nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АБ’ЯВА РЭДАКЦЫІ

15 сакавіка, 2012 | 35 каментарыяў

З нагоды агульнанацыянальнага Сьвята 25 Сакавіка – Дня першага ў гісторыі адраджэньня дзяржавы беларуска-літвінскага народу (другое адраджэньне адбылося ў жніўні 1991 года, трэцяе і канчатковае – наперадзе) – рэдакцыя сайта nashaziamlia.org аб’яўляе аб чарговай сустрэчы прыхільнікаў стварэньня БЕЛАРУСКАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ (БДР).

У гэтым годзе сустрэча адбудзецца 24 сакавіка (субота) у 1200 перад помнікам Янку Купалу ў аднайменным скверы ў Менску (сквер знаходзіцца па прасьпекце Скарыны-Незалежнасьці, насупраць цырка). Гэта будзе 4-я такая сустрэча. Ад рэдакцыі сайта будзе прысутнічаць Алесь Астроўскі (пра тое, як адбывалася леташняя сустрэча прыхільнікаў стварэньня БДР, мы, на жаль, нашых чытачоў сваечасова не паінфармавалі; кароткая інфармацыя падаецца цяпер ніжэй).

Адначасна нагадваем, што сябрамі ствараемага Руху могуць быць толькі этнічныя беларусы-літвіны, гатовыя ахвярна спрыяць зьдзяйсьненьню аб’ектыўных інтарэсаў уласнага беларуска-літвінскага народу. Тых, хто не адпавядае гэтым двум крытэрам, просім не турбавацца.

Летась сустрэча адбылася 26 сакавіка. Абстаноўка ў Менску ў тыя дні была вельмі напружаная. Справа ў тым, што за дзень да гэтага – непасрэдна 25 сакавіка 2011 г. – у Менску адзначалася гадавіна ўтварэньня БНР. Нацыянальна-дэмакратычная частка беларускай апазіцыі праводзіла мерапрыемства адкрыта на плошчах і вуліцах Менска, як гэта і павінна быць у нармальнай беларускай дзяржаве (г.зн. свабоднай і нацыянальна-дэмакратычнай).

Напэўна, усе вы ведаеце, што гэта было першае масавае выступленьне апазіцыі пасьля гістарычных падзей 19.12.2010 г. у Менску, калі дзесяткі тысяч прыстойных беларусаў (у асноўным маладых, адукаваных) пратэставалі супраць працягу “прэзідэнцкіх паўнамоцтваў” на той час ужо даўно нелегітымнага дыктатара-беларусафоба, агента расейскага імперыялізму, а цяпер яшчэ і самазванца – узурпатара дзяржаўнай улады (любая з гэтых характарыстык – цяжкае злачынства). Напэўна з-за вялікага перапуду пасьля падзей 19/12 апрычнікі цяперскага рэжыму выкарысталі й новую, яшчэ больш злачынную і падступную тактыку разгону масавых мерапрыемстваў “нацыяналістаў”. 25 сакавіка перапранутыя “асобы ў цывільным” групамі хадзілі сярод людзей, якія толькі зьбіраліся, і як толькі бачылі, што нехта пачынае падымаць беларускі вольны сьцяг, накідваліся на яго, зьбівалі й адвозілі ў пастарункі. Далей ішлі “звычайныя працэдуры”… 

Натуральна, што на наступны дзень (26 сакавіка), калі было прызначана зьбірацца жадаючым прыняць удзель у стварэньні зародка БДР, абстаноўка ў Менску заставалася ўсё яшчэ вельмі напружанай. Напэўна па гэтай прычыне замест чаканых 20-25 чалавек прыйшло толькі 7 (затое самых сьмелых – фота групы асоб, якія сабраліся, вы бачыце ніжэй; дарэчы, зьвярніце ўвагу на сімвалізм месца…).

 

 

Абстаноўка ў скверы Янку Купалу была таксама напружанай – аўтобус з АМАПам, легкавікі зь міліцыяй у цывільным, таптуны, відэаздымка… Таму пра “сямёрку сьмелых” мы напісалі вышэй без усялякай іроніі.

У час прамовы Астроўскага перад помнікам Купалу да тых, хто сабраўся, падышоў капітан міліцыі (па дакументах – “Віталь Астроўскі”; мы яшчэ тады “гумар” лукашысцкіх сьпецслужбаў ацанілі…) й пад пагрозай затрыманьня запатрабаваў разысьціся, заяўвіўшы, што адбываецца незаконны пікет. Тлумачэньні, што гэта ніякі не пікет, таму што ў нас няма ні сьцягоў, ні плакатаў дый увогуле мы ні да каго не зьвяртаемся, а проста размаўляем паміж сабой – на “міліцыянта” не падзейнічалі. Ён свае пагрозы працягнуў. Таму, зразумеўшы, што людзі вымушаны выконваць загад любым коштам, пасьля ўскладаньня кветак да ног славутага песьняра беларускага народу і пасьля завяршэньня 10-хвіліннай прамовы Астроўскага, усе прысутныя арганізавана пайшлі на далейшую размову ў кватэру аднаго з жыхароў Менска, які бачны на фота.  

Там на працягу 2-3 гадзін у значна больш спакойнай абстаноўцы былі абмеркаваны вынікі прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі 2010-11 г., новыя асьпекты грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі пасьля 19/12, паводзіны “Расеі”, “Захаду”, “апазіцыі”, а таксама стратэгічныя кірункі нашай дзейнасьць на бліжэйшы час.

Ці будзе ў гэтым годзе абстаноўка такой жа, як летась, ці горшай/лепшай, атрымаецца ўдзельнікам сустрэчы застацца на свабодзе ці давядзецца страчваць час у пастарунку – мы ня ведаем. Але зьбірацца беларусам-літвінам трэба, арганізоўвацца – таксама, бо разьлічваць акрамя нас саміх – няма на каго.

Таму – да сустрэчы, сябры…

 

P.S.

Дарэчы, на сустрэчу просім не прыходзіць Паўла Біча.

Усе тлумачэньні прычын такога рашэньня будуць на сайце пазьней.

 

35 каментарыяў

  1. Літвін кажа:

    Так давайце адразу збярэмся,а потым працягнем на кватэры.

  2. Самуіл кажа:

    Ну вось табе… Думаў падыйсьці, але паглядзеўшы на фота… так убога ўсё гэта выглядае… тусоўка лузераў і маргіналаў… цьфу, бля…

  3. Яўген Мурашка кажа:

    Самуілу.
    Вы маеце рацыю, такім скажэнным як Вы, тут не падаюць.
    Бадай што дручком па бесталкоўцы.

  4. лекс кажа:

    трэба прыходзiць, хопiць вам ср..ць …

  5. Valala кажа:

    Спадарства, мае бацькi лiцвiны (палешукi), але я крыху падобны на маскаля.

  6. Янук кажа:

    А я разумею Самуіла – на фота сапраўды як гурт бамжоў сабраўся.

    • Дуглас кажа:

      Хе-хе.:)) И это есть Рух Астроускага? Алкаши какие-то. Причем один из семи, по моим сведениям, точно сексот ГБ.
      Ох, и глуп же ты, Островский!:)) Спроси Баранова Валентинова о ком я здесь говорил. Он тебя просветит.Он этого прохиндея давно знает.

  7. Яўген Мурашка кажа:

    Януку-Самуілу.
    Відаць вам адкормленныя рожы Лукашэнкі з яго кодлай, больш да спадобы

    • Янук кажа:

      Ну не твая ж пыса вязьня канцлягера мне павінна быць даспадобы?

      Не разумею чаму ты дзёргаесься – усё адно ж не прыедзешь.

  8. чытач кажа:

    о то гэта троль, мэта вывесьці з раўнавагі. Значыць сам шызоідна трымціць.

  9. Рэдакцыя кажа:

    Інфармацыя для троляў, якія паспрабавалі завесьці тут трыньдзёж пра “маргіналаў, бамжоў, лузераў”.

    Сярод 7 бачных на фота чалавек – два дактара навук, адзін кандыдат навук і яшчэ адзін амаль кандыдат.
    Сярод трох, якія без навуковых ступеняў – адзін прадпрыймальнік, адзін прафесійны палітык і яшчэ адзін сьвятар – прадстаўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы.
    Карацей, вы бачыце невялікую выбарку прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты пачатку ХХІ стагоддзя.

    Выснова. У вас, тролі, скажоны сьветагляд. Калі вам па тэлеку 10 разоў пакажуць падонка-псіхапата (ды яшчэ на пасадзе) – гэта ў вас “вялікі чалавек”. А калі вельмі прыстойнага, высокаўзроўневага чалавека па тэлеку не паказваюць – гэта “маргінал, бомж, лузер”.
    Гэта – сур’ёзны дыягназ. Што мы вам можам параіць у сувязі зь ім?
    Трэба тэрмінова бегчы на прыём да псіхіятра-гіпнолага, заплаціць грошы і папрасіць, каб ён выправіў вам вось гэты вывіх у мазгах. Шчыра раім пасьпяшацца, бо жыць, калі ўжо белае ад чорнага адрозьніць ня можаш, вельмі небясьпечна нават чыста фізічна…

  10. moonshine кажа:

    Усіх віншую са Святам 25 Сакавіка!
    Жыве Беларусь!

  11. Гэтыя людзі не крадуць, а жывуць з таго заробку, што вызначыла улада для навукоўцаў. Гэта сорам для улады, якая навуку загнала ў такі жабрацкі стан. Мне б было вельмі сорамна надзець на руку часы за некалькі тысяч даляраў і кіраваць жабракамі. Гэта відавочны перакос сацыяльнай палітыкі, які ганьбіць кіраўніка краіны. Калі людзі пры ўладзе згубілі совесць і цынічны да непрыстойнасці і ім пляваць на народ, то на гэта глядзяць людзі ўсяго свету і ацэньваюць і рэжым, і кіраўніка.

  12. Шчыры кажа:

    Пэўна што выглядаюць ні як дэпутаты Еўрапарляманту ці Расейскай Дзярждумы, але што ёсьць то ёсьць…

    Астроўскаму і так трэба дзякуй сказаць, што б’ецца як рыба аб лёд… (чаго, дарэчы, не скажаш пра іншых спадароў ціпа высоцкага….).

    • Zmagar кажа:

      Адкуль жа вам вядома аб дзейнасьці Высоцкага,што ён нічога не робіць,ці вы за ім сачыце,а можа вы “шчыра” робіце значна больш за яго,хаця вы хутчэй ,як вы кажыце, “ціпа” інэт-барацьбіт,які ацэньвае вартасць спраў канкрэтнага чалавека выключна па абсягах інтэрнэту,калі так ,то няма пытанняў…

  13. Так бедна выглядае амаль што увесь беларускі народ. Ну дык хто віноўны? Але мне вельмі падабаюцца гэтыя людзі.

  14. Коўкель кажа:

    Вось што Біча паслалі на тры літары, то гэта добра. Даўно трэ было.

  15. verschnik кажа:

    Чаго мы хочам?
    У чым складанасьць нашага цяперашняга моманту ? Наша грамадскасьць раздробленая. Кожны мае сваё меркаванне і навязвае яго суразмоўцу. Яскравы прыклад Litvarus. Чалавек апантана прапіхвае ў свядомасьць грамадства сваю звышкаштоўную ідэю, новую назву Беларусі ( Літварусь). Іншыя апантана абараняюць каштоўнасьці рынкавага грамадства, яшчэ існуюць русафілы і русафобы, прыхільнікі правоў чалавека, дэмакратыі і лібералізма. Усе гэтыя людзі зацыклены на адной, ад сілы двух ідэях, які сапраўды існуюць у рэчаіснасьці, але самі па сабе не могуць быць той ідэяй якая дазволіць нашай краіне рухацца ў патрэбным накірунку. Наша улада таксама мае некалькі карысных і каштоўных ідэй якія і ажыцяўляе, але яна прамінае некаторыя прынцыпы і ідэі без якіх наш дзяржаўны карабель можа прыплысьці ў нікуды, гэта значыць страціць сваю дзяржаўнасьць. Ніхто з нашых грамадска актыўных людзей не з’яўляецца палітыкам. Большасьць не асэнсавала лёс палітычных папярэднікаў, тых хто нядаўна былі актыўнымі палітыкамі ў рэчаіснасьці: Троцкага, Сталіна, Ортега і-Гасета, Грамшы, Леніна, Мао Цзэдуна, Кара Мурзы, Сораса… Такім чынам калі не чыталі, то і не ведаюць складанасьці палітычнай барацьбы.

    Нашы пасіянарыі нагадваюць тых сляпых якія абмацалі слана і з цвёрдай перакананасцю засведчылі: той, хто мацаў хвост сказаў, што слон – гэта такая вяроўка; другі што мацаў пуза, сказаў слон – гэта такая сцяна; і трэці заначыў, што гэта вялікі ліст капусты( ён мацаў вуха). У чым жа праблема? Нам патрэбен чалавек, які прачытаў бы ўсю сусветную палітычную тэорыю, асэнсаваў яе і прапанаваў нашай разумовай эліце сваё разуменне рэчаіснасьці. Ён павінен абагуліць усе карысныя і каштоўныя ідэі якія зараз жывуць у грамадстве, знойсьці кансэнсус, заваяваць аўтарытэт, знойсьці аднадумцаў, якія падхопяць ягоны ідэі і панясуць іх народу.
    Лукашэнка ў свой час агучыў сваю праграму. Ён сказаў: –Я навяду парадак! — У той момант гэтага было дастаткова — беларускі народ хацеў парадку. Свабода для народа было нечым незразумелым, туманым і небяспечным. Народ з свайго жыццёвага досведа адчуваў, што гэтая ‘’свабода’’ можа абярнуцца для яго такім страшным хамутом, што толькі ў страшным сне ўбачыш. Я ўспамінаю, як у канцы страшных 90-х заехаў у адзін з калгасаў Варонежскай вобласці на мяжы Баброўскага і Анінскага раёнаў, там у гэты момант расфарміроўвалі калгас. Людзям аддавалі кожнаму па 6 га чорназёма, і мужчыны на мехдвары разгублена тоўпіліся і не ведалі, што рабіць. Мужчыны – механізатары гадоў па 40, сярод іх выдзяляўся рослы механік у скуранцы, не ведалі як жыць далей. Я запытаў іх:
    — А што далей?
    — А мы ня ведаем. – У іхніх адказах гучала няўпэўненасьць. А ў глыбіне душы гучаў яшчэ неасэнсаваны жах. Кожны з іх не ведаў, што рабіць з гэтай зямлёй. А як пракарміць сям’ю, адукаваць дзяцей?
    –А на працу?
    –Працы няма. Прывезлі ўзбекаў. Трымаюць іх у гуртажытку, за цагельным плотам, пад аховай, кормяць, на выхадныя вывозяць у райцэнтр.
    –Што ж вы будзеце рабіць?
    –Мы ня ведаем… — Яны ня ведалі. Яны простыя рабочы-механізатары, ня ведалі што рабіць! Ім патрэбен быў Лідэр, які ведаў бы што рабіць. Але яго не было! Адукаваны інжынер-механік не быў разгублены, але ён таксама не ведаў, што рабіць.
    Праклятыя рускія пытанні: ‘’Что делать? Кто виноват?’’
    Хто патлумачыць нам — Што рабіць? Чаго мы хочам? Хто такія Мы?
    Ды не мне патлумачыць. Народу патлумачць! Як некалі адзін Лідэр паабяцаў народу: ”Канец вайне без анексій і кантрыбуцый!
    Зямлю народу!.. ” І перамог.
    А адзін прэтэндэнт сказаў: — Я навяду парадак! — І зразу на той момант стаў Лідэрам.

  16. Litvarus кажа:

    Сп.Вершнік, пасля банальнай метафары са сланом, якога ўсе абмацоўваюць і прыходзяць да розных высноў, звычайна аўтар нешта прапаноўвае. У вас гэтага няма. Таксама банальны ваш плач аб тым што у нас няма сапраўднага лідера які б усё разумеў і павеў нас да перамогі. Плач аб гэтым таксама прімытывізм вышейшай пробы. А што такія лідеры ёсць цяпер у іншых народаў? Я бачу ўсе нашые беды ў панаваніі у нас чужой рускай культуры, дзеры якой раскрыла нашая новая назва Беларусь. Запрацаваў механізм “рускі-беларускі, якая розніца”.Калі Вы не згодны, адкажыце мне, чаму руская культура не перамагла ні у аднаго народа мінулага Саюза, перамагла толькі у нас. Мы жывем паміж летувісамі і украінцамі, паміж палякамі і расейцамі. Але у іх з нацыянальным ўсе адносна добра. Што да вашага прызыва перечытаць указанных Вамі палітыкоў, то Вы імі толькі размягчылі сваі мазгі.. Вы жа нічога не прапанавалі. Да таго ж Вы жывёце па паняццям ХУ111 ст., маўляў, Веды гэта сіла. А трэба перабірацца ў ХХ! ст. у якім наканец зразумелі, што знакоў цяпер выраблена столькі, што іх ніхто і ніколі усіх не прачытае.

    • Дуглас кажа:

      “Я бачу ўсе нашые беды ў панаваніі у нас чужой рускай культуры, дзеры якой раскрыла нашая новая назва Беларусь.”

      А Вы уверены, что она для белорусов чужая? Что ж они от нее тогда не отпихиваются?
      Все намного сложнее, господа. Да и глупы вы, прости Господи.:)) Ох, глупы.
      Большинство белорусов говорят на русском языке. Ну так они кто после этого? Дураки? С дурацкой чужой культурой? Ну назовите нас дураками, а потом ждите что кто-нибудь запишется в вашу секту.:))

      Не создадите вы Рух. Останетесь сектой или развалитесь. Потому как не умны-с.

  17. Ясь кажа:

    Дарэчы, Сашка Фядута, магчыма, падскочыць на сустрэчу.

  18. з...лы беларус кажа:

    Калі Фядута “падскочыць” на сустрэчу, то яго трэба за “грахі невыбачальныя” так прыняць, каб уцякаў “падскокваючы”…

  19. verschnik кажа:

    Чаго мы хочам.
    ІІ… У палітыцы адсутнічаюць такія паняткі, як ‘’праўда’’ і ‘’справядлівасьць’’, там пануе ‘’мэтазгоднасьць’’. Канечне кожны палітык карыстаецца такімі ідыёлагемамі, у патрэбны момант ён б’е ў шаманскі бубен і ва ўсю карыстаецца паняткамі, як ‘’праўда’’, ‘’гістарычная праўда’’, ‘’справядлівасьць’’. Яны заўсёды служаць сродкам маніпуляцыі свядомасьці шараговых людзей і выканаўцаў загадаў лідэраў. Але для самых Лідэраў гэтыя паняткі – пусты гук. І Рузвельт і Чэрчыль, не кажучы пра нямецкіх фюрэраў і савецкіх камісараў, шырока карысталіся гэтымі слонгамі ‘’справядлівасьць’’ і ‘’праўда’’. Дзяржава нямецкіх фюрэраў і сталінскіх камісараў наогул былі спрэс ідэялагізіраваная. Разам з тым гэтыя ідэі і паняткі былі сыстэмна аб’яднаныя ў стройную сыстэму ў якой важную ролю мела пардыгма ‘’ворагі’’. У той ці іншай ступені гэтай ідэяй спрабуе карыстацца Зянон Пазняк. Між тым пошук знешніх і унутраных ворагаў сёння ў цяперашніх варунках не спрацоўвае. Ліцвіны-беларусы вельмі недалюбліваюць гэты пастулат — ‘’ворагі’’ таму, што ён патрабуе ад народа ‘’гераізма’’ і самахвярнасьці. Ліцвіны-беларусы вельмі неахвотна і вяла рэагуюць і актывіруюць сваю свядомасьць на неабходнасьці ‘’гераізму’’. Дарэчы як і ўкраінцы, у якіх нават і прымаўка існуе: — Дзе сынку шукаць цябе, як вайна пачнецца? –Шукай тата ў палоне. Чаму так? Таму што ні ліцвіны, ні ўкраінцы не хочуць ваяваць і праяўляць гераізм за нейкую чужую для іх імперскую ідэю. Якую ж ідэю можна прапанаваць нашаму грамадству? Рынкавых адносін адкрытага заходняга грамадства? Вельмі небяспечна — мы не можам адчыніцца перад моцнымі фінансава і эканамічна заходнімі дзяржавамі – бо рызыкуем імгнена страціць не толькі свае прадпрыемства, але і зямлю. Аб’яднацца з нашымі ‘’братамі’’ на Усходзе пад адной коўдрай? Але ў расейскага грамадства няма Ідэі, яны самі кладуцца пад амерыканцаў і Захад. Што ж рабіць? Тое самае пытанне, што прамаўлялі варонежскія рабочыя-механізатары. Страшнае пытанне! Нібыта момант свабоды выбара, але якая вялізарная адказнасьць кладзецца на плечы тых хто робіць выбар. Як некалі прамовіў Сальвадор Далі: — ‘’Я ненавіжу свабоду, яна вымушае мяне рабіць выбар!’’ Між тым у гэтакім становішчы ўсе краіны постсавецкай прасторы. Усе! Такім чынам нам патрэбна лавіць вецер у свае ветразі і актыўна руляваць, манеўрыраваць, шукаць саюзнікаў, мацаваць унутраную еднасьць, дзеля чаго трэба ў знешнім асяродзе не казаць нічога благога пра сябе… Гэта значыць трэба займацца палітыкай, якой мы не займаліся амаль 220 год. Па майму меркаванню таксама патрэбна палітычным шчанюкам перастаць цахліць на ‘’караван’ і перайсьці да канструктыўнага дыялогу! Некалі Ленін быў даволі дэмакратычным лідэрам сваёй палітычынай суполкі, накіровываў і стрымліваў сваіх палітычна розных і варожых адзін да аднаго палітыкаў, як Троцкі і Сталін. У нас ёсьць сёння такія лідары: постбальшавік Пазняк і посткамуніст Лукашэнка. Няма Леніна. Той хто мог быць Ленінам – старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі Ткачоў, заўчасна загінуў.
    ІІІ…

    • Дуглас кажа:

      Поздно Вы стали умнеть. Мы наканене инкорпорации в состав России. А людей вокруг вас нет.
      Так что вы проиграли, господа националисты-радикалы. У вас был шанс в конце 20-го века. Редчайший шанс. Но вы его прое***ли.
      Скажите спасибо за это Позняку и таким твердолобым националистам как Вячорка, Борщевский, Ходыко…и Островский.

  20. з...лы беларус кажа:

    Далучаю каментар з НН наконт ліста Някляева пра падвышэнне ролі Рады БНР , гада Віка і паўжыдка Фядуту
    Korj напiсаў(ла)
    Сакавiк 22, 2012 у 17:19
    Як станоўча ўзьдзейнічае на Някляева ізаляцыя ад фядутаў і іншых мярзотнікаў! (“мярзотнікам” Фядуту празваў Быкаў) Праўда, калі ўжо ня доктар, дык трэба пра Віка, кожным разам, як узгадваем гэтае паганае імя, даваць гістарычную даведку: пачынаў з Гітлерюгенту, кадравы шпіён, быў у тым ліку амбасадарам ФРГ у СССР (мусіць, наладжваў кантакты з КГБ), даслужыўся да пасады кіраўніка выведкі ФРГ. Потым ставіў на царства ў Грузыі КГБшніка Шэварнадзэ. У канцы 1990х гадоў працаваў у Беларусі пад прыкрыцьцём пасады кіраўніка місіі АБСЭ. Тады пасьля дэфолту Расеі быў можа адзіны шанец, скарыстаўшыся з расейскай слабасьці, адарваць Беларусь ад Расеі, але ён замест гэтага на заходнія грошы і пад кантролем КГБ (ён аб гэтым сам потым прагаварыўся ў інтэрвію, што ўсе паперкі насіў на подпіс кіраўніку КГБ) развальваў адзіную тады нацыянальную сілу – БНФ, скупляючы згаладалых “прагматыкаў” абяцанкамі прыбытковага “палітычнага бізнэсу”. Стварыў фальшывую “аб’яднаную апазыцыю”, адзінай справай якой з таго часу ёсьць грантасмокства, не зважаючы на тое, што ад іх патрабуюць фундатары (вунь пабеглі ўжо на чарговыя “выбары”, напляваўшы на тых, хто гіне па турмах). У адным з інтэрвію сказаў, што каб хацеў, дык даўно б далучыў Беларусь да Расеі.
    Я думаю, што калі вось так прадстаўляць гэтага ворага беларускага народу, а ня “доктарам”, дык да ягоных словаў і прапановаў будзе іншае стаўленьне!

  21. verschnik кажа:

    Чаго мы хочам?
    ІІІ.Перш чым ісьці ўперад трэба зразумець, што адбылося за апошнія 25 год. Зараз шмат хто па заходняму заточаных свядомых, лічаць, што камуністаў зверглі дэмакратчыныя сілы, бо камандная сыстэма аджыла, яна неэфектыўная і таму павіна была загінуць. Вось што кажа вядомы фінансіст і філосаф Джордж Сорас : — ‘’Цяпер пашыранае паўсюль перакананне, што рынак – дасканалая сыстэма. Яно грунтуецца на прызнанні таго, што дзяржаўнае рэгуляванне не здольнае выконваць свае задачы. … няўдалае рэгуляванне зусім не значыць, што свабодныя рынкі дасканалыя, і наадварот. Абедзве сістэмы маюць свае хібы, і выбар паміж імі мае рэфлексіўны характар.’’ На самай справе па майму меркаванню сама партакратыя і зрабіла гэты пераварот , дзеля таго каб прыватызаваць народную маёмасьць ці, як яны тлумачылі народу — ‘’нічыю маёмасьць’’. Зрабіўшыся ўладальнікамі вялізарных багаццяў партакратыя не здоляла стварыць Ідэю больш-меньш прыгодную для простых людзей і народа. Цяперашняе ідыялогія алігархаў вядзе народы постсавецкай прасторы да выміранне. Такім чынам класавая барацьба будзе нарастаць. У нашым выпадку вельмі спрытна паміж нашым уладным колам і ‘’свядомай патрыятычнай элітай‘’ прафесійна ствараюцца напружаныя непрыязненыя адносіны, канфрантацыя, дзе абодва бакі не слухаюць адзін аднаго. Пакольку дзяржаўны воз цягне ўлада, апазыцыя ідзе ‘’налегке’’, то шукаць кампрамісы і шляхі дыялогу з уладай павіна рабіць патрыятычная частка нашага грамадства, што будзе выгадна абодвум бакам. Калі ўладнае кола Расеі зацікаўлена ва ўмацаванні і захаванні Расеі?, як самастойнай дзяржавы, то такая еднасьць у Рэспубліцы Беларусь выгадна і Расеі. Ва ўсялякім выпадку пакольку ўладнае расейскае кола агучвае сваю зацікаўленасьць, то і наша патрыятычная эліта павіна напоўніцу карыстацца гэтай рыторыкай. Разам з тым мы павіны увесь час тактычна агучваць і разбураць імперскія памкненні Расеі, як спробы пэўных сіл разбураць дружбу між дзяржавамі і народамі. Гэта рыторыка, рытуальная дыпламатыя, але і сродак уздзеяння на апанентаў.
    IV…

  22. verschnik кажа:

    Чаго мы хочам?
    ІУ. Якая самая галоўная сапраўдная рыса характара палітыка? Гэта разуменне сутнасьці ‘’сілы’’. У дылеме ‘’сіла’’ ці ‘’справядлівасьць’’ палітык без усялякіх хістанняў абапрэцца на ‘’сілу’’. Улада – гэта тая самая Сіла! ‘’Улада – вось слова, роўнага якому няма ў свеце. Не Бог, не багацце – улада! Удумайцеся ў гэта слова, уцялесьніцеся ім, каб яно дрыготка затрымцела ва ўсёй вашай сутнасці. Улада!” Так прамаўляў 100 год таму назад у ”Жалезнай пяце.” Джэк Лондан. Сёння дазваляецца не любіць уладу — гэта не жанчына, што яе трэба абавязкова любіць. Можна нават ненавідзець уладу. Але ўладу неабходна паважаць, бо ўлада — гэта сіла. Як толькі ўлада пачынае страчваць сілу, яна пачынае хістацца, рабіцца неўпэўненай, і страчваць павагу. Таму страта сілы – гэта страта легітымнасьці. Што толькі ў свой час не вытвараў Ельцын, і сікаў на колы летака ў Ісландыі, і дырыжыраваў п’яны берлінскім аркестрам, і зваліўся па п’янцы з мастка ў рэчку, і нават пачаў вайну ў Чачне…, але будучы чалавекам валявым, валадарным і маючы за сабой моц Расейскай ядзернай дзяржавы, сыйшоў з палітычынай сцэны фактычна не страціўшы павагі ў большасці сваіх грамадзян. А вось Гарбачоў наадварот будучы вельмі верным сваёй жонцы, дэмакратычны і мяккі ліберальны палітык застаўся ў памяці народа, як слабы чалавек, чуць не агент варожых сіл, не мужчына, а ‘’тряпка’’. Таму апрыорнае ўсведамленне і разуменне ‘’Сілы’’, з’яўляецца вельмі важным для палітыка. Звычайна ўспрыманне гэтага феномена ‘’сіла’’ зразумела тым людзям, што раслі ў самы нізу грамадскай лесвіцы, у сялянскай ці рабочай сям’е і ўжо з дзяцінства атрымалі рэалістычнае разуменне значэння ‘’сілы’’. Выхаванцы гарадскія, з гарадскіх сем’яў, звычайна разумелі і ставілі на першае месца выхаванне, адукацыю, інтэлектуальныя здольнасьці. Але інтэлігент Троцкі прайграў маргіналу Сталіну, гэтаксама інтэлігент Пазняк прайграў селяніну Лукашэнку. ‘’Сіла’’і ‘’справядлівасьць’’ знаходзяцца ў супрацілеглым палажэнні, дзе сіла зверху, а ‘’справядлівасьць’’ пад капытамі сілы.. ‘’Справядлівасьць’’ у большасьці людзей атаясамліваецца з дэмакратыяй, але справядлівасьць – гэта толькі аргумент, ідэялагічны пастулат, магчымасьцть звінаваціць свайго апанента ў несправядлівасьці. Наогул – гэта зброя слабых. Справядлівасьць не цягне нават на самастойны феномен. У склад Сілы ўваходзяць: характар, розум, веды, прафесіяналізм, здароў’я, напэўна яшчэ грошы, хаця гэта не рыса характара. Сапраўдны палітык павінен мець яшчэ адну выключную рысу характара – гэта апантанасьць. І Лукашэнка і Пазняк – апантаныя палітыкі. Для іх палітыка – сэнс іхняга жыцця. Так і павінна быць. Апантаны палітык, ці як кажуць у народзе – вальтануты — гэта сапраўдны стан сапраўднага палітыка. Падчас імпічмента, калі ўлада Лукашэнкі ў 1996 годзе захісталася, ні Шарэцкаму, ні Ціхіню, ні Карпенка не хапіла апантанасьці, жалезнай волі, самахвярнасьці. Крытыкаваць лёгка, а ўзваліць на сябе адказнасьць за дзяржаву, за лёс народа – гэта вам не з трыбуны прамовы казаць.
    У.Сёння ў грамадстве, краіне і ўладзе адбываюцца вельмі складаныя працэсы, якія нават тэарэтычна цяжка разруляваць. У краіне вырас клас прадпрымальнікаў. Ці з’яўляецца гэты клас буржуазіяй? Нашы прадпрымальнікі ў большасьці з’яўлюцца спекулянтамі, па вызначэнню амерыканскага бізнесмена і міліянера Форда – яны паразіты. Яны ў нашай краіне займаюцца тым, што прывозяць з-за мяжы шмоткі і вывозяць за мяжу валюту. Валюту якую з цяжкасцю зарабляюць нашыя дзяржаўныя парадпрыемства і якую ўлада бяры ў крыдыт за мяжой, тым самым залазячы ў крыдытную пятлю. Выязд за межы краіны грамадзян нашай краіны састаўляе 7,5 млн.чалавек, а прыезд замежных грамадзян толькі 6 млн. Вывозім валюты больш, чым увозім! А колькі валюты вывозім за замежныя інамаркі. Сучасны прадпрымальнік павінен вывозіць тавары і прывозіць валюту. Мы сёння жывём не па сродках! І наша ўлада ведае гэта, але нават баіцца аб гэтым сказаць народу. У бізнес ‘’купі-прадай’’ збеглі ўсе маладыя, актыўныя і пасіянарныя людзі. Няма каму працаваць ва ўладзе, у школе, на заводзе, у паліклініцы… Калі паспрабаваць пусціць ва ўладу цяперашніх бізнесменаў-прадпрымальнікаў, то яны прададуць за замежныя паперкі ўсё што мае попыт за мяжой. Мы застанемся без жанчын, без лясоў, без заводаў, нарэшце без зямлі…, гэта значыць без тэрыторыі! Нашы прадпрымальнікі хочуць быць буржуазіяй – гэта значыць мець доступ да ўладных крэсел, але яны не хочуць быць нацыянальнай буржуазіяй. Быць нацыянальнай буржуазіяй –значыць трымаць адказнасьць перад народам. У цяперашнім часе жыццёва неабходна, каб нашая дзяржаўная палітыка карысталася метадамі і прыёмамі палітыкі пратэкцыянізма. Але гэта не магчыма без падтрымкі нашых саюзнікаў. Такім чынам нехта павіны тармасіць наша грамадства, будзіць тых хто свядома заплюшчыў вочы. Тых, хто не хоча бачыць і не хоча чуць. Хто жыве сёнішнім днём і не адчувае заўтрашні і паслязаўтрашні час.‘’Паняткі без пачуццяў – пустыя, а пачуцці без паняткаў – сляпыя.’’ – зазначыў у свой час Імануіл Кант. Сыстэмнасьць нашых меркавання і нашых дзеянняў – гэта тое, што выцякае з нашых ведаў, адукацыі, прафесіяналізма. Памагае ставіць пытанне ‘’Чаго мы хочам?’’і дазваляе асэнсаваць і матывіраваць нашы жаданні. Гэта павіна рабіць канструктыўная нацыянальная дзяржаўная апазіцыя! Аматары-апазіцыянеры і грантасмокі аджылі сваё, яны ня маюць аніякай вагі ў грамадстве, аніякага аўтарытэту, з’яўляюцца агентамі ўплыву, распільшчыкамі замежных грантаў, аб гэтым вельмі шчыра і ясна распавёў Джордж Сорас у сваёй цудоўнай кніжцы ‘’ Наперадзе хвалі’’.

    VІ. Выказаныя тут думкі — гэта меркаванні аматара, ні ў якім выпадку не філосафа, ці адукаванага сталічнага інтэлектуала…

  23. Siarhiej кажа:

    У шматслоў’і знікае сутнасць. Трэба засярэджвацца на аб’ядаўчых прынцыпах і не дыскутаваць пра другасныя разыходжанні.

  24. verschnik кажа:

    Гэта не шматслоў’е, а артыкул разбіты на часткі. Аб’яднаць можна і трэба тых аднадумцаў, якія маюць па кожнаму сучаснаму пытанню сучаснае меркаванне якое адэкватна адлюстороўвае нашу рэчаіснасьць. Нажаль шмат людзей карыстаюцца не сваім напрацаванымі светапоглядамі, а распрацаванымі для нашага ўжытку нейдзе ў другім месцы, чужымі людзьмі. Канечна самастойна думаць і напрацоўваць уласныя меркаванні гэта нялёгка…
    ”Сёння дазваляецца не любіць уладу — гэта не жанчына, што яе трэба абавязкова любіць. Можна нават ненавідзець уладу. Але ўладу неабходна паважаць, бо ўлада — гэта сіла.”
    Што такое паважаць уладу — гэта адносіцца да яе як мінімум уважліва, разумець якімі будуць яе наступныя крокі, гэта рабіць свае хады разумеючы сытуацыю… Замест гэтага чуеш ідыёцкае ”Далоў..”. Нават Захад лапоча пра ”дыктатуру”, хаця яны добра ўсё разумеюць і проста пускаюць пыл у вочы прасцякам… Сёння быць прасцяком — гэта злачынства!

  25. чытач кажа:

    вершнік, твае пастулаты спрэчныя. Калі самы першы спрэчны, то і далей твой вялікі тэкст чытаць ня хоцца. Палітыкі ЧАСТА ставяць на імідж і таму могуць нават саступіць часова ўладу, каб вярнуцца потым не страціўшы аблічча.Прыкладаў мноства, асабліва ў Заходняй Еўропе.

    А хто паставіў на сілу той ДУПЭК. Прыклад найперш гэты фінціфлюшкін. Вось, назіраем ужо колькі гадоў. Ад самага старту была стаўка на сілу. Абалонка да пары мяккая была, а потым жалезны капут. Ну і які графік рэпутацыі? І логіка такая, што сіла зацягвае як балота. Усё больш трэба крыві…

  26. verschnik кажа:

    ”Ленивы и нелюбопытны”.
    ‘’Здзіўленне, уражанне — першы крок да разумення. Тут –сфера інтэлектуала, яго спорт, яго ўцеха. Яму ўласціва глядзець на свет шырока расчыненымі вачыма. Усё ў свеце дзіўна і чароўна для шырока расчыненых вачэй. Здольнасьць здзіўляцца не дана футбалісту, інэлектуал жа заўсёды ў экстазе і мроях, яго адметная прыкмета — здзіўленые вочы. Таму старадаўнія мысляры і ўяўлялі сабой Мінерву савой.” Ортеге-і-Гассет ‘’Паўстанне мас’’.
    …. у даным выпадку я разглядаў ”Сілу”, як феномен, што патрабуе асэнсавання, і ўключаў у гэты феномен : розум… Калі вы лічыце, што без ”розума” можна нечага дасягнуць… тады канечне мне з вамі няма аб чым гаварыць!
    Наогул гэтыя разважанні — спроба асэнсаваць тутэйшую рэчаіснасьць самастойна, без чужых для нас меркаванняў, гэта далучэння тутэйшых да дыялогу, спроба перастаць глытаць чужыя перажованыя і непрыдатныя для нас светапогляды…
    Паважаю габрэяў. Вельмі цікаўныя, усюды суюць свой нос… сваіх талентаў, проста здольных адразу падхопліваюць і даюць дарогу, рэкламуюць і прочая….

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы