nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Тэхнічныя выбары пад прыцэлам Крамля

19 кастрычніка, 2010 | 24 каментарыя

Сяргей Высоцкі – старшыня АК БПС


Перманентная акупацыя

Тое, што адбываецца зараз паміж Беларуссю і Расеяй – гэта завяршальная фаза перманентнай акупацыі краіны. Расейская імпербюракратыя павольна і метадычна рухалася да падобнага становішча. Ейны паслухмяны сатэліт доўгія гады рабіў юдаву справу разбурэння беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Сёння дайшла чарга і да самаго Лукашэнкі. Цяпер ужо ён сам – ледзь не апошняя перашкода для анэксіі нашай краіны!

Маем аб’ектыўную рэчаіснасць – неабвешчаную вайну Расеі супраць Беларусі. Дакладней, наступны этап вайны маскоўскай імперыі супраць незалежніцкіх памкненняў літвінаў-беларусаў.

Расея ставіла рэжым Лукашэнкі. Доўгія гады яго ўтрымлівала і карміла. Расея яго легалізоўвала. Расея дапамагала забіваць, труціць, дыскрэдытаваць беларускіх патрыётаў. Расея нясе наўпроставую адказнасьць за тое, што адбывалася з 1994 года на беларускай зямлі. Саннікаў, Някляеў, Раманчук, Лябедзька, Дашкевіч, Бухвостаў і г.д. маюць дзявочую памяць, калі так хутка на гэта забыліся.

Расея рукамі сваёй марыянеткі давяла беларусаў да скрайняга стану нацыянальнай аслабленасці, палітычнай дэзарганізаванасці. І цяпер Масква прапануе беларусам злавесную “дапамогу”. Каб ахвяра “не мучылася”, маскоўскія стратэгі вырашылі яе зусім прыкончыць. Маўляў, дыктатар так змучыў беларусаў, што варта ліквідаваць і Беларускую Дзяржаву. Гэта – узор цынізму, д’ябальская пошасць візантыйскай традыцыі. Езуіты адпачаваюць…

Многія суайчаннікі ўдзячныя расейцам за паказаныя фільмы “Хросны бацька”. Кажуць: “Бачыш, адумалася Расея, пашкадавала беларусаў.” Сапраўды, інфармацыя ў фільмах праўдзівая, аднак чамусці замоўчваецца роля Расеі, расейскіх спецслужбаў і аперацыі прасоўвання Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 1994 г., у дзяржперавароце 1996 г., у ліквідацыі апанентаў рэжыму. Гэтыя і многія іншыя факты пра беларускага дыктатара былі вядомыя расейцам больш за 10 гадоў таму. Але ўкіданне інфармацыі адбылося толькі цяпер(!). Дзесяць гадоў таму жонкі і дзеці зніклых палітыкаў малілі расейскае кіраўніцтва аб дапамозе, каб дазнацца пра іхны лёс. Іх адфутбольвалі, як мяч. Пакуль Лукашэнка танчыў пад маскоўскую дудку, Крэмль лашчыў свайго паслугача. А як крыху ўпёрся, ратуючы ўласнае жыццё – стаў монстрам у расейскіх СМІ.

Цяпер Масква вырашыла адкрыта выкарыстаць сваю агентуру ў апазіцыі. Прэс-канферэнцыі і разгорнутыя інтэрвю ў Маскве пад лозунгам “Вместе с Россией против диктатора!” канчаткова выкрываюць бонзаў афіцыйнай апазіцыі. Беларусы проста ніякавеюць ад крывадушша гэтых “лібералаў” з усходу. Прарасейскія кандыдаты забываюцца агучваць, што ж патрабуе сёння Расея ад Лукашэнкі. Між тым, патрабаванні наступныя:

1. Свабодная прыватызацыя “расейскімі суб’ектамі” вядучых прадпрыемстваў Беларусі, нерухомасці і зямлі.

Сярод гэтага,

– выкуп акцый беларускай нафта-газавай галіны;

– увядзенне замест беларускіх грошай расейскага рубля з адзіным эмісійным цэнтрам у Маскве.

Іншымі словамі, Масква патрабуе поўнага эканамічнага падпарадкавання.

2. Прызнанне Асеціі ды Абхазіі, што станецца поўным палітычным прыніжэннем і ганьбай для нашай краіны на ўвесь свет.

3. Спыненьне нават самых малых рэверансаў у бок Захаду, любых самастойных знешнепалітычных ініцыятыў. Цалкам паслухмяныя паводзіны ў АДКБ і “Саюзнай дзяржаве” з паслядоўным выкананнем волі Расеі.

Усё гэта разам азначае канец беларускай дзяржаўнасці.


Хлопцы, чые будзеце?

Спіс “адданых сяброў” Расеі расце: Саннікаў, Някляеў, Лябедзька, Раманчук, Бухвостаў, Фралоў, Скрабец…

Звычайныя грамадзяне звяртаюць увагу, што сярод кандыдатаў у прэзідэнты амаль няма ўласна беларусаў. Аднак, мяркую, праблема палягае глыбей. Такія вядомыя дзеячы, як Лябедзька, Івашкевіч, Голубеў, Хадыка, таксама спраўна служаць прэтэндэнтамі ў халуі Масквы. Ужо палова БНФ перабегла да таго ж Саннікава. Для іх грошы не пахнуць.

У Саннікава ўвогуле цэлая гісторыя. Абсалютны чэмпіён па грантах (разам з Бандарэнка і Халезіным), патрон і рэальны кіраўнік “Хартыі”, “Зубра”, “Джынсу”. Гэтыя хлопцы купаліся ў заходніх далярах… А сёння злёту памянялі гаспадароў: на 180 градусаў развярнулі свой карабель з заходняга вектару на маскоўскі. Слязлівымі галасамі просяцца ў Крамля на ўтрыманне гэтыя “правадыры” афіцыйнай апазіцыі. А раптам возьмуць? У Масквы ж грошы ёсьць…

З апошніх расчараванняў – Ул. Някляеў. Нібы і за Незалежнасць ён, а нібы і з Расеяй – паспяшаўся падгуляць Крамлю ў часе газавай вайны між Беларуссю і Расеяй.

З цікавых пасажаў вядомага паэта: “За апазіцыяй няма перамог з 1991 году, са дню, калі была абвешчана незалежнасць. Больш аніякіх істотных перамог не было” (Расейская служба “Радыё Свабода”). Гэта, вядома, хлусня. Бо за гэтыя часы былі і ахвяры, і слаўныя перамогі беларускай нацыі, якія па сутнасці і дазволілі неяк зберагчы Незалежнасць. Праходзілі магутныя акцыі, ад якіх хістаўся рэжым яшчэ ў 1995 і 1996 гады, былі легендарны Курапацкі Чын, барацьба беларускай моладзі з вулічным расейскім фашызмам, салідарная падтрымка ўкраінцаў у часе Памаранчавай Рэвалюцыі, плошча Каліноўскага і многае іншае. Прыніжаць усё гэта, цынічна не заўважаць – гэта дэманстраваць сябе такім жа крывадушнікам, як і носьбіты рэжыму.

Калі палітык можа так проста плюнуць у твар тысячам беларускіх патрыётаў, калі губляецца галоўнае – праўда, годнасць, пашана да свайго народу, яго герояў – ні пра якую перамогу нельга і марыць. Можна колькі заўгодна піярыцца на фоне бруднага заводу ў Лідзе, можна гуляцца ў сацыяльную праблематыку, цынічна выкарыстоўваць для піяру імя Васіля Быкава. Але ўсё роўна атрымаецца, што з-за чарговага палітпраекту сумнеўных паліттэхнолагаў і з-за грошай падазроных спонсараў паэт Някляеў згубіць годнасць творцы і статус прадстаўніка нацыянальнай эліты. Што ж гэта за паэт, ад якого ўжо не чутно ні голасу сумлення, ні голасу праўды?!

Беларусь яшчэ не мінавала нацыянальна-вызвольную стадыю. Расея топча Лукашэнку не за “недэмакратычнасць”, а таму, што без моцнай нацыянальнай сілы-гаранта адсоўванне Рыгорыча цяпер азначае аншлюс.

Кандыдаты граюць пад дурня, быццам не разумеюць, што сёння пытанне №1 для нас – дзяржаўная незалежнасць. Аб’ектыўная задача кожнага беларускага палітыка – гуртаваць нацыянальную сілу, якая не дазволіць Расеі праглынуць краіну! У такой сітуацыі спрыяць вонкаваму агрэсару супраць тваёй Радзімы – гэта справа, вартая падлінніка. Не сумняюся, што гэта прэтэндэнты разумеюць.

Яны ўсім кагалам ненавідзяць Лукашэнку (найбольш за тое, што пакінуў іх за бартом, не падпускае да свайго “карыта”). Але нам ці не ўсё роўна, каго яны не любяць? Важна, за што яны выступаюць! Ці ўсведамляюць лёсавызначальны момант для дзяржавы?! Ці здатныя вырваць краіну з кіпцюроў усходняга драпежніка?! Ці не будуць гэтак сама здаваць краіну, як іхны папярэднік?! Ці не параўтвораць беларусаў на ўласнай зямлі ў бяспраўных “расіян” пад ардынскай уладай бязлітасных алігархаў?!


Ці паўторыцца кыргызскі варыянт?

Натуральна, рэжым Лукашэнкі падмяў усё грамадства і мае поўны кантроль над сітуацыяй. За гады дыктатуры з непасрэднай дапамогай Расеі кіраўнік Беларусі адбудаваў рэпрэсіўную машыну, назапасіў шалёныя рэсурсы.

Аднак у апошнія гады становішча Рыгоравіча пачало крыху ўскладняцца. Вырасла новае пакаленне беларусаў, якія атыентуюцца на Еўропу, адчуваюць нацыянальнае прыніжэнне народу. Улада пачынае панікаваць перад новымі выклікамі часу. Амаль 20 гадоў дзяржаўнасці Беларусі не маглі бясследна прайсці нават у рэжыме інфармацыйна-духоўнага тэрору над нацыяй. Стабільна 90 адсоткаў беларусаў выступаюць за дзяржаўную незалежнасць. Іншымі словамі, тэндэнцыя відавочная.

Лукашэнка вычарпаў сябе ў вачах Масквы як “інтэгратар”. Ператварыўся з асноўнай прылады анэксіі ў перашкоду. Думаецца, Аляксандр Рыгоравіч сёння перажывае глыбокую чалавечую драму, усведамляючы, для чаго ён быў патрэбны і якое месца яму адвёў “старэйшы брат”. Вось толькі прасвятленне запозненае – як у кожнай марыянеткі…

Гэта ўжо не дзікі дыктатар, а банкрут-палітыкан, які церпіць страшэзную стратэгічную паразу, адначасова падстаўляючы цудоўны і добры народ. Праўда ў тым, што без расейскай падтрымкі беларусы самі маглі б справіцца з дыктатарам!… Але якраз гэта і не патрэбна Крамлю. КГБ працуе. У Маскве цэлыя інстытуты аналітыкаў займаюцца прагнозам развіцця беларускай сітуацыі. Укідаюцца літаральна неабмежаваныя сродкі, рэкрутуецца і прасоўваецца армія правакатараў, перабіраюцца ўсе сцэнары, абы не выпусціць Беларусь з маскоўскіх кірцюроў.

Мажліва, мы мусім быць удзячныя таму ж Саннікаву, што чалавек наўпрост заявіў, што… служыць Расеі. Калі б уся іншая аналагічная публіка абцерла смаркачы і слюні пра “еўраарыентыры ды вектары”, “правы асобы”, “агульнаеўрапейскія каштоўнасці” і таксама сказала, каму служыць, было б нашмат прасцей. Аднак, ня скажа…

Што ж мы маем напярэдадні выбараў?! Аніводзін прэтэндэнт не падыходзіць на пасаду сапраўднага прэзідэнта Беларусі па элементарных адзнаках – як па людскіх якасцях, так і па шырыні светагляду. Такая сабе барыжная тэма: “зрубіў бабла” – і ў кандыдаты (дарэчы, застаецца адкрытым найпрынцыповае пытанне – адкуль узяліся гэтыя сродкі!).

1. Аніводзін не заяўляе сваёй вышэйшай справай  – служэнне беларускаму народу! Служаць іншым!

2. Аніводзін не кажа пра жахлівую пагрозу для незалежнасці краіны! Незалежнасць ім не патрэбная.

3. Аніводзін не сказаў пра галоўную бяду – этнацыд!

4. Аніводзін не кажа пра патрэбу спыніць маскоўскага агрэсара, мабілізаваць народ да супраціву!

Чуем іншае. Нейкая другасныя паняцці кшталту “адкрытай эканомікі”, “ліберальнага выбару”.

Што ж гэта за лібералізм такі, калі ігнаруецца лёс уласнага народу?!

Ці варта пасля гэтага здзіўляцца, што для такіх людзей Пуцін, які перарэзаў палову Чачні, пры якім ворагаў расейскай імпербюракратыі забівалі нават у Лондане і Катары, які арганізоўваў падрывы дамоў у самой Расеі – ужо становіцца “дэмакратызатарам” Беларусі, разам з Затуліным і Жырыноўскім.

Такім чынам, маем чарговыя выбары без выбару. Таталітарны рэжым сукупна з міжнароднай мафіяй заблакаваў вылучэнне кандыдатам беларускага патрыёта. Захад банальна “злівае” Беларусь Расеі. Рэальна існуюць толькі два гульцы – дыктатар і Расея…

Інфармацыя, якая гуляе ў Інтэрнэце, што Масква рыхтуе “мяккі кыргызскі варыянт”, можа быць праўдай. У падобнай сітуацыі для нацыянальна-дэмакратычнага выбару амаль не існуе варыянтаў. Маючы карт-бланш Захаду, Масква можа пайсці на нейкі экстрэмальны сцэнар з перспектывай грамадскага хаасу… Затым тэхнічныя выбары пад прыцэлам і пад дыктоўку Крамля.


Што будзем рабіць

Калі б хоць адзін з кандыдатаў публічна агучыў узгаданыя вышэй чатыры пазіцыі, можна было б сядаць за стол перамоваў. Мяркую, нават сёння АК БПС (мы ж незарэгістраваныя) здатны сабраць да 50 тысяч подпісаў.

Трагізм беларускай сітуацыі, што нельга знайсці рэсурсы ўнутры краіны. За кожным сур’ёзным бізнэсоўцам ёсць куратары КГБ, фіксуюцца ўсе кантакты. Рэсурсы кантралюе рэжым. Выпадковасцяў не бывае па вызначэнні. Умова простая – патранаж расейскіх альбо лукашэнкаўскіх спецслужб. Сродкі даходзяць толькі звонку і толькі да таго, каму павінны дайсці. Замежныя спонсары фінансуюць толькі сваіх марыянетак. А самастойныя беларускія лідэры, нягледзячы на шматлікія заявы з захаду аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі, нікому не патрэбныя. Акрамя саміх беларусаў.

Было б поўнай дурнотай у такой сітуацыі дазваляць маніпуляваць сабой. А тым больш дапамагаць гэтым людзям падманваць беларусаў.

Не асабліва зважаючы на гэтую таўкатню, трэба працягваць рыхтаваць нацыянальную альтэрнатыву! Падаецца, што і гэтыя выбары не паставяць кропкі, а пакладуць пачатак складанага пераходнага перыяду, да якога неабходна рыхтавацца. Рух наперад, рост нашага ўплыву можа быць толькі пры захаванні прынцыпаў, паслядоўнасці ў праўдзе.

Іосіф Сярэдзіч з усёй сваёй “прынцыповасцю” надаў бізнэсмэну ад палітыкі Саннікаву пасаду “палітаглядальніка” газеты “Народная воля”. Дзіма Дашкевіч ужо чысціць сцежку, каб поўзаць на каленях у Расею (гл. яго артыкул “Не трэба баяцца рускіх”). Згнілая частка БНФаўцаў паша на прарасейскіх кандыдатаў. Нават Станіслаў Шушкевіч схіліўся перад сваімі непрымірымымі ворагамі з Хартыі. Кажуць, гэта гульня такая. Насамрэч, у глыбіні душы яны за НАТА, проста палітолагі рэкамендуюць… У такім брудзе адкідаюцца ўсе каштоўнасці. Гэшэфт заўсёды буйнее напярэдадні вялікай здрады.

Нам – беларускім патрыётам – прыйдзецца насуперак усяму гартаваць нацыянальную сілу. У выпадку рэалізацыі сцэнару ФСБ  – “кантралюемы хаас” і на яго фоне арганізацыя прарасейскай псеўдарэвалюцыі – прапанаваць народу свой шлях. Трэба будзе адстаяць незалежнасць і абараніць Дзяржаву ад расейскай экспансіі, а таксама ад здраднікаў як уладных, так і апазіцыйных. У гэтым місія сапраўднай нацыянальнай эліты. Дэмакратыя пачынаецца з незалежнасці – незалежнасці ад Расеі і ад усіх іншых дзяржаў. А іншай незалежнасці не бывае.

У выпадку анэксіі Беларусі Лукашэнку чакае бясслаўе і суд Гісторыі. Такая ж перспектыва і ў апазіцыйных бонзаў. Не здабудуць дэмакратыі людзі, якія ўжо прадалі Незалежнасць.

Чужыя грошы не дадуць нам свабоды. Беларусь вызваліцца не золатам, а нацыянальнай воляй!

Не выбары, а вызваленне!..


24 каментарыя

  1. Margarita кажа:

    Галоуная праблема у тым што беларускае грамадства знаходзiцца у татальным iнфармацыйным вакууме, вынiкi пра-савецкай адукацыi, iнфармацыйнага поля даюць палёгку дзеля адурманьвання. Людзi збянтэжаныя i не вельмi ведаюць куды скiраваць свае дзеяннi i нават што рабiць. Нават нiбыта адукаваныя асобы часамi блытаюцца у гэткiм хаосе.

    • abdul кажа:

      “Людзi збянтэжаныя i не вельмi ведаюць куды скiраваць свае дзеяннi i нават што рабiць. Нават нiбыта адукаваныя асобы часамi блытаюцца у гэткiм хаосе.”

      Ludzi błukaćmuć u ciemry pakul nia prymuć Isłam. Ščyrym musulmanam AŁŁAH, Mahutny JON a Ŭsiozdolny, zamianiŭ zbiantežannaść na ŭpeŭnienaść i daŭ jasnaje kiravańnie što rabić i da čaho kiravać svaje ŭčynki.

  2. abdul кажа:

    Pusty artykuł. Jenk ščaniačy. Ničoha pra toje što rabić.

  3. Siarhiej кажа:

    У канфлікце Лука – Крэмль, калі гэта не імітацыя, трэба шукаць свою выгаду. Падобна на тое, што Лука зноў намалюе сабе 80%, але Крэмль не прызнае вынікаў і будзе заганяць нас у даўгі і галечу пакуль Лука не ПЕРАДАСЦЬ уладу таму, каму яму (Крамлю) трэба. Чалавек з Крамля пакуль хаваецца ў цені. Гэта можа быць любы з тых хто рохкае каля карыта. Нацыянальным сілам трэба мабілізавацца ў час перадачы.

  4. Замежны Назіральнік кажа:

    Шчыра Дзякую, паважаная рэдакцыя за сапраўды цьвёрдую ацэнку унутранапалітычнай рэчаіснасьці ў Беларусі!
    Гэты артыкул пакідае ўражаньне не “местячковай бурбалки”, а справядлівага агляду дрэннай перадвыбарчай штодзённасьці.
    Адсутнасць дзейсна Народнага Кандыдата ў Кіраўнікі Беларускай Дзяржавы і руплівыя махінацыі “таварышаў” Някляева, Саннікава ды іншых псеўдапатрыётаў ў выніку пагражаюць незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы.
    Але гандляр хутчэй за змагара апрацоўвае людзей…
    Яднайцеся, спадарове! Супольнай Працай Пераможам!
    ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ МАЦІ – БЕЛАРУСЬ! СПРАДВЕЧНА!
    Ганьба правакатарам Абдулам –
    шукайце Праўду ў Сябе ды Сумленьне на гандлю не пакідайце,
    ў чужынскай хаце – не ў раю, Свой Розум дзеля змаг трымайце!

  5. abdul кажа:

    Kab być pravakataram treba zrabić pravakacyju. Kali ŭžo pan Naziralnik nazvaŭ mianie pravakataram, to kali łaska patłumačyć spadarstvu ŭ čym palahaje maja pravakacyja. Bo jnačaj pan budzie zamiežnym bałbatunom, a nie naziralnikam.

    • Замежны Назіральнік кажа:

      Тлумачэньне наступнае –
      1. Шрыфт Вашых каментароў. Не ўласьцівы Беларускай Мове.
      2. Заклікі да Іслама. Гістарічна не аргументаваныя і Беларускай Гісторыі чужынскія.
      3. Замест яднання на глебе супольных каштоўнасьцяў – эмацыйныя пагляды.

      • abdul кажа:

        Pa punktam:

        1. Ułaścivy. Raju panu Naziralniku pacikavicca historyjaj biełaruskaje litaratury a publicystyki.

        2. Arhumant słaby. Usio što kaliści było novym. Kaliści i dla arabaŭ Isłam byŭ histaryčna nie arhumientavanym a čužym. Kaliści, paraŭnalna niadaŭna, zvyčaj jeści bulbu byŭ čužynskim dla Biełaruskaje Historyji, histaryčna nie abhruntavanym dla biełarusaŭ. Sprava ž nia ŭ tym ci biełarusy dobra znajomyja z Isłamam, a ŭ tym ci na karyść biełarusam budzie Isłam. Adnaznačna na karyść jak ŭ hetym žyćci, tak i ŭ žyćci nastupnym. Bolš taho, Isłam jość adzinym vyratavańniem dla biełarusaŭ.

        3. Jadnacca treba na hlebie zapraŭdnych, niaźmiennych kaštoŭnaściaŭ. Što pan Naziralnik maje na ŭvazie kažučy pra emacyjnyja pahlady?

  6. Замежны Назіральнік кажа:

    Спадар Абдул, прымітыўнасць і эмацыйнасць Вашых паглядаў абапіраецца на думкі накшталт “Іслам ёсць адзіным выратаваньнем дзеля беларусаў”!
    Яны паказваюць Вас як Прайдоху, што сытуатыўна прыкрываецца
    старажытнай рэлігіяй, каб адыйці ад сутнасьці артыкула сп. С. Высоцкага і пазбегнуць дыскусій з адукаванымі чытачамі сайта “Наша Зямля”!
    Сапраўднасьць каштоўнасцяў абапіраецца на:
    1.БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ІДЗЕЮ — (глядзіце, прыкладам, працы Вацлава Ластоўскага) ВОЛЬНАЯ І СУВЕРЭННАЯ БАЦЬКАЎШЧЫНА + ХРЫСЬЦІЯНСКАЯ ВЕРА + СЯМЕЙНЫ ЛАД І ДАБРАБЫТ ГРАМАДЗТВА.
    2. БЕЛАРУСКУЮ МОВУ — УСХОДНЕСЛАВЯНСКУЮ з ўласьцівым для яе кірылічнім шрыфтам (паводле дакумантаў — яшчэ з 13 стагоддзя, калі упершыню ўзгадваецца тэрмін “БЕЛАЯ РУСЬ” ≈ RUTHENIA ALBA ў эўрапейскіх крыніцах Сярэднявечча), аджа лацінскі шрыфт быў разпаўсюджаны на абшарах каталіцкай царквы – пэўны час ў Заходняй Беларусі, ў Славаччыні, ў Польшчы, ў Славеніі (Харутаніі альбо Карінтіі)… І імкненьні іезуітаў, польскіх ксяндзоў ці іншых вар’ятаў на Зямлі БЕЛАРУСКАЙ — ўжо адыйшлі ў нябыт!…
    3. АРХЕТЫПЫ БЕЛАРУШЧЫНЫ, шматвякова сувязаныя з ЗЯМЛЁЙ,ПРАЦАЙ, ВЁСКАЙ, ГАСЬЦІННАСЦЮ ЖЫХАРОЎ БЕЛАЙ РУСІ, ДНЯПРОМ — СЛАВУТАЙ (супольны кампліментарны сымбал з Ўкраінцамі і Сэрбамі!). З НІМІ (АРХЕТЫПАМІ) ДАТЫЧНЫЯ ВЕДЫ ПРА МЫНУЎШЧЫНУ Ў СЛАВЕНЦАЎ — СЛАВЕНАЎ (МІГРАЦЫЯ МЕЖ БАЛТЫКАЙ І КАРПАТАМІ) І БЕЛЫХ ХАРВАТАЎ. ДЗЕ ВЫ БАЧЫЦЕ ІСЛАМ ЦІ АЗІАЦКІ ўплыў?
    ПАГОНЯ — АРХЕТЫПНЫ СЫМБАЛ ВАЯРОЎ — АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ, ЯКІ, НАВІДАВОКУ, ПАКАЗВАЕ СУВЯЗЬ З АРЫЙСКІМІ ПЛЯМЁНАМІ…

    4. Ўрэшце — апошняе: ЗМАГА — ГЭТА АГУЛЬНАСЛАВЯНСКАЕ СЛОВА, якое тлумачыцца як — БАРАЦЬБА (украінскае – змагання, беларускае — ЗМАГАР = барацьбіт),
    АЛЬБО ПЕРАМОГА = славенскае ЗМАГА, ЗМАГОВАТІ СЕ, баўгарскае, сэрбскае — ЗМАГ).
    (яно не прысутнічае толькі ў маскоўцаў-расейцаў, таму што іх мова — «русскій язык» – ўзнік на глебе угра-фіна-цюркскіх ўплываў з славянскімі ўкрапленьнямі пасьля каланізацыі Залесся ў ХІ — ХІІ ст., а самі расейцы — ні сэмантычна, ні культурна/ментальна не адносяцца да Славян, толькі хаваючы ў «славянскім братстве» свае імперскія памкненьні)!

    • abdul кажа:

      Dobra, kab nie adyjci ad sutnaści artykuła sp. S. Vysockaha i nie paźbiehnuć dyskusij z adukavanymi čytačami sajta “Naša Ziamla” pačnu voś z čaho. Jašče raz skažu što hety artykuł jość jenk ščaniačy. Ci bačyŭ kali pan Naziralnik małoje ščanio jakoha zły čałaviek zahnaŭ u kut i łupcuje pałkaj? Uciačy ščanio nia moža, abaranić siabie taksama jašče nia moža, zabiłasia ŭ kut i jenča, skuholić. Nu dyk i što što aŭtar artykuła pan Vysocki daje “справядлівую ацэнку унутранапалітычнай рэчаіснасьці ў Беларусі і агляд дрэннай перадвыбарчай штодзённасьці”? Toje ščanio ŭ kucie taksama svajo stanovišča vielmi dobra razumieje i spraviadliva aceńvaje. Tolki ŭ takim stanoviščy adno ad hetaha razumieńnia karyści mała. Razumiej, nie razumiej, siadno pałkaj zabjuć. Tut karysnymi mohuć być adno mocnyja vostryja zuby dy namier učapicca tymi zubami ŭ horła tamu katory s pałkaj. Nu j dzie ŭ tym artykule tyja vostryja zuby, dzie namier jich ŭžyć siabie baroniačy? Moža pan Naziralnik pakaža jich, kali łaska? Paladzi, panie Naziralniku, u zakančalnuju častku artukuła pad hučnaj nazvaj “Што будзем рабіць” i pakažy kali łaska dzie tam što kolek skazana pra toje što rabić. Dzie tam, naprykład, zamiest hutarki što “трэба працягваць рыхтаваць нацыянальную альтэрнатыву”, jakaja kolek słušnaja alternatyva? Tamu j kažu, što heta jenk ščaniačy.
      Trochu paźniej adkažu nakont usiaho čaho inšaha.

    • abdul кажа:

      “Сапраўднасьць каштоўнасцяў абапіраецца на:
      1.БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ІДЗЕЮ —…..
      2. БЕЛАРУСКУЮ МОВУ — …..
      3. АРХЕТЫПЫ БЕЛАРУШЧЫНЫ…..”

      Zapraŭdnaja kaštoŭnaść, Naziralniku, ad movy j ad nacyjanalnaści nie zaležyć. Jana kaštoŭnaść dla ludziej usich movaŭ a narodaŭ. Zapraŭdnaja kaštoŭnaść ś ciaham času nie mianiajecca. Jana kaštoŭnaść jak siońnia, tak i tysiaču, tak i 100 tysiačaŭ hadoŭ tamu, tak i ŭ budučyni ažno da Kanca Śvietu. Zapraŭdnaja kaštoŭnaść nie abmiežavana ani časam, ani prastoraj, ani hrupaj ludziej.
      Tyja kaštoŭnaści, jakija Naziralnik pieraličyŭ abmiežavanyja i prastoraj, i časam, i peŭnaj hrupaj ludziej. Tamu zapraŭdnymi kaštoŭnaściami jany być nia mohuć.
      Zapraŭdnaja kaštoŭnaść heta ščyra vieryć ŭ BOHA Adzinaha, Uładara suśvietaŭ, Haspadara a Tvorcu ŭsiaho čaho isnaha. Zapraŭdnaja kaštoŭnaść heta JAHO adnoha słavić, JAMU adnomu pakłaniacca, JAHO adnaho prasić, JAMU adnomu być pakornym a pasłuchmiannym, i nie bajacca ničoha a nikoha aproč hnievu BOŽAHA.
      Kali dbaješ pra svoj narod, to pierad usim budź pasłuchmiannym BOHU Adinamu, bo JON daje i JON zabiraje, i biaz voli JAHO ničoha nie zdarajecca. Bo kožny narod, heta tolki adzin ź JAHO tvoraŭ
      Śviaty Kuran 49:13
      O ludzi! Zapraŭdy, My stvaryli vas z mužčyzny j žančyny i zrabili vas narodami a plamionami, kab vy paznavali adzin adnoha, a samy pavažany prad Ałłaham siarod vas – najbolš cnatlivy. Zapraŭdy, Ałłah – Ŭsioviedny, Ŭsioabačlivy.

      • Замежны Назіральнік кажа:

        Аляксандр Ісаявіч Салжэніцын (1918-2009), Нобелеўскі лаурэат, выбітны ідыёлаг расейскага імперыялізму і месіянізму:
        “НАЦЫІ – ГЭТА КАШТОЎНАСЬЦЬ ЧАЛАВЕЦТВА,
        ГЭТА ЯГОНЫЯ АБАГУЛЬНЕНЫЯ АСАБІСТАСЬЦІ;
        НАЙМЕНШАЯ З ІХ НЯСЕ СВАІ АСАБЛІВЫЯ ФАРБЫ,
        ХАВАЕ Ў СЯБЕ АСАБЛІВУЮ ГРАНЬ БОСКАГА ЗАДУМА”.

        • abdul кажа:

          Nia maju ja času čytać tvory idejolahaŭ rasiejskaha impieryjalizmu a miesijanizmu, chaj jon sabie i łaŭreat vibitny. Nia viedaju što Sałžanicyn kazaŭ, ale kali jon kazaŭ toje što Naziralnik pacytavaŭ, to mušu zaŭvažyć, što navat idejolahi rasiejskaha impieryjalizmu a miesijanizmu pryznajuć, što kožny narod jeść tvoram BOŽYM. Tym bolej dziŭna bačyć ludziej, jakija kažuć što dbajuć pra svoj narod, ale pry tym nia tolki nie zviartajucca da BOHA, ale naadvarot, zmahajucca suprać BOHA.

    • abdul кажа:

      “Спадар Абдул, прымітыўнасць і эмацыйнасць Вашых паглядаў….”
      “…паказваюць Вас як Прайдоху…”
      Bačyć BOH, Naziralnik sam pačaŭ, tamu i ja sabe sioje toje dazvolu.

      “…лацінскі шрыфт быў разпаўсюджаны на абшарах каталіцкай царквы … І імкненьні іезуітаў, польскіх ксяндзоў ці іншых вар’ятаў на Зямлі БЕЛАРУСКАЙ — ўжо адыйшлі ў нябыт!”
      Paŭdurku, dyk ty Kastusia Kalinoŭskaha, Frańciška Bahuševiča, Janku Kupału, Branisłava Taraškieviča, vydaŭcoŭ Našaje Nivy (zapraŭdnaj, nia toj što ciapier) i šmat jakich inšyh vybitnych biełarusaŭ taksama ŭ varjaty zapisaŭ?

      “Ўрэшце — апошняе: ЗМАГА — ГЭТА АГУЛЬНАСЛАВЯНСКАЕ СЛОВА, якое тлумачыцца…”
      A dyk Naziralnik tut jakoj movaj piša? Ci biełaruskaj ci ahulnasłavianskaj? U biełaruskaj movie jość słovy “змагар”, “змагарства”, “змаганьне”, “змагацца”… słova “змага” niama. Darečy, adna zaŭvaha adukavanamu čytaču sajta “Naša Ziamla” Naziralniku. Pa biełarusku treba pisać “зь імі”, a nie “з німі”. Z nimi – heta pa maskalsku z trasiankaŭskim akcentam.

      • Замежны Назіральнік кажа:

        Спадар Абдул,
        выдатна бачна, што ўзровень культуры ў Вас, на жаль, ніжэй, чым мяне падавалася.
        НЕ ЗЫХОДЗЯЧЫ ДА ВАШАГА СТЫЛЮ ДЫСКУСІІ, ПАДАМ СВАЕ МЕРКАВАНЬНІ.
        Адшуковываць аргуманты, ганебна хаваючысь за рыторыкай Ісламу,
        адмаўляць КОЖНАМУ ЧАЛАЧЕКУ І НАРОДУ ў ПРАВЕ НА СВАЕ МІНУЛАЕ, СВАЮ ПАМЯЦЬ, УЛАСНЫ КУЛЬТУРНА-ГЕНЕТЫЧНЫ КОД, УЛАСНУЮ СЬВЕТАГЛЯДНУЮ СІСТЭМУ,
        ІДЭНТЫЧНАСЦЬ, ГІСТОРЫЮ ГЭТА НЕ ЧЫН БЕЛАРУСКАГА ПАТРЫЁТА – ГЭТА ВЫНІК ПРАПАГАНДЫ ГЛАБАЛІСТАЎ, ТЫХ, ХТО ХОЧА ЎШЧЭНТ ЗНІШЧЫЦЬ ГІСТАРЫЧНУЮ ПАМЯЦЬ БЕЛАРУСАЎ, ЯЕ ЯЗЫЧНІЦКІЯ І ХРЫСЬЦІЯНСКІЯ ПАДМУРКІ,
        КАБ БЕЛАРУСЫ ЗАБЫЛІ СВОЙ ТВАР І МЭТЫ, КАБ РАХМАНА І ЦІХА ПРАЦАВАЛІ
        НА МАСКВУ І ВАШЫНГТОН, НА ТЭЛЬ-АВІВ І БРЮССЭЛЬ!
        КАБ ДЗЕЦІ І ЖОНКІ НАШАГА ПАКАЛЕНЬНЯ НАДАЛЕЙ ЗАБЫВАЛІ МАТЧЫНУЮ МОВУ,
        !КАБ АСІМІЛЯВАЛІСЯ СЯРОД МІГРАНТАЎ ДЫ ВЫХОЎВАЛІ МАНКУРТАЎ!

        ГЭТАМУ НЯ БЫЦЬ, ПАКУЛЬ ЖЫВЕ ХОЦЬ АДЗІН ЗМАГАР ЗА ЛЁС І НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БЕЛАЙ РУСІ!
        І СЛОВА ПАЭТЫЧНАЕ Ў АБАРОНУ БУДЗЕ НАМ,
        ***
        Ў ДЫКТАТАРСКАЙ ДЗЯРЖАВЕ,
        Ў САВЕЦКІМ ПАЛЫМІ,
        НЕ ЗДАЛІ, НЕ
        ЗГУБІЛІ
        БАЦЬКОЎСКАЕ КРЫВІ!

        ВАША ЮРОДЛІВАСЬЦЬ, СПАСЫЛКІ НА БОГА І КАРАН НЕ ВЫРАТУЮЦЬ ВАС АД ГРАХОЎ, ЯКІЯ ВЫ ШТОКРОК АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЕ –
        АБРАЗА І НАГАВОРЫ Ў ДЫСКУСІЯХ,
        МАНІПУЛЯЦЫЯ ФАКТАМІ І ВЕДАМІ,
        НАСМЕШКІ ДЫ ФАНАБЭРЫЯ!

        ЖАЛЬ ВАШАЕ АСЯРОДДЗЕ, ЯКОЕ ВЫ ШТОДЗЁНА ПАЛІВАЕЦЕ БРУДАМ!

        АЧЫСЦІЦЦА, ПАКАЯЦЦА ВАРТА, СПАДАР АБДУЛ!

        ГЭТЫЯ РЭЧЫ НЯ ЎЛАСЬЦІВЫЯ СУМЛЕНЫМ ДЫ ІДЭЙНЫМ БЕЛАРУСАМ, ДАЗВАЛЯЮЦЬ ЗРАБІЦЬ ВЫВАД ПРА ВАШУ НЕ-БЕЛАРУСКУЮ ПАМЯЦЬ, РОЗУМ ДЫ
        ЧЭСЦЬ!
        ВАШ ЗЬДЗЕК НАД НАЦЫЯМІ, НАЦЫЯНАЛЬНЫМ Ў ГІСТОРЫІ ЧАЛАВЕКА,
        НАД РОДНАЙ ЗЯМЛЁЙ, ДОМАМ БАЦЬКОЎСКІМ,
        ВЫДАЮЦЬ ВАШУ САПРАЎДНУЮ ПРЫРОДУ!

        ВАШ АТРУЙНЫ “ГУМАР”, ЗЛОСЦЬ, АБРАЗА ЁСЦЬ АДЛЮСТРАВАННЕМ АДСУТНАСЬЦІ Ў ВАС БЕЛАРУСКАЙ ІДЫЯЛОГІІ. САПРАЎДНЫ ПАВАЖАЮЧЫ СЯБЕ І КЛАПОЦЯЧЫСЬ ПРА ЎЗМАЦНЕНЬНЕ СВАІХ ВЕД – ПА-ПЕРШАЕ,
        ЧАМУ ВЫ ПРОСТА, БЕЗ ЗАЙВЫХ СЛОЎ, КАНСТРУКТЫЎНА НЕ ПАРАІЛІ “НЕАДУКАВАНЫМ” ДЫ “ПРЫДУРКАВАТЫМ” ЧЫТАЧАМ (АДНАЧАСОВА – АЎТАРУ АРТЫКУЛА) НА САЙЦЕ”НАША ЗЯМЛЯ” – ШТО КАНКРЭТНА РАБІЦЬ,

        ЯК РАТАВАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОЛАДЗЬ АД “ПСІХАТРОННАЙ ВАЙНЫ” (ПРАПАГАНДЫ АЛКАГОЛЮ, ТЫТУНЮ, РАЗБЕШЧАНАСЬЦІ Ў ЗМ ) І ПСІХАГЕНЕТЫЧНАЙ ДЭГРАДАЦЫІ ?

        ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ БУДУЧАГА МАЖЛІВАГА РЭЛІГІЙНАГА СУПРАЦЬСТАЯННЯ? ДА ЯКОГА ВЫ,
        ПАВАЖАНЫ АБДУЛ, ЗАКЛІКАЕЦЕ?!

        ЯК СВАІМ ПРЫКЛАДАМ ДАПАМАГЧЫ БЕЛАРУСІ?

        • abdul кажа:

          Pierš adkažu na pytańni pana Naziralnika. Heta mnie vyhladaje bolš važnym. Na zakidy ŭ moj bok adkažu paźniej bo ciapier času nia maju.

          BiśmiLlah.

          Zamiežny Naziralnik pisaŭ:
          “ЧАМУ ВЫ ПРОСТА … КАНСТРУКТЫЎНА НЕ ПАРАІЛІ … ШТО КАНКРЭТНА РАБІЦЬ,

          ЯК РАТАВАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОЛАДЗЬ АД “ПСІХАТРОННАЙ ВАЙНЫ” (ПРАПАГАНДЫ АЛКАГОЛЮ, ТЫТУНЮ, РАЗБЕШЧАНАСЬЦІ Ў ЗМ ) І ПСІХАГЕНЕТЫЧНАЙ ДЭГРАДАЦЫІ ?

          ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ БУДУЧАГА МАЖЛІВАГА РЭЛІГІЙНАГА СУПРАЦЬСТАЯННЯ? ДА ЯКОГА ВЫ,
          ПАВАЖАНЫ АБДУЛ, ЗАКЛІКАЕЦЕ?!

          ЯК СВАІМ ПРЫКЛАДАМ ДАПАМАГЧЫ БЕЛАРУСІ?”

          Adkazuju panu Naziralniku.

          1. ЯК РАТАВАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОЛАДЗЬ АД “ПСІХАТРОННАЙ ВАЙНЫ” (ПРАПАГАНДЫ АЛКАГОЛЮ, ТЫТУНЮ, РАЗБЕШЧАНАСЬЦІ Ў ЗМ ) І ПСІХАГЕНЕТЫЧНАЙ ДЭГРАДАЦЫІ ?
          Pryjmać Isłam. Być musulmaninam, ščyra vieryć u BOHA Adzinaha, JAMU adnomu pakłaniacca i JAHO adnoha bajacca – heta najlepšy ratunak ad ałkaholu, tytuniu, razbeščannaści i psichahienietyčnaj dehradacyji. “Psichatronnaja” vajna svaje achviary znachodzie tolki siarod tych, chto dziela časovych dabrotaŭ hetaha žyćcia zabyŭsia na žyćcio viečnaje. Tym, kamu žyćcio viečnaje važniej za ŭsio što hety śviet moža zaprapanavać, usialakija psichatronnyja vojny ničoha zrabić nia mohuć.

          2. ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ БУДУЧАГА МАЖЛІВАГА РЭЛІГІЙНАГА СУПРАЦЬСТАЯННЯ? ДА ЯКОГА ВЫ, ПАВАЖАНЫ АБДУЛ, ЗАКЛІКАЕЦЕ?!
          Relihijnaha supraćstajańnia paźbiehnuć niemahčyma. Mahčyma tolki vybrać na jakim baku być u hetym supraćstajańni.
          Prośba da Naziralnika być bolej uvažlivym. Kali łaska pakazać dzie ja zaklikaŭ da relihijnaha supraćstajańnia. Ja da supraćstajańnia nie zaklikaju. Ja zaklikaju abrać peŭny bok u hetym supraćstajańni.

          3. ЯК СВАІМ ПРЫКЛАДАМ ДАПАМАГЧЫ БЕЛАРУСІ?
          Pryjmać Isłam samomu dy zaklikać da hetaha inšych. Być ščyrym a bohabajaznym musulmaninam. Trymacca dalej ad taho, što BOH zabaraniŭ, dy inšych ad hetaha ŭtrymlivać. Rabić toje što BOH dazvoliŭ, dy inšych da hetaha ŭzachvočvać. I pilna vykonvać tyja abaviazki, jakija BOH nakazaŭ ludziam vykonvać. Nie bajacca nikoha j ničoha aproč hnievu BOŽAHA. I rabić usio što možaš kab na Biełarusi, jak i na ŭsioj Ziamli, panavaŭ zakon BOŽY.

        • abdul кажа:

          Pastarajusia adkazać na emacyjnyja zakidy Zamiežnaha Naziralnika ŭ moj bok. Ale pierš chaču skazać voś što. Ja ne chryścijanin, ja pravavierny musulmanin, i kali chto mianie ŭdaryć raz ŭ adnu ščaku, to ja druhoj padstaŭlać nia budu. Ja ŭ adkaz udaru dva razy. Tamu, kali łaska, nie śpiašajciesia mianie abražać, razmaŭlajcie sa mnoj prystojna i ja taksama nikoha abražać nia budu. A na razie budu praciahvać našu dyskusiju adpaviedna tamu stylu, jaki pan Naziralnik pačaŭ užyvać u svajim dopisie listapada 9 dnia ŭ 19:59. Ažno pakul pan Naziralnik nie paprosie prabačeńnia.

          Praciahvajma našu dyskusiju. Zamiežny Naziralnik pisaŭ:
          “ВАША ЮРОДЛІВАСЬЦЬ… ВАШАЕ АСЯРОДДЗЕ, ЯКОЕ ВЫ ШТОДЗЁНА ПАЛІВАЕЦЕ БРУДАМ!”
          Panie Naziralniku, nia plavuzhaj aby čaho, bo durniem vyhladaješ. Chiba ty častka majho asiarodździa? Kažaš jak byccam my ŭ adnej vioscy žyli b a chata tvaja praz płot ad majoj stajała b.

          Ciapier hlańma, panie Naziralniku, na tvaje abvinavačvańni ŭ moj bok. Cytuju:
          “…адмаўляць КОЖНАМУ ЧАЛАЧЕКУ І НАРОДУ ў ПРАВЕ НА СВАЕ МІНУЛАЕ, СВАЮ ПАМЯЦЬ, УЛАСНЫ КУЛЬТУРНА-ГЕНЕТЫЧНЫ КОД, УЛАСНУЮ СЬВЕТАГЛЯДНУЮ СІСТЭМУ, ІДЭНТЫЧНАСЦЬ, ГІСТОРЫЮ…”
          “АБРАЗА І НАГАВОРЫ Ў ДЫСКУСІЯХ, МАНІПУЛЯЦЫЯ ФАКТАМІ І ВЕДАМІ, НАСМЕШКІ ДЫ ФАНАБЭРЫЯ!”
          “ВАШ ЗЬДЗЕК НАД НАЦЫЯМІ, НАЦЫЯНАЛЬНЫМ Ў ГІСТОРЫІ ЧАЛАВЕКА, НАД РОДНАЙ ЗЯМЛЁЙ, ДОМАМ БАЦЬКОЎСКІМ”
          Prašu pana Naziralnika, dziela praŭdy, paćvierdzić kali łaska słušnaść hetych abvinavačvańniaŭ u moj bok cytatami z majich kamientaraŭ. Hetak było b najlepiej, ale kali Naziralnik nia zmoža hetaha zrabić, to prašu dać choć jakoje kolek słušnaje, abhruntavanaje na niejkich majich učynkach, tłumačeńnie hetym zakidam u moj bok. Kali nia budzie ani cytataŭ, ani słušnaha tłumačeńnia, to Naziralnik musić prasić majho prabačeńnia za nahavor na mianie.

  7. pan grot кажа:

    Abdul!
    Досыць ўжо флудзіць на беларускую справу,правакатар!
    GO HOME ІN RUSSIA

    • abdul кажа:

      Što, jašče adzin razumnik z tych jakija ŭ dyskusiji bliščuć nie arhumientami, ale łajankaj dy abrazami? Tut takich jość bolej, dałučajsia da statku. Darečy, ja ŭ Rasieji nikoli nia žyŭ.

  8. возмущённый читатель кажа:

    abdul умышленно уводит дискуссию это правильно заметили. Несёт бред к тому же. Его б лучше забанить поскольку зачем лишать возможности читателей обсуждать действительно ту беду и угрозу, которая и в самом деле нависла теперь

  9. abdul кажа:

    Кипит наш разум возмущенный, та-та, та-та, та-та, та, та….
    Читатель с воспалё…, извиняюсь, возмущенным разумом, ты читать умееш? Если умееш, то остуди немного свой воспал…, тьфу ты, возмущенный разум, и прочитай внимательно, и желательно несколько раз, все вышенаписанные коментарии. И только потом пиши свой. И вообще, почему ты, вместо того, чтобы написать что нибудь по сути статьи и “обсуждать действительно ту беду и угрозу, которая и в самом деле нависла теперь”, обсуждаеш мою особу? Может ты бредиш?

  10. abdul кажа:

    Dziŭlusia ja. U svajim samym pieršym kamientary kastryčnika 21 dnia ŭ 17:27 ja koratka i jasna vykazaŭ svajo mierkavańnie pra artykuł. Potym, adkazujučy čytaču jaki nazvaŭsia Zamiežnym Naziralnikam, ja abhruntavaŭ svajo mierkavańnie. Kali chto nia zhodny z majim mierkavańniem, to čamu b arhumantavana nie pakazać čamu nia zhodny? Kali chto liča, što majo mierkavańje palahaje na pamyłkovych abhruntavańniach, to čamu b nie davieści jich pamyłkovaść? Zamiest hetaha maje apanienty čamuści zakidali mianie kučaj ŭsialakich abvinavačvańniaŭ dy abrazaŭ a zamiest artykuła skancentravalisia na majoj asobie. I paśla hetaha jašče j kažuć što ja naŭmysna pieraškadžaju abmiarkoŭvać artykuł. Dziŭna mnie, dziŭna.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы