nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Во, прапанова!

16 лістапада, 2011 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньня некаторыя апазіцыйныя СМІ (гл., напрыклад,  http://www.svaboda.org/content/article/24392593.html; http://www.svaboda.org/content/article/24392133.html) паведамілі, што старшыня Хельсінскай каміі ЗША, кангрэсмэн Крыстафер Сміт, запрапанаваў ініцыяваць абвінавачаньне супраць Лукашэнкі ў Гаазе.


У Хельсінскую камісію ЗША ўваходзяць па 9 прадстаўнікоў з Сенату і Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу і 3 прадстаўнікі ўраду ЗША. Камісія створана ў 1976 годзе і бярэ сваю назву ад г.зв. Хельсінскага заключнага акту, які падпісалі ЗША, Канада і еўрапейскія дзяржавы ў Хельсінкі ў 1975 годзе пад час канферэнцыі аб бясьпецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

15 лістапада асноўнай тэмай слуханьняў было тое, як уплывае перасьлед апазіцыі ў Беларусі пасьля прэз ідэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году на жыцьцё ахвяраў перасьледу і беларускага грамадства ў цэлым. Старшыня Хельсінскай камісіі кангрэсмэн Крыстафер Сміт заявіў на слуханьнях у справе Беларусі, што хацеў бы ўбачыць Лукашэнку на лаве падсудных. Ён сказаў, што будзе зьвяртацца да прэзідэнта Барака Абамы з заклікам працаваць над тым, каб супраць Аляксандра Лукашэнкі былі выстаўлены абвінавачаньні ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе. Спадар Сьміт назваў таксама кагэбістаў РБ «вычварэнцамі».

У інтэрвю радыё “Свабода” палітык так патлумачыў сваю ініцыятыву: «Я шмат гадоў меў дачыненьне да судовага працэсу ў справе Сьера-Леонэ, і я зрабіў выснову з гэтага працэсу, з суду ў справе аб падзеях у Руандзе, і, вядома ж, зь югаслаўскага суду, які прыцягнуў да адказнасьці Мілошавіча, Младзіча і Караджыча, што гэтыя галаварэзы баяцца магчымасьці быць прыцягнутымі да адказнасьці. Гэтага баяўся нават такі сумнавядомы чалавек як Чарлз Тэйлар (колішні кіраўнік Лібэрыі), пры якім дзецям адразалі рукі ды ногі і людзей напампоўвалі наркотыкамі, каб яны рабілі зьверствы. І я лічу, што Лукашэнка таксама будзе баяцца, калі мы зробім сапраўды сур’ёзныя намаганьні прыцягнуць яго да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе».

Крыстафер Сьміт усьведамляе складанасьці, якія ёсьць на гэтым шляху, але бачыць, як можна дасягнуць мэты. «Беларусь не зьяўляецца чальцом Міжнароднага крымінальнага суду, як, дарэчы, і Злучаныя Штаты. Але мы ўсё роўна можам гэта зрабіць, бо гэта раней атрымалася з Башырам у Судане. Гэта запатрабуе шмат працы і мы павінны пачаць гэтую працу цяпер. Праз Раду бясьпекі ААН можна пачаць працэдуру, якая прыцягне Лукашэнку да крымінальнай адказнасьці. Я ўпэўнены, што Кітай і Расея будуць пярэчыць, але за гэта варта змагацца, таму што гэты чалавек штодзень робіць злачынствы супраць уласнага народу», – заявіў ён.

На слуханьнях акрамя чальцоў Камісіі яшчэ выступалі Роджэр Патоцкі з Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі і Сузэн Корк зь няўрадавай амерыканскай арганізацыі «Freedom House». Роджэр Патоцкі сярод іншага перадаў старшыні камісіі мультымедыйны дыск «Галасы салідарнасьці», у якім былыя прэзідэнты, вядомыя дысідэнты, філосафы, парламентары, міністры, пісьменьнікі, правабаронцы чыталі імёны людзей, якія пацярпелі ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году.

І апошняе. На слуханьнях выступаў таксама Аляксей Міхалевіч. Сярод іншага ён заявіў: «Беларусь – гэта такая зараза нашага рэгіёну, якая распаўсюджваецца».

З нагоды гэтага інцыдэнту мы дапускаем, што ён меў на ўвазе не Беларусь, а беларусафобскі цяперска-лукашысцкі праімперскі рэжым, які апанаваў Беларусь. І ўсё ж мы адначасна мусім заявіць, што перанос адказнасьці з хворай галавы (рэжым), на здаровую (Беларусь) зьяўляецца інфармацыйна-прапагандысцкім злачынствам, асабліва цынічным з улікам канкрэтных гістарычных абставін, у якіх у цяперашні час і не па сваёй віне апынуўся беларуска-літвінскі народ!

P.S.

Улічваючы высокую адзнаку (часта вельмі эмацыйную), якую ініцыятыве Хельсінскай камісіі ЗША далі многія чытачы пададзеных вышэй сайтаў, мы адпаведным чынам (кампялюючы з каментароў) і азаглавілі матэрыял.

6 каментарыяў

  1. Darafej кажа:

    Праблема беларускага народу ў выяве Лукашэнкі- гэта перш за ўсё праблема беларускага народу. Таму я не стаўбы з такім захапленнем успрымаць навіны такога кшалту. Ці яшчэ хтосьці верыць у тое, што ЗША змагаецца за інтэрэсы беларусаў? Спадзявацца на тое што хтосьці дапаможа- марная справа. А калі і сапраўды “дапамогуць”, то каб не было потым горш пасля такой “дапамогі”. Калі ЗША, Польшча, Нямечына даюць грошы на “дэмакратызацыю” у Беларусі, то яны інвестуюць гэтыя грошы толькі для дасягнення сваіх мэтаў. Толькі дзеючая улада з маніяй вялікасьці лічыць сябе сапраўдным супраціўнікам да ЕЗ і ЗША. На сам рэч, цвяроза мяркуючы чалавек так неколі не скажа. Дакладней казаць, што Беларусь стала рысталішчам інтэрэсаў моцных гэтага свету. ЗША і ЕЗ, робячы сваю палітыку ў Беларусі (дакладней ва ўсёй Усходняй Еўропе), дамагаюцца зменшыць уплыў Расеі. Польшча, прыкрыўшыся ітэрэсамі ЕЗ, прабівае свае уласныя шкурныя. Расея ж з свайго боку імкнецца нас пасадзіць на як мага карацейшы ланцуг. Таму разупэўню тых хто і сёння верыць, што “загараніца нам поможет”. Ці камусьці спадабалася апошняя “дапамога” НАТА народу Лівіі (толькі не трэба накідвацца на мяне, што я тут як бы сімпатызаваў Кадафі). Але ад такой дапамогі перш за ўсё дастанецца беларусам. Таму і ператварэння з таталітарнай краіны ў бананавую(бульбяную) краіну я таксама не жадаю.

  2. Што да Міхалевіча, яму няма веры.
    Чатыры месяцы таму, ён заклікаў памілаваць Лукашэнку і яго аттачэньне.
    Гэты спадар абслугоўвае інтарэсы пэўных міжнародных сіл. Інакш, чым патлумачыць яго ўшанаваньне Канадай і зяленае сьвятло ў ЗША?
    Для даведкі, менавіта ў Канадзе, знаходзіцца міжнародны сіянісцкі цэнтр.
    Што б гэта азначала?

  3. Вячак кажа:

    А хто такі Міхалевіч? Гэта нуль,ён й яйка выедзенага не варты!

  4. moonshine кажа:

    Міхалевіч нейкі сьлізкі….

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы