Рэдакцыя
У сеціве працягваецца абмеркаваньне мітынгу вайскоўцаў й іх адмовы праводзіць паўстаньне ў Маскве, верагодна, з-за подкупу і запужваньня. Сайт рускіх шавіністаў Арі.ру правёў абмеркаваньне падзеі, (http://ariru.info/newsline/71/), скіраванае на тое, каб высьвятліць глыбінныя прычыны, з-за якіх расейская армія аказалася няздольнай пастаяць за сябе і чаму яе не падтрымлівае народ. Адзін жыхар Пермі пад нікам “халяўшчык” зрабіў падборку найбольш цікавых выказваньняў грамадзян Расеі пра сваю армію і вайскоўцаў, пра свой народ і ўладу, узятых з вышэй адзначанай крыніцы (гл. http://community.livejournal.com/nationalliberal/643503.html#cutid1). Блогер піша: “такое знарок не прыдумаеш і не падстроіш. “Рускія афіцэры” ва ўсёй прыгажосьці. Я заўсёды ведаў, што яны – сьмецьце, але тут яны самі пацвярджаюць”.
38:36
Офицер1 (амаль плаксіва):
Людзі цяпер у такой сітуацыі, калі вы ня ведаеце, кіраўніцтва міністэрства абароны спрабуе цяпер унесьці зьмены ў федэральны закон аб статусе [ваеннаслужачага], якія датычацца забесьпячэньня жыльлём ваеннаслужачых, якія падлягаюць звальненьню па аргштатных мерапрыемствах, па хваробе. Калі раней было так, што ваеннаслужачага нельга было безь яго згоды звольніць без жыльля з вайсковай службы, то цяпер яны хочуць спачатку звольніць, а потым калі-небудзь забясьпечыць яго жыльлём. Хіба гэта правільна? Прапануецца застацца ў закрытых гарнізонах, у гарадах, дзе-небудзь у тайзе, дзе і працу не знайсьці. Дзеці нармальна ня могуць усімі выгодамі скарыстацца. У 2007 годзе спрабавалі такія ж зьмены ўнесьці, але не былі прынятыя нават да разгляду даныя папраўкі. Я ня ведаю, што будзе ў гэтым годзе, таму што ўсё мяняецца. Цяпер недзе каля 120 тысяч звальняемых вайскоўцаў, якіх трэба забясьпечыць жыльлём. Я яшчэ служу, але на будучыню, калі пытаньне паўстане, калі я пачну звальняцца, са мной проста так жа па-быдлячы зробяць і ўсё. Усё-ткі ў нейкай ступені гэта і ад міністра абароны таксама залежыць. Калі б ён быў настойлівы і сказаў: навошта нам людзей такім чынам абражаць, якія ў 90-х гадах, калі быў поўны развал, служылі, і ім грошы не плацілі, а цяпер мы іх папросту выкідаем за тое, што яны засталіся ў войску, падтрымалі нашу краіну.
48:35
Пётар з Масквы:
Вось нядаўна тэлефанаваў вам вайсковец, які вельмі перажываў за сваю будучыню – кватэра, пенсіі і таму падобнае. Мне вось цікава, вайскоцы гэта ж частка рускага народу. І вось што яны зрабілі для цывільных рускіх, якія працуюць на зямлі, зарабляюць грошы? Што для звычайных рускіх яны зрабілі, каб патрабаваць для сябе нейкіх прэферэнцый?
Атрымліваецца так: людзі са зброяй, а значыць, людзі ва ўладзе – бо зброя гэта ўлада, як ні круці – па сутнасьці падтрымліваюць сваёй службай злодзеяў і чорных чараўнікоў, якія заселі за крамлёўскай сьцяной. І вось мне цікава, як яны могуць гэта патрабаваць?
49:44
Вядучы:
Так, шматлікія вайскоўцы не разумеюць сваё месца ў грамадстве. Чаму грамадства павінна іх падтрымаць? На самой справе атрымліваецца, што яны працуюць на гэты рэжым. І чаму грамадства павінна іх падтрымліваць? Хоць зь людскага пункту гледжаньня зразумела, што ў людзей ёсьць праблемы, але яны таксама павінны разумець.
54:26
Офицер1:
Хачу адказаць на каментар таго чалавека, які спытаў, што войска зрабіла для цывільнай супольнасьці. Ну, проста такія пытанні задаваць, па-першае, глупства. Па-другое, гэта абразьліва для войска. Хацелася б у яго спытаць, ён наогул служыў сам у гэтай арміі, ці ён ва ўзросце ад 18-ці да 27-мі гадоў прабегаў, каб адмазацца ад войска?
Вядучы:
Вы афіцэр або служылі шэрагоўцам?
Офицер1:
Я афіцэр, дзеючы афіцэр.
Вядучы:
Вы ведаеце, вось хлопцы 18-гадовыя катэгарычна ня хочуць служыць у арміі. Прыходзяць у войска, над імі зьдзекуюцца, ня кормяць. У імя чаго яны павінны там служыць?
Офицер1:
А здзекуецца хто над імі? У большасьці выпадкаў зьдзекуюцца сапраўды такія ж, як яны, пацаны (слова для абазначэньня рускай моладзі – ад слова «поц» на ідыш).
Вядучы:
Значыць, нейкая гнілата ёсьць у гэтай арміі. Я не хачу вас асабіста пакрыўдзіць і афіцэраў. Але нейкая гнілата. Вось, вы ведаеце, у свеце прынцып такі: калі армія гнілая, згніла – яе цалкам расфарміроўваюць і ствараюць новую армію.
Офицер1:
У нас ужо былі спробы разагнаць войска і сфармаваць новую кантрактную армію…
Вядучы:
Кантрактная – гэта ня новая армія.
Добра, ваша пазіцыя якая? Вы ў двух словах можаце сказаць? Гэта значыць, трэба падняць заробкі і выдаць кватэры вайскоўцам? Што, вы лічыце, трэба зрабіць? Выгнаць Сердзюкова?
Офицер1:
Ну, для пачатку так. Трэба прызначыць міністрам абароны вайсковага чалавека, які разумее ўсё, што павінна быць у арміі. Тыя зьмены, якія зладзіў міністр абароны, можа, ён і не па сваёй ініцыятыве зрабіў, але ён павінен быў кансультавацца з вайсковымі начальнікамі, і ў выпадку чаго вышэйшаму свайму начальству ён павінен быў дакладваць, што гэта і гэта ня пойдзе. Гэта і гэта трэба зрабіць па-іншаму, а не рэзаць усё пад корань.
1:02:29
Аляксей з Масквы:
Хацеў бы сказаць пару слоў пра армію ў цэлым. Вялікае дзякуй тым афіцэрам, якія патэлефанавалі ў перадачу і паказалі сваю пазіцыю, каб ні ў каго не было ніякіх сумневаў. Гэта людзі, якія ня проста ня робяць нічога карыснага для народу, але яны нават не разумеюць, што яны павінны рабіць нешта карыснае. У іх нават пытаньня гэтага не паўстае. Любы афіцэр, якога пытаюцца “а што войска зрабіла для народа”, проста губляецца. Гэтым пытаньнем яны ніколі не задаваліся і не разумеюць, што нават тыя грошы, якія яны атрымліваюць, хай яны рэальна невялікія, але яны і гэтых грошай не адпрацоўваюць на сёньняшні дзень. Нават гэтыя грошы яны атрымліваюць дарэмна. Тыя падаткі, якія цяпер накіроўваюцца на войска, яны прападаюць марна.
Другі момант, які прадэманстравалі тэлефанаваўшыя афіцэры, пра што я і так даўно ведаў, што ў прынцыпе яны пойдуць за любым, хто ім дасьць кватэры. Вось даў кватэры і ўсё, больш нічога ня трэба. Ніякай палітыкі, эзатэрыкі, нацыянальных пытаньняў. Дасьць Рамзан Кадыраў кватэры – усё, гэтыя людзі будуць выконваць яго загады. У іх псіхалогія “гасударавых” людзей. Павінен быць гасудар, які дае ім кармленьне, і хто будзе [гэтым] гасударом, які дае кармленьне – яны пойдуць за любым.
1:10:55
Пётр з Масквы:
Вось, афіцэр крытыкаваў маю пазіцыю і казаў, што такія словы можа казаць чалавек, якому 18-20 гадоў, які бегае ад войска, які не служыў. Я магу сказаць, што я служыў і мой прызыў быў 91-га года. І я сам бачыў, што ва ўзброеных сілах ужо тады адбывалася. На мой погляд, напрыклад, дзедаўшчына – гэта слабасьць менавіта камандуючага складу, менавіта камандзіраў. Гэты афіцэр кажа, што дзедаўшчына – тут справа ў шэрагоўцах, вось такія [маўляў] у нас шэрагоўцы. Гэта вельмі мне нагадвае вось гэтых “эфектыўных мэнеджэраў” з тэлевізара, якія кажуць што вось у нас нічога не атрымліваецца, таму што ў нас народ такі.
1:16:56
Офицер2:
Пачнем з таго, што войска гэта наогул не паліцэйская структура, яно не павінна сачыць, што ў дзяржаве робіцца. Яно прызначана зусім для іншага.
Вядучы:
Вы лічыце, што войску павінна быць усё роўна, што за ўлада ў краіне, хто там кіруе? Залатая арда ці яшчэ хто.
Офицер2:
У прынцыпе так [?! – Рэд.]. Армія павінна абараняць межы дзяржавы.
Вядучы:
Тады навошта зьвяртацца да народу? А народу ня трэба гэтая дзяржава, дзеяньні гэтай дзяржавы супярэчыць яго інтарэсам. Войска, атрымліваецца, абараняе вось гэтую сістэму, рэжым.
Офицер2:
Калі ты ня хочаш абараняць, сыходзь з войска.
Вядучы:
Зразумеў, добра. Я зачытаю некалькі меркаваньняў з чата.
Вось Алекс піша: пры Сердзюкову паменшылі вайсковае рабства на год. Бачыце, калі падыходзіць з пункту гледжаньня грамадзянскага насельніцтва, калі той жа Сердзюкоў спытае грамадзян: вы ведаеце, я паменшыў вайсковае рабства на год, – мне здаецца, насельніцтва гэтага Сердзюкова добра прыме.
(канец цытаваньня матэрыяла)
Ад рэдакцыі:
Мы лічым, што даны матэрыял – добрая ілюстрацыя да ўсьведамленьня таго, чаму 7 лістапада не адбылася падтрымкі вайскоўцаў з боку расейскага грамадства, і найперш масквічоў. Вайсковыя людзі крыўдзяцца на народ, але самі арыентуюцца не на яго інтарэсы, а на начальства, на імперыякратыю – разьлічваюць на іх падачкі. І пры гэтым нават не заўважаюць абсурднасьць, сьмешнасьць, парадаксальнасьць сваёй крыўды…
Выправіць гэтую сітуацыю ў Расеі наўрад ці хутка атрымаецца, а таму мы, як прагназавалі раней, так прагназуем і цяпер: фінансавая галіна расейскай імперыякратыі пераможа галіну тэрытарыяльную.
Акрамя таго, працягваем рабіць высновы для сябе. І галоўная зь іх зноў гучыць знаёма: толькі аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу – наш надзейны арыентыр!..
Калі няма знешняга ворага, дык армія не патрэбна. А для ўнутраных ворагаў ёсць спецслужбы. Цікава даведацца, каго расейскія вайскоўцы лічаць (патэнцыйным) ворагам? NATO ? Кітай ?
А што з “нашай” арміяй?
Прывяду прыклад афіцыйных вынікаў галасавання ў вайсковым аддзеле ў 2006 г.: г. Мінск, в/ч 3214, усяго па спіску – 1161, прагаласавала – 1161, за Казуліна – 0,00%, за Мілінкевіча – 0,00%.