nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Інфармацыйнае паведамленьне рэдакцыі

22 снежня, 2010 | 2 каментарыя

Шаноўныя сябры і прыхільнікі. У гэтыя дні мы нікуды ня зьніклі і не адпачываем. Мы зьбіраем і рыхтуем серыю аналітычных матэрыялаў, прысьвечаных падзеям вакол апошняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. “Над Беларусьсю ня проста крук праляцеў, а цэлая іх зграя” (сталыя чытачы сайта ведаюць, што значыць гэты сімвалічны выраз). Ужо і папрэдняя назва ёсьць: “19 сьнежня: Крывавая Нядзеля – апафеоз шматгадовай здрады беларускай дэмакратыі з боку “Захаду”, хлусьні ды застрашваньня з боку рэжыму і скрадзеных ім выбараў”.

Нашы чытачы напэўна ведаюць, што рэдакцыя працуе без бюджэту – уласныя грошы і час на сайт аддаюць тыя 2 – 3 чалавекі, якія пасьля асноўнай працы ды сямейных абавязкаў могуць дазволіць сабе яшчэ нешта зрабіць і для рэдакцыі. У сувязі з гэтым па аператыўнасьці выкладаньня грамадска-палітычных навін мы ня можам канкураваць ні са “Свабодай”, ні з “Нашай Нівай”. Затое ў нас ёсьць іншая стратэгічная перавага – мы не залежым ад ніякіх фундатараў, а таму ў сваёй рэдакцыйнай палітыцы арыентуемся толькі на аб’ектыўныя інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу. Яшчэ адна наша стратэгічная перавага ў тым, што мы, як сайт ідэалагічны, даем такія аналіз ды прагноз, на якія ў беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы больш ніхто ня здатны. Запэўніваем, што і на гэты раз нам будзе што сказаць. Акрамя таго, некаторыя з нас былі непасрэднымі сьведкамі гістарычных падзей Крывавай Нядзелі, пасьля якой мы жывем у Новай Беларусі. Мы сочым таксама за асьвятленьнем у “незалежных” СМІ таго, што адбылося. Таму і ў плане фактаў тое-сёе дапоўнім.

Просім вас пачакаць яшчэ некалькі дзён, пакуль пачнуць выстаўляцца матэрыялы з нашым аналізам падзей вакол Крывавай Нядзелі.

2 каментарыя

  1. pan grot кажа:

    Вельмі паважаны спадар Алесь,я вельмі дзякую,ўдзячны Вам за такое інфармацыйнае поле!Дай Вам Бог здароўя і лепшага на ўсе часы!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!

  2. Adash кажа:

    Паважаная рэдакцыя!
    Шчыра зычу плёну вашае каштоўнае працы!
    Паведамляю вам спасылку (на ўсялякі выпадак, бо, можа, вы ўжо яе й ведаеце) на публікацыю, ў якой, на мае глузды, даецца адэкватная ацэнка падзеяў апошняга часу ў нашым Краю, і слушныя меркаваньні на будучае:

    «Другі падпал райхстагу» (Зянон ПАЗЬНЯК, 07 студзеня 2011 г.)
    Апублікаванае (~11.01.2011) http://www.bel-ruh.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/00–20110110–02

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы