Рэдакцыя
У якасьці дакументальнага дапаўненьня да матэрыялаў папярэдняга артыкула ніжэй падаем некаторыя факты – невялікую частку таго, што можа быць прыведзена – беларусафобскай, этнацыднай палітыкі цяперцаў за пошнія два гады.
1.
З чэрвеня 2008 г. у эфіры гарадзенскага абласнога тэлебачаньня больш немагчыма пачуць беларускай мовы. Пераведзена на расейскую мову апошняя праграма — выпуск навінаў (http://www.svaboda.org/content/Article/1124428.html).
2.
Тады ж была пазбаўлена рэдакцыйнага памяшканьня “Газета Слонімская” (http://www.svaboda.org/content/Article/1129731.html). Рэдакцыя працягнула працу на вуліцы і ў прыватных кватэрах.
3.
У чэрвені ж Старадароскі раённы суд аштрафаваў болей як на мільён рублёў (прыкладна 350 даляраў) сьвятара Леаніда Акаловіча. Яго пакаралі за асьвячэньне крыжа, які быў усталяваны 19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну ў памяць пра 25 мірных сялян, забітых савецка-габрэйскімі партызанамі ў 1943 годзе (http://www.svaboda.org/content/Article/1140167.html). За некалькі хвілін да суду айцец Акаловіч згадаў, што за сваё жыцьцё асьвячаў дзясяткі крыжоў, але судзяць яго за гэта ўпершыню…
4.
Тады ж вядомы віцебскі апазіцыянер – пенсіянер Барыс Хамайда, на якога напаў невядомы хуліган, з пацярпелага ператварыўся ў вінаватага. Затым ён быў асуджаны на трое сутак (http://www.svaboda.org/content/Article/1183080.html).
5.
23 ліпеня беларусафоб і этнацыдчык Лу-ка падпісаў закон… “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. 24 чэрвеня гэты закон быў прыняты ў другім чытаньні Палатай прадстаўнікоў, а 28 чэрвеня яго ўхваліў Савет Рэспублікі (http://www.svaboda.org/content/Article/1186312.html).
6.
У жніўні 2008 г. Барыс Хамайда размаўляў з прадстаўнікамі адміністрацыйнай камісіі Чыгуначнага райвыканкаму Віцебска на беларускай мове праз… перакладчыка (http://www.svaboda.org/content/Article/1187347.html). Нагадаем, Віцебск – гэта абласны цэнтар у Беларусі, дзе беларуская мова нават па цяперскім законе дзяржаўная…
7.
Тады ж супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РУУС Менска затрымалі 7 актывістаў дэмакратычнага руху, пераважная большасьць якіх– сябры незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт. Супрацоўнікі міліцыі ўламаліся ў кватэру, дзе былі маладафронтаўцы, выбіўшы двое дзьвярэй, і патлумачылі, што ў іх ёсьць інфарамцыя, што ў гэтай кватэры знаходзіцца… труп. Трупа, натуральна, не знайшлі, але затрымалі ўсіх, хто быў у кватэры (http://www.svaboda.org/content/Article/1189344.html).
8.
Тады ж дэпутат Мастоўскага раённага Савету Зьміцер Кухлей зьвярнуўся ў мясцовае прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі з запытам: чаму новыя шыльдачкі з назвамі вуліц зроблены толькі на расейскай мове? Адказу ён не атрымаў (http://www.svaboda.org/content/Article/1193104.html).
9.
Верасень 2008 г. Выпускі навінаў “Радыё Гродна” сталі гучаць па-расейску. Гэта была апошняя беларускамоўная праграма станцыі, якая вяшчае на FM-хвалі. У рэдакцыі навінаў паведамілі, што такім было рашэньне кіраўніцтва Тэлерадыёкампаніі Гродна (http://www.svaboda.org/content/Article/1196380.html).
10.
Тады ж у Міністэрстве інфармацыі Беларусі паведамілі, што на сёньня афіцыйна зарэгістраваныя 215 тэле- і радыёпраграм. І толькі 5% зь іх выкарыстоўваюць цяпер беларускую мову ў сваіх інфармацыйных перадачах. Чыноўнікі кажуць, што да канца году і гэты паказчык можа зьнізіцца (http://www.svaboda.org/content/Article/1196373.html).
11.
Тады ж, у верасьні, Ірландыя стала чарговай краінай (перад ёй такімі сталі ЗША, Нідэрланды, Нямеччына), у якой беларускія ўлады адмянілі аздараўленьне дзіцячых чарнобыльскіх групаў. Вядомая грамадзкая дзяячка, кіраўніца ірландскага Chernobyl Children’s Project Эдзі Рош назвала навіну “шакуючай” (http://www.svaboda.org/content/Article/1196249.html).
12.
Тады ж у Гомелі падчас сьвяткаваньня Дня гораду міліцыя схапіла мясцовага актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам. Андрусь з паплечнікамі ішоў на канцэрт да Лядовага палацу. Міліцыянты выхапілі яго з натоўпу і, зьбіваючы, павалілі на зямлю. Як паведаміў Андрусь, яму вывіхнулі палец і пашкодзілі калена. Супраць яго склалі пратаколы за… нецэнзурную лаянку й супраціў міліцыі (http://www.svaboda.org/content/Article/1200146.html).
13.
Улады Барысава забаранілі першы міжканфэсійны фэстываль хрысьціянскай музыкі. Планавалася, што ён будзе праходзіць у цэнтральнай частцы гораду пад намётавым дахам. Фэстываль меў распачацца 16 верасьня і скончыцца 21 верасьня. Аднак перад самым пачаткам імпрэзы чыноўнікі барысаўскага райвыканкаму паведамілі прысутным, што духоўная музычная імпрэза адмененая (http://www.svaboda.org/content/Article/1200528.html).
14.
Старшыня незарэгістраванай “Беларускай партыі Свабоды” Сяржук Высоцкі падаў заявы ў Камітэт памежных войскаў і ў Сьледчы камітэт, каб яму далі тлумачэньне, на якой падставе яму забаронены выезд за межы Беларусі. 24 верасьня Высоцкага зьнялі зь цягніка на беларуска-ўкраінскай мяжы і паставілі ў пашпарт штамп, што яму забаронены выезд зь Беларусі (http://www.svaboda.org/content/Article/1293770.html).
15.
У кастрычніку 2008 года дакументальны фільм “Урок беларускай мовы” польскага рыжысёра Міраслава Дэмбіньскага, які атрымаў 17 узнагарод на розных еўрапейскіх кінафестывалях, быў прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэміцскім” з абавязковым зьнішчэньнем. У падставе фільму апавяданьне пра жыцьцё вучняў зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (http://www.charter97.org/ru/news/2008/10/9/10974/).
16.
З кастрычніка 2008 года цяперцы пачалі актыўна выкарыстоўваць новую тактыку ціску на актыўную беларускую моладзь – тэрміновы прызыў у войска. Часта нягледзячы на не зусім адпаведны стан здароўя.
17.
29 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў сталінскія часы былі расстраляныя сотні тысяч беларусаў, зьдзейсьнены новы акт вандалізму – былі павыдзіраныя зь зямлі крыжы і многія зь іх паламаныя.
18.
31 кастрычніка судзьдзя Вольга Пракаповіч адхіліла заяву Ўладзімера Шылы з патрабаваньнем да гарадскога аддзелу адукацыі прызнаць незаконным выключэньне з Салігорскай СШ № 4 яго сына Івана. Намесьнік старшыні “Маладога Фронту” Іван Шыла быў выключаны са школы ў красавіку, за дзень да апошняга іспыту — па англійскай мове. Спадару Івану так і ня далі атрымаць атэстат, а пазьней забралі ў войска (http://www.svaboda.org/content/Article/1337111.html).
19.
У вёсцы Фралова Гарадоцкага раёну (Віцебшчына) чыноўнікі правялі сход, каб адгаварыць вяскоўцаў ад ідэі ўшанаваць памяць удзельнікаў антыбальшавіцкага паўстаньня (http://www.svaboda.org/content/Article/1337025.html). Зь ініцыятывай ўсталяваць мэмарыяльны крыж дзеля памяці землякоў-паўстанцаў, расстраляных карнікамі НКУС у лістападзе 1918 году выступіў гарадоцкі апазіцыянер Леанід Аўтухоў. Ён даслаў у райвыканкам ліст з подпісамі тых, хто падтрымаў ягоную прапанову, у тым ліку і некалькі дзесяткаў подпісаў жыхароў вёскі Фралова, каля якой адбыўся масавы расстрэл. Пакуль актывіст чакаў адказу ад чыноўнікаў, тыя вырашылі самі паехаць у вёску ды сустрэцца з тымі, хто падпісаўся пад лістом спадара Аўтухова. Загадчык ідэалагічнага аддзелу Леанід Пронін, які да 1991 году працаваў у райкаме партыі, тлумачыў вяскоўцам, што паўстаньне супраць савецкай улады распачалі бандыты, і таму ўшаноўваць іх памяць ня варта. Старшыня Стадалішчанскага сельсавету Мікалай Башкіраў прапанаваў вяскоўцам даслаць у райвыканкам новы ліст – пра тое, што людзі адмаўляюцца падтрымліваць ідэю апазіцыянера, а раней падпісаліся пад ягоным лістом толькі таму, што недакладна зразумелі беларускую мову Леаніда Аўтухова.
20.
1 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Магілёве 65 чалавек, якія спрабавалі выехаць у Менск на акцыю з нагоды Дзядоў. Старшыня руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што 65 ягоных паплечнікаў у Магілёве арэндавалі аўтобус для паездкі ў Менск. Як толькі ўсе селі, міліцыянты прымусілі ўсіх выйсьці, а аўтобус адагналі на стаянку. Яшчэ 2 чалавек, якія пайшлі на маршрутнае таксі, міліцыянты вывелі з машыны на вакзале. А яшчэ двух вывелі з маршруткі ў Белынічах (http://www.svaboda.org/content/Article/1337316.html).
21.
24 лістапада 6 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху былі затрыманы і дастаўлены ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Сярод іх актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», «Моладзь БНФ», «Маладыя дэмакраты». Маладзёны а 16-й гадзіне раздавалі буклеты у рамках кампаніі «МТС — па-беларуску» насупраць галаўнога офісу МТС (http://www.svaboda.org/content/Article/1352483.html).
22.
Стаматолаг Аляксандар Жыдкевіч, які працуе ў вёсцы Бычыха, трапіў пад увагу міліцыянтаў, пабыўшы незалежным назіральнікам на апошніх выбарах. Днямі супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула 433 Крымінальнага кодэксу “Атрыманьне незаконнага ўзнагароджаньня”. Падставай для гэтага стаўся запіс у кнізе скаргаў пра тое, што малады сьпецыяліст нібыта ўзяў грошы за лячэньне, якое павінна было быць бясплатным. Падазраваны актывіст, прыхільнік руху “За свабоду!”, зьвярнуў увагу сьледчага Гарадоцкай пракуратуры Сяргея Касіча на тое, што запіс зьявіўся толькі праз два месяцы пасьля таго, як пацыент пабываў на прыёме. Ён згадаў таксама, што мясцовыя чыноўнікі ў прыватных гутарках ня раз прапаноўвалі яму зьнізіць грамадскую актыўнасьць: маўляў, выбары пройдуць, а табе тут жыць далей” (http://www.svaboda.org/content/Article/1354282.html).
23.
Менскі аблвыканкам не дазволіў Беларускаму добраахвотнаму таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры правядзеньне 30 лістапада краязнаўчай паездкі ў гонар 88-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну, Старшыня таварыства Антон Астаповіч паведаміў, што 27 лістапада чыноўнік Менаблвыканкама, які не захацеў прадставіцца, паведаміў яму па тэлефоне, што таварыству адмоўлена ў правядзеньні экскурсіі “з-за няправільнага афармленьня заяўкі на правядзеньне масавых мерапрыемстваў” (http://www.svaboda.org/content/Article/1354421.html). Таксама супрацоўнікі сьпецслужбаў сарвалі правядзеньне адпаведнай вечарыны, прысьвечанай Слуцкаму паўстаньню 1920 года (http://www.svaboda.org/content/Article/1354472.html).
24.
У сьнежні 2008 года расейскія казакі з нагайкамі пачалі патруляваць Паставы. Пастаўскі атаман Аляксандар Зазулін кажа: “Я родам з Дону, я расеец. Але калі даваў прысягу, то я казаў: „Клянуся быць верным праваслаўнай веры, беларускаму народу і яго прэзыдэнту“ (http://www.svaboda.org/content/Article/1361739.html).
25.
У студзені 2009 года актывіст аргкамітэту стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Аляксей Змушка з Рэчыцы быў адлічаны з Горацкай сельгасакадэміі. У акадэміі на завочным факультэце ён вучыўся на агранома, быў ужо на шостым курсе. Перад новым годам атрымаў выклік на экзамэнацыйную сэсію (http://www.svaboda.org/content/Article/1369951.html). Перад гэтым спадар Змушка з паплечнікамі замаўляў пікет з патрабаваньнем прыбраць з цэнтральнай плошчы Рэчыцы помнік Леніну.
26.
У лютым 2009 г. у Гомелі за арганізацыю шэсьця міліцыя затрымала трох актывістаў “Маладога Фронту” й стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. У Цэнтральным райаддзеле міліцыі падчас дагляду пікетоўцаў разьдзявалі дагала. А потым адвезьлі ў суд, дзе на іх наклалі астранамічныя штрафы (http://www.svaboda.org/content/Article/1378533.html).
27.
Тады ж вайсковы медык вайсковай часткі № 18662, што ў Жодзіне, маёр Уладзімер Кісель адмовіўся рабіць агляд забранага ў войска актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука. Сьведка інцыдэнту сказаў, што маёр у нецэнзурнай форме запатрабаваў, каб Зьміцер не размаўляў па-беларуску. Ён зьвярнуўся да вайскоўцаў, якія былі побач са Зьмітром, і загадаў ім правучыць хлопца і фізічна яму патлумачыць, якія для яго будуць наступствы ў выпадку, калі той будзе карыстацца роднай мовай (http://www.svaboda.org/content/Article/1380055.html).
28.
У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце кожны супрацоўнік мусіў у лютым 2009 г. падпісаць сьпецыяльны дадатак да працоўнай дамовы. Паводле патрабаваньняў, пэдагогам забараняецца ўдзельнічаць у… палітычных партыях і рухах (http://www.svaboda.org/content/Article/1466975.html).
29.
8 лютага пачалася справа Мікалая Аўтуховіча і яго знаёмых (http://www.svaboda.org/content/Article/1467052.html).
30.
У канцы лютага 2009 году ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля была разгледжана справа чатырох удзельнікаў акцыі ў абарону беларускай мовы, праведзенай 21 лютага — у Міжнародны дзень роднай мовы. Кастуся Жукоўскага пакаралі арыштам, а на траіх іншых актывістаў – наклалі буйныя штрафы. Кастусь ды іншыя маладыя гамельчукі ў дзень роднай мовы ішлі па вуліцы Савецкай, каб ускласьці кветкі да помніка праваслаўнаму асьветніку Кірылу Тураўскаму. Апрача гвазьдзікоў, у руках яны трымалі аркушы паперы, памерам 20 на 30 сантыметраў, з надпісамі “Родная мова” й сінім штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ў маладзёнаў былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі (http://www.svaboda.org/content/Article/1497883.html).
31.
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебска пакаралі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. Спадары Каваленка, Базараў і Аляксандраў пацьвердзілі ў судзе, што 25 сакавіка знарок выйшлі на плошчу Свабоды ў Віцебску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб нагадаць мінакам пра гістарычнае сьвята — Дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (http://www.svaboda.org/content/article/1563195.html).
32.
Настаўніца Марыяна Грузьдзіловіч звольненая з камэрцыйнага адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” за тое, што гаварыла з вучнямі пра Дзень Волі. Падставай для звальненьня стала дыскусія выкладчыцы англійскай мовы з навучэнкай, якая заявіла, што ў Дзень Волі на вуліцы выходзяць “тупыя ўроды з апазіцыі і нешта крычаць”. Спадарыня Грузьдзіловіч не пагадзілася, заявіўшы, што сама наведвае апазіцыйныя акцыі і бачыць там пераважна інтэлігентных людзей. Выкладчыца была звольненая на падставе абвінавачаньня ў парушэньні статуту арганізацыі (http://www.svaboda.org/content/article/1563136.html).
33.
Красавік 2009 г. заснавальнікі Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі адкрылі ў Менску і Полацку банкаўскія рахункі, спадзеючыся такім чынам сабраць грошы і дапамагчы актывістам дэмакратычнага руху заплаціць вялікія сумы штрафаў за ўдзел у вулічных акцыях. Больш за 9 месяцаў актывісты ў Полацку, Гомелі, Менску, Нясьвіжы знаходзяцца пад пагрозай канфіскацыі маёмасьці за нявыплату штрафаў. Агульная сума перавышае 20 мільёнаў рублёў.
34.
У канцы ліпеня 2009 г. быў звольнены з войска ў запас Першы палітычны прызыўнік, былы студэнт-выдатнік і сябра партыі БНФ Зьміцер Жалезьнічэнка. Пасьля другога адлічэньня з універсітэту Зьміцер праслужыў амаль 18 месяцаў у транспартнай вайсковай частцы ў Жлобіне. Прысягу не прымаў (http://www.svaboda.org/content/article/1784983.html).
35.
У жніўні 2009 г. адміністрацыйная камісія Савецкага раёну Гомеля аштрафавала актывістку руху “За свабоду” Зінаіду Шуміліну на 175 тысяч рублёў. Чальцы камісіі й яе старшыня, намесьнік кіраўніка адміністрацыі раёну Міхаіл Шышкоў, палічылі, што спадарыня Шуміліна ня мела права вывешваць на сваім прыватным доме беларускі нацыянальны сьцяг і сьцяг Эўразьвязу, а таксама расьцяжку “Галадоўка пратэсту” (http://www.svaboda.org/content/article/1802063.html).
36.
Тады ж старшыню магілёўскай суполкі ПЭН-цэнтру, былога выкладчыка ўніверсітэта імя Куляшова Міхася Булавацкага імкнуліся пазбавіць жытла ў студэнцкім інтэрнаце. Спадар Булавацкі прычынай такога стаўленьня адміністрацыі ўніверсітэту лічыў сваю актыўную грамадзкую й прафэсійную дзейнасьць. Акрамя ПЭН-цэнтру, ён кіруе яшчэ незарэгістраванай суполкай Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Некалі ўваходзіў у мясцовае кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне”. Тры гады выкладаў у беларускім універсітэце імя Якуба Коласа. Працуючы ва ўніверсітэце, спадар Булавацкі актыўна крытыкаваў рэктарат за падбор кадраў (http://www.svaboda.org/content/article/1804870.html).
37.
У пачатку верасьня 2009 г. улады ўсяляк перашкаджалі правядзеньню беларускім грамадствам мерапрыемстваў на Крапівенскім полі, прысьвечаных чарговай гадавіне Аршанскай бітвы (http://www.svaboda.org/content/article/1816011.html).
38.
2 лістапада ў Гомелі сарваная вечарына “На дзяды”. Зь ініцыятывы гарадской суполкі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны яна мелася адбыцца ў абласным доме творчасьці на праспэкце Кастрычніка. Згоду на вечарыну дала намесьніца дырэктара Алена Куцакова. Аднак у суботу дырэктар Уладзімер Пархоменка заявіў, што… першы раз чуе пра вечарыну (http://www.svaboda.org/content/article/1867699.html).
39.
У сьнежні 2009 г. невядомымі быў схоплены лідар “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, як толькі ён адчыніў дзьверы сваёй кватэры. Дашкевіча закінулі ў машыну і павезьлі за горад. Празь 5 з паловаю гадзін Зьміцер патэлефанаваў з чужога мабільнага тэлефона і толькі сказаў сваім сябрам, што знаходзіцца ў вёсцы Антонаўка Лагойскага раёну. Ён папрасіў, каб паплечнікі прыехалі спачатку да яго ў кватэру, бо яна стаяла адчыненая больш за 5 гадзінаў. Маладафронтавец Мікола Дземідзенка паведаміў, што ў кватэры не аказалася Дашкевічавага ноўтбука (http://www.svaboda.org/content/article/1895933.html).
40.
Тады ж адлічылі зь Белдзяржуніверсітэта прэсавую сакратарку “Маладога фронту” Тацяну Шапуцьку. Дзяўчына вучылася на юрыдычным факультэце. Яна прадстаўляла арганізацыю на паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняга партнэрства. Кіраўнік афіцыйнага прафсаюзу Леанід Козік таксама быў тады ў Бруселі. Ён казаў, што, калі Тацяну адлічаць з універсітэту за тое, што яна ўдзельнічала ў форуме, то ён сам выйдзе на дэманстрацыю, каб абараніць яе правы. Натуральна, Козік нікуды ня выйшаў (http://www.svaboda.org/content/article/1894360.html).
41.
У сьнежні 2009 года пракуратура Віцебскага раёну абвінаваціла старшыню віцебскай абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава ў самаўпраўстве — за ўсталяваньне памятных крыжоў пад вёскай Паляі. У лесе паміж вёскамі Паляі ды Вароны ў 1930-50-я гады НКВД праводзіла масавыя расстрэлы. Апазыцыйныя актывісты ўжо не адзін год ушаноўваюць тут памяць загіблых і ставяць мэмарыяльныя крыжы. Сёлета ў пачатку верасьня стала вядома, што нейкія вандалы зьнішчылі ўсе драўляныя крыжы, пакінуўшы адзін — жалезны. Супраць Смолікава завялі адміністрацыйную справу паводле артыкула 23.39. Ініцыятарам быў старшыня сельскага выканкаму Юры Восіпаў (http://www.svaboda.org/content/article/1907773.html).
42.
Прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і грамадзкага аб’яднаньня «За Саюз і Камуністычную партыю Савецкага Саюзу» 21 сьнежня 2009 года адзначылі 130-годзьдзе з дня нараджэньня Сталіна. Яны ўсклалі кветкі да помніка, які знаходзіцца на тэрыторыі комплексу “Лінія Сталіна” і правялі там канфэрэнцыю, прысьвечаную Сталіну. Старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За Саюз і КПСС” Леанід Школьнікаў паведаміў, што ідзе збор сродкаў на аднаўленьне помніка Сталіну ў Менску (http://www.svaboda.org/content/article/1909761.html).
43.
Тады ж да Леаніда Аўтухова, старшыні Гарадоцкай суполкі партыі БНФ, прыйшоў судовы выканаўца з двума панятымі. Яны паведамілі, што апішуць маёмасьць, бо апазіцыянер не сплаціў судовы штраф за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі. З усёй маёмасьці, якую знайшлі ў хаце актывіста, апісалі толькі кампутар з друкаркай ды калёнкамі. «Небагата жывяце!» — зазначыў судовы выканаўца, не пабачыўшы раскошы ў жытле беспрацоўнага апазіцыянера. На той час Леанід Аўтухоў ужо больш за год стаяў на ўліку ў раённым Цэнтры занятасьці насельніцтва — ведаючы ягоныя палітычныя перакананьні, яго нідзе не бяруць на працу. Звольнілі яго з папярэдняй працы таксама з палітычных прычын (http://www.svaboda.org/content/article/1910965.html).
44.
Тады ж у Меску на месцы, дзе ў часы вайны быў лягер для ваеннапалонных, дзе дагэтуль у зямлі ляжаць парэшткі сотняў салдатаў, пачалі капаць катлаван пад будаўніцтва шматпавярховага дому (http://www.svaboda.org/content/article/1893503.html).
45.
У студзені 2010 г. у абласным упраўленьні адукацыі папярэдзілі настаўнікаў са школаў Менскай вобласьці, якія зьяўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, што ім належыць выбраць: альбо праца, альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўленьня Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі. У кабінет кіраўніцы ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму кіраўнік мясцовага аддзелу адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай (http://www.svaboda.org/content/article/1930775.html). Пазьней у сувязі з адбылай падзеяй генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч паведаміў, што настаўнікі як дарослыя людзі маюць права самі выбіраць – быць сябрам партыі, ці не (http://www.svaboda.org/content/article/1934552.html).
46.
Люты 2010 г. Бел-чырвона-белы сьцяг для Міністэрства культуры па-ранейшаму не ўяўляе каштоўнасьці. Такі адказ атрымала Грамадская арганізацыя БНФ “Адраджэньне” на свой зварот да Беларускай рэспубліканскай рады па пытаньні гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, у якім утрымлівалася прапанова надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. У адказе паведамляецца, што “зьмест прапановы дублюе прадстаўленыя раней матэрыялы і ня ўтрымлівае вынікаў новых дасьледаваньняў” (http://www.svaboda.org/content/article/1952778.html).
47.
Тады ж 78 сяброў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, якія працуюць у бюджэтных установах, апынуліся перад пагрозай беспрацоўя. Адміністрацыя паставіла перад імі катэгарычную ўмову: калі ня будзе заявы аб выхадзе з СБП, давядзецца пісаць заяву аб звальненьні (http://www.svaboda.org/content/transcript/1955635.html).
48.
Тады ж жыхар Віцебску Алег Сурган быў асуджаны на 6 месяцаў знаходжаньня пад арыштам і 2,5 мільёна кампэнсацыі міліцыянту, які затрымліваў яго за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга. Такі прысуд вынес судзьдзя Яўген Буруноў. У Віцебску няма арыштнага дома, таму зьняволеньне Алегу Сургану давялося адбываць у тым самым ізалятары. У сваім апошнім слове падсудны зноў падкрэсьліў, што не рабіў таго, у чым яго вінавацяць — не нападаў на міліцыянта Сяргея Дудкевіча 3-га верасьня і не кусаў яго за мезенец левай рукі, як цьвердзіць той (http://www.svaboda.org/content/article/1962908.html).
49.
У пачатку сакавіка 2010 г. студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў «Сьвяце беларускай мовы» прымусілі пісаць тлумачальныя запіскі наконт правядзення імпрэзы. Сьвята сёлета ўпершыню планавалася зладзіць афіцыйна і маштабна, аднак нечакана для арганізатараў кіраўніцтва Палаца культуры МАЗ скасавала дамову. Сьвята ўсё ж адбылося ў студэнцкай аўдыторыі, але пасьля яго правядзеньня ў кіраўніцтва Ўніверсітэта культуры паўсталі пытаньні… (http://nn.by/index.php?c=ar&i=35841).
50.
Тады ж пракуратура Савецкага раёну Менска адмовілася распачаць крымінальную справу па факце выкраданьня актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Уладзімера Лемеша. 27 лістапада 2009 г. Уладзімера схапілі невядомыя каля будынка газеты «Вечерній Мінск». Хлопца закінулі ў мікрааўтобус. Там у яго забралі пашпарт, мабільны тэлефон, флэшкі і сім-карткі. Хлопцу надзелі кайданкі і прымусілі сядзець, угнуўшы галаву ў калені. Уладзімеру пагражалі расправай, калі ён ня кіне займацца грамадскай дзейнасьцю. Яго вывезьлі за 25 кіламетраў ад Менска і выкінулі з машыны. Пракуратура Савецкага раёну Менска ў сваім адказе напісала, што ў дзеяньнях выкрадальнікаў няма складу злачынства (http://www.svaboda.org/content/article/1973545.html).
51.
Тады ж ва Ўправе папярэдняга рассьледаваньня віцебскай абласной міліцыі Сяргею Каваленку паведамілі, што сьледства па ягонай справе скончана, і цягам месяца ён можа знаёміцца з усімі матэрыяламі. Паводле Сяргея, матэрыялаў крымінальнай справы, распачатай супраць яго за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на галоўнай гарадской ёлцы ў Віцебску, набралася на тры тамы. Іх зьбіралі па чарзе трое сьледчых — Тацяна Турлаева, Аксана Муравіцкая і Андрэй Баранаў (http://www.svaboda.org/content/article/1973711.html).
52.
У траўні 2010 г. Міністэрства культуры ўсё ж ня ўнесла бел-чырвона-белы сьцяг у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь (http://www.svaboda.org/content/article/2031519.html). Нагадаем, што бел-чырвона-белы сьцяг стаў сімвалам Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў самым пачатку 1919 года. Акрамя таго, ён зьяўляўся дзяржаўным знакам Рэспублікі Беларусь (РБ) з 1991 па 1995 гады – пад гэтым сьцягам адбывалася станаўленьне сучаснай незалежнай беларускай дзяржавы. Усё гэта азначае, што бел-чырвона-белы сьцяг цалкам адпавядае, як мінімум, крытэрам гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь.
53.
У пачатку траўня 2010 г. сталя вядома, што пасьля працяглага сьледства Вярхоўны суд асудзіў Мікалая Аўтуховіча да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму, Уладзімера Асіпенку і Аляксандра Ларына – да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі. Асіпенку – у калёніі агульнага, а Ларына – у калёніі ўзмоцненага рэжыму, Міхаіла Казлова да 2 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. З усіх падсудных зьнялі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту і падпале. Застаўся толькі артыкул за незаконныя дзеяньні са зброяй (http://www.svaboda.org/content/article/2034234.html). Першапачаткова Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенку вінавацілі ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ў дачыненьні да намесьніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі, а таксама ў арганізацыі падпалу дома экс-начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.
54.
Тады ж у Бабруйскім судзе судзілі сябра БХД Яўгена Васьковіча за тое, што ён 18 красавіка ў бабруйскім лядовым палацы на матчы юніёрскага першынства па хакеі Беларусь-ЗША прыйшоў зь бел-чырвона-белым сьцягам. Васьковіч сьведчыў: “Калі мяне затрымлівалі, я трымаў у руках бел-чырвона-белы сьцяг. Ім я падтрымліваў нашую зборную. Праз сем хвілінаў падышоў ахоўнік і завёў мяне ў пакой, дзе выдаюць рыштунак на пракат. Там адразу атрымаў удар у жывот і па нырках і па назе. Абшукалі без панятых. Зьбівалі мяне вайскоўцы, якія служаць у пасёлку Кісялевічы” (http://www.svaboda.org/content/article/2045235.html).
55.
У траўні 2010 г. Менскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу па справе Андрэя Бандарэнкі, якога Першамайскі суд Менску асудзіў на 6 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка, які спрабаваў стаць дэпутатам ў 2008 годзе, заяўляе, што абвінавачаньне супраць яго сфабрыкавалі, каб адпомсьціць за намер заняцца палітыкай. На касацыйны разгляд справы Бандарэнку не прывезьлі (http://www.svaboda.org/content/article/2045396.html).
56.
У пачатку чэрвеня 2010 г. судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Тацьцяна Швец пакарала 1 годам абмежаваньня волі, так званай “хіміяй”, актывіста стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Яўгена Якавенку, якога абвінавацілі ва ўхіленьні ад прызыву на вайсковую службу. Яген такога прысуду не чакаў, асабліва пасьля таго, як была спынена супраць яго аналагічная адміністрацыйная справа: “Мой выпадак паказвае, што справядлівасьці як такой няма. Мае патрабаваньні былі абсалютна законнымі, грунтаваліся на Канстытуцыі, міжнародных актах, на законе ў першую чаргу. Я не патрабаваў чагосьці звышнатуральнага — я патрабаваў позву на беларускай мове. У ваенкамату практыка такая была. Беларуская мова — мова тытульнай нацыі. Ня ведаю, чаму ня выпісалі позву на беларускай мове. Ці зроблена гэта было адмыслова, ведаючы маю прынцыповасьць, ці ваенкамату проста было лянотна выканаць закон. Праз гэта ўсё атрымаўся год “хіміі”. Я лічу любы пакаральны прысуд у гэтай справе несправядлівым” (http://www.svaboda.org/content/article/2062123.html).
57.
Тады ж, у чэрвені 2010 г., пакаралі гаўптвахтай актывіста «Маладога фронту» Андруся Цянюту, які служыць у Віцебску ў паветрана-дэсантных войсках. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» лідэр моладзевай арганізацыі Зьміцер Дашкевіч. Ён распавёў, што раней Андрусю пагражалі зьбіцьцём, калі ён ня спыніць размаўляць па-беларуску і за выказваньне сваёй грамадзянскй пазыцыі (http://www.svaboda.org/content/article/2085179.html).
58.
Уліпені 2010 г. улады і міліцыя не дазволілі ўсталяваць шыльду Ларысе Геніюш у Ваўкавыску (http://www.svaboda.org/photogallery/4694.html; гл. фота ўнізе).
59.
Даты ж міліцыя затрымала шэраг актывістаў дэмакратычнага руху, які сабраліся каля помніка Якубу Коласу ў Дзень абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі (http://www.svaboda.org/photogallery/4694.html; гл. фота ў пачатку артыкула).
Sapraudnyh kazakou bolej ne isnuje. Jany buly snishchany balshevikami jak klas. Gl. vykazvanni V. Navadvorskaj:
http://vnovodvorskaia.livejournal.com/tag/%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%B8
Na samoj sprave u Belarusi heta pseuda kazaki, inaksh kazuchy, uzbrojenyja bandfarmiravanni dlia tsisku na belaruskaje gramadstva. Pytanne – adkul srodki na ih uniformu, shashki i g.d.
Тут толькі факты якія заўважаны, а незаўважаных падобных фактаў у дзясяткі разоў больш.
Цалкам згодныя з вамі, спадар Сяргей.
Гэта толька макушка айсьберга, якая прарвалася ў СМІ. Але, можа стацца, што такія факты спатрэбяцца (напрыклад, трэба будзе камусьці тлумачыць, што такое лукашызм). Яны будуць пад рукой…
Гэтa звычайны генацыд!
Беларусаў знiшчаюць…