Рэдакцыя
Наш сайт ідэалагічны. А гэта значыць, што нас найбольш цікавіць ідэалагічнае абгрунтаваньне тых ці іншых грамадскі значных дзеяньняў уладаў ці любых іншых сацыльна-актыўных асоб і груп. У сувязі з гэтым мы стала вывучаем асаблівасьці грамадскага ўладкаваньня заходняга сьвету, якое сёньня ўпарта прапануецца нам у якасьці альтэрнатывы цяперскаму рэжыму Лу-кі. Гэтае вывучэньне ўсё больш вядзе да думкі, што ліберальная прапанова на справе ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай палітыцы каланіяльных беларусафобскіх уладаў, якія вось ужо 17-ы год душаць любыя парасткі беларускай дэмакратыі. Усе буйныя знаходкі, пацьвярджаючыя гэта, выстаўляюцца на сайце. Ніжэй пойдзе гаворка пра чарговы такі факт, які стаў вынікам самавыкрыцьця заходніх ліберастызатараў, што і стала для нас каштоўным падарункам.
1.
Вось ужо некалькі дзён у сеціве, а таксама ў іншых шматлікіх замежных СМІ працягваецца вэрхал у сувязі з публікацыяй сайтам WikiLeaks (http://www.wikileaks.org) шэрагу матэрыялаў (http://www.wikileaks.org/wiki/Afghan_War_Diary,_2004-2010), якія раскрываюць непрыглядную праўду аб паводзінах войскаў ЗША і кааліцыі ў шматпакутным Аўганістане.
(Дарэчы, для таго, каб лягчэй увайсьці ў атмасьцеру будучай гаворкі, ніжэй пададзена серыя фота, якія адлюстроўваюць сітуацыю ў Аўганістане ў сувязі зь яго акупацыяй войскамі ЗША, Брытаніі, Польшчы і некаторых іншых краін. На іх бачны Абама і Байдэн, амерыканскія вайскоўцы, прыкметы іх тэрору ў Аўганістане, а таксама простыя аўганцы,талібы і здраднік Карзай).
WikiLeaks – гэта міжнародная арганізацыя, якая сьпецыялізуецца на тым, што высталяе на сваім сайце розныя сакрэтныя і “чульлівыя” дакумэнты з самых розных краін і не адкрывае крыніцы, зь якіх паходзяць выцекі (хаця ў сеціве ёсьць меркаваньне, што апошнюю партыю дакументаў перадаў ваенны аналітык, які раней ужо быў абвінавачаны ва ўцечцы сакрэтнай інфармацыі. Магчыма, гэта той жа чалавек, які раней перадаў Wikileaks відэа, дзе ваенны верталёт ЗША забівае мірных жыхароў і… заходніх карэспандэнтаў у Іраку; гл. чорна-белае фота ў пачатку артыкула, зробленае з ваеннага верталёта ў час зьдзяйсьненьня гэтага злачынства).
Арганізатары WikiLeaks па іх уласных словах, выступаюць супраць рэпрэсіўных рэжымаў, а таксама неэтычных паводзін прадстаўнікоў урадаў і буйных карпарацый, чым бароняць інтарэсы простых грамадзян.
Заснавальнікам WikiLeaks.org лічыцца Джуліян Эсандж (Julian Assange; гл. фота ў пачатку артыкула).
На гэты раз, як ужо адзначана вышэй, WikiLeaks вырашыла апублікаваць сэрыю сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтаў, датычных вайны ў Аўганістане. За некалькі тыдняў да гэтага арганізацыя таксама перадала каля 92.000 гэтых дакументаў у такія буйныя выданьні, як New York Times, Guardian i Der Spiegel. Пры гэтым WikiLeaks выставіла ўмову, што згаданыя выданьні апублікуюць іх пасьля 25 ліпеня – пасьля публікацыі дакумэнтаў на сайце арганізацыі (http://www.svaboda.org/content/article/2109745.html).
Паводле New York Times, дакумэнты, якія датычаць перыяду ад студзеня 2004 да сьнежня 2009 году, праліваюць сьвятло на некаторыя моманты аўганскай вайны, якія дагэтуль былі схаваныя ад грамадзкасьці. Між іншым, па зьвестках газеты з дакумэнтаў вынікае, што талібы выкарыстоўваюць перанасныя ракеты з цеплавой сістэмай саманаводкі, аб чым вайскоўцы раней не паведамлялі; што ЗША ў Аўганістане выкарыстоўваюць у штораз большай ступені сакрэтныя падразьдзяленьні, якія палююць на камандзіраў талібаў (у сьпіску “Захапіць або забіць”, складзеным для гэтых падразьдзяленьняў, знаходзіцца каля 70 прозьвішчаў); што вайна вядзе да вялікай колькасьці ахвяраў сярод мірнага насельніцтва, якое гіне ў выніку бамбаваньняў цывільных аб’ектаў і ў шматлікіх інцыдэнтах, якія вынікаюць з хаосу. Асаблівы акцэнт The New York Times робіць на паведамленьнях, якія сьведчаць, што пакістанскія выведчыя службы дапамагаюць талібам, хаця Пакістан афіцыйна лічыцца саюзьнікам ЗША.
У сваю чаргу The Guardian істотную ўвагу надаў дзейнасьці сакрэтных падраздзяленьняў, якія зьдзяйсьняюць тэракты супраць лідараў талібаў (тут варта адзначыць, што самі талібы ўжо даўно кажуць пра такія тэргрупы ў войсках НАТА і ЗША, якія акрамя адзначанага робяць выбухі ў месцах скапленьня людзей – на рынках, у крамах, школах – каб затым абвінаваціць у гэтым маджахедаў. У масавых забойствах мірнага насельніцтва, у прыватнасьці, выкрыты аддазел ЦРУ “Чорная вада”; http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/07/26/74084.shtml).
Усе тры газэты, якія атрымалі дакумэнты ад WikiLeaks, пастанавілі не публікаваць даныя, якія маглі б нанесьці шкоду нацыянальнай бясьпецы ЗША. Але газеты апублівалі агляд гэтых дакументаў (http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/07/26/74084.shtml), які выявіў у цэлым вельмі непрыглядную карціну вайны.
Белы дом, які не паставіў пад сумнеў аўтэнтычнасьць інфармацыі, моцна асудзіў публікацыю сакрэтнай інфармацыі заявіўшы, што гэта “ставіць пад пагрозу жыцьці амэрыканскіх і саюзьніцкіх вайскоўцаў ды нашу нацыянальную бясьпеку” (http://www.svaboda.org/content/article/2109745.html). Тое ж зрабіў марыянеткавы Карзай і новы прэм’ер-міністар Вялікабрытані.
У гэтай сітуацыі Джуліян Эсандж даў інтэрвю радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2112153.html). У ім ён яшчэ раз патлумачыў пазіцыю WikiLeaks. Падаем ніжэй частку гэтага інтэрвю.
Радыё Свабода: Што вы скажаце на тыя галасы з Пакістану, якія ставяць пад сумнеў праўдзівасьць “Дзёньніка аўганскай вайны”, апублікаванага на сайце WikiLeaks.org. У прыватнасьці, Хамід Гуль – былы кіраўнік выведкі Пакістану -сказаў, што гэтыя дакументы – фальшыўкі.
Джуліян Эсанж: Нам трэба глядзець на гэтыя данясеньні праніклівым вокам. Гэта вялікі аб’ём матэрыялу. У ім 91 тысяча данясеньняў з палявых вайсковых частак і з амбасадаў, датычных да Аўганістану, ад афіцэраў выведкі і ад інфарматараў. Інфарматары робяць свае данясеньні за грошы. Амэрыканскі ўрад плоціць ім за дасыланьне сур’ёзнай інфармацыі. А яны робяць гэтыя данясеньні ці то каб пазбыцца нейкага суперніка (нелюбімага суседа ці ворага сям’і), ці то каб фактычна даць патрэбную інфармацыю. Калі мы зірнем на матэрыялы, атрыманыя ад інфарматараў, дык убачым, што амэрыканскія вайскоўцы кожнаму зь іх прыпісалі этыкетку адпаведна яго верагоднасьці. І мы ўбачым, што вялікая частка данясеньняў датычыць пакістанскай выведкі. Безумоўна, любое зь іх можа быць непраўдзівае, як і любое зь іх можа быць праўдзівае. Але гледзячы якраз на гэтую вялікую колькасьць матэрыялаў адносна вялікай колькасьці розных абставінаў, у якіх усплывае пакістанская выведка, у чалавека ўзьнікаюць моцныя падазрэньні наконт ролі гэтай выведкі ў Аўганістане.
РС: У Пакістане ходзіць чутка, якую падаграваюць некаторыя пакістанскія службовыя асобы, што гэтая ўцечка інфармацыі была арганізаваная амэрыканскім урадам, каб апраўдаць большую вайсковую прысутнасьць у Пакістане ці нават захоп Пакістану.
– Гэта проста няпраўда. Людзі ж могуць прачытаць гэтыя данясеньні, дазнацца пра розныя дэталі і самастойна зьвязаць розныя абставіны адну з адной. І раней хадзіла чутка, што мы — гэта ЦРУ, але ж WikiLeaks.org абнародавала інфармацыю з інструкцыі па кіраваньні турмой у затоцы Гуантанама, з электроннай пошты кандыдаткі ў віцэ-прэзыдэнты ЗША Сары Пэйлін, пра сакрэтныя кітайскія брыфінгі адносна цэнзуры, пра забойствы службовых асобаў у Кеніі й ва Ўсходнім Тыморы. З гэтага ясна вынікае, што мы ставімся да ўсіх непрадузята і публікуем усіх, хто мае цяжкасьці з абнародаваньнем свайго матэрыялу.
РС: Чаму вы вырашылі падзяліцца гэтай інфармацыяй з New York Times, The Guardian i Der Spiegel?
– Крыніцам нашай інфармацыі мы абяцаем дзьве рэчы: па-першае, мы зробім усё ў нашай моцы з тэхнічнага і юрыдычнага гледзішча, каб захаваць іхную ананімнасьць; па-другое, мы пастараемся зрабіць як мага большым грамадзкае ўзьдзеяньне перададзенага нам матэрыялу. Мы лічым, што ў гэтым выпадку мы выбралі правільны шлях, каб пабольшыць гэтае ўзьдзеяньне.
РС: Чаму, па-вашаму, так шмат важных крыніцаў вырашыла перадаць сваю інфармацыю вам, а не традыцыйным СМІ?
– Таму што мы — спецыялісты. Мы — спецыялісты ў ахоўваньні нашых крыніцаў. Мы — спецыялісты ў падачы поўнага матэрыялу да агульнага ведама. Што тычыцца асноўных традыцыйных СМІ, дык працэс іх унутранай канцэнтрацыі давёў у некаторых краінах да сытуацыі, у якой у адным горадзе толькі адна або дзьве дамінуючыя мэдыйныя арганізацыі, якія хутчэй накладаюць аброць на свае крыніцы, чым даражаць імі. Гэта давяло да сітуацыі, у якой такое выданьне як New York Times трымае ў сакрэце істотную інфармацыю цягам году і не публікуе яе ўвогуле або публікуе адно некалькі разынак з таго, што атрымала ад сакрэтнага інфарматара, замест апублікаваць увесь матэрыял з атрыманых дакумэнтаў.
РС: Чым, па-вашаму, зьяўляецца WikiLeaks.org — журналістыкай, грамадзкім актывізмам ці новым відам пасярэдніцтва між крыніцамі інфармацыі і журналістамі?
– Ідэя, якая стаіць за гэтым, насамрэч вельмі старая. Каб прымаць разумныя рашэньні, трэба ведаць, што ў сапраўднасьці адбываецца, а каб прымаць правільныя рашэньні, трэба ведаць і разумець, якія злоўжываньні ці пляны злоўжываньняў робяцца. Як тэхнолягі, мы разумеем, што важныя рэформы прыходзяць пасьля таго, як грамадзкасьць і палітыкі зразумеюць, што насамрэч адбываецца.
(канец цытаваньня інтэрвю).
Аднак у той жа час мы мусім праінфармаваць нашых чытачоў, што вядомы амерыканскі партал The Unjust Media (http://www.theunjustmedia.com), які мае кантакты з прэс-службай Ісламскага Эмірата Аўганістан, лічыць, што Wikileaks выдае за «сакрэныя матэрыялы Пентагона» фальшыўку ЦРУ. У артыкуле «Wikileaks — гэта дэзынфармацыйны фронт ЦРУ», – партал піша (падаецца паводле http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/07/28/74126.shtml):
Wikileaks атрымаў вядомасьць у красавіку гэтага года, калі ён апублікаваў зробленае з кабіны амерыканскага верталёта відэа, якое паказвае сьмяротны авіяўдар ў 2007 годзе па ірацкай сталіцы, у якім было забіта 12 цывільных асоб, уключаючы двух журналістаў з Рэйтэр. Дзякуючы гэтаму сайт атрымаў рэпутацыю «выдаўца сакрэтных відэа і фота».
Добра вядома, што ў Інтэрнэце ёсць тысячы відэа, на якіх засняты злачынствы амерыканскіх салдат у Іраку і Аўганістане. Аднак па нейкай таямнічай прычыне відэа, выкладзеныя сайтам Wikileaks, прапагандаваліся зь вялікай стараннасьцю заходнімі мэйнстрымаўскімі СМІ. Яны падавалі Wikileaks як верагодную крыніцу, якае працуе над тым, каб распаўсюджваць праўду, без усялякай ўцягнутасьці выведчых службаў. Для стварэньня гэтай рэпутацыі Wikileaks і выклаў гэта відэа забойства цывільных асоб у Іраку, падрыхтаваў грамадскасьць для ўспрыняцьця ўсяго, што ён у далейшым выкладзе, як «праўду”.
Сайт «Wikileaks стварыў сенсацыю, апублікаваўшы матэрыялы, якія сьцьвярджаюць, што пакістанская спецслужба «Міжведамасная выведка» (Inter-Services Intelligence, ISI) нібыта дапамагае Ісламскаму Эмірату Аўганістан ў барацьбе з амерыканскімі і натаўскімі захопнікамі. Прапаганда ЦРУ, агучаная Wikileaks аб пакістанскай сьпецслужбе ISI й Ісламскім Эміраце Аўганістан, адбылася ўсьлед за тым, як дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выступіла са сьцьвярджэньнем, што Амір Муло Амар і Шэйх Асама бін Ладэн нібыта знаходзяцца ў Пакістане. У гэтай сьмешнай і злавеснай дэзінфармацыйнай кампаніі супраць Пакістану тоіцца вельмі небясьпечны план «Ізраілю» і Амерыкі.
За Wikileaks стаяць ЦРУ, Масад і т.зв. «Філантроп» Сорас. Інфармацыйнае агенцтва WMR (гл. http://arthurzbygniew.blogspot.com/2010/03/soros-co-back-wikileaks-kosher-mob-oval.html) атрымала зьвесткі ад азіяцкіх сьпецслужбаў, што Wikileaks зьяўляецца структурай ваеннага кіберпадраздзяленьня ЗША. У гэтым упэўнены, у прыватнасьці, у Кітаі й Тайландзе. Сайт Wikileaks зьвязаны з амерыканскімі вайскоўцамі й кампутарнымі шпіёнскімі аперацыямі, а таксама з уласнай дзейнасьцю Масада ў галіне кібервойнаў. Сайт сьцьвярджае, што ён расшыфраваў відэазапіс ўдару амерыканскага беспілотніка Predator па цывільных асобах у Аўганістане і што агенты дзярждэпартамента ЗША сачылі за рэдактарам Wikileaks у Ісландыі й Нарвегіі ў рамках сачэньня, якое праводзіцца сумесна ЗША і Ісландыяй.
Аднак у выпадку Wikileaks ў такіх краін, як Кітай і Тайланд, узніклі падазрэньні адносна таго, хто зьяўляецца сапраўдным уладальнікам Wikileaks».
(канец цытаваньня)
Мы, вядома, ня можам сказаць, якая з пададзеных версій вакол дзейнасьці Wikileaks ёсьць праўдзівай. Таму мы і падаем іх усе, каб вы – нашы чытачы –пазьней не адчулі расчараваньня з нагоды адкрыцьця таго факту, што прынялі за праўду звычайную PRшчыну.
Можа быць так, што сабраліся прыстойныя людзі й вырашылі заняцца прыстойнай дзейнасьцю ў інфармацыйнай прасторы. Чаму не? Такіх выпадкаў у маштабе сьвету шмат (у т.л. сярод іх ёсьць і мы).
Як і можа быць так, што ўладарам ЗША спатрэбіліся новыя спосабы дзейнасьці ў інфармацыйнай прасторы, якія дазвалялі б больш вынікова вырашаць пастаўлыя перад імі праблемы на фоне самадыскрэдытацыі вялікіх СМІ. Напрыклад, для таго, каб патлумачыць уласнаму грамадству, чаму ў Аўганістане абяцаная перамога так і не наступае; ці стварыць зачэпку для “наезда” на Пакістан; ці стварыць інфармацыйную крыніцу, зь якой можна пачаць раскрутку тэмы “Катыні-2”…
Можа быць усё. Таму і варта быць падрыхтаваным да ўсяго, і сачыць за далейшай хадой падзей.
2.
Аднак галоўнае, дзеля чаго мы ўзьнялі тэму вэрхала вакол акцыі Wikileaks, як адзначана ў пачатку, датычыць ідэалагічнай складовай гэтага вэрхала, якая найбольш выпінулася ў адным з матэрыялаў радыё “Свабода”. Вось гэты матэрыял у трохі скарочаным выглядзе (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2110026.html)
“WIKILEAKS —ЗМАГАРЫ ЗА СВАБОДУ КАМПРАМАТУ ЦІ ІНФАРМАЦЫІ?
26.07.2010
Публікацыя дзясяткаў тысяч сакрэтных дакумэнтаў аб вайне ў Аўганістане на сайце WikiLeaks.org зноў зьвярнула ўвагу сьвету на дзейнасьць гэтай даволі таямнічай арганізацыі, якая ўзьнікла тры гады таму, але адзначыла сваё існаваньне некалькімі вельмі гучнымі публікацыямі.
“Мы верым, што празрыстасьць у дзеяньнях урадаў вядзе да зьмяншэньня карупцыі, лепшага кіраваньня і ўзмацненьня дэмакратыі” — сьцьвярджае сайт арганізацыі.
У пачатковым пэрыядзе сваёй дзейнасьці WikiLeaks дзейнічала паводле падобнага прынцыпу, што і Wikipedia – кожны меў магчымасьць паставіць і рэдагаваць на сайце свой матэрыял ды ўдзельнічаць у абмеркаваньні іншых матэрыялаў. Але з пачатку гэтага году публікацыя матэрыялаў на сайце адбываецца толькі пасьля зацьвярджэньня іх рэдакцыяй. Наведнікам сайту таксама нельга ставіць камэнтароў. Сервэры WikiLeaks разьмешчаныя ў некалькіх краінах, уключна са Швэцыяй і Бэльгіяй, дзе законы гарантуюць большую бясьпеку захоўванай на іх інфармацыі.
Адным з заснавальнікаў WikiLeaks зьяўляецца 39-гадовы аўстралійскі праграміст і журналіст Джуліян Эсандж, які выступае як прэсавы прадстаўнік арганізацыі. Ён сказаў The New York Times, што WikiLeaks атрымлівае штодня некалькі дзясяткаў дакумэнтаў, зь якіх публікуе толькі тыя, якія пройдуць праверку рэдакцыі на іхнюю верагоднасьць. У арганізацыі на пастаяннай аснове працуюць 5-6 чалавек добраахвотнікаў; арганізацыя таксама можа разьлічваць на экспэртную дапамогу ад спэцыялістаў у такіх сфэрах як шыфраваньне і праграмаваньне.
У мінулым сайт WikiLeaks праславіўся, між іншым, публікацыяй сакрэтных матэрыялаў аб выкідах атрутных рэчываў каля ўзьбярэжжаў Афрыкі, агучваньнем інструкцыі па кіраваньні амэрыканскай вайсковай турмой у Гуантанама на Кубе, разьмяшчэньнем відэа з атакай амэрыканскага вайсковага верталёта на гатэль у Багдадзе ў 2007, калі загінулі 12 чалавек, уключна з журналістам і фатографам агенцтва Ройтэрз. За сваю дзейнасьць сайт WikiLeaks атрымаў шэраг прэстыжных узнагародаў, між іншым, ад часопісу The Economist у 2008 і ад Amnesty International у 2009.
Акрамя прыхільнасьці, WikiLeaks таксама зьбірае шмат крытыкі — урадавыя прадстаўнікі крытыкуюць арганізацыю за тое, што яе публікацыі ставяць пад пагрозу некаторыя вайсковыя аперацыі, а абаронцы правоў чалавека абвінавачваюць арганізацыю ў пасяганьні на прыватнасьць і сфэру асабістага жыцьця.
“WikiLeaks трэба залічыць да ворагаў адкрытага грамадзтва, таму што яны не шануюць прававой дзяржавы і не паважаюць правоў асобы” — The New York Times цытуе меркаваньне Стывэна Афтэргуда, экспэрта па дзяржаўных таямніцах з Асацыяцыі амэрыканскіх навукоўцаў.
Нягледзячы на паўсакрэтныя ўмовы існаваньня і супярэчлівыя ацэнкі сваёй дзейнасьці, WikiLeaks удаецца знаходзіць спонсараў, як сярод прыватных асобаў, так і сярод журналісцкіх арганізацый (такіх, прыкладам, як агенцтва Associated Press, газэта The Los Angeles Times або Нацыянальная асацыяцыя выдаўцоў газет у ЗША). Арганізацыйныя кошты ўтрыманьня сайту WikiLeaks ацэньваюцца на 200 тысяч эўра на год. Паводле афіцыйнай вэрсіі WikiLeaks, людзі, якія працуюць для гэтага сайту, не атрымліваюць ніякай зарплаты. Калі б ім плаціць, кошт утрыманьня дзейнасьці WikiLeaks узрос бы да 600 тысяч эўра на год”.
(канец цытаваньня)
Што ж атрымліваецца?
А вось што. Далёка не апошнія прадстаўнікі заходняга сьвету (дзе цяпер дамінуе ліберастычны ідэалагічна-прапагандысцкі фон) – людзі адукаваныя, ідэалагічна падкаваныя, якія ня могуць не разумець значэньне таго, пра што гавораць і што адстойваюць – вакол адной і той жа падзеі (абвяшчэньня праўдзівых зьвестак аб вайне ў Аўганістане) выказваюць цалкам супрацьлеглыя пазіцыі, супрацьпастаўляючы ў тым ліку… “правы асобы” і “дэмакратыю”.
Вось гэта знаходка!
Натуральна, што ў дадзенай спрэчцы мы на баку спадара Эсанджа, бо абсалютна відавочна, што існаваньне і разьвіцьцё дэмакратыі ня можа быць без прысутнасьці праўды ў СМІ, без празрыстасьці ў дзеяньнях уладаў. Зразумела, што пералічанае ёсьць аднім з ключавых механізмаў зьмяншэньня карупцыі, лепшага выкананьня ўладамі сваіх абавязкаў і што ўсё гэта разам мацуе дэмакратыю. Для нас, як людзей, якія жывуць у альтэрнатыўных грамадскіх абставінах, гэта – відавочна.
І, натуральна, што контраргументацыя пана Афтэргуда выглядае проста недарэчнай. Як гэта можа быць грамадства адкрытым і дзяржава прававой, калі ня будзе свабодных СМІ? Без таго, каб там магла зьяўляцца праўдзівая інфармацыя аб грамадскай рэчаіснасьці? Нейкае дзіцячае нязьвязнае лапатаньне атрымліваецца ў гэтага Афтэргуда…
А калі праўда парушае “правы нейкай асобы”, дык можа гэта і добра? Асабліва, калі гэтая “асоба” – злачынца. Тым больш злачынца… ва ўладзе!
Як бы там ні было, наша пазіцыя па ўсіх гэтых пытаньнях ясная і адназначная. Мы – на баку дэмакратыі. Цікава іншае: як цяпер будуць выкручвацца розныя ліберастызатары ў Беларусі, калі мы да ўсіх ранейшых матэрыялаў, у якіх ліберастызм крытыкуецца вуснамі самых розных жыхароў Захаду, дададзім яшчэ і гэты?..
Пажывем – пабачым.
Ці ёсць альтэрнатыва дзеянням NATO ў Аўганістане? У свой час ЗША прайграла ва В’етнаме, хаця паўднёвы В’етнам пад амерыканцамі жыў значна лепш, чым паўночны і мог бы зрабіцца 2-й Карэяй. Разумныя в’етнамцы шкадуюць аб гэтым пройгрышы.
Сапраўдная альтэрнатыва мусіць быць у выглядзе пазітыўнага ПРЫКЛАДА, а ня ў выглядзе сітуцый, калі цябе акупуюць, рабуюць, катуюць, забіваюць…
Пры гэтым важна, каб людзі ведалі ПРАЎДУ пра гэтую альтэрнатыву.
Całkam zhodny z Redakcyjaj.
I taki pazityŭny Prykład jość – Isłamskaja dziaržava pry Prarokie Muhamadzie, chaj błasłaŭlaje jaho AŁŁACH i vitaje, i pry pieršych čatyroch chalifach. I što važna, aŭhancy dobra viedajuć hety Prykład i da hetaha Prykładu kirujucca. Tamu amerykancam i jich nataŭskim chaŭruśnikam, a taksama usioj inšaj nabrydzi što vyzvałasia jim u pamahatyja, u Aŭhanistanie niama žadnaha šanca.
На мой погляд, паданы артыкул адпавядае тематыцы сайту.
http://www.gazeta.ru/column/latynina/3428876.shtml