nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Заява аргкамітэту Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху

20 красавіка, 2010 | 2 каментарыя

Нагадваем, што 7.01.2010 г. на галоўнай плошчы Віцебска быў затрыманы сябра партыі КХП БНФ Сяргей Каваленка. Яго затрымалі за тое, што ён узьняў нацыянальны сымбаль – бел-чырвона-белы сьцяг – на належную яму вышыню. Гэты сымбаль рэжым Лукашэнкі забараніў у тым ліку і для таго, каб улагодзіць невялікую купку ветэранаў, якія захаваліся дасёньня дзякуючы таму, што ўсю вайну “ваявалі” ў заградатрадах, у СМЕРШы, у лясах заходніх абласьцей Беларусі й Украіны супраць змагароў за незалежнасьць ад улады бальшавікоў.

Супраць Каваленкі распачатая справа паводле 2-й часткі 339 артыкула Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае ў лепшым выпадку арышт ад 3 да 6 месяцаў, а ў горшым – турэмнае зьняволеньне на тэрмін да 6 гадоў. Аркамітэт Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР)  разглядае інкрымініруемы яму артыкул як неадэкватны ў адносінах да здзейсьненага ўчынку. Рыхтуецца расправа над сумленным беларусам.

Мы лічым, што рэпрэсіўнай машыне рэжыму патрэбны закладнікі, каб было чым гандляваць з Захадам. Аргкамітэт БМДР заклікае грамадства трымаць пад пільным наглядам лёс С.Каваленкі і не дазволіць рэжыму расправіцца зь ім.

Сьпіс палітзьняволеных пашыраецца. Працягваецца ганебны працэс над сьвядомым беларусам Мікалаем Аўтуховічам, які кінуў пальчатку ў твар рэжыму. Паводле Аўтуховіча, версію пра тэрарызм сьледства цалкам прыдумала на замову кіраўнікоў Ваўкавыска, Гарадзенскай вобласьці, а таксама шэрагу вышэйшых чыноўнікаў у Менску, якія помсьцілі яму за барацьбу з карупцыяй.

16 красавіка пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў суд пакараць Мікалая Аўтуховіча 20 гадамі зьняволеньня, Уладзімера Асіпенку і Аляксандра Ларына – 11 гадамі, а Міхаіла Казлова – 3 гадамі зьняволеньня.  Адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка не спадзяецца на тое, што суд вынесе яго падабароннаму справядлівы прысуд.

Сапелка заявіў: «На жаль, суд прыняў эстафету сьледства і максімальна абмежаваў бок абароны ў пошуках доказаў невінаватасьці сваіх падабаронных … Нялішне будзе паразважаць, а чаму мэтай стаў менавіта Аўтуховіч? На маю думку, таму, што такі бізнэсмэн уладам Беларусі не патрэбны. Нармальны бізнэсмэн павінен быць напужаным, злодзеем, абыякавым, якога ненавідзяць людзі. Аўтуховіч да вобразу местачковага алігарха не падышоў. Ён незалежны, чысты перад законам, неабыякавы да бедаў і патрэбаў гараджан, а таксама валявы і рашучы ў адстойваньні сваіх правоў. Ён мог бы знайсьці паразуменьне з уладай, але ня стаў гэтага рабіць. Мог бы прагульваць свае прыбыткі, а замест гэтага займаўся дабрачыннасьцю ды дапамогай тым, хто меў у гэтым патрэбу. Але вядома, што тых, каго ў нас любіць народ, ня вельмі любіць улада. Зьняволеньне ў калоніі перад гэтым арыштам не зламала яго. А такі чалавек больш небясьпечны за дзясятак палітыкаў-дэмагогаў, псеўдалідэраў псеўдаструктураў”.

Суайчыньнікі, рэжым Лукашэнкі, перачакаўшы дзесяць гадоў пасьля таямнічых сьмерцяў А.Майсені ды Г.Карпенкі, верагодных забойстваў Ю.Захаранкі, В.Ганчара, А.Красоўскага, З.Завадскага і не атрымаўшы ад большасьці грамадства ніякай рэакцыі супраціву, зноў пачаў зацягваць у машыну рэпрэсій сумленных беларусаў. І не за надпісы на платах. У справу пайшоў найбольш страшны артыкул – “тэрарызм”. Кошт гэтых абвінавачваньняў – жыцьцё. Вяртаюцца метады 1937-га года. Аднак чутныя толькі кволыя галасы пратэсту невялікай купкі сумленных беларусаў. Палітычныя дзеячы, усялякія кааліцыі, блокі і грамадскія арганізацыі  (у тым ліку і тыя, што заяўляць аб сваёй “элітарнасьці” і гатоўнасьці пераняць уладу) сёньня больш заклапочаны віртуальнымі выбарамі, пытаньнямі  сэкс-меншасьцяў і асабістым дабрабытам. Голаса пратэсту беларускай інтэлегенцыі ўвогуле няма.

Калі ж сеньня мы дазволім рэжыму расправіцца з гэтымі патрыётамі, заўтра неабходнасьць усялякіх судоў увогуле адпадзе. Вырашаць наш лёс будуць сталінскія “тройкі”, а абвінавачваць будуць новыя вышынскія і рудэнкі. У якой яшчэ краіне сьвету грамадзян перасьледуюць за праяўленьні нацыянальнай сьвядомасьці? Толькі ў той краіне, дзе кіруючая ўлада праводзіць антынародную палітыку.

Прававое бязьмежжа ў Беларусі будзе доўжыцца да таго часу, пакуль у грамадстве не выкрышталізуецца беларуская нацыянальная эліта. Эліта – гэта не пасада, эліта – гэта грамадзянская пазіцыя, вобраз жыцьця і мысьленьня. Ня могуць ею быць, па вызначэньні, сёньняшнія начальнікі партый, усялякіх кааліцый і аб’яднаньняў.

Эліта – гэта Б.Кіт, які ўсё сваё жыцьцё самаахвярна служыў сваёй Бацькаўшчыне; Б.Хамайда, які адзін (і колькі гадоў запар) упарта раздае незалежныя газеты; С.Каваленка, які моцна трымае наш нацыянальны сымбаль; А.Астроўскі, адзіны беларускамоўны прафесар Гарадзенскага медуніверсітэта, які ў вольны час займаецца інфармаваньнем  беларускай нацыянальнай эліты праз сайт nashaziamlia.org; гэта спадар Анатоль Белы (кіраўнік клубу “Спадчына”), які колькі год змагаецца за беларускую нацыянальную ідэю; гэта Г.Арцёменка, невялікая па росту, але вялікая па духу і сумленнасьці жанчына, якая стварыла Народны каляндар, які вяртае нас да вытокаў нашай беларускай нацыі; гэта і заўчасна пайшоўшая ад нас Я.Палякова, якая аддала сваё жыцьцё, але не скарылася перад рэжымам; гэта В.Доўнар, трагічна загінулы пры нявысьветленых абставінах; гэта С.Антончык, сумленны беларус, рабочы, былы дэпутат ВС 12 скліканьня, які не пайшоў да ўсялякіх калабарантаў, кшталту А.Мілінкевіча; гэта і М.Собаль, які ў пачатку 1990-х быў стваральнікам першага беларускага незалежнага прафсаюза – Канфедырацыя Працы Беларусі; гэта Т.Красінская, сябра выканкаму гэтага прафсаюза, кіраўнік незалежнага прафсаюза тралейбуснага парку № 1, заўчасна пайшоўшая з жыцьця у 2000 г.

Беларусаў, якіх мы можам аднесьці да эліты – сотні і тысячы. Але мы пакуль усіх іх ня ведаем, бо яны змагаюцца за свой гонар і годнасьць народу не на трыбунах усялякіх сімпозіумаў ці кангрэсаў, а ў жыцьці. Прыйдзе час і іх слова будзе вырашальным.  І няхай не спадзяюцца на кіруючыя пасады тыя, хто сёньня на ўмовах Еўропы гатовы аддаць лес свайго народу каму заўгодна, абы плацілі – тыя, хто падтрымлівае праграму “Ўсходняга партнэрства”, якая ўлічвае інтарэсы толькі еўрапейскага капіталу.  Тыя, хто навыперадкі з уладай бягуць ва ўсялякія Еўранэсты, будуць выкінуты на сьметнік гісторыі як здраднікі. Мы не дазволім ім гандляваць лёсам нашай Бацькаўшчыны.

Гэй, літвіны – Бог нам радзіць!

Яўген Мурашка, старшыня аргкамітэту БМДР

20.04.2010 г.

2 каментарыя

  1. KALI LASKA, prashu pastavic asobna – iak artykul dla dyskusyi. Dziakui.

    Развагі Беларуса: БУДЗЕ ці НЕ БУДЗЕ?
    “Цярпець каменьні, стрэлы Лёсу, ці зрушыцца на мора крыўдаў і знішчыць іх Змаганьнем?”
    Гамлет

    ///////////////
    Шарамет: Я ня бачу сёньня ніякіх апанэнтаў у беларускай улады. Зараз улада – гэта чалавек, які зьнішчыў дэмакратычныя традыцыі ў краіне, які зьнішчыў сваіх палітычных апанэнтаў, які заціснуў лепшых прадстаўнікоў беларускай палітычнай эліты і інтэлігенцыі. Зараз уся ўлада знаходзіцца ў руках Лукашэнкі. І калі заўтра ён вырашыць разьмяняць Беларусь на сваю бясьпеку, ніхто ня зможа ёй дапамагчы. Таму беларускім нацыяналістам і рознага кшталту інтэлектуалам, якія будуюць паветраныя замкі, я б хацеў нагадаць аб адказнасьці перад беларускім грамадзтвам.
    Толькі свабода і дэмакратыя могуць захаваць Беларусь на мапе Эўропы.
    Ніякі дыктатар ня зможа гэта зрабіць. — RFEL radio Svaboda
    Існуе тэза З.Пазьняка : Дыктатар захавае дзяржаву з НАЗВАЙ Беларусь – прыйдуць дэмакраты-нацыяналісты і АДРОДЗЯЦЬ БЕЛАРУСЬ БЕЛАРУСКУЮ.
    ХІБЫ Пазьняка (чарговыя), памылкі гэтага падыхода:
    1. Не ўлічваецца імклівы працэс ГЛЯБАЛІЗАЦЫІ
    2. Не ўлічваецца моцны накаваны нам уплыў культурны і інфармацыйны Расіі
    3. Не ўлічваецца будучая супярэчнасьць прынцыпаў Дэмакратыі і неабходнасьць ПРЫМУСОВАЙ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ, нават “мягкай”.
    4. Не ўлічваецца дэмаграфічная праблема ( і змяншэньне беларускага субстрату)
    5. Не ўлічваецца імклівасьць развіцця і тэхнялёгіі і грамадзкіх працэсаў ( паскараецца хуткасьць зменаў, з развіццём цывілізацыі – мой закон)
    6. Не ўлічваецца працягласьць часу панаваньня дыктатуры
    7. Не ўлічваецца зменлівасьць у сусветнай палітыцы, зменлівасьць тэндэнцый, цэнтраў

    Каротка, аргументы-пытаньні

    1. — папулярнасьць ангельскай мовы і развіццё новых тэхнялёгій менавіта на грунце гэтай мовы, адпаведна кантакты праз ангельскую мову , ці будуць тут змены ? ( with China ?)
    2. Расійскі фактар заўсёды будзе моцны – ад яго плотам НЕ адгародзісься, як нейтралізаваць яго?
    3. Прыклад. Праблемы Латвіі з русскімі. Славакія ўвяла штрафы за карыстаньне іншай мовай . Францыя- штрафы за забруджваньне фрацузскай мовы. Ірландзкі ўрад спрабуе АДРАДЗІЦЬ ірладзкую Ірландыю—марныя спробы…. Дзе Шатляндыя – у спадніцах ?
    4. Што будзе хутчэй: урад- беларусаў ці пераход крытычнай рысы – змяньшэньне беларускага субстрату, найперш- патрыётаў? Прыклад Ізраіля нам не пасуе—ён утварыўся сярод варожых і абсалютна непадобных культурных краін і МАЕ СТАЛЫЮ ПАДТРЫМКУ ЗША.
    5. Павілічэньне інтэграцыі грамадзян Беларусі ў сусветную інфармацыйную сетку і г.д
    6. 20- 30 гадоў яшчэ Лукашенко і знікне беларускі субстрат
    7. Сярод краін Свету ня будзе ,тых, хто будзе зацікаўлены дапамагчы Беларусам. Былі пруссы, народ знік з Гісторыі, але доўгі час была “Прусія”. Ну і ШТО ???

    Валеры Грыцук, Беларус

  2. Паважаны Валера Грыцук, калі мы нічога не будзем рабіць, то так і адбудзецца. Калі ж мы будзем працаваць, то перамога будзе за намі. 20-30 гадоў Лукашэнка пры уладзе, па-любому, не будзе. Акрамя Ізраіля ў гісторыі дастаткова шмат прыкладаў і рэанімацыі этнасаў. Беларусы яшчэ не вымерлі. У нас зусім іншая праграма, чым у З. Пазняка, хаця мэты практычна аднолькавыя. У нас зусім іншы падыход да змагання. Мы ствараем нацыянальна-патрыятычную эліту народа, чаго у нас проста няма. Будзе эліта, будзе і народ-беларусы, будзе і Беларусь. Асабіста я не баюся больш называцца нацыяналісткай, бо я зразумела вельмі важную рэч: нацыяналізм – гэта імунная сістэма народа. Нацыяналізм абараняе, захоўвае любы народ. Калі жылі пруссы, тады былі войны і людзей проста вынішчалі фізічна. Сёння вынішчаюць народы этнацыдам, асіміляцыяй. Чаму? Ім патрэбны народы без роду і племені, каб атрымаць рабоў. Ужо некалькі разоў на планеце запускалі вірусы цяжкіх захворванняў, але, нягледзячы на ахвяры гэтых праектаў, масавага знішчэння народаў не атрымалася. Ужо шматлікія народы зразумелі, што можа наступіць за глабалізацый і пачалі ёй супраціўляцца. Так, сапраўды Францыя сутыкнулася з наступствамі дэнацыяналізацыі і цяпер, каб гэта не стала катастрофай для нацыі, спрабуе асіміліваць прышлых. Але навошта нам браць прыклад з Францыі. Давайце лепш паглядзім на краіны з нацыяналізмам: Ізраіль, Японія, Нямеччына, Данія, Швецыя, Нарвегія, Люксембург, Аўстрыя і г.д. Гэтыя краіны не ставяць глабалізацыю вышэй за свае нацыянальныя інтарэсы. Іншаземец ў гэтых краінах не з’яўляецца тут пісанай торбай з якой носяцца. Наша праграма якраз і разлічана на той варыянт, калі заўтра Беларусь захопяць чужынцы. Мы упэўнены, што народ пойдзе за намі, бо мы абараняем інтарэсы беларускага народа, гэта значыць свае, а не чужыя. Няўжо вы зробіце нешта на згубу сабе? Не. І народ таксама так паступіць. Расея – імперыя і Расея абавязкова разваліцца. Культурніцкі уплыў Расеі ужо ў мінулым часе. Той культуры, якая пануе сёння ў Расеі самі расейцы не хочуць, бо гэта культура вядзе да пагібелі. Яны самі вельмі добра ўсведамляюць гэта і спрабуюць вярнуцца да сваіх вытокаў. Мы маем такую гісторыю, якой можа ганарыцца любы народ. Чаму немцы так ганарацца, што яны немцы? Таму што яны ведаюць, што яны арыі, готы, нашчадкі Рымскай імперыі. Чаму такія ганарлівыя прыбалты? Таму што яны лічаць сябе нашчадкамі пратаіндаеўрапейцаў. Чаму скандынавы глядзяць на нас, як на “ўнтэрменшэн”? Таму што яны лічаць сябе нашчадкамі вікінгаў, готаў. А чаму мы такія нікудышныя? Таму што мы лічым сябе нашчадкамі тутэйшых паляўнічых, расейскім хутарам, меншым братам. А на самай справе ўсё гэта не так. Беларусь – гэта ёсць прарадзіма і арыяў, і готаў, і вікінгаў, і бавараў (баяраў), і балтаў, і славянаў. Толькі дурань будзе адмаўляцца ад такога брэнда.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы