nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 3; палітычныя прычыны)

5 лістапада, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

За погляды чалавека забіваюць не заўсёды. Ці мала ў каго якія погляды… Соцыяпаразітныя ўлады пачынаюць забіваць тады (асабліва лідараў), калі ў апазіцыйна настроеных людзей заканчваецца жаданьне шаптацца па кухнях-курылках, угаворваючы адзін аднаго, і ўзьнікае вострае жаданьне дзейнічаць, а на пачатак – аб’яднацца,  арганізавацца. Верагодна, і ў выпадку з адпаведна настроенымі расейскімі генераламі-палкоўнікамі (якія ў іх настроі, чытай папярэдні матэрыял) іх пачалі забіваць найперш па гэтай прычыне.   Пра тое, што стымулявала расейскіх імперскіх вайскоўцаў менавіта цяпер пачаць сваю грамадска-палітычную дзейнасьць і што яны плануюць зьдзейсьніць у бліжэйшы час, пойдзе размова ў гэтай частцы данага матэрыялу.


1.

Нагадаем.

Паўгады таму ў серыі матэрыялаў, прысьвечаных аналізу “актуальнага стану расейскай імперыякратыі”, мы выставілі інтэрвю аднаго з узорных расейскіх алігархаў і асабістага сябры Ўладзіміра Пуціна – Алега Дзерыпаскі (гл. https://nashaziamlia.org/2010/03/02/3115/). У гэтам інтэрвю алігарх сярод іншага заявіў, што сёньня ён і такія, як ён – гэта і ёсьць рэальная ўлада ў Расеі, што дэмакратыя – гэта імітацыя (цытата: “кабінкі [для галасаваньня] існуюць для таго, каб насельніцтва мела магчымасьць туды заходзіць – урачыста, пад гукі музыкі – і паставіць птушачку ў любым месцы, дзе захоча”), што ў Расеі ўся апазіцыя кіруемая, што Пуцін – гэта іх, алігархаў, топ-мэнэджэр. Шмат яшчэ цікавага распавёў Дзерыпаска. Аднак самае важнае для аналізуемых цяпер падзей – гэта тое, што ён заявіў аб неабходнасьці “пачысьціць генералітэт арміі”, каб забясьпечыць інтарэсы алігархаў, і што такая “чыстка” будзе рабіцца з дапамогай Грамадскай палаты і раскруткі “гучных спраў па дзедаўшчыне”.

Думаем, пра даныя намеры дзерыпасак расейскім вайскоўцам вядома даўно…


2.

Яшчэ цікавая навіна, пра якую паведаміў сайт чачэнскіх змагароў за свабоду свайго народу і Бацькашчыны (гл. ананімайзер + http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/09/21/75391.shtml).

Цытуем:

У радыёперадачы «Рускай Службы Навін» – «Армейскі форум» ад 12 верасьня абмяркоўвалася пытаньне магчымасьці інтэграцыі расейскай арміі ў НАТА. У студыю паступіў званок чалавека, кадравага вайскоўца, які распавёў (4 мін. 45 сек. запісу) аб невядомай для простых расейцаў практыцы накіраваньня ў Расею афіцэраў ізраільскай арміі (былых выхадцаў з Расеі), з атрыманьнем імі расейскага грамадзянства і месца службы.

Сапраўды, некаторыя крыніцы сцьвярджаюць, што камплектацыя «ізраільскімі» афіцэрамі ідзе ледзь не па тысячы ў месяц. Пры гэтым ідзе працэс павальных адставак рускіх афіцэраў. Адбываецца ўнікальная аперацыя: Расея на вачах займаецца чужым войскам без адзінага стрэлу і так ціха, што ніхто і не заўважае.

«Цяпер становіцца зразумелым, чаму з такім імпэтам у 2008 годзе Берл Лазар настойваў на ўвядзеньні ў расейскай арміі вайсковага равіната. Расейскае грамадства тады выказвала непрыхаванае зьдзіўленьне. Бо ў расейскай арміі юдэяў можна пералічыць па пальцах. Але «галоўны вайсковы рабін Расеі» заявіў, што спадзяецца знайсьці ў Расейскай арміі 40.000 юдэяў (амаль чатыры дывізіі!). Гэта якраз практычна ўвесь афіцэрскі склад цяперашняй расейскай арміі», – пішуць незалежныя каментатары.

Леанід Івашоў, прэзідэнт Акадэміі геапалітычных праблем, былы начальнік Галоўнага ўпраўленьня міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Расеі, заявіў у гэтай сувязі:

«Мяне вельмі зацікавілі словы, якія прагучалі 28 ліпеня гэтага года на круглым стале ў Вашынгтоне, дзе разглядаліся персьпектывы расейска-амерыканскага супрацоўніцтва. Ігар Юргенс, старшыня праўленьня Інстытута Сучаснага Разьвіцця (кіраўніком апякунскай рады інстытута зьяўляецца Мядзьведзеў), заявіў у прыватнасьці, што: мэтай расейскай зьнешняй палітыкі зьяўляецца ўбудоўваньне ў сістэму еўра-атлантычнай бясьпекі, у юдахрысьціянскую цывілізацыю (калі шчыра, то я, напрыклад, такой цывілізацыі ня ведаю) і адпаведна ў НАТА. Інстытут Сучаснага Развіцьця нядаўна нават прапанаваў да разгляду прэзідэнта і грамадства тры варыянты нашай інтэграцыі ў НАТА. Пасьля гэтага Юргенс дадаў, што палітыка Мядзьведзева арыентаваная толькі на Захад. А таксама, што Сердзюкоў правёў добрую вайсковую рэформу, і ў бліжэйшыя гады ня менш як 30% ўзбраеньняў будуць пастаўлены ў расейскую армію зь Ізраіля і краін НАТА.

Цяпер мы можам пераканацца ў тым, што гэта былі ня проста словы. Сёньня падпісана доўгатэрміновае пагадненьне аб вайсковым супрацоўніцтве паміж Расеяй і Ізраілем. Гэта цалкам сьвядомая палітыка – пад Ізраіль, пад Вашынгтон, пад НАТА. І, на мой погляд, геапалітычная здрада Крамля.

… Расея тусуе сваіх стратэгічных саюзьнікаў і кідае выклік усяму ісламскаму ды арабскаму сьвету. Мы адмаўляемся пастаўляць нават абарончыя сістэмы ўзбраеньняў Сірыі, Ірану і, па сутнасьці справы, аддаем пытаньні вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Ізраілю.

Сёньня ў Расеі моцнае ізраільскае лобі. Нашу ўладную эліту прагнулі да такой ступені, што яна аддае палітычны суверэнітэт Расеі ў рукі Тэль-Авіва. Уладная эліта выбірае прыніжаную і падначаленую ролю, а Расея перастае быць глабальным гульцом, які ўплывае на расстаноўку вайсковых і палітычных сіл у сьвеце».

Нагадваем у сувязі з гэтым, што юдаізацыя расейскай арміі пачалася пры Пуціне ў сьнежні 2007 года. Тады рашэньнем ураду РФ у расейскай арміі быў ўведзены так званы вайсковы рабінат. Больш за тое, дадзены «інстытут» быў аддадзены на водкуп нават не традыцыйным юдэям, а прадстаўнікам ультрарадыкальнага крыла габрэйскай рэлігіі – хасідам зь Федэрацыі габрэйскіх абшчын Расеі (ФЕОР).

СМІ паведамляюць, што прыняцьцю гэтага дзіўнага, на першы погляд, рашэньня (у самім Ізраілі хасіды ў войску ня служаць) папярэднічала сустрэча тагачаснага першага намесьніка старшыні ўраду РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева з кіраўніцтвам ФЕОР Берл Лазарам, натуральна, па даручэньні прэзідэнта РФ Пуціна.

Пасьля яе ФЕОР тут жа прызначыла першага «вайсковага рабіна» рускай арміі – грамадзяніна Ізраіля Аарона Гурэвіча (канец цытаваньня).


3.

Яшчэ цікавы факт (падаем паводле http://www.newsland.ru/Blog/View/user/82601/id/88717).

16 кастрычніка ў Маскве адбылася закрытая нарада камандзіраў падраздзяленьняў РНЕ. У адрозьненьне ад восені мінулага года, мерапрыемства праходзіла ня недзе ў Маскоўскай вобласьці, а ў самым цэнтры Масквы, у адной з канферэнц-залаў ведамаснай ўстановы РФ.

Вядома, што персанальныя задачы кіраўнікам сярэдняга вязьма РНЕ ставіў асабіста Баркашоў, які зьяўляецца лідэрам адной з фракцый напаўпадпольнага ваенізаванага «Рускага нацыянальнага адзінства». Вядома таксама, што на сходзе прысутнічалі афіцэры расейскіх сьпецслужбаў (варта адзначыць: падобныя «сумесныя» нарады апошні раз праходзілі толькі ў 1993 годзе, перад вядомымі восеньскімі падзеямі).

Успомнім, што роўна год таму стала вядома, што на выпадак пагаршэньня эканамічнага і палітычнага крызісу расейскай улады, які можа прывесьці да распаду РФ, была сфармаваная вайскова-палітычная кааліцыя «Саюз абаронцаў Расеі – Кастрычнік-93», у кіраўніцтва якой увайшлі тры сустаршыні: генерал-палкоўнік Уладзіслаў Ачалаў (гл. фота ўверсе справа; генерал Ачалаў зьяўляецца сьпецыялістам міжнароднага класу ў галіне арганізацыі вайсковых пераваротаў), падпалкоўнік Станіслаў Церахаў і кіраўнік РНЕ Аляксандр Баркашоў.

Тады некаторыя апазіцыйныя сеткавыя СМІ перадалі, што аб’яднаная вайсковая апазіцыя рыхтуе зрынаньне рэжыму Пуціна-Мядзьведзева. Для чаго актыўна займаецца фармаваньнем своеасаблівага аналага ГКЧП 1991 г. У якасьці каардынацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы ўзброенага перавароту называўся менавіта «Саюз абаронцаў Расеі – Кастрычнік-93».


4.

Зачэпка.

Два-тры тыдні таму здабыткам прэсы стаў інцыдэнт з наведваньнем міністрам абароны Расеі СердзюковымАндрэя Красова за пабудаваную на тэрыторыі вучэбнага цэнтра царкву, а самога Красова прыгразіў звольніць. навучальнага цэнтра «Сяльцы» Разанскага вышэйшага каманднага вучылішча ПДВ (сам інцыдэнт адбыўся яшчэ 30 верасьня). Па дадзеных СМІ, падчас візіту міністр абароны нібыта аблаяў матам камандзіра вучылішча палкоўніка

Саюз дэсантнікаў ў сувязі з інцыдэнтам запатрабаваў адправіць міністра абароны ў адстаўку.

Пазьней у прэсе зьявіліся паведамленьні, што «мацерны скандал» з удзелам міністра абароны выклікаў незадаволенасьць прэзідэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева.


5.

А далей пайшло-паехала…

25 кастрычніка Саюз дэсантнікаў Расеі падаў заяўку ў маскоўскую мэрыю на правядзеньне мітынгу колькасьцю 10 тыс. чалавек на Паклоннай гары ў першай палове лістапада (http://www.nr2.ru/incidents/306276.html/print). Пра гэта паведаміў кіраўнік Саюзу, былы командуючы ВДВ СССР Уладзіслаў Ачалаў. Паводле яго слоў, падчас масавай акцыі дэсантнікі запатрабуюць адстаўкі міністра абароны Анатоля Сердзюкова й некаторых іншых чыноўнікаў. «Хопіць праводзіць эксьперыменты над людзьмі», – заявіў Ачалаў.

Кіраўнік Саюзу выказаў упэўненасьць, што ўлады сталіцы дазволяць правесьці мітынг: «Мы ж не ідзем з нейкімі тэмамі дзяржаўных пераваротаў, арганізацый масавых беспарадкаў”.

Ачалаў таксама паведаміў, што ў цяперашні час ветэраны ВДВ вядуць збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта РФ з просьбай разабрацца зь сітуацыяй і адправіць міністра абароны ў адстаўку. Пры гэтым Ачалаў падкрэсьліў, што подпісы збіраюць толькі сярод ветэранаў Узброеных сіл.


6.

Пазаўчора ў сеціве зьявіўся зварот генерал-палкоўніка Ўладзіслава Ачалава (гл. http://video.mail.ru/mail/neuromir-itv/5/184.html).

У ім генерал заявіў наступнае:

«Сердзюкоў і яго прыхільнікі стварылі прамую пагрозу для бясьпекі нашай дзяржавы. У гэтай абстаноўцы Саюз дэсантнікаў Расеі вымушаны заклікаць да масавых выступленьняў у падтрымку правапарадку ў войску, у абарону правоў і асабістай годнасьці вайскоўцаў.

Мы запрашаем усіх ветэранаў і моладзь, прадстаўнікоў партый, грамадскіх і рэлігійных арганізацый прыйсьці на мітынг і разам з намі выказаць сваё меркаваньне.

Мітынг адбудзецца 7 лістапада ў 12 гадзін на Паклоннай гары каля музея вялікай айчыннай вайны.

Разам з саюзам дэсантнікаў Расеі свой пратэст заяўляюць: Саюз вайсковых маракоў, Федэрацыя касманаўтыкі Расеі, маскоўскае рэгіянальнае аддзяленьне «Баявога братэрства», іншыя грамадскія і ветэранскія арганізацыі.

Мы аб’яўляем міністра абароны Сердзюкова «нерукапаціскаемым» і патрабуем ад прэзідэнта Расеі адхіліць яго ад пасады.

Мы чакаем усіх, каму не абыякавы лёс арміі й флоту, а ў канчатковым выніку – лёс нашай Расеі!»


7.

Учора СМІ паведамілі, што 7 лістапада разам з дэсантнікамі выступяць і казакі (http://www.mr7.ru/news/society/story_34987.html).


8.

Пракурор Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы даслаў на імя Уладзіслава Ачалава папярэджаньне. У ім гаворыцца аб недапушчальнасьці парушэньняў на мітынгу “Абаронім ПДВ, Армію і Флот ад свавольства чыноўніка Сердзюкова”.

“Пры правядзеньні масавых акцый і мерапрыемстваў не дапускаецца ўдзел у іх экстрэмісцкіх арганізацый, выкарыстаньне іх сімволікі або атрыбутыкі, а таксама распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў”, – гаворыцца ў дакуменце.


9.

Ад рэдакцыі.

На жаль, наша меркаваньне адносна прагнозу бліжэйшых падзей у Расеі не зьяўляецца адназначным, бо нам невядомыя многія дэталі.

Стратэгічна мы ведаем пра антаганістычныя супярэчнасьці, якія існуюць паміж тэрытарыяльнай і фінансавай галінамі расейскай імперыякратыі. Пра гэта мы неаднаразова папярэджвалі нашых чытачоў у нашых матэрыялах (у т.л. і шляхам фармуляваньня адпаведных прынцыпаў Беларускай дактрыны). Але з-за невядомых нам тактычных момантаў сітуацыя можа павярнуцца ў любы бок.

У сувязі з гэтым мы прагназуем тры варыянты магчымага разьвіцьця падзей:

1. Мітынг вайскоўцаў перарасьце ў пасьпяховы вайсковы пераварот (пасьпяховы для арганізатараў).

2. Мітынг перарасьце ў крывавыя забурэньні, якія будуць выкарыстаныя расейскай уладай, залежнай ад алігархаў і “Захаду”, для таго, каб ачысьціць армію ад старых “патрыятычных” кадраў. Магчыма, што праз пэўны час адкрыецца, што закуліснымі ініцыятарамі будучых падзей на самай справе зьяўляюцца не вайскоўцы, а ўсё тыя ж расейскія ўлады.

3. Магчыма, што праз пэўны час высьветліцца, што мэтай вайскоўцаў зьяўляецца не Сердзюкоў, а… Ул. Пуцін. І што гэта іх разам з “Захадам” галоўная схаваная мэта.

Як кажуць, пажывем – пабачым. 7 лістапада ўжо пасьлязаўтра.

І ня будзем таксама забываць, што Лукашэнка сваёй падтрымкай Квачкова “засьвяціўся” на баку вайсковай апазіцыі цяперашняй расейскай улады…

Каментары (1)

  1. Тое, што жаданне рабаваць увесь белы свет вядзе да вайны і да новага халакосту, рэч рэальная і рана ці позна адбудзецца, не выклікае сумневу. Стан міжнароднай палітыкі ў свеце не спрыяе мірнаму існаванню народаў. Людзі ўсё больш і больш асэнсоўваюць гэта і азлабляюцца. Мы павінны, як актыўная частка беларускага грамадства, разумець што адбываецца ў свеце і несці гэтыя веды да народа.
    З аднаго боку Лу-ка нібы з расейскімі генераламі, а з іншага – ён шчыльна звязаны з Беразоўскім, праз якога ідзе адмыванне нашых бюджэтных сродкаў, ды і паціху ідзе змена нацыянальных кадраў на габрэйскія, хаця ў Беларусі іх засталося вельмі мала. Некаторыя іх экзэмпляры нават прэтэндуюць на пасаду прэзідэнта… Некаторыя кандыдаты на пасаду прэзідэнта знаходзяцца пад іх кантролем, у тым ліку і З. Пазняк.
    Найболей небяспечнымі для беларускага народа з’яўляюцца тыя абставіны, што
    1. Беларускі народ, у тым ліку актыўныя яго грамадзяне, купляюцца, пры тым за капейкі. Няма прабачэнне тым, хто пайшоў збіраць подпісы за тых, хто яўна не збіраецца абараняць інтарэсы беларускага народа. Гэта тыя хто сёння здае сваіх дзяцей ў вечнае рабства за трыдцаць сярэбранікаў.
    2. У беларусаў няма незалежных нацыянальных СМІ, дзе б панаваў прабеларускі светагляд з мэтай абароны аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу. Учора мы былі шакаваны адказам радыё “Свабода”. У адным з сваіх каментароў Я. Мурашка даў спасылку на сайт “Беларусь – наша зямля”, якую веб-рэдактар не змясціў. У адказ на пытаньне, чаму не была змешчана гэтая спасылка, радыё “Свабода” адказала:
    Імя:: Вэб-рэдактар.
    05.11.2010 15:23
    Паважаны сп. Мурашка, у Вашым камэнтары зьмешчаны лінк на сайт, дзе зьмяшчаюцца выказваньні несумяшчальныя з нашай місіяй i правіламі форумаў.
    Аказваецца у радыё “Свабода” зусім іншая місія, чым абарона аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу. А тады ў чым заключаецца гэтая місія? Чаму мы не маем права аналізаваць дзеянні сіянакратыі? Ці польскага імперыялізму? Вось расейскага можам, а польскага – не.
    Ды мне пляваць як рабаўнік называецца: расейскім, польскім ці глабальнай сіянакратыяй. Мне патрэбна вуха востра трымаць і думаць аб сваёй асабістай бяспецы і бяспецы сваіх дзяцей ды ўнукаў. Ці я неправільна гэта разумею?
    3. Без усялякіх перабольшанняў можна сказаць, што вельмі негатыўную ролю сёння адыгрывае сп. З. Пазняк. Па-пераше, ён перашкаджае сваімі дзеяннямі фармаванню нацыянальна-патрыятычнай эліты, пераключаючы увагу на асобу і ў першую чаргу на сябе асабіста. Па-другое, ён сваімі заклікамі да бяздзеяння (а пасіўны байкот – гэта бяздзеянне) гасіць змагарны дух ў грамадстве. Па-трэцяе, сваімі прапановамі да безвыніковых акцыяў, уводзіць грамадства ў бок ад эфектыўнай працы. Акрамя таго, сваімі ухваленнямі Някляева, ён шакаваў палову грамадства. Калі Пазняк падтрымлівае Някляева, ведаючы, што ён прарасейскі кандыдат, то чаму б і іншым не падтрымліваць расейскі бок?
    Беларусы абсалютна не абароненая нацыя. Іх можна ўзяць голымі рукамі, што і адбываецца.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы