nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што азначаюць даныя НІСЭПД: “за Лукашэнку 51%”

28 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Барыс Керзач

Усім відавочна, што галоўнай інтрыгай “прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010-11 гг.  у Беларусі” (кампанія не завяршылася) застаецца пытаньне: колькі Лу-ка – вядомы ўсяму сьвету ўпыр-беларусаненавісьнік, пастаўлены на пасаду прэзідэнта Беларусі 17 гадоў таму агульным рашэньнем імперыякратыі Расеі й ліберастыі Захаду – набраў галасоў у першым туры палітычнай кампаніі, якую толькі ўмоўна можна назваць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Прычына інтрыгі ў тым, што меркаваньні па гэтым пытаньні істотна розьняцца. Афіцыйныя даныя ЦВК – “за Лу-ку аддалі свае галасы амаль 80% выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні”. Лічбы, якія паказваюць вымяральнікі, адносна незалежныя ад праімперскага беларусафобскага рэжыму, вагаюцца ад 30 да 44%. З элементарна разумных людзей (а такіх у Беларусі абсалютная бальшыня) у лічбу 80 ня верыць ніхто. Ключавая інтрыга, якая разгорваецца вакол відавочнага ўсім факту фальсіфікацыі вынікаў “выбараў” (нагадаю, такая фальсіфікацыя ёсьць вялікім дзяржаўным злачынствам!), заточана на два ўзаемазьвязаныя пытаньні: кім цяпер лічыць Лу-ку – прэзідэнтам ці ўзурпатарам?; а таксама колькі адсоткаў галасоў яму 19 сьнежня прыпісала здэмаралізаваная Ярмошына (ой, сядзець ёй – не перасядзець!) – 29? 39? ці ўсе 49?! Тое, што ва ўсіх “апазіцыйных СМІ” гэтыя пытаньні старанна замоўчваюцца, нічога не мяняе ў зьмесьце актуальных гістарычных падзей, якія перажывае беларускі народ…

Рэдакцыя збольшага фіксуе асобаў з кола афіцыйных “апазіцыянераў” і з колаў “Захаду”, якія спрабуюць накінуць беларусам думку, што пасьля 19-га ў Беларусі  ёсьць нейкі прэзідэнт. Да нядаўняга часу такое намаўленьне ў асноўным адбывалася шляхам ужыцьця слова “прэзідэнт” побач са словам “Лукашэнка” (у такім варыянце NLP-шнай прапаганды засьвяціліся “апазіцыянеры” Васілевіч, Трыгубовіч, Мацкевіч, іншыя, а таксама кіраўніцтва Еўрапарламенту).

У іншым варыянце прымусіць нас прызнаць Лу-ку за прэзідэнта Беларусі нядаўна засьвяціўся НІСЭПД (Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў), які таксама ўвесь час лічыцца нейкай там часткай “беларускіх апазіцыйных сіл”. Радыё “Свабода” нядаўна ашарашыла ўсіх сваіх слухачоў і чытачоў матэрыялам (гл. вось тут: http://www.svaboda.org/content/article/2281419.html), названым “НІСЭПД: за Лукашэнку – 51,1%”. Стала зразумелым: у пераконваньні нас, што Лу-ка – па ранейшаму прэзідэнт РБ, удзельнічае яшчэ і радыё “Свабода”.

Ад імя рэдакцыі мне было запрапанавана прааналізаваць гэтую чарговую скандальную сітуацыю ў шэрагах “аб’яднаных дэмакратычных апазіцыйных сіл” і падаць сваё бачаньне таго, што адбылося. Я пасядзеў пару вечароў і цяпер вы знаёміцеся з вынікамі маёй працы.


1. Крыніцы інфармацыі (падаю наўмысна, каб любы мог праверыць кожнае слова, на грунце якіх я рабіў свае высновы):

– ужо ўзгаданы артыкул на “Свабодзе” “НІСЭПД: за Лукашэнку — 51,1%” (http://www.svaboda.org/content/article/2281419.html);

– афіцыйны сайт НІСЭПД – http://www.iiseps.org, пра які мы, дарэчы, у свой час ужо інфармавалі нашых чытачоў (https://nashaziamlia.org/2006/11/24/410/#more-410);

– і, нарэшце, сам артыкул “ПРЕЗИДЕНТСКИЕ ВЫБОРЫ-2010: “ПЕЙЗАЖ ПОСЛЕ БИТВЫ”” (http://www.iiseps.org/press1.html).


2. Ключавыя моманты:

– у справаздачы НІСЭПД сапраўды ёсьць выснова: па даных інстытута “за А. Лукашенко проголосовали 51.1% от всех апрошенных, т.е. зарегистрированных избирателей …, за следующего за ним В. Некляева – 8.3%…”; далей удакладняецца:От числа голосовавших (а также с учетом того, как “разложились” не захотевшие отвечать на прямой вопрос) это составляет, соответственно, 58% і  9.7%“;

– у сваёй справаздачы НІСЭПД нагадвае, што “19 марта 2006 г. А. Лукашенко получил (от числа проголосовавших) 63.1%”;

– далей у справаздачы гаворыцца (з галоўнага): “хотя за пять лет поддержка президента (зноў “прэзідэнта”) снизилась, по меньшей мере, на 5-6%, он по-прежнему остается приемлемым лидером для миллионов белорусов”;

– далей у справаздачы НІСЭПД бажацца, што гэтыя лічбы былі шмат разоў правераныя як “дублюючымі пытаньнямі”, так і “шматбаковым крос-аналізам”;

– і пад канец: “главная причина очередной победы А. Лукашенко на декабрьских выборах – “две Беларуси”, живущие в этой стране уже много лет, большая часть которой пока представлена президентом”.

– у інтэрвю “Свабодзе” кіраўнік НІСЭПД Алег Манаеў заявіў: «У справаздачы напісана, што за Лукашэнку прагаласавала 51,1%, а ўсе астатнія апаненты разам узятыя атрымалі 28,4%”.

– Іна Студзінская, карэспандэнт “Свабоды”, чамусьці не запыталася ў спадара Манаева, на чым грунтуецца яго ўпэўненасьць у заяўленых ад імя НІСЭПД выніках, і як у дасьледваньнях Інстытута, які ён узначальвае, улічваўся чыньнік страху – галоўны рэсурс беларусафобскага рэжыму?

– Студзінская не запыталася, якую статыстычную памылку маюць падобныя дасьледаваньні.


3. Датковыя даныя:

– як я зразумеў, методыка сацыялагічных дасьледаваньняў, якія праводзіць НІСЭПД, прызначаная для вывучэньня дынамікі зьмены настрояў насельніцтва. Гэтыя дадзеныя маюць вялікае значэньне для сачэньня за зьменай прыхільнасьцяў электарату на працягу пэўнага часу, які вымяраецца гадамі (таму падача вынікаў у выглядзе “адсоткаў прагаласаваўшых” выклікае зьдзіўленьне);

– сярод кіраўнікоў НІСЭПД вядомыя такія асобы як Манаеў, Нікалюк, Сасноў. Па зьвестках, якія блукаюць сярод апазіцыі, ніводны зь іх не зьяўляецца беларусам. Нічога ня маю супраць гэтых людзей, як прадстаўнікоў сваіх народаў, але задам пытаньне: зь якой такой нагоды ім бараніць інтарэсы беларусаў?

– фінансаваньне на сваю дзейнасьць НІСЭПД атрымлівае, па некаторых зьвестках, як з захаду, так і з усходу…


4. Аналіз.

У сацыялагічных дасьледваньнях ёсьць такое паняцьце як статыстычная памылка, якая залежыць ад аб’ёма выбаркі і звычайна вагаецца ў межах 3-5%.

Паказчык, на які зьвярнулі нашу ўвагу і Манаеў (адказваючы на пытаньне), і “Свабода” (гл. загаловак матэрыяла), роўны 51,1% – гэта паказчык, як кажуць, на мяжы казьніць/мілаваць. А гэта значыць, што адымі ад 51% хаця б 2%, і ты трапляеш у цалкам супрацьлеглую сітуацыю з зусім іншымі наступствамі. Тое, што ні Студзінская, ні Манаеў (асабліва ён) не зьвярнулі ўвагу на статыстычную памылку, ужо паказвае на іх унутраную псіхалагічную ўстаноўку зьвярнуць нашу ўвагу на тое, што па даных НІСЭПД “Лу-ка набраў больш за 50% галасоў” (маўляў, прабачце, што так атрымалася, але самі ведаеце – навука, супраць яе не папрэш).

Па ходу Манаеў памыліўся, заяўляючы ў інтэрвю пра 51,1% (відаць, наступства ўнутранага напружаньня, бо гэтага рабіць не хацелася) – ён павінен быў казаць пра 58%…

Паколькі я ўжо зьвяртаў увагу, што методыка сачэньня за станам беларускага грамадства, якую выкарыстоўвае НІСЭПД, не прызначаная для падачы вынікаў у выглядзе адсоткаў ад прагаласаваўшых на выбарах, пераходжу да апошняга і галоўнага – таго, што таксама старанна замаўчалі і журналіст, і прафесар Манаеў. Гэта галоўнае – страх. Так, вядома, што ў аналагічнай сітуацыі ва Ўкраіне, якая адрозьнівалася ад нашай краіны тым, што чыньнік страху там быў значна меншы (гаворка пра сітуацыю перад Памаранчавай рэвалюцыяй), усе сацыялагічныя дасьледваньні далі вынікі на 10-15% горшыя, чым тое, што аказвалася ў выніку несфальшаванага падліку бюлетэняў, вынутых са скрыняў для таемнага галасаваньня. Гэта значыць, што людзі пад ціскам страху (якія дублюючыя пытаньні ні давай і які крос-аналіз ні рабі) будуць хаваць свае сапраўдныя погляды і свае дзеяньні ў кабінках для галасаваньня…

Мы жывем не ва Ўкраіне Кучмы, а ў Беларусі Лу-кі. Дасьледваньне праводзілася пасьля падзей на Плошчы, на фоне шматлікіх арыштаў і жалезна-шклянай гістэрыкі па “яшчыку”. Г.зн., што ад 49% варта адняць яшчэ, як мінімум, 15%!

У выніку мы якраз і выходзім на лічбу ў 33-35%, якая вынікае з даных “Вясны”, якія атрымалася сабраць сябрам гэтай арганізацыі, якія былі назіральнікамі і сябрамі камісій.

Выснова: такім чынам, і даныя НІСЭПД пацьвярджаюць: за Лу-ку ў першым туры г.зв. “прэзідэнцкіх выбараў” з трох беларусаў свой голас аддаў толькі адзін, а двое астатніх – галавалі за каго заўгодна, за што заўгодна, але не за Лу-ку!

Гэта мой першы адказ на пытаньне: Што азначаюць даныя НІСЭПД, што “за Лукашэнку 51,1%”?

Але давайце на гэтым кропку ставіць ня будзем, а запытаемся яшчэ раз: Што азначаюць даныя НІСЭПД “за Лукашэнку 51,1%” з улікам таго, што Манаеў ня мог ня ведаць, што на самай справе за Лукашэнку прагаласавала каля 35%?

Гэта азначае толькі адно: Манаева прымусілі так заявіць (зьвярніце ўвагу, ён нават гаворыць “у справаздачы напісана” – так яму ня хочацца гэтага рабіць)…

А цяпер у трэці раз запытаемся: Што азначаюць даныя НІСЭПД, што “за Лукашэнку 51,1%”, з улікам таго, што кіраўніка гэтага інстытуту прымусілі так заявіць?

Паколькі Манаева маглі прымусіць толькі тыя, хто фінансуе НІСЭПД, гэта азначае толькі адно: і “Ўсходу”, і “Захаду” (а дакладней, тым, хто хаваецца за гэтымі нікамі) пазарэз патрэбная фармальная легітымізацыя Лу-кі ў якасьці “прэзідэнта Беларусі”.


У заключэньні паўтару банальнасьць: чалавек з ведамі – чалавек узброены…

Усяго лепшага, беларусы-літвіны!


9 каментарыяў

  1. Aл-др кажа:

    Згодна першакрыніцы (http://www.iiseps.org/press1.html), “Не захотел отвечать на ЭТОТ вопрос (“за каго галасаваў” – А.) – 3.8%” рэспандэнтаў, але ж гэта не той паказчык, які мусіць нам сказаць пра ўзровень страху і вось чаму. Спачатку рэспандэнту тэлефануюць(?) і прапануюць узяць удзел у апытанні (апытанне=Х пытанняў), шмат хто адмаўляецца менавіта на гэтым этапе. Працэнтам такіх адмоваў і варта было б вымяраць узровень страху і, адпаведна, памер non-response bias, які і вызначае ў беларускай сітуацыі надзейнасць вынікаў … пра паказчык адмоваў на этапе запрашэння да ўдзелу нічога не пішацца і гэта, мякка кажучы, непрыстойны прыём. Нічога не пішацца і пра самое канструяванне выбаркі. Ускосныя ж дадзеныя сведчаць, што і тут не ўсё гладка: за Ўзурпата “В целом, В Минске, На селе” галасавала нібыта “51.1%, 39.9%, 62.3%”. Звярніцы ўвагу што 51,1%=0,5*39,9%+0,5* 62,3%. Адсюль вынікае, што колькасць сельскіх і гарадскіх выбарцаў у РБ роўная?!!! … НСК падае іншыя дадзеныя: гарадское – 7 058 млн.ч., сельскае – 2 422 млн.ч. … прымітыўна спрацавана, нават Ліда робіць больш пільна

  2. Уладзімер кажа:

    Тое, што нам узурпатара прасоўваюць як “прэзыдэнта” – навідавоку. Нават “Беларускі партызан” Шэрэмэта ўдзельнічае ў гэтых гульнях.
    Наогул, пасля 19 сьнежня грамадства дасюль ня выйшла з шоку ды здранцьвеньня. Адныя сядзяць, іншыя з’язджаюць. Хто згуртуе грамаду, невядома?

    • Ал-др кажа:

      мабыць лепей запытацца не ХТО, а ШТО згуртуе грамаду? ідэі, як той казаў, не пішуць пакаяльныя лісты ўзурпатару, не атрымоўваюць гранты, не клапоцяцца аб побытавым камфорце … вяртаючыся за майго каментару: бянтэжыць нахабства і кепская падрыхтоўка маніпуляцый; выглядае, што нас прымаюць за безнадзейных дурняў; ці не дае “незалежнае грамадства” усё новых і новых падставаў да такога стаўлення? пры ўсім жаданні не магу даць адмоўны адказ …

  3. Siarhiej кажа:

    Як назіральнік ва ўчастковай камісіі, магу згадзіцца з лічбай 33-35%, але не з 51,1%. На участку, дзе галасавалі студэнты, якія жывуць у інтэрнатах, у асноўны дзень галасавання было 505 выбарцаў. Прыкладна 30 бюлетэняў (6%) было за Луку, астатнія за іншых кандыдатаў. У скрыні датэрміновага, дакладней прымусовага, галасавання было 98,5% за Луку. На датэрміновае галасаванне выгналі 1985 студэнтаў. Параўнайце 6% і 98,5% – відавочна, што змест скрыні прымусовага галасавання быў падменены.

  4. Беларус кажа:

    Зьява гэтай інфармацыі НІСЭПД выклікана, на мой погляд, наступным:
    Ад самага пачатку гэтая ўстанова была шчыльна зьвязана з АГП. Нават засноўнікамі яе было шэраг кіраўнікоў АГП (Дабравольскі, Пліска і г.д.).
    У апошнюю “прэзыдэнскую кампанію”, НІСЭПД практычна працавала на Раманчука. Сьпецыялісты НІСЭПД нават пісалі ягону “праграму”… Сёньня, нягледзячы на ўсе свае “кульбіты”, Раманчук не толькі застаўся ў АГП, але нават займае другую па ўплывовасьці пасаду ў партыі і заяўляе аб “працягу палітычнае кар’еры”. Такім чынам, на маю думку, распаўсюд гэтакіх “вынікаў дасьледваньняў” – гэта праца на “імідж” Раманчука, на апраўданьне ягонай пазіцыі ды г.д.

  5. читатель кажа:

    это работа не на Романчука, а на Лукашенко. Похоже, что это НИСэПи неплохо “подвесили”. эти цифры выгодyы в принципе и западным и восточным дядям. думайте почему они та м в Европе носятся с Милинкевичем? Потому что его позиция, точнее её отсутствие устраивает всех и приглашают туда его. Тех, кто отстаивает объективные интересы белорусскорго народа там видеть и слышать не хотят. Позняка в частности.

    • Ал-др кажа:

      мінулі тыя часы, калі напісаннем шаблонных адозваў можна было абараніць хоць чыісці “аб’ектыўныя інтарэсы”, я ўжо не кажу пра “аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу” … не істотна кепскі Зянон як палітык, ці добры ён як літаратар … істотна іншае – Зянон з 96-га ў “становішчы па-за гульнёй”, таму казаць тут можна хіба што пра маральную падтрымку з яго боку … я не кажу, што змаганне з асадкаю ў рукох – гэта не змаганне; аднак у сённяшніх варунках калі такі “змагар” не заўважае галоўнага – рэжыму спачатку дапамогуць спусціцца ў даўгавую яму і толькі пасля высунуць канкрэтныя “прапановы аб супрацоўніцтве” – ён робіцца “папяровым тыграм” … паспрабуем вучыцца на яго памылках?

  6. Siarhiej кажа:

    Зянон носьбіт ІДЭЙ. Яго аналіз і прагнозы, як і гэтага сайту, аказаліся вельмі блізкія да рэчаіснасьці. Прызнаюся, что і ў мяне быў нейкі невялікі адсотак ілюзій.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы