nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пачалася новая расейская перадзялёжка?

27 лістапада, 2010 | Каментары (1)

Павал Сіротка

У ранейшых матэрыялах мы неаднаразова паказалі, што расейская імперыякратыя для сваіх мэт і сёньня актыўна выкарыстоўвае забойствы. Яна можа забіваць найперш сваіх палітычных апанентаў (першая прычына), а таксама тых, хто паведаміў сьвету надзейную інфармацыю пра злачынствы найбольш уплывовых чальцоў імперыякратыі (другая прычына). У ніжэй паданым артыкуле (які мы ўзялі адсюль – http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/11/14/76509.shtml – і трохі падкарэктавалі) гаворка пойдзе пра яшчэ адну прычыну, з-за якой у сёньняшняй Расеі чалавеку зноў, як у ліхія 1990-я, можа пагражаць сьмяротная небясьпека. Гэта – жаданьне завалодаць яго капіталам. Прычым, пад падазрэньне ў саўдзеле ў такім злачынным захопе часта тряпляюць тыя, хто павінен… бараніць людзей. Думаем, гэтая інфармацыя можа быць асабліва цікавай для беларускіх прадпрыймальнікаў…

Рэдакцыя.


5-га лістапада Лілія Ахметава, жыхарка станіцы Кушчаўска, дачка буйнога фермера Сервера АметаваУладзімір Міроненка з жонкай Марынай, дочкамі і цясьцямі. пасьля шматлікіх і няўдалых спробаў датэлефанавацца да бацькоў выявіла ў 9 гадзін раніцы ў бацькоўскай хаце 12 абгарэлых целаў. Сярод іх целы сваіх бацькоў, іх дзяцей, а таксама целы чальцоў сям’і сяброў бацькі (сярод апошніх быў фінансавы дырэктар кампаніі «Астан»

З тэксту заявы, зробленай губернатарам Краснадарскага краю А.Ткачовым: “Калі такое жорсткае злачынства стала магчымым, значыць, грош цана ўсёй сістэме барацьбы з крыміналам”.

Сапраўды, сістэма ўжо даўно ня вартая і ломанага граша. З крыміналам яна не можа змагацца, бо сама зьяўляецца наскрозь крымінальнай, хаця зьверху да нізу яе курыруе ФСБ.

Сістэматызацыя даных, атрыманых у прычарнаморскім рэгіёне са шматлікіх дасьведчаных крыніц, сьведчыць аб тым, што зь некаторага часу адбываецца актыўны захоп сьфер уплыву і дзейнасьці Маскоўскімі мафіёзнымі структурамі, якія “крышуюцца” службай бясьпекі РФ. Папросту кажучы, «маскоўскія» адціскаюць мясцовых казачкоў паўсюль. Гэта і экспартны марскі бізнэс, і перапрацоўка, і гандаль, і вытворчасьць с/г прадукцыі. У канчатковым выніку гэта і Азова-Чарнаморская мытня, і сама сьвятая сьвятых – мясцовая структура ФСБ. Зьява гэтая не зьяўляецца навіной для дасьведчаных людзей ужо некалькі гадоў. Шчыра кажучы, структура самога ФСБ у ПФА вельмі зьнерваваная і дэзарганізаваная. Бо зь некаторых часоў на месцах піцерскія бандыты ў пагонах сталі выціскаць з крэслаў ужо і саміх “маскоўскіх”. Актыўная страта пазіцый сталічнай ФСБ-эшнай мафіі на месцах, як мяркуецца, пачалася з прыснапамятнага вотуму недаверу Медзведзева да Юрыя Лужкова (Кепка).

Бандыцкі перадзел 1990-х зьмяніўся бандыцкім сумесна з ФСБ перадзелам пачатку 2000-х, а сёньня з сыходам клана Батурыных пачаўся трэці этап пад назвай «Перадзялёжка 2» (самы першы перадзел-захоп 1990-х, г.зн. да афіцыйнага прыходу Пуціна ў Крэмль, быў практычна чыста бязмежна-бандзюкоўскім).

*

Інфармацыя да роздуму.

Некалькімі гадамі раней пры пажары ў цэнтры Масквы загінула сям’я французскага бізнэсмэна-вінароба. Па папярэдніх даных, кватэра Цьеры Спінэлі па 3-й Цвярской-Ямской была спаленая, а яго жонка Вольга Спінэлі – задушаная.

Небарака Спінэлі сабе на бяду некаторы час таму супрацоўнічаў з кампаніяй «Шато ле Гранд Усход» (Chateau Le Grand Vostok), якая займаецца вытворчасьцю расейскіх вінаў, і выконваў там ролю камерцыйнага дырэктара. У прыватнасьці, ён меў няшчасьце займацца прасоўваньнем на расейскім рынку алкагольнай прадукцыі вінаў пад гандлёвай маркай Chateau Le Grand Vostock. То бок асьмеліўся ўклініцца і скласьці канкурэнцыю ў сегменце, які амаль 100 адсоткава знаходзіцца пад заступніцтвам “бізнэсоўцаў” у пагонах.

Асабліва хочацца адзначыць, што куратараў ў пагонах першапачаткова раздражняў факт арэнды зямлі на Кубані замежнымі кампаніямі. Як сказаў адзін з мясцовых супрацоўнікаў ФСБ: «За фірмамі, якія валодаюць вялізнымі вінаграднымі плантацыямі ў прычаранаморскай курортнай зоне, мы маем поўны нагляд і набор рычагоў узьдзеяньня. Пры такім казачным кошце соткі зямлі на ўзьбярэжжы каля Наварасійска ці Анапы – мы не пакінем уладальнікам ніякага выбару, акрамя як  пазбавіцца ад гэтай зямлі».

На пытаньне: «А дзе ж вінаград будзе вырошчвацца?» – ён, сьмеючыся, адказаў: «Ды дзе заўгодна, хоць на Таймыры, толькі ня тут!»

Французы небеспадстаўна спалохаліся, праглынулі пагрозу і замаўчалі. Як і бывае ў такіх выпадках, метадам прыкладаньня гарачага праса да цела быў знойдзены шэраг падазраваных у справе забойства сям’і французскага грамадзяніна. Па стандартным шаблоне – ізноў падпольная шпіёнская сетка гастарбайтэраў.

З паведамленьня «Газеты.Ru»: «У Сьледчым упраўленьні (СУ) Сьледчага камітэту пры пракуратуры (СКП) РФ паведамілі, што ахвярай невядомых стала сям’я французскага вінароба Цьеры Спінэлі: ён сам, яго жонка Вольга й іх двухгадовая дачка Эліза. Эксьперты ўжо выявілі, што жонку вінароба задушылі. Таксама сьледчыя паведамілі, што ў жанчыны былі зьвязаныя рукі. Асноўнай версіяй пажару, такім чынам, стаў падпал для ўтойваньня злачынства. … У якасьці адной з асноўных прычын забойства сям’і Спінэлі разглядаецца бізнес вінароба».

Chateau Le Grand Vostok вядомая яшчэ адным гучным скандалам. Тым, што здарыўся некалькі раней. У 2002 годзе яе інвестарамі сталі сенатар Уладзімір Слуцкер і прадпрымальнік Амбарцум Сафар’ян (чые грошы ФСБ вырашыла крутнуць). Праз тры гады паміж імі паўстаў канфлікт. Сенатар абвінаваціў прадпрымальніка ў крадзяжы 83 млрд. рублёў з кампаніі «Зьнешпрам», якой яны разам валодалі. У 2008 годзе Сафар’ян быў прызнаны вінаватым у крадзяжы і асуджаны да 6 гадоў у калоніі агульнага рэжыму. У ходзе рассьледаваньня гэтага злачынства былі забітыя супрацоўнік пракуратуры (!) і начальнік ўласнай бясьпекі інвестыцыйнай кампаніі (!!!).

Дарэчы, Мошэ Шлома Слуцкер вядомы як тыповы агент маскоўскай ячэйкі ФСБ, бізнэс-куратар першага рангу і шпіён па сумяшчальніцтве. Гэтак жа Слуцкер выступіў з заканадаўчай ініцыятывай, пакліканай “адрэгуляваць жыцьцядзейнасьць інтэрнэту”. Паводле яго прапановы, для спыненьня публікацыі «зьліваў» у сеціве варта распаўсюдзіць дзеяньне закона «Аб СМІ» на інтэрнэт-выданьні.

У 2003 годзе Chateau Le Grand Vostok купіла вінаграднікі пад Анапай і арганізавала там вінаробную гаспадарку, створаную па ўзоры французскага Шато – з поўным вытворчым цыклам (ад вырошчваньня вінаграду да разьліву віна ў бутэлькі). Фірма пачала актыўную піяр-кампанію ў рэгіёнах Расеі, уключаючы нават рэгіён Сібіры. Аднак жахлівае забойства французскага вінароба адзначыла сабой пачатак перадзелу ўласнасьці паміж маскоўскімі і піцерскімі куратарамі. Апошнія з 2006 года пачалі спрабаваць заняць гандлёвыя нішы ў буйных рэгіянальных гандлёвых маркетах і падаваць кампаніі Шато праз Слуцкера недвухсэнсоўныя сігналы.

Пасьля таго, як аднаго “француза недагледзелі”, іншыя французы імкнуцца і сёньня без асаблівай патрэбы ў край не прыязджаць.

*

Цяпер, пасьля адноснага «зацішша», на пракажоную зямлю зноў палілася кроў. Апендыцыт зноў абвастрыўся – пад удар трапіла кампанія «Астан».

Акт застрашваньня з групавым забойствам і спаленьнем зроблены зь сям’ёй Уладзіміра Міраненкі – 46-гадовага фінансавага дырэктара ААТ «Астан», буйной растоўскай фірмы, якая займаецца гандлем сельскагаспадарчай прадукцыяй.

Кампанія, у якой працаваў забіты Ўладзімір Міраненка, да ўвядзеньня «эмбарга» кантралявала 11% расейскага экспарту збожжавых. Акрамя таго, «Астан» лідзіруе ў расейскім экспарце расьлінных алеяў, займаючы траціну ў спажывецкім сегменце. У рэлізе Паўднёва-Заходняга Ашчадбанка РФ гаворыцца, што «Астан» кіруе шэрагам кампаній ў Расеі, ва Ўкраіне, у Швейцарыі ды Нямеччыне. Кампаніі належаць некалькі алейнаэкстракцыйны заводаў, 7 элеватарных комплексаў, мукамольны камбінат, суднарамонтны завод, сухагрузы класу «рака – мора», сельгаспрадпрыемствы па вытворчасьці сланечніка ды збожжавых, танкеры для перавозкі рассьлінных алеяў, суднабудаўнічы завод, тэрмінал у Растоўскім порце прадукцыйнасьцю 6 млн тон збожжа у год. Уласьнікамі ААТ зьяўляюцца Швейцарскія кампаніі United Agro Industrial AG і Aston Agro-Industrial AG (69, 9% і 29, 7% акцый адпаведна).

Менавіта зь дзейнасьцю сп-ра Міраненкі сьледчыя ў першыя імгненьні зьвязалі тое, што адбылося ў Кушчаўскай.

Былы супрацоўнік крымінальнага вышуку, галоўны рэдактар газеты «Злачыннасьць і карупцыя» Сяргей Сьляпцоў у каментары «Росбалту» паведаміў, што з падобнымі выпадкамі забойстваў яму ня раз даводзілася сутыкацца за час працы на Поўдні Расеі: «У мяне сумневаў няма – гэта злачынства выкліканае эканамічнымі спрэчкамі [разборкамі піцерскіх з маскоўскімі ды мясцовымі куратарамі] ». Таксама Сьляпцоў адразу паказаў на датычнасьць да забойства нейкіх былых «сьпецназаўцаў». На яго думку, можна ўпэўнена казаць, што да злачынства маюць дачыненьне прафесіяналы, «навучаныя забіваць», і крымінолагам дастаткова зрабіць высновы, агледзеўшы месца здарэньня і целы забітых.

Сказалі, напісалі, а потым у страху… закрылі рот рукамі. Бо за справу ўзяўся сам кіраўнік СКП Аляксандр Бастрыкін.

Подчысьцілі інфармацыю ў сеціве, а ў прэсу і на ТБ укінулі байкі, што забойцы не былі прафесійнымі кілерамі, бо ня мелі пісталетаў з глушыльнікамі. Дзейнічалі толькі халоднай зброяй.

Варта адразу патлумачыць недасведчаным, што менавіта непрафесійныя кілеры карыстаюцца вінтоўкамі з оптыкай ці пісталетамі з глушыльнікамі. Вышэйшым крытэрам прафесіяналізму ў кілераў ва ўсім сьвеце (у т.л. і ў агентаў сьпецслужбаў) заўсёды лічылася ўменьне бясшумнага валоданьня нажом.

Гэта пацьвярджаецца словамі дачкі забітага Ахметава і высновамі некаторых паінфармаваных аб зборы доказаў сьледакоў: «Злачынцы дзейнічалі дакладна. Прыехалі пад вечар, калі мясцовы народ адзначаў сьвята за накрытым сталом, пакінулі бардовую іншамарку на суседняй вуліцы. Прабраліся ў хату праз задні двор – да яго вядуць закінутыя палі. Усыпілі аўчарку, якая ахоўвала катэдж, са стрэльбы, якая страляе снатворным. Папярэдне адкрылі вентыль газавай печы, каб усыпіць людзей. Затым, каб пазьбегнуць супраціву мужчын, ужылі распыленьне нярвова-паралітычнага газу, і толькі потым узяліся за нажы. Выпадковага сьведку, які раптам забег у дом, 14-гадовага Паўла, сына суседкі, застрэлілі з траўматычнага пісталета (каб не карыстацца зброяй, якую можна ідэнтыфікаваць па картатэцы) і пры яго спробе зьбегчы, дабілі кінжаламі. Потым падпалілі дом у некалькіх месцах”.

Паводле разьлікаў злачынцаў дом павінен быў узьляцець у паветра, назаўжды пахаваўшы ўсе доказы. Аднак пажар ня здолеў разгарэцца ў поўнай меры.

Усе трупы былі перавернутыя тварам уверх – г.зн. кілеры рабілі кантрольную фотаздымку для справаздачы перад канторай, (што ніколі ня робяць ні выпадковыя бандыты-макрушнікі, ні аматары вендэта, ні патрабавальнікі картачных даўгоў).

Цяпер мясцовыя мянты, атрымаўшы правільныя інструкцыі СКП, арыштавалі некалькі чалавек з дробнай мясцовай злачыннай групы вымагальнікаў – у чаргу на прыпяканьне прасам і намотваньне дратоў на палавы орган ўсталі чацвёра маладых сялян, якія цалкам адмаўляюць сваю віну і якіх здаў, па словах дасьведчаных мянтоў, 17-летні Вячаслаў Скачадуб – жыхар Растова, якому не пашанцавала мець сяброў у станіцы Кушчаўскай.

Чэкісцкая прэса тут жа паведаміла: “Па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні данага злачынства затрыманыя жыхары станіцы Кушчаўская Аляксей Гураў, 1986 года нараджэньня, яго брат Яўген, 1990 года нараджэньня, а таксама Вячаслаў Скачадуб, 1993 года нараджэньня, й Ігар Майданюк, 1994 года нараджэньня. Маладыя людзі з раньняга ўзросту былі вядомыя як мясцовыя хуліганы”.

Па словах галавы мясцовай адміністрацыі Ўладзіміра Ханбекава, Гуравы і Майданюк стаялі на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх (на справе, там знаходзіцца каля 30 адсоткаў падлеткаў, нават за расьпіваньне піва і курэньне ў грамадскім месцы!)

Так, як у засценках мянтоў ад праса і току пачынаюць гаварыць нават камяні, падлетак Вячаслаў цалкам прызнаў сваю віну.

Аднака бачна, што доказы і падтэкст таго, што здарылася, не той – чыстай вады подлае забойства, спланаванае ў сваіх інтарэсах сьпецслужбамі РФ. Акцыя застрашваньня (!). Толькі ў Кушчаўскай яна была праведзеная, як акцыя эканамічнага застрашваньня, а не паказальнага палітычнага, міжнароднага.

*

Забойства фінансавага дырэктара аграрнай кампаніі «Астан» Уладзіміра Міраненкі й фермера Сервера Аметава разам зь сем’ямі ў станіцы Кушчаўскай “зьяўляецца сістэмным эфектам”, – упэўнена пішуць сьпецыялісты і справядліва мяркуюць, што злачынства ў станіцы Кушчаўскай стала вынікам шэрагу камерцыйных канфліктаў неплацяжоў, выкліканых страшнай засухай, неўраджаем і пачаткам новага перадзелу аграрнай уласнасьці. «Тыя, хто ўводзіў эмбарга, не падумалі пра тое, што вынікам стане ланцужок неплацяжоў, забойстваў і падпалаў», – паведамляе мясцовая прэса.

І гэта яшчэ кветачкі, гэта толькі пачатак!


Каментары (1)

  1. pan grot кажа:

    І гэта яшчэ кветачкі, гэта толькі пачатак!
    Расея,такая “дружаственная” Расея… :((

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы