Рэдакцыя.
У распараджэньне газеты «Наша Ніва» трапіў тэкст дакладной запіскі, у якой першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лу-кі Аляксандр Радзькоў (гл. фота) патрабуе ад кіраўнікоў абласных адміністрацый не дапускаць… “прымусовую беларусізацыю” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=69975). Дакумент датаваны 2 сакавіка г.г. Яго копія (з падкрэсьліваньнем найбольш істотнага) выстаўлена ніжэй.
Мы – не мазахісты. Таму нам вельмі цяжка каментаваць любыя сатанінскія дзеяньні цяперцаў, якія працягваюцца вось ужо амаль 18 гадоў і скіраваны супраць нашага народа.
Але і маўчаць немагчыма.
Усе, хто жыве ў Беларусі й мае ў душы хаця б зародак прыстойнасьці, ведае, што на фоне маштабнага этнацыду (!) беларуска-літвінскага народа і па Канстытуцыі РБ дзяржаўнага статусу беларускай мовы падобны зьмест цыркуляра, спушчанага ўніз па “вертыкалі” – гэта і крывадушша, і блюзьнерства, і па-сатанінску вычварны зьдзек. Але гэта… і ўсім відавочнае злачынства.
Бо этнацыд – гэта страшнае злачынства ня толькі супраць адпаведнага народа, а і супраць чалавецтва!!!
…
А цяпер паспрабуем унесьці трохі аптымізму.
У Беларускай дактрыне даўно запісана:
– “Дасягненьне суверэнітэта і дэмакратыі ў Беларусі зьяўляецца немагчымым без першачарговага спыненьня этнацыду беларусаў і яго зваротнага разьвіцьця. Спачатку сьмерць этнацыда, забесьпячэньне ўсіх асьпектаў нацыянальнага адраджэньня, а толькі затым чарговыя крокі па дэмакратызацыі” (Д пр-п 3); “у Беларусі рух за беларускую мову аб’ектыўна ёсьць рухам за дэмакратызацыю беларускага грамадства” (Д пр-п 3а);
– “У будучай беларускай дзяржаве наша беларуская мова будзе адзінай дзяржаўна-афіцыйнай мовай. На беларускай мове будуць працаваць усе школы, ВНУ, Акадэмія Навук, усе тэатры й кінатэатры, уся рэклама, усе вулічныя абвесткі, усе СМІ (дзяржаўныя і прыватныя), якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі й узначальвацца яе грамадзянамі. Беларуская мова будзе мовай працы прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў усіх формаў уласнасьці, мовай гандлёвых і фінанасавых аперацый і г.д…” (Д пр-п 11); “у будучай Беларусі, як толькі ўлада пяройдзе ў рукі нармальнага дэмакратычнага кіраўніцтва, абавязкова і тэрмінова будзе адноўлены статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай” (Д пр-п 55);
– “Пасьля прыходу да ўлады сапраўдных беларускіх дэмакратычных сіл усе вінаватыя ў сёньняшнім ЭТНАЦЫДЗЕ беларускага народу будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці” (Д пр-п 46);
– “На сёньня мясцовая кампрадорская бюракратыя – цяперцы – канчаткова пераўтварылася ў злачыннага дэструктыўна-паразітнага монстра, абсалютна ізаляванага ад аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу, прызначанага для выкарыстаньня, эксплуатацыі беларусаў ды Беларусі, і падпарадкаванага ўладзе Лукашэнкі ды яго гаспадароў з колаў расейскай імперыякратыі” (Д пр-п 49).
– “У будучай беларускай дзяржаве пакараньне сьмерцю будзе мець месца. Яно будзе выкарыстоўвацца да асабліва небясьпечных дзяржаўных злачынцаў” (Д пр-п 120).
(канец цытаваньня некаторых прынцыпаў Беларускай дактрыны)
Таму давайце лепш уявім сабе тое, што абавязкова зьдзейсьніцца пасьля таго, як да ўлады ў Беларусі прыйдуць прыстойныя людзі:
– судовая заля;
– спроба падсудных апраўдацца – маўляў, “мы ня ведалі, што гэта злачынства”;
– вядомае тлумачыньне суддзі на тэму, што няведаньне не зьмяншае віны;
– ідзе зачытваньне прысуда: “… за зьдзяйсьненьне найстрашнага злачынства супраць беларускага народу і ўсяго чалавецтва – ЭТНАЦЫДА – зьдзяйсьнянага ў 1994 -201* гг. у асабліва цынічных, зьневажальных, блюзьнерскіх формах … прысудзіць грамадзянаў …, …, Аляксандра Радзькова, …, … да … … …. Судовае рашэньне лічыць уступіўшым у сілу … Абскарджаньню не падлягае…”;
– і пасьля гэтага мы бачым, як група “таварышаў” (сярод іх Радзькоў) з надзетымі кайданкамі накіроўваецца на выкананьне прысуду.
Пакуль жа радзьковы ўдзельнічаюць у балі сатаны і небясьпекі для сябе за свае злачынствы не адчуваюць… Але адплата (рус. “возмездие”) прыйдзе абавязкова. І ў такой жа ступені абавязкова адбудзецца тое, што мы прадказваем.
Паводле Жыглова:
“Злодзей павінен сядзець у турме”
Усе на мітынг 25 Сакавіка!
Без падтрымкі народа, мы – тонкій слой інтэлегенцыі, перамагчы русіфікацыю не зможам. Народ, адчуваючы сябе атыжолкам рускага народа (г.з. белымі рускімі), змагацца супраць русіфікацыі не будзе.Працуе убойный механізм “якая розніца”. Адсуль, выйсце толькі адно – вяртацца да свайго прадвечнага назова – літвіны. Больш за тое, народ пад гнётам чужой культуры не здольны змагацца нават за “чаркі і шкваркі”. Такая вось тайна Культуры.
Сп. Мурашка, Вы гдесьці напісалі што дать каментар на “Свабоду” амаль немагчыма. Яны, таксама як і “Народная воля”,і “Наша ніва” і “Архэ” не прапускаюць, напрыклад, мае каментары аб усерэспубліканскім, шматднеўным страйку, які, мяркую, толькі і можа нас выратаваць. Маўляў, гуляйце дурні і далей ў Выбары, пакуль не апынёцеся ў Расеі. Відаць, А.Астроўскі праў.
Наконт Хартыі і Свабоды, так сама не прапускаюць каменты, у якіх хоць штосьці пра ляшскі рэваншызм.
наша задача №1 доносить правду людям – открывать глаза слепым и одурманенным, работайте-работайте, тут не нужно баррикад и флэшмобов тут каждому по силе говорить хотябы несколько слов со знакомыми и в магазинах на родном языке, обьяснять ситуацию и прояснять людям головы от лукашистского дурмана.
для лукашистов основная угроза – это образованные, знающие правду люди.- и это наша сила!!!!
Радзькоў- звычайны здраднік, гатовы лізаць бот любому акупанту, такія першымі запісваюцца ў калабаранты. Такія ворагі не варты павагі, бо яны без ідэй, а толькі прага карысьці дзеля сваёй прадажнай скуры. Мазгі ў іх працуюць у напрамку набіцця страўніка дармавой ежай, ды захаваннем цяпла для свайго заду і забеспячэння такіх жа “благ” свайму пустазельнаму насенню. Выкідыш, генетычны бруд нацыі. Гэтая псеўда-інтэлегенцыя ніколі не будзе надзейнай апорай рэжыму. Бо яна такаяж жыдкая, як і тое што з іх выцякае. І як толькі рэжым захістаецца яны разбягуцца хто куды, недачакаўшыся пакуль ён заваліцца.
Паважанае спадарства, невучы, здраднікі знішчаюць наш народ, каб не было і успамінаў пра нас. Нас проста ператвараюць ў рабоў-манкуртаў, якім не дазваляецца называцца людзьмі. Бо людзьмі могуць быць толькі тыя, хто помніць свой род. Мы помнім сваіх дзядоў, а па іх апавяданнях і сваіх прадзедаў. Няўжо нашы дзяды і прадзеды былі такімі нікудышнімі, такімі нікчэмнымі, што не мелі сваёй мовы, культуры, гісторыі? Пазбаўляючы нас гэтага ўсяго, нас робяць працоўным быдлам, нас ператвараюць ў чалавечае смецце, з нас робяць дэбілаў, бо мы дэградуем. Гэта ёсць злачынства супраць чалавецтва. Вось такое злачынства творыць над намі рэжым. Кожны чалавек павінен гэта усвядамляць. Аб гэтым патрэбна расказваць людзям. Каб не дапусціць знішчэння беларусаў, мы павінны самі імкнуцца ўсё захаваць: мову, культуру, гісторыю, свой род.
Што рабіць:
– Размаўляць па-беларуску (нават, калі адразу не атрымліваецца – не бяда. Галоўнае пачаць размаўляць).
– Пісаць па-беларуску (адкрывайце беларуска-моўныя сайты, перакладайце кніжкі, казкі, рэцэпты і г.д.).
– Усё перакладзенае друкуйце для шырокага чытача.
– Адкрывайце беларуска-моўныя прыватныя, грамадскія школы (для дзяцей, для дарослых).
– Збірайце ў народзе легенды, прыказкі, казкі, міфалогію, словы, прыметы, песні і г.д.
– Збірайце словы па рэгіёнах, вядзіце навуковую працу па вывучэнню беларускай мовы, фіксуйце ўсё, што яшчэ не згублена.
– Распаўсюджвайце інфармацыю аб тым, што беларуская мова – гэта маці славянскіх моваў, што на ёй размаўляла ўся Еўропа, што на ёй напісаны руны, этрускі дыск, што беларуская мова вельмі цесна звязана з міфалогіяй, што яна вельмі звязана з тапанімікай і гідранімікай свету і г.д.
– Расказвайце людзям, што беларуская мова наш гонар, наша годнасць, наша слава.
Скажу з асабістага вопыту: адкрыла ў інтэрнеце нацыянальна-асветніцкую школу. Блог называецца: Радзіма мая – Беларусь”. Мэта – паказаць беларусам адкуль яны родам, інакш даследуе этнагенез беларусаў. Блог чытаюць розныя людзі, нават перакладаюць на іншыя мовы. Свае артыкулы бачыла, нават, ў іерогліфах. Так што пішыце толькі на беларускай, але пішыце толькі праўду, ніякай хлусні.
Хачу вам даць параўнальны аналіз: Істоты міфалогіі і паралелі ў беларускай мове.
ХАРОН (ст.-грэч. Χάρων – “яркі”) у грэцкай міфалогіі [1]- перавозчык душ памерлых [2] праз раку Стыкс (па іншай версіі – праз Ахерон) у Аід (падземнае царства мёртвых). Выява гэтага перавозчыка праз рэкі Аіда ў “бел гаручы каменя” сустракаецца ў Герадота і ў казцы “Марка Багаты і Васіль Бесчасны”.
– А цяпер падумайце адкуль узялося слова похараны, хараніць ці, наадварот Харон. Сёння ў абрадзе пахарон выкарыстоўваецца такі атрыбут, як прахадная, якая кладзецца на лоб.
БЕЛОНА (лат. Bellona) – старажытнарымская багіня вайны, уваходзіла ў світу Марса, багіня падземнага свету. Мае старажытнасабінскае паходжанне.
Яе імя адбылося ад bellum ці duellum – “вайна”. Таксама лічылася маці (варыянты: дачка, жонка, карміцелька) Марса. Малявалася з мячом ці бізуном, з паходняй, у доўгім адзенні, часта ў цэнтры бітвы, на калясніцы. Атрыбут: падвойная сякера.
А цяпер параўнайце Белая баба (смерць)
ГАМАЮН – у славянскай міфалогіі прарочая птушка, пасланец бога Вялеса, яго вяшчальнік, якая спявае людзям чароўныя гімны і што прадвесціць будучыню тым, хто ўмее чуць таемнае. Першапачаткова выява прыйшла з усходняй (персідскай) міфалогіі. Малявалася з жаночай галавой і грудзьмі. Слова “гамаюн” адбываецца ад “гамаюніць” – люляць (відавочна, таму, што гэтыя легенды служылі таксама казкамі дзецям на ноч). У міфалогіі старажытных іранцаў ёсць аналаг – птушка радасці Хумаюн.
ГАМІЛЕ СЛАМЕ (алеліі, айлалія) – рытуальнае вялікае вогнішча. Вялікія вогнішчы палілі з саломы, а таксама палілі агні ў адмысловай рашотцы, высока паднятай чатырма мужчынамі на чатырох доўгіх тычках.
Яшчэ яны называліся алеліі і магчыма у час рытуалаў спяваліся песні багіне Лелі (алеліі).
– А цяпер параўнайце словы: гоман, гаманіць, угаманіся, гамонка.
ДОБІ. У ангельскім і шатландскім фальклоры дурнаватыя фейры, якія знаходзяцца ў сваяцтве з брауні. Іх тупасць увайшла ў прымаўкі.
– А цяпер параўнайце: у беларускай мове існуюць словы падобныя на слова Добі: даўбня і мне думаецца што слова далба…б звязана з гэтымі міфічнымі істотамі.
ДОМНУ – “дэманічная” багіня ў ірландскай міфалогіі, якая ўзначальвае міфічных істот фамораў. Імя азначае “знікнуць” ці “марская бездань”. Домну мае некалькі дэманічны выгляд, звычайна малюецца з аленевымі ці казлінымі рагамі на галаве, і ў шкурах ахвярных жывёл. Домну жыве ў падземным свеце разам са сваімі фаморамі.
– А цяпер параўнайце слова дамавіна, у якую кладуць памерлага. Ці не Домну ў дамавіне прымае памерлага ў падземным свеце ды яшчэ з казлінымі рагамі на галаве?
ПАЛЕС (лат. Pales) – старажытнарымская багіня жывёлагадоўлі, шанавалася па ўсёй Італіі яшчэ задоўга да пабудовы Рыма.
– А цяпер параўнайце назоў Палессе, спрадвечна жывёлагадоўчы рэгіён.
(чытаем далей) Таму рымскі Палацій лічыў багіню Палес сваёй заступніцай і свята ў гонар яе (21 красавіка) Palilia (Parilia) лічыўся ў той жа час dies natalis urbis Romae. У гэты дзень нельга было прыносіць крывавых ахвяр; замест гэтага палілі прыгатаваную вясталкамі сумесь з крыві кастрычніцкага каня (якога заколвалі ў гонар Марса ў кастрычніцкія іды), з попелу спаленага ў дзень Фардзіліцый (15 красавіка, свята ў гонар бога TELLUS), яшчэ не нарадзіўшагася, цяляці і бабовай саломы; гэтай сумесі прыпісвалі ачышчальнае дзеянне, з прычыны чаго яна звалася februa casta (Ovid.).
– А цяпер параўнайце назоў бога Tellus і целя, целіца, целіцца, цельная карова.
СУКУБ (ад лат. succuba, наложніца) – у сярэднявечных легендах дэманіца, якая наведвае ўначы маладых мужчын і вызываючая ў іх салодкастрасныя сны. Сукуб – гэта Д’ябал у жаночым абліччы. Часта апісваецца як маладая прывабная жанчына, аднак, якая мае кіпцюрастыя стопы ног і, часам, перапончатыя крылы. СУКУБЫ (па Кабале – Ліліт) – духі-жанчын, якія спакушаюць мужчын і што бянтэжаць іх сон.
Па тэрміналогіі сярэдніх вякоў, інкубы і сукубы, дэманы п’янства,
абжорства, юру і карысталюбства, вельмі хітрыя, лютыя і падступныя, якія падбухторваюць сваю ахвяру да ўчынення жудасных злачынстваў і радасныя пры іх выкананні”. Разам з інкубамі, яны ўяўляюць спакуснікаў, нячысцікаў, якія згадваюцца ў Святым Пісанні, але яны зусім пасуюць перад сумленным і праведным духам і нічога не могуць зрабіць чалавеку, калі ён не здрадзіўся заганам.
– А цяпер параўнайце слова СУКА – ж. лаянкавае слова аб непрыдатнай жанчыне, асоб. шаптуха, пляткарка, адкуль, верагодна сукаць, пляткарыць, намаўляць, але прамаўляюць і сукаць, як бы прасці плёткі. сукацца з кім, сабачыцца, брахацца, лаяцца, асабліва пра жанчыну.
АПУ́Х або Ах-Пуч — у міфалогіі мая адзін з багоў смерці і каралёў Шыбальбы (пекла). Звычайна адлюстроўваўся ў антрапаморфным абліччы з чэрапам замест галавы (часам з галавой савы) і з трупнымі плямамі на целе. Яго галаўны ўбор — у форме галавы Каймана.
– А цяпер успомніце такія словы: Што б ты апух, пухне з голаду, апух (памер). Вось мы і успамінаем бога Апуха.
ВЕНЕРА (лац. venus, род. скл. veneris «каханне») — у рымскай міфалогіі першапачаткова багіня квітнеючых садоў, вясны, урадлівасці, росту і росквіту ўсіх пладаносных сіл прыроды. Затым Венеру сталі атаясамліваць з грэчаскай Афрадытай, а паколькі Афрадыта была маці Энея, чые нашчадкі заснавалі Рым, то Венера лічылася не толькі багіняй кахання і прыгажосці, але таксама прамаці нашчадкаў Энея і заступніцай рымскага народа. Сімваламі багіні былі голуб і заяц (як знак пладавітасці), з раслін ёй былі прысвечаны мак, ружа і мірт.
– А цяпер параўнайце словы вянок, венчанне, венец, венчацца і скажыце ці гэта не атрыбуты вясельнага абраду.
КАЛІ (санскр. काली, Kālī?, “чорная”) – цёмная і лютая выява Парваці. КАЛІ – другое імя багіні Дургі. Атаясамлялася з жонкай Шывы і з’яўлялася адной з яе пагібельных выяў. Імя Калі верагодна злучана з імем духа разбурэння Валі.
– А цяпер параўнайце: магчыма адсюль і сказ – парваць на кускі. Ці напрыклад закалоць дзідай, ці заваліць нейкага аўтарытэта.
КАНЕНТА (КАНЕНС) – персанаж рымскай міфалогіі. Дачка Януса і Венілі, нарадзілася на Палаціне [1]. Німфа, персаніфікацыя песні. Жонка Піка. Аплакваючы мужа, ператварылася ў лебедзя [2].
– А цяпер параўнайце слова канючыць (ціха плакаць).
МАХІНІ (санскр. मोहिनी, літар. “якая ўводзіць у зман”) – адна з 25 аватар Вішну ў індуізме.
Паданне абвяшчае, што былі часы, калі дэманы адолелі багоў і завалодалі чароўным нектарам неўміручасці – амрытай. Каб выратаваць багоў і вярнуць нектар, Вішну прыняў аблічча прыгожай жанчыны – Махіні. Пакуль дэманы знаходзіліся ва ўладзе чар прыгажосці Махіні, Вішну здабыў нектар і вярнуў яго багам.
– А цяпер успомніце сказ: “Маху даць” , г. зн. праглядзець, як бы быць ва ўладзе чар і зрабіць памылку.
ПАЧАМАМА, МАМА ПАЧА – (кечуа Pacha Mama, Маці-Зямля, ад кечуа pacha “свет, прастора, час, Сусвет” і кечуа mama “маці”) – адно з галоўных жаночых бажаствоў у міфалогіі кечуа, багіня зямлі і ўрадлівасці. Паводле некаторых міфаў, Пачамама з’яўляецца прамаці чалавецтва. Яе знак – верхняя частка інкскага крыжа, так званая чакана.
– А цяпер параўнайце Пачамама – гэта прамаці чалавецтва, якая дала пачатак роду ўсяго. Пачын, пачатак, пачынаць, спачын (спачываць – закончыць жыццё, закончыць свой час жыцця).
ЯМА, у індыйскай міфалогіі ўладар царства мёртвых, лютае бажаство, сын сонца Вівасвата і брат Ману, адзінага чалавека, які перажыў вялікі патоп; яго сястра і спадарожніца, а таксама ўвасабленне яго творчай энергіі – Ямі. Яма лічыцца богам смерці, кіраўніком царства мёртвых і суддзём над людзьмі.
Ям (у перакладзе з ханаанскага – мора) – адзін з найважных богаў Ханаана і Угарыта.
– А цяпер параўнайце магілу і яму (магіла – гэта тая ж самая яма).
НАНА
ІШТАР (араб. عشتار ІШТАР, перс. ایشتار ІСТАР, іўр. עשתרת АШТАРЭТ, ст.-грэч. Ἀστάρτῃ АСТАРТА; АНУНІТ, НАНА, ІНАНА) – у акадскай міфалогіі – багіня ўрадлівасці і цялеснага кахання, вайны і звады, астральнае бажаство, увасабленне планеты Венера; асацыюецца з пятніцай.
Багіня урадлівасці магла рабіць наносы урадлівага ілу. Багіня вайны і звады магла нанасіць удар знянацку і г.д.
Нана была аккадскай багіня, а Нанна старажытна-ісландскай міфалагічнай персонай, што азначае маці (пасля цялеснага кахання часта жанчына становіцца маці і прыносіць дзяцей). Яшчэ мы кажам няня, пра тую што даглядае дзяцей, а ў украінскай мове маці часам завуць нэне.
Калі дзеці часам б’юцца, ці бацькі папругу прыменяюць ў выхаваўчых мэтах, то прыказваюць – на табе, на табе.
РА
РА – бог Сонца, без якога нічога не можа жыць. А колькі з ім звязана слоў: РА – дасць (радасць), РА – дуга (радуга), РА – ніца (раніца, ніц – гэта нізка), РА –свет (расвет), за – РА (зара – час за сонцам, ці перад сонцам), к- РА – са(е) – віца (красавіца – у вельмі далёкія часы людзі вельмі прыгожых дзяўчат ахвяравалі богу Ра, таму слова красавіца гэта цэлы сказ. Хлопцы – віцязі, дзяўчаты – віцы), ут – РА (утра, тут буква “о” згублена, а слова было так уто РА. Слова уто і сёння выкарыстоўваецца на Палессі) і г.д.
БАДЗЮЛЯ
Дух, які змушае чалавека валацужнічаць, гоніць з наседжанага мейсца. Бадзюля туляецца каля дарог.
Адсюда слова бадзяцца.
ВІЛЬВЫ
ВІЛЬВЫ – (роднасныя вілам) духі, якія насяляюць хмарны свет, што носяцца па паветры ў выглядзе крылатых змеяў і якія пасылаюць на зямлю дажджавыя ліўні і ўрадлівасць.
Адсюль слова вільгаць
ЖУРБА
ЖУРБА – жаночае бажаство, якое ўвасабляла бязмежнае спачуванне.
Адсюль слова журыцца.
ЗАЗОЎКА
Дэманічная лясная істота. Мела выгляд надзвычай прыгожай дзяўчыны з русымі густымі валасамі, такімі доўгімі, што ёй непатрэбна было адзенне.
Адсюда слова зазываць, зваць.
КОПША
Хтанічнае боства, валадарыня царства мёртвых. К. уяўлялася страшнай, задымленай, у сажы і смале, неахайнай жанчынай (параўн. Сопуха).
Адсюль словы капаць, закапаць, капчоны, капціць.
КРУЧЫНА
КРУЧЫНА – жаночае бажаство смяротнага смутку. Лічылася, што адно толькі згадванне гэтага імя палягчае душу і можа выратаваць ад шматлікіх бедстваў у далейшым. Не выпадкова ў славянскім фальклоры так шмат плакальшчыц і галашэнняў.
Словы кручына, кручыніцца, скруціцца (здурнець).
ПРЫТКА, ПРЫТЧА, ПРЫЧЫНА
Увасабленне няшчаснага выпадку, раптоўнай хваробы. Усё, што адбываецца з чалавекам нечакана, раптам, адносіцца да прыткі. Здарся яму зламаць нагу, зваліцца, спатыкнуцца, здарся з ім раптоўны боль, удар ці невытлумачальная хвароба – усяму віной злая прытча, прычына. Яе прылічалі да нячыстай сілы, якая пераследвае чалавека і здзекуецца над ім. “Ад прыткі не сыдзеш”. У сялянскіх павер’ях прытка – гэта жывая істота, увасабленне рока, лёсу, няшчасця і нават нечаканай смерці. “Без прытчы веку не пражывеш”. І сёння можна пачуць, калі чалавек ні з таго, ні з сяго крычыць, такія словы: “Прычынная яго ўзяла”.
А цяпер параўнайце словы: прытка – раптоўна.
ЯДРА
Святая крылатая сабака, якая ахоўвала насенне і пасевы.
Мабыць ад гэтага і кажуць ядранае жыта.
Гэта тэма да канца не даследавана, але сувязь відавочная. Думае што гэта для людзей будзе цікава.
Яшчэ вельмі цікавы артыкул для асветніцкай працы:
ГІДРАНІМЫ СТАРАЖЫТНАЙ ЕЎРОПЫ
Матэрыял з Вікіпедыі – вольнай энцыклапедыі
Гідранімы старажытнай Еўропы – найстаражытныя (меркавана дакельцкія і дагерманскія) назвы рэк і вадаёмаў у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе. Тэрмін “старажытная Еўропа” ўвёў Ханс Краэ ў сваёй працы 1964 г.[1] Краэ адносіў дадзеныя гідранімы да бронзавага веку, 2 тысячагоддзя да н. э. Адкрытым застаецца пытанне пра індаеўрапейскае ці іншае паходжанне дадзеных гідранімаў.
Краэ выявіў, што агульныя карані ў “старажытнаеўрапейскіх” назвах рэк сустракаюцца ў рэгіёне Балтыйскага мора, на поўдні Скандынавіі, у Цэнтральнай Еўропе, Францыі, на Брытанскіх выспах, Іберыйскім і Апенінскім паўвостравах. На гэтых землях пазней пражывалі носьбіты “кентумных” індаеўрапейскіх моў – кельцкіх, італійскіх, германскіх, балтыйскіх і ілірыйскай. Выключэннем з’яўляюцца Балканы, Грэцыя і Ўсходняя Еўропа.
У далейшым тэорыю Краэ падтрымаў Тэо Феннеманн.
Прыклады
Корань -Dur-
“Dur”, дакельцкі корань, які пазначае “вада” ці “рака”[2].
-Адур (Францыя),
-Даур, графства Кент, лат. Dubris (Вялікабрытанія)
-Дор (рака) (Францыя),
-Дарон (Францыя),
-Дардонь < Durānius (Францыя),
-Дуэро (Партугалія, Іспанія),
-Дрон (Францыя),
-Дро Dropt < лат. Drotius (Францыя),
-Драў, а таксама, магчыма, Драк (Францыя),
-Драва (Італія, Аўстрыя, Славенія, Харватыя, Вугоршчына)
-Драва (Польшча) (Польшча),
-Дзюранс (Францыя),
-Дзюрэнк Durenque, прыток ракі Агу Agout (Францыя)
-Эдэр, прыток ракі Фульда (Нямеччына)
-Одар (Нямеччына, Польшча)
( Г.А.: думаю, што Усходняя Еўропа таксама мае назовы гідранімаў з коранем "Dur". Прывожу прыклады па Беларусі:
Адроў — рака ў Аршанскім, Сеньненскім і Талачынскім раёнах Беларусі, правы прыток Дняпра.
Ведрыч, Ведрач — рака ў Калінкавіцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Дняпро.
Выдранка, Выдрэйка — рака ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, левы прыток ракі Цна (басэйн Дняпра).
Выдрыца — рака ў Вушацкім раёне Віцебскай вобласьці, у басэйне Заходняй Дзьвіны.
Выдрыца — рака ў Дубровенскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Аршыца (басэйн Дняпра).
Выдрыца — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Дняпра).
Выдрыца — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Обаль (басэйн Заходняй Дзьвіны).
Выдрэя — рака ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Сухадроўка (басэйн Заходняй Дзьвіны).
Вядзерка — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Друць (басэйн Дняпра).
Вядроўка — рака ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Гаўя (басэйн Нёмана).
Даранка — рака ў Кіраўскім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Ала (басэйн Дняпра).
Дзяражня, Дзяражанка — рака ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Ведрыч (басэйн Дняпра).
Дзяражня, Дзяражанка — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Бесядзь (басэйн Дняпра).
Дзярноўка- рака прыток ракі Адроў.
Дро́бня — невялікай рака ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі.
Дружнянка — рака у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці ў басэйне Заходняй Дзьвіны.
Друйка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Заходняя Дзьвіна.
Друць — рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, чацьверты паводле велічыні і воднасьці прыток Дняпра.
Дрыгіч — рака ў Віцебскім раёне Беларусі, правы прыток ракі Каспля (басэйн Заходняй Дзьвіны).
Дрыса — рака ў Расонскім і Дрысенскім (Верхнядзвінскім) раёнах Беларусі, правы прыток Заходняй Дзьвіны.
Дрысьвята, Друкша — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзісна (басэйн Заходняй Дзьвіны).
Індурка — рака ў Гарадзенскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Сьвіслач (басэйн Нёману).
Андрыкова — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці.
Выдра — возера каля в. Новыя Залюцічы.
Дрывя́ты — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці.
Недрава — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці.
У беларусаў існуюць наступныя назовы:
Выдра – звярок, вадзяная крыса.
Драч, Дзярка́ч ці Дзярга́ч (Crex crex) — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных.
Драфа, драхва – птушка
Дзярэзачка заліўная (Lycopodiella inundata) — від раслін рода Дзярэзачка сямейства Дзеразовыя. Дзярэзачка заліўная расце ў вільготных месцах пражывання, такіх як балоты, сажалкі, вільготныя плямы ў тундры, у даўніх кар'ерах.
Драсён земнаводны, або вадзяная грэчка (Persicaria amphibia ці Polygonum amphibium) – від рода Драсён сямейства Драсёнавыя.
Вядро – ёмкасць для вады.
У тураўскіх гаворках выдра, вудра, вудрань — «навіна, новараспрацаванае поле», у іншых беларускіх гаворках выдранка — «поле сярод лесу на месцы аблогі».)
А таксама назовы племянных саюзаў – дрыгавічы, драўляне.
Іншыя прыклады
" *el-/*ol-: Альмар, Альмонтэ, Аленса, Альмерыя
(Г.А.: прыклад з Беларусі:
Ала — рака ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, левы прыток Бярэзіна (басэйн Дняпра).
Алёхаўка — рака ў Койданаўскім (Дзяржынскім) і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Ўзьдзянкі.
Алёшня, Алешня — рака ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Бесядзь (басэйн Дняпра).
Алівардка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, у басэйне Заходняй Дзьвіны.
Аліта — рака ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прытокі ракі Гаўя (басэйн Нёмана).
Альзініца — рака ў Вушацкім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Вушача (басэйн Заходняй Дзьвіны).
Альніца — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Даколька (басэйн Дняпра).
Алхімаўка, Альхімаўка — рака ў Маладэчанскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток Вярэдаўкі (басэйн Дняпра).
Альхоўка — рака ў Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Белая Натапа (басэйн Дняпра).
Альхоўка — рака ў Магілёўскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Жыварэзка (басэйн Дняпра).
Альхоўка, Атцэдка, Атцэда — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці, правы прыток Нёмана.
Альшанка, Вішнёўка, Гальшанка, Жыгянка, Луска — рака ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Нёмана).
Альшанка , Жыгянка — рака ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток Нёмана.
Альшанка — рака ў Касьцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Крупянка (басэйн Дняпра).
Альшоўка — рака ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Бесядзь (басэйн Дняпра).
Ольса — рака ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці, Клічаўскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Дняпра).
Альманскія балоты — гэта буйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балотаў, які захаваўся да нашых дзён у натуральным стане.)
" *ser-/*sor-: Харама, Харамільо, Саррыа, Сорбес, Саар
(Г.А.: таксама прыклад з Беларусі:
Сар’я́нка (па-латыску: Sarjanka, Sārija) — рака ў Люцынскім і Краслаўскім раёнах Латвіі ды ў Верхнядзьвінскім раёне Беларусі.
Сарачанка, Клевель — рака ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Вяльля (басэйн Нёману).
Сарочынка — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, прыток ракі Чорная Натапа (басэйн Дняпра).
Серабранка — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Дняпро.
Серакаратнянка, Серакаротня — рака ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Лучоса (басэйн Заходняй Дзьвіны).
Сергуч, Бузянка — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Дняпра).
Сермеж, Сырмеж — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці і Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вялікі Перакоп (басэйн Нёмана).
Сэрвач — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, Мядзельскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток Вяльлі (басэйн Нёмана).
Сэрвач — рака ў Карэліцкім і Наваградзкім раёнах Гарадзенскай вобласьці і Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, левы прыток Нёмана.
Сарачанскія азёры (Сарачанская група азёр) — група азёр Беларусі, разьмешчаных у Астравецкім раёне ў басэйне ракі Вяльля.
Сэрвач — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці.)
" *sal-: Селья, Халон, Саламанка, Халіма (рака на мяжы паміж рэгіёнамі Касерэс, Саламанка і Партугаліяй)
(Г.А.: яшчэ прыклад з Беларусі:
Солан, Казённая канава — рака ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Арэса (басэйн Дняпра).
Сула — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток Нёмана.
Селішча — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці.
Селяхоўскае, Селяхінскае, Селяхі — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі.
Сяля́ва — возера ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі.
" *albh-: Альба, Эльба
" суфікс -antia: Алесантыя і сучасныя гідронімы Арансуэло, Арланса і Арлансон.
Нататкі
1. Термин «древняя Европа» в данном случае не следует путать с термином «старая Европа» согласно Гимбутас, которая применяла его к Европе эпохи неолита.
2. Gerhard Rohlfs, Le Gascon, 1935.
Літаратура
• Hans Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden (1964).
• British and European river-names. Transactions of the Philological Society, 94: 73–118. 1996.
Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B8%D0%B4%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B8%D0%BC%D1%8B_%D0%B4%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BD%D0%B5%D0%B9_%D0%95%D0%B2%D1%80%D0%BE%D0%BF%D1%
Я вельмі выбачаюся перад рэдакцыяй і чытачом за вялікія артыкулы. Але па гэтых артыкулах бачна, наколькі цікавая беларуская мова, як яна звязана з цывілізацыяй. Гэта толькі капля прыкладаў. А, наогул, гэта грандыёзны матэрыял. І што, з-за невукаў і дэбілаў, мы згубім такую каштоўнасць, як беларуская мова? Атрымліваецца нейкі абсурд.
Шаноўная Г.Арцёменка, зауважце як часта ў публікацыях апазіцыянераў і проста патрыётаў сустрэкаецца слова абсурд. Тэрмін абсурд азначае, што людзі не разумеюць што адбываецца. Вось і вы знікненне нашай слаўнай, багатай, старажытнай мовы называеце абсурдам. Звычайна, часта замест “абсурду” назывыаюць вінаватымі нашую уладу і Маскву. Але чаму гэтага “абсурду” не назіраецца у іншых народаў мінулага Саюзу? Адкажыце мне як навуковец, чаму Вы супраць назвы Літварусь, якая павінна зламаць механізм “рускі-беларускі – якая розніца”,- механізм, які не дзейнічае на Вас, на апазіцую, гуманітарную інтэлегенцыю, але дзейнічае на простых людзей і дае апраўданне дзеянням радзьковых?
Паважаны сп. Litvarus, вы толькі не падумайце, што я супраць вас. Не помню ужо дзе (магчыма ў Бібліі), я прачытала што ў народзе новыя ідэі не прыжываюцца. Яны трымаюцца толькі тры пакаленні, а чацьвёртае пакаленне ужо адказваецца ад ідэалаў прадзедаў і шукае новыя ці вяртаецца да больш старэйшых ідэалаў. Так што ўсё новае вельмі дрэнна прыжываецца ў народзе. Назоў Літварусь гэта новы нікому невядомы назоў. Гэты назоў не мае гістарычных каранёў, і рана ці позна ён будзе зменены нашымі нашчадкамі. Нашу слаўную гісторыю і нашу слаўную мову і так ад нас крадуць. Вунь, ідэолаг Крыштаповіч, наогул, прапанаваў адказацца ад гісторыі ВКЛ. На яго думку беларусы таго часу і сёняшнія беларусы людзі рознай ментальнасці. Безумоўна што рознай ментальнасці, бо сёняшнія беларусы – гэта манкурты-рабы, якія не ведаюць ні гісторыі, ні мовы, ні культуры, г. зн. дэградаваныя людзі. А ліцьвіны ВКЛ – людзі свабодныя, шляхетная нацыя (каля 40% шляхты). Недарам жа ВКЛ звалі краінай замкаў, залатым векам беларусаў. Хто такая шляхта? Паны, князі, баяры? Шляхта – гэта рыцары, ваяры, нацыянальна-патрыятычная эліта (можа потым некаторыя і здрадзілі – прысяжная шляхта, але яны павінны былі такімі быць. Недарам жа потым Дзяніс Мурашка лупцаваў прысяжную шляхту). Ліцьвіны па сваёй ментальнасці – гэта не беларусы. Была б больш разумна называцца проста ліцьвіны, а краіну – Вялікая Літва. І тут ні прычым летувісы, якія сёння сваю краіну назвалі Летува. Нельга абрубаць карані, гэта смерці падобна.
Яшчэ летувісы называюць Беларусь – Гудыя ці Гудзія. Найбольш пашыраным ёсць погляд, што слова Ґуды паходзіць ад назвы народу готаў. Готы былі вядомы ўсё першае тысячагоддзе н.э. (вельбарская культура – вестготы, чарняхоўская культура – остготы. Конунгі (Балт (вестготы) і Амал (остготы) адбыліся з дынастычнага роду драўлянаў Малаў (Палессе).
Немалаважна помніць што з Індыі прыйшлі на беларускія землі арыі (культура баявых сякер). І гэта відавочна з назоваў індыйскіх плямёнаў:
ГУДЖАР (саманазва), гуджары, гуджур, этнічная агульнасць у Індыі (штаты Пенджаб, Хімачал-Прадэш, Раджастхан, Харяна, Джаму і Кашмір) і на ўсходзе Пакістану. Гуджар узыходзяць да індаарыйскіх качавых і паўкачавых плямёнаў гуджар (гуджара), якія рассяліліся ў Індыі у 1-м тысячагоддзі нашай эры і што ўдзельнічалі таксама ў этнагенезе гуджаратцаў, панджабцаў і раджастханцаў, у складзе якіх яны ўтварылі племянныя і каставыя групы.
ГУДЖАРАТЦЫ (гудж. ગુજરાતી લોકો Gujǎrātī loko) – індаарыйскі народ у Індыі. Гуджаратцы – адзін з самых развітых у культурных і эканамічных адносінах народ у Індыі.
Археолагі выявілі сляды пражывання старажытных продкаў сучасных беларусаў на швецкай выспе Готланд у Балтыйскім моры.
Геты (ёты, гауты; швед. götar, göter, старажытнаісл. gautar) – германскае племя, у перыяд з II ст. да н. э па мяжу I і II тысячагоддзя засялялі паўднёвую частку Скандынавіі, у раёне азёр Венерн і Веттэрн. Разам са свеямі сфармавалі швецкую нацыю.
Гістарычная вобласць на поўдні Швецыі дагэтуль носіць назву Геталанд, гэта значыць “краіна гетаў”.
Ілергеты (Ilergetes, Ilergetae) – народ у старажытнай Іспаніі. Важным горадам у іх вобласці была Ілерда (цяпер – Лерыда), на р. Сікорыс (параўнайце з прозвішчам Сікора)
Геты (лат. Getae, грэч. Γέται) – старажытны ваяўнічы фракійскі народ, роднасны дакам, з якімі яго змешвалі рымляне; жыў у часы Герадота паміж Балканамі і Дунаем і быў заваяваны Траянам. У IV ст. да н. э. геты перайшлі Дунай.
Гета-дакі – адзіная назва двух фракійскіх плямёнаў – геты і дакі. Тэрмін “гета-дакі” выкарыстоўваецца гісторыкамі для таго, каб падкрэсліць этнічнае і лінгвістычнае адзінства двух плямёнаў.
Яшчэ цікавыя факты з кнігі Адама Брэменскага “ДЗЕІ АРХІБІСКУПАЎ ГАМБУРГСКАЙ ЦАРКВЫ”
….Схолія 118. Гарацый у сваёй лірыцы згадвае пра гэтыя плямёны ў наступных словах: “Лепш жыць, як раўнінны скіф, чый воз-жыллё цягне рухомае ці як непахісны гет”, “дзе не больш, чым год, заняты раллёю”. “Там пасагам для дзяўчыны служыць доблесць бацькоў:” “і грашыць там нельга: смерць за няслушнасць чакае” . …
Схолія 120. Тыя, хто на іх уласнай мове называюцца вільцамі, – гэта вельмі жорсткія амброны, якіх паэт заве гелонамі.
….Мяркую, што старажытнікі ведалі вышэйапісаныя воды пад імёнамі Скіфскіх, ці Меатыйскіх балот, “гетцкіх пустэльняў”, а таксама “скіфскага берага, густа населенага мноствам разнастайных варвараў”, як назваў іх Марцыян, які пісаў, што “там жывуць геты, дакі, сарматы, [неўтры (магчыма неўры)], аланы, гелоны, антрапафагі і трагладыты”, ….
….Бірка размешчана супраць горада склаваў Юмне і выдалена ад усіх марскіх узбярэжжаў на роўныя адлегласці.. …
….23. З народаў Сведыі бліжэй усіх да нас жывуць готы, названыя заходнімі, а іншыя завуцца ўсходнімі. Вестраготыя суседнічае з вобласцю данаў Сконіяй. Кажуць, што са Сконі сем дзён шляху да вялікага гоцкага горада Карана. Далей жа, уздоўж Балтыйскага мора і аж да Біркі, распасціраецца Астраготыя. Першым біскупам готаў быў Тургот, а другім Годэскалк, ….Трэцім, наш архібіскуп, паставіў Адальварда Старэйшага, … Гэты выдатны муж жыў у Готыі, рупліва прапаведуючы ўсім імя Госпада Ісуса, ….. (Гэта ужо навуковы факт, што ў паўночнусходняй Германіі жылі, так называемыя, “славянскія плямёны”, г. зн. плямёны роднасныя беларусам.
Як называюць Беларусь іншыя народы ды ў іншых краінах? Belarus, Baltkrievija, Ruthenia Alba, Gudija, Rajsn…
У ціхай Эстоніі, здаецца і не думаюць пакідаць экзатычную для беларускага вуха назву Валгевэнэ (Valgevene). Тут таксама valge азначае «белы». А венеды – старажытнае, даславянскае племя, ад якога ў Эстоніі прынята весці гісторыю ўсходніх славянаў. Навукоўцы называюць Беларусь венедцкім катлом.
У мангольскай мове, дзе колісь панавала назва Цагаан Орос («цагаан» азначае «белы»), цяпер прышчапляецца звыклая нам імя. Дадамо: паколькі мангольцы выкарыстоўваюць кірыліцу, то яны так і пішуць, зусім ужо па-нашаму, «Беларусь».
Я лічу, ні ў якім разе нельга адрывацца ад каранёў. Назоў павінен быць гістарычным. Не трэба баяцца што нехта не зразумее. Лепш, у такім разе, паказаць гістарычную праўду. Людзі не могуць зразумець хто такія ліцьвіны-беларусы (этнагенэз), бо з намі звязаны і палякі, і летувісы, і рускія, і украінцы і яшчэ вялікая колькасць народаў па адной прычыне – Вялікая Літва-Беларусь ёсць прарадзіма арыяў, носьбітаў гаплагрупы R1a.
Паважаны сп. Litvarus, калі народ пагаждаецца на назоў Вялікая Літва, то і не патрэбна з ім спрачацца, бо гэта гістарычны назоў. Я гатова пагадзіцца на некалькі гістарычных назоваў, але прыму той на які пагадзіцца большасць, але каб гэты назоў быў звязаны з намі нашчадкамі каранямі.
Вось тут: http://www.imperiya.by/aac25-12273.html – на расейскім, імперскім сайце засьвяціўся яшчэ адзін беларусафоб. Карацей крывавы захопнік, злачынца.
Што ж, як кажуць: ніколі не забудзем…
Сп.Мурашка, Вы напэўна не чыталі мой артыкул на гэтым сайце ў якім я падрабязна тлумачыў чаму я за Літварусь. Вы расхвальваеце старажытную Літву, – так у маёй назве яна прысутнічае. Але ж пагадзіцеся, што у той жа Літве простый люд гаварыў на рускай мове (Біблія Скарыны, Статуты, праваслаў’е) і тыя навукоўцы якія супраць назвы Літвы, робяць з гэтага галоўный аргумент на карысць назвы Беларусі. Я ў сваёй назве улічваю гэты русінскі пласт нашай культуры.
Далее, згадзіцеся што на “Літварусь” могуць пагадзіцца і летувісы і палякі. Першые, каб ім пакінулі назву Летува, а другіе, калі успомняць што мы ў гісторыі фігуравалі пад назвай літвіны (ці літоўцы); і прыдуць да высновы што ім пара кінуць маскальскую цяперашнюю нашу назву Bialorus. Для мяне асабіста гэта будзе лакмусавай паперкай – як яны ставяцца да нас.
Вашая фраза што наш народ пагаджаецца на назву Вялікая Літва, меня вельмі здзівіла. Калі б гэта было так я б не вылез са сваёй назвай. Я штосці не чуў, каб нават у апазіцыйных СМІ гаварылі “Мы-Вялікая Літва”, “мы вялікалітоўцы”. Будьце паслядоўнымі – пачніце Вы ў сваіх працах.
І наканец, ў сучаснай філасофіі метафара “Дерево, з яго карнямі, ветачкамі і лістьямі” заменена на метафару “Трава”. Уж занадта шмат прахадзімцаў ад навукі хоча выставіць свае тэорыі за “карэнья”, пакідая тэорыям сваіх апанентаў ролю атыжолкаў, ветачек і лісточкаў. Гэта таксама сведчыць, што панаванню Гісторыі у палітыке наступае канец. Сучасные палітыкі бяруць пад увагу толькі патрабаванні сучаснасці і будучыні.
Жыве Вялікая Літва!
Выбачайце шаноўная Галіна Арцёменка, я выпадкова ў сваім каментары назваў Вас Спн.Мурашкай. І дарэчы, хачу апошнія предлажэння перапісаць так: “Уж занадта шмат навукоўцаў хоча выставіць свае тэорыі за “карэння”, пакідая тэорыям сваіх апанентаў ролю атыжолкаў, ветачек і лісточкаў.Метафара “трава” демакратызуе навуку. Гэта таксама сведчыць, што панаванню Гісторыі у палітыце наступае канец. Цяпер палітыкі надаюць больш увагі менталітету і псіхалогіі народаў, і больш думаюць а будучыні, чым аб мінулым.Таму мы павінны выбраць сябе такую назву якая абьеднае наш народ. Мы увесь час у гісторыі былі расколаты на праеўрапейскую і прарускую часткі.”Літварусь” гэта робіць. Самае злобаднеўнае зараз для нас гэта не быць захопленымі Расеяй. Таму Ваша прапанова звацца Вялікай Літвой павінна быць распаўсюджанай сярод народу.
Жыве Вялікая Літва!
Дакладна з вамі згодна, што народ патрэбна аб’яднаць. Вось я з практыкі бачу, што лепш за ўсё народ аб’ядноўвае гэта тое, чым народ можа ганарыцца і тое што яшчэ жыве ў народзе. Наш народ любіць праўду і справядлівасць. І яшчэ не трэба забываць што народ увесь час замбіруюць і ў нашай краіне праводзіцца этнацыд, навязваецца рабская псіхалогія, убіваецца ў галаву, што беларусы нікчэмныя, сялянская нацыя. І гэта пры тым, што у нас сёння каля 50% насельніцтва вядуць свой радавод ад шляхецкіх родаў.
Вы пішаце: “Цяпер палітыкі надаюць больш увагі менталітету і псіхалогіі народаў, і больш думаюць аб будучыні, чым аб мінулым”. Яшчэ б яны гэтага не рабілі, асабліва лукашысты. Справа ў тым, што генэтыка, археалогія, мова, міфалогія, гідраніміка і тапаніміка, антрапалогія, культура, геральдыка даказваюць, што беларусы – гэта аўтахонны народ, індаеўрапейцы, арыі (носьбіты гаплагрупы R1a), шляхецкая нацыя, “венедцкі кацёл” (дзе ёсць прадстаўнікі амаль што ўсіх індаеўрапейскіх народаў), а Палессе ёсць прарадзіма арыяў (носьбіты гаплагрупы R1a). Беларусы – гэта і венеды, і готы, і вікінгі, і неўры, і барускі і г.д. Натуральна, што такія веды паднімаюць дух беларусам, робяць іх моцнымі і кажуць, што беларусы гэта не сялянская нацыя, а наадварот, што гэта нацыя з высокім генетычным інтэлектуальным патэнцыалам і што гэта ваяры, але з высокімі маральнымі якасцямі, г. зн. не разбойнікі. Такія веды аберагаюць народ ад рабства і каланізацыі, ад этнацыда і дэградацыі, бо яны нараджаюць у чалавека годнасць і павагу да сябе. Сёння палітыкі надаюць больш увагі менталітету і псіхалогіі толькі па адной прычыне: яны азабочаны толькі адным – утрыманнем народа і далей ў рабстве. Вось для гэтага ім і патрэбны менталітэт і псіхалогія. Па-гэтаму наша задача сейчас – гэта адукацыя і асвета.
Мы абавязкова вернем сабе годнасць і будзем зваць сваю краіну Вялікая Літва, бо з гэтым мы вяртаем нашаму народу вялікія духоўныя каштоўнасці.
Жыве Вялікая Літва!
Нічога дзіўнага. А колькі засталося тых нацыянальна сьведамых чыноўнікаў. У школенацыянальна сьведамых настаўнікаў адзінкі. Нават настаўнікі беларускай мовыў побыце размаўляюць па-расейску. У нашай школе па-беларуску размаўляюць тры настаўнікі. Якое дзіва што Радзькоў падпісывае розную брыдоту.
Адна старая настаўніца ангельскай мовы мне казала каб зьяжджаў туды,адкуль прыехаў. На поўным сур’ёзе лічыць, што па-латыску нічога не напісана па пэдагогіцы значнага. Я запытаўся, ці яна вывучала адпавелную літаратуру напісаную па-латыску. Потым сказаў ёй па-летувіску, што як у летувісаў, так і латышоў ёсьць шмат выбітных пэдагогаў і шмат літаратуры адпаведнай. Расейскі шавінізм набыў характар масавай гістэрыі.