nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Аказваецца, НАТА ўсё ж рыхтуецца бараніць Прыбалтыку ад расейскага нападу

7 снежня, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле http://cripo.com.ua/?sect_id=10&aid=105539)


У амерыканскіх дыпламатычных дэпешах, перададзеных WikiLeaks брытанскай газеце The Guardian, гаворыцца, што НАТА ў пачатку гэтага года ўключыла ў план па вайсковай абароне Польшчы пры надзвычайных абставінах яшчэ і абарону трох прыбалтыйскіх дзяржаў – Эстоніі, Латвіі і Літвы. На думку газеты, дадзены крок сьведчыць аб існаваньні рэальнай пагрозы нападу на краіны рэгіёну з боку Расеі.


Як вынікае з пасланьняў, амерыканскі й германскі паслы ў НАТА Верба Даалдар і Ульрых Брандэнбург у сярэдзіне сьнежня 2009 года паінфармавалі генеральнага сакратара альянсу Андэрса Фога Расмусэна і прадстаўнікоў прыбалтыйскіх краін аб рашэньні пашырыць дзеяньні плана Eagle Guardian («Арол-абаронца») па надзвычайнай вайсковай абароне Польшчы.

З дакументаў вынікае, што ў выпадку ўзброенага нападу ў Эстонію, Латвію і Літву будуць высунутыя 9 дывізій НАТА – з ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны і Польшчы. Пры гэтым парты ў Нямеччыне і на поўначы Польшчы павінны будуць прымаць марскую пяхоту, а таксама амерыканскія і брытанскія вайсковыя караблі.

“Генеральны сакратар НАТА Расмусэн і прадстаўнікі Эстоніі, Латвіі, Літвы «з пачуцьцём глыбокага задавальненьня» паставіліся да ініцыятывы вайскоўцаў ЗША і Нямеччыны”, – адзначалася ў тэлеграме прадстаўніка пастаяннай місіі ЗША пры НАТА Джона Хэффэрна.

Усё той жа Хэффэрн са спасылкай на Даалдара ўдакладняе ў сваім данясеньні, што прапанова па пашырэнні плана Eagle Guardian была вылучаная менавіта Нямеччынай. Канчатковае рашэньне па ўключэньні прыбалтыйскіх дзяржаў у план Eagle Guardian было прынята Вайсковым камітэтам НАТА 22 студзеня 2010 г.

Такім чынам, рашэньне распрацаваць план магчымага адказу НАТА на расейскую агрэсію было прынятае па запатрабаваньні ЗША і Нямеччыны, і яно «паклала канец спрэчкам, якія доўжыліся многія гады, аб тым, як разглядаць Расею Ўладзіміра Пуціна», – піша The Guardian.

Пры гэтым, як адзначае брытанская газета, Дзяржаўны дэпартамент ЗША асьцерагаецца, што зьяўленьне інфармацыі аб гэтай новай стратэгіі НАТА можа прывесьці да «непатрэбных ускладненьняў» у стасунках Вашынгтона з Расеяй, у асаблівасьці пасьля таго, як прэзідэнты Дзьмітрый Мядзьведзеў і Барак Абама абвясьцілі аб «перазагрузцы» двухбаковых дачыненьняў, – падкрэсьлівае BBC.


P.S.

Сёньня стала вядома (гл. http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/12/08/77098.shtml), што польскія дыпламаты выступалі супраць пашырэньня плана Eagle Guardian на краігы Балтыі…


Каментары (1)

  1. pan grot кажа:

    Сёньня стала вядома (гл. http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/12/08/77098.shtml), што польскія дыпламаты выступалі супраць пашырэньня плана Eagle Guardian на краігы Балтыі…

    Паважанае спадарства,няма дзіва,што такое атрымалася пасьля “польскага самалёту”…здрада поўная і подласьць,гідка,канечне,такое аналізаваць.польска-расейская “перезагрузка отношеній”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы