nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 4; неадназначныя вынікі лістападаўскага мітынга ў Маскве)

7 лістапада, 2010 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

7 лістапада ў Маскве адбыўся мітынг дэсантнікаў. Яго вынікі ацаніць адназначна сёньня немагчыма. Галоўнае: арганізатарам не ўдалося сабраць заяўленую колькасьць дэсантнікаў, з-за чаго падзея сенсацыяй ня стала… Адной з прычын такога зыходу на даным этапе вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі стала тое, што напярэдадні Ачалаў усё ж адмовіўся вылучаць палітычныя патрабаваньні – зьняцьце з пасады Сердзюкова, пакінуўшы толькі эканамічныя. З заклікам не ўступаць у канфлікт з міністрам абароны выступіла таксама былое і актуальнае кіраўніцтва ПДВ.

Такія заявы на канферэнцыі Саюзу дэсантнікаў Расеі зрабілі вельмі аўтарытэтныя ў вайсковых колах асобы – былы галоўнакамандуючы ПДВ Георгі Шпак, былы першы намесьнік міністра абароны Аляксандр Калмакоў, прэзідэнт арганізацыі «ВДВ Баявое брацтва» Аляксандр Макееў, начальнік штаба ВДВ Мікалай Ігнатаў. Да прадстаўнікоў ВДВ са шпіталя зьвярнуўся камандуючы ПДВ Уладзімір Шаманаў – яго ліст быў зачытаны з трыбуны канферэнцыі. У ім Шаманаў заявіў, што супраць міністра абароны Анатоля Сердзюкова разгорнута «беспрэцэдэнтная прапагандысцкая кампанія» і з абурэньнем прызнаў, што «нашы паважаныя і заслужаныя таварышы» былі ўцягнутыя ў «палітызаваную і непрыгожую гульню».

1.

Інфармацыя па колькасьці мітынгоўцаў зьяўляецца супярэчлівай. Некаторыя блогеры лічаць, што Ачалаў змог вывесьці толькі 1.000 дзесантнікаў, іншыя – што мітынгоўцаў пад канец мерапрыемства сабралося да 4.000 чалавек.

Па гэтым пытаньні вы можаце скласьці ўласнае ўяўленьне (гл. фота, якія ўзяты адсюль:  http://mylove.ru/Konto/diary/view/?id=147786).

На наш погляд, пару тысяч чалавек на мітынгу, верагодна, былі.

Сярод дадатковых дэталяў варта адзначыць, што:











– была забясьпечаная моцная міліцэйская ахова мерапрыемства – у прыватнасьці, усе ўдзельнікі мітынга праходзілі праз рамкі металашукальнікаў;









– было шмат прадстаўнікоў ветэранскіх, грамадскіх ды іншых арганізацый;

– сярод удзельнікаў быў заўважаны, а пазьней і выступаў, Уладзімір Квачкоў (гл. фота ў пачатку матэрыяла);

– вось так выглядала “трыбуна” і галоўны лозунг мітынга на ёй;




– так выглядалі некаторыя мітынгоўцы й іх уласныя лозунгі;

– над мітынгам увесь час кружыў верталёт…


У канцы мітынг усё ж прыняў зварот да прэзідэнта з патрабаваньнем адстаўкі міністра абароны Сердзюкова.

Ацэнкі гэтай падзеі цяпер даюцца самыя розныя – ад “ганебны правал” да “вялікі посьпех”. Відаць, усё залежыць ад таго, на што разьлічваў чалавек – на вайсковы пераварот ці на чарговы этап па арганізацыі вайсковай апазіцыі.

2.

У сувязі з падзеяй палітолаг, палітычны ўцякач ва Ўкраіну, прафесар Пётр Хамякоў сярод іншага піша (http://folksland.net/m/articles/view/–2010-11-06):

“Выступленьне арміі (дакладней, часткі арміі) ёсьць найбольш выніковым у крызісных умовах пры наяўнасьці дэзарганізацыі сістэмы жыцьцезабеспячэньня і масавых выступаў. … Армія павінна быць падрыхтаваная да такога развіцьця падзей з пункту гледжаньня прапагандысцкага і псіхічнага.

Выступ вайскоўцаў будзе вельмі верагодным пры ўзьнікненьні крызісу і масавых выступаў, альбо забурэньняў. Што пры існуючых тэндэнцыях абавязкова паўстане, магчыма, ужо і гэтай вясной. Таму ў роўнай ступені неабгрунтавана казаць і пра «неадбылы пераварот 7 лістапада» і аб тым, што гэта была нічога ня вартая «палітычная клаўнада».

Гэта – пачатак канцу рэжыму. Наколькі расьцягнуты будзе гэты канец, залежыць ад многіх акалічнасьцяў. У якіх трэба ўлічваць літаральна ўсё – і эканоміку, і ўнутрыэлітную, і міжнародную абстаноўку”.


Дадатак ад 08.11.2010 г.:

Яшчэ пра мітынг можна п аглядзець тут:

http://bolshoy63.livejournal.com/21947.html

тут:

http://blogs.yandex.ru/cachedcopy.xml?f=deea2a6ef9200c796599d6695c549346&i=929&m=http%3A%2F%2Fblogs.mail.ru%2Fmail%2Fvechn.strannik%2F2EF9B4A2CB76997F.html&q=K3icY2RgBEIQYAJjNyDJBuY7MjAxwiU5IJJsD74%2FeP3uEUgEJN4455Y7SD1EFKQtBKIBpo6REcYEanbjABvF%2BACIGZ%2BCiM8g4jdI7A2IeAG0g%2FEryKLFLG5ujkAXcOoa6hmAAQPCLZwQtzDnFheLKwU6%2BlZ5ZJfnmhkUOqUZm%2BVX%2BVZEWJYzQMCOA8t%2BswJpCRzKlCQgTkYCWOwFA2YGFnDYAPluAKsfPC8%3D

і тут:

http://ari.ru/news/3596/




6 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Магчыма тут той выпадак, калі ўвесь пар выйшаў у сьвісток.
    Перарабіўшы лёзунгі часоў СССР можна сказаць так: Уся ўлада КГБ! Алігархі і КГБ адзіны!
    МУС таксама сваю долю мае.
    А што народ? Да хрэн з ім! Кожны ўладкоўваецца як можа.
    Здаецца, што без знешняга ворага і моцнай ідэалогічнай шызы, расейская імпэрыя губляе агрэсіўнасць.

  2. Siarhiej кажа:

    Шаноўная Рэд. і наведвальнікі!
    Звярніце ўвагу на хаду выбараў-лахатрона ў нас. Усё пакуль ідзе па сцэнару Лукі, нічога сур’ёзнага не прадбачыцца. Якія ёсць варыянты і іх верагоднасьці?

    • Рэдакцыя кажа:

      Паважаны сп-р Сяргей.
      Мы за выбарамі сочым і яшчэ выкарыстаем іх, каб лепш разабрацца ў ваколбеларускай рэчаіснасьці (відаць, нічога большага адтуль узяць зноў не атрымаецца).
      Што да прагнозу чарговых “прэзідэнцкіх выбараў”, на гэты конт мы ўжо выказаліся даўно ў серыі артыкулаў пад агульнай назвай “Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку”.

  3. Siarhiej кажа:

    “Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку” – ацэніваю такую верагоднасьць на 80%. Застаецца яшчэ 20%. А тое, што Лука пратрымаецца 5 гадоў – 50/50. Колькасьць ворагаў дыктатуры ўзрастае, а беднасьць павялічваецца.

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Siarhiej піша:
    “..Колькасьць ворагаў дыктатуры ўзрастае, а беднасьць павялічваецца…”
    Ну і што?
    “Ворагі” дыктатуры, цудоўна будуюць з ёй узаемаадносіны. Вунь, у чаргу стаяць ахвочыя атрымаць прэферэнцыі на атрыманьне прыбыткаў у Беларусі. Міністры ЭЗ ужо набылі квіткі на гарбату да Лукашэнкі, за пэўны час наперад
    А што да беднасьці, дык народ прызвычаіўся да яе. Старые кажуць – “абы не было вайны”, моладзь – з’яджае, за лепшай доляй, рабочыя на прадпрыемствах ( а гэта галоўная ударная сіла) – павязаны кантрактнай сістэмай. “Сябры народа” даўно прадаліся, хто Захаду, хто Усходу.
    Пакуль народ не адчуе сябе нацыяй, пакуль не пачне змаганьне за сваю нацыянальную ідэнтычнасьць, землю, маёмасьць, нейкіх змен у краіне, цяжка чакаць.
    Так, гэты шлях доўгі і цяжкі (мы ужо спазьніліся на 20 гадоў) і тым не менш, трэба працаваць у гэтым накірунку.
    Сеньня справа не столькі у Лукашэнкі, сколькі у тым, што “апазыцыя” кожнай сваёй чарговай паразай і лёзунгамі, уводзе у бок ад барацьбы за актуяльныя інтарэсы беларускага народа, зьнішчае у людзей веру у сваі сілы, зніжае сацыяльную напружанасьць, і адсоўвае магчымасьць перамен у краіне.
    Для мяне ворагам №1 з’яўляюцца персанальна:
    Мілінкевіч, Раманчук, Някляеў, Кастусёў, Санікаў, Рымашэўскі, той жа Лябедзька і інш. “патэнцыянальныя” і не толькі.
    Манкуртам і калябарантам, няма месца у палітычнай і грамадскай дзейнасьці, а тым больш, ва уладзе.

  5. Яўген Мурашка кажа:

    Спадарства, выбачаюся.
    Мой выраз “ворагам №1”, атрымаўся няўдалым.
    Я меў на увазе, што гэтым людзяім я ніколі не падам рукі, каб не запэцкацца.
    Я.Мурашка

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы