Сяргей Высоцкі
У поўнай інфармацыйнай зацыкленасьці на лёсе церпячых Саньнікава і Бандарэнкі (праўда, за кратамі шмат іншых ня менш годных людзей) адсутнічае ўвага да падрыхтоўкі новай хвалі рэпрэсіяў супраць патрыятычных сіл. Напрыклад, сябраў незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды пачалі выклікаць па справах мінулага стагоддзя – адносна сутычак беларускіх патрыётаў з баявікамі РНЕ. Нечаканы інтарэс да сябе з боку Крымінальнай міліцыі ГУУС адчуў і аўтар гэтых радкоў. Разам зь сябрамі выпрацавалі падыход, як на гэта рэагаваць, бо дапамогі ад апазіцыі й апазіцыйных СМІ чакаць ня варта – у беларускай апазіцыйнай прэсе ўсё больш выразнай становіцца тэндэнцыя татальнага замоўчваньня “няправільных апазіцыянераў”.
Факты і пазіцыі
Каб аб’ектыўна прааналізаваць прычыны чарговага, здавалася б нічым не справакаванага наезда ўладаў на нацыянальна-патрыятычныя сілы і поўнай бездапаможнасьці-паралізаванасьці апазіцыі, спачатку трэба сабраць факты.
Усё больш пацьвярджаецца інфармацыйны выцек са структураў улады, што Лукашэнка канчаткова зламаны Масквой. Таму цяпер ледзь не штодня падпісваюцца чарговыя мытнёвыя, вайсковыя ды іншыя каланіяльныя па сваёй сутнасьці пагадненьні з Расеяй. Яшчэ вядома, што была сьпецнарада сілавых структур і там на вышэйшым узроўні прынятае рашэньне “зачышчаць” палітычную прастору ад “нацыяналістаў”. Напэўна праявай гэтай тэндэнцыі зьяўляецца ня толькі “наезд” на сябраў БПС, а і нядаўні звыштэндэнцыйны, хамскі фільм пра БАЖ і асабіста Жану Літвіну. Верагодна, што і арышт з наступным асуджэньнем Бяляцкага зьяўляецца праявай гэтага палітычнага курсу.
Усё гэта яўна сьведчыць пра тое, што працэс анэксіі прысьпешваецца…
Падзеі 19.12.2010 у Менску, якія скончыліся масавым зьбіцьцём маніфестантаў і арыштамі, сталі пэўным водападзелам у найноўшай гісторыі краіны. Бадай галоўны негатыў той бойні – гэта раскол у грамадстве, які набыў вельмі выразны выгляд. Кроў беларусаў і арышт кандыдатаў сталі вялікім піярам для “ліберальных” сіл. У гэтым асяродку і сёньня акцыю 19/12 лічаць ледзь не гераічнай (істотна, што так інтэрпрэтуюць падзеі ня толькі празаходнія, а і некаторыя прарасейскія апазіцыянеры).
Аднак здольныя да самастойнай ацэнкі падзей нацыянальна-дэмакратычныя дзеячы канстатуюць, што адбыўся грандыёзны ўдар па Беларускай дзяржаўнасьці й народу. Для аўтара гэтых радкоў тая бойня – гэта таксама ня толькі ганьба на ўлады, але і праява бяздарнасьці апазіцыі, якая вольна ці нявольна паспрыяла анэксацыйным памкненьням Масквы. Сёньня Беларусь адкінутая назад у цемру тыраніі, у задушлівыя абдымукі Расеі, у “Еўразійскі саюз”, адарваная ад дыялогу з Захадам.
Усе гэтыя “суперачольнікі й гіганты ліберальнай думкі”, якія заклікаюць пакараньне нябёсаў (найперш у выглядзе эканамічных санкцый) на Лукашэнку, а заадно і на ўсю Беларусь, яўна хітруюць… Ну, як гэта далейшы заняпад эканомікі зусім не адабьецца на простых грамадзянах? Ці будзе іншае выйсьце для прадпрыемстваў акрамя як зноў “паўзьці на каленях у Расею”? Мне гэта не зразумела ў прынцыпе: як можна заклікаць іншаземцаў накідаць эканамічныя санкцыі на ўласны народ?!
Таксама па-дзікунску выглядае прапанова не дапусьціць Чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусі. Ведаю, што на гэты конт думаюць прадстаўнікі беларускіх спартовых клубаў, аматары хакею. Папярэджваю: Някляеву, Шушкевічу, Рымашэўскаму быць на беларускіх спартовых спаборніцтвах будзе дыскамфортна. Хіба не пазнаюць… Шчырае памкненьне пакараць рэжым, адабраўшы сьвята ў людзей – гэта ў лепшым выпадку дзіцячае лапатаньне палітычных няўдачнікаў.
Гэта ж да якой ступені людзі адчуваюць уласную палітычную слабасьць, як ня вераць у свае сілы?! Сам па сабе падобны заклік выдае менталітэт аўтсайдэра, лузера. Ізноў: “хай прыйдзе барын і нас рассудзіць”! Еўропа, Расея, ЗША, абы хто…
А самі, дык што?!
Крызіс жанру
Напярэдадні 19/12 і пасьля я разьмясьціў шэраг артыкулаў на гэтую тэму, правёў некалькі прэсавых канферэцый. Папярэджваў разам са сваімі паплечнікамі й улады, і апазіцыю, ацэньваючы маштаб стратаў, якія можа панесьці народ і дзяржава ў выпадку гвалтоўнага разьвіцьця падзей у той сітуацыі. У Беларусі мае публікацыі разьмясьціў толькі сайт “Наша зямля” і яшчэ пара патрыятычных сайтаў. А вось ва Ўкраіне і Летуве паказала тэлебачаньне, разьмясьцілі вядучыя газеты…
Сярод “беларускага” палітыкуму атрымаў масу папрокаў – стаўся “агентам Лукі”, “паклёпнікам на чэсных лідараў апазіцыі”, “вузкалобым нацыяналістам”. Цяпер гэтыя галасы гучаць усё цішэй і цішэй. Бярэ верх поўнае расчараваньне ў выніках уласнай дзейнасьці, бачныя разгубленасьць, апатыя і ўсё большая абыякавасьць людзей да “несапраўдных куміраў”.
На жаль, словамі “мы вас папярэджвалі”, падаецца, усяго ня выкажаш.
Як па мне, гераізм сапраўды прысутнічае ў некаторых прадстаўнікоў ліберальнай плыні. Бракуе іншага – сумленьня, прыстойнасьці, прафесіяналізму, уменьня крытычна, аб’ектыўна ацэньваць вынікі ўласнай дзейнасьці, а галоўнае – годнасьці ахвяраваць сваімі асабістымі інтарэсамі дзеля нашага агульнага, дзеля Бацькаўшчыны, для Нацыі! Затое амбіцыі аж зашкальваюць…
Вяртаючыся да тэмы санкцый, нагадаю: у гісторыі амаль няма прыкладаў, калі санкцыі вымушалі дыктатараў мяняць палітычны курс. Гэта такая прафануючая ілюзія для масавай грамадскай думкі… (Калі ўжо весьці гаворку пра санкцыі, дык пра тое, каб санкцыямі ўдарысь па Расеі, якая ўлазіць у справы Ўкраіны, народаў Прыбалтыкі, душыць Грузію, замардавала трэць чачэнцаў…)
Галоўнае пытаньне ня ў санкцыях. Дзе адказы на такія пытаньні: Які механізм пераходу ўлады ад прарасейскіх каланіяльных структур да нацыянальна-дэмакратычнага ўраду?! Як апазіцыя – асабліва яе кіраўнікі – бачаць абарону ад умяшальніцтва Крамля?! Што трэба прадпрыняць, каб народны выбух, калі ён раптам адбудзецца, ня скончыўся поўнай анэксіяй нашай аслабленай лукшызмам дзяржавы?!
Гэта ключавыя пытаньні. А вось і дадатковыя.
Ці вядзецца якая праца зь афіцыйнымі кіраўнікамі абласьцей, раёнаў, прадстаўнікамі сілавых структур? Там хапае прыхільнікаў незалежнасьці, а таксама цалкам адсутнічае жаданьне “адпачыць у Чачні ці Дагестане”. Трэба ж улічваць жалезны закон палітыкі: кардынальныя грамадскія зьмены магчымыя толькі са значнай падтрымкай чынавенства.
Ці вядуцца перамовы з заходнімі краінамі й з НАТА ў выпадку значных падзеяў у нас на прадмет цьвёрдай прад’явы Маскве патрабаваньня аб неўмяшальніцтве ў нашы ўнутраныя справы, аб гарантыях тэрытарыяльнай цэласнасьці?!
Калі задаю такія пытаньні лідарам афіцыйнай апазіцыі ці іхным памочнікам, гэта чамусьці выклікае ступар. Няўжо ўсе яны здольныя толькі на тое, каб клянчыць гранты для сябе і… санкцыі ў дачыненьні ўласнай краіны?!
Цяпер Крэмль актыўна праштурхоўвае новы ўльтранебясьпечны імперскі праект – г.зв. “Еўразійскі саюз”. Яго зьдзяйсьненьне – гэта поўная эканамічная і палітычная анэксія нашай дзяржавы.
Нядаўна пачуў размову ліберальна настроеных грамадзян у Мінску. Спрэчка ішла пра плюсы і мінусы ўвядзеньня расейскага рубля. Маўляў, гэта не так страшна. Абы была дэмакратычная воля народу, і тады можна будзе калі-небудзь вярнуцца да нацыянальнай валюты… Я ад такога маразму па-просту зьніякавеў. Для таго ж і плануецца ўвядзеньне расейскага рубля, каб больш ніколі не зьявілася і шанцу на вызваленьне і волю народа!
У садызьме да вязняў рэжым дэманструе псіхапатычныя рысы. Але ёсьць рэчы, горшыя за зьдзекі над арыштантамі. Забіваецца будучыня цэлага еўрапейскага народу – 10 мільёнаў беларусаў!..
Відавочна, што цяперашняя палітыка-эканамічная мадэль – гэта анахранізм. Што, зьберагаючы свае пасады, носьбіты ўлады цягнуць краіну ў пашчу небясьпечнай імперыі. Аднак пасьля падзей 19/12 частка віны за тое, што дзяржава ў такой залежнасці ад Расеі, ляжыць і на афіцыйнай апазіцыі. Лукашэнкаўскі перыяд – гэта такая гістарычная разьвілка: альбо да паўнавартаснай незалежнай дзяржавы і павяртаньня ў еўрапейскую цывілізацыю, альбо шлях у прыбітую губерню напаўазіяцкай імперыі КДБістаў, алігархаў, кілераў. Аднак у гэты гістарычны момант для многіх лідараў апазіцыі мэта № 1 заключаецца не ў нацыянальнам вызваленьні, а толькі ў адхіленьне Лукашэнкі – хоць бы з анэксіяй Беларусі. Пастава: “Я буду лепшы за Лукашэнку” – надта ўбогая, каб мабілізаваць грамадзян. Патрэбна вера народа, нацыянальны дух. Здольнасьць абудзіць усё гэта ў беларусаў маюць адзінкі. Але ж менавіта іх і не дапускаюць на беларускае палітычнае поле ня толькі ўлады, але і афіцыйная апазіцыя…
Сёньня аналітыкі апазіцыйных сіл сьпяваюць хвалу “расейскім дэмакратам”, якія паўсталі супраць сфальсіфікаваных выбараў. Дагэтуль захапляліся дэмакратамі Ўкраіны, Грузіі, Сербіі… Часам падаюцца слушныя меркаваньні, чаму ў суседзяў многае атрымлівалася, а ў беларускай афіцыйнай апазіцыі не атрымліваецца нічога. Аналіз робіцца, а высноваў няма! І дэмакратыі ўнутры апазіцыі ня стала больш. Ня ўзьнікла пляцоўкі сапраўднага дэмакратычнага слова, няма палітычнай канкурэнцыі! Апазіцыйная верхавіна пачала нават адставаць ад грамадства. Сёньня ў звычайнага сярэднестатыстычнага беларуса больш здаровага нацыяналізму, чым у ачольнікаў партыяў і рухаў!
Ну, і ці варта зьдзіўляцца пасьля гэтага, што аніякіх сапраўдных пераменаў у афіцыйнай апазіцыі не адбылося і не намячаецца?
Застой і блытаніна
А вось самы нядаўні прыклад таго, на якім узроўні ідзе палітычны дыспут. Адна вядомая журналістка абсыпала шчырага маладога змагара, такімі абаротамі, што “вушы вянуць”. Тут і “ўшлёпак”, і “га*но”, і “ср*ка” (гаворка пра гісторыю вакол нападак Халіп, Хашчавацкага, Халезіна на Ліхавіда). Так уласная ліберальная недзеяздольнасьць ператвараецца ў гнеў на справядлівую крытыку, у бальшавіцка-камісарскую нецярпімасьць да любой іншай крытычнай думкі. Ці ж гэта ня тое, свабоду ад чаго нам абяцаюць усе лібералы?
Якія новыя ідэі, новае разуменьне прадстаўленыя?! Няўжо тэма байкоту-небайкоту, заклікі выкарыстаць эканамічныя санкцыі да ўласнай краіны, спачуваньне арыштантам – гэта і ёсьць новы інтэлектуальны прарыў апазіцыйнага афіцыёзу? Не! Гэта – ідэалагічны застой, поўная зацыкленасьць думкі, паралюш волі, брак крэатыву, інтэлектуальнае жабрацтва… Узьнікаюць усё большыя сумневы, ці здатная сёньняшняя генерацыя афіцыйнай апазіцыі запрапанаваць новыя ідэі нацыянальнага выратаваньня і разбудовы ў наш час!
Некалькі слоў датычна чарговай апазіцыйнай ідэі “фікс“ – байкоту выбараў. Каб браць удзел у выбарах альбо пасьлядоўна зьдзейсьніць кампанію байкоту патрабуюцца шалёныя сродкі, якіх няма. Беларускі бізнэс сёньня – гэта сумнае відовішча, і дапамагаць апазіцыйным сілам ня ў стане… Узяць сродкі можна толькі па грантавай сьхеме на Захадзе, альбо ў расейскіх алігархаў. Такім чынам, мы з сумам канстатуем, што рэжым разам з “Захадам” стварыў сістэму штучных, небеларускіх партый. Як палітык можа быць незалежным, нацыянальна-дэмакратычным, калі фінансуецца толькі вонкавымі структурамі?!
Генеральная апазіцыйная лінія цяпер запісвае ў агенты ўлады праціўнікаў байкоту. На апазіцыйных сайтах – “Беларускі партызан”, “Хартыя” і ня толькі там – ідзе высьвятленьне, хто зьяўляецца людзьмі рэжыму ў апазіцыі. Пры гэтым людзі, якіх выправілі за дзейнасьць на карысць Расеі (што яны і не абвяргаюць) за межы Беларусі, выкрываюць агентаў улады сярод беларускай апазіцыі. ФСБшнікам, кшталту Суздальцава, заўжды даецца плошча ў апазіцыйных СМІ! І яны “выкрываюць” беларускіх апазіцыянераў, якія хочуць разам з празаходнімі сіламі вакол Лу-кі адарваць Беларусь ад Расеі. Во паскуды – што вырабляюць…
Служыць дыскрэдытаванаму тырану – ня гонар, але служыць забойцам уласнага народу з расейскага ФСБ – гэта ўжо апошняя ступень падзеньня ў мярзоту. Гэта поўнае дно!
На гэтым фоне некаторыя прадстаўнікі апазіцыйнага палітбамонду яшчэ ў дадатак і бэсьцяць уласны народ – называюць яго “быдлам”, “пацукамі”, “сьмецьцем, якое не жадае ісці на ахвяры” . Сябе яны лічаць ледзь ня шляхтай. Аднак шляхта ніколі не апускалася да такога маральнага абыдленьня. У бясконцых войнах з маскавітамі, тэўтонамі, мангола-татарамі, яна зь мечам у руках, на полі бою даказвала свой статус, а ня ў зьдзеках над “сялянамі”, якіх у кожнага народу заўсёды было ня менш, чым у нас – беларусаў-літвінаў.
Першыя крокі да аздараўленьня
Калі б Міхалевіч, Рымашэўскі, Някляеў, Радзіна зьвярнуліся да Захаду з прапановай увесьці санкцыі супраць Расеі, якая ўтрымлівае тут лукашысцкі каланіяльны рэжым – гэта магло б стаць сапраўды грамадзянскім учынкам. Беларусы зьвярнулі б увагу на мужнасьць такіх палітыкаў. Але ніхто зь іх гэтага ня зробіць па прычыне адсутнасьці стратэгічнага патрыятычнага сьветагляду, а таксама з-за страху. Пры ўсёй жорсткасьці нашага рэжыму адпомста Масквы можа быць страшней. Напрыклад, кар’ера можа пайсьці па крывой уніз – людзі ад Расеі ёсць і ва ўладзе, і ў СМІ, і ў апазіцыі. У тым ліку адносна сьвежая інфармацыя аб удзеле ФСБ у зьнікненьні беларускіх палітыкаў гэта пацьвярджае.
Дык што ж рабіць?
1. Беларусы ўжо шмат гадоў чакаюць ад Захаду рэальных крокаў па зьбліжэньні. Таму пунктам №1 мусіць быць поўная адмена віз для беларусаў (за выключэньнем тых, хто заўважаны ў рэпрэсіях). Вось, каб у гэтым напрамку прадэманстравалі актыўнасьць ліберальныя апазіцыянеры – гэта было б адэкватна!
2. Неабходна вярнуцца да нацыянальнай ідэі, нацыянальных інтарэсаў. Не сьцягваць чужы кожух з чужога пляча, а думаць катэгорыямі й інтарэсамі свайго народу, ягонай незалежнасьці, традыцый.
3. Стварэньне ўмоў для сапраўднай дэмакратычнай канкурэнцыі і ў Беларусі, і ў суседніх краінах – адзіная ўмова станаўленьня новага.
4. Без шчырага дыялогу зь незарэгістраванымі, перасьледуемымі нацыянальнымі сіламі (а гаворка пра Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву, рух “Новая Беларусь”, Беларускую Партыю Свабоды, “Самаабарону”, Беларускі дэмакратычны рух, іншыя) усе апазіцыйныя партыі й рухі, якія маюць стабільнае фінансаваньне з-за мяжы, выглядаюць штучна – усяго толькі марыянеткамі пэўных фінансавых колаў.
5. Насьпела ратацыя апазіцыйных кадраў. Патрабуюцца іншыя сілы, іншая ментальнасьць і разуменьне. Зашмальцаваная, шмат разоў пералатаная байка чарговага агульнага аб’яднаньня сёньня толькі шкодзіць. Яднаць патрыёта і здрадніка? Расейскага агента і змагара за незалежнасьць? Такая касмапалітычная “паліткарэктнасьць” сёньня, з улікам нашай грамадска-палітычнай сітуацыі, ужо горш за нацызм!
6. Ніхто і ніколі не заменіць ролю нацыянальнай эліты, дысідэнтаў, сьвятароў БАПЦ, пісьменьнікаў, якія адстойвалі нацыянальнае яшчэ ў часы прыснапамятнага СССР, а таксама нацыянальных навукоўцаў, прафесуры. Сюды ж варта дадаць ветэранаў антысавецкай барацьбы, герояў незалежніцкіх фармаваньняў. Між тым, такія людзі, як Алесь Белакоз, Леанід Акаловіч, Міхась Кукабака, Пётр Гушча, Івонка Сурвіла, Сьвятлана Новікава, Віктар Сіўчык і шмалікія іншыя ігнаруюцца палітбамондам.
Слова нацыянальнай эліты мусіць мець вагу роўную закону. Калі палітык прадэманстраваў адступніцтва, выкрыты ў гандлі нацыянальнымі інтарэсамі, як ён можа далей быць у беларускай палітыцы, а тым больш на першых пазіцыях?! Нацыянальная эліта павінна накладаць вета на такога дзеяча!
7. Сёньня самая актуальная праблема – гэта абарона палітычнай і эканамічнай незалежнасьці. Не дапусьціць далейшага захопу расейцамі беларускіх стратэгічных аб’ектаў! Не дапусьціць узьнікненьня пагрозы “новага Чарнобылю” ў выглядзе Астравецкай АЭС!
Вось барацьба ў гэтым напрамку і можа стаць аб’ектыўным крытэрам, хто чаго варты ў Беларусі…
С. Высоцкі – кіраўнік АК БПС.
Калі натыкаешься на непаразуменне, паўстае пытанне, хто перад табою – глупец, ці свядомый вораг. Я апошнім часам апроч удзелу у Выбарах і Баўкоту прапаноўваю трэцці шлях – усерэспубліканскій, многаднеўный страйк, тлумачу як рахтаваць да яго наш народ. Здавалася б, чаму не выставіць прапанову на абмеркаванне, гэта ж вядомая тактіка палітычнай барацьбы, асабліва для каланіяльных народаў, якім наш народ з’яўляецца. Ан “не”!!! Ня толькі артыкулы, нават каментары пачалі выкідываць. І тады становіцца зразумелым, што перад табою не глупцы, а ворагі і іх так много, што імі захоплены амаль усе нашые т.з. апазіцыйные СМІ. А.Міцкевіч зауважыў, што са стратой Незалежнасці у нас пачаўся бурный працэсс ападлення нашага народа.Шмат якія народы былі акупавана расейцамі, але яны падняліся с каленяў таму ,што захавалі сваю культуру. Чаму у нас руская культура перамагла? Я лічу,што толькі дзякуючы нашай назве Беларусь. Связка рускі-беларускі падзейнічала на нашых людзей забойна, таму што па законах семантыкі “беларускае” ёсць вытворнае, другасортнае ад “рускае”. З яе трэба і пачынаць.
Да Litvarus:”…прапаноўваю трэцці шлях — усерэспубліканскій, многаднеўный страйк….” Я хоць і злы, але вельмі церпялівы да сваіх, нават калі ад іх ахінеі трохі і ах.ею… Ваш жа “дзеўбялізм” сапраўды “трэцці ” конь”, і да коней старадаўняй Літоўскай Пагоні ніяк не пасуе… Досыць вякаць ” па законах семантыкі ” – нават не сьмешна…. ДОСЫ рваць ВАЛОСЫ! і енчыць як прафесійны хаўтурнік. Хлопец, хочаш дапамагчы народу стаць Нацыяй – стань у пікет, сядзь за стол поруч з такімі, як спадары Астроўскі і Высоцкі, зрабі хоць дробязь для лепшай будучыні Беларусі і будзе табе “Літварусь”…
З…ламу беларусу. А што Вас так раззлавала мая прапанова аб усеагульным многаднеўным страйку? Самі Вы за што – за удзел, за байкот? Выборы мелі сэнс раней, калі трэба было доказаць Свету нелігітымнасць улад. Мы пісалі чемоданы парушеній на Выборах і гэта доказалі. Парушенні, якія цепер зафіксуюць назіральнікі на усіх участкаў, ніхто нават чытаць не будзе. По ТВ назовут патрэбные уладам лічбы і усё. Нічога не вырышаюць плошчы і вуліцы. Любую колькасць мітынгоўшчыкоў можна разагнаць газом, прамовы выступоўцаў абрыдлі, за перадаўленных адкажуць арганізатары,у улад ёсць магчымасць зрабіць правакацыю і перасажаць актывістаў.Народ ад збяднення не актывізуецца, як паказаў крах народных сходаў восенью.
Чым мы адрозніваемся ад усіх суседніх народаў? Адказваю. У ніх пануе свая культура, у нас – чужая. Я лічу – адсюль вытокі нашага рабства. Толькі не гаварыце пустые фразы тыпа ” нас сільнее давілі”, “мы самі вінаватые,”вінаватая улада”.Наібольш сільна на народ дзейнічае Гісторыя. На ёй выхоўваюцца патрыёты, змагары, годные людзі, калі яна сапраўдная, і на ёй жа – баязліўцы і негоднікі, калі яна ілжівая, як у нас.Лукашенка яе выхаванец.
Я прапаўваю страйк, а перад им – абудженне народа шляхам вяртання ему яго сапраўднай гісторыі, ці гаворачы кратка і абагульнённа – знішчэнне рускай культуры.Калі Вы ведаеце іншы спосаб абудження нашага народа- паведемце. Але я дадаткова лічу, што прычына перамогі у нас рускай культуры, гэта нашая назва, якую вы налепілі на себя і нават ганарыцеся ёй, не разумеючы што быць белым раша гэта ганьба і звышдурасць.
А з С.Высоцкім я згоден на 95%. 5% гэта мае неразуменне наконт санкцый Захада і абароны народа. Лічу гэта сентэманталізмам. Можа хай Захад “портит нервы” Лукашенке?
“….адабраўшы сьвята ў людзей – гэта ў лепшым выпадку дзіцячае лапатаньне палітычных няўдачнікаў”.
Якое можа быць свята пад акупацыяй? Ніякіх чэмпіянатаў, сп. Высоцкі! Увесь час, усю моц на змаганьне з “чумой”!
Удзячны за каментары паважаным калегам!
Увогуле заўважыў, што спрэчкі на сайце становяцца больш сур’ёзнымі, стала менш узаемных абразаў, рознага тлуму. Упэўнены, што сайт таксама адлюстроўвае частку грамадства, найбольш дынамічную яго частку…
Мяне таксама, сябры, дратуе,бесіць, што сталася з беларускімі СМІ… Гэта адна з ключавых праблем. Без свабоды слова па вызначэнні не можа быць прагрэсу. Чаму у той жа Украіне прадстаўнікі АУН, УНСО, “Свабоды”, КУН, “Трызубу” стала запрашаюцца на вядучыя каналы тэлевізіі, іхнай думкай цікавяцца папулярныя газеты, а беларускія апзіцыйныя… хутчэй задушацца!? Некаторыя з гэтых украінскіх арганізацый зусім не такія ўжо масавыя, але журналісты цудоўна ведаюць, што пазіцыя патрыётаў адлюстроўвае пазіцыю міліёнаў грамадзянаў, што свабода слова сканчваецца там, дзе непачуты нават адзін голас!!! Нельга сабе ўявіць такую чванліва-мястачковую фанабэрыю да іншай сілы – ня важна 20 сябраў ці 1000 у палітычнай арганізацыі, зарэгістраваная яна ці не!.. На дэбаты запрашаюцца і студэнцкае аб’яднанне з 5 актывістаў, і сябры БЮТ, ці Партыі Рэгіёнаў. Ні разу не пачуў тэрмін “маргіналы” ў абароце журналістау альбо партыйцаў з вялікіх партый у бок малых! На маё пытанне да украінцаў, адкуль такі узровень палітычнай канкурэнцыі, адказвалі са здзіўленнем, “што мы ўсе украінцы, адну справу робім, каб Украіна была незалежнай і моцнай, а хто правы няхай даказвае у вольнай канкурэнцыі”. З гэтай пастановы узнікае наўпрост падазрэнне пра тое, каму служаць нашыя СМІ?..
Ніколі б не падумаў да чаго дойдзе Радыё Свабода. Раней мы б не перамаглі на Курапатах бяз дапамогі гэтай радыёстанцыі, а цяпер масава выкідваюцца прафесійныя каментары на падставе “нацыяналізму аўтараў”!.. А што далей па гэтай логіцы, калегі, будзеце растрэльваць нас ці сажаць, як Лука за сумнеў да партыйнай лініі?! Я задаў такое пытанне аднаму журналісту з Р.С. Рэакцыя была шокавая – значыць сумленне засталося. Але у пэўнай атмасферы часам годнасць прытупляецца.
А выснова такая, мае дарагія, што трэба зацята, паслядоўна, цвёрда гнуць сваю лінію, як заўжды рабілі літвіны!
Дарэчы з каментароў на “партызане”, свабодзе ды інш. усё часцей відаць, што беларусы маюць думку процілеглую аўтарскай. Напрыклад, Р.С. хваліць нейкага палітыка, атрымаўшага прэмію неведама за якія заслугі, а людзі лагічна пытаюцца: “А за што?! За паразы прэміі не даюць…” Ці натуральнае пытанне: “Адкуль апазіцыйны безпрацоўны дзеяч мае рахункі на мільёны даляраў? Што ён, можа, пазашлюбны сын Біла Гейтца?!”
На свабодзе слова трымаецца любы рух, партыя. ЧАЛАВЕК МАЕ ПРАВА ЗАДАВАЦЬ ТАКІЯ НЯЁМКІЯ ДЛЯ КАГОСЬЦІ ПЫТАННІ! ЧАЛАВЕК МАЕ ПРАВА! Калі ж нават у такім праве нам – беларусам – адмаўляюць і лукашысты, і новыя лібералы – мы можам рабіць свае высновы, за каго нас лічаць, і што нам рыхтуюць…
Тым не менш гэтая пастава пратэсту да хлусні, да несправядлівасьці ад каго б яна не зыходзіла, ад любога новаспечанага аўтарытэта – гэта вельмі здаровая рэч. Кажучы груба, мелі мы іх на ўвазе… У ІХ СВАЯ ПРАЎДА, А Ў НАС СВАЯ! НАЦЫЯ НАШАЯ УЗНІМАЕЦЦА! Каб не бачыць гэтага – трэба быць дэбілам! Але адбываецца гэта зусім не ў плыні мясцовых самаабвешчаных важакоў і ачольнікаў! ГЭТА ЯШЧЭ КВЕТАЧКІ, ПАНЫ ЛУКАШЫСТЫ І ЛІБЕРАЛЫ! Яшчэ паглядзім, хто каго! Вунь у Лівіі ды Тунісе таксама планавалі займець кішэнныя ўрады, А НА ПРАКТЫЦЫ ШТОДНЯ ЎЗНІМАЮЦЦА ІСЛАМІСТЫ! У беларускай рэвалюцыі таксама могуць перамагчы “няправільныя апазіцыянеры”.
Ёсць яшчэ цікавы момант – гэта выказванні амерыканскіх рэспубліканцаў- кандыдатаў у прэзідэнты, Мэта Руні ды інш. Руні ужо колькі разоў казаў, што час “брацца за Кітай, паставіць на месца Расею, вярнуць свабоду, якая была да хлуса Абамы”. Расейскія СМІ ажно захлёбваюцца нянавісьцю. Гэта вонкавы фактар, другасны, але ў выпадку нашай камбатыўнасьці, актывізму можа стацца вельмі спрыяльным… Гэтыя монстры-лібералы дасталі ўжо ўсіх, уся цывілізацыя прагне перамен. НАС САПРАЎДЫ, КАЛІ І НЕ 99%, ТО ПАДАЎЛЯЮЧАЯ БОЛЬШАСЦЬ!
А беларусы абавязкова возьмуць тое, што ім належыць па праву!
Litvarus-у – Адносна выбараў – мой выбар: байкот, бо для “страйку” працавіты народ яшчэ не праср.ўся… Байкоту рэальнага выбараў улада баіцца, бо па дзеючым законе – нават 49% на выбарчым участку – гэта правал поўны! А спосабаў справакаваць “няўдзел” многа больш, чым “арганізаваць страйк” ці “кантроль выбараў”… А злы на Ваш ідэалізм – народ ( тутэйшыя) яшчэ толькі ( за 150 гадоў…) прывык беларусамі ( ці “рускімі са знакам якасці”) звацца, а Вы яго фэйсам у “Літварусь” плюсь…і спадзеіцёся, што за дзесятак гадоў яны ў ліцьвінаў перародзяцца… Не будзьце наіўным і не спадзявайцеся на наіўнасць народу… Трэба ўмець працаваць з тымі, хто ўжо ёсць Беларусамі!
Вельмі трапныя, дакладныя і канцэнтраваныя думкі спадара Высоцкага. Нічога лішняга, як кажуць, усё па тэме. Чытаю амаль мае думкі. Паўтаруся, бо можа да кагосьці ўсёж дойдзе.
НЕ МАГЧЫМА ДАМАГАЦЦА САНКЦЫЙ ДЛЯ СВАЁЙ КРАІНЫ (лічы свайго народу, бо рэжым усероўна забяспечча сабе шыкоўныя ўмовы ўнутры краіны за кошт яшчэ большай эксплуатацыі гэтага народу) І ПОТЫМ РАЗЛІЧВАЦЬ НА ТОЕ, ШТО ЗА ІМІ ПОЙДЗЕ НАРОД. Тоеж тычыцца і хакея. Спорт не павінен. Аматары хакея балеюць не за Лукашэнку. Чэмпіянат свету, то не Калядны турнір аднаго хакеіста. Пры годным выступленні нашай каманды можа хоць крышку падыміцца гонар за краіну, за нацыю. Ужо дзеля гэтага не трэба дамагацца адмены правядзення яго ў нашай краіне.
Наконт ліберастаў. Колькі год ўжо адны і тыя персаналіі эксплуатуюць патрыятычныя пачуцці свайго народа.Дзе вынік? Я не кажу пра ўсіх, там тожа людзі розныя, але збольшага вынік адзін. Сама ідэя “Абы толькі заваліць Лукашэнку, а там разбярэмся”, – гэтак і дзеля гэтай мэты і д’яблу душу прадаць магчыма. Пад гэту мэту набіраюцца грантаў і з захаду і з усходу. Дык калі пераможыця вам іх вяртаць прыдзецца. Чым гэта адрозніваецца ад продажу краіны Лукашэнкам. Таяж ж..па, толькі з боку. Становішча абсурда, ліберальная прэса больш хвалюецца за справы звязу палякаў, за “прыцясненні” нац. меншасцяў, чым пра беларусаў. Навіна аб тым што пасадзілі Пачабута пераўзышла ўсе, нават тое, што сотні беларусаў працягвалі знаходзіцца ў вязніцах.Не магчыма весьці размоу пра прыцясненні нацменшасцяў, пакуль у тытуловая нацыя жыве, як у рэзервацыі. Дык з кім вы спадары ліберасты? А чаго каштуюць “шлюбныя танцы” перад Расеяй пад час выбараў.
Калі захад жадае дапамагчы санкцыямі, дык самай страшэннай санкцыяй стане адмена віз для беларусаў, акрамя чорнага спіска усіх вядомых персанажаў. Але толькі каб потым не сталася так , што пад нейкімі надуманымі мэтамі з дыпламатычным паспартам якая небудзь жывёла ў людскім абліччы будзе гуляць па калідорах устаноў Еўразвяза ці проста па Парыжу.
Прымаць удзел у выбарах ці не прымаць. Вось у чым пытанне… )))) Ды канешне прымаць. Гэта ж рэальная легальная (верагодна адзіная) магчымасць данесьці сваю думку людзям. І патрабаваць вызвалення палітвязняў. А вось далей відаць будзе. Перад самімі выбарамі магчыма зняцца (толькі мець сэнс гэта будзе калі гэта зробяць усе разам).
Сп.Moonshinne.
1. У Вашай і маёй адзнацы нашага становішча ёсць істотныя адрозненні.Вы лічыце Беларусь краінай “пад акупацыяй”.А з акупацыі адзінае выйсце – збройная барацьба. Чытаючы папулярную паліталогію,партызанская барацыба… Я ж лічу Беларусь каланіяльнай аўтарытарнай краінай з пераходным рэжымам. Адпаведна пакуль аддаю перавагу палітычным сродкам, патэнцыял палітычных захадаў не вычарпаны. НАЎПРОСТ – ПАЛІТЫКІ НЕ ТЫЯ! Не выключаю, што дойдзе да прамой акупацыі. Як палітык, раблю ўсё што магу, каб ізноў не палілася кроў беларусаў, КАБ НЕ ДАЙШЛО ДА АКУПАЦЫІ.
2.Спорт мусіць быць па-за палітыкай. Нават Гітлеру у свой час далі правесьці Алімпіяду, дзе чорныя і габрэйскія спарцмены перамагалі “стоасодкавых арыйцаў”. Аднак не толькі гэта. Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а Беларусь застаецца, і застаюцца нашыя спартыўныя перамогі! МІНАВАЛІ ГАДЫ, А ХАКЕЙНАЯ ПЕРАМОГА НАД ШВЕДАМІ НА АЛІМПІЯДЗЕ ЗАСТАЕЦЦА У ПАМЯЦІ! (Тады у шведцкай прэсе нават пісалася, што шведаў напаткала гістарычныя адпомста за ранейшыя крыўды беларусам..) Запомняцца слаўныя перамогі БАТЭ, нацыянальнай футбольнай зборнай па футболу над Францыяй ды годная гульня у Мінску, дзе фаны гурту В-12 сваім гучным “Слава Радзіме” выклікалі экстаз у перапоўненага стадыёну. У тыя хвіліны і Лука, і Масква ўжо не кантралявалі свядомасць прысутных. Выхад футбольнай зборнай Кандрацьева на Алімпіяду, што пакуль не ўдалося аніводнай пастсавецкай камандзе дэманструе, што беларусы – валявая нацыя. Хіба можна не разумець значэнне перамог Домрачавай для ДЗЯРЖАВЫ! А наш магілёўскі самародак – Вікторыя Азаранка – гэта наўпрост цуда!!! Прадстаўніца Беларусі перамагла прадстаўніцу Расеі, ды стала першай ракеткай свету. Азаранка дала інтэрвью, дзе сказала, што “беларусы і рускія вельмі розныя народы”, “акром мовы нас нічога не яднае”. Увесь спартыўны свет пачуў гэтыя словы Вікі! Маскоўскі каментатар-шавініст ды алігафрэн Гусеў у істэрыцы назваў нашу Віку “чортава Азаранка”.
3. Чэмпіянат свету безумоўна умацуе нашую незалежнасць, нават, калі дасць нейкія ачкі Лукашэнку. Аднак, у адрозненне ад плаксуноў па еўропах, я далёка не ўпэўнены, што Рыгоравіч пратрымаецца да 2014г!.. Пастанова, “чым горш-тым лепш” – ад нячыстага. Не здабудзецца воля на бядзе супляменнікаў. Вы кажаце, што зараз час “чумы”. Аднак не думаю, што збаўленне ад чумы – гэта калі ўпадзе на нас яшчэ і халера. Лічу- аздараўленне у правільным лекаванні нацыі, у неабходных леках…
4.Існуюць тэхналогіі сацыяльнай інжынерыі выхаду з нашай сітуацыі. Але яны вельмі шмат патрабуюць найперш ад нацыянальнай эліты (гэта тэма для асобнага артыкулу…). Мы валодаем гэтымі тэхналогіямі, таму мафія супольна і мочыць нас грашовымі ды інфармацыйнымі рэсурсамі. Нікому не патрэбная другая Швейцарыя пад бокам…
5. У рэшце апошняе, мы жывем тут і цяпер. Ці маем мы права яшчэ адно пакаленне беларусаў адлучыць ад свята збліжэння з Еўропай і светам, пакідаючы на узроўні культурнай ды спартовай губерніі Расеі з-за купкі мудакоў?!!
Паважаны спадар Высоцкі,як называецца тое што зрабіў лукашэнка?
Падпісаная ўжо дамова з Расеяй аб агульнай сыстэме СПА,то бок Масковія будзе разьмешчваць на нашай тэр-рыі розныя ” Іскандэры” ды ” Тапаля М”. Ці гэта не пачатак акупацыі?
Спадарства, усе размовы аб недапушчальнасьці жорсткіх эканамічных санкцый – гэта у лепшым выпадку блюзнерства.
І справа не у тым “чым горш – тым лепш”, а у тым, што народ павінен адыйсьці ад абыякавасьці да лесу сваёй краіны, сваёй сям’і і сказаць сваё слова Таму не пад час нейкіх “выбараў” трэба “ісьці” у народ, трэба кожны дзень растлумачваць, што вінаваты не заходнія буржуі, а рэжым. А рэжым, у сваю чаргу, падтрымлівае Расея, якая імкнецца паглынуць Беларусь. Трэба вярнуць нацыі пачуцьцё асабістага гонару, а гэта вельмі цяжкая справа ў параўнаньні з кампаніямі – “выбары” ці “байкот”. Вядома, пад гэта грантаў не даюць.
Таму не трэба спекуляваць на тым, што пры наяўнасьці жорсткіх санкцый, Беларусь пойдзе ў абдымкі Расеі. Гэта прафанацыя праблемы.
Тое ж гульнямі у хакей. Якое ж гэта сьвята для народа? Для яго сьвята, калі будуць абаронены яго жыцьцёвыя інтарэсы.
Засяроджвая увагу на правах чалавека, свабодзе выбараў і інш. нас уводзяць у зман, бо жыцьцёвыя інтарэсы беларуска-літвінскай нацыі, ды і любой нацыі, складаюцца з:
-грамадзянскіх,
-палітычных,
-эканамічных,
-сацыяльных і культурніцкіх праў.
Нельга і небяспечна выдзяляць і надаваць асаблівую ўвагу якому-небудзь праву, з вышэй пералічанных.
Толькі пойнаму набору праў павінна надавацца аднолькавая увага, першачарговае значэньне. І абарона.
Таму і гіне нацыя, бо кожны суб’ект грамадскага жыцьця, акцэнтуе увагу на нечым адным.
Палітыкі – на палітычных правах.
Рабочыя, прафсаюзы, ІП – на эканамічных.
Пенсіанэры – на сацыяльных.
Іншаземцы – на грамадзянскіх.
Інтэлегенцыя – на культурніцкіх.
Што у выніку не дае ніякага плену, у т.л. кожнай з пералічанных катэгорый, і не набліжае лепшую будучыню беларуска-літвінскай нацыі
Блюзнерства- гэта не бачыць відавочнай шкоды ад акцый такога кшалту. Лёгка меркаваць аб карысці санкцый седзючы за мяжой. Санкцыі павінны быць кропкавыя і ні несці шкоду простаму люду, але максімальна рабіць непрыемным існаванне рэжыму. Самай эфектыўнай санкцыяй будзе адмена віз для беларусаў, акрамя рэпрэсіўнага апарату. Тады стане відавочнай непрыстыжна служба рэжыму. Бездумныя санкцыі толькі адварочваюць людзей ад апазіцыі. Ну а з хакеем- гэта увогуле дурдом. Спадар Высоцкі на яскравых прыкладах растлумачыў чаму. Колькі хакейных фанаў будзе потым вінаваціць у гэтым апанентаў улады. Канешне ўсе правы важныыя, але калі не будзе ў поўнай меры рэалізована права нацыі на самавызначэнне, жыць вольна на сваёй зямлі,- то ўсе астатнія правы не маюць сэнсу. Бо ў рабоў не правы, а толькі абавязкі.
“…Лёгка меркаваць аб карысці санкцый седзючы за мяжой..”
Спадар, гэта пытаньне спрэчнае. Гледзячы як да гэтага ставіцца. Калі з пазіцыі страўніка – няма пытаньняў.
Калі з іншага пункта гледжаньня, дык тут не Рыо.
Тут на кожным кроку табе нагадваюць, што ты тут госць, таму і паводзь сябе тут адпаведна. Нам яшчэ пашанцавала, што мы не чорнаскурыя.
“..Ну а з хакеем- гэта увогуле дурдом…”
А вось тут адказ на “дурдом”
Гэты ліст я толькі што атрымаў ад Беларускага Амерыканскага Задзіночаньня (.БАЗа)
Akcyja vyzvalennia palitycnych viazniau
От кого: w stankievich
Кому: zbn42@mail.ru
Сегодня, 20:47 1 файл
Усе мы, хто жывём у вольным сьвеце, павінны сёньня ўзяць на сябе адказнасьць дамагчыся вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.
Адзіны чалавек, які можа зараз неадкладна выканаць нашае патрабаваньне, гэта Аляксандр Лукашэнка.
Дзеля гэтага трэба разгарнуць сусьветную акцыю, якая пагрозіць Лукашэнку, што той трыюмфальны для яго Чэмпіянат сьвету па хакеі, які мае праходзіць у Беларусі ў 2014 годзе, можа там не адбыцца, або можа быць байкатаваны многімі краінамі.
Выкарыстайце залучаную або падобную адозву ў пашырэньні гэтай акцыі сярод беларускага грамадзтва ў сьвеце, сярод сусьветнай моладзі, якая цікавіцца спортам і адначасова правамі чалавека, сярод прадстаўнікоў грамадзтва і палітыкаў вольнага сьвету, хай яны ў сваю чаргу ўплываюць на ўсе адпаведныя ўстановы, а тыя на таго чалавека, які павінен вызваліць усіх палітычных вязьняў у Беларусі – на Аляксандра Лукашэнку.
У наступныя тыдні і месяцы будзем паведамляць аб пашырэньні гэтай акцыі, а вы са свайго боку паведамляйце нам, што зроблена вамі, або што іншыя робяць у гэтай неабходнай для Беларусі акцыі.
Сусьветная Акцыя дзеля вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі
Все файлы проверены, вирусов нет
Прикрепленные файлы: 1
Political prisoners in Belarus must be freed.doc
Адкажу на Ваш пост сустрэчным пытаннем. Вас бы задаволіў Лівійскі (ці Сірыйскі ) варыянт развіцця становішча вакол Беларусі?
Мы ужо 17 гадоў ідзем так называемым “эвалюцыйным” шляхам з такой хуткасьцю да перамогі не дойдуць і нашы унукі.
Канешне, крыві ніхто не жадае.
Тым не менш неабходны радыкальныя захады.
Якія, гэта пытаньне. Есьць прыклад Махатмы Гандзі, грамадзянскае непадпарадкаваньне, толькі не у выглядзе флэш-мобаў ці нейкіх пікетаў.
Толькі хто, з дзеючых палітыкаў, здольны павесьці людзей за сабой?
Пагаджуся з спадаром Мурашка…
Ідзем,ідзем шляхам “эвалюцыйным”,і што зьмянілася за гэты час(амаль 17,5 гадоў)? Што?!
Патрэбны больш рашучыя крокі.Ці можа вы думаеце што збаўленьне прыйдзе само?Ці можа яно зь неба да нас ўпадзе?Не,ды яшчэ раз не! Мы самі яго мусім зрабіць.А калі й далей вагацца сядзець,то што з нас застанецца?Ды нічога.Пустое мейсьца.
Перад тым, як рабіць “рашучыя крокі”, трэба вызначыцца, У ЯКІМ КІРУНКУ ісьці, а таксама ЯК ісьці…
Можа вы заўважылі, рэдакцыя ўжо 6-ы год займаецца менавіта гэтымі пытаньнямі.
Да спадароў Вячака і Мурашкі.
Хто нас вядзе гэтым шляхам? Адны і тыя персанажы. Было апрабавана колькі новых паліт-тэхналогій барацьбы з рэжымам, а што новага ў методыках працы з людзьмі? А нічога. Патрэбен толькі разлік на ўласны рэсурс, а не чарговая пракрутка грантаў. Эвалюцыя ўсёж лепей рэвалюцыі. Я ўпэўнены, што хутка будзе час перамен. Трэба каб выспела не толькі ўнутрыпалітычнае становішча, але і знешнепалітычнае. Па-першае, не абходна паслабленне Расеі,-гэта відавочна скора адбудзецца. Па-другое, трэба перастаць разлічваць і ідэалізаваць захад. Бо яны падтрымліваюць толькі свае вузкія інтэрэсы, а некаторыя з іх ідуць на перакор нашым нацыянальным. Захад цікавіць Беларусь толькі з пазіцыі транзіту энергарэсурсаў ды ўласнай бяспекі, ну і плюс чарговы рынак для сваіх тавараў. Я проста ўпэўнены, што іх бы задавальняў Лукашэнка, каліб ён прывёў Беларусь у НАТА, дапусціў сюды іх войскі, забяспечыў гарантыю транзнзіту вуглевадародаў. І ніхтоб там асабліва і не звяртаў увагі, што тут знікаюць людзі. Тыя ж ЗША зусім не выдатны прыклад дэмакратыі. Чаму іх задавльняе Азербайджан ці ААЭ? Трэба мець крытычны падыход у адносінах да захаду. Ды і сам захад разнашорсты, некаторыя яго прадстаўнікі нясуць пэўную небяспеку Беларусі. Супарцоўнічаць толькі там дзе нам карысна, але іх гэта не вельмі задавальняе. Таму дзеляць яны апазіцыю на “правільную” і “неправільную”.
Навошта азірацца на нейкі там Захад і тым больш на Расею? У нас што,сваёй галавы няма? Захаду па вялікаму рахунку без розьніцы хто тутака сядзіць,Вася,Пеця,ці Саша.У яго тут свае інтарэсы.Пра Масковію ,то думаю ўсе і так ведаюць чаго яна хоча.Розныя боўдзілы(Мілінкевічы і ГоП кампаніі)так сама турбуюцца пра свае кішэні…Патрэбна каб народ САМ абудзіўся,а не спадзяваўся на цуд нейкі.Дзеля гэтага патрэбны нейкі адпаведны штуршок.
Вячак, удакладніце які менавіта вам штуршок патрэбны?
У Літварусі (скарыстаюся прапановай Litvarusa) ёсць два суб’екта: народ і вертыкаль з паханом. Да гэтых двух суб’ектаў трэба мець два розных падыхода. Да вертыкалі – халодная вайна, да народу – усялякая дапамога, асабліва актыўным людзям. Таму байкот выбараў-лахатрона, байкот ЧС-2014, забарона на ўезд і эканамічныя санкцыі – лагічныя крокі. Калі маскалі падтрымліваюць рэжым – няхай плоцяць, няхай марнуюць свае рэсурсы.
Вертыкаль трымае народ у закладзе і ў гэтым складанасць і прычына спрэчак сярод дэмакратаў і нацыяналістаў. Як нейтралізаваць бандытаў і пры гэтым не пашкодзіць закладнікаў? Калі чынавенства хоча дапамагчы, дык чаму яны не “спускаюць на тармазах” ініцыятывы пахана? Калі Захад хоча дапамагчы, няхай, напрыклад, зробіць візы бесплатнымі.
У тым і справа, што дапамагчы не зьбіраецца ніхто. Але многія жадаюць выкарыстаць… Апошніх трэба ведаць у твар. Дарэчы, “Захад” да іх належыць…
Сябры, тры разы набіраў тэкст і тры разы не мог выставіць яго на сайт, нешта зрывалася.
Санкцыі Захаду, безкоштные візы, байкот ЧС2014… не істотны. Таксама выхады народу на вуліцы ад збяднення, удзел у Выбарах-Байкоте, мітынгі і плошчы. Ўсё гэта уже было. Ўся справа у нашым народзе, ў яго пассіўнасці. Як перамагчы гэтую пассіўнасць, я таксама пісаў. Сп. Мурашка, а што такое “грамадскае непарадкаванне”, як не ўсерэспубліканскі многаднеўный страйк. Яго і трэба рыхтаваць
“Ўся справа у нашым народзе, ў яго пассіўнасці.”
Вось прабачце але мяне абражаюць падобныя заявы, што вінавыты народ. Мы з вамі, наведвальнікі гэтага сайта, таксама частка гэтага народа. Выходзіць вы абражаеце і нас? А можа ва ўсім павінны тыя лідары, якія не здольны мабілізаваць народ. Выж не згадзіцесь з варыянтам, што людзі веруць Лукшэнку. А тут альбо так, альбо так. Таму, як кажуць рускія ” нечего на зеркало пінать, колі рожа кріва”. Трэба працаваць з народам, ісці ў працоўныя калектывы, а не весьці працу ў выглядзе дакладаў аб патрачаных грашах замежных фондаў.
Сп. Мурашка, Вы паўтараеце Луку, калі не знаходзіце у нас людзей здольных павесці за сабой народ. У нас такіх шмат, Гэта ўсе тые, хто апынуліся за кратамі і гатовы як Карніенка памерці за наш сцяг. А ці патрэбен нам “Напалеон”, каб у часы страйка народ сядзеў па хатах, не выходзіў на працу? Чым мы адрозніваемся ад суседніх народаў у палітычным аспекту? Толькі тым, што у іх пануе свая культура, а у нас чужая. Чаму руская культура у нас перамагла, а ў астатніх народаў Саюза “не”? Калі Вы адкажыце на гэтыя пытанні, ўсё стане на свае мейсца.
Litvarusy
“..Сп. Мурашка, а што такое «грамадскае непарадкаванне,,…”
Грамадзянскае непадпарадкаваньне – гэта адмова ад выкананьня Канстытуцыі і усіх законаў, прынятымм нелегітымным парляментам і бандыта ва уладзе. Гэта павіна рабіць уся грамадская супольнасьць.
“..Сп. Мурашка, Вы паўтараеце Луку, калі не знаходзіце у нас людзей здольных павесці за сабой народ…”.
Каб некуды весьці трэба растлумачыць грамадству – за што?
Выбачайце можа і цынічна, але з тых , хто за кратамі. ніводны не адпавядае нацыянальнаму лідару.
Яны сумленныя, мужныя людзі, але аднаго гераізма і самаахвярнасьці, мала
“…гатовы як Карніенка памерці за наш сцяг…”
Відаць Вы мелі на увазе – Каваленку?
Мужны хлопец, шкада што нашы “лідары” ( за выключэньнем сп. Беленькага) заняты падрыхтоўкай да Дня волі і выбараў, ім не да Каваленкі.
1.Найперш прыемна выказаць падзяку сп.Дарафею за дзяржаўніцкую пазіцыю, а астатнім чытачам за пытанні ды заўвагі. Бачна, што і вядомыя, талковыя людзі паддаюцца сістэмнай апрацоўцы прапагандовых клішэ. Між іншым у наш час найважней не заблытацца, не паплыць пад націскам масіраванай прапагады марыянеткавых сіл рэжыму і афіцыйнай апазіцыі.. Зараз цэлая прорва людзей, што ненавідзяць Луку, але актуальна іншае – якому сцягу яны служаць, сіняму з залатымі зоркамі, расейскаму трыкалору, альбо яны нават не ўдумваюцца…
Справа палітыкі – надзвычай сур’ёзная, патрабуе спецыяльных ведаў і вельмі рэдкіх рысаў. Глядзіш, добры, шчыры чалавек, але ЛЕПШ БЫ ЁН ЗУСІМ НЕ ЛЕЗ У ПАЛІТЫКУ. Вось асветніцтва, гісторыя, грамадская дзейнасць. Большасць людзей па сваёй прыродзе лёгка паддаюцца статкавым інстынктам, няздатныя паўстаць супраць яўнай муры, якая навязваецца, што панацэя. Такая сітуацыя з гэтым чарговым баранкамі – “Гоп, гоп, гоп – на байкот”, “Давай санкцыямі закатуем беларусаў”. Людзі, якія мелі шалёныя рэсурсы, падтрымку Захаду, інфармацыйную раскрутку, умудрыліся ўсё прафукаць, дастаюць ужо адгуляўшую пласцінку. На маёй памяці гэта ўжо 3-ці ці 4-ы байкот. Чаму ніхто не прыгадвае гісторыю папярэдніх?! Пэўна баючыся, што новае пакаленне, яшчэ не да канца падманутае правадырамі, будзе інакш рэагаваць на дурнаплётства…
Байкот, небайкот-гэта не стратэгія, нават не тактыка – так, “паходныя манеўры”. Галоўнае перад боем іншае – які дух арміі, якія генералы, якія слаўныя перамогі ёсць за камандзірамі, наколькі аддадзеныя ваяры, як праходзяць вышкал “батальёны” змагароў, ці стаіць над войскам зацятая еднасць служэння сваёй нацыі, альбо некаторыя кіраўнікі ўжо даўна служаць чужакам?! Ці верыць народ гэтаму войску, і гатовы за гэтымі ахвярнымі людзьмі ісьці у агонь і воду?
2.Паважаны сп.Мурашка кажа, што народ павінен “адыйсьці ад абыякавасьці”. Але гэта якраз вельмі падобна на гэты ліберальны бальшавізм, “можна паахвяраваць трацінай насельніцтва”, “можна дайсьці да грамадзянскай вайны”, але астатніх прывядзем да царства ліберальнай свабоды з новымі марыянеткамі на чале. Нас Лука вымучыў, няхай і яны паплачуць, прынцып калектыўнай вайны, як у СС ды НКВД.
Для нас любы, хто робіць зло нашаму народу – вораг, свядома ці па “агульнадэмакратычнай модзе”. Тут, падаецца, людзі траплі наўпрост пад агульную гістэрыю. Гэта наш народ, і бараніць яго будзем ад любога паразіта.
Не трэба быць аракулам, каб прадказаць сюжэт пасьля ўзмацнення санкцый. Спачатку беларускія прадпрыемствы будуць пакутліва вымольваць месца на расейскім рынку. Пасьля будзе перададзенае расейскім алігархам ўсё, што засталося: Белкалій, МТЗ, МАЗ, нафтапровады. Потым будзе уведзены расейскі рубель. Надалей рэферэндум па новай канстытуцыі, агульны пашпарт ды “аб’яднанне братніх народаў”.
ВЫЙСЦЯ ЗУСІМ З ІНШАГА БОКУ – МЫ ЯГО ПРАПАНУЕМ. НАДЫХОДЗІЦЬ ЧАС ВЫРАШАЛЬНАГА БОЮ І ПАТРАБУЕЦЦА НЕ ГЕРАІЗМ АДЗІНОЧАК, А СІСТЭМНАЯ ДАКЛАДНАЯ ПРАЦА НА ЦВЁРДЫХ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫХ ПРЫНЦЫПАХ. ІДЭЯ! СІСТЭМА! АРГАНІЗАЦЫЯ! ТОЕ, ШТО ЁСЬЦЬ УНАС І НЯМА У ЗАБЛЫТАНЫХ НА САНКЦЫЯХ ГАРОТНІКАЎ!
Што датычыць заяў пра санкцыі ад некаторых эмігрантаў, то пры ўсім спачуванні да іхнага лёсу, гэта як мінімум двухсэнсоўна… У эміграцыі хапае прыстойных людзей, але кантакты многіх патрыётаў з дыяспарай пакінулі шмат негатыву. Прыгадваю як некалькі год таму ўкраінцы хацелі паспрыяць паездцы да беларусаў Амерыкі ды Канады маёй, ды святароў Аўтакефаліі. А нашыя збянтэжыліся – “гэта вырашае адзін чалавек!” У рэшце запрасілі ўкраінцы, але набліжаліся прэзідэнцкія выбары, а ў гэты час я заўжды на Бацькаўшчыне… Паедка накрылася.
Ды Бог з імі, беларусамі Амерыкі. Ёсць там І.Сурвіла, яшчэ пара чалавек, дай ім Гасподзь здароўя! Але ЁСЦЬ ДЗЕСЯТКІ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЭЛІТЫ, ЯКІЯ НЕ БУДУЦЬ ПАДПІСВАЦЬ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ СВАЙГО НАРОДУ! НІКОЛІ! І НІ ЗА ЯКІЯ АРГУМЕНТЫ, БО ГЭТА – ПАСКУДЦТВА!
САМАЯ СТРАШНАЯ САНКЦЫЯ ДЛЯ ЛУКІ ДЫ РАСЕІ – ГЭТА АДМЕНА ВІЗ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ! ЧАМУ МАЎЧАЦЬ АЧОЛЬНІКІ, ДЫЯСПАРА, ЕЎРАЗВЯЗ???!!!
3.Адносна радыкальнасьці. Мяркую гэта і ёсць самая радыкальная І САМАЯ ДАКЛАДНАЯ пазіцыя сёння – БЕЛАРУСЬ ПЕРАД УСІМ! НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ПЕРАД УСІМ!
СПРЫЯННЕ ВОНКАВЫМ СІЛАМ РУЙНАВАЦЬ СВАЮ ДЗЯРЖАВУ НАЗЫВАЕЦЦА ПА-ІНШАМУ, ГЭТА НЕ РАДЫКАЛІЗМ!
Сп. Сяргей.
Хачу нагадаць, што у спрэчках няма пераможцаў.
Але кожны мае права на сваю кропку гледжаньня
Таму мушу нагадаць наша стаўленьне да закранутых пытаньняў.
Спачатку пра хакей.
“…Шчырае памкненьне пакараць рэжым, адабраўшы сьвята ў людзей – гэта ў лепшым выпадку дзіцячае лапатаньне палітычных няўдачнікаў…”
Адкажу тваім ж словамі у загалоўку -“Баляваньне у час чумы”.
Аб якім сьвяце і для каго, ідзе размова?
Можа для маей сваячкі з Хойнік, ці шматдзетнай сям’і нашай сяброўкі з Гомеля?
Ці можа майго сябра з Гомеля, Уладзімера Яўгеньевіча, выкладчыка універсытэту імя Ф.Скарыны? Які штодзенна ужывае хлеб з кефірам, бо на мяса грошай няма.
Безумоўна у гэта “свята” убухаюць велізарныя сродкі, замест вырашэнья сацыяльных праблем, пабудуюць зорныя гатэлі, нейкі сэрвіс.
Але, калі усе гэта скончыцца , пагаснуць “юпітары” на арэнах, госьці раз’едуцца, застануцца пустыя гатэлі, і жыцьцё “гаспадароў” зноў паглыньне цемра.
І яшчэ, ужо палітычныя наступствы. Гэты ЧС падыме рэйтынг рэжыму, дасьць яму магчымасьць спекуляваць, маўляў, бачце, мы не такія уж кепскія, да нас прыязджаюць, нас паважаюць і т. д.
Наконт санкцый і візаў.
Не трэба перабольшваць, ад іх, горш чым есьць, грамадзянам не стане. Трэба разумець, што яны не накіраваны супраць шэраговага грамадзяніна. Калі ж ускосна закране і іх інтарэсы, растлумачыць хто вінаваты і у чым выйсьце.
Наконт адносін Беларусі з Расеяй. Пры любым раскладзе Лукашэнка будзе прадаваць і браць пазыкі, гэта гарантыі яго асбістай улады і бяспекі. Трэба нагадаць тым хто купляе і дае пазыкі, што пры зьмене улады, мы не зьбіраемся выконваць дамовы, якія узяў на сябе нелегітымны прэзідэнт,
Што ж бязвізавы рэжым гэта добра, але гэта не панацэя, бо гэтым скарыстаецца не усё грамадства. Толькі калі на сеньнешні дзень недзе 8-10% шукаюць добрабыт у Расеі, то да іх дадауцца тыя ж 8-10% у заходнім накірунку. Гэтыя захады часова снізяць сацыяльную напружаннасьць і толькі.
На прыканцы хацеў бы запэўніць, што мы застаемся на нацынальных пазыцыях, для нас застанецца галоўным і прыарытэтным, жыцьцёвыя інтарэсы беларуска-літвінскай нацыі
Падтрымліваю вашу пазіцію, а не Высоцкага, наконт санкцый. Бандыты разумеюць толькі сілу.
Ведаю сп.Мурашку, і магу паўтарыцца, што гэта талковы чалавек і патрыёт, і спрачаюся я не з ім, а з гэтай хітрым кодлам, якое дарэчы рэгулярна чытае сайт, але НІКОЛІ, НІ ЗА ШТО, НІДЗЕ НЕ ВЫЙДУЦЬ НА АДКРЫТУЮ СПРЭЧКУ. У адрозненне ад шчырага у сваіх думках Мурашкі, яны не прадставяць свае аргументы, не выступяць тут. НЕ! Яны нас баяцца, могуць толькі у сваёй паддывановай вазні паліваць брудам апанентаў … А потым з апломбам вялікага правадыра “вырашаюць” лёс народа. А калі мы задаем звычайнае па-сутнасьці пытанне, “адкуль дарагія машыны, офісы, сотні тысяч даляраў на раскрутку?” – чуем у адказ лаянку ды абвінавачванні у патаемным лукашызме.
Людзі мусяць адказваць за свае ўчынкі. Ну ўзялі крэдыт на Захадзе, ці вялікі грант, што тут такога. Гэта не віна, а бяда беларусаў, што рэжым пазбавіў нас легальнага шляху знаходзіць сродкі ў Беларусі. Калі палітычна ды ідэалагічна роднасная партыя падтрымае саюзніка – не бачу ў гэтым аніякага крыміналу. АЛЕ ЗВЫШСАКРЭТНАСЦЬ, ПАТАЛАГІЧНЫ СТРАХ ПЕРАД ПРАЎДАЙ, ШТО ДАЗНАЮЦЦА БЕЛАРУСЫ – ВЫМУШАЕ ДУМАЦЬ, ШТО ТУТ ЎСЁ НЯЧЫСТА! ПЫТАННЕ НЕ ТОЛЬКІ У ТЫМ, ШТО БЯРУЦЬ – ПЫТАННЕ ПАД ШТО БЯРУЦЬ, НА ЯКІХ УМОВАХ… ЦІ КАЖУЦЬ СПОНСАРАМ НАЎПРОСТ, ШТО СЛУЖАЦЬ ТОЛЬКІ БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ? ЦІ Ж БЯРУЦЬ НА СЯБЕ АБАВЯЗКІ НАДАЛЕЙ СПРЫЯЦЬ ТУТ КАНКРЭТНАЙ ФОРМЕ “ПРЫВАТЫЗАЦЫІ” БЕЛАРУСКАЙ УЛАСНАСЬЦІ ЗАХОДНІМІ ЦІ РАСЕЙСКІМІ ЎЛАСЬНІКАМІ? Узнікае ўражанне, што шэраг іхных рашэнняў ды паводзінаў, як тут па-мягчэй выказацца, прыймаюцца па падсказцы звонку…
Мы сёння маем псеўдапрэзідэнта, які ратуючы сваю скуру, прадае нас Маскве пад смуродныя байкі ілюзорных здабыткаў Мытнёвага саюзу, і больш не жадаем бачыць марыянетак на чале. Хопіць! І Ў ГЭТЫМ МОЙ ПАСЫЛ І МАІХ КАЛЕГ ДА УСІХ МЯСЦОВЫХ ПАЛІТЫКАЎ. НАЦЫЯ МАЕ ПРАВА НАКЛАСЬЦІ ВЕТА І НА ПАЛІТЫЧНЫ РЭЖЫМ, І НА МАРЫЯНЕТАК У АПАЗІЦІЫІ… ЗАМЕСТ ТАГО, КАБ АДКАЗАЦЬ ЗА БЯСКОНЦЫЯ ПАРАЗЫ, ПРААНАЛІЗАВЦЬ АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ПРЫЧЫНЫ СВАІХ НЯЎДАЧ, СУПОЛЬНА ВЫПРАЦАВАЦЬ НОВУЮ СУР’ЁЗНУЮ СТРАТЭГІЮ – ПАСКАРЭЙ ПРЫДУМВАЕЦЦА ЧАРГОВАЯ МУЛЬКА-ФІШКА, АДЦЯГВАЮЧЫ УВАГУ АКТЫЎНЫХ ЛЮДЗЕЙ НА ДРУГАСНЫЯ ПА-СУТНАСЬЦІ ПЫТАННІ. Таму так цэніцца незалежная думка, самастойная пазіцыя,якая, да слова, ёсць і ў тых патрыётаў, якія са мной спрачаюцца!!!
“…Яны нас баяцца,могуць толькі у сваёй падкавёрнай вазні паліваць брудам апанентаў …”
Цалкам згодзен з гэтымі меркаваньнямі. Заўседы з агідай ставіўся да усялякіх “нікаў”.
Чалавек, які пад ім хаваецца, мае нейкае подленькае нутро, хлус і правакатар. Гісторыя ведае тысячы прыкладаў, калі “ананімы” пасылалі пад растрэл не у чым не вінаватых людзей. Толькі тварам у твар, можна казаць тое што думаеш, астатняе – агідна.
Калі ужо закрануты матэрыяльны бок у палітычнай дзейнасьці, то я пагаджаюся з высновамі Сп.С.Высоцкага..
Так, грошы патрэбны. Толькі вельмі істотна – ад каго і на якіх умовах.
У надрукаванным ніжэй Маніфэсту ОБПЭ, чырвнай рысай праходзіць наша пазыцыя наконт падтрымкі і матэрыяльнай, у тым ліку. У ім мы зьвяртаемся да беларусаў сьвету і не хаваем што матэрыяльная падтрымка для выкананьня пастаўленных мэт ( беларускамоўныя сайты, выдавецкая дзейнасьць, інтэрнэт-тэлебачаньне і інш.) з’яўляецца вельмі істным момантам. Але нам не сорамна прасіць фінансавую падтрымку, бо мы зьвяртаемся да людзей адной з намі крыві – беларусаў-літвінаў.
На наш вялікі жаль і на радасьць ворагаў, рэакцыя з боку беларускай дыяспары імкнецца да нуля. Бог ім судзьдзя.
Бо у асноўным, беларуская дыяспара ужо не тая, як у паваенныя часы. Шмат хто з іх ужо лічыць сябе амерыканцамі, немцамі, ангельцамі і т.д. Бо у іх мысленьне ідзе ад страўніка, яны рады што вырваліся з канлягера і цяпер іх хвалюе толькі асабістае жыцьцё і дабрабыт.
Але ж мы пойдзем далей, у выбранным намі шляху.
У 90-годзе, калі мяне абіралі сустаршыней страйкавага камітэту ВА. “Гомсельмаш” я сказаў людзям, што ” Гэты шлях я абраў на усе застаўшаяся жыцьце”
Можа не хапіць жыцьцёвага рэсурсу, але маральных сіл засталося яшчэ на траіх
Вам патрэбен крэдыт, каб дапамагчы павысіць, фінансы і фінансаваць бізнес, ідэя або мара? звяжыцеся з намі сёння і атрымаць інфармацыю аб нашых навагодніх пакетаў Спецыяльная крэдытных сёння. Атрымаеце просты крэдыты доступу сёння, працэнтных ставак, як нізка як 3%. Для больш падрабязнай інфармацыі пра нашых паслугах, напішыце нам на: kinrossmortgagecompany@gmail.com
© 2014
Падаць заяўку на лёгкую КРЭДЫТ ACCESS!