nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці дадуць беларусам стаць “Швейцарыяй”

10 лютага, 2011 | 23 каментарыя

Сяргей Высоцкі

Перад тым, як прыступіць да канчаткована аналізу ваколвыбарчай сітуацыі, мы вырашылі выставіць на нашым сайце серыю матэрыялаў, якія паступілі ў рэдакцыю ад нашых чытачоў і няштатных аўтараў за апошнія тыдні. Практычна ўсе яны ў той ці іншай ступені таксама закранаюць тэму выбараў. Першым выстаўляем артыкул старшыні Арганізацыйнага камітэту Беларускай партыі Свабоды (АК БПС) Сяргея Высоцкага.

Рэдакцыя.


Самае моцнае для мяне як для палітыка і палітолага – гэта галасаванне беларусаў з розных куткоў краіны за “другую Швейцарыю”. Яшчэ ніколі так адназначна і паслядоўна не выказваліся беларусы за дзяржаўную незалежнасць, нейтралітэт, стабільнасць і прагрэс. Гэта гучала ў інтэрвю выбарцаў на ўсіх каналах. Аніякай брыдоты пра “інтеграцію”, пра “союзное государство” і г.д. Тыя людзі, якія потым выйшлі на плошчу, і тыя, што галасавалі – гэта ўжо не збянтэжаныя і заблытаныя саўкі, як у 1994 г. Гэта ўжо народ!

Некаторыя грамадзяне не разумеюць, чаму патрыятычныя сілы былі супраць радыкальнага вулічнага выступу. Нават запісваюць у “контррэвалюцыянеры”. Многа эмоцыяў і ляманту. Між тым, эмоцыі ў дзяржаўных справах недапушчальныя.

Сказваецца дэфіцыт інфармацыі. Інфармацыйная прастора манапольна захоплена двума бакамі – перажыўшым сябе рэжымам і даўно згнілай афіцыйнай апазіцыяй. За выключэньнем сайту “Наша  Зямля”, у Беларусі амаль няма нацыянальнага інфармацыйнага рэсурсу. Вось гэта – жах. І гэта жахлівей саміх рэпрэсіяў. Бо, валодаючы інфармацыяй, людзі па-іншаму ацэньвалі б сітуацыю, не рабілі б авантурных і вырачаных на паразу дзеяньняў. Маглі б мэтанакіравана рыхтавацца да бітвы за Незалежнасць. Бо калі надыдзе вызначальны час, многія і многія з тых, каго зараз цягаюць па позвах, ужо не з’явяцца ў шыхтах.

У апошняй прэзідэнцкай кампаніі была мёртванароджаная сітуацыя. На фоне беспрэцэдэнтнага прэсінгу Расеі аніводны кандытат, акром Кастусёва, нават не сказаў пра гэта! Трагедыя ў адсутнасці на экранах і ў выбарчай кампаніі цвёрдай і вернай ідэалу нацыянальнай свабоды эліты. Не народ, а палітыкі паказалі сябе “фуфлом”. Не было на гэтых выбарах праўды як у адным, так і другім лагеры! Шмат патрыётаў не атаясамлівалі сябе ні з уладай, ні з такой апазіцыяй!

Вядома, калі адбыўся гвалт, пакалечылі і пасадзілі палітыкаў, актывістаў і выпадковых людзей, па сваёй чалавечай і хрысьціянскай прыродзе беларусы сталі на бок пацярпелых…


Горкая праўда

У сваіх артыкулах і зваротах напярэдадні выбараў разам са сваімі калегамі я папярэджваў аб пагрозе правакацыяў, вонкавых сцэнароў. Заклікаў і ўлады, і апазіцыю не дапусціць крыві, не дазволіць нанесці ўдар па краіне, не даць магчымасці ворагам парваць адносіны з Захадам. Бо сёння, чым далей ад Захаду – тым бліжэй да анэксіі з боку Расеі.

На жаль, амаль усё, аб чым папярэджваў да выбараў, спраўдзілася альбо пацвердзілася.

1. Адбыўся страшэзны ўдар па дзяржаве (не столькі па рэжыме, колькі па народу). Місія АБСЕ закрытая, дыялог з Захадам спынены. Расея ўзмацняе экспансію ў дачыненні Беларусі. Калі кіраўнік Беларусі заартачыўся, ляснулі рукамі “ліберальнай” апазіцыі. Усіх пастаўленых задач Масква пакуль не дасягнула, але чорная справа анэксіі прасунутая далей…

2. Здзяйсняць захоп улады пасля пакаяльных падпісанняў у Маскве пакуль не пажадалі. Вырашалася справа далейшай дыскрэдытацыі рэжыму і праглядаўся сцэнар рэпетыцыі.

3. Незгаворлівы прэм’ер Сідорскі зняты па прамым запатрабаванні Масквы і заменены на Мясніковіча.

4. Дзейнасць штабоў кандыдатаў у прэзідэнты з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў інакш як беспрынцыпнай назваць нельга. З’явіліся дадатковыя факты супрацоўніцтва з “расейскімі калегамі”, з сумнеўнымі фондамі, цэнтрамі і г.д. Відавочна, што грошы круціліся сур’ёзныя…

5. Уразіла марыянеткавасць кандыдатаў. У вырашальныя хвіліны ўначы 19-га нейкі хрэн з-за Бугра павучае кандыдата ў прэзідэнты, як заходзіць у Дом Ураду. А кандыдат замест таго, каб паслаць “вумніка”, падпарадкавана апраўдваецца, што не можа туды зайсці. І куды яго – у прэзідэнты дзяржавы?! У гэты ж час Фядута дае справаздачу нейкаму “правадыру”. Аказваецца, на кіруючых пасадах у штабах паўсплывалі рэдкія мярзотнікі.


Бойня – віна правакатараў і палітыканаў-марыянетак

Калі гаворыш пра правакатараў, то разумееш не толькі падасланых выканаўцаў, а кіраўніцтва сілавых структур і самаго патрона. Звычка ўсіх дурыць прывяла да таго, што абдурылі самі сябе. Цяпер Масква ізноў узяла за машну.

Бойня 19.12.2010 стала правалам і для ўлады, і для афіцыйнай апазіцыі. Для Лукашэнкі быў падрыхтаваны палітычны “відэлец”. Калі не ўжываеш сілу – невядома, чым скончыцца, калі пральеш кроў – будзеш ушчэнт скампраметаваны. І рэжым заканамерна і паспяхова праваліў чарговы іспыт. Садызм сілавых структур дыскрэдытаваў улады. Пэўна, не без дапамогі ФСБ. Расейскія кіраўнікі не хаваюць трыюмфу.

Беларусь была блізкая да кыргызскага варыянту. Існавалі і існуюць крамлёўскія сцэнары ліквідацыі нахабнага дыктатара, ценявой прыхватызацыі краіны алігархамі ў хаосе грамадзянскай калатнечы (а, можа, і вайны). І ўрэшце… во цуд – прыход новага генерал-губернатара ў вобразе міратворцы і стабілізатара. Цяпер войны іншыя, тысячы забітых неабавязковыя. Але ў любым раскладзе дзяржава потым будзе ўзьнімацца дзесяцігоддзі, зарубцоўваючы раны (Малдова, Грузія, Каргызстан, расейскія эксперыменты над Украінай).

Вядучыя ўкраінскія аглядальнікі паказваюць на расейскі след у беларускіх падзеях (Соскін, Рог, Карасёў). Грунтоўна выказаліся на гэтую тэму Беразоўскі, Іларыёнаў. Сказаў пра “замежны сцэнар” і А.Мілінкевіч. Лукашэнка пра ролю Расеі ў вядомых падзеях маўчыць. Пасля разрыву з Захадам застаецца спадзявацца на ласку КГБшнікаў у Маскве.

Кандыдаты былі папярэджаныя аб пагрозе. Тады навошта вялі людзей да Цэнтрвыбаркаму, разумеючы непазбежнасць сутычкі?! Валодаючы значнымі рэсурсамі, чаму не паклапаціліся пра справу?! Зразумела нават шкаляру, што 100 нанятых дружыннікаў, пастаўленых ля Дому Ўраду, заблакавалі б любога дурня ці правакатара. Няўжо ўсе грошы былі раскрадзеныя?

Дарэчы, па словах удзельнікаў, кампанія была скрайне карумпаваная. Карупцыя з’ядае афіцыйную апазіцыю з-за яўнай безыдэйнасці, засілля прахвостаў, бязвер’я актыву. Але дурныя грошы раз за разам дазваляюць перахапляць пратэстны электарат (а патрыётаў ніхто фінансаваць звонку не будзе!).

Паводзіны палітыкаў на плошчы дэманструюць недасведчанасць, поўную адсутнасць прафесіяналізму, дэфіцыт дзяржаўнага мыслення. Як выказаўся адзін з удзельнікаў акцыі: “19-га снежня на праспекце Незалежнасці-Скарыны ішоў народ, але вялі яго людзі, прадаўшыя душу нячыстаму”.

Некаторых з кандыдатаў люта білі. Гэта недапушчальна, шкада іх. Але яшчэ больш шкада падстаўленых маладых людзей. Трывожна за лёс Дзяржавы. Пякуча шкада страчаных шанцаў, бяздарна спляжаных хціўцамі, правакатарамі, марыянеткамі.


Цынізм Захаду

Тым не менш, заходнія функцыянеры даюць сотні тысяч, мільёны даляраў падтрымкі толькі падобным людзям. Якую дэмакратыю могуць прынесці ў Беларусь прафесійныя махляры, нягоднікі, здраднікі?

Крыштальна ясна, што менавіта такая публіка, такі брыдкі і беспрынцыпны чалавечы матэрыял запатрабаваны спонсарамі з ліберальных кантор. Прафукалі 2001 год, правалілі выбары 2006 году. Ну, дык цяпер ужо можна было зрабіць высновы…

Аднак “абдыманцы” Абамы і Мядзведзева не прайшлі дарэмна…

Так што сапраўды зноў былі выбары без выбару. Расейскія і заходнія камбінатары разыгралі пастаноўку, толькі вось расплачвацца ізноў беларусам…

Захад нясе непасрэдную адказнасць за падзеі ў Беларусі, за тое, што цяпер краіна становіцца патэнцыйна лёгкай здабычай Расеі. Захад карміў і падбіраў такую апазіцыю раманчукоў, калякіных, някляевых, міхалевічаў, дзмітрыевых, вазнякоў, саннікавых і да іх падобных.

Апошні сімбылічны акт – з’яўленне побач са старшынём Еўрапарламенту Ежы Бузэкам Станіслава Шушкевіча. У Маскве Шушкевіч дагаварыўся да “навядзення парадку ў Беларусі расейскімі войскамі”. Не перажывайце, Станіслаў Станіслававіч, яны і без вашай падказкі сваю справу гатовы рабіць. Можаце з гэтай нагоды не цмактаць лішні раз імперыю ў азадак. Не ацэняць…

Еўразвяз прадэманстраваў, з якімі людзьмі ён лічыцца. Так што, сябры, давайце адкінем ілюзіі пра падтрымку Еўропай нацыянальна-дэмакратычнага руху беларусаў.

У гэтай складанай сітуацыі, ставячы сябе на месца простага абыватэля, разумееш, чаму многія людзі нават патрыятычных перакананняў галасавалі за Лукашэнку. Раней становішча было прасцейшае: апазіцыя стаяла за Незалежнасць, а Лукашэнка быў безумоўным выканаўцам волі Расейскай імперыі. Аднак на гэтых выбарах прамовы такіх апазіцынераў як Раманчук, Саннікаў, Някляеў, Цярэшчанка стракацелі авансамі Маскве, нярэдка больш шчодрымі, чым у ачольніка.

Шэраг аналітыкаў перакананыя, што на нейкім узроўні ёсьць дамова паміж еўраатлантычнымі структурамі і расейскімі. Іншымі словамі, Беларусь ужо загадзя была прададзеная Маскве. А правакацыя была патрэбная, каб неяк спісаць Беларусь Расеі.

Прысутнічае элемент алагізму ў гісторыі з санкцыямі. Вісіць шэраг кардынальных пытаньняў. Якая роля ў гэтых падзеях Захаду? Няўжо там абсалютна няма аналітыкаў, якія маглі б упярэдзіць гора-пасіянарыяў? Хто гэтыя “Сашы ды іншыя правадыры” з-за мяжы?

У выпадку эканамічных санкцый нашым прадпрыемствам прыйдзецца тэрмінова шукаць іншыя рынкі збыту. Спадзяюся, усім зразумела – дзе… Дзякуй вам, еўрапейскія панове, за ваш клопат пра беларускую дэмакратыю.

Адмена правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, недапушчэнне нашых каманд на міжнародныя спаборніцтвы – гэта ператварэнне краіны ў Смаленскую вобласць Расеі. Цікава, хто з нашых “сімпацяг-апазіцыянераў” падказаў еўрачыноўнікам такі геніяльны план?! Усплывае ўжо падзабыты ў гісторыі прынцып калектыўнай віны… На беларускай зямлі яго выкарыстоўвалі расейскія бальшавікі, нямецкія фашысты і польскія шавіністы.

Паважаю немцаў за шчырасць. Тыя прама кажуць, што іхным матывам падтрымкі рознай прадажнай публікі з’яўляецца намер прыватызаваць вядучыя беларускія заводы. Многія з каторых прыбытковыя, наладжаная сістэма паставак і г.д.

Палякі дзейнічаюць інакш. Ператварылі “дапамогу беларускай дэмакратыі” ў паспяховы бізнэс за грошы Брусэля і Вашынгтона. Як прызнаўся Міхалевіч, яны даўно фінансуюць БНФ. Ільвіная доля рэсурсаў ідзе на “польскую дыяспару”. Адначасна ў польскім палітыкуме назіраецца хваля новага імперскага нетрымання і “крэсавых настрояў”. Дастаткова пачытаць польскія сайты, дзе абмяркоўваюцца сцэнары ў Беларусі. Ідуць дыспуты, як прыхапіць у мутнай вадзіцы Гарадзенскую вобласць, а там… Што вырабляюць палякі на Гарадзеншчыне – бачыў на свае вочы. Не хацелася верыць гарадзенцам. Тры дні прысвяціў даследванню сітуацыі, хадзіў па горадзе, размаўляў з людзьмі. Ад пабачанага жахнуўся. Падлягаюць суду за здраду нацыянальным інтарэсам не толькі мясцовыя прадажныя ўлады, але і кіраўніцтва мясцовага БНФ, АГП і пан Мілінкевіч. Прадалі палякам усе (!) беларускія цэнтры.

Цяпер паміж нямецкім, польскім і расейскім МЗС ідуць напружаныя перамовы па Беларусі. Сікорскі ў Еўропе пастаянна гаворыць у тым сэнсе, што між Польшчай і Расеяй нічога няма. Адмыслова заніжаецца статус Беларусі і Ўкраіны. Падаецца, калі нічога няма, дык навошта Польшча запатрабавала сабе эксклюзіўнае права на ўсталяванне новага парадку ў Беларусі.

У цяперашнім рэжыме знешнія сілы рыхтуюць для Беларусі такую рэвалюцыю, якая стане фактычна эквівалентнай вайсковай паразе. З дапамогай прыведзеных да ўлады мярзотнікаў будуць абыходзіцца з простымі беларусамі, як з заваяваным быдлам.


Трывожная сітуацыя і патрэба нацыянальнай сілы

У складанай сітуацыі, не ведаючы ўсіх нюансаў, многія людзі галасавалі за дэкларуемыя ўладай мэты – “незалежнасць (паўтаралася тысячы разоў), дзяржаўную моц, еўрапейскую і вольную нацыю”. Грамадзяне казалі: “Мы – за другую Швейцарыю”. Гэты ідэалагічны пастулат для Беларусі першым і ўжо даўно запрапанаваў А.Астроўскі. Цяпер яго ўзяў А.Лукашэнка і прыняла большасць беларусаў! Ідзе кансалідацыя нацыі. Паміж пратэстам невядомых і азлобленых людзей і дзяржавай (якой бы яна ні была) народ абраў дзяржаву. Няма чаго саромецца! Наадварот, цяпер надыходзіць час запытаць і праверыць увесь палітыкум на вернасць нацыі!

Беларускі народ наўпрост і недвухсэнсоўна даў зразумець сваю пазіцыю. Гэта сігнал і для ачольнікаў дзяржавы. Калі ізноў будзе гандаль незалежнасцю, то гнеў нацыі можа быць страшны!

У вядомых падзеях не было асноўных беларускіх патрыятычных сіл, не было беларусаў Украіны, не было нашых кіраўнікоў работніцкіх груп. Не было аніводнага прадстаўніка УНА-УНСО, МНК, КУНу, УНП!

Авантурыстам і наёмнікам патрэбная вялікая рэвалюцыя і вялікая прыхватызацыя. А нам патрэбна Вялікая Беларусь. У якім напрамку пойдзе краіна – рэвалюцыі альбо трансфармацыі і прагрэсу – залежыць сёння і ад уладаў. Думайце, чыноўнікі, пакуль не позна. Бо два гучныя сігналы – выбары і Плошчу – вы ўжо атрымалі.

Беларусы сочаць за крокамі ўраду і чакаюць канкрэтных захадаў: спыніць этнацыд (траўлю беларускай мовы і культуры, гвалтоўную русіфікацыю), распачаць дыялог улады з нацыянальнай інтэлігенцыяй, крокаў на падмацаванне незалежнасці!

Адзін вядомы актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, з былых правадыроў БНФ, напярэдадні выбараў пераконваў мяне, што “трэба аддацца на волю Захаду і Расеі”. Маўляў, не варта “выпінацца”, бо ўсё роўна “ніхто не дазволіць беларусам стаць другой Швейцарыяй”.

У адказ на маё пытанне: “А калі Беларусь здадуць Расеі, ці распалавіняць паміж Польшчай і Расеяй, як гэта ўжо было не раз, ці гатовыя лідэры афіцыйнай апазіцыі ў такім выпадку мабілізаваць нацыю да вызвольнай вайны?!” – суразмоўца не адказаў і хуценька некуды заспяшаўся.

У часе чарговага наступу імперый у беларусаў ёсць падставы паверыць у свае сілы, у сваіх палітыкаў. Раскручаныя марыянеткі ад улады і апазіцыі завядуць нас у багну. Ужо завялі. А народ наш дужэе, прагне сваёй нацыянальнай альтэрнатывы і не жадае быць ні са збанкрутаванай уладай, ні з прадажнай апазіцыяй…


С.Высоцкі,

Кіраўнік АК БПС


23 каментарыя

  1. Вячак кажа:

    Наколькі мне вядома БПС перастала існаваць,зараз пераемнікам зьяўляецца Правы Альянс(ці можа я памыляюся).
    Што наконт 19.12.2010.
    Я так сама вельмі зьдзіўлены,чаму не было ніякай аховы якая глядзела бы за парадкам,дзеля прадухіленьня правакацый і.г.д.(накшталту Белы Легіён)???

    • pan grot кажа:

      Паважаны Вячак,глядзіце вышэй:
      …Кандыдаты былі папярэджаныя аб пагрозе. Тады навошта вялі людзей да Цэнтрвыбаркаму, разумеючы непазбежнасць сутычкі?! Валодаючы значнымі рэсурсамі, чаму не паклапаціліся пра справу?! Зразумела нават шкаляру, што 100 нанятых дружыннікаў, пастаўленых ля Дому Ўраду, заблакавалі б любога дурня ці правакатара.( Няўжо ўсе грошы былі раскрадзеныя?)
      Ну,і на народнай крыві можна было зрабіць “нешта”.Напрыклад,залезці наверх,з дапамогай Крамля & co.,канечне.ТУТ і так ўсё ясна у сытуацыі,на жаль.

    • volat кажа:

      Сапраўдная БПС не прыпыняла свайго існаваньня,а правы альянс -пераемнікзвыродлівага клона БПС-2,выніка неатрымаўшайся правакацыі супраць БПС,правакацыі арганізаванай найперш хартыяй.
      Дарэчы альянс і займаўся аховай апошніх выбарчых кампаній (2006,2010),у срайнім выпадку быў адзін з…. вынік відавочны.

  2. C.Hяхамэс кажа:

    Сяржук!
    Вяртайся ў Беларусь і змагайся там, а не павучай з-за бугра.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Няхамэс, ваша заўвага недарэчная.
      Сяргей Высоцкі жыве ў Беларусі й ніколі адсюль не эміграваў…

    • volat кажа:

      Да, толькі пзаўчора быў чалавек у Менску,а сёньня ужо павучае з-за мяжы,нейкую лухту нясе,спадар.

    • Беларус кажа:

      Уласна кажучы гэта подла… карыстацца чужым імём для напісаньня правакацыйных камэнтароў.
      Але вядома хто гэта зрабіў – т.зв. “эпіскап” Васіль (Віктар) Касьцюк з Пінска, які ўжо неаднойчы адзначыўся шматлікімі правакацыямі.
      Выгнаны пасьлядоўна з БЭ РПЦ, БАПЦ і УАПЦ. Потым выгнаны з РПЦЗ(а) – цяпер ён на ўсіх сайтах палівае брудам і робіць правакацыі выкрыўшым яго, як правакатара, людзям.
      Неаднойчы прадстаўляўся “эпіскапам” Цэркваў да якіх не належыць (напрыклад, называў сябе ў шэрагу СМІ “эпіскапам Канстантынопальскага патрыярхата ў Беларусі”. На што была адмысловая заява Канстантынопальскае патрыярхіі аб ягонай хлусьне.

      Касьцюка ўжо “забанілі” на шматлікіх палітычных і рэлігійных сайтах, зь ім адмаўляюцца нават размаўляць.

      • Анджей П-т кажа:

        Нехамес и Костюк два сапога пара. Два параноика, примазавшиеся к белорусскому движению.

  3. Вячак кажа:

    Бел-чырвона-чорны зараз сьцяг Правага Альянсу.
    Зараз ёсьць Партыя Справядлівасьці і Прагрэсу.
    …Кандыдаты былі папярэджаныя аб пагрозе. Тады навошта вялі людзей да Цэнтрвыбаркаму, разумеючы непазбежнасць сутычкі?! Валодаючы значнымі рэсурсамі, чаму не паклапаціліся пра справу?! Зразумела нават шкаляру, што 100 нанятых дружыннікаў, пастаўленых ля Дому Ўраду, заблакавалі б любога дурня ці правакатара.( Няўжо ўсе грошы былі раскрадзеныя?)
    Ну,і на народнай крыві можна было зрабіць “нешта”.Напрыклад,залезці наверх,з дапамогай Крамля & co.,канечне.ТУТ і так ўсё ясна у сытуацыі,на жаль.
    Зараз усе псеўда раскрадаюць гранты.
    Як на вашае меркаваньне ХТО САПРАЎДНЫ???

    • volat кажа:

      Правы Альянс узяў сабе чужую сымболіку,сьцяг БПС які ёсьць ейным сьгам з 93г.,таму справа тут не ў тым,хто спраўдны,справа тут у звычайным плагеаце.А ваша справа сп. Вячак,як бачна,давесьці аб неіснаваньні БПС.чаго так жадае Карэтнікаў і Ко,яшчэ і недарэчнае стварэньне спадара Навасяда прыпісалі сьмешна….
      А БПС быў ,ёсьць і будзе насуперак ворагам!

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Вячак піша:
    “..Як на вашае меркаваньне ХТО САПРАЎДНЫ???..”
    Спадар, не дзеля рэклямы.
    Сапраўдныя – гэта Барыс Кіт, Анатоль Белы, Алесь. Астроўскі, Галіна Арцёменка, Яўген Мурашка, Сяржук Высоцкі і сотні тысяч сумленных беларусаў, якіх мы не бачым, але яны скажуць сваё слова, у свой час.

  5. Беларус кажа:

    Рэальна незразумелымі ёсьць некалькі момантаў артыкулу
    1. З тэксту артыкулу вынікае, што Сяржук Высоцкі вызнае сам факт выбараў. Гэта значыцца ён вызнае не толькі факт вольнага галасаваньня, а і сумленнага падліку галасоў.
    Але ж, нават на дадзеным сайце, неаднойчы пісалася, што ні сумленных выбараў; ні падліку галасоў не існавала…
    2. “не было беларусаў Украіны, не было нашых кіраўнікоў работніцкіх груп. Не было аніводнага прадстаўніка УНА-УНСО, МНК, КУНу, УНП!”

    Якім чынам, апрача малітоўнай падтрымкі, беларусы Украіны (пераважна грамадзяне Украіны) маглі ўплываць на выбары? Тым больш, што пераважнай колькасьці беларускіх актывістаў Украіны проста забаронены ўезд у Беларусь… Галасаваць у амбасадзе маглі толькі тыя з грамадзян Беларусі, хто стаіць на консульскім уліку. Агітаваць на Украіне таксама няма за каго і няма каго… Пасьля 19 сьнежня была разгорнута досыць моцная інфармацыйная кампанія і нараджаны акцыі пратэсту.

    Пералічасыя Сяржуком украінскія арганізацыі (УНА-УНСО, МНК, КУН) даўно ўжо не больш як інтэрнет праэкты і цалкам маргінальныя структуры. Пераважная большасьць іх актыўных сяброў даўно перайшлі да ВО “Свабода”. УНП у глыбокім крызісе, бо шэраг яе дэпутатаў зрабіліся “тушкамі” – перайшлі да ПР.

    Прадстаўнікі ВО “Свобода” падавалі заяўкі на ролю міжнародных назіральнікаў, але ім Беларусь адмовіла.

  6. Журфак кажа:

    http://regnum.ru/news/polit/1343487.html Тут шмат цікавага, здаецца

  7. Анджей П-т кажа:

    Нехамес и Костюк стоят друг друга.

  8. Беларус кажа:

    Касьцюк не парся… і не “касі” пад А.Пачобута, бо ён зараз адбывае суткі.
    Тым больш, што ён па расейскі не піша…
    Вон ужо аб сябе пачаў пісаць у трэцяй асобе. ІР хоць бы прыхаваў.
    А яўныя невыдаленыя абразы ў камэнтарах не робяць гонару рэдакцыі сайту.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар “Беларус”, якія яўныя абразы вы маеце на ўвазе?

      • Беларус кажа:

        “Два параноика, примазавшиеся к белорусскому движению.” – гэта як?

        а. Сяргей далучыўся да Беларускага руху яшчэ ў далёкім 1987 г., калі, апрача непрыменасьцяў, нічога атрымаць ад падтрымкі беларушчыны нельга было.
        Запытайце таксама ў С. Высоцкага хто, разам з В.Александровічам, дапамагаў яму ствараць той жа БПС?
        Чалавек увесь час працаваў і працуе без усялякіх “грантаў”:
        http://www.kamunikat.org/poszuk_kataloh.html?SearchWhat=%D0%9B%D1%8C%D0%B2%D0%BE%D1%9E&Search.x=16&Search.y=18

        Чаму так Касьцюк бяснуецца? Бо выкрыў чалавек ягоную дзейнасьць па заданьню пэўных структураў. Піша пад рознымі імёнамі (чужымі) розный брэд менавіта там, дзе патрэбна ўсіх пасварыць…

        • Janka кажа:

          Няхамэз-Беларус!
          Задралі разборкамі. Мо хопіць ужо?

        • Рэдакцыя кажа:

          Спадар “Беларус”,
          1. ніхто з нас у рэдакцыі, на жаль, ня ведае асабіста гэтых людей.
          2. з вашай падказкі мы папросім аўтара артыкула, Сяргея Высоцкага, выказацца на гэтую тэму. Можа ён прасьвятліць сітуацыю, калі пажадае: у якой ступені тут абраза, а ў якой – крытычная заўвага…

  9. Шаноўнае спадарства!
    Як бы хто асабіста ня ставіўся да сп.Сяргея В., трэба бачыць зьмест яго артыкула. А гэты зьмест самага высокага патрыятычнага гучаньня, і нягледзячы на вострую форму, палітычна ясны, прафесійна дакладны. Крычаць і лямантаваць могуць многія, а вось напісаць и сказаць штосьці годнае, убачыць сутнасьць складанай сытацыі могуць толькі адзінкі. І ня важна ў што яны апранутыя. здаюцца нам крывыя ці касыя. Іх трэба паслухаць.
    Але й для гэтага трэба розум.

  10. Леанід Акаловіч кажа:

    Толькі што адправііў шаноўнаму Васпану са свайго эмайла ліст пану прафесару. Спадзяюся, што пан Алесь прыслухаецца да маёй думкі і ня будзе спяшацца ў набліжэйшы час “разьмяшчаць” Галіну Арцёменку ў сябе на сайце да атрыманьня станоўчай рэцэнзіі ад гарадзенскіх навукоўцаў. Дабраславі , Божа, сямейку мужных Астроўскіх на ўсё добрае і ўратуй ад ліхога і лкуавага. Айцец Леанід зь Менску. 18.02.2011 г.

  11. Еххх…
    Ви білоруси…
    Гордились би бацькою.
    Лукашенко – МАЛАДЕЦ!!!
    🙂
    Ми в Україні бачимо усі наслідки дерьмократії.
    Продажність і прочєє.
    Вся Україна розчарована в результатах Помаранчевої Революції.
    І ці результати – ацтой!
    Моліть Бога, щоб Лукашенко подовше прожив.
    У нас в Україні часто можна почути…
    Еххх би нам Лукашенка.
    Він би навів тут порядок.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы