nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У завяршэньне папярэдняй тэмы

26 кастрычніка, 2011 | 20 каментарыяў


Пасьля папярэдняй публікацыі прайшло ня так шмат часу, а тэма, узьнятая ў ёй, спадзяемся, набыла рысы пэўнага завяршэньня. У сувязі з гэтым падаем у трохі скарочаным выглядзе артыкул Ігара Карнея на сайце радыё “Свабода” “На Ўсход — перадам, да Захаду — задам”, які з большага раскрывае сутнасьць пытаньня (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24371987.html)

Рэдакцыя.


Нямецкі «Deutsche Bank» і францускі «BNP Paribas» спыняюць супрацоўніцтва з урадам Беларусі ў справе разьмяшчэньня беларускіх дзяржаўных аблігацый. Цэнтральныя банкі Нямеччыны і Францыі сталі чарговымі буйнымі фінансавымі ўстановамі, якія згортваюць кантакты зь беларускім рэжымам з палітычных прычынаў — у жніўні мараторый на кантакты зь Менскам наклаў брытанскі «Royal Bank of Scotland». Між тым у самой Беларусі эксперты не выключаюць чыстак у банкаўскай галіне. Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прымусіць банкі «павярнуцца тварам да дзяржавы». І асабліва падкрэсьліў, што перадусім гэта тычыцца банкаў з замежным капіталам.

Пазіцыя «Deutsche Bank» сфармуляваная ў лісьце на імя кіраўніцтва брытанскай праваабарончай арганізацыі «Index on Censorship», якая супрацьстаіць парушэньню правоў чалавека ў дыктатарскіх краінах. Паведамляецца, што рашэньне спыніць прыцягненьне капіталу ад імя ўраду Беларусі прынятае пасьля сустрэчы вышэйшага кіраўніцтва Нямеччыны з прадстаўнікамі арганізацый «Index on Censorship» і «Free Belarus Now», якія выступаюць ад імя беларускіх палітзьняволеных і іх сем’яў.

Рашучасьці такому кроку дадала сустрэча ў Варшаве падчас нядаўняга саміту «Ўсходняга партнэрства» канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель і лідэра кампаніі «Free Belarus Now» Ірыны Багданавай, сястры зьняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава. Выслухаўшы суразмоўніцу, спадарыня Меркель запэўніла, што яе краіна больш ня будзе інвеставаць у беларускі рэжым.

Францускі «BNP Paribas» праз сваю прэсавую службу таксама пацьвердзіў, што выключае ўсякае фінансавае супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам. Пакуль што ніяк не адрэагаваў на заклікі праваабаронцаў расейскі «Сбербанк», які быў адным з чатырох чальцоў міжнароднага сіндыкату ў справе продажу беларускіх дзяржаўных аблігацый на суму блізу 2 мільярдаў даляраў. Наадварот, «Сбербанк» пацьвердзіў рашэньне выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры 1 мільярд даляраў пад заклад акцыяў заводу «Нафтан».

Фінансавы кансультант Сяргей Чалы лічыць крок буйных еўрапейскіх фінансавых інстытутаў збольшага прыпозьненым, бо грошы за еўрабонды Беларусь ужо атрымала. Але можна казаць пра адчувальны ўдар па іміджы Беларусі — у жніўні аналагічным чынам на крытыку за хаўрус з апошнім еўрапейскім дыктатарам адрэагаваў Каралеўскі банк Шатландыі.

Карэспандэнт: «Але калі Беларусь зноў захоча разьмяшчаць еўрабонды?»

– «Тады сітуацыя іншая, але справа ў тым, што пры той даходнасьці, якая ёсьць цяпер, было б шаленствам разьмяшчаць нешта новае. То бок гэта давялося б плаціць 15–20% даходнасьці, а зразумела, што ніхто пад такія працэнты грошы браць ня будзе».

Тым часам Аляксандар Лукашэнка падчас учорашняй сустрэчы са старшынём праўленьня расейскага ВТБ-банку Андрэем Косьціным заявіў, што беларускія ўлады самі вырашаць, якія фінансавыя структуры лічыць сяброўскімі, а каго давядзецца прымусіць, каб разьвярнуўся тварам да дзяржавы: «Я ня буду хаваць: у сувязі зь цяжкасьцямі, якія ўзьніклі ў нас на валютным рынку, мы вельмі сур’ёзна зоймемся банкамі і рынкавым спосабам усё ж паспрабуем павярнуць банкі тварам да дзяржавы. ВТБ-банк ня мае пакуль праблемаў такіх, як некаторыя іншыя, якія спрабуюць дыстанцыявацца ад таго, што адбываецца ў нас тут у Беларусі. Карацей, цяперашняя сітуацыя — гэта лакмусавая паперка ва ўзаемаадносінах з банкамі і расейскімі, і замежнымі. Мы, вядома, будзем старацца, каб ваш банк меў пэўныя перавагі ў Беларусі ў параўнаньні з тымі, хто ня вельмі нас разумее».

Эксьперты не выключаюць, што сітуацыю фактычнай ізаляцыі Беларусі на міжнародным фінансавым рынку пасьпяшаюцца скарыстаць расейскія банкіры. Беларускія ўлады, разумеючы марнасьць чаканьняў заходніх інвестыцыяў у банкаўскую сьферу, вымушаныя ісьці на саступкі Расеі. Як прызнаецца супрацоўнік аднаго зь беларуска-расейскіх банкаў, шмат якія ўстановы з расейскім капіталам маюць карт-бланш на дзейнасьць, мала падкантрольную нават Нацыянальнаму банку: «Ды, шчыра кажучы, шмат на якія ўказы ці заявы яны проста плююць. За імі, відаць, стаяць такія людзі, супраць якіх не асабліва і папрэш. Самі разумееце, тыя ж „Сбербанк“, ВТБ-банк, з далёкага замежжа, як выключэньне, — „Райфайзэнбанк“ — гэта рэальныя кіты, якія могуць сабе дазволіць, фігуральна кажучы, нагой адчыняць дзьверы Нацбанку. Пры гэтым яшчэ могуць наехаць: маўляў, што вы тут яшчэ ад нас хочаце? Відавочна, што на такія паводзіны яны атрымалі ўзгадненьне ад галаўных банкаў, ад сваіх непасрэдных уладальнікаў, і працягваюць ажыцьцяўляць любыя неабходныя ім аперацыі. Асабліва гэта адчувалася падчас усялякіх забаронаў і абмежаваньняў з боку Нацбанку пасьля абвалу на валютным рынку. Тым больш — афіцыйнай забароны няма, а нейкія вусныя рэкамэндацыі яны папросту ігнаруюць. І тады, і цяпер».

З амаль 40 беларускіх банкаў замежны капітал прысутнічае ў 30-і. Амаль на 90% — гэта грошы з Расеі, якія тамтэйшыя алігархі гатовыя выкарыстоўваць у працэсе прыватызацыі асобных галін прамысловасьці — перадусім, нафтахіміі — і якімі мусяць крэдытаваць фінансаёмістыя дзяржаўныя праграмы.

(канец цытаваньня артыкула)

Ад рэдакцыі:

Будзем спадзявацца, што цяпер заходнікі сапраўды больш ня будуць фінансаваць этнацыдную дыктатуру ў Беларусі.

Вось бы ім яшчэ навучыцца дапамагаць у Беларусі не ліберастам, а тым, хто сапраўды гатовы змагацца за Дэмакратыю, якая, як вядома, можа быць тут толькі беларускай. Але, відаць, мы патрапілі ў сьферу невыканальных мар…

І яшчэ маленькі штрых для аптымізму: ня будзем забываць, што ў Беларусі пануе рэжым нелігітымнай татальнай дыктатуры. А гэта значыць, што зьдзелкі зь яго прадстаўнікамі ня будуць вартыя і выедзенага яйка пасьля адыходу гэтага рэжыму ў гістарычны нябыт.


20 каментарыяў

  1. Ал-др кажа:

    сябры, у канцы лістапада ў Менск прыедзе чарговая місія МВФ з мандатам на перамовы, датычныя новай праграмы з рэжымам; будзьце ўпэўненыя, яны дамовяцца … агульнага ў бакіраў-“заходнікаў” і банкіраў-“усходнікаў” болей, чым можа вынікаць з гэтага (выбачайце) сумнеўнага матэрыялу; насамрэч, Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС і МВФ гуляюць супраць рэжыму супольна; спадзяюся не трэба тлумачыць чые інтарэсы абараняюць і дял каго адчыняюць “новыя рынкі” гэтыя структуры?

  2. Дуглас кажа:

    Ну что, спадар Островский! Сайт то сдох!
    Материалов нет. Комментариев нет. Партии не создал.
    Плохо дело, да?
    А я ведь предупреждал: на основе радикального белорусского национализма ничего вы не создадите. Вот и не создали.

  3. Siarhiej кажа:

    Падзеі 2011 году падцверджаюць высновы зробленыя аўтарамі Сайту.

  4. Дуглас кажа:

    Сайт создавался Островским и его приятелями-националистами для создания руха, а не для комментариев падзей.
    Ну и где Рух, спадары? Почему не создали?
    Слабо признавать свои ошибки?

    В этом раз на Дзяды в Минске в который раз вышла пара тысяч. Больше банально нет за спинами оппозиции.
    В Лошицу сегодня КХП БНФ не смог больше привести 1 тысячи чел.
    Спадар Островский, вот цена вашего фанатизма и прочих фанатиков национализма. Вместо того, чтобы искать согласия между разными по языку белорусами вы предпочти уйти в сектанство. Итого имеем:
    – секта КХП БНФ имени Позняка
    – секта ПБНФ имени Янукевича
    – секта Борщевского-Вечерко-Ивашкевича (оргкомитет Руха)
    – секта имени Островского.
    – секта либералов ОГП имени Лебедько
    – секта националистов имени Северинца – христиане-националисты
    – секта социал-демократов Трусова, Гриба и прочих старых пердунов.

    Короче, вы все хоть и профессора, кандидаты наук и прочие, но на поверку оказались редкостными дилетантами от политики и идиотами. А я ведь вас предупреждал на этом сайте несколько лет назад: не впадайте в ересь, не впадайте в радикальный белорусский национализм, не делите белорусов по признакам мовы, давайте искать пути к взаимодействию. Не захотели. Не захотели. Предпочли вместо этого забросать меня дерьмом. Предпочли с умалишенными типа чета Мурашко-Артеменко всех несогласных поливать помоями. Ну и чего вы добились за несколько лет в политике со своими эмигрантами Мурашко, прочими русофобами Бичами, спадар Островский?

    А добились вы самоизоляции. На Западе вас не воспринимают.
    Внутри страны у вас сподвижников нет. Так, горстка фанатиков.
    На радио “Свабода” вас больше не кличут.
    Рух вы не создали. И не создадите.

    Что дальше, спадар Островский? Будете и дальше поливать всех несогласных отборным дерьмом? Поливать Россию, Польшу, Запад, белорусов? И чего вы этим добьетесь? Еще большей самоизоляции?
    М-да, я ведь вас предупреждал: не повторяйте судьбу БНФ, не впадайте в радикальный национализм,он ведет к сектанству и проигрышу в политике. В общем думайте.

  5. Siarhiej кажа:

    тав. Дуглас!
    Для размовы з табой, напэўна, трэба карыстацца расейскімі мацюкамі, але я кепска валодаю гэтым, найбольш распаўсюджаным, дыялектам расейскай мовы, таму мы тут не паразумеемся. Раю пісаць у “Савецкую Б” ці “Народную Г”, там ты знойдзеш аднадумцаў.

  6. Дуглас кажа:

    2 Сяргей

    Я вам не товарищ и в товарищи не напрашиваюсь.
    Хамите? Ну, хамите, показывайте свою низкую культуру.
    Кто боится оппонентов, тот заведомо проиграл.
    Вы давно проиграли, господа националисты.

  7. Pan Wlodek кажа:

    Дуглас все правильно сказал. Я бы еще добавил, что Островский развязал гнусную шовинистическую кампанию против белорусских поляков, в первую очередь Романчука и Почобута.

  8. Дуглас кажа:

    Зачем вы врете? Я не пан Влодек.
    М-да, не умете вы, националисты, вести цивилизованную дискуссию. Все переворачиваете, лжете, клевещите на оппонентов. Ну, бывайте еще на пару годков.:))

    • Рэдакцыя кажа:

      Зьвяртаем увагу чытачоў сайта.
      – – –
      Нейкі каментатар нашых матэрыялаў “нетоварішч”, які хаваецца пад вядомым нікам “Дуглас”, лічыць сябе… цывілізаваным чалавекам.
      Але пры гэтым:
      – ня здольны выказаць элементарнай павагі да беларускай мовы – адной з найвялікшых каштоўнасьцяў беларускага народу;
      – ня здольны адкрыта падаць сябе (хаваецца, нібы злачыца);
      – абзывае сваіх апанентаў – сапраўдных беларускіх дэмакратаў – “радыкальнымі нацыяналістамі”, “сектантамі”, “фанатыкамі”, “дылетантамі”, “ідыётамі”, “умалішоннымі”, “русафобамі” і г.д. (усе тэрміны ўзяты зь гебельсаўскай інструкцыі па вядзеньні прапагандысцкай вайны);
      – а галоўнае, НЯ ЗДОЛЬНЫ АДКАЗАЦЬ НА ПРАСЬЦЕЙШАЙ ПЫТАНЬНЕ ШТО ДА СВАЁЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ (ну, добра, мы – “нацыяналісты”; а ты хто, нетоварішч Дуглас?!).
      Гэтае пытаньне проста яго вырубіла, з-за чаго ён робіць звычайны трук сьпецслужбойскага сецеўнага Троля – абвінавачвае беларусаў у тым, што мы, маўляў, “ня ўмеем весьці цывілізаваную дыскусію”, “перакручваем, хлусім, паклёпнічаем” (зноў усе тэрміны зь інструкцыі па вядзеньні прапагандысцкай вайны) і пад гэтым прыкрыцьцём… уцякае ад адказу на пытаньне пра сваю арыентацыю.
      Атрымаўся класічны прыклад – доказ таго, што любыя агенты імперастаў ці ліберастаў – гэта выключна амаральныя, дэструктыўныя асобы, ня здольны весьці канструктыўную дыскусію ПА ЗЬМЕСЬЦЕ грамадска-палітычных праблем. І ГЭТА ІХ АХІЛЕСАВА ПЯТА!!! Яны здольны толькі абгадзіць дыскусійнае поле і… ўцячы. Грубасьці ў іх адрас, ЯКІЯ ЯНЫ НАЎМЫСНА ІМКНУЦЦА СПРАВАКАВАЦЬ – гэта тое, што дазваляе ім хоць неяк апраўдаць сваю ідэйную непаўнавартасьць і злачынную сутнасьць.
      – – –
      У сувязі з гэтым мы заклікаем беларускіх зьмястоўных дэмакратаў устрымлівацца, не паддавацца на правакацыі. Такія нашы паводзіны становяцца надзвычай некарысным фонам для ўсёй гэтай гэбоўска-сіянісцкай агентуры. Яны трапляюць у стан мядузы, выкінутай марской хваляй на сухі пясочак. І, робячы няўклюдныя студнепадобныя рухі, упаўзаюць…

  9. Дуглас кажа:

    “ня здольны выказаць элементарнай павагі да беларускай мовы – адной з найвялікшых каштоўнасьцяў беларускага народу;”

    Я о мове ничего не писал. Зачем вы врете, перекручиваете? Вам не стыдно?

    “ня здольны адкрыта падаць сябе (хаваецца, нібы злачыца);”

    Я в интернете, а не под арестом в милиции. Хочу публикуюсь под своим именем, хочу под псевдонимом. Это мое право.

    “абзывае сваіх апанентаў – сапраўдных беларускіх дэмакратаў – “радыкальнымі нацыяналістамі”, “сектантамі”, “фанатыкамі”, “дылетантамі”, “ідыётамі”, “умалішоннымі”, “русафобамі” і г.д. (усе тэрміны ўзяты зь гебельсаўскай інструкцыі па вядзеньні прапагандысцкай вайны);

    Потому что вы никакие не демократы. Вы обыкновенные радикал-националисты. Если бы вы были демократами, вы бы в статьях не оскорбляли белорусов с русским языком, не оскорбляли поляков, Русских, евреев. А вы это делаете.

    ” а галоўнае, НЯ ЗДОЛЬНЫ АДКАЗАЦЬ НА ПРАСЬЦЕЙШАЙ ПЫТАНЬНЕ ШТО ДА СВАЁЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ”

    Я беспартийный, если вас это интересует.

    “Атрымаўся класічны прыклад – доказ таго, што любыя агенты імперастаў ці ліберастаў – гэта выключна амаральныя, дэструктыўныя асобы, ня здольны весьці канструктыўную дыскусію ПА ЗЬМЕСЬЦЕ грамадска-палітычных праблем”.

    Снова оскорбляете, наклеиваете на меня ярлыки. Вам не надоело?
    А что касается дискуссии, то в период членства в БНФ я имел возможности неоднократно беседовать там с Островским. Так что не врите, что я избегаю дискуссий. Я избегаю хамства, потому что мне просто лень отвечать на ваши домыслы. Ну, а что касается искусства полемики, то поинтересуйтесь почему спадар Островский со всем своим искусстсовм ведения дискуссий ничего не добился в БНФ в плане убеждения в своей политической правоте. Потому что БНФ была недемократическая партия. А спадар Островский таки не сумел там никого толком переубедить в своей правоте. Вот такие дела.

    “У сувязі з гэтым мы заклікаем беларускіх зьмястоўных дэмакратаў устрымлівацца, не паддавацца на правакацыі. ”

    Ну, конечно! Кругом же все вораги, гэбье, маскальская выведка и прочее.:)) В общем, занимайтесь самоизоляцией и дальше, господа-сектанты.:)) Позвоню сегодня вечером спадару Баранову, расскажу о вас. Посмеемся. Островский знает кто я и кто спадар Баранов.:))

    п.с. Вообще-то не ожида я, если честно, что спадар Островский, уйдя из БНФ, так стремительно политически …поглупел. Ну, да ладно, его проблемы.

  10. Дуглас кажа:

    2 Барыс К.

    Сам ты после этого “дваравы сабака” !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
    ХАМ !!!!!!!!

  11. Спадар, Дуглас, калі для вас Астроўскі, Высоцкі, Мурашка, Арцёменка, Біч ды іншыя прыстойныя беларусы-літвіны, многіх зь якіх вы называеце вышэй, НЕ ЗЬЯЎЛЯЮЦЦА сёньняшняй элітай беларускага народу, назавіце зь дзесятак асобаў, якіх вы лічыце лепшымі – сапраўды элітнымі – прадстаўнікамі нашага народу ў нашы дні.
    Зь нецярпеньнем чакаем адказу.

  12. Дуглас кажа:

    А что такое в вашем понимании элита?

    Справка:

    “Элита – (от франц . elite – лучшее, отборное),..
    1) (в социологии и политологии) высший слой (или слои) социальной структуры общества, осуществляющий важные и культурные функции. Различают как по признакам выделения элиты – политической (В. Парето, Р. Михельс), технологической (Дж. Бернхем), социально-психологической (Х. Ортега-и-Гасет, И. Шумпетер), так и по направленности – от антидемократических до либеральных. В современной социологии выдвинуты концепции множества элит (политической, экономической, административной, военной, религиозной, научной, культурной), уравновешивающих друг друга и предотвращающих установление тоталитаризма (К. Манхейм). Важнейшими являются проблемы формирования, отбора, смены и вознаграждения элиты…

    2) Лучшие отборные семена, растения или животные, полученные в результате селекции для дальнейшего размножения или разведения. ;”
    http://www.vseslova.ru/index.php?dictionary=bes&word=elita

    Вы считаете, что “Астроўскі, Высоцкі, Мурашка, Арцёменка, Біч ды іншыя прыстойныя беларусы-літвіны” элита?
    А какая элита?
    Научная? Политическая? Экономическая, культурная, административная?
    Уточните.

    • Рэдакцыя кажа:

      1. “Дуглас”, вы бачыне, што вы проста арганічна ня здольны адказваць на прасьцейшыя пытаньні. Прызнайцеся ў гэтым і вам ужо палягчае.
      2. Гаворка ў нас ідзе пра НАЦЫЯНАЛЬНУЮ эліту, бо ў прынцыпе толькі яна мае права кіраваць дзяржавай.
      Беларуская нацыянальная эліта: Што гэта за частка беларускага соцыюму? Якія канкрэтна людзі належаць да яе? Па якіх крытэрах іх можна вызначаць на фоне масы і розных іншых “эліт”? – адказы на гэтыя пытаньні даўно прысутнічаюць на нашым сайце і нават сфармуляваны ў выглядзе адпаведных Дактрынальных прынцыпаў (прыведзеныя вамі прыклады заснаваны на фармальных крытэрах; мы такімі не карыстаемся – нас цікавіць ЗЬМЕСТ).
      Дарэчы, на нашым сайце таксама ёсьць масса матэрыялаў, якія тлумачаць, ЧАМУ беларуская мова – адна з важнейшых аб’ектыўных каштоўнасьцяў нашага народу.

  13. Дуглас кажа:

    Я не отвечаю на глупые вопросы типа: “Дуглас, вы считаете нас элитой”?

    Не, даражэнькия, не считаю. И что с того?

    “Национальная элита”? Кто это? Назовите.
    Кто их назвал элитой? Сами себя? И что с того? Ну, назвали, тешьте свое самолюбие. Мне то что с того?

    “бо ў прынцыпе толькі яна мае права кіраваць дзяржавай.”

    Что же вы за минувшие 20 лет со своим правом не пришли к власти?
    А потому что вы не можете скинуть Лукашенко.
    Потому что за вами в Беларуси нет людей.
    Потому что вы со всеми перасварылися.
    Ну вот и сидите со своими правами…:))

    “адказы на гэтыя пытаньні даўно прысутнічаюць на нашым сайце і нават сфармуляваны ў выглядзе адпаведных Дактрынальных прынцыпаў ”

    Если вы такие умные, то почему вы не у власти?
    Ответ: потому что вы не умные. За вами нет силы. А словами власть не возьмешь.

    • Рэдакцыя кажа:

      Што ж, спадар, Дуглас.
      Вы не выкарысталі апошні шанец, каб паразважаць спакойна, канструктыўна, паспрабаваць разабрацца ў пытаньнях.
      Разумеем, зьмястоўная, канструктыўная размова вам не патрэбная – праца ў вас такая.
      Але ў такім выглядзе – троля-дэструктара-правакатара – вы нам таксама і блізка не патрэбныя.
      Не дасылайце нам больш ніякіх каментароў. Яны адразу будуць выдаляцца.
      Зноў пасядзіце, падумайце пару гадкоў пра жыцьцё, пра яго сэнс, пра сваё месца ў ім. Не турбуйцеся самі і нас больш не турбуйце. Няма ў нас часу на пустапарожнюю размову з чалавекам, які анічога прыстойнага зь сябе не ўяўляе.
      Тых прыкладаў вашай “творчасьці”, якія вы нам тут даслалі на сайт, нам ужо цалкам дастаткова, каб паказаць нашым чытачам спосабы дзеяньня прадстаўнікоў соцыя-паразітных дэструктыўным сіл у ідэалагічна-інфармацыйным сектары сеціва.
      Да пабачэньня…

  14. Дуглас кажа:

    “Вы не выкарысталі апошні шанец,”

    Типа больше мне высказываться не позволяете? А какие вы после этого демократы? Где ваша хваленая свобода слова?

    “Разумеем, зьмястоўная, канструктыўная размова вам не патрэбная – праца ў вас такая.”

    Типа я враг и прихожу сюда по заданию КГБ вам гадить?:))

    “вы нам таксама і блізка не патрэбныя.”

    Это оттого что битесь вы полемики с оппонентами. Поэтому вы не демократы, а обычная секта.

    “Не дасылайце нам больш ніякіх каментароў. Яны адразу будуць выдаляцца.”

    Вот и весь ваш демократизм.

    “Не турбуйцеся самі і нас больш не турбуйце. ”

    Не буду.
    Сидите и дальше в самоизоляции, коли вам это нравится.
    Ничего вы не добьетесь. Никакого руха не создадите.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы