Розныя падзеі, якія адбыліся вакол мітынга 7 лістапада на Паклоннай гары ў Маскве, зьяўляюцца істотнымі крыніцамі інфармацыі пра стан расейскай “патрыятычна-імперскай” апазіцыі. Апошняе ёсьць адной са стратэгічным тэм, па якой мы імкнемся зьбіраць інфармацыю. Таму мы падаем ніжэй напісаны Алегам Дзьмітрыевым артыкул, які па гэтай праблеме (і ў сувязі з узгаданай падзеяй) падаўся нам дастаткова зьмястоўным (артыкул узяты адсюль: ананімайзер + http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/11/10/76402.shtml)
Рэдакцыя.
КАМУ ПАДПАРАДКОЎВАЮЦЦА 9.900 ДЭСАНТНІКАЎ?
У сетцы працягвае шырока абмяркоўвацца тэма пра неадбылы вайсковы пераварот 7-га лістапада ў Маскве. Каментатары выказваюць розныя меркаваньні, агульная сутнасьць якіх зводзіцца да думкі аб тым, што расейскія (савецкія) генералы ні на што сур’ёзнае ня здольныя.
Пры гэтым удзельнікі абмеркаваньняў выпускаюць з ўвагі адразу некалькі фактаў, улічваючы якія, становіцца відавочна, што яшчэ напярэдадні неадбылай падзеі стала вядома, што ніякага перавароту 7-га лістапада ня будзе.
Для таго, каб было зразумела, менавіта пра што ідзе гаворка, трэба нагадаць невялікую перадгісторыю пытаньня – вярнуцца на год назад. У пачатку лістапада 2009 расейскія СМІ паведамілі, што кіраўнік «Рускага нацыянальнага адзінства» (РНЕ) Аляксандр Баркашоў, лідэр «Саюзу афіцэраў» Станіслаў Церахаў і старшыня «Саюзу дэсантнікаў Расеі» Ўладзіслаў Ачалаў стварылі арганізацыю пад назвай “Саюз абаронцаў Расеі».
Праз месяц пасьля апублікаваньня гэтай інфармацыі пэўныя крыніцы перадалі, што з 5 па 7 сьнежня 2009 года ў Маскоўскай вобласьці прайшла закрытая нарада былых і дзеючых расейскіх афіцэраў з групы “Саюз абаронцаў Расеі» па пытаньні аб перахопе ўлады ў чэкістаў пры распадзе Расеі, які, на іх думку, можа адбыцца ўжо ў 2010 годзе ў сувязі з паглыбленьнем эканамічнага і палітычнага крызісу расейскай улады.
Адзначым, што на працягу года падобных нарад ды іншых паведамленьняў аб дзейнасьці данай арганізацыі – заяў лідараў, загадаў і г.д. – было дастаткова. У той ці іншай ступені паступаючая інфармацыя асьвятлялася на старонках незалежных рэсурсах, якія ўважліва адсочваюць падзеі ў Расеі [нашы сталыя чытачы могуць пацьвердзіць, што да такіх рэсурсаў належыць і наш сайт, а сярод беларускамоўных крыніц інфармацыі ў гэтым пытаньні ён увогуле стаіць на першым месцы. – Рэд.].
Калі падагуліць, то ўсе закрытыя нарады, роўна як й іншыя «санкцыянаваныя зьлівы» з боку гэтай арганізацыі, зводзіліся да таго, што расейскія вайскоўцы, падкрэсьліваю, сумесна з рускімі нацыяналістамі [трэба адзначаць, што тут зноў няверна выкарыстаны тэрмін “рускія нацыяналісты”; гаворка тут і далей, вядома ж, будзе пра маскоўска-расейскіх шавіністаў – маскалёў. – Рэд.] фармуюць своеасаблівы аналаг ГКЧП – Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы ў РФ – на выпадак прагназаванага ў бліжэйшай персьпектыве распаду гэтай краіны.
Менавіта з боку рускіх нацыяналістаў напярэдадні меркаванага вайсковага перавароту 7-га лістапада 2010 года і паступіла досыць абмежаваная інфармацыя аб тым, што ніякага перавароту ў гэты дзень ня будзе.
Знаходзячыся ў перадрэвалюцыйнай эйфарыі, многія назіральнікі, мабыць, не надалі належнага значэньня таму, што яшчэ 5-га лістапада Цэнтральная рада РНЕ распаўсюдзіла прэс-рэліз, дзе гаварылася, што рускія нацыяналісты «па ідэалагічных меркаваньнях» ня будуць прымаць удзел у дэманстрацыі 7-га лістапада, бо гэты дзень выпадае на камуністычнае сьвята т.зв. «Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».
Зразумела, што «ідэалагічныя меркаваньні», зьвязаныя зь нібыта “недапушчальнасьцю” для рускіх нацыяналістаў мітынгаваць ў гэты дзень, зьяўляюцца проста фармальнасьцю (зачэпкай), рэальныя ж прычыны крыюцца нашмат глыбей, бо ўсе выдатна разумеюць, што гаворка ішла не пра мітынг, а пра вайсковы пераварот.
Для таго, каб аргументавана растлумачыць [сапраўдныя] прычыны, трэба нагадаць кароткую храналогію, якая папярэднічала шырока анансаванаму, але неадбыламу перавароту. Адразу абмовімся, што ў даным аглядзе мы ня будзем нагадваць пра замах на Шаманава, а таксама пра забойствы іншых генералаў, роўна як і цытаваць загады падпалкоўніка Церахава, а спынімся на дзіўных паводзінах генерала Ачалава, якія і [даюць] галоўную разгадку да ўсяго.
Такім чынам, 18 [кастрычніка] 2010 г старшыня “Саюзу дэсантнікаў Расеі» генерал Ачалаў публікуе на YouTube відэазварот, пасьля якога ў сетцы пачынае актыўна раскручвацца тэма пра «змову вайскоўцаў».
Праз тыдзень РНЕ заяўляе аб сваёй салідарнасьці з патрабаваньнямі «Саюзу дэсантнікаў». Тут адразу варта адзначыць, што даная рэакцыя рускіх нацыяналістаў была цалкам прадказальнай, бо Баркашоў і Ачалаў, аб чым мы пісалі вышэй, зьяўляюцца членамі адной арганізацыі – «Саюз абаронцаў Расеі» і больш за тое – яе кіраўнікамі. Таму першапачатковая падтрымка з боку РНЕ ня стала чымсьці дзіўным, а была вельмі нават прагназуемай.
Далей генерал Ачалаў працягвае раскручваць тэму, робячы ў СМІ ваяўнічыя заявы. «У панядзелак, 25 кастрычніка, Саюз дэсантнікаў Расеі падаў заяўку ў мэрыю Масквы на правядзеньне мітынга колькасьцю 10 тыс. чалавек на Паклоннай гары ў першай палове лістапада. Былы камандуючы ПДВ СССР таксама паведаміў, што мітынгам справа не абмяжуецца», – гаворыцца ў паведамленьні партала GZT.RU.
Праз усяго тыдзень генерала Ачалава як быццам падмянілі. 2 лістапада 2010 г. міжрэгіянальны каардынацыйны цэнтр «Забыты полк» са спасылкай на «Камсамольскую праўду» (КП), а ўслед за гэтым і многія іншыя рэсурсы, апублікавалі інтэрвю «галоўнага путчысты» Ачалава, у якім таварыш генерал не міргнуўшы вокам так прама і заявіў, што «ніякага перавароту ня будзе», а ўсё гэта не шмат не мала – «прыклад укінутай правакацыі ў ходзе псіхалагічнай вайны».
Праўда, вайны каго супраць каго, ён так і не патлумачыў, але раз ужо гаворка зайшла пра «ўкіды», то варта адзначыць, што на сайце газеты «Камсамольская праўда» (КП) данага знакамітага інтэрвю мы так і не знайшлі, а ўсе спасылкі вядуць толькі на «Дзёньнікі на КП», дзе любы прапаршчык ФСБ можа цалкам свабодна зарэгістраваць сабе блог. Гэта значыць, «Дзёньнікі на КП» і газета «Комсомольская правда» – гэта не адно і тое ж. Тым ня менш, даны «ўкід» таварышам Ачалавым ніяк абвергнуты ня быў, што пацьвярджае сапраўднасьць інтэрвю.
Паўторымся, што 2 лістапада 2010 года быў афіцыйна зафіксаваны факт адмовы старшыні «Саюзу дэсантнікаў Расеі» генерала Ачалава ўдзельнічаць у вайсковым перавароце. Менавіта таму рускія нацыяналісты і былі вымушаныя ў сьпешным парадку адмежавацца ад баязьлівага генерала, якога раней горача падтрымлівалі.
Ужо пасьля неадбылага перавароту, мабыць, на радасьцях выдыхнуўшы, самі чэкісты прывялі дадатковыя падрабязнасьці, без якіх агульная карціна была б няпоўнай. Далей публікуем прамую цытату з сайта інфармацыйнага агенцтва ФСБ-РПЦ пад характэрным назовам «Руская народная лінія», якая ставіць усё на свае месцы:
«Зразумела, што напружаньне рассмакталася не само сабой. Па ўсёй бачнасьці, Уладзіміру Пуціну ўдалося дамовіцца з дэсантнікамі. Пра гэта сьведчыць цэлы шэраг падзей і сустрэч, якія адбыліся напярэдадні меркаванага мітынгу.
У выніку 6 лістапада намесьнік камандуючага ВДВ генерал-маёр Аляксандр Ленц у прамым эфіры радыё «Эха Масквы» заявіў, што ніякай рэарганізацыі й скарачэньня ВДВ не мяркуецца, як мінімум, да 2016 года, што дэсант як быў, так і застаецца адным з найважнейшых відаў Узброеных сіл Расеі. Мабыць, гэта і было галоўнай умовай кампрамісу, якога дамагаўся найперш генералітэт.
ВДВ застануцца ў ранейшым прывілеяваным становішчы, а рэформа Сердзюкова іх закране мінімальна. Характэрна, што адным з пасярэднікаў у перамовах паміж супраціўнымі бакамі, мяркуючы па ўсім, выступіў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі ды ўсяе Русі Кірыл, які 5 лістапада наведаў у шпіталі імя Бурдэнкі вельмі папулярнага ў войску і грамадстве камандуючага ВДВ генерала Уладзіміра Шаманава, які патрапіў у аўтамабільную катастрофу. Як паведамляецца, Патрыярх ўручыў Шаманаву абраз і пагутарыў зь ім», – перадала чэкісцкае інфармацыйнае агенцтва “Руская народная лінія”.
Калі называць рэчы сваімі імёнамі, то атрымліваецца, што напярэдадні меркаванага вайсковага перавароту асабіста Пуцін, пры пасярэдніцтве Кірыла Гундзяева, правёў цэлы шэраг сустрэч зь генералітэтам ПДВ, дзе бакі прыйшлі да нейкага кампрамісу. Дакладная сума «кампрамісу» чэкістамі паліткарэктна не называецца, толькі гаворыцца, што ручныя генералы «застануцца ў ранейшым прывілеяваным становішчы».
Але гэта што тычыцца генералаў, а што ж звычайныя дэсантнікі? А вось гэта, бадай, самае цікавае пытаньне ва ўсёй гісторыі, якое пакуль так і засталося без адказу, і таму вельмі палохае чэкістаў і іх крамлёўскіх марыянетак. Куды падзеліся 10.000 дэсантнікаў, пра якіх у самым пачатку заяўляў генерал Ачалаў?
Прычым, заяўляў [ён гэта] яшчэ да сваёй здрады, а значыць, 10.000 дэсантнікаў рэальна існуюць, але ні Ачалаву, ні іншым савецкім афіцэрам (Церахаву, Квачкову ды іншым) яны не падпарадкоўваюцца, бо не адгукнуліся на іх заклік (загад) прыйсьці на дэманстрацыю 7-га лістапада. На шматлікіх фотаздымках розных інфармацыйных агенцтваў выразна бачна, што сярод агульнай колькасьці мітынгоўцаў дэсантнікаў было менш за сотню – г.зн. астатнія 9.900 так і не прыйшлі.
Цяпер вернемся ў самы пачатак і яшчэ раз паўторымся: двое з трох кіраўнікоў вайскова-палітычнай кааліцыі “Саюз абаронцаў Расеі» (Ачалаў і Церахаў) заклікалі дэсантнікаў прыйсьці на мірную дэманстрацыю, пры гэтым адзін зь іх (Ачалаў) пайшоў на кампраміс з Пуціным і адмовіўся ад ідэі вайсковага перавароту, заявіўшы, што перавароту ня будзе, а іншы (Церахаў) да яго далучыўся.
Але быў яшчэ і трэці кіраўнік названай кааліцыі (Баркашоў), які наадварот – на кампраміс ісьці адмовіўся, а ўзначальваемая ім арганізацыя (РНЕ) нават выпусьціла афіцыйны прэс-рэліз з заклікам да рускіх афіцэраў і народу не ўдзельнічаць у балагане.
Па выніках усяго таго, што адбылося, нескладана здагадацца, у чыім менавіта распараджэньні на самай справе знаходзяцца ўжо неаднаразова згаданыя вышэй 10.000 дэсантнікаў, ды і не толькі дэсантнікаў.
Калі раней некаторыя дэмакратычна настроеныя каментатары, напрыклад, на партале Інгрыі-Інфо, казалі пра тое, што камандаваньне расейскай арміі рыхтуе пераварот з заменай чэкісцкай хунты на вайскова-камуністычную, гэта значыць ўспрымалі «Саюз абаронцаў Расеі» як нейкую «чырвона-карычневую» кааліцыю, то цяпер усім становіцца відавочна, што савецкія генералы зьяўляліся ў даным «Саюзе» ня больш чым шырмай, і «чырвоных» адценьняў там становіцца ўсё менш.
А гэта значыць, што для чэкістаў і сапраўды наступаюць апошнія часы.
Алег Дзьмітрыеў, для Каўказ-Цэнтру