nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Баязьлівасьць і хлусьня – вялікія грахі”

26 снежня, 2010 | 5 каментарыяў

Цікавую заяву, якая можа служыць сімвалам лукашысцкіх часоў, а таксама псіхічнай дылемы людзей, якія падпадаюць пад рэпрэсіі, зрабіў расейскі фотакарэспандэнт з Санкт-Пецярбургу Аляксандар Астаф’еў. Пасьля трохдзённай адсідкі ў сувязі з падзеямі Крывавай Нядзелі яго выпусьцілі на волю. Пазьней Астаф’еў нечакана напісаў… пакаянны ліст да беларусаў, які быў выстаўлены на сайце “Беларускі партызан” (гл. http://belaruspartizan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=73695&newsPage=0). Падаем гэтую заяву ў перакладзе рэдакцыі радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2259522.html).

Рэдакцыя.



“Свабодныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

Ад усяго сэрца прашу вас прыняць маё пакаяньне.

Я не схлусіў у доме ісьціны, але ў адзін цяжкі для мяне момант — які апынуўся мне не пад сілу — я зрабіў грэх.

Я збаяўся і змушаны быў сказаць тое, што я сказаў пад відэазапіс супрацоўнікам МУС, а баязьлівасць — адзін з найцяжэйшых грахоў.

Мяне неаднаразова дапытвалі розныя людзі ў цывільным, і ў нейкі момант мне далі зразумець, што МУС чытае ўсе мае SМS-паведамленьні й жадае прачытаць па магчымасьці ўсё, што ў мяне ёсьць на тэлефоне — гэта азначала б, што яны даведаюцца пра ўсе мае кантакты ў Беларусі.

На шчасьце, акумулятар сеў, што азначала толькі некаторую адтэрміноўку ў часе. І я зразумеў, што не вытрымаю сур’ёзных допытаў — я б заблытаўся ў хлусьні, і яны ў выніку выцягнулі б з мяне ўсё аб трэціх асобах у Беларусі, зь кім я меў кантакты. Гэта магло прывесьці да пагаршэньня становішча ўжо арыштаваных, а таксама да арыштаў тых, хто застаўся на волі. І я збаяўся — збаяўся, што не змагу ім процістаяць. Больш за тое, я выразна гэта ўсьведамляю, — я ня змог бы схаваць ад іх нічога, калі б яны гэтага пажадалі. Яны выявіліся мацнейшымі за мяне.

Таму, пасьля чарговай “гутаркі”, калі мне прапанавалі заявіць пад відэазапіс пра раней ужо мною абвешчаную галадоўку і даць адначасова камэнтар пра падзеі 19 сьнежня ў Менску, сьведкам якіх я зьяўляюся, я пагадзіўся.

Я пагадзіўся, разумеючы, што мне прыйдзецца хлусіць аб падзеях, інакш яны выцягнуць з мяне праўду аб людзях.

Я сказаў прыкладна наступнае:

— АМАП дзейнічаў прафэсійна.

— У цэлым аперацыя на плошчы была арганізаваная гуманна.

Кажучы, што АМАП дзейнічаў прафэсійна, я меў на ўвазе, што іх прафэсія — Ланцуговыя Сабакі, і ў гэтым сэнсе яны дзейнічалі на залімітавым узроўні прафэсіяналізму.

Ацэньваючы ў цэлым аперацыю на плошчы, як гуманную, я меў на ўвазе, што ў дадзенай сытуацыі МУС магло адкрыць агонь па прысутных і лёгка апраўдацца, ахарактарызаваўшы тое, што адбылося, як спробу дзяржаўнага перавароту, але абмежавалася масавымі арыштамі.

Таксама я ганебна агульна апісаў астатняе, што бачыў. Я сказаў, што некаторыя супрацоўнікі АМАПу дзейнічалі вельмі жорстка. А павінен я быў сказаць, што асобныя прадстаўнікі МУС паводзілі сябе па-рознаму — хто па-зверску, а хто па-скоцку, што, зрэшты, не выключае верагоднасьці, што сярод супрацоўнікаў МУС былі і тыя “хто не страляў”. Калі такія былі — дзякую ім за тое, што яны змаглі захаваць свой чалавечы твар у гэтым брудзе, і заклікаю неадкладна падаваць у адстаўку — чыстым людзям няма месца ў такой клаацы.

Верагодна, я нагаварыў там нечага яшчэ, што не запомніў у той момант памутненьня сьвядомасьці.

Я ведаў, што МУС РБ мае намер паказаць гэты відэазапіс па цэнтральным тэлебачаньні Беларусі. І я разумею, што я гэтым нарабіў. І ня маю права апраўдвацца.

Адзінае што мне застаецца — пакаяньне”.


26. 12. 2010 г.
Аляксандр Астаф’еў


P.S. : “Як толькі я апынуўся ў Пецярбургу, я выбачыўся ў радыёэфіры за гэтае “інтэрвію”, але я ўсьвядоміў, што выбачыцца можна толькі за памылку. Такі ж учынак — не памылка. Гэта – грэх. І грэх найцяжэйшы”.


5 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    КамэнтарыІмя:: Яўген Мурашка
    26.12.2010 17:21 АдказацьСпадар, Ляксандр.
    Вам не у чым каяцца. Вы мужны і сумленны чалавек.
    Ні у кожнага хопіць мужнасьці прызнацца у сваёй слабасьці.
    Смеласьць у тым і палягае, што хапіла мужнасьці прызнаць і асэнсаваць свой учынак.
    Многія нашы замагары за будучыню нашай Бацькаўшчяны, не здолелі зрабіць, тое што зрабілі Вы.
    Таму, супакойцеся, Вам не у чым перад намі каяцца.
    Вы мужны і сьмелы чалавек.
    Я б пайшоў з Вамі, у выведку.
    З павагай.
    ——————————————————————————–
    Імя:: diash Горад:: Visaginas,Litva
    26.12.2010 17:38 АдказацьСогласна с Евгением, Александр, – вы мужественный человек, что сознались. Не каждому это дано
    ——————————————————————————–
    Імя:: Ирина Горад:: Минск
    26.12.2010 18:20 АдказацьАлександр – что случилось, то случилось… И не дай Бог никому оказаться на Вашем месте, или на месте Некляева, Санникова, Романчука, Кастусева…. Не в чем никому из вас каяться!.. Вы делали что могли и как могли… А против этой страшной репрессивной машины… Ведь те, кто творит этот беспредел, вообще не ведают ни о каком покаянии, потому и грех этот на душу брать не боятся… Они ведь неспроста затеяли это кровавое воскресенье в сатанинский лунный день, еще и в канун лунного затмения – понятно, на помощь каких сил они рассчитывали… А теперь все это выливается в маниакально-репрессивный психоз. И до какой же степени надо опуститься, чтобы так назязчиво урвав все-таки власть при помощи “наперсточников” из ЦИКа, теперь так осатанело преследовать Халип, безобидного Усса… Вот ведь кто каяться должен – но не дождемся… А на Вас, как и на остальных, кто поступал по совести и чести – НЕТ ГРЕХА И НЕ В ЧЕМ ВАМ КАЯТЬСЯ!.. И ДА ПОМОЖЕТ ВАМ ВСЕМ БОГ!..

    ——————————————————————————–
    Імя:: Стас Горад:: Гомель
    26.12.2010 18:48 АдказацьГэта ужо не аутарытарызм,гэта фашызм у чыстым выглядзе.Лукашня паказвае свой сапраудны твар. Мая прапанова да апазыцыi сення трэба патрабаваць ад Еуропы скасавання права Беларусi на правядзенне Чэмпiянау Свету па хакеi у Менску у 2014 годзе. Гэтага Гiтлера са Шклова пара ставiць на яго сапрауднае месца. Адказаць
    ——————————————————————————–
    Імя:: Андрей Горад:: Гродно
    26.12.2010 19:04 АдказацьСовершенно верно байкот ЧМ по хоккею 2014.А насчет греха.Медведев,поп-КГБист Гундяев куда больший грех взяли,признав диктатора.
    Гэта каментары з сайта Свабоды.
    Ліст сп. Астаф’ева кажа аб гестапаўскіх метадах нашай сістэмы.
    Шантаж, запалохваньне, зьдзекі.
    На фашысыцкі тэрор – народным супрацівам.

  2. рыгор кажа:

    Вельмі балюча, што беларусы вераць yсякай хлусьні і выдумкам маскалёў.
    Ці ж Вы ні зразумелі, што правакацыі рабілі яны, а Вы ім верыце.
    Вядома ж, пры такім злачынстве лёгка паддацца на падман, бо ні хочацца думаць,
    а тут даюць гатовы адказ, у які можна паверыць. Барані Бог, я ні апраўдвaю злачынства,
    але трэба цьвяроза глядзець на сытуацыю. Задайце сабе пытанне. Ці патрэбна было
    такое для лукі, калі наладжваліся стасункі з Эўропай? Вядома ж не! А вось маскалёў і іх
    халуёў, як ў Беларусі, так і Эўропе, страшна перапужала. Да Вашага ведама, 25 снежня
    на “шоў” падрыхтаваным Паўлам Сёміным у Маскве, былo ясна сказана, што расейскія
    нацболы прыехалі ў Менск пахуліганіць, а Вы шукаеце правакатараў.
    Не забывайцеся што Беларусь у нас адна, а хто яе даўно хоча праглынуць – ведаеце
    лепш за мяне.
    Чаму Саннікаў заклікаў моладзь стаяць да канца, а сам з жонкай змыўся, толкі не ўдалося
    сухім выйсьці з вады. Агенты маюць доўгія рукі і шырокую сетку. Чые інтарэсы перш за
    ўсё абаранялі большасьць кандыдатаў? Можа хтосьці хоць што-небуць казаў пра інтарэсы
    беларусаў-ліцьвінаў? Ці ведаюць яны што гэта за істота?
    У гарачцы можна гарабіць многа ніпатрэбных рэчаў, але ж там былі ні малые дзеці. Людзі
    хочуць кіраваць краінай, а яны учынілі гармідар і лепшых прадстаўнікоў актыўнай часткі
    насельніцтва напазілі на доўгатэрміновыя турмы. Дык на чыім баку яны згулялі?

  3. “Баязьлівасьць і хлусьня – вялікія грахі”. Безумоўна, што гэта так. Але вялікая колькасць людзей не усвядамляе што такое грэх. Сама сутнасць граха людзям уяўляецца чымсці міфічным, як і Бог. Людзі не разумеюць што такое Бог і не разумеюць што такое грэх. Баязьлівасць і хлусьня – гэта энэргэтычныя рэчы, а любая энергія рэч матэрыяльная. Калі вы ідзеце па вуліцы і там стаіць злая сабака, то яна можа ці вас пакусаць, ці хвост паджаць і пабегці. Ўсё залежыць ад вас. Калі вас б’е страх, то сабака кінецца, калі няма страха – адбяжыць. Асабіста я мела сустрэчу з воўкам, ды яшчэ на восьмым месяцы цяжарнасці. Воўк быў сівы і вельмі вялікі, як кажуць мацёры. Я апынулася ў некалькіх кроках ад яго. На мяне глядзелі злыя зялёныя вочы звера. Краем вока я убачыла што стаю пасярод паляны, дзе няма нават кусточка, не то нейкага дрэўца, каб за яго захіліцца. Я ведала, нельга каб звер адчуў, што ты яго баішся, патрэбна сілай волі падавіць страх ўнутры сябе і я сканцэнтравала ўсю сваю волю і стала ласкавым голасам казаць: “Харошы, харошы, харошы”, а сама адступала задам далей ад воўка. Воўк пастаяў, потым як шчоўкне зубамі, як лязгне сківіцамі, ўзвыў і пабег. Праўда гэта была летам і тым не менш, сілай волі духа мне удалося перамагчы звера. На вялікі жаль, мы не выхоўваем сілу волі у народа, сваіх дзяцей, зараней рыхтуем з іх бязвольных і баязлівых істот. Такія людзі жывуць заўсёды ў жабрацтве. Безумоўна, што я не прызываю быць безумнымі, безадказнымі.
    Хлусьня – гэта не рыцарская катэгорыя, а хутчэй – люмпенская. Калі нехта думае, што баязьлівасць і хлусьня гэта толькі філасоўскія і маральныя рэчы, то вельмі памыляюцца. Гэта ёсць энэргетычныя рэчы, матэрыяльныя, якія могуць распаўсюджвацца сярод людзей, як грып ці іншая зараза. Такая энэргія можа імгненна справакаваць паніку, дэпрэсію, захворванні, нават рак у людзей. У цяперашні час, спецслужбы хочуць загнаць людзей у стан страха, падавіць волю людзей. Фактычна яны заганяюць людзей у захворванні. Ўсё залежыць ад саміх людзей ці перамогуць яны энэргетычнае поле страха. Сканцэнтруйцеся на словах “ 15 год гэта не страшна” і станьце спакойнымі. З. Бандарэнка сказаў: “Ўсёраўно буду сядзець 15 год” і выказаў ўсё што набалела на сэрцы прама ў засценках КДБ.
    Любая шкодная энэргія (завіслівасць, ненавісць, разбешчанасць, хлусьня, баязьлівасць, жаднасць і г.д.) могуць нанесці знішчальны удар па здароў’ю чалавека і стану грамадства. Па гэтай прычыне гэта ёсць вялікі грэх. Сёння патрэбна развіваць змагарную энэргетыку. Нават Біблія дае параду, што патрэбна знаходзіцца каля патрыётаў, каля тых хто змагаецца за народ. Энергія патрыётаў вылечвае вельмі цяжкія захворванні. Не паддавайцеся страху.

  4. ЗАЙЦАЎ ВАДЗІМ ЮР’ЕВІЧ

    Матэрыял з Вікіпедыі – вольнай энцыклапедыі

    Вадзім Юр’евіч Зайцаў (род. 1964) – беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі (з 2008 года).

    Біяграфія

    Нарадзіўся на Ўкраіне. Скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную камандную вучэльню КДБ СССР (1986), Акадэмію Федэральнай памежслужбы Расіі (1997), Ваенную акадэмію Генштаба Ўзброеных сіл РФ (2004). Служыў намеснікам начальніка, затым начальнікам памежнай заставы. Працаваў у кіраванні аховы дзяржаўнай мяжы штаба Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Беларусі (1997-1998). У 1998-2002 служыў намеснікам начальніка атрада – начальнікам штаба, затым начальнікам Пінскага памежнага атрада. У 2002-2008 працаваў у Дзяржаўным камітэце памежных войскаў Беларусі: З ліпеня 2005 года – намеснік старшыні ГКПВ – начальнік галоўнага кіравання, з красавіка 2007 года – першы намеснік старшыні ГКПВ – начальнік штаба, з верасня 2007 – першы намеснікам старшыні ГПК – начальнік галоўнага аператыўнага кіравання.
    15 ліпеня 2008 прызначаны старшынёй КДБ Беларусі.
    Генерал-маёр.
    Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B0%D0%B9%D1%86%D0%B5%D0%B2,_%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC_%D0%AE%D1%80%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87
    Крыніца фото: https://www.posobniki.com/index.php/%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC_%D0%97%D0%B0%D0%B9%D1%86%D0%B5%D0%B2
    (Г.А.: Вось чалавек, які сёння катуе беларусаў, які выконваў загад Лу-кі і кіраваў пабоішчам. Што ў ім ёсць беларускага? Гэта чужынец, які прыйшоў служыць толькі Лу-ку, ваенны манкурт. Калі у нас займаюць вышэйшыя пасады чужынцы, то у нас няма нават і блізка шансаў на справядлівасць і збаўленне ад рабства. Гэта ж нейкі цмок, які прыляцеў ў Беларусь неведама адкуль і знішчае беларускі народ. У Нямеччыне па закону чужынец не можа займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. У мяне ў пасведчанні штамп такі стаіць. А чаму у нас можа? Кожны чалавек павінен усвядоміць, што улада ў Беларусі павінна быць ў руках беларусаў, пры тым ў руках нацыянальных патрыётаў, бо ніхто іншы абараняць інтарэсы беларускага народа не стане.)

  5. З’явіўся артыкул “Вместо сближения ЕС готовит для Лукашенко новые санкции?” Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=73710&newsPage=0
    Хопіць займацца балбатнёй. Усе тыя санкцыі, якія былі – гэта ёсць драбінка для слана. ЕЗ і Расея не думалаі і не жадаюць думаць пра беларускі народ. Дык няхай лепш падумаюць пра свае інтарэсы. Беларускія нацыянальныя сілы кажуць адкрыта, што у беларускага народа ёсць усе рычагі моцнага уздзеяння на ўсіх махляроў: мы знаходзімся на перакрыжаванні транспартных камунікацый і калі не будуць прыняты адэкватныя меры супраць Лукашэнкі мы будзем астанаўліваць рух, у тым ліку і пракачку нафты і газа. Ні для каго не сакрэт, што беларусы гэта партызаны. Мы выкарыстаем свае магчымасці. Але ўсе павінны усвядоміць, што гэта ужо будзе еўрапейскі крызіс, калі не сусветны. Каму гэта патрэбна? Расеі, ЕЗ, ЗША? Беларуская нацыянальная супольнасць напрамую абвіняе ЕЗ і Расею ў тым, што яны выпеставалі нам гэтага крывавага дыктатара. Еўрапейская супольнасць вырашала наш лёс за спіной беларускага народа. ЕЗ і Расея не захацелі нават выслухаць нацыяльныя сілы Беларусі і не прынімалі да увагі іх уплыў ў грамадстве. Сёння ЕЗ і Расея павінны выправіць свае памылкі перад беларускім народам. Лукашэнка павінен быць арыштаваны. Повадаў для узбуджэння крымінальнай справы больш чым зашмат, нават, у краін ЕЗ і ЗША: гэта наркагандаль і незаконны гандаль зброяй, не кажучы пра этнацыд і генацыд беларускага народа.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы