Рэдакцыя
26. Апошнія тыдні колькасьць нестыковак у афіцыйным расейска-польскім сьледстве працягвала павялічвацца. Ніжэй падаем некаторыя зь іх (у час працы над гэтым матэрыялам мы ў значнай ступені абапіраліся на папярэднюю працу журналістаў рэдакцыі “Каўказ-Цэнтар”).
26.1) Так, раніцай у нядзелю 6 чэрвеня сьпікер ураду Польшчы Павал Грась паведаміў, што ў Смаленску былі арыштаваныя трое расейскіх марадзёраў, якія належалі да АМАПу і пасьля аварыі самалёта знаходзіліся ў ачапленьні. Зь яго слоў, прычынай арышту стала тое, што з крэдытнай карткі польскага службоўца Анджэя Пшэвозьняка, які загінуў у авіякатастрофе, былі зьнятыя грошы ў памеры каля 2000 даляраў. Прычым, першая частка гэтай сумы была зьнятая яшчэ 10 красавіка праз пару гадзін пасьля аварыі, наступныя – пазьней.
Але ў той жа дзень вечарам была зроблена заява расейскага МУС, у якой заява польскага ўраду была кваліфікавана як “крывадушныя і цынічныя абвінавачваньні”.
Праз дзень прадстаўнікі польскай дзяржаўнай бясьпекі ўдакладнілі, што былі арыштаваныя не 3, а 4 марадзёры. Акрамя таго, гэта былі не АМАПаўцы, а “салдаты сьпецпадраздзяленьняў”.
Пасьля гэтага расейскі бок вымушаны быў назваць імёны тых, хто скраў карткі ў загінулых пасажыраў. Трое зь іх раней ужо былі асуджаныя за розныя крымінальныя справы (http://www.svaboda.org/content/article/2065415.html).
У сувязі з данай перабранкай паміж “калегамі па рассьледваньні” некаторыя аналітыкі прапанавалі зьвярнуць увагу на наступнае:
– адбылы “дыялог” паміж уладамі Расеі й Польшчы мог мець у якасьці мэты адцягваньне ўвагі ад праблем у рассьледаваньні, паказваючы “прынцыповасьць расейскага боку”;
– як магла застацца цэлай крэдытная картка, калі раней паведмлялася, што “многія целы моцна абгарэлі”?;
– як маглі “простыя салдаты” разабрацца (і вельмі хутка) з асаблівасьцямі замежнай карткі, падабраць пін-код, каб мець магчымасьць здымаць грошы?
26.2) 7 чэрвеня польскае выданьне Dziennik Gazeta Prawna, спасылаючыся на даныя польскай вайсковай камісіі й пракуратуры, далучылася да тых, хто ў сьмерці Качыньскага падазрае тэракт. Выданьне выказала меркаваньне, што дысьпетчарская служба аэрадрома ў Смаленску магла падаць экіпа жу самалёта няверныя даныя аб яго курсе.
Газета адзначае, што за 25 секунд да катастрофы дысьпетчар пацьвердзіў экіпажу, што самалёт знаходзіцца на правільнай траекторыі пасадкі, хаця на самай справе самалёт знаходзіўся ніжэй курсу.
26.3) 12 чэрвеня польскія журналісты выставілі ў сеціве фота з месца катастрофы, якія чамусьці былі падробленыя расейскімі ўладамі (гл. http://www.pluszaczek.com/2010/06/12/tu-154m-roznice-w-fotografiach/#more-4063).
Адзін з прыкладаў такой падробкі вы можаце бачыць зьлева (зьверху арыгінальнае фота, зьнізу – падробленае).
Пазьней польскія сьпецыялісты зьвярнулі ўвагу на яшчэ адну групу дзіўных фота, зробленых расейскімі адмыслоўцамі “зь месца катастрофы” (kavkazcenter.com/russ/content/2010/06/21/73311.shtml).
Напрыклад, на трэцім фота, якое знаходзіцца зьлева, дзіўным чынам у розныя бакі разыходзяцца цені…
Навошта спатрэбілася расейскай МАК фальшаваць фота? – нам пакуль невядома. Але тое, што падобныя падробкі толькі павялічваюць нядобрыя падазрэньні, думаем, відавочна кожнаму.
26.4) 13 чэрвеня польскае інтэрнэт-выданьне “Факт” (http://www.fakt.pl/Rosjanie-nie-chcieli-swiadkow,artykuly,74368,1.html) падала некаторыя факты, якія сьведчаць пра тое, што расейскія ўлады заранёў рабілі ўсё магчымае, каб з польскага боку не было ніякіх сьведкаў аварыі.
Так, Польшча яшчэ за месяц да падзеі прасіла, каб супрацоўнікі польскай службы аховы высокапастаўленых асоб БОР маглі разьмясьціцца ў кантрольнай вежы ў аэрапорце Смаленска. Расейцы адмовіліся.
Не было дазволена знаходжаньне ў вежы і польскага навігатара з адмысловага лётнага палку.
БОРаўцам, якія заранёў прыбылі ў Смаленск і чакалі прылёту прэзідэцкай дэлегацыі, было забаронена мець пры сабе зброю (узброенымі былі толькі тыя супрацоўнікі БОР, якія ляцелі ў прэзідэнцкім Ту-154). Яны чакалі ў аэрапорце і самастойна не маглі перамяшчацца.
Калі гэтыя БОРаўцы пабеглі на месца, дзе ўпаў самалёт, іх праганялі ўзброеныя расейскія міліцыянты.
Дзіўным чынам павёў сябе расейскі бок і ў дачыненьні да каманды польскага Як-40, які прыляцеў у Смаленск перад прэзідэнцкім Ту-154. Расейцы закрылі польскіх лётчыкаў у самалёце на некалькі гадзін. І пры гэтым забралі ў іх сотавыя тэлефоны…
Выданьне нагадвае, што міліцыя адганяла таксама польскіх журналістаў ад месца катастрофы, а ў некаторых нават забірала фотаапараты й іншыя службовыя прылады.
26.5) 15 чэрвеня ў варшаўскім “Тыгодніку Салідарнасьць” быў надрукаваны артыкул амерыканскага выведніка Джына Потэта (Gene Poteat) пад назвай “Смаленск, альбо як пахаваць праўду” (http://www.tygodniksolidarnosc.com/2010/25/1_smo.htm; Джын Потэт зьяўляецца старшынём Асацыяцыі былых амерыканскіх выведнікаў, 30 гадоў займаўся праблемамі выведчых самалётаў, цяпер у адстаўцы).
Паколькі артыкул досыць вялікі, падаем яго скарочаную версію ў выглядзе нізкі важнейшых, на наш погляд, тэзаў:
“Расейцы перашкодзілі спробам Леха Качыньскага прыехаць у Катынь у якасьці афіцыйнага прадстаўніка сваёй краіны. Польскі прэзідэнт быў асуджаны ў любым выпадку, нават калі б ён зьявіўся ў Расеі з «прыватным, неафіцыйным візітам» … Праблема заключалася для расейцаў толькі ў тым, каб вырашыць гэтае пытаньне сучаснымі метадамі праз “трагічную натуральную падзею”.
Такім спосабам было ліквідаванае ўсё кіраўніцтва польскай дзяржавы – людзі, якія спрабавалі раскрыць грамадскасьці архівы польскай камуністычнай тайнай паліцыі, выдаць імёны ня толькі рускіх калябарантаў польска-савецкай эпохі, але і цяперашніх агентаў рускіх сьпецслужбаў. Цяпер вельмі цяжка чакаць палітычнай падтрымкі для працягу іх працы. Таму Пуцін перамог.
Многія назіральнікі, і ня толькі ў Польшчы, лічаць, што Пуцін прыклаў руку да смаленскай катастрофы.
За тры дні да крушэньня Ту-154 польскі прэм’ер-міністар на яго борце плаўна прызямліўся ў Смаленскім аэрапорце. Цікавай ёсьць тая акалічнасьць, што Уладзімір Пуцін, які тады таксама прыляцеў у Смаленск, меў у сваім распараджэньні спецыяльна ўсталяваную для такога выпадку дадатковую мабільную радарную сістэму навядзеньня, хутчэй за ўсё GCA (Ground Control Approach Radar), якая робіць бясьпечным прызямленьне пры дрэнным надвор’і.
Пуцін быў у Смаленску ўсяго 3-4 гадзіны. Я мяркую, што, улічваючы паломку сістэмы навядзеньня ў Смаленскім аэрапорце, экіпаж пуцінскага самалёта вырашыў засьцерагчыся – прывёз свой уласны радар.
Аэрапорт ў Смаленску не быў зачынены … Паводле даных ад зьнешняга маркёра, на адлегласці 2 кіламетраў ад пачатку пасадкавай паласы самалёт знаходзіўся на правільнай трасе набліжэньня. Аднак за кіламетр ад пасадкавай паласы самалёт нечакана ссунуўся на 60 метраў ад восі налева і апынуўся ўсяго толькі ў 2,5 метраў ад зямлі – нашмат ніжэй правільнай глісады.
Акрамя таго, прэзідэнцкі Ту-154 ляцеў з хуткасьцю ў 280 кіламетраў у гадзіну і непасрэдна перад крушэньнем рухавікі працавалі на поўнай магутнасьці …, што азначае, што пілот адмовіўся ад намеру пасадкі й зьбіраўся ўзьляцець. На жаль, гэта адбылося занадта позна. Самалёт зачапіў за дрэвы, перавярнуўся і разбіўся непадалёк ад пачатку пасадкавай паласы.
Расейскі прэзідэнт Мядзьведзеў заявіў, што Расея будзе шчыльна супрацоўнічаць з Польшчай у рассьледаваньні прычыны здарэньня. Гэта звычайная для рускія [закалыхваючая] песьня сірэны, гэтак прыемная для людзей на Захадзе.
Непасрэдна пасьля катастрофы, нават да пачатку рассьледаваньня, расейскі міністар МУС сказаў у Маскве, што прычынай крушэньня зьяўляецца памылка пілота, і абвінаваціў пілота ў праблемах з сувязьзю з кантрольнай вежай. Толькі пазьней Эдмунд Кліх, кіраўнік польскага дзяржаўнага камітэту па рассьледаваньні здарэньня, заявіў у парламенце, што авіядысьпетчар з кантрольнай вежы ў Смаленскім аэрапорце, які накіроўваў польскі самалёт, проста зьнік. Расейцы заявілі, што ён пайшоў на пенсію.
Расейцы вельмі хутка ўсталявалі свой кантроль за месцам крушэньня і захапілі чорную скрыню. Яны скралі асабістыя рэчы мёртвых пасажыраў, іх багаж, ЛЭП-топы, мабільнікі, носьбіты электроннай інфармацыі, карэспандэнцыю, дакументы, кантактную інфармацыю, важныя даныя і сакрэтныя коды – як вайсковыя, так і дыпламатычныя. Усё гэта было выключна каштоўнай для іх інфармацыяй.
Пуцін сам сябе прызначыў асобай, адказнай за рассьледаваньне. Гаспадар гульні заўсёды лепш ведае вашыя здольнасьці.
Целы ахвяр былі прывезены ў Маскву і падвергнутыя ўскрыцьцю. Аднак у гэтым ускрыцьці ня ўдзельнічаў ніводны польскі медык. Каштоўныя рэчы яны да гэтага часу не вярнулі.
Расейцы аддалі парэшткі мёртвых ў Польшчу ў закрытых трунах. Сем’ям ахвяраў было адмоўлена ў іх праве на доступ да труны да пахаваньня, што патрабуецца па польскіх законах. Польскія ўлады нахабна заявілі, што адкрыцьцё трунаў… «абразіць пачуцьці расейцаў».
Расейскія сьледчыя адмовіліся агалосіць і нават пракаментаваць зьмесьціва чорных скрынь, проста заявіўшы, што публікацыя вынікаў рассьледаваньня стане магчымай толькі праз год ці два.
Расейцам патрабуецца час, каб грунтоўна распрацаваць сваю ўласную хлусьлівую версію праўдападобнага развіцьця падзей у Смаленскім аэрапорце. Манера правядзеньня расейцамі рассьледаваньня парушае ня толькі некаторыя палажэньні так званай чыкагскай канвенцыі, але таксама двухбаковае пагадненьне паміж Польшчай і Расеяй, складзенае ў 1993 годзе.
Многія з нашых афіцэраў выведкі добра памятаюць, як робіцца маніпуляваньне праз радыёсігналы. Шмат гадоў таму рускія пасьпяхова зьбівалі з толку нашых навігатараў на амерыканскіх вайсковых самалётах, каб завабіць іх у паветраную прастору над тэрыторыяй СССР. Аналагічны трук расейцы зрабілі з карэйскім Боінгам 747 зь некалькімі сотнямі грамадзянскіх пасажыраў на борце. Як і ў даным выпадку, рускія без ваганьняў зьбілі гэты самалёт.
Расейцы прыйшлі да высновы, што Злучаныя Штаты ніяк не прарэагуюць на таямнічае крушэньне самалёта пад Смаленскам. І яны не памыліліся.
На жаль, амерыканская рэакцыя на трагедыю з Ту-154М будзе такой жа бясплённай, як і расейскае рассьледаваньне гэтай справы. Стаўленьне Амерыкі да свайго галоўнага саюзьніка ў НАТА, да Польшчы, і іншых краін Усходняй Еўропы можна па праву лічыць чаргова Ялтай, што на мове палітыкаў цалкам адпавядае паняцьцю “здрада””.
(канец цытаваньня)
26.6) Некаторыя расейцы таксама працягвалі выказвацца.
Расейскі журналіст Андрэй Осін з г.Люберцы Маскоўскай вобласьці сярод іншага напісаў у сваім ЖЧ (http://bolshoy63.livejournal.com/7418.html):
“Не дае спакою сьвету гэтая загадкавая катастрофа. Два месяцы ўжо прайшло, а яснасьці ніякай няма.
Незразумелыя моцныя разбурэньні самалёта – як быццам бамбардыроўшчык з поўнай загрузкай выбухнуў. Бо нічога ж амаль не засталося! Вышыня падзеньня не такая ўжо і вялікая, хуткасьць – таксама.
Ня пойдзе версія аб прызямленьні брухам уверх. Не тлумачыць яна нічога пра смаленскую мясарубку.
У Токіё самалёт пры сутыкненьні з бятонам узлётна-пасадкавай паласы, пажарам і выбухам застаўся цалейшым за польскі лайнер.
Карацей кажучы, самалёт апошнія секунды кіраваўся аўтапілотам ці не кіраваўся наогул. Што здарылася з экіпажам – загадка. З пасажырамі – таксама.
На дысьпетчараў ўсе стрэлкі пераводзяць. Гэта ў іх другая лінія абароны. Калі не пілот – то дысьпетчар. А ён праз тры дні на пенсію пайшоў, хворы. Літэрны борт у Расеі, атрымліваецца, пенсіянеры прымаюць? Хто не адказвае за свае дзеяньні? Не паверу ні за што.
Пагадзіцеся, самае лагічнае для мяне [калі ваш прэзідэнт разбіўся на маёй зямлі] – патэлефанаваць вам і сказаць: «Дружа, я ў гэтым не замешаны. Разумею, што ты мне ня верыш – давай запросім незацікаўлены бок, якому паверым і я, і ты». Чаму гэта ня зроблена?”
(канец цытаваньня)
Маскоўскі лётчык Сяргей Вяроўкін у сваім ЖЧ (http://sergey-verevkin.livejournal.com/45094.html?thread=884262#t884262) зьвяртае ўвагу на наступнае:
“Высьветлілася, што ўсе бартавыя кампутары і электронныя сістэмы працавалі спраўна, што пацвердзілі і ў Міждзяржаўным авіяцыйным камітэце. А гэта можа паставіць пад сумнеў дзеяньні расейскага дысьпетчара.
Лётчыкі выконвалі ўказаньні аэрадрома, нягледзячы на папярэджаньні сістэмы TAWS, а каманда пайсьці на другое кола прагучала, калі «Ту-154» ужо зачапіў крылом дрэвы.
Цэлых два месяцы спатрэбілася камісіі па рассьледаваньні, каб усталяваць факты, якія ляжалі на паверхні ўжо ў першыя ж дні пасьля катастрофы і пацвердзіць мае здагадкі, якія я выказаў ўжо ў першыя ж дні пасля 10 красавіка “.
(канец цытаваньня)
26.7) 17 чэрвеня польскае інфармагенцтва PolskaWeb выказала цікавае меркаваньне, што катастрофе ў Смаленску папярэднічала рэпетыцыя ў падмаскоўным Дамадзедава (http://polskaweb.eu/dubioser-flugzeugabsturz-bei-moskau-878646474.html). У адпаведным артыкуле сярод іншага сьцьвярджаецца:
“Для думаючых людзей больш ужо не існуе сумневаў, што раніцай 10 красавіка ў Расеі пад Смаленскам было здзейсьнена цяжкае злачынства, у якім было забіта амаль 100 чалавек, якія знаходзіліся на борце польскага самалёта, уключаючы прэзідэнта Леха Качыньскага.
Пра гэта вельмі выразнай мовай сьведчыць занадта шмат фактаў і доказаў, мэтанакіраваная дэзінфармацыя, фальсіфікацыі, хлусьня, а таксама сумнеўныя паводзіны сьледчых і палітыкаў пасьля злачынства.
Кола падазраваных, якія маглі запланаваць, правесьці ці падтрымаць тэракт, у цяперашні час больш не абмяжоўваецца асобамі й групамі ў Польшчы ды Расіі, але распаўсюджваецца таксама на іншыя краіны.
Масква і Варшава ўвялі неафіцыйную блакаду інфармацыі па рассьледаваньні.
Цяпер мы напаткалі на ўказаньні, што яшчэ за 3 тыдні перад крушэньнем Тупалева, як здаецца, у маскоўскім аэрапорце адбылася генеральная рэпетыцыя гэтага тэракту, падчас якой было таксама выклікана крушэньне самалёта Тупалеў.
22 Сакавіка 2010, прыкладна ў 2.36 па мясцовым часе ў лесе з дрэвамі вышынёй да 30 метраў на адлегласьці ў адзін кіламетр ад пасадкавай паласы маскоўскага аэрапорта Дамадзедава ўпаў Тупалеў Ту-204 расейскай чартэрнай кампаніі «Авиастар» (RA-64011).
Самалёт быў без пасажыраў, экіпаж выжыў, нягледзячы на тое, што самалёт разваліўся на дзьве часткі. Тыя ж самыя сьледчыя з расейскага авіяцыйнага камітэту МАК і тыя ж самыя пракуроры, якія “рассьледавалі” таксама крушэньне пад Смаленскам, прыступілі да працы, каб высьветліць прычыны «нешчасьлівага выпадку».
Там працавалі пракуроры, якія маюць крэўныя сувязі з Пуціным, якія не зьбіраліся пазбаўляць ліцэнзіі роднасны «Авиастар». Таму МАК выдаў наступнае «сьледчае заключэньне», якое зьяўляецца сапраўдным для прэсы па цяперашні час: “Вінаватыя пілоты. Яны спрабавалі зьдзейсьніць пасадку ў тумане пры воблачнасьці ў 60 метраў і бачнасьці ў 450-700 метраў. Прыкладна за кіламетр ад пасадкавай паласы іх авантура скончылася. Самалёт паваліў дрэвы, пажару не ўзьнікла. Усе электронныя прыборы ў самалёце і ў аэрапорце на момант крушэньня працавалі бездакорна», – гаворыцца ў справаздачы.
Абодва крушэньні Тупалева маюць шмат агульнага, а тое, што іх адрозьнівае, яшчэ раз даказвае, што ў Смаленску папрацавалі забойцы.
Абодва самалёты павінны былі ісьці на пасадку з аднолькавай хуткасьцю. Абодва сутыкнуліся з дрэвамі. У той час, як Ту-204 затым у значнай ступені ацалеў і ўсе асобы, якія ў ім знаходзіліся, выжылі, Ту-154М разбурыўся на тысячы дробных абломкаў па фюзеляжы, рухавікам і хваставой частцы. Пры гэтым былі забітыя ўсе наяўныя ў ім асобы. Іх трупы былі ў большасьці сваёй разарваныя на дробныя часткі ці згарэлі і, як кажуць, амаль не паддаваліся апазнаньню.
Генеральная рэпетыцыя ў Маскве, пад час якой не прадугледжваліся ахвяры таму, што гэтага не патрабавалася, служыла, верагодна, для таго, каб апрабаваць міконінг у аналагічных умовах і на той жа самалётнай тэхніцы.
У Смаленску, аднак, не павінна было быць выжылых. Таму пасьля крушэньня фюзеляж Ту-154 выглядаў, як дробная саламяная сечка, што зьяўляецца дакладным указаньнем на ўжываньне выбухоўкі. Выжылыя пасажыры і экіпаж былі забітыя з агнямётаў і пісталетаў.
У сувязі з гэтым мы нагадваем, што раніцай 10 красавіка, незадоўга да прылёту прэзідэнцкага Тупалева, у Смаленскім аэрапорце правёў розныя манеўры расейскі Ілюшын-76, і пры гэтым, як сьцьвярджаецца, ён два разы спрабаваў прызямліцца.
Ніхто ніколі не расшыфроўваў чорныя скрыні зь Ілюшына-76. Займаліся, відавочна, толькі расшыфроўкай расейскай галасавой скрыні Тупалева, якая не супадае з данымі з польскай запісваючай прылады. Даныя ад тэхнічных скрыняў, неабходныя для дакладнага аналізу, увогуле на гэты момант адсутнічаюць”.
(канец цытаваньня)
26.8) У гэты ж дзень стала вядома (http://www.fakt.pl/Tusk-zostanie-przesluchany-ws-katastrofy-,artykuly,74903,1.html), што прадстаўнік сям’і адной з ахвяр смаленскай катастрофы хоча зьвярнуцца да пракуратуры, каб зрабіць допыт Дональда Туска.
26.9) З 18 чэрвеня стала паступаць інфармацыя, што расейскія ўлады могуць адправіць абломкі самалёта Качыньскага на пераплаўку (http://media.wp.pl/kat,1022943,wid,12385180,wiadomosc.html?ticaid=1a615).
Як падала газета “Факт”, пракурор Мацеюш Мартынюк з польскай генпракуратуры заявіў: “Гэтага нельга рабіць! Фрагменты самалёта – гэта рэчавыя доказы для сьледства”.
26.10) 22 чэрвеня стала вядома, што створаны Міжнародны камітэт “Катынь-2” (International Committee Katyn 2).
У яго ўвайшлі вядомыя журналісты, палітычныя актывісты, праваабаронцы, юрысты, былыя палітзьняволеныя з Расеі, Фінляндыі, ЗША, Ізраіля і Японіі. Сайт камітэту знаходзіцца тут: http://www.katyn-2.ucoz.ru/
26.11) На адным з галоўных каналаў польскага дзяржаўнага тэлебачаньня TVP1 прайшла перадача, прысьвечаная смаленскай трагедыі-2. Яна прэзентавала крытычны погляд на працэс афіцыйнага сьледства.
Фрагмент відэазапісу з гэтай перадачы можна паглядзець тут: http://www.pluszaczek.com/2010/06/22/tvp1-%E2%80%93-%E2%80%9Cmisja-specjalna%E2%80%9D-%E2%80%93-katastrofa-pod-smolenskiem-%E2%80%93-czesc-vii/#more-4249
26.12) Як высьветлілася 25 чэрвеня, старшыня Асацыяцыі польскай шляхты Рафал Гавроньскі ўжо 2 месяцы дамагаецца таго, каб Дзяржаўны трыбунал узбудзіў крымінальную справу супраць асоб, якія падазраюцца ва ўдзеле ў забойстве прадстаўнікоў польскай эліты 10 красавіка 2010 года ў Расеі. Да гэтых асоб належаць:
Брыгадны генерал, галава польскай паліцыі асаблівага прызначэньня БОР Марыян Яніцкі; міністар унутраных спраў Польшчы Ежы Мільлер; міністар абароны Богдан Кліх; прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
26.13) 25 чэрвеня нават некаторыя афіцыйныя польскія газеты (“Rzeczpospolita”) падалі інфармацыю (http://www.rp.pl/artykul/499033_Sprzeczne_zeznania_kontrolera.html), што дысьпетчар Віктар Рыжэнка, які 10 красавіка вёў Ту-154 зь Лехам Качыньскім на пасадку, па афіцыйных дакументах сьледства даў два ўзаемавыключныя паказаньні ў адзін і той жа час ды яшчэ двум розным сьледчым.
Як такое можа быць? – пытаюцца нават пальшавіцкія журналісты.
26.14) Для таго, каб распавесьці пра наступны цікавы факт, спачатку трэба тое-сёе нагадаць.
Усе, хто сачыў за падзеямі вакол аварыі самалёта Качыньскага, напэўна памятаюць, што ў першыя дні асаблівае ўражаньне аказаў фільм “Андрэя Мендэрэя”, зьняты на мабільны тэлефон, на якім пры жаданьні можна ўбачыць пару выжылых палякаў, верагодную расстрэльную каманду, пачуць каманды і наганныя стрэлы, што можна інтэрпрэтаваць як дабіваньне выжылых.
Пазьней у сеціве зьявілася інфармацыя, што аўтар гэтага фільма быў зарэзаны 16 красавіка.
І вось праз пэўны час расейскія ўлады аб’яўляюць, што яны знайшлі аўтара сенсацыйнага фільма, якім “аказаўся механік з бліжэйшых да месца аварыі майстэрняў Валодзя Сафоненка” (гл. фота зьлева). Больш за тое, яны нават прадставілі гэтага “Валодзю” польскаму боку, каб той даў інтэрвю перад тэлекамерамі, дыскрэдытуючае “ўласны фільм” (http://www.pluszaczek.com/2010/06/26/amatorski-film-ze-smolenska-%E2%80%93-wolodia-safonienko-analiza-glosu-%E2%80%93-klamstwo-tvn-%E2%80%93-czesc-vi/).
Дык вось, 26 чэрвеня ў сеціве зьявілася паведамленьне адмыслоўца, які сьцьвярджае, што “Валодзя Сафоненка не зьяўляецца аўтарам аматарскага фільма, які быў зьняты адразу пасьля катастрофа прэзідэнцкага Ту-154М”.
Гэтая выснова была зробленая на грунце фанетычнага аналізу галасоў Андрэя Мендэрэя і “Валодзі Сафоненка” (http://www.pluszaczek.com/2010/06/26/amatorski-film-ze-smolenska-%E2%80%93-wolodia-safonienko-analiza-glosu-%E2%80%93-klamstwo-tvn-%E2%80%93-czesc-vi/). У матэрыяле прыводзяцца шматлікія графічна пададзеныя доказы.
Што гэта азначае, думаем, відавочна кожнаму…
26.15) 30 чэрвеня штотыднёвік “Газета польска” надрукаваў артыкул пад назвай “Для Ту-154 гэта быў сьмяротны прысуд” (http://smolensk-2010.pl/2010-06-29-to-byl-wyrok-smierci-dla-tu-154.html).
У артыкуле, у прыватнасьці, гаворыцца:
“Вежа ў Смаленску падала пілотам прэзідэнцкага Ту-154, калі ён падлятаў да аэрадрома: “сайдзіце да 50 метраў”. Так вынікае з паказаньняў пілота Як-40, лейтэнанта Артура Воштыла, паданых у пракуратуры (карта 1165). Тады самалёт ужо быў накіраваны на фальшывы шлях, проста ў глыбокую на 60 метраў даліну, а бачнасьць у тумане па вышыні была 30 метраў. Гэта быў сьмяротны прысуд для прэзідэнцкага самалёта”.
26.16) 3 ліпеня польскі тэлеканал RMF24 са спасылкай на выданьне Nasz Dziennik паведаміў, што расейцы, верагодна, падрабілі запісы ў чорных скрынях шляхам стварэньня на стужцы шумоў у непажаданых для расейскага боку месцах (http://www.rmf24.pl/raport-lech-kaczynski-nie-zyje-2/kaczynski-fakty/news-zapis-czarnych-skrzynek-tupolewa-montazem,nId,286263).
Было паведамлена, што расейскія эксьперты МАК прызналі немагчымым да прачытаньня каля 20% запісу чорных скрыняў. Афіцыйна – па прычыне шумоў. Цікава, што акурат у тым месцы, дзе трэба было шукаць каманду на зьніжэньне Тупалева на вышыню 50 метраў (пра што даў паказаньне Артур Воштыл), у сьценаграме адсутнічае 1,5 хвіліны запісу, пазначанага як… нечытальны.
26.17) Мы думаем, што ўсім вядомыя вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся ў Польшчы 20 чэрвеня. Зь невялікім адрывам перамог пальшавік Камароўскі.
28 чэрвеня паміж Камароўскім і Яраславам Качыньскім адбыліся тэледэбаты (гл. фота зьлева). У іх час апошні заявіў, што “прагрэс у сьледстве назіраецца мінімальны, яно прабуксоўвае”, што “польскія сьледчыя не атрымалі з Расеі неабходных дакументаў”, што “мы знаходзімся ў сітуацыі, у якой паўстаюць сумневы, што “гэта сьледства ёсьць пытаньнем гонару для польскага народу, таму што пасьля 1945 года для нашай краіны не было больш буйной катастрофы”, што “сьледства павінна быць перададзена ад Расеі Польшчы на грунце Чыкагскай канвенцыі, падпісанай у 1944 годзе”.
Некаторыя назіральнікі такую пазіцыю пана Яраслава – брата-блізьнюка Леха Качыньскага – лічаць недастатковай, нават баязьлівай.
Так, ІА Polskaweb перакананае (http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/06/07/72978.shtml), што Яраслаў Качыньскі даўно ведае сапраўдныя абставіны сьмерці свайго брата. Таму ён ня будзе скардзіцца, нават калі будзе даказаная падробка вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Ён вынес урок з “памылак” свайго брата і заўважыў, што ў сьвеце існуюць нейкія сілы, якія зрабілі сваімі марыянеткамі нават нямецкіх палітыкаў і якія ня спыняцца ні перад чым.
Наколькі ціхая, прымірэнчая выбарчая тактыка пана Яраслава Качыньскага была ўдалай, мы абмяркуем праз некалькі дзён – пасьля таго, як стануць вядомымі вынікі другога туру прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы (які адбудзецца заўтра).