У папярэднім матэрыяле была разгледжана праблема сацыяльнага паразітызму, але з большага ў тэарэтычнай плоскасьці. Матэрыялы, якія разьмешчаны ніжэй, а таксама тыя, якія мы плануем выстаўляць у бліжэйшыя дні, можна ўспрымаць, як прыклады канкрэтных соцыяпаразітных праяў, уключаючы апісаньне іх механізмаў і наступстваў. З практычна бясконцай колькасьці такіх прыкладаў, якія можна знайсьці ў сеціве сёньня (што будзе заўтра, мала каму вядома), мы вырашылі сканцэнтравацца найперш на тых, якія закранаюць Беларусь. Першым падаем матэрыял, які датаваны 22 ліпеня г.г. і належыць нейкаму сп-ру Навальнаму (гл. http://navalny.livejournal.com/485080.html). Ці гэтыя матэрыялы ёсьць сьведчаньнем пачатку рэальнага ціска на Пуціна, які мы прагназавалі, ці проста так супала, пакажа будучыня.
1.
“Тут нядаўна Прэзідэнт Мядзьведзеў са скрухай казаў, што на ніве барацьбы з карупцыяй поспехаў не бачна.
Схаваліся ад Мядзьведзева карупцыянеры. Ня можа ён іх выявіць, хоць і глядзіць пільна ў ларнэт ў розныя бакі.
Прэзідэнт Мядзьведзеў нават прапанаваў штрафаваць карупцыянераў кратнымі штрафамі.
Напэўна, як у такіх выпадках гэта тлумачаць ДАІшнікі, “квітанцыі скончыліся”.
Застаецца праўда невядомым ці працягне Гарант Канстытуцыі даішную традыцыю, запрапанаваўшы “расплаціцца на месцы”.
Хаця Мядзьведзеў і ня бачыць карупцыянераў, нам яны добра бачныя. Занадта яны вялікія, вельмі ўжо кідаюцца ў вочы.
Вось два чувака – Уладзімір Пуцін і Аркадзь Ратэнберг (гл. фота зьлева). Яны цалкам адкрыта і немудрагеліста рабуюць найбуйнейшую кампанію краіны – “Газпрам”, выкарыстоўваючы даволі простую схему.
Цытата: “Як стала вядома «Ведамасьцям», у першы ж год паўнавартаснай працы Аркадзя Ратэнберга ў падрадным бізнэсе яго кампанія выйшла на 2-е месца ў галіне па аб’ёму выручкі. Гэтаму спрыялі перш за ўсё кантракты з “Газпрамам”.
Кампанія «Стройгазмантаж» зьявілася два гады таму. І ўжо ў 2009 г. уварвалася ў тройку лідараў сярод нафтагазавых падрадчыкаў. Яе выручка па РСБУ – амаль 89 млрд. руб., – абвяшчаюць даныя Расстата. Гэта самая вялікая выручка ў разьдзеле «Будаўніцтва» па паказчыках Расстата, якія ёсць у базе «СПАРК-Інтэрфакса». А кансалідаваная выручка кампаніі складае 100,3 млрд руб., – кажа блізкая да «Стройгазмантажу» крыніца”.
Выглядае сьхема так:
1. Пуцін стала штурхае Газпрам да нейкіх дурацкіх, незразумелых і відавочна стратных праектаў, кожны зь якіх зьвязаны зь вельмі маштабным будаўніцтвам – усе гэтыя рознакаляровыя “Патокі”, труба да Ўладзівастока і г.д. Ня буду спыняцца падрабязна на разборы мэтазгоднасьці гэтага будаўніцтва. Адсылаю ўсіх у часопісы m_korchemkin і nalymov, там пра гэта шмат разоў пісалі людзі, кваліфікацыя якіх сумневу не падлягае.
2. Газпрам згаджаецца на ўсе гэтыя супербудоўлі, але выстаўляе на продаж (2008 год) свае будаўнічыя “дочкі”. З гэтым можна было б пагадзіцца, калі б продаж непрофільнага бізьнесу павялічваў канкурэнцыю і зьніжаў выдаткі. Але, глядзім, што адбываецца далей.
3. Гэтыя дочкі па стартавым кошце купляе Аркадзь Ратэнберг – сябар дзяцінства Уладзіміра Пуціна і яго трэнер/спарынг-партнэр па дзюдо. Так на рынку зьяўляецца “абноўлены” Стройгазмантаж.
4. Ужо праз два месяцы на Стройгазмантаж як з рога багацьця пачынаюць сыпацца заказы ад Газпрама. Прычым самыя “салодкія” заказы Стройгазмантаж атрымлівае без усялякага конкурсу. Грошы, укладзеныя ў набыцьцё кампаніі, адбіваюцца ў момант.
Вось тут (гл. табліцу ўнізе) выдатна бачна, наколькі лепш стаў жыць Стройгазмантаж, пасьля таго, як сярод яго ўладальнікаў аб’явіўся сябра дзяцінства Пуціна.
5. А цяпер увага. Спачатку цытата: “Залог нашага посьпеху – кваліфікаваная, якасная і хуткая праца, а таксама рэсурсы – людзі ды тэхніка, – падкрэслівае прадстаўнік “Стройгазмантажу””.
І яшчэ адна табліца (гл. унізе; прашу прабачэньня, што на англійскай мове. Гэта слайд з маёй прэзентацыі, якую я рабіў на канферэнцыі ў Х’юстане; за даныя дзякуй m_korchemkin).
З цалкам афіцыйных даных самога Газпрама мы бачым, што аналагічныя ўчасткі трубы ў сістэме Nord Stream у падрадчыкаў Газпрому каштуюць У ТРЫ РАЗЫ даражэй, чым у еўрапейскіх падрадчыкаў.
Заўважу, што гэта будаўніцтва не ў Сібіры або на Месяцы. Цалкам сабе еўрапейская частка Расеі. Аднолькавыя будоўлі ў аднолькавых кліматычных і геаграфічных умовах.
Пры тым, што ў Еўропе і працоўная сіла даражэй, і тэхрэгламенты ды прыродаахоўнае заканадаўства больш строгае. Ну, і наогул, па ідэі, выдаткі павінны быць вышэй.
Усё гэта значыць, што Газпрам прадаў за бясцэнак Ратэнбергу свае будаўнічыя падраздзяленьні, а на наступны дзень замовіў ім будоўлю па кошце ў тры разы вышэй рынкавай.
Вось такім чынам бізнес-тандэм “Уладзімір & Аркадзь” ударнай працуе з рэнтабельнасьцю ў 300% і адчувае сябе выдатна.
Уяўляю сабе як яны звонка хахочуць, насьміхаючыся над “Инноградом Сколково” і Д.А. Мядзьведзевым зь яго “Айфонам”.
Экскаватар, рыдлёўка і мільёны вагонаў пяску, сьпісаныя на будоўлю, па-ранейшаму прыносяць больш грошай, чым геніяльныя носібіты акуляраў у гаражах.
Часопісу “Форбс” даўно варта перагледзець свой рэйтынг мільярдэраў. Не разумею, хто яшчэ можа верыць у тое, што ўсё гэта атрымліваецца “выпадкова”. І, што асабіста Пуцін тут не пры чым.
Канчатковым бенефіцыярам усіх гэтых выдатных спраў: ад Стройгазмантажу, да нафтатрэйдара “Gunvor” зьяўляецца грамадзянін Пуцін Уладзімір Уладзіміравіч. А ратэнбергі ды цімчанкі проста надзейныя людзі – намінальныя ўладальнікі.
Вось ён – галоўны алігарх нашай краіны, уласьнік фантастычнага стану.
І не істотна, дзе ён трымае бабло – у UBS альбо ВЭБе, на сваё імя ці на імёны сяброў дзяцінства. Сэнсу гэта не мяняе.
Пытаньне да нас саміх: ці даможамся мы калі-небудзь, што грошы гэтыя будуць арыштаваныя і канфіскаваныя на карысьць РФ, ці будзем далей сядзець на кухні і пляскаць вушамі?
2.
Дадатковая інфармацыя ўзята адсюль: http://www.kasparov.ru/material.php?id=4BCC1FA93B077
“Часопіс The New Times 19 красавіка апублікаваў артыкул “Уладзімір Пуцін і яго “Сям’я” – “Газпрам”. У матэрыяле пералічаны кіраўнікі дэпартаментаў кампаніі, члены яе праўленьня і рады дырэктараў, а таксама кіраўнікі даччыных структур “Газпрама” [дадатковыя Ратэнбергі. – Рэд.], якія, па інфармацыі рэдакцыі, зьвязаныя з прэм’ер-міністрам Уладзімірам Пуціным.
Так, напрыклад, The New Times піша, што начальнік дэпартамента інвестыцый і будаўніцтва “Газпраму” Яраслаў Галко – пратэжэ трэнера Пуціна па дзюдо Аркадзя Ратэнберга, а мінарытарны бенэфецыяр даччынай кампаніі “Газпрома” “Согаз” Міхаіл Шэломаў – стрыечны пляменьнік прэм’ер-міністра Пуціна.
Усяго ў матэрыяле названыя 17 членаў “Сем’і” Пуціна (гл. http://newtimes.ru/articles/detail/20011, а таксама табліцу, пададзеную ніжэй).
Ад рэдакцыі:
Думаем, цяпер кожны зможа ўявіць сабе больш выразіста, што напраўду азначае знакаміты выраз Ул. Пуціна пра тое, што, знаходзячыся ў Крамлі, ён працаваў (і сёньня, відаць, працуе) “як раб на галерах”…
Прыведзены нижэй артыкул яшчэ раз iлюструе стан Расiйскага грамадства. Наш галоўны паразiт глыбока ўкаранiўся на Беларусi.
http://www.ej.ru/?a=note&id=10331