларускім супраціве, варта было б падаваць на гэтых паноў зь СПБ (асабліва Пачабута) да суду.

  6. Дарафей кажа:

    Актывісту, наконт артыкулу спадара Валерыя Буйвала. Параўнанне барцьбы грэкаў і беларусаў за незалежнасць лічу не зусім удалым. Справа у прынцыповай розніцы ворагаў гэтых народаў. У грэкаў гэта відавочны вораг- турцыя з культурай, мовай і рэлігіяй, якія моцна адрозніваліся ад грэцкай. У выпадку беларусаў, польскія і рускія культуры, мовы падобны на беларускую, а што тычыцца рэлігіі, то і першыя і другія мелі тут аднаверцаў. На маю думку, больш удала будзе параўновываць з Аўстрыяй ці нават з Люксембургам (нешта сярэднее).

  7. Рэдакцыя кажа:

    Спадару “Беларусу”.
    Ці не маглі б вы падаць канкрэтныя Е-адрасы ўзгаданых вамі матэрыялаў?

  8. Беларус кажа:

    Пашквілі Пачобута тут (спасылка адна, але там і на папярэднія зноскі):

    http://arche.by/by/18/20/938/
    Дарэчы, раю зьвярнуць увагу на камэнтары. Там нават незалежная спасылка ёсьць, якая выкрывае
    паляка (выданьне КДБ, дзе пералічаны ўсе крыніцы, якім карыстаўся Сяргей Ёрш):
    http://www.fas.harvard.edu/~hpcws/documents.htm

    Адказ у часопісах “БР”:
    http://www.kamunikat.org/rezystans.html?pubid=12493
    http://www.kamunikat.org/rezystans.html?pubid=13447

    Варта зьвярнуць увагу на апошні, 2 (7) нумар часопісу за 2009 г. Там ужо нават копіі дакумэнтаў, якія падцьверджываюць правату сп-ра Ярша надрукаваны.

    Ну, а аб тым які гвал паднялі палякі адносна Бандэры і наогул украінскага вызваленчага руху пісалі амаль усе парталы ўкраінскіх нацыяналістаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы