Рэдакцыя
Нядаўна варшаўская газена Nasz Dziennik надрукавала інтэрвю на нямецкай мове з амерыканскім прафесарам Дж.Маклам Уолерам, сьпецыялістам па прапагандзе і контрпрапагадзе зь Інстытута сусьветнай палітыкі ў Вашынгтоне (http://smolensk-2010.pl/2010-05-15-altes-erbe-der-tschekisten.html). Падаем зьмест гэтага інтэрвю ў перакладзе з расейскай (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/23/72596.shtml). Матэрыял ілюструе карыкатура з аднаго з польскіх выданьняў “Польская левіца на каленях перад царом-бацюшкай”.
«З гістарычнай персьпектывы такія падзеі, як забойства Качыньскага, ня могуць быць выпадковымі ў Расеі. У гэтай сувязі я ўспамінаю таямнічае крушэньне верталёта (пры туманным надвор’і) рускага палітыка і генерала Аляксандра Лебедзя, забойства дэпутата думы Галіны Старавойтава, а таксама забойства шматлікіх актывістаў па правах чалавека, журналістаў і сьледчых ў антыкарупцыйных працэсах, якія былі крытычна настроеныя да Уладзіміра Пуціна і яго сяброў.
У той жа кантэкст ўпісваюцца падрывы жылых дамоў – падзея, якая дала Пуціну падставу для пачатку другой вайны супраць Чачэніі і далейшых забойстваў і якую ён выкарыстаў як аргумент у перадвыбарчай барацьбе за пасаду прэзідэнта.
Акрамя таго, можна ўзгадаць спробу атручваньня антырасейскага ўкраінскага палітыка Юшчанкі, атручваньне радыеактыўным палоніем перабежчыка з КДБ у Англіі (Аляксандра Літвіненкі) і мноства іншых падзей падобнага роду.
Так як галоўнае рассьледаваньне смаленскай катастрофы праводзіцца былым КДБ пад асабістым кіраўніцтвам Пуціна, было б дзіўным, калі б мы калі-небудзь даведаліся праўду пра абставіны гэтай справы.
Што тычыцца амерыканскай сістэмы навігацыі TAWS, то я моцна сумняюся, што яна не была падвергнутая маніпуляцыі з боку меўшых доступ да яе расейскіх тэхнікаў пасьля таго, як яна была ўсталяваная і было праведзена тэхабслугоўваньне.
У дадатак да гэтага, мне хацелася б нагадаць пра шырока вядомым факт, што расейскія сьпецслужбы пераўзыходзяць усе іншыя ў стварэньні сістэм электроннага глушэньня й імітаваньня, з дапамогай якіх яны вельмі проста ўводзяць у зман электронныя сістэмы навігацыі.
У Расеі магчыма ўсё. Калі расейскае кіраўніцтва па якіх-небудзь прычынах загадала ліквідаваць польскіх палітыкаў і кіраўнікоў, то тады гэтае забойства павінна было праводзіцца менавіта ў Расеі, дзе чэкісты маглі ўзяць у свае рукі ўсё сьледства і ўсе доказныя матэрыялы.
Што выклікае асаблівую трывогу, дык гэта тое, што Пуцін тут жа ўзяў пад асабісты кантроль усё рассьледаваньне – дакладна гэтак жа ён зрабіў у выпадку забойства свайго крытыка Галіны Старавойтавай. Хоць нейкія ўзброеныя людзі, нібыта злачынцы, былі арыштаваныя і асуджаныя, тых, хто замовіў гэта забойства, не знайшлі, і Пуцін дазволіў, каб гэтае пытаньне проста забылася.
Што да аналізаў гэтай катастрофы, якія дазваляюць казаць аб тым, што непасрэдна перад пасадкай раптам адмовіла сістэма кіраваньня самалётам, навігацыйныя сістэмы і да т.п., то я ведаю, як працуюць расейскія сакрэтныя службы. Тое, што ў цывілізаваных краінах гучала б як чыстыя прыдумкі, якія адразу выключаюцца на падставе законаў, у межах дзяржаўнай тэрыторыі Расеі дзейнічае цалкам рэальна. Менавіта так і працуе расейская сістэма. А Пуцін абараняе, падтрымлівае і ўмацоўвае старую спадчыну чэкістаў.
Тое, што расейцы ня хочуць вяртаць чорныя скрыні, вельмі важны момант! Гэта адзін з пунктаў, на падставе якіх мы можам выказаць сумнеў адносна сапраўднага зьмесьціва чорных скрынь.
Дыпламатычны самалёт валодае тым жа статусам, што амбасада за мяжой. Гэта сувярэнная тэрыторыя іншай краіны, пазначаная яе сьцягам.
Калі б польскі самалёт пацярпеў крушэньне на тэрыторыі нармальнай краіны, няма аніякага сумневу ў тым, што мясцовы ўрад адразу ж запрасіў бы польскіх чыноўнікаў, каб яны з гаспадарамі маглі ўсе абсьледаваць.
Гэта было само сабой зразумелым у выпадку авіякатастрофы з амерыканскім вайсковым самалётам ў 1996 годзе ў Дуброўніку, калі харвацкі ўрад адразу ж даў амерыканскаму ўраду поўны доступ да месца крушэньня і ні разу не спрабаваў умяшацца ў бягучае рассьледаваньне і ў збор доказных матэрыялаў, ці ўсё гэта кантраляваць.
Што да Расеі, то мы з упэўненасьцю можам зыходзіць з таго, што расейскія сьпецслужбы ўжо падрабілі зьмесьціва чорных скрынь. Каб гэта даказаць, трэба апытаць тэхнікаў, якія знаёмыя з софтвэрам рускіх чорных скрынь.
Праблема ў тым, што чорныя скрыні, якія знаходзіліся на борце прэзідэнцкага самалёта, працавалі на рускім софтвэры, г.зн. софтвэры, якія атрымаў дабраслаўленьне ад КДБ.
Таму яго неабходна дакладна праверыць, каб даказаць падазрэньне на праведзеную падробку зьмесьціва.
З улікам жудасных маштабаў і палітычнага значэньня трагедыі цалкам дзіка глядзіцца, што не была створаная незалежная міжнародная камісія па рассьледаваньні катастрофы. Гэта зусім звышардынарна, што ўсе раптам вырашылі адмовіцца ад сумленнага і празрыстага сьледства, даручыўшы яго правядзеньне былому КДБ, ды яшчэ пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна.
Польскае кіраўніцтва ўжо чыста з-за прынцыпу павінна было патрабаваць празрыстага рассьледаваньня, каб выключыць усе сумневы.
Іншае пытаньне заключаецца ў тым, што расейскі ўрад павінен быў сам прапанаваць міжнароднае рассьледаваньне, без усялякай просьбы. Калі ўрад у Маскве пасьля такой просьбы ўзбудзіцца ці будзе ёй працівіцца, то мы будзем ведаць, што ён нясе адказнасьць за гэтую катастрофу.
Мне здаецца, што людзі на Захадзе баяцца вылучаць такія патрабаваньні, бо ў сапраўднасьці яны баяцца атрымаць адказы на гэтыя пытаньні.
Мы таксама не павінны забываць аб тым, што расейскі ўрад, як і раней, пакрывае злачынствы былога Савецкага Саюзу. Ён варожа настроены да любой спробы выкрыць аснову бальшавізму і камуністычных урадаў, пры якіх была шырока распаўсюджаная сістэма тайнай паліцыі – я кажу тут пра КДБ у перыяд ад савецкай эпохі да цяперашніх сьпецслужбаў.
У апошнія гады Масква добра папрацавала, каб прыглушыць успрыманьне нацысцка-савецкага Пакту 70-гадовай даўніны, у выніку якога была падзелена Польшча, а іншыя балтыйскія дзяржавы, а таксама ўвесь сьвет былі ўцягнутыя ў Другую сусьветную вайну, а таксама каб умацаваць міф сталінізму.
Дзякуючы гэтаму, расейскі ўрад даказаў, што ён жадае затушаваць любую форму злачынства супраць чалавецтва».
Ад рэдакцыі:
На наш погляд, гэты матэрыял мае двайную вартасьць. Ён важны ня толькі з-за таго, што выказвае погляд дасьведчанага PRшчыка, а і з-за таго, што гэта погляд чалавека, блізкага да кіраўніцтва ЗША.
Але ў той жа час мы хочам дапоўніць гэты тэкст дзьвюмя дэталямі.
Першая. Вось тут (http://www.svaboda.org/content/transcript/2033539.html) Астроўскі нядаўна пытаўся ў Мілінкевіча: “Ці падтрымліваеце вы неабходнасьць міжнароднага незалежнага рассьледаваньня верагоднага забойства прэзідэнта Польшчы і яшчэ 95 польскіх палітыкаў пад Смаленскам? Чым вы патлумачыце, што ні НАТА, ні ЕЗ, сябрам якіх зьяўляецца Польшча, не патрабуюць такога расьсьледаваньня?”.
Адказ быў такі: “Тым, што рассьледаваньне з польскага боку яшчэ ня скончана”.
Як гэты адказ суадносіцца з пазіцыяй амерыканскага эксьперта і пазіцыяй нашай, кожны можа ацаніць сам. Тым больш, што пра ўдзел “польскага боку” ў “рассьледваньні” мы ўжо нашых чытачоў інфармавалі…
Другое. Меркаваньне, што ў 1939 годзе “была падзелена Польшча”, як вы бачыце, вельмі распаўсюджанае ў сьвеце. Так думаюць нават амерыканцы.
У сувязі з гэтым нагадваем, што ў 1939 годзе адна вялікая імперыя (расейская) “вызваліла” тэрыторыі Заходняй Беларусі й Украіны ад другой, меншай, імперыі (польскай) і тут жа “вызваленыя землі”, якія ёсьць спрадвечнымі беларускімі й украінскімі землямі, захапіла сама. Менавіта так выглядае Праўда!
Мы, сябры рэдакцыі й сябры Беларускага дэмакратычнага руху, заклікаем усіх сумленных людзей – і беларусаў, і небеларусаў – актыўна распаўсюджваць гэтую праўду. А каб гэта было рабіць лягчэй, ніжэй у чарговы раз падаем мапу, дзе паказана этнічная тэрыторыя Вялікай Літвы-Беларусі, вымераная ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Дарэчы, нагадваем, што гэтую справу больш дасканала зрабіў сп-р Доўнар-Запольскі.
Зьвяртаем увагу, што ў склад Вялікай Літвы-Беларусі ўваходзяць ня толькі тэрыторыя Заходняй Беларусі, якую літаральна ўсе сучасныя палякі называюць “Усходнімі Крэсамі”, а і тэрыторыя Беласточчыны, аддадзеная Сталіным палякам у 1944 годзе. Дарэчы, і Смаленшчына – наша зямля…
Менавіта такія бачаньне, меркаваньне, стаўленьне ёсьць ня толькі легітымнымі, а і проста праўдзівымі, справядлівымі. Трымаймыся ж і давайце нарэшце распаўсюджваць іх! Палякі не баяцца распаўсюджваць хлусьню. Чаму мы павінны саромеца ці баяцца распаўсюджваць Праўду?!
Відавочна, што пэўныя сілы не хочуць, каб праўда “краснага тэрору” выйшла на паверхню. Нашчадкі забойцаў хаваюць яе ад людзей. Сённяшнія нашчадкі гэтых забойцаў не меней небяспечныя, чым самі забойцы. Арганізаваць тэрарызм супраць іншай краіны – гэта нават у думках цяжка асэнсаваць.
Без сумневу, што Лукашэнка гэта толькі лялька напаказ, а нас, беларусаў, нішчыць расейская ўлада. Нам не пакідаюць ніякіх шансаў на выжыванне. Каб выжыць, патрэбна перайсці ў паралельны свет.
Наконт этнічных зямель беларусаў: цікавей яшчэ паглядзець карту ВКЛ 15 стагоддзя. А то што беларусы аўтахонны народ, нават і сумневу няма. Першая беларуская цывілізацыя ўзнікла яшчэ да апошняга ледніка, недзе 30-25 тысяч год да новай эры. Вядомыя паселішчы на сёняшні дзень – гэта Юравічы, Бердыж, Мезін (Чарнігаўская вобласць, р. Дзясна), Елісеевічы (Бранская вобласць), заўважце – гэта этнічныя беларускія землі. Гэта ўжо не было першабытнае грамадства. У Бердыжы фактычна была мастэрня па вырабу каменных прылад працы. У Мезіне нават знайшлі ноты і першыя музычныя прылады. Самае цікавае, што гэтыя паселішчы мелі мастацкія творы (разьбярства па косці). Адметная асаблівасць гэтай цывілізацыі: каменныя сякерападобныя прылады, узоры падобныя на свастыку, нераўнамернае трохграннае вастрыё, з выемкай на адной грані, дзіды, наяўнасць нотнай пісьменнасці, тэхналогія вырабу пласцін з крэменю (сожскі крэмень мае слаістую структуру, гэта і дало магчымасць адкрыць гэтую тэхналогію). Наяўнасць тэхналогіі вырабу каменных пласцін паклала пачатак вырабу каменных мікралітаў. На тэрыторыіі Беларусі знойдзены нож з каменнымі рэжучымі пласцінамі, які датуецца узростам 15 тыс. год да новай эры. Такой цывілізацыі ў гэты преыяд не існавала больш нідзе.
Гэта на нашай тэрыторыі ўзнікае грэнская археалагічная культура, асаблівасцю якой з’яўляецца выраб трохгранных каменных наканечнікаў з выемкай на адной грані, што павышала ўбойную сілу стралы. Такія ж стрэлы знаходзяць на поўдні Еўропы, у раёне Аўстрыі, Венгрыі. Румыніі, дзе ўзнікае мадленская археалагічная культура поўдня Еўропы, з якой бяруць пачатак археалагічныя культуры Бліжняга Ўсходу (так лічыць афіцыйная навука), але гэта не выключае варыянт, што носіьбіты грэнскай культуры у час ледніка мігравалі не толькі на поўдзень Еўропы, але і на Бліжні Усход.
На тэрыторыіі Беларусі узнікае свідэрская культура, якая генетычна звязаная з грэнскай. Пасля ледніковага перыяду свідэрская з грэнскай культуры разыходзяцца ў розныя бокі. У пасляледніковы перыяд на тэрыторыі Беларусі, акрамя грэнскай і свідэрскай, узнікаюць культуры Маглемазе, Лінгбі, Кунда, Бутаўская, Нёманская мезалітычная, Рудавастроўская і гэта яшчэ не канец. Усе гэтыя культуры роднасныя свідэрскай і грэнкаўскай. Распаўсюджанне гэтых культур зафіксавана па ўсёй Еўропе. Гэта свідэрская культура выцесніла мадленскую культуру ў Заходняй Еўропе і наканечнікі свідэрскага тыпу знаходзяць не толькі на Бліжнім Усходзе, але і ў Індыі.
У перыяд існавання свідэрскай і грэнскай культуры на тэрыторыі Беларусі вырабляліся не толькі мікраліты, вялікая колькасць прылад працы з крэменю, але і шматлікія віды сякераў. Гэта была першая хваля разыходжання нашых продкаў з тэрыторыі сёньняшняй Беларусі.
У гэты ж перыяд фіксуецца не толькі разыходжанне свідэрскай культуры, але і барэльнай мовы. Такі факт не можа быць не заўважаны, бо гэта і ёсць пачатак зараджэння беларускага народу.
Наконт беларускіх зямель заходняй Беларусі, якія і сёння знаходзяцца пад Польшчай, дастаткова паглядзець на старыя мапы, дзе праходзіла мяжа паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім. Адразу пытанне прыналежнасці зямель заходняй Беларусі, перададзеных Сталіным ПНР, здымаецца. Культурная акупацыя і асіміляцыя гэтай тэрыторыі прывяла да змяншэння колькасці беларускага насельніцтва рэгіёна у 10 разоў. У той час, калі існуючыя ўлады ў Беларусі праводзяць этнацыд уласнага народу, а з усходу ідзе сапраўдная інтэрвенцыя, польскія імперцы ўсажваюць нам нож у спіну.
Спадар Дарафей, ці не маглі б вы даслаць мапы зь мяжой паміж “Пагоняй” і “Каронай”, а яшчэ лепш даслаць артыкул па гэтай тэме з адпаведнымі ілюстрацыямі?
На артыкул не маю дастаткова вольнага часу, а мапы калі ласка вось толькі некалькі крыніц: 1) http://upload.wikimedia.org/wikipedia/ru/2/2a/Duchies_of_Mamai.jpg 2) http://old-map.narod.ru/e2.html 3) http://www.familytree.ru/maps/europe/karta3.jpg Гэтага дастаткова. Прычым гэта мяжа была не проста рыскай на паперы, яна кантралявала мяжу аседласці, маёмасных пасягненняў і пэўнае адрозненне ў правах насельніцтва асобных тэрыторый нават у складзе “федэрацыйнай” РП (існавала нават нешта накшалт мытнай службы). Дастаткова пачытаць тэкст Любленскай вуніі. Польская шляхта не мела права набываць зямель на тэрыторыі ВКЛ (таму і этнічныя палякі (асаднікі) з’явілісь тут толькі пасля паходу Пільсудскага, а ўсе астатніятак званыя “палякі”, за невялікім выключэннем,- апалячаныя польскай ідэалогіяй=польскім касцёлам літвіны-беларусы.Таму Польшча крывадуша калі адмаўляе легітымнасць пакту Молатава-Рыбентропа, і адмаўляе прызнаць свае змовы з бальшавікамі: Рыжскія дамовы і дамовы Сталіна і ПНР. Беласток- безумоўна беларускі горад, як і Вільня. А карта паляка ёсць этнічнае злачынства.
Спадар Дарафей, вялікі дзякуй.
Darafey пісаў:
“У той час, калі існуючыя ўлады ў Беларусі праводзяць этнацыд уласнага народу, а з усходу ідзе сапраўдная інтэрвенцыя, польскія імперцы ўсажваюць нам нож у спіну.”
“А карта паляка ёсць этнічнае злачынства.”
Śviaty Karan, 5:14
My taksama ŭziali zapaviet z tych, katoryja skazali “My – chryścijanie”. Ale jany zabylisia na častku z taho, što jim uzhadali, i tady My pabudzili varažnieču a nienaviść pamiž jimi ažno da Dnia Ŭvaskrošańnia. Ałłah raspaviadzie jim pra toje što jany rabili.
abdul, к чаму гэта? Калі пра канфлікты паміж хрысціянскімі народамі, то паміж мусульманамі іх не меньш ( войны паміж сунітамі і шэітамі ідуць і сёння). Беларусь не масульманская краіна і такой спадзяюся не будзе. Але гэта не азначае, што я супраць ісламу. Кожнаму сваё.