nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЗВАРОТ да беларускай грамадскасці

23 снежня, 2010 | 8 каментарыяў

Арганізацыйны Камітэт Беларускай Партыі  Свабоды (АК БПС), арганізацыя  “Самаабарона”, экалагічнае аб’яднанне “Зялёны Гай”, арганізацыя “Поўнач”, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) заклікаюць беларускую грамадскасць да нацыянальнага прымірэння і пошуку  кансалідацыі перад выклікам часу.


Мы, сілы Народнай апазіцыі, ствараем Рух Нацыянальнага Прагрэсу і заклікаем да дыялогу ўсе зацікаўленыя бакі.

Беларуская Дзяржава мае патрэбу ў новай цэнтралізаванай структуры, якая прапануе шлях незалежнасці, прагрэсу і дэмакратычных пераўтварэнняў. Сёння з’явілася тэндэнцыя выхаду Краіны з каланіяльнай прасторы, якая абумоўлена ростам нацыянальнай самасвядомасці. Прэзідэнцкія выбары 2010 г. паказалі, што беларусы даражаць незалежнасцю сваёй  дзяржавы. Грамадзяне гаварылі ў эфіры, што бачаць будучыню нашай Бацькаўшчыны як “другой Швейцарыі”.

Галасуючы за А.Лукашэнку і за іншых кандыдатаў, грамадзяне Беларусі падтрымлівалі суверэнітэт, стабільнасць, прагрэс і працяг дэмакратызацыі. Гэта вялікі крок наперад, якім можна ганарыцца кожнаму жыхару Беларусі.

Рух Нацыянальнага Прагрэсу бачыць відавочныя падставы для эканамічнага росту. Базавай часткай нашай праграмы зьяўляецца Балта-Чарнаморская кааперацыя. Балта-Чарнаморскі эканамічны вектар будзе адэкватным адказам шантажу Ўсходу і скептыкам на Захадзе.

Жорсткі вонкавы ціск з боку расейскіх колаў не дае нам  права рабіць акцэнт толькі на барацьбе паміж уладай і апазіцыяй. Дылема супрацьстаяння карысная толькі для палітычных маніпулятараў і агентуры, якія ня маюць волі адмовіцца ад падтрымкі замежных дзяржаў і пачаць пошук выйсця  Краіны з крызісу супрацьстаяння. Аб’яднаўчай ідэяй павінен стаць нацыянальны прагрэс. Галоўныя ўмовы нацыянальнага развіцця сучаснай Беларусі – гэта лагістычны патэнцыял дзяржавы, пошук і ўкараненне інавацый, узаемавыгаднае партнёрства з прадстаўнікамі Балта-Чарнаморскіх краін.

Для прыцягнення нацыянальнай эліты да дыялогу патрабуецца ад улады спыніць уціск беларускай мовы, гісторыі і культуры, гвалтоўную русіфікацыю, а таксама распачаць  народную прыватызацыю для беларусаў. Як паказвае сусьветны досвед і досвед суседзяў, уласны народ – самы надзейны інвестар,  лепшы за любую замежную кампанію.

Трагічныя падзеі 19 – 20 снежня 2010 года паказалі, што верагоднасць “кыргызкага сцэнару” з перспектывай хаосу і злачыннай гульні варожых вонкавых і унутраных сіл існуе. Напярэдадні прэзідэнцкіх  выбараў на нарадзе патрыятычных сіл  ў Кіеве было прынята рашэнне, што ў  сітуацыі пагрозы дзяржаўнасці няма мажлівасці для радыкальнага вулічнага пратэсту. Была бачнай яўная актыўнасць расейскага ФСБ  ў арганізацыі правакацыйнага сцэнару, а таксама падтрымка Масквой некаторых кандыдатаў у прэзідэнты з мэтаю дэстабілізацыі.

Лідэрам афіцыйнай апазіцыі варта зразумець, што сёння не існуе магчымасці для рэвалюцыі. У адрозненне ад кандыдатаў, якія літаральна за суткі дыяметральна змянілі сваю пазіцыю, наша бачанне было паслядоўным, нязменным і цвёрдым! Ня можа быць пераможцаў ва ўнутраным процістаянні! Або пераможа ўся нацыя, або ўся нацыя прайграе.

Мы асуджаем зачыншчыкаў, якія справакавалі напад на Дом Ураду, чым выклікалі беспадстаўна жорсткія рэпрэсіі уладаў да нявінных грамадзянаў.

Мы звяртаемся з просьбай да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь праявіць гуманізм да апанентаў. Вызваленне да Новага 2011 года усіх затрыманых і асуджаных пасля акцыі 19 – 20 снежня 2010 г. было б праявай мудрасці і шляхетнасці кіраўнікоў дзяржавы. Гэты высакародны палітычны акт стане моцным крокам  пераадолення расколу і руху да нацыянальнай кансалідацыі.


22.12.2010 г

Кіраўнік АК БПС – Сяргей Высоцкі

Кіраўнік арганізацыі “Самаабарона” – Генадзь Дранковіч

Старшыня праўлення экалагічнага аб’яднання Зялёны Гай” – Юры Паўлаў

Кіраўнік арганізацыі “Поўнач” – Уладзімір Паветкін

Дэкан Менскай царкоўнай акругі БАПЦ, пратаярэй – айцец Леанід Акаловіч

Тэл.: +375 296523295; +375293352494

mikolabambiza@gmail.com

8 каментарыяў

  1. Патриарх Кирилл поздравил Лукашенко с победой 41

    Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл поздравил Александра Лукашенко с переизбранием на пост Президента Беларуси, сообщает БелТА.
    “Сердечно поздравляю Вас с победой на выборах Президента Республики Беларусь. Занимая высший государственный пост в минувшие годы, Вы искренне служили стране и ее гражданам. Результаты прошедших выборов показали уровень народного доверия к Вам”, – говорится в размещенном на официальном сайте Московского патриархата послании Предстоятеля Русской православной церкви Президенту Беларуси.

    Патриарх Кирилл отмечает, что в Беларуси создана система церковно-государственного партнерства, охватывающая разные области жизни, она вобрала в себя лучшие примеры европейского опыта с учетом специфики белорусского общества. Святейший Патриарх выразил надежду на то, что Беларусь будет неизменно следовать по пути развития братских отношений с Россией, а также с другими исторически и духовно близкими странами.

    Глава РПЦ пожелал Президенту Беларуси мира, крепкого здоровья и сил в трудах на благо Отечества.
    http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=73550&newsPage=0

    Людзі, як вы лічыце: ці дапушчальна царкве рабіць такія заявы пасля крывавага пабоішча. Божа, ці не ёсць гэта сама сатана, якая адзела расу? Сатана з сатаной маюць нейкую змову, п’юць кроў з беларусаў. Людзі, не хадзіце ў гэтую царкву. Там дзе сатана сядзіць вельмі небяспечнае месца. Будуем сваю автакафельную царквую. Анафеме патрэбна аддаць.

  2. Margarita кажа:

    Когда в сентябре прошлого года патриарх Московский и всея Руси Кирилл посетил Белоруссию, Александр Лукашенко заверил его – «это ваша Беларусь»

    inosmi.ru

  3. Siarhiej кажа:

    Які наіўны зварот!
    Авечкі звяртаюцца да бандытаў каб яны іх ня рэзалі.

  4. читатель кажа:

    Какое-то левое заявление….неужели и с Высоцким поработали? Сяржук, относительно участия ФСБ всё верно, только вы не разобрались до конца в ситуации, Лукашенко лично принимал участие в этих сценариях. Костусёву точно также мозги промыли

  5. Siarhiej кажа:

    Здаецца, мы маем канфлікт двух народаў: эўрапейцы-беларусы і саўкі-расейцы.

  6. pan grot кажа:

    Я вывеў гэты зварот на адмысловы сайт… (алесь, прабачце, але для “элахтарата” хоць нешта), але было вельмі моцнае лука-цемрашальства… пена праз край. дзякуй!

  7. Доктор с Гродно кажа:

    Мягко говоря, “зварот” подписан неизвестными людьми (за исключением Высоцкого). Где Правы Альянс,где Гонар ? Надо создать действительно крепкое единое движение

  8. Замежны Назіральнік кажа:

    Заява дэманструе відавочны раскол у беларускім грамадстве, які часам быў прыхаваны. Гэта стары раскол паміж шляхецка-літвінскай плыняй, прадстаўленай Высоцкім і патрыётамі, з аднаго боку, і сялянска-беларускай з другога, раней ці пазней мусіў праявіцца.
    Шляхта – заўсёды за Бацькаўшчыну, за незалежнасць. Калі патрэбна – будуць ваяваць. І за Дзяржаву – пераступяць праз усё: правы чалавека, дабрабыт нізоў…
    Сялянска-беларускай плыні – абыякава, пад аховай якога меча існаваць – маскоўскага, эўрапейскага, мусульманскага… Сялянская традыцыя – наадварот – каб без кіраўніцтва, без гаспадара, без папоў: каб есці і піць, і баляваць, і к чорту Вашыя высокія ідэалы.
    Беларуская інтэлігенцыя войкае пра зверствы рэжыму, што праўда.
    Але ж ужо і не прыгадваецца ні пра работу ФСБ з Саннікавым і Некляевым, ні пра візіты ў Крэмль, ні пра расейскія грошы. І дзейсна, калі цябе збілі, то даруецца і здрада Радзіме.
    Наперад, беларусы, стройнымі шыхтамі у расейскую губернію разам з такімі кандыдатамі ў прэзідэнты!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы