nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Генерал ФСБ Вячаслаў Ушакоў мог быць датычным да зьнікненьня беларускіх апазіцыянераў

28 лістапада, 2010 | 4 каментарыя


На фоне інфармацыі пра забойчыя ўласьцівасьці расейскай імперыякратыі, якую мы выстаўлялі апошнія пару тыдняў, час паразважаць пра тое, як гэтыя ўласьцівасьці могуць адбівацца на палітычных працэсах у Беларусі. У сувязі з гэтым мы не маглі праігнараваць адзін матэрыял, выстаўлены на сайце радыё “Свабода” 15.11.2010 г. (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2221082.html). Паўтараем гэты матэрыял і на нашым сайце ў трохі падкарэктаваным выглядзе.

Рэдакцыя.


1.

“Сенсацыю пра магчымую датычнасьць генерала ФСБ В.Ушакова да зьнікненьня беларускіх апазіцыянераў паведаміла малдоўскае выданьне Jurnal de Chisinau. Журналіст Петру Багату (гл. фота) ў артыкуле “Варонін узнагароджвае забойцу Паліткоўскай” апісвае забойствы і замахі на забойствы ў Малдове, Абхазіі, Расеі й Беларусі, да якіх, паводле журналіста, меў ці мог мець дачыненьне генерал расейскіх сьпецслужбаў Вячаслаў Ушакоў. Пра вынікі сваіх дасьледаваньняў спадар Багату распавёў у інтэрвію нашаму радыё.

Багату: Мяне гэты генэрал зацікавіў у сувязі з тым, што займаючы другасную пасаду ў выведнай структуры ФСБ, атрымаў вышэйшую ўзнагароду Малдовы. Зразумела, калі прэзідэнт узнагароджвае сваіх шпіёнаў, як гэта нядаўна зрабіў Мядзьведзеў. Але іншая справа – узнагароджаньне замежных генералаў ад шпіянажу.

Былы прэзідэнт Варонін заявіў, што гэта дзяржаўная таямніца. Мы здолелі знайсьці цікавыя зьвесткі пра генэрала Ўшакова.

З 2002 году ён узначальвае ўпраўленьне каардынацыі аператыўнай інфармацыі ФСБ (паводле сайту ФСБ, з 2003 году – намесьнік дырэктара ФСБ). Па матэрыялах заходняга і расейскага друку, гэтая структура займаецца ворагамі пуцінскага рэжыму на постсавецкай прасторы.

Ён шмат дзе насьлядзіў у былых савецкіх рэспубліках.

У Абхазіі ён разам з групай іншых супрацоўнікаў ФСБ спрабаваў ліквідаваць цяперашняга прэзідэнта Сяргея Багапша і замяніць яго на былога афіцэра КГБ СССР Хаджымбу.

У Малдове, паводле матэрыялаў друку, ён кіраваў аперацыяй “Дзьвіна”, якая ставіла на мэце ліквідацыю прэзідэнта самаабвешчанай Прыднястроўскай рэспублікі Ігара Сьмірнова ў 2002 годзе. Тады Тыраспаль адмаўляўся падпісваць план урэгуляваньня Козака. Пра гэта пісала і “Новая газета”, пра гэта пішуць у сваёй новай кнізе “Новае расейскае дваранства” пра расейскія спэцслужбы расейскія журналісты Салдатаў і Бараган.

Па матэрыялах друку, Ушакоў курыраваў такога кшталту спецыфічныя аперацыі ў многіх былых савецкіх рэспубліках, у тым ліку займаўся і Беларусьсю як раз у тыя гады, калі і беларускі апазіцыйны друк, і заходні, і расейскі пісалі пра так званыя “эскадроны сьмерці”, якія дзейнічалі ў Беларусі й якія забілі шэраг вядомых палітычных і грамадскіх дзеячоў.

Фактаў, каб пачаць супраць яго крымінальны перасьлед, няма. Але ёсьць шмат пытаньняў. Скажам, падпалкоўнік Рагузаў, які быў падначаленым Ушакова і праходзіў у справе Ганы Паліткоўскай, абвінавачваўся ў тым, што ўласнаручна расстраляў яе. Потым яго вызвалілі.

(канец матэрыяла на сайце “Свабоды”)


2.

Выстаўляем таксама некалькі выдатных каментароў, якія былі пададзены да гэтага матэрыялу. Зьвярніце ўвагу, што некаторыя каментатары называюць расейскую імперыякратыю ў яе цяперашнім стане “шчыльна зьвязаным крымінальна-тэрарыстычным кланам”.

Ацэнкі разумных і дасьведчаных людзей заўсёды варта ўлічваць…


Jazep, Mensk

Можна паразважаць аб датычнасьці памянёнае асобы да мяркуемае ліквідацыі Майсені і Карпенкі. Далей пачынаецца “сага аб раасстрэльным пісталеце”, ўжо сфармаванае і апрабаванае на крымінальных аўтарытэтах групе і наступствах яе дзейнасьці. Але тое, што маскоўскія куратары ня вылазяць і пагатоў зь Менску і кожнага нашага буйнога горада – гэта дакладна.

Ананім

Московская газета «Версия» в 2002 году написала, что Вячеслав Ушаков руководил группой, заданием которой было убить в Тирасполе Игоря Смирнова и Григория Маракуцу. Об этом же пишут российские журналисты Андрей Солдатов и Ирина Бороган в своей новой книге «Новое дворянство: Восстановление государственной безопасности России и несокрушимое наследие КГБ», в которой наглядно демонстрируют, что нынешнее ФСБ гораздо опаснее бывшего КГБ.

Сепаратистские лидеры должны были быть устранены, потому что восемь лет назад Путин договорился с Ворониным о федерализации Республики Молдова, а тираспольская администрация этому сопротивлялась, так как хотела полностью отделиться от Молдовы. В конце концов, попытка провалилась: Смирнова и Маракуцу спасло приднестровское лобби в российских спецслужбах, раскрывшее заговор Патрушева и Ушакова. Все же, напуганные этой попыткой убийства, приднестровские лидеры сдались, приняв меморандум Козака.

Теперь понятно, за что были награждены директор ФСБ и его помощник по ликвидациям и казням? Воронин так хотел отблагодарить киллера Ушакова и его непосредственного начальника Патрушева, а также и СВР Лебедева, которая подготовила почву для заговора против Смирнова.

Похоже, что во второй половине прошлого десятилетия УКОИ при ФСБ была причастна к большей части убийств в Беларуси, помогая Александру Лукашенко устранять политических противников. Так называемые «эскадроны смерти», о которых часто писалось и в российской, и в западной прессе, состояли фактически из российской агентуры под руководством генерала Ушакова.

Он же находился и в Абхазии, когда Москва пыталась установить во главе этой сепаратистской республики чекиста в запасе Рауля Хаджимбу.

Андрей Солдатов и Ирина Бороган раскрывают еще один интересный эпизод из полной событий жизни генерала Вячеслава Ушакова. В статье, опубликованной 6 октября 2008 года в «Независимой газете» авторы продемонстрировали, что один из подозреваемых в убийстве журналистки Анны Политковской, подполковник ФСБ Павел Рягузов также является старшим оперуполномоченным УКОИ и подчиняется непосредственно генералу Ушакову. Отсюда и вывод, что убийство было организовано и осуществлено знаменитой структурой ФСБ, специализирующейся на заказных убийствах. Не удивительно, что Рягузов был оправдан.

И теперь, я думаю, мне нет необходимости говорить вам, что бывший президент-коммунист и его ПКРМ представляют собой, на самом деле, молдавский филиал российской агентуры в Республике Молдова. В какой-то момент, правда, Воронин, расположившись на вершине политики, опьянев от власти, вообразил себе, что может действовать и без указки своих хозяев в Москве. Для того чтобы привести его в чувство, Москва периодически показывала ему кавалера ордена «Штефан Великий», генерала Вячеслава Ушакова, которого Путин, а потом и Медведев, включали в свою свиту каждый раз когда встречались с коммунистическим лидером из Кишинева.

В случае если ПКРМ вернется к власти, страной будет править не «свадебный генерал» Воронин, а настоящие генералы Патрушев и Лебедев. А генерал Ушаков, с орденом «Штефан Великий» на груди, займется, как некогда в Беларуси, политическими противниками своей марионетки в Республике Молдова.

Перевод для eNews Вера БАЛАХНОВА. Источник: http://www.jurnal.md/ro/news/petru-bogatu-voronin-l-a-decorat-pe-ucigasul-annei-politkovskaia-195073/

Ананім

“В 2001-03 г.г. Владимир Воронин секретным Указом наградил Патрушева, Лебедева и Ушакова высокими государственными наградами…”

Интересная деталь, Меморандум Козака от 2003 года был логическим продолжением “московского меморандума” по ПМР 1997 года, разработчиком которого был… Евгений Максимович Примаков. Мир тесен…

Ушаков был принят в Центральный аппарат ФСБ в 1997, ранее служил в КГБ СССР. Примечательно, что в 2000 в России произошла серия убийств бизнесменов, в которых обвинён был именно Ушаков (в эфире телевидения Карелии). Однако Путин, не только прикрыл Ушакова, но и повысил того в должности, назначив непосредственно начальником упомянутого управления координации оперативной информации (УКОИ), на который была возложена функция осуществления развед. деятельности и специальных операций на территории стран СНГ, включая Республику Беларусь, однако не только.

В убийстве Политковской фигурирует подчинённый Ушакова, подполковник управления Рягузов, пришедший туда ещё в 1996 г. Т.е. вокруг упомянутых в секретных указах Воронина фамилий тянется целая череда убийств либо информация об их подготовке в Приднестровье, Абхазии, России и пр.

Информация о готовящемся покушении стала неким образом известна руководству Приднестровья, после чего тут же [было зяўлена] о подготовке покушения на Смирнова и председателя парламента Маракуцу. Организаторами в прессе были названы непосредственно Ушаков и УКОИ (газета Версия, 2002 г.), операция была сорвана.

Ушаков работал в тесной связи с Патрушевым, а УКОИ в тесной координации со службой внешней разведки (Лебедев).

Всё указывает на то, что в Беларуси действовали по такому же сценарию, по которому в Молдавии “подвесили” в свою очередь Воронина. Вся информация по громким делам “ушла” именно через УКОИ.

Накануне исчезновений взаимодействие между спецслужбами РФ и РБ имело настолько тесный характер, что УКОИ действовало практически по открытым каналам на территории республики. В 1999 г. года была принята программа действий России и Беларуси по реализации положений договора о создании Союзного государства. В разделе о совместной деятельности спецслужб был открыто заявлен пункт по: “Совместному осуществлению мероприятий против негативного информационного воздействия на государственные органы, общественные организации и население Союзного государства, а также пресекаются любые попытки…”

Вполне вероятно, что в рамках именно этих превентивных мероприятий и были устранены Гончар и Захаренко, поскольку их деятельность напрямую могла стать источником дестабилизации внутриполитического положения режима, что осложнило бы в свою очередь объединительный процесс, который в 1999 выходил на заключительный этап, притормозившийся правда отставкой Ельцина 31 декабря 1999 г. и назначением преемником – Путина ВВ.

Между тем, зачистка внутриреспубликанского поля началась ещё с устранения белорусского криминалитета, начавшегося в 1997 г, который очевидно также мог рассматриваться как препятствие.

В 2001 году специальным Указом А. Лукашенко “Орденом почёта” был награждён Директор Службы Федеральной Безопасности РФ Патрушев. Лебедев, Директор Службы внешней разведки Российской Федерации – “Орденом Дружбы Народов”. Ни много ни мало.

Навак, Вiцебск

Надышоў час (услед за іншымі краінамі былога Саюза) ужо і ў Беларусі пачынаць арыштоўваць расейскіх шпіёнаў.

Jazep, Mensk

То не шпіёны, а прафесійныя забойцы і тэрарысты, што ёсць часткаю дзяржапарата крымінальна-тэрарыстычнае краіны, якая завецца Расея.
Там даўно ўжо няма “мафіі”, бо ўвесь дзяржапарат ўяўлае сабой вельмі шчыльна зьвязаны крымінальны клан, узброены сучаснымі тэхналёгіямі ды ўсёю моцаю палітычнае пабудовы дзяржавы. Таму забойствы апазіцыянераў і журналістаў па ўсяму СНГ, таму Лукашэнка, таму Кадыраў, таму Літвіненка, таму “самалёт Качыньскага”.

Гэта ўжо ясна для многіх вядучых палітыкаў, прымаючых рашэньні ў нашым Сьвеце, і далей доўга цягнуцца ня можа

А з тэрарыстамі – як і зь піратамі …


4 каментарыя

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Інфармацыя, безумоўна, цікавая.
    Але мяне турбуе іншае патаньне: Ці гатова беларускае грамадства да супраціву ад магчымых наступстваў гэтых з’яў у свеце?
    Адкажу сам на сваё пытанне.
    Пакуль што, безумоўна – не. І не ад таго, што у грамадстве існуе апатыя і абыякавасьць да асабістага лёсу. Справа у тым, што у самой Беларусі ёсьць спрыяньне гэтым працэсам, з боку (паводле Пазьняка) псэўда апазыцыі. Тут, вядома, ён мае рацыю. Удзел у выбарчым шоў, які легімітызуе рэжым. Больш за тое, ужо вядома, хто гатовы здаць Беларусь, напрыклад, Расеі. Гэта – Някляеў з Санікавым.
    Іншыя адчыняць браму у Беларусь Захаду, які праз праграму “Ўсходняга партнэрства” атрымае магчымасьць пранікненьня на эканамічную прастору краін – удзельнікаў гэтай праграмы.
    Пра заходні вектар здачы Беларусі сьведчыць праводзімыя Форумы УП (тут шчыруюць – С. Мацкевіч, У.Вялічка, “нацыянальны” каардынатар). Што характэрна, на гэты “Форум” не трапілі нацыянальна-арыентаваныя прадстаўнікі.
    Параводзімы цяпер 3-і Кангрэс “навой беларускай дыяспары” ў Берліне сабраў пад аднім дахам неведама якіх “лідараў” з Эўропы і ЗША. Тут за прадстаўніка нацыянальных сіл выступае прайдзісвет П.Марозаў (які акапаўся у Эстоніі) – постаць з сумніўнай рэпутацыяй. Дзеля саліднасці, для удзелу ў гэтым “грантасмокаўскім кадлячку” быў запрошаны і сп. Ханс-Георг Вік – былы шэф замежнай выведкі Нямеччыны. Там жа прысутніае і нейкая В.Карач. Ідзе падмена нацыянальна арыентаваных сіл на усіх палітычных пляцоўках.
    Чатыры гады таму была зьнішчана створаная намі Беларуская Вунія (БВ), якая сабрала прадстаўнікоў беларуска палітычнай эміграцыі Эўропы.
    Калі я звярнуўся да старшыні Рады БНР сп. І.Сурвілы і сп. В.Станкевіча (міністар унутранных спраў Рады) за дапамогай, дык атрымаў адказ ад сп.В.Станкевіча, у якім ён параіў (пры тым прасіў не абнародваць яго словы) не займацца аб’яднанем дыяспары, а працаваць у сваіх суполках.
    Не адгукнуўся на нашу прапанову ўзначаліць БВ і сп.Пазьняк. З сп. Пазьняком усё зразумела, відаць ён бачыць і слухае толькі сваё адлюстраваньне у люстэрку.
    Рада БНР спалохалася канкурэнцыі з боку беларускай палітычнай эміграцыі у Эўропе.
    Дыстанцыявалася ад нашых спраў і сп. В.Стужынская (офіс “За дэмакратыю”, Брусэль). Яна супрацоўнічае з рэжымам і мае магчымасць бесперашкодна вандраваць у Беларусь. Хаця за ёй няма ніякіх людскіх рэсурсаў, акрамя яе, тым не менш яна ня кепска пачуваецца за іншаземны кошт, а магчыма і рэжыму.

    Калі усе гэта абагульніць, дык атрымоўваецца, што ідзе татальнае знішчэньне Беларусі як нацыянальнай дзяржавы.
    Аднак, пад уплывам нашых намаганьняў, усё часцей у інфармацыйнай прасторы гучаць словы пра пабудову беларускай нацыянальнай дзяржавы.

    Я веру у тое, што беларуская нацыянальная ідэя, негледзячы на намаганьні гэтыях калябарантаў і здраднікаў, праб’ецца, як зерне, і дасьць парасткі, і апануе розумам нашых суайчыннікаў. А гэтая погань схлыне як марская хваля і сыйдзе у нібыцьце.
    Гэй, ліцьвіны, Бог нам зычыць!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы