Мы ў апошніх падзеях вакол спадара Міхалка бачым шэраг асьпектаў – сярод іх грамадскі, юрыдычны, стратэгічны. Давайце пра іх падрабязьней і пагаворым.
Рэдакцыя.
Грамадскі асьпект
З апісаньнем музычнай творчасьці панк-рок гурту “Ляпіс Трубяцкі” на чале са спадаром Міхалком можна пазнаёміцца, напрыклад тут: http://ru.wikipedia.org. Для нас жа найбольш цікавым зьяўляеца не музычна-творчы, а грамадскі бок іх дзейнасьці. І вось тут у апошнія гады можна заўважыць не дэградацыю, як гэта часта бывае ў шматлікіх аналагаў, а імклівае падвышэньне ўзроўню грамадзянскай пазіцыі й грамадскай значнасьці.
Сяргей Міхалок зьяўляецца чалавекам з анархічным сьветаглядам (пра гэта ён сам адкрыта гаворыць), здольным на эпатажныя ўчынкі. Яшчэ летась, прыязджаючы ў Гародню, гурт афішаваў сябе (у літаральным сэнсе) як людзей з наколкамі й рагамі (гл. апошнюю легальную афішу ляпісаў у Беларусі). Вось, прыкладна такое ўражаньне пры самым першым знаёмстве і ўзьнікала ад гэтай групы і яе кіраўніка.
Аднак некалькі гадоў таму хлопцы пачалі сьпяваць некаторыя песьні… па-беларуску (у наш час гэта ўжо вялікі ўчынак!). А ўвесну г.г. гурт быў уключаны ў негалосны сьпіс музыкаў, якім забаронена выступаць у Беларусі (апошняе – яшчэ адзін аб’ектыўны доказ прызнаньня цяперцамі вялікага грамадскага значэньня творчасьці ляпісаў; калі б яны працягвалі папулярызаваць толькі анахізм ці сатанізм, цяперскія ўлады іх бы не краналі).
Мы ня ведаем, чым абумоўлена прагрэсіўная сьветаглядная і грамадская эвалюцыя спадара Міхалка і яго сяброў. Можа, гэта яны самі разьвіваюцца, бачачы падзеі ў Беларусі й ня толькі. Магчыма, пэўны ўплыў на яго аказаў шаноўны Лявон Вольскі (гл. фота ў пачатку матэрыяла), напрыклад, у час працы над альбомам “Крамбамбуля” (дарэчы, спадар Вольскі не адмаўляе, што сябруе зь Міхалком). А хутчэй усё тут разам, у т.л. і тое, пра што мы ня ведам. Важным застаецца факт: на сёньня Сяргей Міхалок вырас да ўзроўня, калі ён можа ўзьнімаць народ. І той ідзе за ім…
Звычайна прычыны такога грамадскага феномену ў тым, што людзі вераць у шчырасьць чалавека, лідара, і ў тым, што настрой у людзей (часта неўсьвядомлены) прыходзіць у рэзананс з тым, пра што і як гэты лідар гаворыць, да чаго заклікае. Паколькі мы ў грамадскай дзейнасьці ня першы год, мы таксама верым, што “дэвіз «Ня быць скотам»” ужо сапраўды “стаў інтэрнацыянальным”, што праблемы, падобныя да беларускіх, “ёсьць у людзей і ў іншых краінах” і што да спадара Міхалка і яго сяброў сапраўды “далучаюцца дробныя партызанскія фармаваньні” ў пераносным, вядома, сэнсе (гл. 1-ю частку матэрыяла). Вельмі верагодна, што гэта ўсё ня проста кідкія заявы, не пустое бахвальства…
І вось тут мы і раілі б спадару Сяргею паглядзець на сітуацыю ня столькі з пазіцыі дасягненьня-посьпеху, колькі з пазіцыі адказнасьці… Напрыклад, так: як найлепш для людзей распарадзіцца іх даверам, як іх не падвесьці, а накіраваці туды, куды сапраўды весьці варта.
Акрамя таго, падымаць масы на змаганьне за свабоду, справядлівасьць, прагрэсіўнае грамадскае разьвіцьцё здольны далёка ня кожны. Спадару Сяргею гэта ўдаецца. Але, калі на чалавека добра рэагуюць іншыя – гэта яшчэ не азначае, што такія паводзіны людзей зьяўляецца прыватнай уласнасьцю правадыра. У гэтым ёсьць нешта большае. Звычайна, у такой сітуацыі варта падумаць над тым, што завецца місіяй…
Карацей, зь людзьмі, якія табе паверылі, жартаваць нельга. Такі давер – рэч вельмі тонкая, адказная і надзвычай каштоўная… Гэта як у “Маленькім прынцы”: “Мы адказныя за тых, каго прывучылі”…
Юрыдычны асьпект:
Лявон вольскі (гл. фота) – наш знакаміты музыка і мастак – у сваім інтэрвю на радыё “Свабода” (гл. відэа тут: http://www.svaboda.org/content/article/24390703.html) на пытаньне, як ён ставіцца да заяваў спадара Міхалка ў адрас Лу-кі, адказаў: “Любы незалежны музыка ў Беларусі са здаровым розумам падпішацца пад кожным словам Сяргея Міхалка. Проста яны баяцца гэта казаць”.
Усё так. Толькі вось пракуратура РБ узбудзілася не на жарт… А гэта азначае, што спадару Міхалку па вяртаньні ў Беларусь сапраўды пагражае падпіска пра нявыезд, сьледства, суд, вязьніца. Класічна аналагічнай сітуацыяй зьяўляецца сьледства, суд і па 2 гады турмы Паўлу Мажэйку і Міколу Маркевічу (тады, у канцы 1990-х, журналісту і рэдактару гродзенскай газеты “Пагоня” адпаведна) за тое, што ў адным з матэрыялаў газеты яны назвалі Лу-ку забойцам (мелася на ўвазе яго датычнасьць да “зьнікненьня” Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Завадскага)…
На гэтым прыкладзе мы заклікаем спадара Міхалка да асьцярожнасьці й поўнай усьвядомленасьці сваіх далейшых дзеяньняў.
Калі спадар Сяргей па нейкай прычыне вырашыць вярнуцца ў Беларусь і ўступіць “у дэбаты” з пракурорска-судовай сістэмай дыктатарскага беларусафобскага рэжыму (а магчымасьць такога мы дапускаем), тады мы раілі б зьвярнуць увагу на некальмі момантаў.
Момант першы зьвязаны з пытаньнем, зразумелым усім прыстойным людзям і ва ўсіх краінах, якія можна назваць больш-менш цывілізаванымі: а што, чалавек ня мае права мець сваё меркаваньне што да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і ў дачыненьні да асобных яе кіраўнікоў? А што, ён ня можа выказваць свайго меркаваньня, калі ў яго запытаюцца?! (зьвернем увагу – Сяргей Міхалок па ўласнай ініцыятыве нікому не навязваўся: яго запыталі – ён адказаў!)
Адказ відавочны: мае і можа! Больш за тое, гэта ня проста яго маральнае права як свабоднага грамадзяніна, гэта – яго юрыдычна абумоўленыя правы, якія бароніць і Канстытуцыя РБ, і шматлікія міжнародныя дакументы, падпісаныя кіраўнікамі Беларусі. Больш за тое, у асобных выпадках (пагроза незалежнасьці краіны з-за кіраўніцтва краіны, іншыя факты злачынства, зьдзейсьненыя людзьмі ва ўладзе), кожны грамадзянін Беларусі абавязаны крытыкаваць улады, патрабаваць іх замены!
Лічыць інакш – г.зн. па сутнасьці казаць, што ў нас зноў зьявілася раса недатыкальных паноў і раса рабоў. Прычым, што б ні зрабілі “паны”, крытыка ў іх адрас зьяўляецца “недапушчальнай і амаральнай”.
Таму казаць, што грамадзянін Беларусі ня мае права крытыкаваць прадстаўнікоў улады, пракуратура ня зможа. За гэта ў суд не пацягне. Інакш будзе прызнаньне перад усім сьветам, што мы ўжо жывем па Оруэлу… А гэта – татальная і канчатковая страта іміджу, самадыскрэдытацыя. Улады на такое пайсьці ня могуць. Пакуль. Таму сьледчыя пракуратуры будуць чапляцца да дробязяў, нюансаў – таго, што мы апісваем, як другі асьпект.
Момант другі: а няўжо характарыстыкі, якія даваў спадар Міхалок уладам у Беларусі й Лукашэнку ў прыватнасьці зьяўляюцца непраўдзівымі (зьвяртаем увагу: толькі ў гэтым выпадку іх можна лічыць абразьлівымі!).
Вось сьпіс гэтых характарыстык (абмяжуемся толькі тымі, якія пракуратура можна зьвязаць з Лу-кам):
– агідны палітычны дзеяч (1-я),
– падрыўнік (2-я),
– чалавек, які прывёў краіну да мяжы (3-я),
– галоўнае яго пачварнае злачынства, што ён правёў рубікон паміж беларусамі (4-я),
– ён хлус; напрыклад, увесь час хлусіць, што ў Беларусі дзякуючы яму [мір] (5-я),
– злодзей (6-я),
– невук (7-я),
– ён не прэзідэнт (8-я),
– чалавек, які ненавідзіць свой народ (9-я),
– такія злачынцы, як Лукашэнка, не пакідаюць сьведак сваіх злачынстваў (10-я),
– любы чалавек, які ўмее чытаць і лічыць, кіраваў бы Беларусьсю лепш, чым Лукашэнка (11-я),
– распрадае краіну (12-я),
– псіхічна неўраўнаважаны чалавек (13-я),
– зьдзекуецца над сваім народам (14-я),
– дзякуючы Лу-ку ў Беларусі дасягаюць [нечага] толькі здраднікі, крывадушнікі, сістэмшчыкі; у прыватнасьці, сабраў вакол сябе чорныя брыгады, праплочвае ўсіх мянтоў; паставіў на чале Беларусі ворагаў беларускага народу тых, хто як паліцаі пад час вайны (15-я),
– тым часам годныя людзі “выціраюцца” з краіны; выдаляе лепшых прадстаўнікоў літаратуры, мастацтва, рамёстваў; правакуе буйную хвалю эміграцыі, асабліва моладзевай (16-я),
– зьдзяйсьняе генацыд беларускага народу (17-я).
Такім чынам, у нас атрымалася 17 характарыстык Лу-кі, з-за якіх найверагодней пракуратура РБ можа прычапіцца да спадара Міхалка, паспрабаваць узбудзіць супраць яго крымінальную справу.
Таму раім спадару Сяргею, калі ён вырашыць вярнуцца ў Беларусь, падрыхтаваць добрую аргументацыю па кожным пункце.
На наш погляд, на тыя характарыстыкі, якія ня выдзелены тоўстым шрыфтам (1, 3, 4, 7, 11, 12, 13, 16-я), адносна лёгка знайсьці добрыя абгрунтаваньні альбо прызнаць іх асабістым меркаваньнем спадара Міхалка. Што да іншых характарыстых, дык над іх абгрунтаваньнем трэба добра падумаць (напрыклад, Лу-ка таму “падрыўнік”, што падрывае адзінства беларускага народу, правакуе раздрай паміж грамадзянамі, частка якіх вымушана станавіцца на бок абаронцаў беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў, а частка – на бок уладаў; ён “не прэзідэнт” таму, што многія апазіцыйныя дзеячы – Бяляцкі, Мілінкевіч, Мацкевіч, іншыя – заяўляюць, што Лу-ка не набраў 19.12.2011 г. 50% галасоў і для таго, каб яму быць прзідэнтам, павінен быць 2-і тур; бяз гэтага Лу-ка ня толькі не прэзідэнт, а і ўзурпатар – г.зн. злодзей асабліва буйнога маштабу; і г.д.).
Акрамя таго, кіраўнік рэдакцыі нашага сайта, Алесь Астроўскі, выказаў гатовасьць выступіць у судзе, калі такі адбудзецца, у якасьці сьведкі-эксперта ў падтрымку Сяргея Міхалка, калі такое спатрэбіцца. Ён мае 25-гадовы досьвед грамадска-палітычнай і больш за 12 гадоў ідэалагічнай дзейнасьці, сьпецыялізуецца на пытаньнях генацыду-этнацыду – формах злачынства супраць чалавечнасьці, якіх не павінна быць, і сапраўдных інтарэсаў беларускага народу, адстойваньне якіх кіраўнікі Беларусі мусяць лічыць сваім галоўным прафесійным абавязкам. Тое, што спадар Астроўскі робіць гэта ня толькі на словах, бачна нават з фота…
Момант трэці. Паколькі абсалютная большасьць злачынстваў рэжыму Лу-кі ў дачыненьні да беларускага народу зьяўляецца ня толькі надзвычай маштабнымі, але і відавочнымі, у працэсе магчымага рассьледаваньня і ў ходзе будучага суду варта актыўна ўзьнімаць пытаньне пра тое, ці ня ёсьць наўпроставым абавязкам Генеральнай пракуратуры ўзбуджаць рассьледаваньне і спыняць злачынствы, пра якія казаў спадар Міхалок. Так, няўжо пракуратура лічыць, што Лу-ка знаходзіцца ва ўладзе законна? Што за яго сапраўды прагаласавала 80% грамадзян Беларусі? Няўжо ў нас няма этнацыду (наўмыснага вынішчэньня беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці, нацыянальных сімвалаў) і генацыду (праз стварэньне ўмоў для выміраньня беларускага народу, імкненьня да замены яго ксенаэтнічным насельніцтвам, стварэньня сітуацыі, калі лепшыя прадстаўнікі беларускага народу, асабліва маладыя, ня маючы магчымасьці да самарэалізацыі ў Беларусі, вымушаны назаўсёды пакідаць Бацькаўшчыну)? Няўжо пракуратура ня бачыць, як Лу-ка распрадае нашу ўласнасьць і ставіць пад пагрозу незалежнасьць Беларусі?
Хай пракуроры – калі яны такія прынцыповыя, каб чапляцца да Міхалка – альбо адмяжуюцца ад гэтых злачынстваў, узбудзіўшы адпаведныя справы, альбо прымуць адказнасьць за іх у тым ліку і на сябе (“А суддзі хто?!”). Пройдзе час, і яшчэ невядома, чым (якімі параграфамі крымінальнага Кодэксу для іх саміх) абярнецца іх пракурорскае імкненьне бараніць відавочны сатанізм…
Стратэгічны асьпект
Спадару Міхалку, калі ён ужо вырашыў прыняць удзел у гамадска-палітычнай дзейнасьці (што, вядома, выдатна – ня можна не вітаць!), варта ведаць, што яму хутка простага змаганьня супраць дыктатуры, імперыялізму будзе недастаткова. Хутка спатрэбіцца стваральная прапанова – г.зн. веданьне, што адказваць на пытаньне (у т.л. пастаўленае самому сабе): а што вы будзе рабіць, Сяргей, за што змагацца, калі дыктатуры будуць разбураны?
Нават, калі яго пра гэта ніхто ня будзе пытацца, усё роўна спадару Міхалку трэба сачыць, каб яго з анархістаў не перацягнулі ў… цяперашнія ліберасты, якія – скажам гэта наўпрост – бароняць інтарэсы глабалісцкай сіянакратыі.
Паколькі мы ведаем асноўныя глабальныя ідэалагічныя плыні, мы, з нагоды, папярэджваем, што сучасныя ліберасты – гэта па сутнасьці тое самае, што былыя бальшавікі (упершыню пра гэта казаў акадэмік-невяртанец А.Федасееў – гл. https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606/ ). А гэта значыць, што цяперашнія ліберасты, якія сёньня заігрываюць з такімі людзьмі, як Міхалок, заўтра зробяць зь імі тое ж, што ў свой час з анархістамі зрабілі бальшавікі…
У якасьці ілюстрацыі да ўзьнятай ідэалагічнай праблемы прапануем спадару Міхалку адказаць на пытаньне: у чым розьніца паміж дзьвюмя сітуацыямі, калі на вуліцах Менска апрычнікі дыктатарскага рэжыму Лу-кі зьбіваюць беларускіх патрыётаў, і калі на вуліцах Варшавы апрычнікі польскіх ліберастаў зьбіваюць патрыётаў Польскіх (гл. фота, а таксама адпаведныя матэрыялы на сайце)? І ці ёсьць гэтая розьніца ўвогуле?
Праграма вырашэньня праблем людскай цывілізацыі ў кірунку гуманістычнага прагрэсу ёсьць толькі ў сапраўдных (г.зн. нацыянальных) дэмакратаў, і яны сцьвяржаюць, што людская цывілізацыя мае сьветлую будучыню толькі як гарманічная сістэма свабодных раўнапраўных народаў, але не як касмапалітычна-хаатычны біямаса-сьметнік! Гэтая пазіцыя цалкам пярэчыць інтарэсам й ідэалогіі ня толькі розных тэрытарыяльных імперастаў, а і глабалісцкіх ліберастаў…
Такім чынам, стратэгічная праблема, якая паўстане перад спадаром Сяргеем, такая: стаць нацыянальным дэмакратам і сапраўдным гуманістам ці прымкнуць да ліберастаў. Яму вырашаць. І лепш, каб ён пачаў разьбірацца неадкладна…
–
І апошняе. Спадзяемся, што хто-небудзь з атачэньня спадара Міхалка паведаміць яму пра гэты матэрыял, і ён зь ім азнаёміцца. Было б увогуле цудоўна, калі пасьля гэта спадар Сяргей яшчэ і пакінуў невялічкі каментар. Хаця б такі: маўляў, так, прачытаў… Гэта нам патрэбна, каб ведаць, ці была атрымана наша інфармацыя.
Ідзіе вы ўсе на хуй.
Падаем Е-каардынаты гэтага цыцэрона, які выдае сябе за Сяргея Міхалка:
xyi@tut.by
66.109.88.249
Весела Коледа и Щастлива Нова Година! Михаил Вашкевич-Беларус; http://www.ksdnb1.narod.ru , pisatel@tut.by Скъпи колеги и приятели, На Коледа чудесата се случват, стига да ги пожелаете! Имайте надежда, вярвайте в доброто и не забравяйте да мечтаете! Нека чудесата оживеят за вас в магията на празника! Весела Коледа и щастлива, светла и здрава 2014 година!
СЪЮЗ НА ПИСАТЕЛИТЕ В БЪЛГАРИЯ основан от Иван Вазов в 1913 година, заличен от “Народна власт“в 1946 година, возкресен от Слави Македонски в 2001 година.
Председател на“Съюз на писателите в България“г-н Никола Илиев Статков; тел: 02/8733786, 0885/442778. http://www.worlduni.narod.ru . съюз на писателите в България./прочети и разпространи/. THE WRITTERS UNION OF BULGARIA.ПИСАТЕЛИТЕ – ПРОРОЦИ НА ЧОВЕЧЕСТВОТО. ПИСАТЕЛ Е ТОЗИ, КОГОТО СМЯТАТ ЗА ТАКЪВ ! СПБ и Посолство на Mира/Embassy of Peace/, най-учтиво Ви кани на редовни сбирки, провеждащи се на ул. “Бенковски”№ 25, в сградата на ”Посолство на Мира” към Световната Обединителна Организация:- всяка неделя от 10 часа, всеки понеделник от 18 часа, всяка сряда от 18 часа. Темата за 2014 г. е:“Пътят към безсмъртието“, “ПРАВОславнити и ПРАВОверните: има ли разлика“.