nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сумесная заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) і Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР)

21 снежня, 2010 | 10 каментарыяў

Паважанае спадарства!

Сёньня ноччу, 19-20.12.2010 г., дыктатар Лукашэнка зьдзейсьніў сваё чарговае крывавае злачынства. Супраць бяззбройнага беларускага народу былі кінутыя магутныя сілы: міліцыя, АМАП, КДБ, войска. Гэта кваліфікуецца як гвалтоўны захоп улады, бо вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя. Гвалт над народам завяршыўся крывавай бойняй, зьдзейсьненай дзякуючы правакацыі з боку рэжыму. Сіла і жорсткасьць, зь якой зьбівалі людзей, несуразмерныя зь мірным характарам дэманстрацыі пратэсту. Адзінае, чаго патрабавалі людзі – гэта каб Лукашэнка пакінуў пасаду прэзідэнта, на якую ён згубіў юрыдычнае і маральнае права. Беларускі народ усьведамляе сваё жабрацкае становішча і ня хоча болей жыць у сталым страху, жадае пераменаў. Беларусы маюць права на ўласны выбар разьвіцьця, і на плошчы яны гэта даказалі.


Затрыманыя і зьбітыя сотні людзей, а таксама большасьць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта: Уладзімір Някляеў, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч, Аляксей Міхалевіч.  Пры гэтым спадара Ўладзіміра Някляева зьбілі да непрытомнасьці й, нягледзячы на яго цяжкі стан, проста вывалаклі з рэанімацыі й вывезлі у невядомым кірунку. Яго лёс дагэтуль невядомы. Такія вось неадэкватныя паводзіны грамадзяніна Лукашэнкі, на загад якога было зьдзейсьнена гэтае злачынства, што яскрава сьведчыць аб псіхічным стане данага індывіда.

ЗБН і БМДР занепакоеныя лёсам усіх затрыманых, у тым ліку і  кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Сёньня іх жыцьцё, свабода і здароў’е залежаць ад той падтрымкі, якую мы зьдзейсьнім. Істотным на сеньняшні дзень зьўляецца недапушчэньне суду над імі. Згодна артыкулу 293, ч.1,2 КК, які ім інкрымуецца, іх могуць пазбавіць свабоды на працяглы тэрмін.

Істотным цяпер зьяўляецца таксама пытаньне: чаму Лукашэнка павёў сябе менавіта такім чынам? На наш погляд, гэта стала магчымым з-за двухсэнсоўнай  зьнешняй палітыкі як з Захаду, так і з Усходу. Міжнародная палітычная дзейнасьць з боку Захаду ў дачыненьні да дыктатуры Лукашэнкі цалкам правалілася. А вось і цынічная пазіцыя прэзідэнта Расеі, сп. Мядзьведзева, якую мы не забудзем:  “Я маю надзею, што ў выніку гэтых выбараў Беларусь будзе сучаснай дзяржавай, працягне разьвіцьцё па шляху стварэньня сучаснай дзяржавы, заснаванай на дэмакратыі і сяброўстве са сваімі суседзямі” (http://www.svaboda.org/content/article/2253743.html).

Менавіта такія паводзіны “Расеі” і “Захаду” і разьвязваюць рукі рэжыму, каб ён зьдзяйсьняў этнацыд і гэнацыд беларускай нацыі.

Таму нас ня можа ўвесьці ў зман “заклапочанасьць” з боку пэўных палітычных дзеячоў ЗША і ЭЗ лесам нашых суайчыньнікаў. Лукашэнка цудоўна ведае, што, як бы ён сябе ні паводзіў у дачыненьні да беларускага народу, міжнародная супольнасьць яму даруе. Больш за тое, праз пэўны час яму зноў дадуць мільярдныя пазыкі. Зноў пачнуць езьдзіць міністры ўсялякіх рангаў, сядуць за адзіны стол і пачнуць абмяркоўваць: адныя – як таньней набыць, іншыя – як даражэй прадаць тое, што ім не належыць, а зьяўляецца ўласнасьцю беларускага народу.

Міжнародны капітал таму і міжнародны, што ён ня мае нацыянальнасьці, палітычных поглядаў, маральных прынцыпаў, гуманнасьці. Ён імкнецца, не зважаючы на межы й інтарэсы народаў, туды, дзе ёсьць магчымасьць яго прыўмножыць.

Зьвяртаемся да міжнароднай грамадскасьці з просьбай прымусіць свае ўрады давесьці ня толькі словамі сваю прыхільнасьць дэмакратычным прынцыпам. Мы чакаем не дэкларацый, а канкрэтных захадаў супраць злачыннага рэжыму ў нашай Беларусі. І найперш дапамажыце вызваліць усіх затрыманых і спыніць судовы перасьлед над імі. Мы аддаем сабе справаздачу ў тым, што горш, чым ёсьць, беларускаму народу ня стане ад жорсткіх санкцый у дачыненьні да дыктатуры.

Зьвяртаемся да беларускага грамадства.

Суайчыньнікі, падайце свой голас салідарнасьці з тымі, хто ўчора ахвяраў сваім здароўем, а можа, і жыцьцямі, дзеля вашай будучыні. Пашана ім!

Таксама папярэджваем, што небясьпека згубы нашай ідэнтычнасьці, незалежнасьці і суверэнітэту ўсё яшчэ застаецца. У такой сітуацыі трэба разьлічваць найперш на сябе, на ўласны народ. Адступаць нам няма куды, а наперадзе ў нас Вялікая Будучыня нашай беларуска-літвінскай нацыі!


Ад імя Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху

Яўген Мурашка.

Ад імя Зьвязу Беларусаў Нямеччыны

Галіна Арцёменка

20.12.2010 г., Нямеччына.


10 каментарыяў

  1. Xyi кажа:

    Тут быў недарэчны каментар нейкага “kazla i pidarasa”.

  2. беларус кажа:

    Беларускiм i мiжнародным арганiзацыям трэба найхутчэй iнiцыяваць узбуджэньне мiжнародным трыбуналам крымiнальнай справы, альбо краiнай маючай унiверсальную крымiнальную юрысдыкцыю. I няхай тады Медведзеў цi Пуцiн маюць справы з мiжнароднымi зланчынцамi, калi канечне захочуць. У дадатак прысабачыць яшчэ i факты з iхнага жа чатырохсерыйнага серыяла. Хопiць з iмi цацкацца. Лiстуйце ўсiм каму магчыма i заклiкайце тое неадкладна зрабiць.

  3. Яўген Мурашка кажа:

    Паважаннае, спадарства.
    Гэтая наша Заява была напісана 20-га снежня і у той жа дзень некірfвана на:
    Народную волю, Нашу Ніву, Белапан, Эўрамост, Хартыю97, сайт АГП. Нямецкую хвалю, радыё Рацыя, БАЖ, радыё Свабода і шмат яшчэ y каторыя выдавецтва.
    Аднак, мы не пабачылі гэтай Заявы, ні на адным, з пералічанных выдавецтваў як і няма ад іх ніякіх тлумачэньняў.
    Ніжэй, мы даем узор зьместа ліста, накіраваннага на адраc кіраўніка радыё Свабода, без усялкай надзеі атрымаць ад яго тлумачэньні.

    “Кіраўніку беларускага эўрапейскага радыё Свабода, Сп.А.Лукашуку
    На Ваша імя 20 і 21 снежня 2010 года, і яшчэ 11 радактарам вашага радыё, пералічваю па прозьвішчах:
    А.Лукашук, Максімук Ян, Ціхановіч Алена, Дракахруст Юрась, Абламейка Сяргей, Радкевіч Алена, Навумчык Сяргей, Шупа Сяргей, Бушлакоў Юрась.
    быў накіраваны ліст наступнага зьместу:

    “Паважаны, Сп.радактар.
    Дасылаем Вам заяву, с просьбай яе абнародаваць.
    На наш погляд яна актуяльна і мае грамадскае значэньне.
    Просьба паведаміць нам аб магчымасьці яе разьмяшчэньня на сайце ці у у эфіры.
    З павагай.
    Я.Мурашка”

    Аднак ніякай адказу на наш ліст ніхто, з пералічанных асоб не даслаў.
    Не атрымалі мы тлумачэньняў і ад Вас, як кіраўніка офісу.
    Якім прынцыпамі кіруецеся, асабіста Вы і на які маральны, ці юрыдычны падмурак,
    абпіраецца праца вашага філіяла.
    Чаму у час , калі уся сусветная і беларуская грамадскасьць, паўстала на абарону гвалтоўна рэпрасаванных патрыётаў нашай Бацькаўшчыны, Вы лішылі нас магчымасьці падаць і наш голас салідарнасьці?
    Калі у Вас есьць хоць кропля сумленнасці ці гонару, Вы адкажыце на гэтая пытаньне.
    У іншым выпадку, Вы будзеце разглядацца як баязьлівец, ці памагаты пэўных структур, ці людзей.
    Я.Мурашка
    22.12.10г.

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Дадатак да ліста А.Лукашуку

    “Хацеў бы дадаць.
    Тое, што Вы негатыўна адносіцеся да мяне і Сп.Арцёменкі, дык гэта мы перажывем.
    Галоўнае тое, што Вы пазбавілі яшчэ аднаго голаса падтрымкі тым, каму гэтая падтрымка так сёньня неабходна. А гэта ужо кваліфікуецца зусім інакш, гэта ужо саудзел у злачынстве.”

  5. Яўген Мурашка кажа:

    Спадарства, вось сьведчаньні правакацыі
    «Змяшаліся і супрацоўнікі, і мітынгуючыя»
    8 каментароў НШ | 17:25, 22 снежня 2010
    «На ўмовах строгай канфідэнцыйнасці я атрымала запіс перамоваў па рацыі з пл. Незалежнасці падчас масавай мірнай акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, — піша блогер zmagarka. На запісе чуваць дыялог. Тое, што на фоне гучаць кавалкі прамовы Рымашэўскага і абмеркаванні адпаведных дзеянняў супрацоўнікаў спецназу, дае падставы меркаваць, што запіс быў зроблены падчас першых правакацый ля дзвярэй Дома ўрада: за некалькі хвілінаў перад тым з’явіўся першы шэраг АМАПа.

    На 5:40 хвіліне выразна чуваць, як адзін суразмоўца пытае: «Опять стёкла бить?» Другі адказвае: «Там уже нечего бить». «На ступеньках перед дверями стоят, да? Толпа?», — запытваецца першы. «Да, тут смешались уже и… сотрудники, и митингующие…» — адказвае другі.
    http://nn.by/?c=ar&i=47948

  6. Паважанае спадарства, паважаныя родзічы, паважаныя адвакаты! Калі ласка, будзьце вельмі уважлівымі да затрыманых, асабліва тых хто знаходзіцца ў КДБ: вы бачыце што ў інтарнэце маецца вельмі шмат фактаў па падзеях на плошчы. Усе выкладзеныя факты сведчаць, што гэта былі правакацыі спецслужбаў (2, адна з групай Некляева, другая – пры разбіванне вокнаў). Факты дакладныя. Гэта была спецаперацыя КДБ. Дык задайце сабе пытанне: а чаму КДБ вядзе следства? Яны што, самі сябе будуць абвіначваць, ці пад суд аддаваць? Яны ж віноўнікі і яны ж –следчыя. Што можа чакаць вашых блізкіх і падапечных, нашых герояў? Не разлічвайце на іх літасць . Падавайце іск супраць КДБ ў пракуратуру, дабівайцеся перадачы справы ў міліцыю ці пракуратуру, звяртайцеся ў ААН, АБСЕ, НАТА, ЗША. Гэта ж абсурдна даверыць ваўку ягнят лічыць. У гэтай сітуацыі вашых родных і блізкіх чакае бязмежжа. Рабіце гэта імкліва.

  7. Чытайце выступ Жырыноўскага: http://www.svaboda.org/content/article/2256418.html
    І вось гэтую паштоўку дайшоўшую да нас. Не ведаем хто даслаў. Але прачытаць не грэх.

    Каментар:

    Дакладна так сп. Жырыноўскі. У нас ужо ёсць урад даверу за які прагаласавала амаль 70% насельніцтва. І свой выбар народ пацвердзіў на плошчы, якая заліта крывёю беларусаў. Лукашэнка ніхто, гражданін з крымінальным багажом. У Беларусі адбыўся крывавы захоп улады. Ўсе факты па захопу улады змешчаны ў інтарнэце. Сёння ужо ЕЗ заявіў аб сваіх заляцаннях да крывавага дыктатара. Правядзіце перамовы з ЕЗ і ЗША і прыміце усе разам рашэнне аб адхіленні гэтага чалавека ад улады. Перадайце гэтым разумнікам, што беларусы гэта партызаны і калі хоць хто-небудзь працягне дапамогу крываваму дыктатару, у паветра ўзляцяць усе камунікацыі і нафта-газа провады, бо з-за гэтых нафта-газа провадаў і камунікацый мы жывем рабамі Лукашэнкі. А мы так жыць не жадаем. Баста. Гульні скончыліся.

    Нацыянальная служба бяспекі Беларусі.

  8. Паважанае спадарства!

    Мы, беларуская грамадкасць, просім вас з ўсёй сур’ёзнасцьцю і адказнасцьцю паставіцца да гэтага пісьма.
    У Беларусі павінны былі адбыцца выбары прэзідэнта. Аднак, выбараў не адбылося, а адбыўся гвалтоўны захоп улады з боку грамадзяніна РБ Лукашэнкі і яго каманды шляхам фальсіфікацыі вынікаў галасавання і прымяненьня узброеннай вайсковай сілы.
    Лукашэнка ведаў пра фальсіфікацыю выбараў і зараней падрыхтаваўся для правакацый і падаўлення пратэсту народа супраць захопу улады. На плошчы адбылося брутальнае збіццё народа. З боку незгодных з вынікамі галасання не было ніякіх беспарадкаў. Былі толькі законныя патрабаванні пайсці ў адстаўку і пакінуць пасаду.
    Беларусы – гэта вельмі адукаваная нацыя і мы добра усведамляем, чым для нас пагражае дальнейшае знаходжанне Лукашэнка пры ўладзе. Беларуская нацыя не мае ніякіх магчымасцей развівацца і рухацца да прагрэсу. Лукашэнка ператварыў нас у сваіх рабоў, што вядзе нас да жабрацтва і дэстабілізацыі ў рэгіёне.
    У традыцыях і народнай маралі беларускага народа няма экстрэмізму ў вырашэнні спрэчных пытанняў. Але гэта не азначае, што мы не ўсвядамляем таго, што мы маем на сваёй тэрыторыі вельмі сур’ёзныя рычагі прымусіць палітыкаў улічваць волю і правы беларускага народа. Калі ласка, сваімі рашэннямі, дзеяннямі і словамі не падштурхоўвайце нас да радыкальных мераў. Абставіны, эмоцыі і страх ў грамадстве накаліліся да скрайніх межаў. Мы ледзьве сябе стрымліваем ў прававых рамках. Не заганяйце нас у безвыходнае становішча, калі над чалавекам верх бяруць не здаровы сэнс, а некантралюемыя эмоцыі. Наша патрабаванне адно – адхіленне грамадзяніна Лукашэнку ад улады. У нас ужо выбрана законная улада – 9 былых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. За іх падпісалася больш 1 млн. чалавек, маючых выбарчае права, прагаласавала каля 70% адсодкаў насельніцтва і каля 50 тысяч чалавек на плошчы аб’явіла іх Урадам народнага даверу. Гэта ёсць воля народа і з ёй нельга не лічыцца.

    Беларусы, прапануем вам прачытаць гэты тэкст, даць свае прапановы па сэнсу і выказаць згоду на перадачу гэтай заявы камісарам ЕЗ, у Дзярждуму Расеі для вырашэння пытання. Калі не будзе пазытыўных прапаноў, то гэты тэкст мы будзем дасылаць у пададзеным выглядзе.

  9. Margarita кажа:

    Некаторыя прапановы да тэксту:
    Наконт быўшых кандыдатаў – на момант iх зняволення яны былi кандыдатамi i вынiк выбараў не быу афицыйна абъяўлены.

    … шляхам беспрэцэдентнага адмiнiстрацыйкага цiску, прымусовага датэрмiновага галасавання, манiпуляцый з сецiвам, запалохвання адбылася фальсiфiкацыя вынікаў галасавання, асля якога была прыменена узброеная вайсковая сілa супраць мiрных грамадзян..

  10. Ірына Варабей кажа:

    …на момант iх зняволення яны былi кандыдатамi i вынiк выбараў не быу афицыйна абъяўлены…
    …………..
    Яны і пасьля абвешчаньня “вынікаў” не перасталі быць кандыдатамі. Бо вынікі – сфальшаваныя. А дэ-юрэ выбары ня скончаныя, бо мусіць адбыцца другі тур.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы