nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сенсацыя ці правакацыя?

6 лістапада, 2010 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.

Заўтра 7 лістапада – чарговая гадавіна бальшавіцка-сіянісцкага перавароту ў Расейскай імперыі ў 1917 г. (тое, што гэта была не “Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная Рэвалюцыя”, а менавіта бальшавіцка-сіянісцкі пераварот, мы даказалі два гады таму). Беларусь застаецца ці не апошняй краінай у сьвеце (у Еўропе, дык дакладна апошняй), дзе даная падзея працягвае адзначацца як дзяржаўнае сьвята. З гэтай нагоды мы рызыкнулі выставіць сенсацыйны матэрыял, які перасылаецца ў беларускай дыяспары з аднаго мэйла на іншы і дадычыць сям’і Ўладзіміра Ўльянава-Леніна. Падаем матэрыял у тым выглядзе, у якім ён трапіў да нас. Папярэджваем, мы ня ўпэўнены, што ён ня ёсьць фотамантажам, але і ня выставіць гэты матэрыял мы палічылі немагчымым (а раптам усё так і ёсьць?..). Давайце папярэдне лічыць яго пастаноўкай пытаньня. І хай выкажуцца больш дасьведчаныя…


Уверсе вы бачыце напэўна многім добра вядомае фота сям’і Ўладзіміра Ўльянава-Леніна (Валодзя Ўльянаў справа ўнізе).

А вось тыя фота-матэрыялы, якія прыйшлі на наш рэдакцыйны адрас.


ЛЕНІНЫ – БРАТЫ









Мала хто ведае, што ў Уладзіміра Ўльянава (Леніна) быў брат-блізьнюк Сяргей Ульянаў. На жаль, пасьля сьмерці Ўладзіміра Ільіча, Сталін зрабіў усё, каб памяць пра брата Леніна была сьцёртая з сэрцаў савецкіх людзей.













Між тым, Сяргей быў паўнапраўным членам сям’і, бацькі вельмі яго любілі і часта песьцілі [на гэтым фота вы бачыце дадаткова хлопчыка – зьлева ўнізе – якога няма на вядомым фота ўверсе. – Рэд.].














Сяргей быў поўнай супрацьлегласьцю Валодзю. Ён любіў жывёл, а пасьля атрыманьня дыплома аб адукацыі назаўсёды стаў вегетарыянцам.












Жорсткасьць Валодзі і рэвалюцыйныя погляды іншых членаў сям’і на некаторы час разлучылі братоў. Ва ўзросьце 16 гадоў Сяргей зьехаў з роднага дому і асеў ва Ўфімскай губерні, дзе неўзабаве ажаніўся на мясцовай дзяўчыне-прыгажуні Зухрэ. Бацькі і брат на вясельле не прыехалі, спаслаўшыся на эпідэмію тыфу.















Аднойчы прыехаўшы ва Ўфу, Сяргей выпадкова сустрэў на кірмашы Валодзю (Уладзімір Ільіч зьлева, а Сяргей Ільіч – справа).












Праз некаторы час Сяргей паспрабаваў далучыць брата да паганства. Але акрамя гэтай фатаграфіі, мы не маем дакладнага пацьверджаньня, што В.І. Ленін падзяляў яго погляды.















Да трыццаці гадоў Сяргей Ільіч нажыў нядрэнны капітал на гандлі воскам, за кошт чаго змог узяць у жонкі трох самых прыгожых дзяўчат зь вёскі, якая стала яму роднай.










Пасьля паўстаньня 1905 года пачаліся складаныя часы для маладой камуністычнай ячэйкі. Адчайна не хапала сродкаў. Тады Ўладзімір Ільіч ў лютым 1906 года зьвяртаецца за дапамогай да заможнага брата. “Рэвалюцыя загіне без сродкаў да існаваньня” – піша ён у сваім знакамітым лісьце Сяргею Ільічу. Той не застаецца ў баку і праз некаторы час, прадаўшы ўсе запасы воску, зьбіраецца ў далёкі шлях у Петраград, каб прывезьці грошы для вялікай справы Рэвалюцыі!










У тыя ж гады Ўладзімір Ільіч рыхтуе народныя масы да будучых вялікіх перамог. Ён асабіста точыць зброю, увесь час агітуе сярод працоўных і перадавых слаёў сялянства.













Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная Рэвалюцыя засьпела братоў плячом да пляча у пачатку пабудовы будучай Вялікай Краіны.











Ленін заўсёды прыслухоўваўся да парадаў брата. “Разам мы сіла – любіў казаць Уладзімір Ільіч”, – успамінала пасьля Надзея Канстанцінаўна Крупская.













Ашаламляльнае падабенства Сяргея Ільіча зь Леніным часам стварала камічныя сітуацыі. На гэтай фатаграфіі можна бачыць, як Сяргей Ільіч прыйшоў у фотаатэлье афармляць пропуск у Крэмль. На пропуску потым памылкова напішуць “Ленін У.І.” (У цяперашні час перададзены ў дар Музею Рэвалюцыі, г.Масква)











Пасьля таго, як маладая краіна стала мацнець і ўставаць на ногі, Сяргей Ільіч адправіўся да сябе ў родную Ўфімскую губерню, дзе актыўна займаўся асьветніцтвам і агітацыяй.











Пасьля сьмерці Леніна і прыходу да ўлады Сталіна, пачалося сапраўднае паляваньне за аднадумцамі вялікага правадыра. Першай мішэньню ў гэтым крывавым сьпісе немінуча павінен быў стаць Сяргей Ільіч. Як дзьве кроплі падобны на брата, ён цалкам мог бы ўзначаліць маладую Савецкую дзяржаву. Але, на жаль, замест гэтага ён быў вымушаны таемна бегчы ў Літву, а адтуль праз Румынію ў Швайцарыю. “Я баюся рэпрэсій, таго, што не змагу больш паслужыць Радзіме, працягнуць справу майго брата” – пісаў ён у сваіх дзёньніках.













Але ўдалечыні ад Радзімы Сяргей Ільіч застаўся верны ідэям марксізму-ленінізму. У 1938 годзе ён прадпрымае спробу аб’яднаньня аднадумцаў справы Леніна, раскіданых па сьвеце жалезнай рукой крывавага Сталіна.













Мексіка і яе добрыя насельнікі становіцца другім домам Сяргея Ільіча. Там ён працуе, выдаецца, там выходзіць у сьвет яго знакамітая праца “Паварот гісторыі назад”. Пасьля кніга была перакладзеная на многія мовы і перавыдавалася каля 40 разоў.














Галоўнай ідэяй ўсяго свайго жыцьця, Сяргей Ільіч Ульянаў лічыў прынцып “ісламізацыі” камунізму, але, на жаль, не сустрэў падтрымкі сярод суайчыньнікаў.











Для больш падрабязнага вывучэньня гэтай рэлігіі ён паехаў у Меку, дзе правёў два гады, і дзе, па неправеранай інфармацыі, у яго нарадзілася дачка.













На жаль, тэорыя ісламізацыі не знайшла водгукаў ні на Радзіме, ні за яе межамі. У 1950-я гады, па асабістым запрашэньні таварыша Фідэля Кастра, ён прыязджае на Кубу, дзе і застаецца да самага канца свайго жыцьця.















Памёр Сяргей Ільіч на Кубе ў 1965 годзе, так і не перажыўшы скіданьне Н.С. Хрушчова, якога шчыра любіў і падтрымліваў.





9 каментарыяў

  1. moonshine кажа:

    Нешта, не верыцца….

  2. Міхасёк кажа:

    Бредятина

  3. abdul кажа:

    Niešta Redakcyja pačała крякать jak taja утка. Vybačajcie, jak taja kačka. I niejak tak drobnieńka.
    Škoda što Redakcyja zabyłasia na zdymak “С. И. Ульянов с дочерью Наташей близ финской границы. 1925 г.”, bo nadta ž fajnaja dziaŭčynka, šče j nadta da tatki padobnaja. Nu čyściutki tata, navat barodka j vusy jak u taty.
    Ja razumieju, Redakcyja nadta zaniataja, tamu musi j zabyłasia na toj zdymak, a razam i na spasyłku.. Hladzieć spasyłku “Неофициальный альбом” voś tutaka: voligamsi.com

  4. ludba кажа:

    Niešta Redakcyja pačała крякать jak taja утка. Vybačajcie, jak taja kačka. I niejak tak drobnieńka.
    Škoda što Rjedakcyja zabyłasia na zdymak “С. И. Ульянов с дочерью Наташей близ финской границы. 1925 г.”, bo nadta ž fajnaja dziaŭčynka i nadta da tatki padobnaja. Nu čyściutki tata, navat barodka j vusy jak u taty. 🙂
    Ja razumieju, Redakcyja nadta zaniataja, tamu musi j zabyłasia na toj zdymak, a razam i na spasyłku.. Spasyłku znajści nia ciažka. Treba paguglić: “Ринат Волигамси Неофициальный альбом”

  5. Рэдакцыя кажа:

    Што ж, спадар abdul-ludba, дзякуй за падказку (толькі наступны раз заклікаем вас быць менш зьедлівым).
    Сапраўды вось тут: http://www.bashinform.ru/news/159855/ і тут: http://www.voligamsi.com/framePage3.html ёсьць тая інфармацыя, якая даказвае, што ўсё гэта – фота-правакацыя аднаго мастака.

    А цяпер падлічым станоўчыя моманты:
    1. На гэтым прыкладзе паказаны магчымасьці сучаснага фотамантажу. Цяпер кожны па жыцьці можа гэта ўлічваць.
    2. Рэдакцыя і ніводны з нашых чытачоў на правакацыю не паддаліся. Усе мы аказаліся людзьмі сур’ёзнымі.
    3. На гэтым жа прыкладзе яшчэ раз стала бачна, што ўсе мы разам – рэдакцыя + чытачы – на многае здатныя…

  6. abdul кажа:

    Redakcyja ciapier za viaskovaha durnia ŭdaje? Ci ŭzrovień drobnaha paskudnictva asvojvaje?

  7. Уладзімер кажа:

    Шаноўная рэдакцыя, чым перадрукоўваць бздуры маскоўцаў з фотажабамі нямецкага шпега жыдка Бланка, ды забіваць карысную плошчу сайта, давалі б лепш каментары з нагоды наўдыходзячага фарсу 19 сьнежня, разважаньні пра гэтак – званых “кандыдатаў”, у першую чаргу пра Саннікава. Пра выступ Зянона Станіслававіча, што да “выбараў”, ды пра вашую аценку “правакацыяў ультранацыяналістаў супраць Саннікава” падчас Дзядоў. Інфармацыі ды аналітыкі не стае.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы