nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

600 гадоў беларуска-польскім стасункам. Час падвесьці вынікі

Лістапад 21, 2010 | 3 каментарыя

Алесь Астроўскі


Галоўнае, з-за чаго розныя “бенедзікты” могуць заяўляць, што “польскага імпэрыялізму і сусьветнага сіянізму не існуе”, а тыя, хто пра іх кажа – “сьвіньні” (гэты факт прыведзены ў папярэднім матэрыяле), абумоўлена тым, што абсалютная большасьць людзей проста ня ведаюць фактаў ці забыліся пра іх. Так атрымалася, што ў папярэднім матэрыяле мне давялося закранаць праблему сіянізму, апаніруючы ў тым ліку і “бенедзіктам”. Час узгадаць і польскі імперыялізм… 13 лістапада ў Менску, у Палацы мастацтваў адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя, прысьвечаная 600-годдзю Грунвальдскай (Дубровенскай) бітвы і 660-годдзю Вялікага князя Вітаўта. Яе праводзіў аднайменны грамадскі аргкамітэт. На гэтай канферэнцыі адмысловае паведамленьне рабіў і я. Ніжэй падаю яго тэкст.


“Паважаны старшыня, паважаныя калегі.

Тэму канферэнцыі “600-годдзе Грунвальдскай бітвы” можна разумець дваяка: як адзначэньне і аналіз тых падзей, якія мелі месца 6 стагоддзяў таму, і як ацэнку падзей нашай беларускай гісторыі пасьля Грунвальду і ў сувязі зь бітвай. Большасьць удзельнікаў канферэнцыі выступала ў першым ключы, я паспрабую збалансаваць сітуацыю і асьвятліць пэўнае пытаньне, зьвязанае з другім падыходам.

Акрамя таго, я таксама хацеў бы зьвярнуць увагу (пра гэта ўжо казалі сёньня некалькі чалавек), што тады пазбаўленьне ад вялікай праблемы, якая стаяла перад нашымі продкамі, адбылося толькі таму, што шмат народаў аб’ядналіся дзеля яе вырашэньня. Вось з гэтага акцэнта я пачынаю мой выступ, ім хачу і закончыць.

***

Мы – беларусы-літвіны – аналізуючы нашу гісторыю, а таксама сёньняшнюю ўнутры- і ваколбеларускую грамадска-палітычную сітуацыю, часта зацыкліваемся на галоўным ворагу нашага народу – расейскай імперыякратыі й яе агентах – расейскіх імперыялістах-шавіністах. Нам часта здаецца, што ўсе, хто маюць гэтага ж ворага, спачуваюць нам і нас падтрымліваюць. Калі не справамі ці словамі, дык хаця б у думках.

У 1980-90-я гады многія з нас лічылі, а некаторыя працягваюць лічыць і сёньня, што да адной з такіх сіл належаць улады Польшчы разам з польскім народам. Ня могуць жа тыя – разважаем мы – хто столькі змагаўся за сваё вызваленьне з-пад панаваньня расейскай імперыі, не спачуваць нам. Дый славуты лозунг  “За нашу і вашу свабоду!” ня проста ж так зьявіўся?

На жаль, мой асабісты жыцьцёвы і грамадска-палітычны досьвед прымусіў мяне паступова прыйсьці да высновы, што падобныя ўяўленьні не адпавядаюць рэчаіснасьці. Праўда ж заключаецца ў тым, што, акрамя расейскага, працягвае сваё ганебнае існаваньне і польскі імперыялізм. І калі мы – беларусы-літвіны – ня будзем гэта ўлічваць, то апынемся ў сітуацыі (ужо апынуліся), калі мы, змагаючыся з адным ворагам, будзем падстаўляць неабароненую сьпіну іншаму.

Жывучы на беларускай Гарадзеншчыне і назіраючы за прапольскай дзейнасьцю розных польскіх арганізацый, я думаў у тыя ж 1980-90-я гады: пройдзе час, адыдзе ў нябыт савецкае мінулае і г.зв. “палякі” супакояцца. За нашу і вашу ж свабоду змагаемся… Але такая мая ды іншых беларусаў пастава прывяла толькі да таго, што ў 2007 годзе польскі імперыялізм зноў пачаў сваю практычна адкрытую дзейнасьць на беларускай зямлі й у польскім грамадстве – бо тады быў прыняты закон аб г.зв. “карце паляка”.

Самы час нам – беларусам-літвінам – сказаць: усё, хопіць!…

Беларускай навуковай інтэлігенцыі й патрыятычна настроеным грамадска-палітычным дзеячам трэба ўрэшце зрабіць аб’ектыўны аналіз 600-гадовых дачыненьняў паміж беларусамі-літвінамі ды палякамі й прадставіць свае высновы грамадству. 600-годдзе Грунвальдскай бітвы – выдатная нагода для гэтага.

*

Дарэчы, яшчэ і на Грунвальдскім полі ня ўсё было шчыра, годна, сумленна з польскага боку… Пазьней былі перашкоды палякаў у атрыманьні Вітаўтам каралеўскай кароны. А далей тым больш пайшло-паехала…

На фоне гібелі значнай часткі палітычнай эліты ВКЛ (з-за войнаў з крыжакамі й маскоўцамі), адбылося ўвядзеньне ўніяцтва (нашы продкі зноў ахвяравалі сабой дзеля адзінства хрысьціянства) і стварэньне Рэчы Паспалітай – дзяржавы двух народаў. Гэтыя стратэгічныя крокі былі скарыстаныя польскімі імперыялістамі, каб спакусіць на паланізацыю палітычную эліту ВКЛ, накінуць грамадству польскую мову (так, як цяпер нам накідаецца расейская).  Канстытуцыя 3 Траўня, якая рыхтавалася да прыняцьця ў канцы XVIII стагоддзя, ужо ніяк не ўзгадвала “два народы”, а падавала Рэч Паспалітую як выключна “польскую дзяржаву”.

Вынікам польскай імперскай палітыкі стала аслабленьне Рэчы Паспалітай і захоп ды падзел яе паміж суседнімі імперыямі.

У пачатку ХХ стагоддзя адбываецца першае адраджэньне беларуска-літвінскай дзяржаўнасьці. ІІІ Статутовая грамата ня толькі заяўляе пра незалежнасьць БНР, але і ўзгадвае яе абшары – уключна ня толькі са Смаленшчынай-Браншчынай, а і зь Беласточчынай (гл. мапу Этнічнай тэрыторыі Беларусі).

Варта разгледзець стаўленьне польскіх уладаў у тыя часы да БНР (у тым ліку да Рады БНР), як і да антыбальшавіцкага супраціву беларусаў у 1918-20 гг. (Булак-Булаховіч, Слуцкі збройны чын ды іншыя).

Асобная вялікая праблема – захоп заходняй часткі нашай зямлі ў 1920 г. і ўключэньне яе ў 1921 годзе ў склад Польшчы ў выніку змовы паміж польскімі імперыялістамі й бальшавікамі. На якой такой падставе гэта адбылося і чаму дасёньня няма пазіцыі беларускай нацыянальнай эліты што да гэтай сумеснай акцыі дзьвюх імперскіх сіл? (гл. плакат з тых часоў, зь якога бачна як нашы продкі ставіліся да гэтага факту)

Далей мы назіраем найактыўны этнацыд і паланізацыю беларусаў-літвінаў у 1920-39 гг. у Заходняй Беларусі, здушэньне ўсіх праяў нацыянальнага самастойнага жыцьця і супраціву польскаму імперскаму ціску.

У 1939 годзе адбываецца вяртаньне Заходняй Беларусі, як неад’емнай часткі беларускай этнічнай тэрыторыі, у склад БССР. Трэба сфармуляваць і агалосіць наша – беларусаў-літвінаў – стаўленьне да падзеі вакол 17 верасьня, а не вечна маўкліва цярпець інтэрпрэтацыю польскіх імперыялістаў. Замена польскага імперыялізму расейскім імперыялізмам ніяк не абеляе польскі бок.

Патрэбна беларуская ацэнка дзейнасьці Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі ў час Другой сусьветнай вайны.

Нам неабходна разгледзець усе асьпекты захопу і перадачы нашай Беласточчыны палякам у 1944 г. Як такое здарылася і на якой падставе рабілася?

Вельмі важнае пытаньне – 66-гадовы этнацыд беларусаў-літвінаў Беласточчыны (з 1944 г. па сёньняшні дзень). Тое, што там адбылося за гэты час, немагчыма ацаніць іначай, як злачынства. Варта высьвеціць яго маштабы і механізмы (інфармую: з амаль паўмільёна цяпер там адкрыта прызнаюць сябе беларусамі толькі каля 48 тысяч чалавек).

Як апошнія дзесяцігоддзі, так і сёньня польскія імперыялісты актыўна выкарыстоўваюць паняцьце “Крэсы всходне” (гл. мапу трэторыі г.зв. “Крэсаў всходніх”, якая уключае Заходнюю Ўкраіну, Заднюю Беларусь, Віленшчыну). Яно адкрыта прысутнічае ў польскай інфармацыйнай прасторы і ў сьветаглядзе палякаў. Беларуская нацыянальная эліта мусіць урэшце даць ацэнку гэтай зьяве, і зьмест гэтай ацэнкі павінен быць вядомы як беларускаму, так і польскаму грамадству.

Трэба нарэшце высьветліць, якая доля г.зв. “крэсовых палякаў” у Беларусі на самай справе зьяўляюцца апалячанымі беларусамі, а якая – наўпроставымі нашчадкамі польскіх каланістаў – асаднікаў.

Таксама варта прааналізаваць, абагуліць і даць ацэнку:

–  выкарыстаньню “польскага касьцёлу” для апалячваньня беларусаў-літвінаў як раней, так і ў сёньняшні час (зь якой такой нагоды ў касьцёлах Гарадзеншчыны працягвае прапагандавацца польская мова, як і працягвае выкарыстоўвацца знакамітая формула хлусьні-падмены: “Калі вы – каталікі, значыць вы палякі”?);

– дзейнасьці агентаў польскага імперыялізму ў Беларусі ўжо пасьля другога адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці ў 1991 годзе (чаму пад заявы аб “дапамозе беларускай дэмакратыі” сродкі з Захаду праз Польшчу на справе ішлі на стварэньне прапольскіх асяродкаў і арганізацый у Беларусі?);

Нам трэба адказаць:

– як так сталася, што Рэч Паспалітая ўспрымаецца ў сьвеце практычна сінонімам паняцьця “Польская дзяржава”?

– чаму і як многія нашы культурныя каштоўнасьці трапілі ў Польшчу і працягваюць знаходзіцца там?

– чаму і сёньня знакамітыя сыны беларускага народу – такія, напрыклад, як Андрэй-Тадэвуш Касьцюшка, Адам Міцкевіч, Міхал Клеафас Агінскі й многія іншыя – лічацца ў сьвеце “палякамі”, а іх дасягненьні – польскімі?

Варта таксама паспрабаваць высьветліць, што на самай справе адбываецца зь беларускай моладдзю, якая трапляе ў Польшчу па  “Праграме імя Каліноўскага”?

Нарэшце, нам – беларусам-літвінам – трэба даць ацэнку апошняй акцыі польскіх імперыялістаў пад назвай “Карта паляка”, да якой дадаюцца яшчэ і спробы, якія назіраюцца ў апошнія гады, абмежаваць магчымасьць беларусам арганізавацца за мяжой (інцыдэнты зь беларускім сьцягам; абмежаваньні, каб трапіць на Басовішча ці на адзначэньне 600-годдзя Грунвальдскай бітвы; факт пра тое, як польскія ўлады “забылі” ўзгадаць удзел беларусаў-літвінаў у гэтай бітве, і г.д.).


Заключэньне.

Толькі калі мы – беларуская нацыянальная эліта – будзем самастойна і аб’ектыўна аналізаваць мінуўшчыну і нашу сёньняшнюю рэчаіснасьць, а таксама вызначаць уласнае стаўленьне да іх, у нас будзе магчымасьць дакапацца да ісьціны, набыць уласную грамадска-палітычную суб’ектнасьць. Толькі ў выніку такой дзейнасьці наш народ мае шанц спыніць быць ахвярай гістарычнага працэсу, які чамусьці ўвесь час складаецца не на яго карысьць.

Ёсьць яшчэ больш аддаленая і складаная задача. Варта паспрабаваць падштурхнуць братні польскі народ і польскую нацыянальную эліту да вызваленьня ад імперскіх комплексаў, да ачышчэньня ад віны перад беларусамі праз пакаяньне і да вяртаньня нам незаконна захопленага разам з прабачэньнямі.

А самай высокай мэтай такой дзейнасьці павінна стаць нармалізацыя стасункаў паміж беларуска-літвінскім і польскім народамі, каб стварыць умовы для сумеснага шчырага супрацоўніцтва. У цяпершнім сьвеце, як і 600 гадоў таму, дастаткова праблем, якія могуць быць вырашаны толькі сумеснымі высілкамі многіх народаў…

За нашу і вашу свабоду!”

3 каментарыя

  1. Вельмі правільна сп. Астроўскі паставіў пытанні аб праблемах беларусаў. Бо сапраўды не вырашэнне гэтых праблемаў дазваляе, што “розныя бенедзікты могуць заяўляць, што “польскага імпэрыялізму і сусьветнага сіянізму” не існуе, а тыя, хто пра іх кажа – “сьвіньні”.
    Вось сайт http://lurkmore.ru/%D0%91%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D1%81%D1%80%D0%B0%D1%87, які носіць назоў “Бульбасрач” і арганізаваны габрэем Васэрманам. Па якому праву гэты сіяніст называе Беларусь і беларусаў “Бульбасрачамі”? І гэта што, не сіянізм? На гэтым сайце ён там ціліўкае пра беларускую мову, называючы сябе рускім і як бы мы, беларусы, браты з ім. Хоць сіяністы і багатыя людзі, і увесь свет трымаюць ў сваіх руках, і называюць сябе богамабранымі, але мы не браты. Мы два розных народа і хоць на часткі рвіце мяне, але ніколі не паверу, што пра мяне нейкі сіяніст будзе клапаціцца, калі я ў яго вачах “гой”.
    Адсюль выснова: не вешайце “бенедзікты” “лапшу” на вушы, бо “сіянізм” існуе.
    Два словы пра польскі імпэрыялізм. Кажу як на допыце з прымененнем катаванняў, што калі б не было столькі нахабства з боку суседзяў і прагнасці да нашых земляў і гісторыі, і столькі жадання нас рабаваць, то я ніколі б не ўзялася за этнагенез беларусаў. Але ведаць сваю мінуўшчыну гэтак жа важна як і бачыць будучыню. Вось тут: http://www.smotri-clip.ru/1/Гісторыя/1/8OASlQr8iZI/Гісторыя_пад_знакам_Пагоні__Старажытнаруск�.html – пад рубрыкай: Гісторыя пад знакам Пагоні. Старажытнаруск� сказана, што на тэрыторыю Беларусі з тэрыторыі Польшы прыйшлі славяне, а вось тут: http://www.smotri-clip.ru/3/Гісторыя/1/QYOk-DboiXg/Гісторыя_пад_знакам_Пагоні_%22Плямёны%22.html
    Гісторыя пад знакам Пагоні “Плямёны” сказана, што не толькі з тэрыторыі Польшы, але і Нямеччыны. Вось гэты міф у палякаў і сцвярждае ў свядомасці, што “беларускія землі ёсць польскія усходнія крэсы”. Аўтар гэтых ролікаў сцвярждае, што славяне на тэрыторыі Беларусі жывуць з 5 тысячагоддзя да н.э., а да гэтага жылі балты, угра-фіны.
    Вось несці такую лухту гэта проста ганьба.
    Навукоўцы-генытыкі сцвярждаюць, што ў беларускім этнасе толькі 2% фіна-угорскіх генаў, а больш за 80% гэта ёсць арыйска-скандынаўскія гаплагрупы: R1a і I. І тым не менш аб гэтым кажуць беларусы, якія не бачаць польскага імперыялізму, а тых, хто бачыць гэту лухту і кажа свайму народа праўду называюць “свіннямі”.
    Адзіны прыемны момант ў перадачы “Богі” там, дзе вядучы сказаў, што міфалогія беларусаў пераўзыходзіць нават грэцкую міфалогію. І тут аўтар сам сябе абвяргае, бо такую міфалогію можа стварыць толькі народ, які вельмі доўга жыве на адным месце.
    Вытокі польскага імперыялізму ідуць з вельмі далёкіх часоў, з часоў Візантыйскай і Рымскай імперый, як сродак барацьбы супраць язычнікаў. Сёння гэтая барацьба супраць беларусаў вядзецца па інерцыі. Нават ужо ніхто і не разумее адкуль гэта ўсё ўзялася. Аднак аднойчы дадзены накірунак – знішчаць ўсё беларускае – дзейнічае на падсвядомым узроўні і сёння.
    Само сабой вынішчэнне беларусаў не спыніцца. Час ужо гэта ўсвядоміць.

  2. Margarita кажа:

    Такая инфармацыя (“Бульбасрач”) на Wikepedia гэта мiжнародны скандал. Змяшчэнне абразлiвых выразау пра пэуныя народы у сецiве павiнна быць спынена. Трэба давесцi гэта да спадарынi Сурвилы, або каго-небудзь уплывовага хто можа звярнуцца да укладальникау саиту.

  3. Margarita кажа:

    У гэтым святле праца гiсторыкау падаецца важнай як нiколi.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы