nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЗША і Еўразьвяз: Выбары – крок назад

23 снежня, 2010 | 6 каментарыяў


Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан і высокая прадстаўніца Еўразьвязу Кэтрын Эштан (гл. фота) выступілі з сумеснай заявай аб сітуацыі пасьля выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь. Мы вырашылі прадубляваць тэкст гэтай заявы (http://belarusian.minsk.usembassy.gov/clinton_ashton122310.html) і на нашым сайце па прычыне яго палітычнай важнасьці.


1.

“Злучаныя Штаты Амерыкі й Еўрапейскі Зьвяз яшчэ раз заклікаюць да неадкладнага вызваленьня ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты і больш за 600 дэманстрантаў, затрыманых пасьля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем ўсялякія праявы гвалту, у асаблівасьці непрапарцыйнае выкарыстаньне сілы ў дачыненьні да кандыдатаў у прэзідэнты, палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ды журналістаў. І выбары, і падзеі, якія адбыліся за імі, зьяўляюцца крокам назад у развіцьці дэмакратычнага кіраваньня і павагі правоў чалавека ў Беларусі, што выклікае шкадаваньне. Беларускі народ заслугоўвае лепшага.

Еўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты Амерыкі адзначаюць сур’ёзныя праблемы ў выбарчым працэсе і падліку галасоў, што было адлюстравана ў справаздачы місіі назіральнікаў ад АБСЕ, і настойліва заклікаюць урад Беларусі да выкананьня ўзятых на сябе абавязальніцтваў у рамках АБСЕ па істотным рэфармаваньні выбарчага працэсу. Ураду Беларусі таксама неабходна зрабіць крокі па забесьпячэньні поля дзейнасьці для палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і незалежных журналістаў.

Павага дэмакратыі й правоў чалавека па-ранейшаму займаюць цэнтральнае месца ў пытаньні паляпшэньня адносін Беларусі са Злучанымі Штатамі Амерыкі ды Еўрапейскім Зьвязам. Бяз значнага прагрэсу ў гэтых галінах не адбудзецца паляпшэньня адносінаў. Менавіта ў такім кантэксьце мы будзем ацэньваць дзеяньні ўраду Беларусі па вырашэньні сітуацыі, якая склалася, і прымаць пад увагу развіцьцё падзей пры разглядзе нашых дачыненьняў зь Беларусьсю. Еўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты маюць намер працягваць падтрымку і ўзаемадзеяньне з народам Беларусі й прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці”.

(канец заявы)


2.

Да варыянта гэтага тэкста, выстаўленага на сайце радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2257122.html), сярод іншых былі наступныя каментары:

Міхал, Краіна літвінаў

“Усе як быццам бы добра, правільна, крыху пазнавата. Але так і няма таго аднаго радка, якога асабіста я чакаю 16 год. Ну напрыклад так: “ЗША і ЭЗ патрабуюць ад кіраўніцтва Расеі, у зьвязку з жахлівымі падзеямі 19 сьнежня, якія яскрава сьведчаць пра нежаданьне спадара Лукашенкі рабіць дэмакратычныя перабудовы ў Беларусі – спыніць усялякую адкрытую і прыхаваную палітычную, фінансавую і эканамічную падтрымку дыктатуры на Беларусі кіруемай А. Лукашенка”. А галоўнае – дамагацца гэтага ад Масквы”.

Небезразлично, Минск

“Хватит все говорить. Должен быть международный суд. Расследуйте происшедшее”.

Partyzan

“Калі яны ўжо зразумеюць, што лукашэнкаўская Беларусь нікуды не крочыць без загаду Крамля?”


3.

Ад рэдакцыі:

З гэтай заявай і каментарамі можна цалкам пагадзіцца.

Але ў чарговы раз хочам папярэдзіць нашых чытачоў, што прадстаўнікі Захаду зусім інакш разумеюць такія паняцьці як “дэмакратычнае кіраваньне”, “правы чалавека”, “беларускі народ”, “народ Беларусі”, “грамадзянская супольнасьць”. Гэтыя паняцьці ў іхным разуменьні не адпавядаюць таму, што мы маем на ўвазе, калі кажам пра сапраўдную дэмакратыю, беларускі народ, нацыянальныя інтарэсы, нацыянальную эліту.

Таму давайце ня будзем сьпяшаць асабліва радавацца…

Акрамя таго, гэтая і падобныя да яе заявы заходнікаў зьяўляюцца аднім з галоўных сенсацыйных вынікаў адбылах выбараў, бо літаральна ўсе заходнія палітолагі й палітыкі напярэдадні іх заяўлялі пра сваю абсалютную ўпэўненасьць у нечым супрацьлеглым – ва ўпэўненай перамозе Лукашэнкі.

А цяпер яны вымушаны трымаць добрую міна пры кепскай гульні і рабыць выгляд быццам у правале “апошняга дыктатара Еўропы” ёсьць й іх нейкая заслуга…

Прымазацца да посьпеху – гэта, як гаворыцца, класіка.


6 каментарыяў

  1. Franciszak кажа:

    Рэдакцыя вельмі трапна адзначана, што ў заяўнікоў рознае разуменне паняццяў.
    Для іх той “дэмакрат, хто ім служыць, а не стаіць цьвёрда ў абароне інтарэсаў свайго народу.
    Для іх добрыя стасункі з маскалямі куды важнейшыя за лёс Беларусі!!! Аб гэтым ніколі ні трэба
    забывацца. Вельмі прыемна што з”явіўся новы Рух, гэта значыць што ёсьць яшчэ сапраўдныя патрыёты, для каго лёс краіны вышэй уласных карыслівых інтарэсаў. Гэта да папярэдняга артыкула Поспехаў Вам ПАТРЫЁТЫ!!!

  2. Franciszak кажа:

    Пытанне да рэдакцыі. Чаму заўсёды публікуеце мой email?

  3. Franciszak кажа:

    Пасьля камэнтару заўсёды застаецца мой емэйл, хаця гэтага быць не павінна.

  4. Сп. Franciszak, я ў Нямеччыне ніякага вашага эмэйла не бачу.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы