nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Інфармацыйнае паведамленьне Сяргея Высоцкага

27 сакавіка, 2012 | Каментары (1)

 

 

25-га сакавіка 2012 г. а 12-й гадзіне ў Вільні каля памятнага крыжа паўстанцам 1863-64 гг. быў праведзены Ўрачысты сход! Дзеля гэтай імпрэзы, а таксама на нашую нараду што да дзеянняў у такі крытычны для Незалежнасці нашай беларускай дзяржавы час прыехалі сябры БПС з Менску. У імпрэзе таксама прынялі ўдзел латышскія ды літоўскія патрыёты, беларусы Вільні, а таксама такія вядомыя людзі, як Валянцін Стэх – прадстаўнік Віленскага цэнтру генацыду, Валянцін Лучко з Гародні, дэпутат Літоўскага Сейму Казімірас Ўока.


 

У часе імпрэзы многімі было сказана, што ёсць прыкметы, што Брусэль прадае Беларусь Маскве, што зараз ізноў настае час, калі трэба бараніць Незалежнасць Беларусі, спыняць этнацыд беларусаў.

У маіх словах таксама было адзначана, што ў Беларусі сёння ёсць не толькі ліберальная апазіцыя, але і нацыянальна-дэмакратычная: БПС, БАПЦ, рух “Новая Беларусь” (рух антыатамнага супраціву), Беларускі дэмакратычны рух.

Пасля акцыі ўдзельнікі сфатаграваліся на памяць. Аднак частка беларускіх калег па вядомых прычынах пабаяліся свяціцца на фота для прэсы (іх на фота няма)…

Між іншым, двума днямі раней там жа арганізаваў уласную імпрэзу спадар Анатоль з Варшавы (цэнтр Беларускай Нацыянальнай Памяці). Доўга з ім размаўлялі, я выступаў на іх акцыі, былі там і мае сябры з БПС… 

Да барацьбы!

 

Кіраўнік АК БПС  Сяргей Высоцкі.

 

Каментары (1)

  1. Franciszak кажа:

    Swoj punkt hliadzhannia na temu bielaruskaj libieralnaj apazicyi ja wykazwau ni adnojchy, tamu ni budu spyniacca na hetym pytanni. Mizh inshym i na temu zmowy Zakhadu z maskaliami haworana ni raz. Tut ni prykmiety, a widawochnaja zhoda skarumpawanykh i zdehradawanykh zakhodnikh palitykau roznaha uzrouniu. Kali heta i dawodzish na prykladakh, jakija nie mahchyma nie pryniac’, stanowishsia ikh woraham – moxha za mocna skazana tak, alie piersonaj nie pazhadaj niepazhadanaj dla padobnykh wypowiadau. Zdarajecca tak, shto paprostu nie dajuc’ slowa, kab wykazau swaju niezhodu z absurdnymi tlumachenniami prymajemykh dziejanniau p[iersh za usio Europaj. Woz’miem taki fakt, jakoha strashna nie liubiac’: ministar zamioezhnykh sprau Polshchy u studzieni 2011 hoda na uniwersytecie Warshauskim z honaram kazau, shto u 2010 hodzie jon wydau na padtrymku bielaruskaj apazicyi 20 mil’jonau zlotykh, a na 2011 abiacau hetu sumu padwoic’ i, niama sumniewu, shto tak i bylo. Alie pierad wybarami u 2010 apazicyja krychala shto ikh padtrymliwaje kalia 40 pracentau wybarshchykau, a wos’ u s’niezhni 2011 hoda chytaju infarmacyju, shto rejtynh lu-ki spau da 20% nu i wielmi dobra, a shto z apazicyjaj? A ikh akazwajecca padtrymliwaje kalia 15% wybarshchykau (heta dadzienyja wiadomaj zakhodniaj krynicy). Wos’ i pytaju hetykh “pamahatykh” : Na shto wydali srodki i jakaja ad dacha z ikh wykarystannia. Wiel’mi ciazhka usprymajuc’!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы