Падыход, альтэрнатыўны прадэманстраванаму ў папярэднім матэрыяле, прысутнічае ў Патрабаваньні дзеячаў культуры, выстаўленым на сайце “Нашай Нівы” (гл. http://nn.by/index.php?c=ar&i=48008&c2=araddcompa). Пад гэтым патрабаваньнем, якое і мы падаем ніжэй, ужо падпісаліся сотні чалавек. Мы таксама заклікаем падпісвацца пад ім.
Рэдакцыя.
“Мы глыбока абураныя жорсткім зьбіццём і арыштам нашага калегі, выдатнага паэта, лідара грамадскай кампаніі «Гавары праўду», кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ўладзіміра Някляева.
Зараз гаворка ідзе пра захаваньне ягонага жыцьця. Уладзімір Някляеў павінен знаходзіцца не ў сьледчым ізалятары, а ў шпіталі пад пільным наглядам медыкаў.
Патрабуем тэрмінова забяспечыць Уладзіміру Някляеву неабходную медыцынскую дапамогу і неадкладна вызваліць яго”.
***
Далей ідуць подпісы сотняў людзей. Спадзяемся, іх будуць тысячы!