nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 13: нарастаюць падазрэньні аб магчымасьці “шырокай міжнароднай змовы”)

3 чэрвеня, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Мы ўжо зьбіраліся былі пераходзіць да іншых актуальных тэм, якія неабходна аналізаваць і якія апошнім часам накопліваюцца зь небывалымі тэмпамі (што выклікае трывогу!), аднак матэрыялы, якія паступаюць па праблеме “Катыні-2”, прымусілі нас застацца ў гэтай тэме. Выстаўляем чарговы артыкул нямецкамоўнага агенцтва Polska Web News (polskaweb.eu/kaczynski-tod-verschlechtert-polnische-meinung-76873672), які падаем у паўторным перакладзе з расейскай (узята з:  kavkazcenter.com/russ/content/2010/06/03/72861). Зьвяртаем увагу, што некаторыя думкі аўтараў моцна пераклікаюцца і ўдакладняюць тое, на што мы ўжо зьвярталі ўвагу ў 7-й і 9-й частак нашай серыі матэрыялаў.

«Вы яшчэ памятаеце тыя часы, калі нямецкія газеты FAZ, ZEIT, WELT, FOKUS, BILD або польская RP абвясьцілі вам, што Польшча і Расея пасьля крушэньня самалёта, у якім, сярод іншых, загінуў польскі Прэзідэнт Лех Качыньскі, павінны скарыстаць шанц для прымірэньня.

Вядома, гэта была зыходная хлусьня, хлусьнёй яна і застаецца, і з праўдай яна мае гэтак жа мала агульнага, як і тэорыя, вылучаная газетай Bild Zeitung аб тым, што ў крушэньні вінаватыя радыёхвалі ад мабільнікаў пасажыраў або даволі вядомае сьцьвярджэньне, што пілоты вырашылі ляцець на сваю сьмерць пад ціскам Качыньскага. Для пацьверджаньня ўсёй гэтай хлусьні не існуе нават найменшага доказу.

Таму вы павінны патрабаваць ад гэтых газет вярнуць вам выдаткаваныя на іх грошы і ў будучыні з грэблівасьцю ўстрымлівацца ад таго, каб браць у рукі гэтыя выданьні, скіраваныя супраць чытачоў.

Праўда зусім у іншым. І ня толькі ў тым, што з кожным днём множацца падмацоўваючыя яе доказы, якія сьведчаць, што польскі Прэзідэнт стаў ахвярай міжнароднага змовы, але таксама ў тым факце, што паводле вынікаў розных афіцыйных апытаньняў, усё больш палякаў становяцца перакананымі ў тым, што крушэньне пад Смаленскам не было няшчасным выпадкам і што Масква разам з Варшавай хаваюць сваё злачынства…

Калі на мінулым тыдні 64% ўдзельнікаў апытаньня [ў Польшчы] заявілі, што яны ня вераць афіцыйным расейскім рассьледваньням або што яны перакананыя, што ніколі не даведаюцца сапраўдную прычыну крушэньня, то ў сераду на гэтым тыдні, згодна MillwardBrown, ужо 71% апытаных палякаў выступілі супраць Расеі. І ўвогуле ў гэтым апытаньні ўсяго толькі 7% удзельнікаў выказалі ў справе Качыньскага давер рускім, што асабліва ярка кантрастуе з навязваемым нямецкімі СМІ імкненьнем да прымірэньня.

У сувязі з дэзінфармацыяй, актыўнай працай па ўтойваньні расейскага злачынства або проста маўчаньнем у падтрымліваючых Пуціна нямецкіх СМІ, многія палякі лічаць цяпер сваім ворагам ня толькі Пуціна, але і Меркель, якая ў любым выпадку знаходзіцца ў адной шайцы з расейскім прэм’ерам Уладзімірам Пуціным, Дональдам Тускам або былым канцлерам ад сацыялістычнай партыі Нямеччыны Герхардам Шродэрам. І на самой справе, нямецкая і расейская дэзінфармацыя, а таксама шматгаворачае маўчаньне [многіх СМІ] выклікаюць падазрэньне, што злачынцы заручыліся шырокай міжнароднай падтрымкай у тэракце супраць Качыньскага.

У тым, што гэта быў менавіта тэракт, перакананыя ня толькі мы, але таксама многія іншыя адкрытыя ці таемныя журналісты і памочнікі, якія праводзяць свае ўласныя рассьледаваньні. Цяпер гэта зьяўляецца непарушным фактам.

У тым, што афіцыйныя тэорыі няшчаснага выпадку больш ня дзейнічаюць, цяпер цьвёрда ўпэўнены, прынамсі, польскі экс-прэзідэнт і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Лех Валенса, бо ён нечакана заявіў, што на прэзідэнцкіх выбарах ён, магчыма, будзе падтрымліваць не Браніслава Камароўскага , які зьяўляецца кандыдатам Дональда Туска, а сябру Більдэрбергскай групы [адна з самых уплывовых масонскіх ложаў. – Рэд.] Аляхоўскага.

Чаму Уладзімір Пуцін, як верагодны стваральнік алібі для польскага ўраду, пацярпеў такі сакрушальны і адкрыты крах, зьяўляецца часткай зусім іншага плана, аб існаваньні якога Туск, Камароўскі, Сікорскі ды іншыя нават не падазраюць».

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы