nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 1; факты)

31 кастрычніка, 2010 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

З таго, што прысутнічае ў папярэднім матэрыяле, для нас істотным з’яўляецца тое, што палкоўнік Квачкоў – вядомы апанент Чубайса ды іншых расейскіх алігархаў – падтрымлівае Лукашэнку. Яшчэ больш важным з’яўляецца тое, што Лукашэнка праз афіцыйнае выданьне РБ (!) рэкламуе палкоўніка Квачкова. Але ёсьць і яшчэ больш важкая рэч – гэта веды пра тое, якія сілы ў Расеі прадстаўляе Квачкоў сваёй персонай. Гэтым сілам, іх ідэалогіі й апошнім падзеям вакол іх прысьвечаны даны матэрыял. Пачнем мы з артыкула расейскіх шавіністаў – г.зв. “арыйцаў” – якія своеасабліва абгульваюць тэму гібелі многіх вядомых расейскіх генералаў у апошнія гады.

1.

“ЛЕБЯДЗІНАЕ ВОЗЕРА” ЗАЦЯГНУЛАСЯ

Глеб Шчарбатаў (паводле http://ari.ru/news/3557/)

“Намесьнік начальніка Галоўнага выведчага ўпраўленьня (ГРУ) Генштабу Узброеных сіл РФ генерал-маёр Юрый Іваноў (гл. фота №1 уверсе) трагічна загінуў падчас купаньня”, – паведаміла ў суботу для РІА “Навіны” крыніца ў расейскім абаронным ведамстве. Агенцтва не ўдакладніла акалічнасьці і месца гібелі генерала. Цэнтральная газета Мінабароны РФ “Чырвоная зорка” ў суботу разьмясьціла на сваім сайце некралог, у якім выказала спачуваньні родным і блізкім загінулага (Паведамленьне Прэсы).


Калі б падчас купаньня «трагічна загінуў» нейкі генерал нейкай вайсковай часткі расеянскай хфедэрацыі, то тлумачэньне «нажэрся як свіньня, палез купацца і патануў» было б у 99% выпадкаў лагічным, правільным і вычарпальным. Аднак, калі «трагічна гінуць» генералы ПДВ, ФСБ і ГРУ, альбо нейкія асабліва сур’ёзныя вайскоўцы, асабліва з выведкі – гэта падзеі ўжо некалькі іншага роду.

Напрыклад, у ноч з 2 на 3 ліпеня 1998 года «трагічна загінуў» генерал Рохлін (гл. фота 2). Па версіі сьледства, яго застрэліла жонка. Па іншай версіі Рохлін задумаў вайсковы пераварот і за гэта быў забіты.

28 красавіка 2002 года верталёт Мі-8, на якім ляцеў генерал Лебедзь (фота 3), урэзаўся ў ЛЭП. Па версіі сьледства, быў моцны туман і пілот не справіўся з кіраваньнем. Аднак па іншай версіі Лебедзь таксама нешта там задумаў. Верыць следству або той, іншай версіі – кожны вырашае сам.

14 верасьня 2008 у авіякатастрофе над Перм’ю загінуў генерал Трошаў (фота 4). У сьледства на гэты раз было шмат версій, першая з якіх была пра «пажар ў рухавіках», а апошняя – «пра п’яных пілотаў». Адсюль, калі нават сьледчыя не адзіныя ў меркаваньні, зусім незразумела, чаму верыць.

Яшчэ больш багатым на дзіўныя сьмерці генералаў быў 2009-ы год. Так, у лютым летась «ад сардэчнага прыступу» памёр генерал ФСБ РФ Аляксандр Рагачоў (фота знайсьці не атрымалася; ФСБ, аднак) – прама за рулём свайго аўтамабіля. Пасьля сьледчыя знайшлі ў генерала агнястрэльнае раненьне ў галаву, аднак хто яго ведае – можа, пасьля стрэлу генералу стала дрэнна з сэрцам, бо ня могуць жа сьледчыя нахабна хлусіць?

21 чэрвеня 2009 ў Маскве памёр генерал Пятроў (фота 5), які стаяў за так званым КОБ [Канцэпцыя грамадскай бясьпекі. – Рэд.]. Што там казалі сьледчыя на гэты конт – ужо не запомніць, але прыхільнікі генерала Пятрова ў адзін голас сьцьвярджаюць на сваіх форумах, што Пятроў быў атручаны.

У лістападзе таго ж 2009-га года дзіўным чынам памёр афіцэр ГРУ Антон Сурыкаў, які па адных дадзеных палкоўнік, па іншых – генерал. Сурыкаў пайшоў у кафэ папіць кавы і, хоць кафэ было ня тое самае, дзе піў ў свой час гарбату грамадзянін Літвіненка, тым ня менш, пасьля кавы Сурыкаву стала дрэнна, і ён памёр [пра гэтую падзею і абставіны вакол яе мы паведамлялі вось тут:  https://nashaziamlia.org/2010/03/21/3173/#more-3173  – Рэд.]. Некаторыя блогеры пісалі тады, што Сурыкаў быў чалавекам Мядзьведзева і яго кандыдатам на пасаду начальніка ГРУ МО РФ. Аднак праверыць, наколькі гэтая інфармацыя дакладная, немагчыма й інфармацыя аўтаматычна пераходзіць у катэгорыю «іншай версіі».

Тым ня менш, пра тое, што генерал Шаманаў (гл. фота 6), напрыклад, таксама як бы з каманды Мядзьведзева, казала ня толькі бабка. На пасаду камандуючага ВДВ яго ставілі зь вялікім скрыпам, а калі паставілі – пачалася цэлая інфармацыйная кампанія па яго дыскрэдытацыі, аб чым мы пісалі ў свой час. На шчасьце, на здароўі Шаманава інфармацыйныя атакі не адбіліся, тым больш што ў захапленьні дайвінгам ён не заўважаны, і каву п’е, напэўна, толькі дома.

Аднак яго калега з ПДВ палкоўнік Палянскі (фота 7) 2009-га года не перажыў. Ён памёр яшчэ ў студзені. Як высьветліла сьледства – палкоўнік застрэліўся. Прычым, ён, відаць, прызабыў навыкі стральбы з пісталета, бо з першага разу трапіў у падлогу, і толькі з другога – у сябе.

Увогуле, складана яно ўсё з гэтымі генераламі і палкоўнікамі. Так што, калі следства лічыць, што генерал ГРУ Іваноў загінуў падчас купаньня – значыць, сьледчым яно лепш відаць. Ня могуць жа сьледчыя памыляцца…

ГРУ – ня самая простая арганізацыя, пра што пісаў яшчэ спадар Рэзуна-Сувораў. ГРУ-шнікаў, як і дэсантнікаў, яшчэ ў СССР вельмі строга трэніравалі на прадмет “хто твой начальнік». Так, калі ў частку якога-небудзь Мухасранска прыязджаў зь інсьпекцыяй нейкі грамадзянін зь вялікімі лампасамі – усе афіцэры білі яму паклоны, а салдаты падалі ніц. Але ў частцы ВДВ генерала папросту маглі арыштаваць па загадзе камандзіра ўзвода, бо там мала начальнікаў ў салдата: камандзір ўзвода, камандзір роты і галоўнакамандуючы ВДВ. Астатніх загадана пасылаць на х* адкрытым тэкстам. У ГРУ сітуацыя яшчэ стражэй: там па загаду камандзіра роты маглі расстраляць нават Генеральнага Сакратара ЦК КПСС, калі б таго нейкім ветрам занесла ў частку. У такім духу зусім АФІЦЫЙНА навучалі асабовы склад – у цябе ёсьць толькі твой камандзір, якога ты ведаеш асабіста.

Наогул ГРУ – гэта вельмі вялікая і вельмі сур’ёзная арганізацыя, са сваімі ўзброенымі часткамі, са сваёй агентурнай сеткай. Пры СССР яна на роўных канкуравала з КГБ. Таму, мяркуем, намесьнік начальніка ГРУ – гэта ня просты чалавек, а такі, які нават у сарцір ходзіць у суправаджэньні пары здаровых малайцоў, бо носьбіт дзяржаўных таямніц. Так што калі такі чалавек тоне пры занятках дайвінгам – яно дзіўна. Але сьледчым яно лепш відаць.

Мы, вядома, ня сьледчыя, мы больш па частцы «іншых версій», бо карыстаемся толькі сваімі мазгамі й адкрытымі крыніцамі, таму сьмерць генерала Іванова прымусіла нас успомніць балет «Лебядзінае возера», які ў СССР часам круцілі па тэлевізары. Ставілі яго, калі раптам ўрэзваў дуба Генеральны сакратар. Сказаць пра гэта адразу народу неяк не рашаліся, таму пакуль у Крамлі ішлі разборкі на прадмет “хто цяпер самы галоўны” – народу круцілі «Лебядзінае возера» […] Але на шчасьце для савецкіх тэлегледачоў пытаньні зь кіраўніком «вертыкалі» вырашаліся хутка і «Лебядзінае возера» паказвалі дні два, ня больш.

Іншая справа – расеянскай федэрацыя. Тут пытаньне, падобна, вырашаецца з 2009-га года – калі й пачаліся дзіўныя сьмерці генералаў сьпецслужбаў і сьпецвойскаў. Грамадзянам, тым часам, круцяць «Лебядзінае возера», хоць рэальныя пытаньні вырашаюць дзесьці ў кулуарах. І мы бачым толькі выпадаючыя з-за заслоны трупы. Паколькі ж трупаў у апошні час неяк ужо даволі шмат, пытаньне, відавочна, ужо блізкае да свайго рашэньня і ў самы бліжэйшы час «Лебядзінае возера», якое зацягнулася, зьменяць на нешта больш інфарматыўнае.

Але ўсё роўна, скажам: чувакі, вырашайце хутчэй…

05-09-2010 г.

(канец арыткула)


2.

Літаральна ў апошні час сітуацыя з таямнічымі сьмерцямі расейскіх генералаў яшчэ больш абвастрылася.


4 кастрычніка 2010 г. у Маскве быў забіты генерал-маёр, былы начальнік выведуправы галоўкамату ўнутраных войскаў МУС Расеі Віктар Чаўрызаў (гл. фота 8). Па афіцыйнай версіі, ён каля 10 раніцы нібыта пусьціў сабе кулю ў галаву з пісталета ў пад’ездзе дома, дзе жыў. Цела Чаўрызава на 16-м паверсе дома знайшла жонка. Між тым, для блізкіх генерала яго самагубства стала поўнай нечаканасьцю. У панядзелак з раніцы яго паводзіны ніколькі не выклікалі насьцярожанасьці членаў сям’і. Пасьля фармальнай адстаўкі Чаўрызаў узначаліў т.зв. «Асацыяцыю прадпрыемстваў ахоўна-прававой абароны».

28 кастрычніка ў цэнтры Масквы побач з уласным домам было знойдзена цела апазіцыйнага генерал-лейтэнанта ў адстаўцы Барыса Дзебашвілі, 1929 года нараджэньня. Ніякіх падрабязнасьцяў аб прычынах сьмерці не паведамляецца.

У гэты ж дзень у балашыхінскім раёне Маскоўскай вобласці на платформе «Зара» патрапіў пад цягнік генерал-лейтэнант у адстаўцы, былы камандуючы радыётэхнічнымі войскамі СПА Рыгор Дуброў (фота 9). Трагічны інцыдэнт адбыўся каля 19:00 па маскоўскім часе. Паведамляецца, што Дуброў “зваліўся” пад электрацягнік, які прыбываў. Медыкі канстатавалі сьмерць генерала ў выніку шматлікіх траўмаў рознай ступені цяжкасьці. Рыгор Дубров ў апошні час займаў пасаду старшыні прэзідыума Рускага антыфашысцкага камітэту і з’яўляўся членам Каардынацыйнай рады вайскова-патрыятычных грамадскіх арганізацый Расеі. Па словах таварышаў па службе, ён быў найблізкім паплечнікам апазіцыйнага палкоўніка ў адстаўцы Ўладзіміра Квачкова (гл. фота ў пачатку артыкула – абодва побач на нейкай нарадзе).

У суботу 30 кастрычніка ў 9:40 мск недалёка ад Тулы быў паранены ў выніку аварыі Камандуючы ПДВ генерал-лейтэнант Уладзімір Шаманаў (фота 6). Шафёр у выніку загінуў, а Ўладзімір Шаманаў і в.а. камандзіра тульскага злучэньня ВДВ палкоўнік Аляксей Наумец, які таксама быў у аўтамабілі, атрымалі раненьні. Міліцыя высьветліла, што «па невядомых прычынах» грузавая машына МАЗ выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем BMW, у якім знаходзіўся… камандуючы ВДВ.


18 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Калісьці ў ЗША адбываліся бойкі паміж мафіёзнымі групоўкамі. Можа нешта падобнае і тут, толькі тут гінуць босы, а не шэрагоўцы. Сістэма падпарадкавання, якая тут апісана, здаецца, характэрна для мафіі.

  2. Беларус кажа:

    Не па тэме, але: У Заходней Украіне на мясцовых выбарах перамагаюць нацыяналісты:
    http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/017559/
    І гэта пры найменшым грашовым рэсурсе і шаленым супраціве не толькі прамаскоўскіх сіл, а і лебераста-дэмкратычных. Апошніх нават актыўна падтрымлівалі “экспэрты” жыда-масоны.
    Нацыяналістычная ўлада будзе як найменш у трох вобласьцях Украіны.
    Гэта цалкам руйнуе міт аб “бесперэспэктыўнасьці” нацыяналізму.

    • abdul кажа:

      Spadziajusia što nia ŭsie biełarusy takija łaćvaviernyja a nieabačlivyja. U novaj Eŭropie, jakaja ad Lisabona da Sachalina, miejsca nacyjanalistyčnaj dziaržavie niama. Niaŭžo nie zrazumieła? Niaŭžo pan Biełarus nie zrabiŭ anijakich vysnovaŭ z prykłada niabožčyka Kačyńskaha?

    • Міхасёк кажа:

      Hяхамес, нацыкавая ўладa тaм нiкoлі і не сканчалася.

      • abdul кажа:

        Darečy, kolki žyvu a nie spatykaŭ jašče biełarusa jakoha b zvali Niachamiesam. Časam nia z tych biełarusaŭ jakija kali žyvuć u jakoj Maskvie, dyk kažuć što “ghuski”, a kali ŭ Koŭnie, to kažuć što “lietuvis”, majuć baćku Abrama, dy taściovu Saru?

        • Michasiok кажа:

          Jon nie belarus. Jon zhyd, jaki lichyc’ siabie bielaruskim nacyjanalistam i zhyvie na Ukrainie.

          • abdul кажа:

            “Jon nie belarus. Jon zhyd…”
            Nu to ja tak i padumaŭ.

            “…jaki lichyc’ siabie bielaruskim nacyjanalistam…”
            Musi nia lohka takomu žydu kali jon ščyry biełaruski nacyjanalist. Było b cikava daviedacca čamu jon nia žydoŭski nacyjanalist? Pytajusia biaz žadnaj abraźlivaj myśli. Zapraŭdy cikava. Moža Biełarus raskazaŭ by?

  3. Беларус кажа:

    Шоў бы ты, ісламскі высьметак да сваіх імамаў і там гаўкаў. А яшчэ лепш – у свой чуркастан, пакуль тваю чорную дупу не адлупілі беларусы.

  4. abdul кажа:

    Kažaš što biełarus, a razmaŭlaješ jak maskalski bot kirzavy. Pabrašy, kafirskaja sabaka, pabrašy.

  5. Рэдакцыя кажа:

    Спадарства, заклікаем быць карэктнымі!
    Абразы нікому й ніколі не дапамаглі нічога высьветліць! Тым больш яны не дапамагаюць знайсьці кропкі ўзаемадзеяньня, каб аб’яднацца.

  6. Богдан кажа:

    Кожному вже очевидно, що пан Міхасьок зовсім не бажає бути нікчемним собі „нациком”. Яка убогість, яка страшна убогість мислення і духу вважати себе приналежним до якоїсь конкретної, включаючи й те саме „няхамес”, нації! Пан Міхасьок бере глибше – він ловить вітер! Зоряний вітер(з кремлівських зір – зі Сходу, зі смугастих(паласатих) зір – із Заходу). Адже перед ним – щонайменше галактика!
    Що ж, можна тільки щиро порадіти за вищеназваного пана, бож вибір йому – широкий: поміж „социком”, „коміком”, „фашиком”, „імперастом”, ”„ліберастом”, „кремляддю” чи й просто собі звичайною, але зате вже на всі випадки життя, „прокладкою”. Проте найвищим пілотажем(фіґура „мертва петля”) його зорельоту є, звичайно ж, золота можливість стати щирим і закоханим аматором „расістскай пєдєрациі” і вперто стояти перед неї рачки, твердо брешучи собі, ніби то ти сміливо й гордо показуєш їй дупу. В чому надзвичайно завзято і старанно вправляється останнім (на жаль, авжеж!) часом суворий і „нєсґібаємий” пан Лу-ко.
    Що ж, побажаймо панові Міхасьоку усіляких гараздів на його тернистому, хоч і надзвичайно широкому, сповненому карколомних пригод, шляху! Авжеж, бо нудно йому не буде!
    Здіймімо капелюхи, шановне панство, здіймімо їх!
    Шаленству хоробрих співаймо пісню, що вирушають вони у глибокий туман на зустріч із „ґордастью рускіх дароґ” – „нєсакрушимим” автомобілем фатального типу „камАз”.

    ПС „Страшний брат слєдіт за табой!” (с) „Ета нужна нє мьортвим, ета нужна живим!” (с)
    До речі, (с) означає не „собаку”, а „цитату”.
    Щоб нікого не образити.

  7. Беларус кажа:

    Лепш і праўдзівей казаць літоўцы, якая бярэ свой пачатак ад прадстаўнікоў т.зв. сэкты “жыдоўствуючых” у Каталіцкім Касьцёле (дзейнічала ў 15 – першае палове 16 ст.ст. на тэрыторыі Гіспаніі, Італіі і, часткова, Няметчыны). Ратуючысь ад уціску яны беглі ў ВКЛ. Тут шэраг зь іх, у тым ліку і продкі Няхамеса, у Літве (Жамойціі) павярнуліся да каталіцтва (у дадзеным выпадку – у 1597г. (ёсьць адпаведныя гісторычныя дакумэнты ў Ковенскім архіве)… Такіх на тэрыторыі Літвы шмат: Лансбергіс, Бергманіс, Янкеліс. Пры павяртаньні ў Каталіцтва атрымоўвалі адпаведныя прывялеі. Як былому грамадзяніну Літвы, рэпрысаванаму ў 1940 г. разам зь ся’ёй, яму прапаноўвалі літоўскае грамадзянства і рэпатрыяцыю ў Літву.
    І нават больш таго, мама ў яго 100% украінка.
    У метрыцы, выдадзенае ў СССР:
    бацька – літовец
    мама – украінка.
    Думаю, што тэма правакатара вычарпаная.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы