nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

БЕЛАРУСКАЯ ЭТНІЧНАЯ ТЭРЫТОРЫЯ – ПРАРАДЗІМА АРЫЯЎ (па выніках аналізу інфармацыі ў Інтэрнэце)

20 лютага, 2011 | 31 каментарый

Галіна Арцёменка

На этнічнай беларускай тэрыторыіі, на маю думку, кожная рэчка, паселішча, гай, кожнае прозвішча паходзяць ад назоваў міфалагічных істотаў, рытуальна-абрадавых рэчаў. Звычайнаму чалавеку цяжка ўсвядоміць, наколькі багатая наша беларуская культура – найпрыгажэйшыя паданні, рытуалы, святы, абрады, музыка і г.д. На нашай тэрыторыі можна індэнтыфікаваць да 500 багінь і духаў толькі жаночага полу. У беларускай культуры міфалагізавана практычна ўсё: расліны, жывёлы, эмоцыі, пачуцці, з’явы прыроды, замагільны свет, нябесныя свяцілы, прадметы ўжытку, руны. Яшчэ зусім нядаўна было рытуалізавана ўсё жыццё беларуса ад народзінаў да смерці: усе святы, прысвяткі, уся праца, ежа, танцы, песні, нават узоры вышывак і ткацтва. Раней у кожнай хаце ведалі і ўмелі рабіць прымхі, варожбы, засцярогі і г.д. Не менш уражвае і багацьце нашай мовы… Адкуль усё гэта? Кім на самай справе былі нашы продкі, якія перадалі нам усю гэтую спадчыну?


Аналізуючы матэрыялы, прысутныя ў Інтэрнэце (і найперш у Вікіпедыі), можна ўбачыць, што ў сённяшняй гістарычнай навуцы існуе некалькі гіпотэз аб прарадзіме арыяў. Найбольш распаўсюджаная з іх – гэта курганная гіпотэза Марыі Гімбутас. Але не менш цікавай уяўляецца гіпотэза Пешэ.

Г.Чайлд ў сваёй працы “Арийцы – основатели европейской цивилизации” піша: “Пагадзіўшыся з тым, што першыя індаеўрапейцы належалі галоўным чынам да паўночнай расы і што апошняя займала поўнач Еўропы і Ўсходне-Еўрапейскую раўніну, нам застаецца толькі больш пэўна лакалізаваць яе месца. Куна, Забароўскі ды іншыя сцвярджалі, што ўсю вобласць ад Паўночнага мора да Каспійскага варта разглядаць у якасці тэрыторыі, на якой паўстала праіндаеўрапейская мова … Тым не менш, філолагамі і антраполагамі было прапанавана шмат іншых варыянтаў лакалізацыі прарадзімы індаеўрапейцаў. Пешэ ў 1878 годзе паказваў на вытокі Прыпяці – багністую мясцовасць зблізку мястэчка Ракітна – як на найбольш верагоднае яе месцазнаходжанне … Яго тэорыя ўяўляе сёння чыста акадэмічную цікавасць”.

На справе, гэта гіпотэза падаецца вельмі верагоднай, толькі гаворку трэба весьці не пра вытокі Прыпяці, а пра даліну Прыпяці з цэнтрам каля вёскі Юравічы.

Дык хто мы – беларусы – ёсць?

Генетычна мы ў сваёй перавазе носьбіты двух гаплагруп R1a і I. Гаплагрупа R1a (M17) зарадзілася на Еўрапейскай раўніне прыкладна 10-15 тыс. гадоў таму. Яна  вельмі распаўсюджана па ўсёй планеце і называецца арыйскай. Гаплагрупа R1a ў сваю чаргу паўстала з гаплагрупы R. Мяркуецца, што апошняя магла з’явіцца недзе на паўночным захадзе Азіі каля 30 тыс. гадоў таму.


Так супала, што з часу з’яўлення ў Еўропе гаплагрупы R1 пачаўся і актыўны перыяд развіцця камянёвай індустрыі. Гэты час адпавядае пачатку другой паловы Перыгорскай культуры, якая яшчэ называецца Мадленскай. Ранні Мадлен адносіцца да Гравецкай культуры. У Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе існаваў Усходні Гравет (знойдзеныя на стаянцы каля в. Бердыж пласціны з біўня маманта з геаметрычным арнаментам якраз характэрныя для гэтай культуры).

Адно з самых старажытных паселішчаў, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, мае ўзрост 26-27 тыс. гадоў (верхні палеаліт). Яно знаходзіцца каля вёскі Юравічы на беразе Прыпяці. Паводле крамянёвага інвентару і арнаменту на косці гэты помнік якраз блізкі да часу еўрапейскага позняга Гравета. Ён – найстаражытны археалагічны помнік у Беларусі.


Яшчэ адна стаянка ва Ўсходняй Еўропе непадалёк і на ўсход ад адзначанай з такім жа наборам артэфактаў – гэта Мезін. Мезінская культура, якая таксама кваліфікуецца як ранні Мадлен – культура паляўнічых. Ахоплівала даліны рэк Дзясна, Сойм, Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе, і на першым этапе – частку Падоння. Час існаваньня па розных даных – ад 25 да 13 тыс. гадоў да н. э. Арнаменты, што засталіся на вырабах з мамантавай косці, маюць паўторны меандр, што, па даследваннях культуролагаў, ёсць правобразам свастыкі арыйцаў. Найкаштоўныя знаходкі на Мезінскай стаянцы – гэта дзіўныя арнаментаваныя вырабы з костак, якія ўяўлялі з сябе музычныя прылады (своеасаблівыя кастаньеты), якія ўжываліся для суправаджэння танцаў. Тутака ж былі знойдзеныя і пасля расшыфраваны найстаражытныя графічныя запісы музыкі – тагачасныя ноты. Гэтуя дзіўную музыку 20-тысячагадовай даўніны цяпер можна чуць у выкананні чарнігаўскага вайсковага аркестра Ўзброеных Сіл Украіны.

З матэрыялаў Вікіпедыі мы бачым, што ў рэгіёне, які можна пазначыць трохкутнікам Бердыж – Юравічы – Мезін, была найстаражытная культура. Верагодна, тут і нараджалася арыйская цывілізацыя.

Ідзем бліжэй да нашага часу. У Энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі” сказана: “Ліпская культура – археалагічная культура эпохі верхняга палеаліту на Валыні, датуецца познемадленскім перыядам (19 – 12 тыс. гадоў да н.э.). Назву атрымала ад групы помнікаў на р. Ліпа каля аднайменнай вёскі ў Ровенскай вобласці”. Такім чынам, калі Мезінская культура ёсць ранні Мадлен, а Ліпская – больш позні, то рух культуры адбыўся з усходу на захад.

У перыяд 18-15 тыс. гадоў да н.э. ў Заходняй Еўропе з’явілася новая культура (Салютрэйская) з крэмневымі мікралітамі. Але першынства ў вырабу такой прадукцыі застаецца за Бердыжам (27-25 тыс. гадоў таму) і Юравічамі (26 тыс. гадоў таму). Зноў атрымліваецца ланцужок: Бердыж (25.тыс. г.гда н.э.) – Ліпская культура (19 тыс. гг да н.э.) – Заходняя Еўропа (Салютрэйская культура 18 тыс. гг да н.э.).


У 11-м тысячагоддзі да н.э. па Дняпры і Сожы пачала складацца Грэнская культура. На другім этапе яе існавання прасочваецца шчыльная сувязь з мезалітычнымі помнікамі Дзясны і Іенеўскай культурай Волга-Окскага міжрэчча.


У 10 – 7-м тысячагоддзях да н.э. на тэрыторыі Заходняга Палесся, Валыні, у басейнах Нёмана і Віслы жылі плямёны Свідэрскай культуры. Яны сталі генетычнай асновай Сожскай (Днепра-Дзяснінскай), Нёманскай, Бутаўскай і Кундскай мезалітычных культур лясной паласы еўрапейскай часткі былога СССР.


Існуе версія, што прадстаўнікі Свідэрскай культуры размаўлялі на т.зв. “еўразійскай” (барэальнай) мове. Меркаваньне Н.Мікалаевай і В.Сафронава аб часе дыферэнцыяцыі барэльнай мовы пацвярджаюць новазеландскія лінгвісты Р.Грэй і К.Аткінсан з Універсітэта Окланда, якія паказалі, што індаеўрапейскія мовы разышліся даволі рана – паміж 10.000 і 8.000 гадоў да н.э., а не ў 6-м тысячагоддзі да н.э., як лічыць большасць навукоўцаў (дарэчы, арыйская, іначай індаеўрапейская моўная сям’я – найбуйная ў свеце).

У IX тыс. да н.э. Поўнач Еўропы займала толькі адна археалагічная культура – свідэрская, суіснуючая на захадзе з роднаснай арэнсбургскай археалагічнай культурай, якая адбылася ад Гамбургскай. Носьбіты Гамбургскай культуры маглі быць нашчадкамі ўсходне-гравецкіх ці перыферыйных мадленскіх груп. Характэрнымі прыладамі гэтай культуры з’яўляюцца невялікія наканечнікі з бакавым выманнем (грэнская культура) і разцы – невялікія клювападобныя прылады для апрацоўкі рога.

Уплыў свідэрскай культуры з Усходняй Еўропы распаўсюдзіўся далёка на поўдзень і паўднёвы ўсход у Падняпроўе і нават у Крым ды на Блізкі Ўсход.

Сожская культура мае агульныя рысы з помнікамі позняга этапу Бутаўскай культуры і Нёманскай мезалітычнай культуры, што абумоўлена агульнай свідэрскай асновай іх фармавання. На базе Сожскай культуры пазней паўстала Верхнедняпроўская культура эпохі неаліту.

Помнікі верхнядняпроўскай культуры доўгі час былі аб’яднаныя ў лакальныя варыянты днепра-данецкай культуры (археалагічная культура плямён эпохі неаліту; 5-3-е тысячагоддзе да н.э.), для якой была характэрная грабенчата-накольчатая кераміка. Яе прадстаўнікі, якія жылі на тэрыторыі цяперашніх Усходняга Палесся і паўночна-ўсходняй Украіны, належалі да позніх краманьёнцаў.

Днепра-данецкая культура адыграла важную ролю ва ўзнікненні Сярэднестогаўскай культуры. Гэтая археалагічная культура эпохі нэаліту (4.500-3.500 гг да н.э.), была распаўсюджаная ў стэпах Прыазоў’я паміж Дняпром і Донам. На ўсходзе яе лакальныя разнавіднасці даходзілі да сярэдняга Паволжа. На захадзе межавала з Трыпольскай культурай. Названа па ўрочышчы Сярэдні Стог (Запарожжа), дзе ўпершыню была адкрыта. Развілася на базе Днепра-данецкай культуры і эвалюцыянавала ў Ямную культуру. Фаза II сярэднестогаўскай культуры (4.000-3.500 гг да н. э.) характарызуецца з’яўленнем у пахаваннях шнуравай керамікі і каменных баявых сякер, што можа быць злучана з індаеўрапейскай экспансіяй на захад. Паводле курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас, тэрыторыя сярэднестогаўскай культуры можа з’яўляцца прарадзімай протаіндаеўрапейцаў.

Носьбіты сярэднестогаўскай культуры мелі змяшаны антрапалагічны тып. Адныя былі нашчадкамі неалітычных краманьёнцаў днепра-данецкай культуры, іншыя – належалі да міжземнаморскай расы і мелі верагодна балканскае паходжанне (арэал Трыпольскай культуры). Падобная метысацыя заклала асновы протанардычнай расы кардзідаў.


Культура баявых сякер (сінонімы: культура шнуравай керамікі, культура адзінкавых магілаў) – велізарны археалагічны пласт на тэрыторыі Сярэдняй Еўропы, які бярэ пачатак у познім неаліце, дасягнуўшы свайго росквіту ў меднае стагоддзе, і які скончыўся ў раннім бронзавым веку. На розных тэрыторыях гэтая культура існавала ад 3.200 гг да н.э. 1.800 гг да н.э. Прадстаўнікоў культуры баявых сякер часам вылучаюць у асобны антрапалагічны тып кардзідаў, як лакальны, але адмежаваны варыянт міжземнаморскай расы, які ўтварыўся за кошт метысацыі з мясцовымі палеаеўрапеоідамі (дарэчы, ліцьвіны, радзімічы належаць да кардзідаў). Прадстаўнікоў культуры шнуравай керамікі часта лічаць першымі індаеўрапейцамі – арыямі, і разглядаюць у якасці продкаў протабалтаславян (на ўсходзе) і протагерманцаў, протакельтаў ды протаіталь’янцаў (на захадзе).

Сярэднедняпроўская археалагічная культура (3.200-2.300 гг да н. э.) – галіна культуры баявых сякер на яе ўсходняй мяжы. У рамках курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас сярэднедняпроўская культура з’яўляецца галоўнай крыніцай уварвання індаеўрапейцаў у Паўночную і Цэнтральную Еўропу.

Такім чынам, з матэрыялу Вікіпедыя становіцца відавочнай выключная роля тэрыторыі трохкутніка Юравічы – Бердыж – Мезін як цэнтра ўтварэньня важнейшых археалагічных культур: Усходняга  Гравета (якая паклала пачатак вырабу мікралітаў); Свідэрскай і Грэнскай культур (якія сталі падмуркам для шматлікіх культур, якія далей распаўсюдзіліся на ўсход, захад, поўнач і поўдзень); Днепра-данецкай культуры (якая стала падмуркам для ўтварэння асобнага антрапалагічнага тыпу кардзідаў-арыяў); Сярэднедняпроўскай (як культуры індаарыяў).

У апошнія дзесяцігоддзі мы прызвычаіліся чуць ад гісторыкаў толькі ўзгадкі пра некалькі плямёнаў, якія жылі на беларускай этнічнай тэрыторыі – ліцьвіны, крывічы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы (Смаленская вобласць), драўляне. Але гэтага абсалютна недастаткова.

Беларусы – гэта індаеўрапецы, да якіх таксама належаць шматлікія старажытныя і сучасныя народы: армяне, балты, германцы, грэкі, індыйцы, іранцы, італікі, кельты, славяне, тахарцы, фракійцы, фрыгійцы, хеты і шмат, шмат іншых.

Наша роднасць з усімі гэтымі народамі пацвярджаецца вынікамі генетычных даследванняў, сугучнасцю тапанімікі, прозвішчамі старажытных беларуска-літвінскіх шляхецкіх родаў, ваяроў войскаў ВКЛ і паўстанцаў К.Каліноўскага, міфалогіяй, археалагічнымі культурамі ды іх “генетычнымі” сувязямі, блізкасцю міфалогіі, геральдыкі, руніцкай пісьменнасцю, сведчаннямі антычных і сярэднявечных аўтараў, летапісаў. Індаеўрапейскія народы сёння жывуць па ўсёй Еўропе, на Каўказе, у Індыі, на Ўрале, у Тыбеце, на Блізкім Усходзе, у Цэнтральнай Азіі. Геаграфічным цэнтрам усёй гэтай тэрыторыі з’яўляецца беларуская этнічная тэрыторыя.

Такім чынам, калі аб’яднаць усе гэтыя факты з пададзенымі вышэй звесткамі аб паходжаньні археалагічных культур старажытных арыйцаў, гіпотэза аб Палескай прарадзіме індаарыяў мае вялікую перспектыву пераўтварыцца ў моцную гістарычную тэорыю.

Наш нацыянальны гонар і абавязак – сабраць і дакладна прааналізаваць усю доказную базу, датычную гэтага.

Адраджэнне павагі да нашага беларускага народу таго вартае.

31 каментарый

  1. abdul кажа:

    Праўду казаў калісьці пан Агафонаў. Дальбог праўду…

    nashaziamlia.org/2009/07/28/2499

  2. Яўген Мурашка кажа:

    abdul піша:
    Люты 23, 2011 ў 09:38
    Праўду казаў калісьці пан Агафонаў. Дальбог праўду…

    “Заборыстая трава” па словах сп. Агафонава – і проста “трызненьне сівай кабылы”.

    Спадар, калі Вы пагаджаецеся з гэтым – “Што?, Дзе? , Калі?, дык дакажыце гэта, з дакумэнтамі у руках
    А так гэта выглядае, як – “я казала – ты казала”
    Такім жа чынам я магу Вам сказаць – што на небе 3 млрд 285 млн. 300тыс 91 плянета, не даёце веры? Пералічыце калі ласка.
    Потым параўнаем.
    Таму раю – не поп не апранайся у рызьзе.
    З павагай.

    • abdul кажа:

      Пане Яўген, плянеты ў небе лічыць пані Галіна. Прычым нават бяз тэлескопа. Шчэ й дакладную лічбу дае.

  3. abdul, калі вам не падабаюцца мае артыкулы, калі ласка не чытайце іх.
    Паважанае спадарства, ўсё што я напісала адпавядае рэчаіснасці. У адным, у чым сумняваюцца навукоўцы-кансерватары – гэта: ці былі носьбіты гэтых культур адны і тыя ж, ці была змена носьбітаў. Напрыклад, сп Гімбутас лічыць, што на тэрыторыі Беларусі спачатку жылі балты (летувісы), а потым прышлі індаеўрапейцы і выцяснілі балтаў. Падводзіцца база, што гэта літоўскія землі. Але вельмі замоўчываецца той факт, што самі то балты ёсць нашчадкі Кундскай культуры, якая узнікла ад Свідэрскай і генетычна ей роднасна. Замоўчываецца той факт, што Гамбурская культура Нямеччына генетычна Грэнскай культуры, якая узнікла на Гомельшчыне. Ніхто не кажа, што Бутаўская і Расецінская культуры Волга-Окскага регіёну генетычна роднасны двум культурам – Свідэрскай і Грэнскай. Ніхто не ўспамінае і той факт, што даліна Прыпяці (дзе і знаходзіцца вёска Юравічы) была зонай, дзе сутыкаліся сваімі краямі Грэнская, Свідэрская, Нёманская мезалітычная, Кундская, Маглемазе культуры і там жа існавала маладаследаваная Рудавастроўская культура. Акрамя таго, побач са Свідэрскай культурай на Брэстчыне знаходзяць помнікі культуры Лінгбі, на Гарадзеншчыне – Арэнсбургскай. Ўсе гэтыя культуры генетычныя родзічы-культуры. У выніку з’яднання гэтых культур утварылася адзіная культура – Сожская. На базе Сожскай культуры стварылася Днепра-данецкая культура, якая ахоплівала Прыпяцкую даліну, Паўначно-усходнюю Украіну і даходзіда да вытокаў Паўночнага Данца. Ўсе гэтыя землі былі землямі ВКЛ. І культура, і нават, мова былі адзінымі, бо і народ адзіны. Ніхто не абнародвае і той факт, што тахунійская культура генетычны родзіч Свідэрскай і Грэнскай культурам, а гэта ужо Бліжні Усход.
    Днепра-данецкая культура стала асновай утварэння шматлікіх культур поўдня (Україна. Расея). Паміж навукоўцамі вядзецца навуковая спрэчка па некалькіх культурах, якія маглі быць культурамі індаарыяў: курганная, сярэднестогаўская, трыпальская. Але замоўчываецца той факт, што падмуркам гэтых культур з’яўляецца днепра-данецкая культура. Не вельмі успамінаецца і той факт, што Сярэднедняпроўская культура – гэта ёсць культура індаарыяў, якая была асновай для узнікнення культуры баявой сякеры. На думку навукоўцаў новая арыйская раса (кардзіты) узнікла ад змяшання палеалітычных (носьбіты днепра-данецкай культуры чысцейшыя краміньёнцы) і з міжземнаморскімі плямёнамі (егіпецкія, інда-іранскія, фракійскія плямёны).
    На тэрыторыіі Беларусі вельмі шмат вельмі дзіўных назоваў паселішчаў:
    в. Батуркі > Менская вобласць > Валожын >Сугвоздаўскі
    в. Батуры > Менская вобласць > Валожын >Валожынскі
    в. Батукі> Гарадзенская вобласць > Іўе > Трабскі
    в. Батунь > Магілёўская вобласць > Магілёў >Буйніцкі
    Ці не паходзяць назовы гэтых паселішчаў ад Бата – у егіпецкай міфалогіі адзін з найстаражытных богаў, шанаваўся ў выяве быка.
    в. Бастынь> Брэсцкая вобласць > Давыд-Мястэчка >Бастынскі
    в. Бастычы>Брэсцкая вобласць > Пінск >Мерчыцкі
    в. Бастуны>Гарадзенская вобласць > Воранава >Бастунскі
    Ці не паходзяць гэтыя назовы ад Баст ці Бастэт – у Старажытным Егіпце багіня радасці, весялосці і кахання, жаночай прыгажосці і хатняга агменю, якая малявалася ў выглядзе коткі ці жанчыны з галавой коткі.
    в. Уша >Менская вобласць > Маладзечна >Красненскі
    в. Уша >Гарадзенская вобласць > Карэлічы >Жухавіцкі
    в. Ушанішкі > Віцебская вобласць > Браслаў >Межанскі
    в. Ушкавіца> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Хідрынскі
    в. Ушлава> Магілёўская вобласць > Бялынічы > Эсьмонскі
    (УШАС – багіня світанку. Дачка Праджапаці, у Ведах – сястра Ратры. У некаторых тэкстах Ушас – маці Ашвінаў).

    • abdul кажа:

      “На думку навукоўцаў новая арыйская раса (кардзіты) узнікла ад змяшання палеалітычных (носьбіты днепра-данецкай культуры чысцейшыя краміньёнцы) і з міжземнаморскімі плямёнамі (егіпецкія, інда-іранскія, фракійскія плямёны).”

      А дык егіпецкія, інда-іранскія, фракійскія плямёны хто? Можа неандэртальцы?

  4. Сп. Abdul, навукоўцы не даюць пакуль адказу на гэтае пытанне. Але у мяне такое уражанне, што гэта былі інда-арыі, якія былі нашчадкамі носьбітаў свідэрскай і грэнскай культур, змяніўшых носьбітаў натуфійскай культуры. Думаю што там былі плямёны і іншых рас і тыпаў рас. У любым выпадку змяшанне адбывалася на поўдні Украіны і Расеі, дзе зафіксавана большая разнастайнасць гаплагруп, чым, напрыклад, на тэрыторыі Беларусі.

  5. Леанід Акаловіч кажа:

    Шаноўная сп. Галіна! Пры ўсёй павазе да Вашай грамадскай і публіцыстычнай працы ніяк не магу пагадзіцца з неагрунтаваным, неадэкватным выкарыстаннем і інтэрпрэтацыяй айконімаў Літвы-Беларусі ў якасці доказаў Вашых міфалагічных тэм. Для прыкладу, душа аніяк ня можа перанесціся з цела ў айконімы Душава, Душкі і Душкаўцы па той простай прычыне, што ў гэтых назвах знаходзяць адбітак чалавечыя імёны і прозвішчы, а не душы людзей!.. Назвы вёсак Душкі па сваім паходжанні сямейна-родавыя ад прозвішча першапасяленца Душка або Душко, якія зафіксаваныя ў Менску, Магілёве, Чавусах, Гомлі, Мазыры, Бабруйску, вёсках пад Менскам і пад Гомлем, а таксама ў карыстальнікаў мабільнікаў у нашай Ліцве. Сустракаецца прозвішча Душак, ад якога пайшлі Душакевічы — шляхецкі род гербу Астоя на Віленшчыне, а таксама ад прозвішча Душак ці Душаковіч узнік прыналежны айконім Душакоўшчына ў Мсціслаўскім ваяводстве (дзяржава Міхала Песляка паводле прывілея караля Станіслава-Аўгуста ў 1772 г.). Акрамя таго, прозвішча Душка ўтварыла патранімічны антрапонім Душкевіч, зноў жа шляхецкія роды Душкевічаў гербу Ляліва ў Менскай губерні (сваё шляхецкае паходжанне даказалі ў 1839 г.), гербу Пабог ў Аршанскім павеце (1700 г.). Душкевічы і сёння жывуць ў сталіцы Менску. Айконім Душкава прыналежны — вёска Душкава належала камусьці па прозвішчы Душка. Што да вёскі Душава на Капыльшчыне, то яе назва дала прозвішча Душэўскім гербу Пабог, бо яны ёй валодалі ці не з 1650 г. , а потым перасяліліся і на Віленшчыну. Можна яшчэ ўспомніць шляхецкі род Дуж (Душ)-Душэўскіх, з якіх Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (1891 — 1959), вядомы заходнебеларускі палітычны, грамадскі і культурны дзеяч, які стварыў эскіз бела-чырвона-белага сцяга… І нарэшце назва вёскі Душкаўцы ( магла называцца Душкавічы хутчэй за ўсё) Баранавіцкага раёну патранімічнага паходжання ад прозвішча Душковіч або Душкавец!!!

  6. Паважаны сп. Леанід Акаловіч, мне вельмі шкада, што вы мяне не зразумелі і, нават, пачалі дзейнічаць супраць мяне. Я вам не супернік. На маю думку вы робіце вялікую памылку.
    Нашы продкі, якія стварылі чытаемыя ўзоры вышыванак, якія ужо ў Сярэдневеччы вынайшлі ракету, не былі прымітыўнымі людзьмі.
    Нашы продкі называліся неўрамі. Па сведчаннях Герадота, землі неўраў на захадзе межавалі з агафірсамі, на поўдні са скіфамі, а на ўсходзе з андрафагамі, паўночней неўраў Герадот змяшчаў бязлюдную пустэльню. Археалагічна звычайна атаясамляюцца з носьбітамі мілаградскай культуры (VII-II ст.ст. да н. э.).
    Нашы продкі былі калдунамі. Гэтае калдаўство заключалася не толькі ў тым, што яны ў сваім паўсядзённым жыцці выкарыстоўвалі ўсякія замовы, прымхі, прыкметы і г.д. У іх быў яшчэ вельмі абшырны культ ўсемагчымых рэчаў, з’яў і г.д. На думку шматлікіх (не ўсіх) навукоўцаў назовы вадаёмаў, мясцін, паселішчаў, прозвішчаў і г.д. звязаны з культам тых ці іншых рэчаў, з’яў, абрадаў і г.д. Сёння гэта вельмі цяжка вызначыць, але можна з дакладнасцьцю сказаць, што якую рэч не возьмеш, яна была рытуалізавана, міфалагізавана і г.д.
    Напрыклад, рэшата. З аднаго боку гэта звычайная рэч, а з другога боку яна надзелена міфалагічнымі якасцямі, а з трэцяга – гэта ужо сузор’е на небе.
    Людзі баяліся усіх гэтых духаў і багоў, задобрывалі іх, прыносілі ахвяры, нават, чалавечыя, і называлі у іх гонар мясціны (хаця магло быць і наадварот), а потым роды, плямёны пачалі насіць падобныя прозвішчы, назовы.
    Сёння ніхто не можа сказаць дакладна (усе тлумачэнні выклікаюць шмат пытанняў), але і мая гіпотэза можа існаваць (хаця яна зусім не мая. Я проста распрацоўваю гэтую гіпотэзу).
    І, калі ласка, не абвінавачывайце мяне ў тым, што я не веру ў Бога, бо мае продкі былі праваслаўныя. І я праваслаўная, і веру змяніць я не магу. А то аб чым я пішу гэта ужо культура, пры тым музейная. А калі нейкія адгалоскі і засталіся, то гэта толькі аб’ект турызму.
    Адкрыццё нашай гісторыі мае вялікае значэнне для усяго беларускага народа. Мы не штучна створаная нацыя (успомніце выказванні нейкага балгарскага спартоўца), а старажытнейшы народ з цікавай культурай. На тэрыторыі Беларусі існавала каля 40 культур, пры тым ў познім палеаліце і мезаліце некалькі: грэнская, свідэрская, лінгбі, маглемазе, кундская, нёманская мезалітычная, паўночна-беларуская, рудавастроўская і г.д.
    Ўсё не так проста, як вы думаеце.
    Наконт вёсак тыпа Душкі: “Назвы вёсак Душкі па сваім паходжанні сямейна-родавыя ад прозвішча першапасяленца Душка або Душко.” Магчыма і быў такі першанасельнік, ад якога пайшоў род, а можа потым утварылася і племя.
    Такіх першанасельнікаў у нас шмат: Гаут (першы гот), Бай, Лях, Чэх, Рус, Славен, Гуд і г.д.
    Вось цікава: у сувязі з чым Душка меў такое прозвішча: Ці ў яго была вельмі добрая, чыстая душа, ці ён быў душагуб? Асабіста мне больш падабаецца першы варыянт. Але ў міфалогіі значыцца не толькі душа, але і душагуб, і трава душыца (мацярушка), як вельмі добрая лекавая трава.
    Што яшчэ маецца ў гэтым рэчышчы сёння я не ведаю, але можа заўтра адкрыецца яшчэ нейкая крыніца інфармацыі. Назовы плямёнаў, прозвішчаў, паселішчаў, вадаёмаў і шматлікіх міфалагізаваных рэчаў (вельмі шмат) вельмі сугучны, пры тым па ўсёй індаеўрапейскай супольнасці. І мяне цікавіць гэты факт. Лічу, што тут існуе моцная сувязь.
    Я прапанавала ідэю, навукоўцы няхай дадуць адказы на мае пытанні. І не трэба “вешаць лапшу” аб прымітыўнасці беларускага народа ці травіць байкамі, як Кацярына другая тут называла вёскі.

    • Леанід Акаловіч кажа:

      Шаноўная спадарыня Галіна! З увагай прачытаў Ваш адказ мне. Я нідзе яшчэ не абвінавачваў Вас ў нявер’і ў Бога. Гэта вельмі добра, што ВЫ праваслаўная. Але ж калі Вы больш верыце не ўва ўсемагутнага Бога, а ў розных міфічных божкоў і багіняў, у розныя пазьбіраныя ледзь не з усяго сьвету паганскія язычніцкія выдуманыя ў вашым матрыярхаце і пазьней істоты, то міжволі паўстае пытаньне: а ці сапраўды Вы тады хрысьціянка? Вы ж апантаная ў нібыта рэальную міфалагізацыю ледзь не ўсяго на сьвеце Божым, і перш за ўсё рэальных айконімаў. Я Вам кажу: я абсалютна ня веру ў міфы! Бо міфы — гэта ж выдумкі, вымыслы буйной фантазіі нейкай часткі людзей, якія хаваюцца ў іх ад рэальнага зямнога жыцьця ў фантастычных казках для дзяцей ці тых, хто зьдзяцінеў. Міфы ня могуць быць у абсалютнай большасьці крыніцай для такой навукі, як анамастыка, генеалогія і інш. Шчыра прызнаюся, што я не спецыяліст у археалогіі, таму не бяруся даваць ацэнку Вашым назіраньнем ў гэтай галіне навукі. Няхай гэта робяць гісторыкі, археолагі, этнографы… Але ў лінгвістыцы я то разбіраюся. Раю Вам таксама заняцца ёю, і перш за ўсё лексікалогіяй, семасеалогіяй, этымалогіяй і словаўтварэньнем як на ўзроўні агульнай, так і на ўзроўні адметнай анамастычнай лексікі. Бо Вы ж на бяду сабе, а нам на жаль калечыце, крамсаеце, дзеліце нашы родныя словы і назвы так, як хочацца Вашай буйнай фантазіі, а тады інтэпрэтуеце іх пад сваю несусветную міфалогію. Вы ня хочаце бачыць ў розных словах сваіх каранёў, суфіксаў, прыставак, канчаткаў, фармантаў, іх значэнняў і ролі… Я пра гэта збольшага казаў Вам пры нашай тэлефоннай размове. Як мне Вас пераканаць у заганнасьці, выбачайце, Вашага спосабу выхопліваць з назвы нейкую часціначку слова, якая мае патрэбную Вам міфалагему, ня ўлічваючы ні кораня, ні асновы, ні суфікса, ні канчатка, ні ролі фарманта. … Я напісаў некалькі эсэ на тэму Вашых опусаў пра скадзяў і в. Скадорвы, пра Самалі, Батуры, Батукі, Бастуны, Баравуху. Берагіню, Беражаны … Але сам сабе думаю, ці трэба пераконваць таго, хто сам таго ня хоча? Як толькі закончу сваю навуку ў духоўнай семінарыі (спрадзяюся на Гасподню падтрымку) праз месяц які другі, то мы з вамі працягнем яшчэ дыскусію на сайце паважанага прафесара Алеся Астроўскага….Дабраславі Вас,Божа, на ўсё добрае, але пазбаў з Вас лукавага і дай, Госпадзе, прасьвятленьне розуму вашаму! Айцец Леанід Акаловіч зь Менску Літоўскага 24 лютага 2011 года ад Нараджэньня Гасподняга.

  7. Паважаны сп. Леанід Акаловіч, калі ласка, не прыпісывайце мне таго, чаго у мяне і блізка няма. Па веры я праваслаўная. Я веру навуцы, а не міфам. Сур’ёзна ва ўсё гэта верылі нашы продкі і прыносілі ахвяры, нават, чалавечыя. Я пішу не пра сёняшні дзень, а пра час, які ужо называецца архаічным. Гэта ўсё толькі даказвае аб тым, што беларусы – гэта вельмі старажытны народ і беларусы ні ад кога не адбываліся: ні ад рускіх, ні ад палякаў. Няма тут ні усходніх крэсаў, ні “исконно руссских”, ні летувіскіх земляў. Гэта ёсць зямля беларусаў, наша зямля, наша радзіма.
    Паважаны сп. Леанід Акаловіч, вы ведаеце мову, але славянскую, якую напісалі Кірыл і Міфодзій, прапаведнікі Візантыйскай імперыі. Не забывайце пра рабаўладальны лад, які быў ў Візантыі, пра жорстка-хлуслівую палітыку гэтай краіны. Не са шчырым сэрцам яны шлі да нашых продкаў. І мова нашых продкаў была крыху іншай. Лепш бы вы, як спецыяліст, ўзяліся за палескі дыялект беларускаў мовы, бо гіне наша найкаштоўнейшая духоўная спадчына.

  8. Яўген Мурашка кажа:

    Леанід Акаловіч піша:
    “…Я Вам кажу: я абсалютна ня веру ў міфы! Бо міфы — гэта ж выдумкі, вымыслы буйной фантазіі нейкай часткі людзей, якія хаваюцца ў іх ад рэальнага зямнога жыцьця ў фантастычных казках для дзяцей ці тых, хто зьдзяцінеў…”
    Паважаны, Сп. Акаловіч.
    Я таксама, абсалютна не веру у Хрыста, Мухамеда, Крышну, Будду і увогуле, колькі іх там ёсьць. Бо рэлігія – гэта ж выдумкі, прагматычныя вымыслы нейкай часткі людзей, якія выкарыстоўваюць, каб мець свой кавалак масла, на свой кавалак хлеба, ў фантастычных казках для дарослых і дзяцей ці тых, хто зьдзяцінеў Ну наконт “сьвятасьці” і “веры” гэтай частцы праваслаўных ці каталіцкіх людзей, ( аб іншых вераспавяданьнях не кажу, бо ня ведаю) я магу Вам прывесьці шмат прыкладаў. Я не веру у тое, што немагчыма пабачыць ці дакрануцца рукоў Таму давайце гэту тэму пакінем.
    Я аб іншым.
    Мне не зразумелы Вашы нападкі на Сп. Г.Арцёменку. Калі Вы шчыры беларус, дык Вы павінны падтрымаць яе у аматарскіх пошуках – хто мы, адкуль мы – беларусы
    Няўжо заўсёды былі нейкім прыдаткам ад нейкіх культур, жылі на купінах сярод багны?
    Квакалі як жабы, ужывалі чарот і хадзілі у аборах?
    Вы цудоўна ведаеце, як вынішчалі і вынішчаюць цяпер, нашу мову, культуру, ірвалі на часткі тэрыторыю, перапісваюць гісторыю.
    І вось, знайшоўся чалавек, як імкнецца, на аматарскім узроўні, знайсьці вытокі нашага народа, тут з’яўляецеся Вы, і ня толькі, і пачынаеце гнабіць яе – ” няма кораня, ні асновы, ні суфікса, ні канчатка, ні ролі фарманта..”.
    Дык чаго Вы дамагаецеся? Дзе яна перайшла Вам шлях? Чаму Вы патрабуеце прыбраць яе матэрыялы з усіх сайтаў?
    Заўважу, яна ня можа быць Вам канкурэнтам, бо яна у Вашы справы ня лезе.
    Таму раю, Вы займайцеся сваім фантастычнымі казкамі для дзяцей і дарослых, як бы мовіць “божымі”
    А яна нашымі – “мірскімі” справамі
    Як кажуць:
    Кесару – кесарава, слесару – слесарава.
    З павагай

  9. Леанід Акаловіч кажа:

    Паважаныя спадары Мурашкі! Далёкія продкі нашы сапраўды сур’ёзна верылі ў створаныя імі забабоны і міфы!!! І гэтага я таксама не адмаўляю.Тут я з вамі абсалютна згодны. І вы маеце права бузумоўна спавядаць і сёньня якую хочаце сабе веру, у тым ліку і паганства-язычніцтва з яго бажкамі, багінямі, чараўнікамі і вядзьмакамі, скадзямі, батамі-шматамі … Заставайцеся са сваімі міфамі-выдумкамі, са сваімі казкамі-фантазіямі. Але не апаганьвайце нашы назвы роднай зямлі айконімы!!! Не магу аніяк верыць у міфалогію якога б часу яна ні была! Ды не стварайце , не выдумляйце вы, непершабытныя чалавечкі, а разумныя людзі 21 ст., новыя міфы!!! Нашы літоўскія айконімы 9 –20 стст. не даюць вам падставаў і грунту для вашых недалужых міфаў! .. Людзі добрыя, ну скажыце, хто з вас можа ўбачыць у назве валожынскай вёскі Скадорвы скандынаўскую міфічную шэраневую волатку-заступніцу паляваньня Скадзі?!… Дзе і калі тая скардынаўская скадзі цягалася па нашай Ліцьве???… Чым яна праславіла нашу родную зямлю, тая выдуманая ня ў нас прыбышка? І якую карысьць змагла б прынесьці яна нашаму адраджэньню сёньня, калі б яна сапраўды існавала?! … Я ж сьвярджаю: назва в. Скадорвы сямейна-родавага паходжаньня ад пашыранага прозьвішча Скадорва на Валожыншчыне, у Маладзечыне, Менску, Радашкавічах, Наваполацку, Бабруйску, Слуцку, Мазыры…Яшчэ сустракаюцца людзі па прозвішчы Скадораў і Скодараў з суфіксам -аў.( чый сын Скадорвы — Скодараў). Прозьвішча Скадорва ад мянушкі Скадорва. Мянушка Скадорва паўстала ад паўночна-заходняга дыялектнага слова скадорва, што азначае “ск(а)варада, патэльня”. У гаворках Літвы-Беларусі зафіксаваны дыялектолагамі пад 30 варыянтаў слова скаварада, у тым ліку з метатэзай (перастаноўкай санорных гукаў Л, Р, В) скаравада, скаравода, скоровода, скарвада, скараўда. скараводка, сковарад. Ужо ў 1598 г. ў Гародні жыў Нікіфор Сковорода. З 17 ст. вядома ў нас прозьвішча Скавародка. То для паразуменьня — міфолагам адсылае зь Менску ў далёкую Нямеччыну айцец Літоўскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч-Крывец гербу Астоя шляхціч літоўскі ВКЛ ужо насталай новай ночы 26 лютага 2011 г. ад Нар. Хрыст.

  10. Яўген Мурашка кажа:

    .Леанід Акаловіч піша:
    “..Леанід Акаловіч-Крывец гербу Астоя шляхціч літоўскі ВКЛ..”
    Сп.Акаловіч, мы таксама пахалі:
    У верасні 1658 г. Дяніс Мурашка адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і вёў барацьбу супраць царскіх ваяводаў супольна з Нячаем ды Аскіркам. За ратныя заслугі перад Айчынай атрымаў шляхецтва і маёнткі ў Віцебскім ваяводстве. Герб шляхціча Д.Мурашкі “Аксак” ці “Праўдзіч”
    Гэта па лініі дзядулі
    А па лініі бабулі
    Шляхетны род Козел-Паклеўскіх г. Рэчыца
    Таму давайце, ня будзем лічыцца
    З павагай

  11. Паважаны сп. Леанід Акаловіч, безумоўна, што гэта міфалогія, але гэта культура, рэлігія і светапогляд нашых продкаў, не нас з вамі, а нашых продкаў. Я жадаю разабрацца толькі ў адным – хто такія беларусы? Лічу, каб канчаткова паставіць кропку ў гэтым пытанні, патрэбна сабраць матэрыял па ўсёй індаеўрапескай супольнасці, бо мы індаеўрапейцы, пры тым па генетыцы, археалогіі, культуры, міфалогі, тапаніміцы, родах і родственных сувязях, індаеўрапейскіх мовах, гісторыі, расах і тыпах рас людзей, тэксты рукапісаў старажытных аўтараў, геральдыцы, каб потым іх супаставіць і прааналізаваць і г.д. Гэта вельмі вялікая праца, але яе ніхто за нас рабіць не будзе. Правільна ці няправільна я раблю пакажа час, але гэта я раблю старанна і з чыстым сэрцам без усякіх грантаў.
    Наконт Скадорваў. Гэта можа быць і ад Скадзі, і ад скаварада, і ад іншых рэчаў. Але не толькі Скадзі, а і скаварада – рэчы міфалагізаваныя. У беларускай культуры амаль ўсе рэчы міфалагізаваныя: гаршок, калыска, венік, печ, комін, рэшата, сіта, сякера, вілы, даёнка, калодзеж, кола, стол, шапка, хустка, фартух, пояс, ручнік, кальцо, мыла, люстэрка і г.д. Вядома, што паўднёвая Швецыя мела з беларускімі этнічнымі землямі цесныя сувязі. Браты Тур і Рагвалод прыбылі к нам са Скандзінавіі. Такое уражанне, што гэта было заваяванне нашых зямель. Але гэта не так, бо раскопкі ў Швецыі паказваюць, што там жылі носьбіты беларускай культуры, а раскопкі ў Беларусі паказваюць, што тут былі паселішчы вікінгаў. Напрыклад, у вікінгаў была на чорным сцягу эмблема – чэрап і перакрыжаваныя косці, а ў Беларусі існаваў абрад братчыкаў, якіх пры пахаванні накрывалі чорным покрывам з гэтай жа эмблемай. І чаго тады галандцы здзіўляюцца, што Грэнландыю адкрылі вікінгі, а хаты будавалі як палешукі? Так што Скадзі сапраўды магла тут быць, хаця б ў паселішчах вікінгаў. А вось прозвішчы Скадораў і Скодараў маглі маглі быць і германскага паходжання, і скандзінаўскага – Скадораф і Скодараф. Яшчэ на беларускіх этнічных землях жылі готы, такія ж самыя, што і ў Швецыі. Вядома таксама, што носьбіты свідэрскай і грэнскай культур, ідучы на новыя землі за паўночным аленем дасягнулі і Скандзінавіі, а недзе ў 3500 г. да н.э. ў Скандзінавію уварваліся германскія плямёны (час разбітых чарапоў), а людзей жыўшых на беларускіх этнічных земляў звалі таксама германцамі
    Я не магу пахваліцца шляхецкімі каранямі, бо мае продкі сяляне і рабы, але для узмацненьня нацыі шляхецтва, як маральную катэгорыю і гістарычную каштоўнасць, патрэбна адрадзіць. Гэта была нацыянальна-патрыятычная эліта і павінна ёй застацца, інакш народ не развіваецца, а дэградуе, бо няма прыкладу ў грамадстве для патрыятызму.

    • Леанід Акаловіч кажа:

      Шаноўная пані Галіна! Прозвішча Скадораў ці Скодараў –гэта савецка-расейскае перакручванне нашых літоўскіх прозвішчаў на маскоўскі лад. Прозвішча Вялюга маскоўцы перарабілі на Вялюгін, Кісяля на Кісялёў, Караля на Каралёў… Так і Скадорва стаў Скодоров ( з Скодорв-ов). Зрэшты імя -мянушка Скадорва можа мецьадбітак індаеўрапейскага паходжання, як і балцкай паралелі, бо мы, беларусы-ліцьвіны, сапраўды балта-славяне з гоцкімі і арыйскімі каранямі, чаго я не аспрэчваю і пагаджаюся з Вамі.
      Яшчэ нагадаю Вам, што дысптую з Вамі толькі адносна паходжання айконімаў роднай зямлі і няправільнымі, на маю думку, Вашымі інтэтпрэтацыямі іх. Таму будзем старацца не адыходзіць у бок ад галоўнай тзмы нашай дыскусіі.
      Паколькі Ваш муж Яўген Мурашка назваўся таксама шляхцічам ВКЛ і Вы з ім ў законным шлюбе, то па законах ВКЛ і Вы шляхцянка, і вашыя родныя дзеці.
      З павагаю айцец Леанід Акаловіч.

  12. Леанід Акаловіч кажа:

    Шаноўны пане Яўгене! Як адзін з заснавальнікаў Згуртавання Беларускай Шляхты і яго канцлер ведаю, што казацкі сотнік Дзяніс Мурашка атрымаў шляхецтва (набілітацыю) ў 1659 г., што Мурашкі карысталіся гербам Прыяцель, а не Аксак ці Праўдзіч, як Васпан згадвае. Я займаўся таксама радаводам Мурашкаў і ведаю пра іх першае ўпамінанне як баярскага роду ад 1506 года і да сёння: дзе жылі і жывуць , чым валодалі, дзе іх прызнавалі за шляхту… І тое-сёе болей напісаў быў, каб паслаць Вам, але… ўстрымаўся пакуль., бо мяне здзівіла, чаму гэта Васпан перш сам быў зацікавіўся БАПЦ, звонячы мне з далёкай Нямеччыны, просячы нават дапомогі ў стварэнні прыходу БАПЦ для беларусаў Германіі, раптам стаў апантаным абаронцам паганскай веры і культуры, ярым праціўнікам хрысціянства.Стаў шукаць пра Вас у інтэрнэце.У дыскусіі з Паўлам Севярынцам знаходжу васпанава рытарычнае запытанне: “Ці можна назваць каштоўнасьцю хрысьціянства, якое зьнішчала нашу паганскую веру і культуру”..

    Цяпер Вы зноў прызнаяцеся, што ня верыце ў Хрыста, Мухамеда, Крышну, Буду! Але чамусьці верыце ў першабытныя вераванні людзей з мнагабожжам, багінямі, баравухамі, лесавікамі, балотнікамі, скадзямі, батамі і іншымі міфічнымі істотамі, якія не нясуць нам нічога новага для адраджэння і згуртавання нацыі, а толькі дзеляць нас на часткі , якімі лягчэй кіраваць і паганяць ворагам нашай роднай зямлі.
    Дык і я ж кажу апантанай міфамі Вашай жонцы, што пішаце і Вы: ” Я не веру у тое, што немагчыма пабачыць ці дакрануцца рукою”!!! Сапраўды нельга, бо яны, баравухі, скадзі,бат і дп т. п., існавалі толькі ў запалоханай свядомасці даўнейшых людзей як міфы, лягенды-вымыслы. паданні-выдумкі!
    Дарагі шчыры беларусе Яўгене! І я шчыры беларус-ліцьвін! І я хачу Вам дабра і Ліцьве-Беларусі! Паверце мне! Але я не магу маўчаць, калі мы сябе выстаўляем на пасмешышча!.. Вашай жонкі аматарскі метад высякання з цэлых каранёў айконімаў, гэтых назваў Роднай Зямлі., міфічных нерэальных істотаў ёсць абсалютна заганны, шкодны, разбуральны, які нясе карысць толькі д’яблу-сатане, якому Гасподзь Бог ня даў валадарыць чалавекам! Ратуй,Божа, людзей сваіх– дзяцей Тваіх ад ўсяго ліхога, злога, паганага! Пашлі Сваю міласць і ласку! І дай нам паразуменне і адзінства ў змаганні з непрыяцелямі і супастатамі нашымі! З надзеяй на лепшае — айцец Леанід Акаловіч.

    • Аркона кажа:

      Л. Акаловіч:” аматарскі метад Арцёменка высякання з цэлых каранёў айконімаў, гэтых назваў Роднай Зямлі., міфічных нерэальных істотаў ёсць абсалютна заганны, шкодны, разбуральны, які нясе карысць толькі д’яблу-сатане, якому Гасподзь Бог ня даў валадарыць чалавекам! Ратуй,Божа, людзей сваіх— дзяцей Тваіх ад ўсяго ліхога, злога, паганага!”
      Спадар Акаловіч, а хто парадзіў або зрабіў вашага Сатану? САМ Айцец-Бог- Яхвэ або Ягова або Саваоф. Чытайце Біблію. Нічога сабе Збаўца -раз Сам стварыў Д’ябла!!!!

      У славянскім паганстве сатаны ніколі не было і няма– ёсць Белы сьвет і Ніжні (цёмны) сьвет– як 2 непадзельнае цэлае. Таму чалавеку трэба берагчы, ахоўваць сваю душу ад Цёмнага сьвету, трымаць яе ў Сьвятле-Белым сьвеце- РА-Ю.

  13. Леанід Акаловіч кажа:

    Шаноўны пане Яўгене! Адразу паведамляю Васпану, што казацкі сотнік Дзяніс Мурашка ў 1659 г. атрымаў набілітацыю (шляхецтва) ВКЛ. І Мурашкі карысталіся гербам ПРЫЯЦЕЛЬ, а не Аксак ці Праўдзіч, як піша пан вышэй. Я, як адзін з заснавальнікаў Згуртавання Беларускае Шляхты і яго канцлер былы ўжо някепска ведаю пра род Мурашкаў, родапачынальнікам якога можна лічыць наваградскага баярына Азара Мурашку 1506 г.)… Напісаў быў крыху болей пра Мурашкаў (дзе жылі і жывуць, якімі валодалі дварамі, засценкамі і фальваркамі, колькі мелі дзесяцінаў зямлі. дзе нарадзіліся і пахаваныя … але раптоўна скінулася, не пайшло…
    У інтэрнэце шукаў больш пра Вас звестак і наткнуўся на васпанава выказванне наконт каштоўнасцяў хрысціянства ў дыскусіі з Паўлам Севярынцам, што “хрысьціянства … знішчыла нашу паганскую веру і культуру”. 25 лютага г.г. Вы ў другі раз пацвердзілі гэта самае такімі словамі:” Я таксама абсалютна не веру ў Хрыста, Мухамеда, Крышну, Буду і увогуле, колькі іх там ёсць. Бо рэлігія — гэта выдумкі, прагматычныя вымыслы …” Аднаго Бога мы ня можам бачыць, але скажыце, хто стварыў Свет-сусвет, як не Ўсемагутны Бог! Ісус Хрыстос — жывы рэальны чалавек на Зямлі, як рэальнымі былі апосталы і ўсе святыя айцы — заснавальнікі і носьбіты-настаўнікі хрысцянства на зямлі! Хрысціянства стала рухавіком і прагрэсам у многіх сферах дзейнасці чалавецтва. Хоць не абышлося і без стратаў, напрыклад, у анамастыконе, калі дахрысціянскія імёны і мянушкі з прыняццем біблейскіх царкоўных пераставалі ўжывацца не толькі іменаванні людзей, але і называнні геаграфічных аб’ектаў на роднай зямлі славянскімі тапонімамі. І гэта вялікая безваротная страта. Але нашы айконімы, якія ўзніклі ў дахрысціяскі час і ў першыя стагоддзі хрысціянскай пары пасля Нараджэння Ісуса Хрыста даюць даюць нам немалыя магчымасці ўзнавіць славянскую антрапанімію.
    Міфічнае вераванне ў бажкоў, багіняў,лесавікоў, дамавікоў, баравухаў, балотнікаў, скадзяў, атаў, батаў, шматаў і іншых нерэльных істотаў не раскрывае паходжання айконімаў, не нясе нічога новага для адраджэння нацыі, а толькі выдзеляе з нас яшчэ паганцаў-язычнікаў, кроіць на часткі нацыю– маскавіты цягнуць праваслаўных ліцьвінаў да сябе, палякі — нашых католікаў пад Польшчу праз карту паляка і г.зв. красавякаў… А што робяць для кансалідацыі нацыі розныя баптысты, ягавісты, крышнаіты, пяцідзясятнікі і іншыя маскалізатары на маскоўскай
    мове?! .. Дзеляць нас на дробныя часткі, каб было лягчэй ворагам роднай зямлі кіраваць намі і паганяць-заганяць нас ў свае аглоблі-сеткі-пасткі…
    Пане Яўгене, я з Вамі згодны, калі Вы пішаце:”Я не веру ў тое, што немагчыма пабачыць ці дакрануцца рукой”. І правільна! Але тады чаму Вы і Ваша пані Галіна так настойліва шукаеце міфічныя істоты ў рэальных айконімах?! Іх жа можна пабачыць напісанымі і пачутымі. і ў іх населеныя пункты можна ўвайсці, і нават адшукаць ў некаторых з іх імёны-мянушкі і прозвішчы першапасяленцаў, якія далі назву гэтых паселішчам жывых людзей. Пакажыце нам баравуху, скадзю, бату і г.д. і да т. п. Няма і не было!.. Не выстаўляйце сябе і нас, шчырых ліцьвінаў, на ўсясветнае пасмешышча з гэтымі міфічнымі скадзямі!!!.. Аматарскі метад высякання з родных назваў зямлі нашай частак слова для міфічных істотаў ёсць абсалютна недапушчальны, заганны і шкодны, бо ён нясе карысць не нам, людзям – стварэнням Божым, а д’яблу-сатане.

  14. Паважаны сп. Леанід Акаловіч, да Вас сп. Яўген звярнуўся як да аўтарытэта ў справе хрысціянства, бо на самай справе мы маем патрэбу ў нашай праваслаўнай царкве тут у Нямеччыне, хаця у нас ёсць расейская праваслаўная царква ў Мюнхене, ды і ў нашым горадзе бываюць службы, але яна нейкая не такая, нешта ў ёй не падабаецца. На самай справе сп. Яўген 100% атэіст, хаця я яго вельмі прашу пахрысціцца. Ён проста разумее, што гэта неабходна другім людзям, але пра сябе кажа: “Каб пахрысціцца патрэбна верыць ў Бога, а рабіць толькі выгляд гэта не па мне.” У нас з ім дома і размовы няма пра міфалогію, не то каб верыць у яе, хаця нашы святы, асабіста я, вельмі люблю. Але гэта больш культура, чым рэлігія. Сп. Леанід Акаловіч, калі б я паставіла мяжу вывучаць гісторыю Беларусі толькі ў межах перыяду хрысціянства, то я б нават не зрабіла б і спробы перайсці на беларускую мову, а так я стала гарачым староннікам нашай роднай мовы, хаця вы мяне і папракнулі ў тэлефоннай размове, што я добра ёю не валодаю. Няхай будзе і так, і тым не менш на 1 беларускамоўнага чалавека стала больш. Дахрысціянская культура нашага народа дае шмат чаго зразумець і яна змяняе светапогляд на сам народ, на гісторыю, на нашых продкаў. На маю думку, беларуская тапаніміка не проста старажытная, а ужо архаічная, нясе на сабе адбітак не толькі індаарыйскай культуры, але і больш далёкай даўніны. Я лічу, што гэта ёсць гістарычна-духоўная каштоўнасць нашага народа, якую патрэбна зафіксаваць ў ЮНЭСКА. Але каб гэта было гістарычнай каштоўнасццю, то назовы нельга перакладаць на рускую, бо яны губляюць адразу свой статут. Яны павінны быць напісаны на мове нашага народа і дакладна так як гэта вымаўлялася да ўсякіх рускіх зменаў. Беларуская тапаніміка звязана з культурай народа і адражае эпохі панавання той ці іншай культуры. Калі гэта пасёлак Урыцкае, то гэта савецкая эпоха, калі Троіцкае, то эпоха хрысціянства. Але Траянава ці Арэса ніяк не хрысціянская і не савецкая эпоха. Гэта ужо дахрысціянская эпоха. Калі мы не будзем ведаць сваёй дахрысціянскай культуры, гісторыі – мы, наогул, нічога не будзем ведаць пра саміх сябе. І вось тады і з’яўляецца глеба для расколу грамадства. Бо адзін кажа так, а другі этак, і чалавек губляецца. Ён не разумее дзе праўда. Нельга ад чалавека хаваць праўду, у тым ліку і язычніцкую. Асабіста я буду верыць і рабіць так, як рабілі нашы дзяды і не інакш. У сёняшняй нашай культуры столькі элементаў язычніцкай культуры, што нават цяжка уявіць сабе аб тым, што мы часткова язычнікі. І гэта народам успрымаецца натуральна. Нікому і ў галаву не прыходзіць нешта мяняць. І я нічога мяняць не збіраюся. Я буду з народам.
    Я асабіста не язычніца, але калі б я і была язычніцай дык што тут такога дрэннага? Вы мабыць думаеце, што ў язычніцтве толькі адзін “паражняк”? Але гэта не так. Ў язычніцтве вельмі шмат навукова-абаснаваных рэчаў. І яшчэ, ўсе рэлігіі узніклі на глебе язычніцтва, у тым ліку і хрысціянства і калі б мы сёння вынялі з хрысціянства ўсе элементы язычніцтва, то распішыце мне што б там засталося. Лепш ужо расказваць пра міфічных балотніц і вадзяных, чым пра рэальную роўнаапостальскую святую Вольгу, якая забіла 5000 тысячаў драўлян і ператварыла іх ў рабоў. Я лічу, што заганна абмяжовываць веды. Веды – гэта бясценны скарб любога чалавека.

  15. abdul кажа:

    ” ўсе рэлігіі узніклі на глебе язычніцтва ”

    Самай першай рэлігіяй было чыстае адзінабожніцтва, а самы першы чалавек на Зямлі, Адам, пакой яму, быў першы прарок гэтае рэлігіі. Рэлігія гэтая ніколі ня зьнікала і ня зьнікне ажно да Канца Сьвету. Цяпер гэтая рэлігія завецца Іслам.

  16. Яўген Мурашка кажа:

    Леанід Акаловіч піша:
    “…бо мяне здзівіла, чаму гэта Васпан перш сам быў зацікавіўся БАПЦ, звонячы мне з далёкай Нямеччыны, просячы нават дапомогі ў стварэнні прыходу БАПЦ для беларусаў Германіі, раптам стаў апантаным абаронцам паганскай веры і культуры, ярым праціўнікам хрысціянства…”
    Паважаны, айцец Леанід!
    Хацеў бы удакладніць, нейкія моманты.
    Па – першае:
    Я не прыхільнік падвоенных стандартаў.
    Па-другое:
    Мой зварот да Вас насіў некалькі іншы характар. У мінулым годзе, да мяне зьвярнуліся нейкія прадстаўнікі ад Сп.Ёвана, з прапановай адчыніць прыходы у Нямеччыне. Мяне насцярожыла тое, што яны выпячвалі – нацыяналізм, прыплялі БНФ і прапаноўвалі мне пасаду сьвецкага кіраўніка. Гэтыя моманты, мяне і насьцярожылі – бо які можа быць сьвецкі старшыня над царквой? Праз Сп. А.Астроўскага я выйшаў на Вас. Вы мне дакладна усё растлумачылі, дзякуй вялікі. І пра Нахамеса і пра Ёвана. Вы падцьвердзілі маі наігоршыя высновы. Відаць яны мелі на увазе, зацягнуць мяне у нейкія аферы. Што характэрна, да мяне яны больш не зьвярталіся, відаць нейкім чынам пралічылі мае стаўленьне.

    Далей:
    “..Але тады чаму Вы і Ваша пані Галіна так настойліва шукаеце міфічныя істоты ў рэальных айконімах?!…”
    Я ні з якога боку, не датычны да аматарскіх пошукаў, Сп.Галіны, бо я не веру і у міфічных істотаў. І тым не менш, я падтрымліваю яе у тым рэчышчы, што яна імкнецца далучыць нашых навукоўцаў да пошукаў вытокаў нашай беларускай цывілізацыі. Не навукова – так. міты – магчыма. Але яна не прысабечвае сабе права ісьціны у апошняй інстанцыі. Яна прыватны дасьледчык. Яна імкнецца зьвярнуць увагу грамадства на тое, што гісторыя беларускай (ліцьвінскай) нацыі пачалася не тысячу гадоў таму і не з 1917-га года.
    Таму заклікаю Вас не выступаць апанэнтам, а памочнікам, у яе высакароднай справе паказаць беларускаму і сусьветнаму грамадству, што беларуская нацыя заслугоўвае павагі і павінна заняць сваё належнае месца.
    І апошняе:
    Я распавёў Вам аб нейкіх нашых недакладнасьцях.
    Можа, Вы усеж дашлеце мне зьвесткі пра майго прашчура, для мяне гэта вельмі істотна. Я зьвяратаюся да Вас, як да канцлера Згуртаваньня Беларускае Шляхты, і можа залічыце мяне у шэраг вашых сяброў?
    Адрадженьне шляхетнага стану, на сеньнешні дзень, з’яўляецца вельмі істотным, каб вярнуць нашай бнларускай нацыі – пачуцьцё асабістага гонару.
    З павагай.
    Я.Мурашка.

  17. Сп. Abdul, не ў абіду мужчынам будзе сказана, але першым богам на зямлі была жанчына – Сыра маці зямля. Паглядзіце на 3 малюнак ў артыкуле. Ды і першы на зямлі грамадскі лад – гэта матрыярхат. Куды вам мужыкам да жанчын?

    • abdul кажа:

      “не ў абіду мужчынам будзе сказана, але першым богам на зямлі была жанчына – Сыра маці зямля.”

      I pani Halina jašče sćviardžaje što jość pravasłaŭnaj. Nu j dzie tut lohika? Ale nia dziŭna, ja ŭžo daŭno zaŭvažyŭ što ŭ pani Haliny adno fantazii.

      “Паглядзіце на 3 малюнак ў артыкуле. Ды і першы на зямлі грамадскі лад – гэта матрыярхат.”

      Fantazii fieministkaŭ, i ničoha bolej.

  18. Леанід Акаловіч кажа:

    Шаноўны пане Яўгене! На Вашую просьбу адказваю, што ў 1506 г. ўпамінаюцца баярын гаспадарскі наўгародскі Ожарья Мурашка і Васілей Паўлавіч Мурашка з Наваградскага пав. (гл.Акты віленскай камісіі, т.24, с.12), а 10 сакавіка 9 індыкта паводле прывілея Вялікага Князя нашага Літоўскага Аляксандра новагародскі баярын Азарый Мурашка атрымаў зямлю ў сяле Дубнавічы Пінскага пав… Ці маюць якія-небудзь адносіны да Вашага роду Мурашкі Самуіл і Афанас, а таксама Сцяпан Савенка, праваслаўныя, якія валодалі 60 дзесяцінамі зямлі ў Чэшкаве ў 1888 г.? Ці можаце даслаць мне свой радавод?.. Мурашкі як шляхта давялі сваё шляхецкае паходжанне ў Менскай губ., запісаныя ў 6-ю частку радаводнай кнігі як спрадвечная старажытная шляхта ВКЛ (потомственные дворяне Рас. імп.), што было пацверджана ў 1885 г.ў дэпартаменце герольдыі. Акрамя таго, вядома яшчэ пазнейшы шляхецкі род Грабя-Мурашка ў Магілёўскай губ., запісаны ў 3-ю частку радаводнай кнігі Магілёўскай губ.
    Наколькі баяры Азар ці Васіль Мурашкі могуць быць Вашымі прашчурамі, гзтае пытанне яшчэ трэба высвятляць, сабраўшы доказы-дакументы з архіваў і з друкаваных крыніцаў.
    Заўвага Вам і пану прафесару Алесю: неапраўданае ўжыванне слова ЛІТВІНСКІ або ЛІЦЬВІНСКІ ўсё адна як БЕЛАРУСІНСКІ НЕПРАВАМЕРНА, бо ад нашага наймення дзяржавы Літва (ВКЛ) утворана назва народа (нацыі) ЛІЦВІН/ЛІЦЬВІН, як і з Русі русін, з Балгарыі балгарын, з Арменіі армянін, з Грузіі грузін і г. д. Наша мова звалася літоўскай ( так нашу мову называлі і палякі. i нават маскавіты-маскалі).. Наш Статут нам Вядомы як Літоўскі, як і Літоўская Метрыка і напісаныя на нашай літоўскай мове, па-літоўску, але не па-жамойцку ці па-летувіску! І пісаць трэба па -літоўску толькі ЛІЦЬВІН або ЛІЦВІН, а не літвін! А таксама паводле закону нашай мовы з цеканнем і ў Ліцьве ў месным склоне, і ў давальным к Ліцьве, у астатніх склонах бяз цекання– Літвы, Літву,.Літвою, як Ятва і Яцьвязь, яцьвягі, як жарства і ў жарсцьве, чатыры, але чацьвёрты, чацьвер, чацьвяртак, чацьвярык, мёртвы і мярцвяк, зьмярцьвелы. А вось ад назвы вёскі Ліцьвіны паўстала прозвішча шляхецкага роду Ліцьвінскі-Дзягілевіч у Магілёўскай губ. айцец Леанід Акаловіч 5 лютага 2011 г.

  19. Сп. Леанід Акаловіч, ці не маглі б вы недзе выкладаць веды па родам на сайтах, а я б магла дапамагаць вам ў распаўсюджванню гэтых ведаў. Гэта вельмі важна для вяртання павагі да нашага народа і павышэння годнасці людзей. Гэты матэрыял мог бы быць ў такім выглядзе: радавод, герб, выбітныя асобы гэтага рода, месцы пражывання, фото, карціны месцаў, асобаў. Сваім рыцарставам мы заткнем Еўропу і тых, хто кажа пра нас “штучна створаная нацыя”. Абяцаю што буду вам дапамагаць.

  20. Леанід Акаловіч кажа:

    Шаноўная пані Галіна! Я ўсцешаны, што мы пачалі знаходзіць узаемапаразуменне. Я сабраў немалую картатэку матэрыялаў па гісторыі шляхты ВКЛ. Ужо частка набрана на літару А. Хачу пачаць друкаваць у “Краязнаўчай газеце”.Але вось царкоўная і грамадская справа не дае мне магчымасці распачаць задуманую своеасаблівую знцыклапедыю літоўскай шляхты.Трэба адлючыцца ад усяго другога і засесці за гэтую працу. Даруйце, але і спрэчка з Вамі адымае ў мяне нямала часу. Ды для карысці Айчыны-Літвы хачу штосьці давесці і адстаяць свае навуковыя вывады.У пэўнай ступені і Вы падштурхнулі мяне да новых пошукаў крыніцаў і абгрунтавання сваёй канцэпцыі. Дзякуй Вам за зразумелую падтрымку ў распаўсюдзе анамастычных і генеалагічных здабыткаў. Я падумаю над Вашай прапановаю. А галоўнае, каб як стварыць такі сайт… З павагай і дабраслаўленнем на ўсё добрае для Літвы — айцец Леанід А.

  21. Сп. Леанід Акаловіч,
    мы будзем і надалей губляць сваю энэргію на спрэчкі, пакуль не збярэмся і не зацвердзім агульную праграму. Пакуль мы працуем кожны сам па сабе і натыкаемся сябар на сябра, а гэта дрэнна для справы. Наконт сайту, паразмаўляйце з сябрамі якія маюць сайты, магчыма нехта з іх параіць вам добрага кампутаршчыка. А вось зарэгістраваць можна і ў нас тут у Нямеччыне, каб да вас не было непатрэбных пытанняў.

  22. Сп. Abdul,
    калі я сказала, што людзі больш за 20 тысяч гадоў таму пакланяліся Багіне зямлі, дык ад гэтага перастала быць праваслаўнай ці што? Шкада, што людзі забылі пра гэта, а то так зганьбілі зямлю, што на ёй ужо атрута расце, асабліва ў Чарнобыльскай зоне. Для асветніцтва даю артыкулы пра зямлю. Чытайце і шануйце сваю зямлю.
    ЗЯМЛЯ
    У народных уяўленнях – адна з асноўных касмічных стыхій (побач з вадой, паветрам і агнём), першаэлемент, з якога ствараўся Сусвет. У касмаганічных паданнях падкрэсліваецца, што першай Бог стварыў менавіта З. З. асэнсоўвалася як усеагульная крыніца жыцця, маці ўсяго жывога, у тым ліку і чалавека (лічылася, што Бог стварыў чалавека з З.). Уяўленні аб З. цесна звязаныя з паняццем рода, радзімы, краіны.
    Па народных перакананнях, З. “круглая як чалка” (або шпакова яйка”) і стаіць на вадзе; усярэдзіне З. увесь час гарыць агонь і пад З. жывуць іншыя людзі – “малыя, нядужыя, бо няма сонца”, але калі будзе канец свету, то З. як бы перавернецца і гэтыя людзі апынуцца на паверхні З., тады як цяперашнія яе насельнікі пойдуць пад З.
    У адпаведнасці з міфалагічнымі ўяўленнямі З. лічылі жывой істотай, якая несла ў сабе жаночы пачатак. Яна апладнялася жыватворным дажджом – увасабленнем мужчынскага пачатку – і давала новы ўраджай, таму ў песенных і празаічных творах яе называюць “маці – сырая З.” З. як “карміцелька” лічылася святой, што тлумачыць паважнае, асцярожнае да яе стаўленне (няможна З. біць, знявераць ці пашкудзіць, бо З. святая”). Аб гэтым сведчаць шматлікія забароны і рэгламентацыі паводзінаў людзей у дачыненні да З.: яе нельга біць калом, розгай, бізуном, калупаць нагой. Адначасова існавала забарона чапаць З. у перыяд яе зімовага сну – ад Пакроваў і да Радаўніцы (“можа быць смерць у сваёй сям’і або неўраджай”). Самай моцнай клятвай (ад якой нельга адракнуцца ні пры якіх абставінах), лічылася тая, калі чалавек спачатку цалаваў, а затым з’ядаў жменьку З. Родная З. , узятая чалавекам з сабой на чужыну, адыгравала ролю абярэга, пасля ягонай смерці яе клалі ў магілу. Каб хлопец адслужыў у войску і вярнуўся дадому жывым і здаровым, у час яго провадаў у войска выконвалася наступнае рытуальнае дзеянне: правай босай нагой хлопец пакідаў на З. каля парога выразны адбітак, маці збірала З. са следам у чыстую хусціну, завязвала на два вузлы і несла ў хату, каб захоўваць у чырвоным куце ўвесь тэрмін вайсковай службы.
    Архетып З. цесна звязаны з культам продкаў. З аднаго боку, продкі лічыліся валадарамі З., а з другога, яна была іх вечнай калыскай: “З. святая, яна наша маці, яна нас жывых корміць, а па смерці да сябе прыхіляе”. Двухполюснасць стасункаў чалавека з З. выразна адлюстраваная ў пахавальнай абраднасці і каляндарных святах, звязаных з ушанаваннем продкаў. Перад пахаваннем нябожчыка абавязкова абмывалі і пераапраналі ва ўсё чыстае, новае. Смерць і пахаванне разглядаліся як вяртанне ў матчына ўлонне. Але З. як чыстая стыхія магла не прымаць “закладных”, “нячыстых” нябожчыкаў (самагубцаў, чараўнікоў), гэтаксама як і забітага перуном чорта, змея і іншых міфалагічных персанажаў.
    Як усё жывое, З. нараджалася вясной, а памірала ўвосень. Паводле ўяўленняў беларусаў, З. “замыкаецца”, засынае на зіму і “адмыкаецца”, прачынаецца ўвесну. Гэтая акалічнасць выклікала да жыцця шэраг абрадавых дзеянняў, скіраваных на павелічэнне спору З., адначасова яны жорстка рэгламентавалі паводзіны чалавека ў дачыненнях да яе. З мэтай хутчэйшага абуджэння З. выкарыстоўвалі розныя магічныя прыёмы. На Масленку рабілі лёдавыя горкі – сімвалам цяжарнасці З., на Саракі дзяўчаты разрывалі 40 (гл. Сорак) вяровачак, што сімвалізавала разрыў З. зімовых путаў, на Вялікдзень з горак качалі яйкі, каб абудзіць яе і паспрыяць урадлівасці, а таксама ахвяравалі ёй рэшткі святочнай ежы. У час дажынак на ніве пакідалі “вялесаву бараду” (гл. Барада), каб захаваць спор на будучы год.
    З. з’яўляецца крытэрыем чалавечай маральнасці наагул. Так, за грахі чалавека З. можа праваліцца або праглынуць горад, вёску ці манастыр.
    У народным арнаменце З. інтэрпрэтавана ў выглядзе характэрных матываў, сустракаецца з першабытных часоў у аздабленні вырабаў побытавага, абрадавага, мастацкага прызначэння. У разьбе, ткацтве, вышыўцы асэнсаванне З. набыло ўвасабленне ў выглядзе ромба, квадрата, прастакутніка, падзеленага на меншыя ромбікі ці квадрацікі, звычайна з кропкай у цэнтры кожнага (зярнятка ў З.). Асэнсаванне З. як касмаганічнага цела ўвасаблялася ў вяглядзе ромба з адросткамі ўсярэдзіну і звычайна суправаджалася матывам Сонца – ромба з промнямі-адросткамі. Змешчаныя адзін у адзін, гэтыя матывы абазначалі адзінства, яднанне Сонца і З., наступленне вясны; яны ўтвараюць адзін з найбольш папулярных, пашыраных і ўлюбёных элементаў тканага і вышыванага арнаменту, якім аздаблялі адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы ды інш. Гэты матыў, які ўжо ў XX ст. страціў сваё сімвалічнае значэнне, у аздабленні вырабаў дэкаратыўна- мастацкага прызначэння карыстаецца папулярнасці і сёння.
    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
    ЗЯМЛЯ.
    Святасць зямлі, асабліва зямлі Роднай, была несумнеўная для нашых прадзедаў. Яе абаранялі, абараняла і яна. Сыходзячы ў далёкі шлях, абавязкова бралі прыгаршчу роднай зямліцы, і захоўвалі яе ў насімым на грудзі мяшочку. У некаторых месцах лічылася, што “зямля, узятая з сямі магілаў сваякоў або проста добрых людзей, захоўвала ўсю сям’ю ад любых няшчасцяў”. Зямля са свежай магілы саслабляе страх перад нябожчыкам, не падпускае смерць да хаты, засцерагае ад хвароб людзей і быдла. Каб памерлы не стаў упірам, яму на грудзі кладуць жменю зямлі. Зямлю, выкапаную кратом, зашывалі ў шапку маленькаму дзіцяці, каб яго не ўраклі.

    ЗЯМЛЯ ПАД БУДАЎНІЦТВА

    Адным з найважнейшых момантаў, якія трэба было ўлічваць падчас будаўніцтва хаты, быў дакладны выбар спрыяльнага месца. Нашы продкі былі перакананыя, што якраз шчаслівае месца адорыць сям’ю шчаслівым лёсам і дабрабытам. На Палессі лічылі, што хату трэба будаваць там, “дзе цёплая зямля і паветра”.
    Спрыяльным лічылася тое месца, дзе збіралася хатняя жывёла або “купаліся” куры.
    Адным з найбольш спрыяльных лічылася месца, дзе быў мурашнік чорных мурашак. Яго пераносілі ў новае месца і нейкі час назіралі, як мурашы будуць абжывацца на новым месцы: калі хутка, то месца для пабудовы новай хаты выбрана удала.
    Новую хату не будавалі:
    паблізу ад могілак або на былых ці разбураных месцах пахаванняў;
    там, дзе было здзейснена забойства чалавека або некалі адбывалася крывавая бітва;
    на месцы раскарчаванага саду або на тым месцы, дзе спатрэбілася выкарчаваць хаця б адно садовае дрэва — гэта лічылі зусім кепскім знакам;
    нельга было будаваць дом на тым месцы, дзе нядаўна было жытнёвае поле (хутка адбудзецца пажар);
    зусім недапушчальным лічылася будаваць дом на тым месцы, дзе некалі быў пажар або ляснула маланка;
    неспрыяльнымі лічыліся месцы, звязаныя з якой-небудзь бядой: дзе падчас буры зламалася дрэва, некалі перавярнуўся воз, дзе нехта паваліўся і зламаў руку ці нагу.
    На вялікі жаль, зямля, узятая з кепскіх мясцін або нагавораная словамі чорнай магіі, можа стаць першапрычынай вашых бедаў і няшчасцяў. Таму ведайце: калі побач з вашым парогам вы знайшлі магільны пясок або нагавораную зямлю, станавіцца на яе нельга. Яе трэба ўзяць (толькі не голымі рукамі), сабраць на што-небудзь, аднесці на скрыжаванне дарог і, па магчымасці, спаліць.
    Калі вы купляеце зямлю для будучай сядзібы, лепш разлічвайцеся дробнымі грашамі. Тым самым вы зберажэце будучы ўраджай на гэтай зямлі.
    Перад тым як упершыню нешта пасадзіць на сваім агародзе, зрабіце наступнае: у добрае надвор’е, калі бачны зоры, абыдзіце агарод крыж-накрыж і скажыце: “Зямля нарадзіла, зямля ўзбагаціла. Маці Божая, захавай. Амінь” .
    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

    ЗЯМЛЯ

    ЗЯМЛЯ – маці беларусаў. Бог стварыў чалавека з зямлі, ён – зямля і ў зямлю пойдзе. Зямля поіць, корміць, носіць чалавека, засцерагае і карае яго, як маці. Самым страшным пакараннем для беларуса было праваліцца скрозь зямлю, калі гінула не толькі цела, але і душа. Гэта пакаранне беларуса чакала за чорныя справы супраць людзей, за непаслушэнства сталых перад Багамі, дзяцей перад бацькамі. На месцах правалу скрозь зямлю ўтворацца возера ці балота, якія ніколі не замярзаюць. Глыбіню такіх азёр ці балот немагчыма вымераць. Калі ж людзі з цікаўнасці спрабавалі, іх заўсёды папярэджваў голас: “Не мерай вяроўкай, а то памераеш галавой”.
    Праклёны бацькоў заўсёды падтрымліваліся багамі і маці-зямлёй. Адна юная дзяўчына пакахала простага пастуха. Яна ўцякала да каханага, і яны разам каталіся на лодцы. Бацька ж жадаў аддаць яе замуж за багатага. Уначы, калі бушавала бура і хвалявалася возера, бацька скляў дачку, якая тым часам была ў лодцы з пастухом. Возера правалілася скрозь зямлю разам з імі.
    Аднойчы Бог пад выглядам старога прыйшоў у сяло і папытаўся пераначаваць, але яго ніхто не пусціў. Тады Бог скляў усіх жыхароў сяла, і яно разам з жыхарамі правалілася скрозь зямлю, а на яго месцы паўстала возера.
    Каб пераканаць людзей у сваёй праваце, беларусы казалі: “Каб я скрозь зямлю праваліўся”, “Праваліцца мне на гэтым месцы”. Выкарыстоўваецца гэта формула і ў праклёнах. Жадаючы сваім крыўднікам ці ворагам згубы, беларус кажа: “Каб ты скрозь зямлю праваліўся”, “Хай цябе зямля з’есць”.

    МАЦІ СЫРА ЗЯМЛЯ

    МАЦІ СЫРА ЗЯМЛЯ – багіня зямлі і ўрадлівасці ў славянскай міфалогіі. Маці Змей, Гарынычаў, Волха.
    Крыніца: http://www.wikiznanie.ru/ru-wz/index.php/%D0%9C%D0%B0%D1%82%D1%8C_%D0%A1%D1%8B%D1%80%D0%B0_%D0%97%D0%B5%D0%BC%D0%BB%D1%8F
    ЗЯМЛЯ
    25.03/7.04. Матрыярхальны культ зямлi. Дабравешчанне. “Да Благавешчання няможна чапаць маткi-зямлi, бо яна можа прагневацца да й не зарадзiць”.
    Алесь Лозка
    ЗЯМЛЯ

    Л.Н. Вінаградава
    Зямля – адна з асноўных (нароўні з вадой, агнём, паветрам) стыхій светабудовы; цэнтральная частка трохчастковага сусвету (неба – зямля – апраметная), населеная людзьмі і жывёламі; знак жаночага пладаноснага пачатку і мацярынства.
    У касмаганічных міфах зямная цвержа паўстала як вынік першага акту тварэння свету: са здабытай з дна мора жменькі Зямлі. Бог стварыў спачатку малы жмуток сушы, а затым (пры садзейнічанні свайго антаганіста) рассунуў яе, стварыўшы зямны абшар. Паводле папулярных славянскіх павер’яў, Зямля – гэта плоская цвержа, акружаная вадой і накрытая зверху нябесным купалам. Уяўленні пра зааморфных істотаў (гіганцкай рыбіне ці некалькіх міфічных рыбах, змяі, чарапасе і да т.п.), утрымліваючых на сабе Зямлю, характэрны для міфалогіі ўсходніх і асабліва паўднёвых славян; радзей сустракаюцца ў заходнеславянскіх вераваннях. У балгарскіх і сербскіх касмаганічных павер’ях зямлю ўтрымліваюць на сваіх рагах бык ці тур; яна на целе змяі, якая ляжыць на спіне вала, які ў сваю чаргу стаіць на гіганцкай рыбе, і ўся гэта піраміда трымаецца на велізарнай чарапасе. Больш рэдкімі з’яўляюцца матывы, паводле якіх Зямля размяшчаецца на галінах дрэў ці на слупе.
    Прыкметы персаніфікацыі Зямлі могуць быць адзначаны ў такіх народных вераваннях, паводле якіх яна паводзіць сябе як жывая істота: спіць, хварэе, цяжарае, родзіць, енчыць, плача, гневаецца на людзей за іх грахі. Універсальная для ўсіх славянскіх традыцый жаночая сімволіка Зямлі расчыняецца праз метафару мацярынства і пладавітасці (здольнасці прыносіць ураджай). Беларусы лічылі, што прымаючы ў сябе насенне, Зямля “цяжарае” і дае новы ўраджай, што яна ўсеагульная Маці і карміцелька: жывых харчуе, а мёртвых да сябе прымае. Маці-сыра зямля пазначае аплодненую нябеснай вільгаццю ўрадлівую Зямлю. Адпаведна, перасохлая і бясплодная Зямля паўстае ў духоўных вершах у выяве “ўдавы”. Архаічныя ўяўленні пра неба і Зямлю як шлюбнай пары захаваліся ў такіх заклінацельных формулах, як: “Ты Неба – бацька, ты Зямля – маці!” ці ў загадках пра зямлю і неба тыпу: “Маці – нізка, бацька – высока” (падлога.). Па балгарскіх вераваннях, ад шлюбу неба і Зямлі нарадзіўся месяц. Матыў мацярынства ў павер’ях пра Зямлю мае дачыненне не толькі да касмічнай выявы ўніверсальнага пладаноснага пачатку, але і да рэальнай маці пэўнага чалавека. Гэта выяўляецца ў забаронах біць Зямлю, матываваных асцярогай абразіць сваю памерлую маці. Шанаванне Зямлі як “маці” спрыяла збліжэнню гэтага круга ўяўленняў з выявай Багародзіцы (у сербаў Зямля звалася “Зямля-Богамаці”). Лічылася, што мацюкальная лаянка абражае “ўсіх трох маці” чалавека: яго родную маці, сырую Зямлю і Багародзіцу.
    У славянскіх вераваннях Зямля надзяляецца прыкметамі святасці і рытуальнай чысціні; у малітвах і замовах да яе звярталіся з тымі ж просьбамі, што і да чароўных сіл: “Памілуй, выратуй і захавай, святая зямля і Божая маці!” (палес.). Пра грэшнага чалавека казалі, што ён няварты таго, каб “зямля святая яго на сабе насіла”. Па шырока вядомых уяўленнях, Зямля не прымае ў сябе цела “нячыстых” нябожчыкаў; пахаванне іх у Зямлі парушае пагодная раўнавага і агульны светалад; целы такіх мерцвякоў застаюцца ў Зямлі нетленнымі ці Зямля сама “выкідвае” іх на паверхню.
    Як вышэйшы маральны аўтарытэт і знак праведнасці Зямля часта выкарыстоўвалася ў народных прававых звычаях, прысягах і клятвах. Польская прымаўка абвяшчае: “Праўда з зямлі вырастае”. У рускіх пры межавых спрэчках людзі, якія даказваюць сваю правату, клалі сабе на галаву ком Зямлі ці кавалак дзёрну; выпадкі клятвы з Зямлёй на галаве згадваюцца ў славян, гістарычных сведчаннях XI ст. У Чарапавецкім павеце пры зямельных канфліктах сяляне, прамаўляючы клятву, бралі дробку Зямлі ў рот ці клалі яе на галаву, на спіну, за пазуху; аспрэчваючы сваё права на пакос, людзі клалі выразаны з Зямлі дзёран сабе на галаву і казалі, што калі яны сведчаць хлусліва, то хай “сама Маці-сыра зямля прыкрые іх навекі” (рус. разан.). Аналагічныя звычаі вядомыя таксама ў сербаў, балгараў і македонцаў: кожнага, хто прылюдна даваў сведкавыя сведчанні ў спрэчных справах, балгары змушалі трымаць у руках Зямлю як доказ праўдзівасці сказанага.
    Звычай вызнавацца зямлі адзначаўся ў наўгародскіх ерэтыкоў-стрыгальнікаў, што фіксавалася ў крыніцах XIV ст., і захоўваўся ў старавераў аж да XIX ст. У сербскай традыцыі аднавяскоўцы змушалі жанчыну, абвінавачаную ў занятках вядзьмарствам, павініцца ў грахах зямлі. Вялікую папулярнасць меў у славян звычай цалаваць Зямлю ў розных рытуальных сітуацыях: напрыклад, пры першым узворванні Зямлі ці пры першай сяўбе; у звычаях пагаднення ці выпрашывання прабачэння; пры вымаўленні клятвы, прысягі ці малітвы. У Арлоўскай губ. пры першым громе бабы хрысціліся і цалавалі Зямлю. У канцы жніва прынята было дзякаваць Зямлю за ўраджай і цалаваць яе: пар. балгарскую прымаўку: “Цалуеш жменю зямлі – значыць, цалуеш хлеб”.
    Уяўленні пра Зямлю як месца рассялення чалавека цесна злучана з паняццем свайго роду і Радзімы. Перасяленцы перад ад’ездам у чужую зямлю бралі з сабой жменю роднай Зямлі, каб прыжыцца на новым месцы; гэтак жа паступалі паломнікі і багамольцы, надоўга пакідаўшыя родныя краі, каб у выпадку смерці насыпаць у вочы памерламу ці на яго магілу “роднай зямелькі”. Святасць роднай Зямлі вызначалася тым, што яна “свая” і тым, што ў ёй пахаваны радавыя продкі, бацькі. “Бацькоўская” Зямля, узятая са свайго двара ці з магіл сваякоў, лічылася святой і здольнай абараніць ад бед. Адпаведна, у замовах усе хваробы, зло і няшчасці адсылаліся “ў чужую зямлю” (г.зн. у “пустую”, “далёкую”, “чорную”, “дзявятую”, “нямецкую” зямлю).
    Матывы святасці Зямлі суіснуюць у народнай культуры з уяўленнямі пра тое, што калі неба прыналежыць сферы чароўнага, то Зямля – сфера д’ябла.
    З зямлёй як мяжой паміж чалавечым і хтанічным светамі злучана народная фразеалогія, якая пазначае набліжэнне смерці: “ён ужо зямлёй пахне” – казалі пра безнадзейна хворага, ці “земляное дзіцё” – пра дзіця, які доўга не пражыве (усх.-слав.). Балгары таксама казалі пра смяротна хворага, што ён “пахне зямлёй”. У польскіх снатлумачэннях узараная ралля ці засохлая, патрэсканая Зямля былі прадвесцем смерці.
    ЛІТАРАТУРА:
    Толстой Н.И. Покаяние земле// Русская речь. 1988. № 5. С. 132-139; Соболев А. Н. Обряд прощания с землей перед исповедью, заговоры и духовные стихи Владимир, 1914;
    Афанасьев А.Н. Поэтические воззрения славян на природу М., 1994. Т. 1. С. 114-150;
    Булашев Г. О. Украинский народ в своих легендах и религиозных воззрениях и верованиях. Вып. 1 Космогонические украинские народные воззрения и верования. Киев, 1909 С 329-337.

    ЗЯМЛЯ

    “Па ўсеагульным вераванні, сама стыхія гэта настолькі святая і чыстая, што не трымае ў сабе нічога нячыстага і асабліва варожага людзям. Хвацкіх нядобразычліўцаў, у выглядзе ведзьмаў і ведзьмакоў, зямля “не прымае”, і дагэтуль патрабуюцца адмысловыя абрады, каб спыніць выйсце з магіл гэтага гатунку нябожчыкаў і наведванне імі жывых людзей і запаветных месцаў. Нават той памерлы, труп якога доўгі час не раскладаецца, па народных паняццях, несумнеўна быў пры жыцці вялікім грэшнікам, таму што ён “не рыхтуецца да пахавання ў сырой зямлі”… Уся нячыстая д’ябальская сіла ад хроснага знака і “нядзельнай” малітвы правальваецца няйначай, як “скрозь зямлю”, не паганячы святасці зямных нетраў і г. д …Уся тая зямля, куды пахаваны крэўныя і блізкія, завецца бацькоўскай і лічыцца святою: яна магутная да такой ступені, што жменька яе, узятая з сямі магіл, якія хаваюць дабрадзейных людзей, ратуе ўсіх сваякоў, пакінутых у жывых, ад усякіх бед і пошасцяў. Амаль такой жа сілай валодае і наогул родная зямля. Вось што сведчыць на гэты конт арлоўскі карэспандэнт: “2 жніўня 1897 г., з сяла Якаўлева (Арлоўскага в.), адправіліся на перасяленне ў Томскую губерню 24 сямействы і кожная сям’я ўзяла з сабой некалькі жмень роднай зямлі:- Можа здарыцца, – казаў адзін з перасяленцаў, – што на новым месцы мы патрапім на такую ваду, якая для пітва не падыходзіць, – так мы пакладзём у ваду нашу зямлю, вада і стане смачнай”. Звыш таго, родную зямлю зашываюць у сумачку з ладанам (званую наогул “ладанкай”) і носяць з шыйным крыжыкам, ва ўпэўненасці, што гэтым спосабам можна пазбавіцца ад нуды па радзіме… Прыезджая на чужыну … людзі (асабліва ў тых выпадках, калі прыбыўшы намерваецца застацца тут на больш ці меней працяглы час) высыпаюць на зямлю жменю роднага пяску і, ідучы па ім, прыгаворваюць: “Па сваёй зямлі хаджу”. Пры гэтым яны цвёрда вераць, што, “калі ўзяць з сабой роднай зямлі, табе будзе здаровіцца, не будзеш хварэць і нудзіцца па радзіме” .Яшчэ і сёння ў Расіі паўсюдна лічыцца, што на Духаў дзень – наступны панядзелак пасля Траецкай нядзелі – нельга займацца ніякай земляробчай працай, бо ў гэты дзень “маці-сыра-зямля” бывае імянінніца”.”Руплівыя дамаводцы з нашых сялян знаходзяць патрэбным замаўляць ржышчы. Гэта, кажуць яны, быццам трэба для таго, каб нячыстая сіла не пасялілася на ржышчах і не выжыла з сенажацяў скаціну. Для гэтага яны, світанкам, выходзяць на ржышчы з маслам канапляным. Звяртаючыся на ўсход, кажуць: “Маці сыра-зямля! Уймі ты ўсяку гадзіну нячыстую ад прыварота, абарота і ліхога дзела”. Прагаварыўшы, выліваюць на зямлю масла. Потым, звяртаючыся на захад, кажуць: “Маці сыра-зямля! Паглыні ты нячыстую сілу ў бездны кіпучыя, у смалу гаручую”. Пасля гэтага выліваюць масла на зямлю. Звяртаючыся на поўдзень, кажуць: “Маці сыра зямля! Уталі ты ўсе вятры паўдзённыя з ненасцьцю, уймі пяскі сыпучыя з мяцельлю”. І тут зноў выліваецца масла. Звяртаючыся на поўнач, кажуць: “Маці сыра-зямля! Уймі ты вятры паўночныя з хмарамі, садзержы маразы з мяцелямі”. Тут кідаюць шклянку на зямлю” . “Асаблівасць вонкавых гледжанняў на маці сыру зямлю дала падставу чарадзеям і тут скарыстацца для сваіх ліхіх мэт таемнымі, магутнымі ўласцівасцямі гэтай стыхіі. Ужыванне зямлі ў чарах надзвычай разнастайна. Узяць хоць бы ўсім вядомае “выманне следу”, якое складаецца ў тым, што на месцы, дзе стаяў асуджаны чалавек, выразаюць нажом частку дзёрна ці з-пад ступні яго саскрабаюць палову і над гэтымі слядамі вядзьмараць”.

  23. abdul кажа:

    “калі я сказала, што людзі больш за 20 тысяч гадоў таму пакланяліся Багіне зямлі, дык ад гэтага перастала быць праваслаўнай ці што?”

    A chiba ž pani Halina nie kazała: “першым богам на зямлі была жанчына – Сыра маці зямля”? Hetyja słovy całkam supiarečać pravasłaŭnaj viery. Heta ž vidavočna.

  24. bhajravi кажа:

    У мяне такое да вас пытанне Галіна: як гаплагрупа R1a можа быць арыйскай, калі яна зарадзілася 10-15 тыс. гадоў таму, а арыйцы выйшлі на арэну гісторыі 3-2 тыс. гадоў д.н.э.? Між іншым як суадносці генетычныя дадзеныя з тым, што арыйцы/індаеўрапейцы – гэта лінгвістычны тэрмін. То бок мова і генэтыка могуць не заўсёды супадаць. І індаеўрапейцы маглі (і хутчэй так і было) стваралі агульную супольнасць на базе некалькіх гаплагрупаў. Ну, і калі лічыць, што арыйцы зарадзіліся ў Пярэдняй Азіі, то трэ паглядзець якая гаплагрупа сама пашыраная сёння ў гэтых абласцях. Ну далёка ж не R1a. Дык куды падзеліся ўсе тамтэйшыя арыйцы? Няўжо на поўнач усе зышлі.

  25. Тутэйшая кажа:

    Паважаная Галіна Арцёменка, а мо вам спачатку родную мову патрэбна было б вывучыць, затым пацікавіцца Архівамі , наведаць краязнаўчыя музеі, нацыянальную бібліятэку, паглядзець працы знакамітых навукоўцаў, і толькі потым аб гісторыі Беларусі распавядаць тут, у інэце?

    “…не даёце веры… паўночней … калдаўство…”

    П.С.

    Прабачце, спадарыня Галіна, але “слямзеные” тэксты ў інэце перад тым, як апублікаваць чытаеце?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы