nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Мы не выключныя – усе такія, як мы

24 лістапада, 2011 | 21 каментарый

Ужо заманала чуць ад нашых прыхільнікаў і непрыхільнікаў адзін і той жа матыў у розных варыяцыях (у прыхільнікаў ён з-за дурноты, у непрыхільнікаў – наўмысны). Маўляў, беларусы-літвіны нейкі занадта пасіўны неданарод, гатовы цярпець на сваім карку любых паноў, іх любыя зьдзекі. Пераканаўся шматкроць: дзесяткі іншых народаў – хаця б тыя ж палякі, украінцы, рускія, татары, якуты, комі й г.д. – ані трохі ня лепшыя ў гэтым сэнсе. Таксама пасіўна назіраюць за дэградацыяй саміх сябе, сваіх дзяржаў і аўтаномій. Усё нечага чакаюць. А між тым, у многіх зь іх умовы для нацыянальна-патрыятычнага выхаваньня былі й ёсьць на парадкі лепшыя, чым у нас – беларусаў-літвінаў! Прапаную рэдакцыі выставіць “украінскі” матэрыял, які гэта даводзіць (аўтарка разважае пра тыя ж праблемы ва Ўкраіне, таксама заклікае зь імі змагацца). Бо з намаўленьнем хлусьлівых ідэй нейкай выключнай непаўнавартасьці беларусаў трэба змагацца самым рашучым чынам // Віталь Хромаў.

Мы вырашылі так і зрабіць. Выстаўляем артыкул Ірэны КарпыКалі чуеце “рускі сьвет” – успомніце Галадамор” (узяты адсюль: http://www.unian.net/rus/news/news-470271.html). Матэрыял праілюстраваны дакументальнымі фота: як “экспрапрыявалі” збожжа, як галадалі й паміралі дзеці ды дарослыя // Рэдакцыя.

“Я ўжо сабе ўяўляю нейкія гіпатэтычныя папрокі: “Колькі можна казаць аб адным і тым жа, аб Галадаморы. Усё ж было сказана”. Проста ёсьць рэчы, якія, быццам бы, сказаныя былі даўно, але, тым ня менш, іх трэба паўтараць для кожнага пакаленьня. Гэтак жа, як паўтараецца «не забі», «не скрадзі», «не падмані», «жыві», «рабі зь іншымі так, як хочаш, каб паступалі з табой».

Мы вось праходзілі зь дзіцём па залі памяці Нацыянальнага мемарыяла ахвяраў Галадамору, проста паглядзелі пададзеную статыстыку: колькі памерла дзетак яе ўзросту і яшчэ малодшых, колькі не нарадзілася, колькі дарослых моцных людзей загінула… Гэта вельмі страшна, калі не думаць статыстыкай, лічбамі, а думаць сапраўды меркамі кожнага асобнага чалавека (гл. фота).

Просты дзейсны тэст на не-абыякавасьць: паставіць сябе на месца маці ці бацькі, калі ў тваіх дзяцей сілай забіраюць ежу. Пасьля гэтага, калі нехта пачынае казаць пра нейкія ідэі аднаўленьня імперыі, аб «рускім сьвеце», пра тое, што хай бы Украіна была чыёйсьці губерняй, – проста успомніце, як гэта – жыць на сваёй зямлі, калі ты ня зьяўляешся гаспадаром, калі хто-небудзь прыйшоў і вырашае, што табе рабіць. Вырашае: паміраць табе, ці не. Калі ты павінен паміраць толькі з-за таго, што ты ўкраінец.

Зьмяніць зараз той час ужо нельга, можна хіба злавацца з нагоды таго, што ўкраінцы, занадта міралюбівая і бяскрыўдная нацыя, вырашылі тады кожны для сябе: маўляў, “неяк яно будзе”, а не паднялі вілы і ня зьнішчылі тых, хто пасьля зьнішчыў іх й іхных дзяцей – усіх гэтых лютых камсамольцаў, “будаўнікоў сьветлай будучыні”, выканаўцаў злачынных загадаў правадыроў. Усё роўна губляць не было чаго… Дык вось – зьмяніць былое позна, а добра памятаць, каб не загінуць ад уласнай пасіўнасці – яшчэ ня позна.

Памяць павінна прысутнічаць у кожным новым чалавеку. Як толькі мая дачка Кора зможа нешта комплекснае запамінаць і разумець, я абавязкова буду яе навучаць праўдзівай гісторыі, таму што, асабліва з улікам таго, што адбываецца ў нашай адукацыі цяпер, не заўсёды інфармацыя даходзіць у правільным выглядзе.

Амнэзія ж [бяспямяцтва – Рэд.] пагражае выраджэньнем нацыі. Зьнікненьнем. Калі ў чалавека няма памяці – у яго няма стрыжня. Пра якую ідэнтычнасьць можа ісьці гаворка? Мы тады не народ, а проста біямаса. Вельмі сумна, што шэраговаму ўкраінцу ў сапраўднасьці ўсё роўна, дзе яму жыць, пад царом хадзіць або пад бандзюкаміпакуль у яго ёсьць яго каўбаса, яго тэлесерыялы і яго праца ў офісе, яму ўсё роўна.

Таму просьба ў мяне да кожнага простая: ня будзь шэраговым. Ня будзь рабом, памятай, усьведамляй.

Таму ў гэтую суботу [26 лістапада. – Рэд.], у дзень памяці ахвяр Галадамору, я прыйду да Нацыянальнага мемарыяла Галадамору і запалю сьвечку памяці”.

(канец артыкула)

Ад рэдакцыі:

Такім чынам, Україна зь яе ўсеагульнымі ведамі пра Галадамор, 20 гадамі ўкраінізацыі (у адрозьненьне ад нас), Памаранчавай рэвалюцыяй, Ільвовам і Івана-Франкоўскам зь іх гісторыяй змаганьня за ўсё ўкраінскае, 50 мільённым насельніцтвам і памерамі самай вялікай па плошчы еўрапейскай краіны, яе нетрамі й чарназёмамі, выхадам да мора і г.д. –  на гэтай Украіне, са слоў аўтаркі, “шэраговым украінцам ўсё роўна, дзе жыць, пад царом хадзіць ці пад бандзюкамі; пакуль у іх ёсьць каўбаса, тэлесерыялы і праца, ім усё роўна…”. Ясна, што аўтарка пісала не данос на свой народ. Гэта яе душэўны боль. Боль з-за таго, што яна бачыць, як хутка разбураецца нацыянальная сьвядомасьць ва ўмовах прарасейскай улады Януковіча, як цяжка падымаецца народ супраць сваіх гвалціцеляў…

А возьмем польскі народ. “Хто ты естэсь? Поляк малы!” – зь першых школьных класаў. Поўная дамінацыя польскай мовы і культуры. Практычна адна – каталіцкая – царква. Гістарычныя патрыятычныя міфы. З 40-мільённага насельніцтва больш за 90% лічаць сябе палякамі. Краіна, якая даўно ў НАТА і Еўразьвязе. І вось у гэтай краіне народ абірае ва ўладу людзей, якія падазраюцца ў забойстве папярэдняга прэзідэнта, а на сталічных прасьпектах на вачах усяго сьвета і пры поўным маўчаньні ўсё таго ж польскага народу зьбіваюць польскіх патрыётаў!..

Хочаце пачытаць пра рэальныя паводзіны жамойтаў у сваёй масе, якія таксама жывуць ўжо дзесяцігоддзі ў 100 разоў лепшых умовах для нацыянальнага, патрыятычнага, дэмакратычнага выхаваньня? Калі ласка сюды: http://www.svaboda.org/content/article/24395372.html.

Пра рускіх у Расеі, якія маюць аж цэлую імперыю зь яе незьлічонымі багацьцямі, “гераічнай” гісторыя, адпаведным фальклёрам і г.д., але якіх улады выкарыстоўваць для сваіх злачынных мэт, як хочуць, мы нават не гаворым…

І вось на гэтым фоне яшчэ нехта кажа (ледзь не напісалі “вякае”), што “беларусы зьяўляюцца нейкім выключэньнем у горшы бок у параўнаньні зь іншымі народамі”!

?…

Не, ніякімі падобнымі асаблівасьцямі беларусы-літвіны не адзначаюцца. Больш за тое, калі навукова дакладна падлічыць, колькі ахвяр прынесьлі прадстаўнікі нашага беларускага народу на алтар вызваленьня ад розных дыктатур ды імперый (ці то царскай, ці то савецкай, ці то цяперашняй), высьветліцца, што гэтых ахвяраў у пераліку на колькасьць насельніцтва было значна больш, чым у многіх-многіх іншых народаў. Напрыклад, значна больш, чым у тых жа палякаў у сувязі са змаганьнем у час ІІ Сусьветнай ці супраць вайсковай дыктатуры Яразэльскага… (дарэчы, адзін толькі перадпапярэдні матэрыял-адкрыцьцё пра гэта таксама сьведчыць! На нашым сайце мы ўжо выставілі шмат такіх, схаваных ад арода, гістарычных адкрыцьцяў!)

Таму хопіць прыніжаць наш народ!

Мы ў рэдакцыі й далей будзем усё рабіць, каб гэта не дапускаць.

І яшчэ адно.

Сёньня на ніве змаганьня за адраджэньне расейскай імперыі (цяпер ужо ў новай, чэкісцкай, якасьці) асабліва шчыруе РПЦ (МП). Так расейскай імперыякратыі цяпер зручней. Заявы пра “рускі сьвет”, “трыадзіны рускі народ” і т.п. пранафталіненая прапагандыская лухта вылятае найчасьцей з вуснаў прадстаўнікоў менавіта гэтай галіны расейскай імперыякратыі (дарэчы, ва Ўкраіне сёньня яны, як высьвятляецца, адчуваюць сябе вальней вольнага).

Так, прэзідэнт Грузіі нядаўна заявіў на цырымоніі адкрыцьця ў Тбілісі помніка Рональду Рэйгану: “Руская праваслаўная царква, якая зьяўляецца філіялам Крамля, літаральна абвясьціла крыжовы паход за аднаўленьне СССР, а таксама назвала тэрыторыю былога СССР, уключаючы свабодную Грузію, складовай часткай гістарычнай Расеі, якая павінна вярнуцца назад, у Расею»…

Вось якую праблему нам усім трэба вырашаць, вось у якім пытаньні аб’ядноўвацца ўсім дэмакратам – інтэр-нацыяналістам, а не займацца тым, што скідаць віну за чужыя злачынствы, а то і за ўласную недзеяздольнасьць… на ўласный жа народ.

Усяго лепшага, сябры.

Жыве ВялікаЛітва-Беларусь – Наша зямля!

21 каментарый

  1. Віктор Бедь кажа:

    Думаю, що Вам буде цікаво це прочитати:

    http://uaoc-ls.com/2011/11/27/pravoslavni-bilorusy-lvova-pomyanuly-zhertv-holodomoru/

    • Это все заморочки еврея Нехамеса, который выдает себя за православного белоруса и только компрометирует белорусов своим еврейским видом в глазах украинцев.

      Большинство белорусов Львова стараются держаться от него подальше.

  2. прот. Олексій Проник кажа:

    Під різними ніками (Алёна Мурашко) на цьому сайті виступає проти всіх одна людина – колишній єпископ БАПЦ, а потім УАПЦ – Віктор Костюк, який ще в 2009 році був позбавлений сану Архієрейським Собором УАПЦ.

    Свого часу він здав білоруському КГБ православних українців у Пінськом районі Білорусі, яких йому передали в патріархії УАПЦ. Сьогодні він виступає проти о. Сергія, бо той один з перших викрив його афери перед Предстоятелем УАПЦ митрополитом Мефодієм.

    • Яська-гаспадар кажа:

      Няхамес і Касцюк, задзяўблі вы ўсіх сваімі гнюснымі разборкамі і бруднымі інсінуацыямі. Ці не маглі б вы пашукаць сабе іншай прасторы для высьвятленьня адносінаў.

  3. Ideolog кажа:

    Некрофилия и культ голодомора

    Статьи – Альтернатива

    Автор: Андрей Ваджра

    Власть победившего украинства обладает одной характерной особенностью: чем меньше её любят живые, тем больше она любит мёртвых. С точки зрения «свидомых» вождей, идеальные граждане – мёртвые граждане. Они не путаются под ногами, спокойно лежат в могилах, с гробовым молчанием слушают казенные речи, ничего не хотят, всем довольны и, соответственно, ничего не требуют, а значит, не доставляют украинской власти никаких хлопот.

    Коллективный архетип украинства синтезируется из жажды страдания, влечения к смерти и тяги к разрушению/саморазрушению. Духовно-психологическое пространство украинства это пространство Танатоса. В архетипе украинства нет жизнеутверждающей силы Эроса, нет той созидающей энергии, что направлена к Жизни. Наиболее ярко и выпукло это можно увидеть в творческом наследии «отца украинской нации» Тараса Шевченко. Вся его муза просто пронизана некрофилической психопатией и садомазохистским буйством.

    Вот как отец украинства видит мир сквозь призму своего сумрачного сознания, несмотря на то, что за всю свою жизнь тяжелее мольберта ничего в руках не держал, а о народных страданиях знал лишь из рассказов молодого «свидомого» историка Кулиша, при этом постоянно прибывая в сыто-пьяном комфорте содержанца ненавидимого им панства:

    Некрофилические идеологии, пожирающие живых людей не меньшая редкость, чем люди-некрофилы. Политическое украинство, в форме так называемого украинского национализма, один из таких уцелевших реликтов. В контексте Европы начала прошлого века, на фоне итальянского фашизма и германского национал-социализма, украинский национализм выглядел естественно. Тогда была мода на такие идеи. Но в начале XXI века украинство больше напоминает даже не политическую девиацию, а духовную перверсию. Ведь когда общаешься со «свидомым», понимаешь, что их фанатизм это даже не особое состояние сознания, а судьба. В душах этих людей выведенная кем-то когда-то мифология и набор незамысловатых идей, заменили реальную действительность и стремятся подменить собой саму жизнь!

    http://www.ruska-pravda.com/index.php/20081201821/stat-i/arhivy-andreja-vadzhry/2008-12-01-16-43-48.html

    • Рэдакцыя кажа:

      Дзякуй за інфу.
      Яна, натуральна, не ідэалагічная – гэта ўзор імперскай прапаганды.
      Будзе час і магчымасьці, пакажам, у чым тут падвох, і як з такім варыянтам сатанізма змагацца…

  4. Богдан кажа:

    Дещо про некрофілію
    Якщо замінити ім’я Тараса Шевченка на ім’я Максима Богдановича,усе те ж саме можна слово в слово повторити й щодо литвинів.Або щодо Словацького і поляків.І вже напевне, що таке можна сказати про Данте(чого варта тільки картина пекла у його Комедії) та італійців.Якщо дуже захотіти,якщо фанатично захотіти збрехати.
    Перша брехня: про те,що Шевченко знав про народні страждання тільки з переказів молодого історика Куліша.Вершина нахабства,якщо врахувати,що до чотирнадцятирічного віку Шевченко був дослівно частиною того самого народу і все,що стосувалося цього народу напряму-було першим,що він взагалі побачив на цьому світі.Тому скорше саме він мав розповідати іншим про щастя і нещастя свого народу,аніж хтось би взявся пояснити це йому самому.
    Друга брехня: про те,що Шевченко ніколи не тримав у руках нічого важчого від мольберта.Під час десятирічного заслання у прості солдати на береги Аральського моря Шевченко тримав у руках речі дещо важчі від мольберта-наприклад,ненависну йому імперську зброю і пройшов усі кола імперської військової муштри,яка зовсім легко у ті часи прирівнювалася до каторги.Мольберта ж він і справді у ті часи не тримав у руках зовсім,бо йому офіційно було заборонено писати і малювати і стежили за цим таки підкреслено маніакально.
    Тут дуже до речі напрошується запитання:а судді хто?Чи зазнали тріпачі хоч десяту частину всього того,що зазнав він,щоб мати право взагалі роззявляти в ту сторону рота?
    Третя брехня: про те,що українці(патріоти) іґнорують реальне життя і реальну дійсність.Ні,вони просто називають речі своїми іменами,а комусь здається,що то все некрофілія.Та що ж робити,коли вороги патріотів і справді є типовими некрофілами?Ні разу не описувати їх і не намагатися розкрити їхню дивну філософію?Певна річ,що некрофілам такі викриття не вельми сподобаються,надто,як вони вперше прямо почують про те,що вони і справді некрофіли.А їм усе здавалося інакше.А їм здавалося,що то-Сама Любов.І як їм далі з усим тим жити?Тому легше звинуватити у некрофілії самого лікаря.Як,наприклад,Шевченка,який всі симптоми цього діагнозу описав вельми точно,але не тому,що був сам хворий і не тому,що був у діагноз той закоханий,а тільки для того,щоб допомогти хворим одужати.
    Те саме й щодо Максима Богдановича-його цикл У ЗАЧАРОВАНОМУ ЦАРСТВІ чи не нагадує хіба нікому вулиці наших міст і вулиці наших сіл?І дуже багатьох із тих,що ходять ними.Принаймні тепер.
    І чи має так бути завжди?

    • Самуіл кажа:

      Шаноўны, твае укра-страданія нам, беларусам, мала цікавыя.

      Ідзі на гэты украінскі сайт і там разбірайся. Спадзяюся, там атрымаеш адказы больш кампэтэнтныя. Бо шчыра кажучы, беларусы мала што пра вашага кабзара ведаюць.

      • Рэдакцыя кажа:

        Спадар “Самуіл”.
        Наступны раз падобныя выказваньні будуць выдаляцца з-за парушэньня прынцыпа інтэрнацыянальнай салідарнасьці.
        Гэты каментар пакінуты ў якасьці прыкладу ідэалагічнай правакацыі.

      • Богдан кажа:

        Сподіваюсь,шановний Сьома,ти мені більше не будеш тикати.
        Це паскудство було виставлене саме на цьому сайті тому й відповідь я дав саме на цьому сайті.
        А якщо ти гадаєш,що імперія-то виключно українська проблема і до литвинів вона не стосується зовсім,тоді ти сам належиш до її прибічників.
        Богданович вважав інакше.
        Іди посперечайся з ним.

        • Samuil кажа:

          Шаноўны Боша, твой артыкул гэта суцэльнае невуцтва. Шаўчэнка не служыў не беразе Аральскага мора. Па-другое, занадта шмат фактаў у яго біяграфіі, якія ня робяць нікому гонару і пра якія трэба лепш памаўчаць.

          А Вам, Астроўскі, скажу, што ніякай правакацый не бачу. Бачу іншы пункт гледжання, з якім можна пагаджацца ці не. Адыйдзіце, ужо, ад кансьпіралёгіі крыху.

          • Рэдакцыя кажа:

            1) На жаль, мы ў рэдакцыі мусім быць у “кансьпіралагічным” стане. Як паказала практыка, гэта адзінае практычнае рашэньне з-за камбінацыі праблем, у атачэньні якіх працуе рэдакцыя.
            2) Калі вы, “Самуіл”, сапраўды не правакатар, прыміце ІНТЭР-НАЦЫЯНАЛІЗМ унутр сябе і больш ніколі такога не пішыце.

      • Богдан кажа:

        Шкода,що зреагував на провокацію.
        Кожен має право на одну помилку.

        • Сяржук кажа:

          Нехамес, табе не абрыдла усё гэта?

          • Богдан кажа:

            А хто такий той Нехамес?
            З тим,кого так тут називали,я на цьому сайті вже колись сперечався з приводу автокефалії литвинської церкви,яку я підтримав.А він-ні.
            У мене на цьому сайті завжди один і той же нік і міняти його я не маю жодного наміру.Просто він мені подобається.Так,знаєте, інколи буває.
            Але якщо для когось кожен,хто говорить або пише українською мовою,автоматично стає якимсь міфічним і зловісним персонажем,то це вже й справді відверто пречудесний варіант.
            Тому мені відверто цікаво,хто такий той загадковий пан Нехамес і коли почалася вся ця кучерява історія.Бо я на цьому сайті ще не аж так давно,щоб знати точно хто,кому,коли і як саме наступив на ногу і між ким пробігла тут фатальна чорна кішка.Але мене вже декілька разів підозрювали в іншій,невідомій мені, особі.
            Може хтось сформулює ясно й просто-на абзац?
            З певних натяків я зрозумів,що він наполовину українець,наполовину жемайт,але мешкає в Україні.І вважає себе чомусь саме литвином.Що ж,йому видніше.
            Проте я себе литвином жодним чином не вважаю.Це вже,перепрошую,є так,як є.
            У Литві(Білорусі)не був ніколи.До жодної конфесії також не належу.
            Про Литву(Білорусь)усе взнавав виключно із інтернету.
            Саме так вперше я дізнався про Велике Князівство Литовське,яке було виявляється зовсім не тим,чим його звикли вважати.І це було моє перше велике відкриття в напрямку Литви.
            Також з інтернету відкрив для себе спочатку Василя Бикова.
            А пізніше-Володимира Короткевича і це стало другим справжнім позитивним шоком.
            Потім-Миколу Гусовського,чию “Пісню про зубра” вважаю за найкращий з поетичного погляду епос поряд із українським “Словом о полку” і грузинським “Витязем в барсовій шкурі”.Принаймні всі ці епоси значно перевищують поетичністю германську “Пісню про Нібелунґів” або візантійські “Дігеніс Акрітас”.І не тільки їх.
            І вже значно пізніше відкрив для себе Максима Богдановича.І це був також іще один великий позитивний шок.
            І нарешті – Яна Барщевського.
            А також – Гната Канчевського.
            І ось тоді,після знайомства з Історією Литви(Білорусі),після знайомства з Гусовським,Биковим,Короткевичем, Богдановичем і Барщевським я став щиро і серйозно поважати литвинську культуру, як культуру одного рівня з усіма розвиненими культурами планети-від Японії до Франції,України,Еспанії,Еллади та Італії.
            Тепер намагаюся інформувати про це усіх своїх родичів,друзів і знайомих.
            Не тільки з принципу(хоч я,звичайно ж, робив би й так!),але й тому,що це справді того варте і навіщо обкрадати себе і світ?
            Отака проста історія.
            Які тут ваші слушні зауваження?

        • Рэдакцыя кажа:

          Спадар “Богдан”. Няма ўжо месца дапісаць вам не на гэты, а на наступны Ваш каментар. Таму пішам тут:
          Вялік Вам дзякуй!
          Вы, як мы зразумелі, ёсьць сапраўдны ўкраінскі дэмакрат й Інтэр-Нацыяналіст (гуманіст).
          Мы – беларускія дэмакраты й Інтэр-Нацыяналісты (гуманісты).
          Калісьці дэмакраты-гуманісты перамогуць. Іначай быць ня можа, у іншым выпадку Сьвет загіне!..

          P.S.
          Хто такі Нехамес, мы і самі не разабраліся. Пакуль рукі не даходзяць.

          • Богдан кажа:

            Так,я згоден з основними принципами,які ви проголошуєте на цьому сайті.
            Бо насправді в житті є тільки дві прості проґрами дій-або всі один одному допомагають,або всі один одного знищують.
            В першому випадку прогрес людства може сягнути фантастичних висот.
            В другому ж від людства залишиться тільки мізерна зграя здичавілих мавп.
            Якщо взагалі хтось десь залишиться.
            Парадоксально що дуже багато хто обирає замість першого другий варіант.В надії,що саме вони будуть найсильнішими,притиснуть всіх і що все нарешті дістанеться тільки їм.
            І це справді страшно,коли так починає думати кожен.
            Крім того,в усьому цьому є іще один підступний і не зразу видимий момент:сила-величина змінна.Сьогодні хтось найсильніший,а завтра його вже давно,блискавично і безслідно з’їли.
            Суспільство взаємного пожирання-так називається той світ,в якому ми усі тепер щасливо опинились.І вже дуже давно.Але не хочеться думати,кого з’їдять раніше,а кого трошки пізніше.Хочеться просто припинити цей абсурд.
            Замінивши його на суспільство взаємного процвітання.
            Цікаво тільки,коли це зрозуміє хоча б критично необхідна для такої зміни кількість людей?
            І після яких не надто веселих подій це може статися.
            Хотілося б проте,щоб все було вчасно.
            Може цей сайт цьому теж посприяє.

  5. Мыкола Лыбедь кажа:

    Да пытаньня пра польска-украінскія стасункі

    FEMEN показала полякам в каких позах нужно заниматься сексом

    http://www.ridus.ru/news/2502/?from=smi2#980096143

  6. Siarhiej кажа:

    Праблема сеняшняга дня – ЭТНАЦЫД лицвинау. Як змяниць инфармацыйнае асяроддзе для жыхароу? Як прывабиць людзей на нармальныя сайты и спадарожникавыя каналы? Патрэбна тэхничная адукацыя, карыстацца кампутарам, интэрнэтам, ведаць пра геастацыянарную арбиту…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы