Рэдакцыя
Пра тое, што некалькі дзён таму на тэрыторыі Польшчы маштабна адзначалася 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, ведаюць напэўна ўсе чытачы нашага сайта. Але ў гэтай падзеі былі істотныя моманты, інфармацыю пра якія наўрад ці дзе-небудзь можна сустрэць. Між тым, тое, пра што мы паінфармуем ніжэй у сувязі з арганізацыяй і правядзеньнем гэтага мерапрыемства, на наш погляд, павінны ведаць усе беларусы. Бо мае сэнс ведаць сапраўдную рэчаіснасьць, а ня міфы пра яе…
Беларусы-літвіны вырашылі заранёў падрыхтавацца да буйной надыходзячай даты, зьвязанай з адной з найвялікшых падзеяў у нашай гісторыі.
Больш за год таму ў Менску быў утвораны Нацыянальны грамадзкі аргкамітэт па сьвяткаваньні 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. У яго склад увайшлі каля 20 вельмі прыстойных людзей. Узначаліў Аргкамітэт аўтарытэтны беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч. Праўда, у сувязі зь яго станам здароўя асноўную арганізацыйную працу ў Аргкамітэце ўзяў на сябе вядомы беларускі мастак Мікола Купава (гл. фота), які быў абнары яго намесьнікам. Разнастайныя абавязкі ўзялі на сябе й іншыя людзі. Так, Сяржук Высоцкі ад імя Аргкамітэту адказваў за сувязь з замежнымі амбасадамі.
Было запланавана шмат мерапрыемстваў, але галоўным зь іх планаваўся ўдзел у мерапрыемствах на Грунвальдскім (цяпер Дубровеньскім) полі.
Першапачаткова было таксама прынята рашэньне ў фінансаваньні сваёй дзейнасьці арыентавацца на беларускіх прадпрымальнікаў.
У ідэале менавіта менскі Аргакамітэт павінен быў стаць для ўсёй Беларусі цэнтрам падрыхтоўкі да ўшанаваньня сваіх славутых продкаў, якія здабылі такую важную і цяжкую перамогу. На жаль, так ня сталася. З-за шматгадовага знаходжаньня ўлады ў нашай дзяржаве ў руках этнацыднага, беларусафобскага рэжыму цяпер актыўна дзейнічаюць розныя сілы, якія арыентуюцца не на інтарэсы нашага народу, а на нейкія свае, зусім небеларускія інтарэсы. Галоўнымі сярод гэтых сіл, як мы ўжо даўно зафіксавалі ў Беларускай дактрыне, зьяўляюцца цяперскія этнацыдныя ўлады, расейскія і польскія імперыялісты, заходнія ліберасты і кіруючая імі сіянакратыя. У сувязі з гэтым заранёў можна было спрагназаваць, што прынамсі некаторыя з гэтых сіл будуць мець свае планы на адзначэньне ўгодкаў Грунвальду. Да гэтага варта было рыхтавацца.
З гэтай нагоды яшчэ ў пачатку вясны г.г. у Менск ад імя нашай рэдакцыі езьдзіў Алесь Астроўскі, каб папярэдзіць сябраў Аргкамітэту аб небясьпецы занадта вялікага даверу да палякаў. Ён распавёў ім пра ранейшыя і цяперашнія польскія антыбеларускія акцыі, заклікаў да правядзеньня агульнабеларускай канферэнцыі, на якой беларуская нацыянальная эліта мусіць прааналізаваць 600 гадоў беларуска-польскіх дачыненьняў, зрабіць высновы і сфармуляваць парады будучым пакаленьням беларусаў-літвінаў. Астроўскі таксама заклікаў рыхтавацца так адзначаць угодкі Грунвальду, каб раптам не апынуцца ў ролі прылады польскай імперскай палітыкі на шкоду ўласнаму народу. У адказ спадар Мікола Купава запрапанаваў перанесьці гэтае пытаньне… на восень.
Нягледзячы на агульную апатыю, якая цяпер часта праяўляе сябе ў адказ на розныя прабеларускія грамадскія ініцыятывы, у Гародні сабралася некалькі чалавек (былі сярод іх і сябры рэдакцыі), якія вырашылі пры ўсіх абставінах падтрымліваць менскі Аргкамітэт па адзначэньні 600-х угодак Грунвальду і не рэагаваць ні на якія іншыя прапановы з боку ўладаў ці прадстаўнікоў афіцыйнай апазіцыі (забягаючы наперад, адзначым, што вакол Аргкамітэту на пачатак ліпеня аб’ядналася да 150 чалавек з ўсёй Беларусі).
Не сакрэт, што многія, у т.л. і гарадзенцы, разьлічвалі хаця б на частковую кампенсацыю матэрыяльных выдаткаў, зьвязаных з удзелам у мерапрыемствах непасрэдна на Грунвальдскім полі, якое, як вядома, знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.
Аднак, па меры набліжэньня да 15-17 ліпеня – часу галоўнай урачыстасьці, сталі паступаць непрыемныя зьвесткі.
Па-першае, нягледзячы на звароты да беларускіх прадпрымальнікаў і ўладаў (былі й такія), істотнай матэрыяльнай падтрымкі з гэтых крыніц так і не паступіла.
Тады ў спадзеве фінансавай падтрымкі Аргкамітэт пераключыўся на… польскую амбасаду, некаторыя прадстаўнікі якой спачатку цьвёрда абяцалі бясплатныя візы і аплату праезду (думалася: можа, сапраўды палякі ўсьвядомілі гістарычнае значэньне падтрымкі беларусаў-літвінаў, можа, сапраўды хочуць хаця б сімвалічна аддзячыць беларусам і падправіць сваю рэпутацыю?).
І тут раптам, трохі больш за месяц да імпрэзы, Аргкамітэт атрымлівае другі ўдар. Нечакана польская амбасада кардынальна мяняе сваё рашэньне і заўляе, што ня будзе выдаваць ні бясплатныя візы, ні аплачваць праезд…
Усе сябры Аргкамітэту былі ў шоку (некаторыя напэўна ўспомнілі Астроўскага).
Заставаўся спадзеў – на летувісаў. Некаторыя прадстаўнікі летувіскай амбасады перахапілі ініцыятыву ад палякаў – пачалі абяцаць бясплатныя візы і дапамогу з аплатай аўтобусаў. Адзіным недахопам для гарадзенцаў было тое, што ўязджаць у ЕўраЗьвяз цяпер трэба было б не праз Брузгі (10 км ад Гародні), а праз Менск-Вільню-Каўнас. А гэта значыць – ня менш як 500 дадатковых кіламетраў язды ў аўтобусе па сьпякоце. Але гарадзенцы і на гэта пагадзіліся. Ніхто не сышоў з дыстанцыі…
І тут раптам за два тыдні да пачатку мерапрыемтсваў Аргкамітэт атрымлівае чарговы (трэці) ўдар. Прадстаўнікі летувіскай амбасады заявілі тое ж, што за 2-3 тыдні да гэтага заявілі палякі: на візы трэба падаваць індывідуальныя заявы, візы будуць платныя (60 еўра), аплачваць праезд трэба самім…
Гэта быў канчатковы ўдар. Далёка ня кожны ў лукашысцкай Беларусі можа дазволіць сабе выдаткаваць 200-250 еўра на трохдзённую паездку. Прынамсі з гарадзенцаў ня змог сябе дазволіць ніхто. А са 150 чалавек, якія аб’ядналіся вакол менскага Аргкамітэту, на Грунвальдскія мерапрыемствы маглі сабе дазволіць паехаць усяго некалькі чалавек. Больш за 100 лепшых беларусаў з-за нейкіх інтрыг палякаў і летувісаў так і ня трапілі на Грунвальдскае поле!
Непрыемныя пачуцьці, зьвязаные зь незьдзяйсьненьнем мараў, гэта, вядома, для кожнага важна. І мы, як напэўна і многія іншыя са 150 чалавек, якія так і не прынялі ўдзел у Грунвальдскіх мерапрыемствах, гэта не забудем… Але ёсьць яшчэ адно пытаньне, якое не павінна згубіцца за крыўдай і адчаем: што прымусіла (ці хто прымусіў) палякаў і летувісаў адмовіцца ад падтрымкі найбольш прыстойных беларусаў, не заплямленых удзелам у шэрагах афіцыйнай апазіцыі?
Дакладны адказ на гэтае пытаньне нам невядомы. Можам толькі дапусьціць некаторыя развагі.
1) Паводзіны польскага боку, на наш погляд, цалкам знаходзіліся ў рэчышчы новай хвалі польскай імперскай палітыкі, якая зьдзяйсьняецца апошнія 2-3 гады ў адносінах да Беларусі й пра якую мы шмат інфармавалі нашых чытачоў (будзем інфармаваць яшчэ). Тут нічога іншага, здаецца, і быць ня можа…
2) Найбольш расчаравала і была нечаканай несяброўская рэакцыя летувіскага боку. Шчыра пра гэта кажам: ад летувісаў мы такога не чакалі.
Адзінае, што вядома рэдакцыі – гэта зьвесткі пра тое, што на летувіскі бок нібыта быў нейкі вонкавы ціск. Якія гэта былі сілы і ці сапраўды такі ціск меў месца, нам пакуль невядома…
Але, на жаль, непрыемнасьці на гэтым не закончыліся.
У дадатак да ўсяго пералічанага, непрыемныя навіны пачалі паступаць і з Грунвальдскага поля.
Так, спадарыня Грыбаўскайтэ (гл. фота ўверсе) – прэзідэнт Летувы – у сваім выступе забыла ўзгадаць беларусаў-літвінаў сярод удзельнікаў Грунвальдскай бітвы (не гаворачы ўжо пра крымчакоў, малдаван і жыхароў Ноўгарада Вялікага) – назвала толькі палякаў і летувісаў! (http://www.svaboda.org/content/article/2100795.html). Між тым, 600 гадоў таму на Грунвальдскім полі было толькі 4 харугвы жамойтаў, затое аж 28 харугваў (!) з этнічных беларускіх земляў!
Калі з мерапрыемстваў вярнуліся некаторыя сябры Аргкамітэту, яны распавялі, што выступы і польскіх афіцыйных асоб былі ў такім жа ключы, як і выступ спадарыні Грыбаўскайтэ (толькі пра такія паводзіны палякаў радыё “Свабода” ўжо нічога не паведаміла).
Акрамя таго, для інсцэніроўкі бітвы не хапала “тэўтонцаў”. І тады арганізатары мерапрыемства, парушаючы элементарныя правілы этыкі гаспадароў, вырашылі перапрануць у тэўтонцаў… беларускіх рыцараў. А беларусы, як заўсёды, для агульнай справы і… пагадзіліся…
Дзіўным варта прызнаць і прызначэньне “Басовішча-2010” якраз на тыя выходныя, калі адзначалася Грунвальдскія падзеі (http://www.svaboda.org/content/article/2102085.html).
І апошні штрых. Вярнуўшыся з урачыстасьцяў, зьвязаных з адзначэньнем 600-годдзя Грунвальду, спадар Купава вымушаны прадаваць свае творы (http://www.svaboda.org/content/article/2105042.html), каб аддаць грошы за выраб харугваў і заплаціць некаторым “рыцарам”…
—
Мы ня будзем больш нічога каментаваць.
Усё і так застаецца ў рэчышчы ўсё тых жа высноў, пра якія мы кажам ужо некалькі гадоў: браткі-беларусы, усё залежыць толькі ад нас саміх, ад нашай самаарганізацыі. Ніхто іншы ня будзе бараніць ні нас, ні нашы інтарэсы…
Каб нас выкарыстаць, у т.л. і ў вайне – ахвочых шмат.
Каб нам дапамагчы – жадаючых няма!
P.S.
Дарэчы, тым, хто вельмі засмуціўся, што ня здолеў пабываць на адзначэньні 600-годдзя Грунвальдскай бітвы на тым месцы, дзе яна была, у якасьці кампенсацыі прапануем пачытаць матэрыялы, прысьвечаныя падзеі й разьмешчаныя на сайце клуба “Спадчына” (гл. тут: http://www.spadchyna.org/index.php?option=com_content&view=article&id=662&Itemid=442).
На жаль праз усю гэтую інфармацыю “працякае” нейкая крыўдлівасьць, якой заўсёды прызываюць пазьбягаць на сайце.
Трэба трымаць удар годна, а лепш не прасіць і не спадзявацца і разьлічваць на СВАЕ сілы. Вечны спадзеў на халяву! Ведалі ж у каго просяць.
Спадар Валер.
1) Былі ж абяцаньні падтрымкі (у візах і аўтобусах) з боку палякаў, а затым летувісаў. Ніхто іх за язык не цягнуў. А потым быў аблом.
2) На Грунвальдскім полі нашы продкі былі разам з палякамі й жамойтамі, а цяпер пра нас нават не ўзгадваюць. А гэта ўжо парушэньне элементарных прынцыпаў культурных, этычных узаемаадносін паміж суседнімі народамі.
3) Шмат гадоў з боку заходнікаў (у т.л. палякаў і летувісаў) былі абяцаньні ў падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі. Гэта цяпер мы ведаем, што падтрымкі не было. Але раней спадзявацца на тое, што людзі ня проста словы на вецер кідаюць, мы мелі права.
Таму гэта ня толькі крыўда. Гэта – і крыўда (абсалютна законная), і ўсьведамленьне рэчаіснасьці такой, якая яна ёсьць. Менавіта гэтым увесь час займаецца наша рэдакцыя.
Сп. Мазынскі, мне вельмі падабаецца ваша пазіцыя: удар трэба трымаць годна і разлічваць на свае сілы. Жыве Беларусь!
Redakcyja pisała: “расчаравала і была нечаканай несяброўская рэакцыя летувіскага боку. Шчыра пра гэта кажам: ад летувісаў мы такога не чакалі.”
A čamu nie čakali? Čym letuvisy ad palakaŭ lepšyja? Ja vot nie čakaŭ što redakcyja budzie takoj najiŭnaj.
элементарнае кідалава!
Супярэчлівая пазіцыя. Супярэчлівы тэкст. Гэта як сядзець на кімсьці верхам, лупіць паміж вушэй і казаць, каб ехаў. Ад пачатку трэба было, калі ўжо пісалі “ўсю праўду”, рыхтавацца да максімальна негасьціннага праезду. Далі б палёгку, – засталіся б грошы ў кішэні. Не – можа, і з’езьдзілі б без перашкодаў.
Ня плач, ня бойся, не прасі.
І яшчэ. Пра пераапрананьне беларусаў. Вось у Берасьці нейкі малады дурань з БРСМ выдумаў пацешную гульню ў пэйнтбол на руінах крэпасьці, прысьвечаны … Ну, зразумела, чаму. Дык яны ж таксама немцаў не маглі запрасіць. Ведама, запрасілі расейцаў ды ўкраінцаў з блізкага ім крыла. Чамусьці, я думаю, прызначылі быць захватчікамі сваіх. Нацыянальная рыса ўжо гэта, здаецца, – быць вадзяной травой. Паддавацца плыні.
Але абмеркаваньне таксама карыснае
Пытаньне: Калі Беларусь кажа аб сваёй гісторыі, дзе знаходзіцца “вялікая гісторыя жамойціі-лабусляндзіі”? Адказ, я спадзяюся, усім тут зразумелы… Найвялікшы помнік літувісы мусяць паставіць Сталіну, які падараваў ім Вільню. Бо інакш іх мяжа была б каля Коўна.
а каму ў т.зв. Летуве патрэбна памяць аб сапраўдным ВКЛ, і каму з суседзяў патрэбная моцная сучасная Беларусь?….
ну дык што вы скуголіце?- няма сваіх грошай – хадзіце і прасіце, а як адмовілі, дык моўчкі ўцірайцеся….
Віталю.
Мы не “скуголім”, а ІНФАРМУЕМ, каб людзі пазбаўляліся ад ілюзіяў, як гэта робім мы самі.
Па-другое, моцная, сучасная, дэмакратычная Беларусь востра патрэбна ў суседніх дзяржавах ЎСІМ ПРЫСТОЙНЫМ РАЗУМНЫМ людзям!
http://forum.belhistory.com/index.php – тут можна знайсці фота з Грунвальдскага фэсту 2010 зробленыя мною..))
” каб людзі пазбаўляліся ад ілюзіяў” Ілюзій шмат хто пазбавіўся ў 1991 годзе. Таму нікога ніколі не трэба прасіць, бо ў кожнага свой інтарэс. Летувісы хочуць ”застолбіть” славу ВКЛ за сабой. І таму няма чаго звяртацца да іх за дапамогай. Я, напрыклад, над летувіскімі патугамі перапісаць гісторыю сьмяюся і не зьбіраюся ім нічога даказваць. Што датычыць ездкі на Грунвальдскае поле, то яскрава бачна непрафесійнасьць яе арганізатараў. Купава адклаўшы вырашэне важкага пытанне ”на восень”, фактычна перанёс яго ”на пазаўчора”. Запасным варыянтам сьвяткаванне Грунвальдскай Бітвы трэба рабіць на сваёй тэрыторыі, напрыклад у Наваградку. Гэта нам выгадна эканамічна, палітычна , ідыялагічна і нават выгадна ўладзе. Чым быць чужым паслугачом на чужой тэрыторыі , лепш быць першым і лепшым на сваёй тэрыторыіі. Без нас палякі не выйгралі бітву з тэўтонамі, а цяпер няхай змагаюцца адзін на адзін…
Сучасны Ліцвін ніколі не схіліць галаву перад рознымі серунамі-імітатарамі. Не вер! нЕ бойся! Не прасі!
Мне здаецца, што ўгодкі перамогі пад Грунвальдам варта святкаваць не меньш, чым угодкі БНР.