nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дзень нацыянальнай ганьбы, або аб перамозе ў Другой сусьветнай вайне

20 мая, 2012 | 10 каментарыяў

 

Падаем яшчэ адзін артыкул, прысьвечаны “перамозе ў Вялікай айчыннай вайне”. Яго аўтар – Юры Несьцярэнка (гл. фота) – у адрозьненьне ад двух папярэдніх аўтараў, падае дадатковыя цікавыя факты і спрабуе аналізаваць гэтую падзею зь іншых пазіцый – максімальнай бесстароннасьці, аб’ектыўнасьці. Наколькі ў яго гэта артымліваецца – кожны чытач сайта можа ацаніць сам (узята з http://yun.complife.ru/miscell/antivict.htm; нязначна скарочана).

Рэдакцыя.

 

Незавершанае крушэньне савецкай ідэалогіі, якая перастала быць абавязковай для ўсіх, але ў той жа час не была адрынутая з усёй рашучасьцю і катэгарычнасьцю, якую заслугоўвае ідэалогія самага крывавага ў гісторыі рэжыму, спарадзіла абсурдную для ўсякай нармальнай дзяржавы сітуацыю, калі практычна ўсе агульнанацыянальныя сьвяты непрыемныя для значнай часткі насельніцтва. Гэтыя сьвяты – альбо камуністычныя (хай і перайменаваныя для выгляду), альбо рэлігійныя, альбо, нарэшце, сэксісцкія (сьвяты па полавай прыкмеце; дарэчы, дата 23 лютага высмактаная бальшавікамі з пальца і не адзначаная нічым слаўным для расейскай арміі – больш за тое, у гэты дзень яе рэшткі пацярпелі чарговае паражэньне на германскім фронце).

У развагах на гэтую тэму агульным месцам стаў тэзіс, што ў расейцаў засталося толькі два сьвяты, якія безумоўна прызнаюцца ўсім народам – Новы Год і Дзень Перамогі. Прычым, калі сьвяткаваньне Новага Года, на шчасьце, застаецца цалкам дэідэалагізаваным, то за Дзень Перамогі кіруючы рэжым чапляецца, як за свой апошні ідэалагічны козыр, разьдзімаючы вакол яго сапраўдную прапагандысцкую гістэрыю. Прычым, чым далей тыя падзеі сыходзяць у гісторыю, тым гістэрыя гучней (што, на самай справе, цалкам зразумела: менш застаецца жывых сьведак, здольных расказаць, як яно было на самай справе, а зь іншага боку – падрастаюць пакаленьні, чые мазгі не былі прамытыя прапагандай савецкіх часоў, і іх даводзіцца апрацоўваць ва ўдарных дозах).

 

Ня шмат знойдзецца больш агідных прыкладаў крывадушнасьці й прапагандысцкай хлусьні, бо на самай справе для Расеі 9 траўня – дзень нацыянальнай ганьбы. І 9 траўня 1945 года, і ўсе наступныя яго гадавіны.

Вялікая хлусьня гэтага сьвята пачынаецца ўжо з даты. Нямеччына капітулявала 8-га траўня 1945 года (7 мая генерал Ёдль ў стаўцы Эйзенхаўэра ў Рэймсе падпісаў безумоўную капітуляцыю Вермахту на ўсіх франтах, а з 23:01 8-га яна ўступіла ў сілу). Гэты дзень і адзначаецца як заканчэньне вайны ў Еўропе. Але бальшавікам і тут было важна прадэманстраваць “ўласны савецкі гонар” і супрацьпаставіць сябе Захаду: Сталін запатрабаваў “перакапітуляваць” перад савецкімі войскамі асобна на наступны дзень пасьля капітуляцыі ў Рэймсе. Сьцьвярджэньні савецкай і нэасавецкай прапаганды, што дата 9 мая спароджаная розніцай у пасе часу, непаважная: падзеі прынята датаваць па месцы, дзе яны адбываюцца.

Разам з тым, днём нацыянальнай ганьбы зьяўляецца менавіта 9 траўня. Дзень, калі войска адолела (хай вельмі неэфектыўна, коштам гіганцкіх і цалкам неапраўданых ахьвяраў) адзін з самых людаедскіх рэжымаў у гісторыі, пакорліва вярнулася ў стойла, замест таго, каб павярнуць зброю супраць уласнага, яшчэ больш жахлівага рэжыму.

Чым гучней крычаць афіцыйныя прапагандысты (і, на жаль, ня толькі расейскія) аб “недапушчальнасьці перагляду вынікаў Другой сусьветнай вайны”, тым відавочней даўно насьпелая неабходнасьць такога перагляду. У прыватнасьці, неабходна прызнаць, што Расея гэтую вайну прайграла. Выйграў яе сталінскі Савецкі Саюз, бальшавіцкі рэжым, які зьяўляўся ў адносінах да Расеі акупацыйным.

Бо бальшавікі, у адрозненьне ад нацыстаў, ніколі не прыходзілі да ўлады легітымным шляхам – яны захапілі ўладу шляхам вайсковага перавароту і ў наступныя некалькі гадоў заваявалі краіну сіламі Чырвонай арміі. У ходзе ж Другой сусьветнай рускія й іншыя народы СССР (за выключэньнем заходніх украінцаў і прыбалтаў, якія супраціўляліся, але ў першую чаргу рускія, як самыя шматлікія і, такім чынам, моцныя) са зброяй у руках абаранілі сваё права на рабства, канчаткова страціўшы ня толькі свабоду, але і гонар, і нават права на спачуваньне. Спагады варты той, хто быў пазбаўлены волі гвалтоўна ці ў скрайнім выпадку падманам (як сяляне, якія паверылі бальшавіцкім абяцанкам пасьля перавароту 1917 г.). Але раб, які, нават атрымаўшы зброю, выкарыстоўвае яе не для вызваленьня, а для абароны гаспадара (прытым далёка не добрага гаспадара), які, як верны сабака, аддае за гэтага гаспадара жыцьцё – такі раб варты толькі пагарды. І казаць пра нявінных ахьвяраў падману ўжо не выпадае.

Вядома, бальшавіцкая прапаганда старалася на ўсю моц, але ўсё ж з 1917 года прайшло на той момант ужо дастаткова часу і размах бальшавіцкіх злачынстваў быў занадта жахлівы, каб іх не заўважаць.

Пасьля калектывізацыі фактычна вярнулася прыгоннае права на вёсцы. Пасьля мільёнаў “раскулачаных” і мільёнаў памерлых ад голаду ў “калгасным раі”. Пасьля шматгадовага палітычнага тэрору, які неміласэрна касіў усе слаі грамадства, у тым ліку і войска. Пасьля, нарэшце, усяго таго, што салдат бачыў непасрэдна на вайне – жахлівай бяздарнасьці камандаваньня, якая прыводзіла да каласальных страт, цалкам наплявальнага стаўленьня да “жывой сілы”, пачынаючы ад бессэнсоўных атакаў “у лоб” і зага́даў утрымліваць безнадзейныя пазіцыі нават там, дзе з усіх пунктаў гледжаньня разумней было б адступіць, і заканчваючы чыста бытавымі пытаньнямі, аб’явай палонных здраднікамі, тэрорам, які працягваўся ўжо на фронце, тэрорам заградатрадаў і СМЕРШу (толькі па афіцыйна зарэгістраваным прысудам трыбуналаў было расстраляна ня менш як 150 тысяч салдат і афіцэраў, галоўным чынам бязьвінна, а ўжо ахьвяр заградатрадаў наогул ніхто не лічыў; у дакументальнай кнізе “Схаваная праўда вайны 1941 года” (“Руская кніга”, 1992) лік расстраляных савецкімі карнымі органамі за час вайны ацэньваецца ў мільён чалавек).

І пасьля ўсяго гэтага, рызыкуючы і ахьвяруючы жыцьцём, абараняць гэты рэжым?!

Цяжка нават падабраць адэкватныя словы, каб назваць такія паводзіны, але “подзьвіг”, “доблесьць”, “слаўныя дзеі” і “падстава для гонару” у лік гэтых слоў ўжо сапраўды не ўваходзяць.

Звычайна пярэчаць, што, маўляў, альтэрнатыва ў выглядзе нацыстаў была яшчэ
горш, і што ваявалі не за Сталіна, а за “кавалак зямлі каля трох бяроз “. На самай справе, па-першае, нацысцкі рэжым ня быў горшы за бальшавіцкі (для ўсіх, акрамя габрэяў і цыган – зрэшты, і апошніх рэпрэсавалі не за нацыянальнасьць, а за напаўкрымінальны вандроўны лад жыцьця, аселых жа цыган нацысты не чапалі), а ў некаторых асьпектах і лепш: калі камунізм ёсьць поўная адсутнасьць свабоды, як палітычнай, так і эканамічнай, дык пры фашызьме пэўная эканамічная свабода ўсё ж прысутнічае. І калі камунізм давёў народ да галечы і голаду, дык Нямеччына пры нацыстах разьвівалася вельмі пасьпяхова, пакуль дабрабыт ня быў скошаны вайной (Ды і той факт, што, пры досыць сьціплых уласных рэсурсах, ёй на працягу некалькіх гадоў атрымоўвалася пасьпяхова весьці вайну супраць кааліцыі наймацнейшых сусьветных дзяржаў, кажа пра многае). Да ўласных грамадзянаў, уключаючы і простых салдат, фашысты ставіліся нашмат лепш, чым камуністы – да сваіх.

Што тычыцца расавых і нацыянальных ідэй, то фашысцкая славянафобія моцна перабольшаная савецкай прапагандай: сярод саюзьнікаў Нямеччыны былі такія славянскія краіны, як Баўгарыя, Славакія, Харватыя, а паняцьце “сапраўдных арыйцаў” трактавалася хутчэй у палітычным, чым у антрапалагічным сэнсе: так, “арыйцамі” лічыліся саюзныя Нямеччыне японцы.

Яшчэ больш наглядны той факт, што нацысты зусім не лічылі славян наогул, і рускіх у прыватнасьці, “недачалавекамі”, даказвае праграма Lebensborn (“Крыніца жыцьця”). Мэтай гэтай праграмы было выхаваньне самых “расава правільных” дзяцей у самых “ідэйна правільных”, г.зн. эсэсаўскіх, сем’ях. У большасьці выпадкаў біялагічныя маці аддавалі дзяцей для ўсынаўленьня добраахвотна (гэта былі дзеці, народжаныя па-за шлюбам, у тым ліку і адмыслова дзеля выкананьня “патрыятычнага абавязку перад фюрэрам “), аднак былі й выпадкі гвалтоўнай канфіскацыі дзяцей (занадта маленькіх, каб памятаць, хто яны) на акупаваных тэрыторыях. Сярод такіх выкрадзеных дзяцей былі рускія, украінцы і беларусы. Нагадаем яшчэ раз, што Lebensborn быў праектам SS, які асабіста курыраваў Гімлер – то бок пытаньне “расавай чысьціні” ставілася тут надзвычай востра і прынцыпова. Ніякіх прадстаўнікоў “ніжэйшай расы” не падпусцілі б да гэтай праграмы нават блізка. Аб гэтых дзецях клапаціліся па вышэйшым разрадзе аж да канца вайны – зь іх рыхтавалі будучую эліту Райха. Сярод іх былі рускія. Вядома, адабраць дзіцяці ў маці – гэта само па сабе злачынства. Але ўсё ж ёсьць розьніца, адабраць яго для таго, каб размазджэрыць аб сьцяну, як у савецкіх прапагандысцкіх страшылках, або для таго, каб забясьпечыць яму элітарнае выхаваньне.

У кепскім жа стаўленьні, якому падвяргаліся савецкія ваеннапалонныя, вінаватыя зноў жа бальшавікі, якія прыраўноўвалі палонных да здраднікаў яшчэ да вайны і таму не падпісалі міжнародную канвенцыю аб іх правах (зрэшты, і гэтае стаўленьне было, як мінімум, ня горш, чым у лагерах савецкіх; ахове загадвалася паводзіць сябе з палоннымі “холадна, але карэктна”; пакараньне за дрэнную працу было толькі ў выпадку, калі яна не выклікана “слабасьцю канстытуцыі, перастомленасьцю і да т.п.”; ну, а што пры спробе ўцёкаў канвой адкрываў агонь без папярэджаньня – гэта мы, зноў жа, добра ведаем і па савецкіх рэаліях). Да палонных жа іншых краін фашысты ставіліся цалкам цывілізавана і гуманна (у адрозьненьне, дарэчы, ад японцаў, якія сапраўды лічылі вышэйшай расай выключна сябе і паводзілі сябе адпаведна, плюючы на ​​любыя канвенцыі й дамовы, вынішчылі ўжо ніяк ня менш кітайцаў і карэйцаў, чым нацысты – габрэяў; паставілі на паток згвалтаваньні жанчын, зварот іх у сэксуальнае рабства і г.д. і да т.п. Тое, што прапаганда пераможцаў павесіла усіх сабак на Нямеччыну, а пра ваенныя злачынствы Японіі ўспамінае рэдка і глуха – гэта яшчэ адно вялікае крывадушша той вайны).

Немалаважную ролю адыграў і той факт, што германскі бок па-просту не чакаў такой колькасьці палонных. У немцаў апынуліся цэлыя арміі, якія проста не было чым карміць і дзе зьмяшчаць. У значнай меры менавіта гэтым, а не “фашысцкім зьверствам”, тлумачыліся голад і жудасныя бытавыя ўмовы ў лагерах. Больш за тое, “Распараджэньне аб абыходжаньні з савецкімі ваеннапалоннымі ва ўсіх лагерах ваеннапалонных” ад 1941/09/08 прадпісвала
вызваляць савецкіх фольксдойчэ, украінцаў, беларусаў, латышоў, эстонцаў, літоўцаў, румынаў, фінаў. Былі прэцэдэнты, калі вызвалялі й прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, у тым ліку рускіх, якія пражывалі на тэрыторыях, ужо занятых нямецкімі войскамі – “для вас вайна скончылася!”

Далейшая ж жорсткасьць, асабліва супраць мірнага насельніцтва, была
выклікана галоўным чынам акцыямі партызан (гэта значыць, кажучы сучаснай
мовай, тэрарыстаў) – акцыямі, якія часта ня мелі ваеннага значэньня і
наўпрост шкодзілі мірным жыхарам (тая ж Зоя Касмадзем’янская, як вядома, падпальвала зусім не фашысцкі штаб, і нават не стайню, як сьцьвярджала савецкая прапаганда, а жылыя дамы сялян, дзейнічаючы ў выкананьне людаедскага сталінскага загаду № 428). Пры ўсім барбарстве і непамернасьці карных акцый ня будзем забываць, што яны ўсё ж – карныя, г.зн. былі ў адказ. Да таго ж частка гэтых акцый ажыцьцяўлялася пераапранутымі ў нямецкую форму дыверсантамі НКУС. Наогул нацысцкі тэрор быў менш за камуністычны і па колькасьці ахвяр у абсалютных лічбах, і па ахопе розных катэгорый насельніцтва. Нацысцкі тэрор быў накіраваны супраць пэўных народаў (далёка ня ўсіх), бальшавіцкі – супраць класаў (фактычна ўсіх, акрамя пралетарыяту – нават сялянства зь яго “дробнабуржуазнай сутнасьцю” апынулася ў ліку ворагаў “рабоча-сялянскай” дзяржавы), але і гэта – толькі ў першым набліжэньні.

На самай справе камуністы практыкавалі тэрор і па класавай, і па нацыянальнай прыкмеце, рэпрэсаваўшы цэлыя народы. Хаця задача татальнага зьнішчэньня абвешчаных нядобранадзейнымі народаў афіцыйна ня ставілася, аднак, напрыклад, у 1937-38 толькі па афіцыйных савецкіх дадзеных былі расстраляныя 247157 чалавек, арыштаваных выключна за прыналежнасьць да “нядобранадзейных” народаў – ​​палякам, прыбалтам, румынам й інш., ды і ахьвяры сярод тых, хто быў гвалтоўна выселены, былі вельмі значныя. Калі пытаньне аб тым, ці насіў Галадамор наўмысна антыўкраінскі характар, да гэтага часу дыскутуецца, то расказачваньне, якое праводзілася яшчэ раней, было бясспрэчным генацыдам. Рэзалюцыя Донбюро РКП(б) наўпрост паставіла задачу поўнага  зьнішчэньня і фармальнай ліквідацыі казацтва – зь фізічным зьнішчэньнем казацкага чынавенства, афіцэрства і наогул усіх вярхоў, разбурэньнем казачых гаспадарчых асноў і “распыленьнем і абясшкоджваньнем” шэраговага казацтва. Вынікам гэтага “канчатковага рашэньня казацкага пытаньня”, нават па самых кансерватыўных ацэнках, стала гібель некалькіх сотняў тысяч чалавек (з трохмільённага насельніцтва Дона і Кубані), а па падліках гісторыка Дзьмітрыя Ваўкагонава, была зьнішчана амаль трэць казацкага насельніцтва.

Дарэчы, яшчэ невядома, якога размаху дасягнуў бы сталінскі тэрор супраць габрэяў, які пачынаўся са “справы лекараў” і “барацьбы з бязроднымі касмапалітамі”, пражыві “правадыр народаў” трохі даўжэй.

Наогул кажучы, пры бальшавіках ў бясьпецы ня мог сябе адчуваць абсалютна ніхто, уключаючы нават самых лаяльных і карысных дзяржаве людзей.

Усё гэта, зрэшты, не азначае, што нацысцкі рэжым не зьдзяйсьняў злачынстваў, або што перад ім варта было капітуляваць. Ён нёс хоць і менш зла, чым камунізм, але і несвабоду (магчыма, што ў будучыні гэты рэжым, пазбавіўшыся ад найбольш адыёзных лідараў, рэфармаваўся б у нешта больш прыстойнае; але мы цяпер ня будзем будаваць абстрактныя гіпотэзы). Аднак сапраўдныя “воіны-вызваліцелі”, “выратавальнікі Радзімы ад прыгнёту”, “якія баранілі ня Сталіна, а Айчыну”, папросту абавязаны былі зрынуць сілай зброі, якая патрапіла ім у рукі, абодва злачынныя рэжымы – нацысцкі і савецкі. Не асабліва нават важна, у якой пасьлядоўнасьці: спачатку ў саюзе зь Нямеччынай пакончыць з бальшавікамі, а потым павярнуць зброю супраць нацыстаў, як хацелі ўласаўцы, ці ж спачатку зьнішчыць фашызм, а потым – камунізм, як прапаноўваў Салжаніцын. У любым выпадку, задача не была невыканальнай, і больш за тое – разабрацца з камунізмам было нашмат прасьцей, чым з фашызмам. Бо бальшавікам, супраць якіх павярнулася б іх уласная армія, проста не было б чым абараняцца (ну, хіба што дывізіямі НКУС, зь якіх палова, абвыкшы ваяваць толькі з пакорлівымі й бездапаможнымі, проста разьбеглася б, а засталіся б толькі самыя заляпаныя крывёю вылюдкі, якім не было чаго губляць; яны, вядома, біліся б з адчаем асуджаных, але іх сіла была б нікчэмнай ў параўнаньні з сукупнай сілай былой Чырвонай арміі).

Але замест таго, каб вызваліць сваю ўласную краіну, савецкія салдаты прынесьлі камуністычнае рабства ў іншыя. Пры гэтым у іх саміх і ў тых, хто выкарыстоўвае іх у сваіх прапагандысцкіх мэтах, размахваючы жупелам “Вялікай Перамогі”, да гэтага часу хапае нахабства называць гэты заваявальны паход вызваленчым і абурацца, калі жыхары паняволеных імі краін, якія зь вялікай цяжкасьцю здабылі свабоду толькі праз дзесяцігоддзі, пасьля крушэньня савецкага рэжыму, не выказваюць акупантам дастатковай падзякі за “вызваленьне ад фашызму”! Гэта усё роўна, што падзякі патрабаваў бы бандыт, які адабраў нарабаванае ў іншага бандыта – і, вядома ж, які прысвоіў нарабаванае сабе, а не вярнуў ахьвяры.

 

9 мая – ганебная дата ня толькі таму, што ветэраны, атрымаўшы зброю, засталіся сталінскімі рабамі – гэтая дата двойчы ганебная, паколькі яны зрабілі рабамі й іншыя народы Еўропы.

Якім гнюсным крывадушшам выглядаюць гнеўныя гістэрыкі з нагоды адзінкавых помнікаў салдатам, якія ваявалі пад германскімі сьцягамі, і мерапрыемстваў, якія праводзяцца яшчэ жывымі такімі салдатамі, на фоне незьлічоных манументаў савецкім акупантам і мерапрыемстваў у іх гонар! Пры гэтым арганізатары і прыхільныя слухачы гэтых гістэрык рэгулярна “забываюць” аб розніцы паміж карнікамі й персаналам канцлагераў, з аднаго боку, і звычайнымі салдатамі, якія выконвалі свой воінскі абавязак, з другога. У СС, у прыватнасьці, за першы кірунак адказвалі SS-Totenkopfrerbaende, а за другі – Waffen SS, зусім іншая арганізацыя. І помнікі ставяць менавіта другім, а ня першым (дарэчы, савецкіх карнікаў-НКВДшнікаў ніхто з ганаровых сьпісаў ветэранаў не выкрэсьлівае). Хоць цалкам магчыма, што службу пад нацысцкімі сьцягамі, нават калі яна зьдзяйсьнялася дзеля добрай мэты барацьбы з бальшавікамі, ня варта праслаўляць, памятаючы аб злачынствах фашысцкага рэжыму. Але хай спачатку спыніцца ўслаўленьне яшчэ больш злачыннага камуністычнага рэжыму, яго ветэранаў і яго сімвалаў, і хай ўсё гэта будзе названа сваімі імёнамі гэтак жа адкрыта і бесстаронна, як гэта было зроблена ў дачыненьні да нацызму ў Нямеччыне пасьля Другой сусьветнай.

Да таго ж часу, пакуль стаяць гэтыя помнікі, хай стаяць і тыя.

Дарэчы кажучы, усё гэта дазваляе канстатаваць, што ня толькі Расея, але і заходнія саюзьнікі не перамаглі ў гэтай вайне. Для іх яе вынік апынуўся ў лепшым выпадку патам. Пайшоўшы на зьдзелку з д’яблам – бальшавікамі – яны, як і мусіць быць для персанажаў адпаведных легенд, вымушаныя былі заплаціць за жаданае занадта дарагую цану. За зьнішчэньне нацызму ім давялося аддаць камунізму палову Еўропы.

Але Захад ня мае права ганарыцца вынікамі вайны ня толькі таму. Мала таго, што яны супрацоўнічалі са злачынным камуністычным рэжымам – апошняй і самай гнюснай старонкай гэтага супрацоўніцтва стаў адзін з пратаколаў Ялцінскай канферэнцыі, па якім заходнія саюзьнікі выдалі на разарваньне Сталіну ня толькі ўласаўцаў, якія шукалі ў іх выратаваньня, ды іншых былых савецкіх грамадзян, якія змагаліся супраць бальшавікоў, але нават многіх эмігрантаў першай хвалі – у прыватнасьці, казакаў, якія наогул ніколі не былі грамадзянамі СССР і не падпадалі пад савецкую юрысдыкцыю нават фармальна (дарэчы, з чатырох з лішнім мільёнаў савецкіх грамадзян, адпраўленых на працы ў Нямеччыну, добраахвотна вярнуцца ў СССР захацелі толькі 15%, а 85% былі выдадзены гвалтоўна – да пытаньня пра “жахі германскага рабства” і вабноты “вызваленьня”; у той жа час сотні тысяч жыхароў Нямеччыны, ня лічачы ваеннапалонных салдат, былі сагнаныя ў рабства, на прымусовыя працы, ужо савецкімі акупантамі, і большасьць зь іх вярнуліся дадому – калі вярнуліся – толькі ў сярэдзіне 1950-х). Прычым, нельга сказаць, што тыя заходнікі, хто выдаваў, ня ведалі, што робяць – да амерыканскіх уладаў зьвяртаўся генерал Дзянікін; нярэдка на вачах тых, хто выдаваў, тыя, каго выдавалі, зьдзяйсьнялі самагубства цэлымі сем’ямі, абы не трапіць у рукі бальшавікоў. Але “гуманных і дэмакратычных” амерыканцаў і брытанцаў гэта ані трохі не бянтэжыла.

Але, як ужо было сказана, гэта не ўсё – заходнія саюзьнікі рабілі і ўласныя
ваенныя злачынствы, прычым, масава і сістэматычна. А менавіта – варварскія дывановыя бамбардзіроўкі мірных жылых раёнаў. У якасьці цэляў адмыслова выбіраліся менавіта жылыя кварталы і гарады, якія ня мелі ваенных аб’ектаў і таму былі горш прыкрытыя СПА. Аўтарам канцэпцыі быў брытанскі маршал авіяцыі Артур Харыс. Яму належаць словы: “Мы павінны зьнішчыць як мага больш бошаў яшчэ да таго, як выйграем гэтую вайну “. І ён адмыслова настойваў на такім камплектаваньні бомбавага грузу для самалётаў, каб лік забітых мірных жыхароў Нямеччыны быў прыярытэтным у параўнаньні з памерамі разбурэньняў (запальныя бомбы падыходзілі тут найлепшым чынам: пры масавым выкарыстаньні пажары зьліваліся ў адзіны агнявы ўраган нагэтулькі жахлівай сілы, што людзі згаралі жыўцом нават у падвальных сховішчах).

Найбольшую вядомасьць у гэтай серыі ваенных злачынстваў атрымала бамбёжка Дрэздэна, якая зьнішчыла больш народу, чым атамныя бомбы ў Хірасіме і Нагасакі. Але гэта быў толькі адзін эпізод са шматлікіх. Разам у англа-амерыканскіх бамбаваньнях было зьнішчана два мільёны чалавек грамадзянскага насельніцтва (зь іх 600 тысяч – брытанцамі). І калі мы абураемся варварствам нацысцкіх карнікаў, якія жыўцом спальвалі насельніцтва цэлых вёсак, то заходнія саюзьнікі прароблівалі тое ж самае… з гарадамі. Два мільёны – лік, вядома, меншы, чым шэсьць мільёнаў габрэяў – ахьвяраў нацызму (зрэшты, наколькі дакладна падлічаны лік апошніх, таксама пытаньне…), але пагадзіцеся, таксама вялікі. І адказнасьць за гэты Халакост – а гэты тэрмін тут добра падыходзіць, бо азначае “цэласпаленьне” – не панёс ніхто (у 1992 годзе Харысу ў Вялікабрытаніі пастаўлены помнік; за меншае сваё злачынства – татальнае інтэрнаваньне этнічных японцаў-грамадзянаў ЗША – амерыканцы хоць бы пакаяліся).

Калі б Нюрнбергскі працэс быў аб’ектыўным і бесстаронным судом над ваеннымі злачынцамі – а не судзілішчам пераможцаў над пераможанымі, праведзеным па правілах, ад якіх у любога прыстойнага юрыста валасы ўстануць дыбам (галоўны сэнс рэгламенту – “віна падсудных і так відавочная, і наша справа не губляць час на яе доказ, а хутчэй вынесьці абвінаваўчы прысуд”) – тады, несумненна, на адной лаве падсудных разам зь лідэрамі Трэцяга Райху павінны былі апынуцца і саюзнікі, якія ваявалі супраць іх.

Але вернемся да савецкіх салдатаў. Іх “подзьвігі” ў дачыненьні да “вызваляемых” народаў таксама больш чым вялікія. Так, на тэрыторыі Польшчы і Нямеччыны яны згвалтавалі ня менш за два мільёны жанчын. Цяпер, калі адмаўляць гэтыя факты ўжо цяжка, афіцыйная прапаганда спрабуе заяўляць, што, маўляў, вінаватыя панесьлі суворае пакараньне па прысудах ваенна-палявых судоў. Але на самай справе да адказнасьці былі прыцягнутыя лічаныя адзінкі “для галачкі”. Як піша франтавік Салжаніцын, “тры тыдні ўжо вайна ішла ў Нямеччыне, і ўсе мы добра ведалі: апыніся дзяўчына немкай – яе можна было згвалціць, затым расстраляць, і гэта было б амаль баявое вылучэньне”. Прычым “звычайнымі” згвалтаваньнямі, нават групавымі й шматразовымі, “подзьвігі” савецкіх “вызваліцеляў” зусім не абмяжоўваліся. Гвалтавалі з асаблівай жорсткасьцю, ня гледзячы на ўзрост і фізічны стан ахьвяр, катавалі, часта да сьмерці, забівалі мірных жыхароў, уключаючы дзяцей, пачварнымi спосабамi, нечуванымі з часоў сярэднявечча. А там, дзе на падобныя “вынаходствы” не было часу, проста раздушвалі калоны бежанцаў танкамі й расстрэльвалі ва ўпор. І хоць загадаў, якія падтрымліваюць падобныя паводзіны, у адкрытым доступе няма, ёсьць сур’ёзныя падставы меркаваць, што бязьмежны ўзровень жорсткасьці ва Ўсходняй Прусіі, Сілезіі й Памераніі быў санкцыянаваны сталінскім рэжымам, каб цалкам ачысьціць гэтыя тэрыторыі ад нямецкага насельніцтва (на іншых тэрыторыях у асноўным абмяжоўваліся “звычайным” гвалтам і рабункам) і тым самым атрымаць падставы для іх анэксіі.

Марадзёрства ж і зусім насіла татальны і, па сутнасьці, афіцыйны характар: салдаты везьлі дадому “трафеі” (то бок нарабаванае майно) чамаданамі, генералы – вагонамі й эшалонамі. Існавалі загады, якія рэгулявалі “нормы” нарабаванага (“адпраўляемых дадому пасылак”) прапарцыйна чыну рабаўніка. Гэтыя нормы, зрэшты, рэгулярна перавышалі. А ўжо маршал Жукаў нахапаў столькі, што не вытрымалі нават вышэйшыя партыйныя начальнікі, і супраць “вялікага палкаводца” было пачата сьледства (аднак ён быў занадта распіяранай фігурай, як сказалі б цяпер, і таму адкараскаўся “пакаяньнем перад партыяй”).

Вядома, ня ўсе савецкія салдаты паводзілі сябе аднолькава. Былі і тыя, хто, наадварот, абараняў мірных жыхароў ад бясчынстваў уласных таварышаў па службе. Аднак у цэлым савецкі рэжым і Чырвоная армія вінаватыя ў масавых ваенных злачынствах, якім няма і ня можа быць апраўданьня. У тым ліку, зразумела, гэта злачынствы супраць мірнага насельніцтва, якія ня могуць быць апраўданыя злачынствамі нацыстаў. Да таго ж ёсьць дадзеныя, што з усіх асноўных ваюючых бакоў у Другой Сусьветнай Вайне ў нямецкіх войскаў быў самы нізкі паказчык згвалтаваньняў і рабаваньняў.

Нарэшце, у якой меры падзеі тых часоў можна лічыць перамогай – і тым больш перамогай, якой можна ганарыцца – у чыста ваенным значэньні? Дакладныя лічбы савецкіх страт невядомыя да гэтага часу, па гэтай частцы афіцыйная хлусьня была ня меншай, чым у дачыненьні да іншых асьпектаў вайны. Апошні прызнаны яшчэ савецкай уладай лік – 27 мільёнаў. Рэальна, верагодна, іх было каля 30. Лік абсалютна беспрэцэдэнтны. Вядома, гэта ня толькі франтавыя страты, але і мірныя жыхары. У дачыненьні да апошніх, дарэчы, зноў жа існуе вялікая мана: па афіцыйных крыніцах, асноўныя страты прыпадаюць менавіта на грамадзянскае насельніцтва (тым самым віна за [людскія страты з савецкага боку] перакладаецца з бесталентнага савецкага камандаваньня на “зьверствы акупантаў”). Аднак у “Цэнтральным банку даных па беззваротных стратах Узброеных Сіл у гады Вялікай Айчыннай вайны “, створаным пры Усерасійскім НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы, на сёньняшні дзень значацца амаль 20 мільёнаў персанальных запісаў аб вайскоўцах, якія загінулі, зьніклі бязь вестак, памерлі ў палоне і ад ран. Дзіўна, але трымальнік афіцыйнага пункту гледжаньня на ваенныя страты СССР у гады Другой сусьветнай вайны – Інстытут ваеннай гісторыі Міністэрства абароны РФ – ніяк не рэагуе на гэтыя даныя і працягвае тупа паўтараць аб 8,6 мільёнах.

Вось што піша гісторык Барыс Сакалоў: “Нядаўна я пабываў на канферэнцыі ў
Дрэздэне, прысьвечанай стратам СССР і Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне. Калі па ходзе абмеркаваньня высьветлілася, што афіцыйныя лічбы беззваротных страт Чырвонай Арміі заніжаныя прыкладна ўтрая, прадстаўнік адной з расейскіх афіцыйных гістарычных структур, прызнаўшы слушнасьць сумненьняў у афіцыйных лічбах, наўпрост заявіў, што, паколькі яго ўстанова існуе на дзяржаўныя грошы, свой патрыятычны абавязак ён бачыць у тым, каб прытрымлівацца афіцыйных лічбаў, тады як навуковая ісьціна павінна існаваць сама па сабе“.

Па іншых ацэнках (К. Аляксандраў, Е. Андрэева, Л. Дарскі, Т. Харкава), сапраўдныя ваенныя страты СССР вышэй афіцыйных ня ў тры, а “толькі” ў два разы – 16-17 мільёнаў.

У сваю чаргу, ваенныя страты Нямеччыны за ўсю Другую сусьветную на ўсіх франтах (якія скрупулёзна ўлічваліся аж да 1945 года; але ў апошнія месяцы вайны па зразумелых прычынах ўзьнікае разнабой), па ўсёй бачнасьці, склалі каля 3-3,5 мільёнаў. Яшчэ раз падкрэсьлім – на ўсіх франтах.

Пры гэтым на заходніх саюзнікаў прыпадае 2/3 страт Люфтвафэ і чвэрць страт Вермахту. Гэта значыць, суадносіны страт савецкай і нямецкай армій там, дзе яны ваявалі адзін з адным – прыкладна 6,5 : 1. У асобныя перыяды бывала і больш. Напрыклад, у студзені 1942 г. суадносіны былі 25:1!

СССР проста заваліў Нямеччыну трупамі сваіх салдат. І гэта завецца перамогай?

Аб найпоўнай бесталентнасьці камандзіраў і хаосе на савецкай баку фронту ў першыя месяцы вайны, пра паніку і ўцёкі, пра цэлыя арміі, кінутыя ў “катлах”, напісаныя горы літаратуры. І, дарэчы, ужо адно гэта дазваляе ўскласьці віну ня толькі за ваенныя страты, але і за мільённыя ахьвяры сярод мірнага насельніцтва, на савецкае кіраўніцтва і камандаваньне, якое з такой лёгкасьцю аддала ворагу ледзь не паўкраіны.

Уласна, для любой нармальнай краіны вайна на гэтым бы і скончылася. СССР выратавалі толькі яго жахлівыя памеры. Любая іншая краіна ў аналагічнай сітуацыі вымушана была б капітуляваць. Гэта значыць, фактычна Чырвоная армія ў 1941 годзе прайграла вайну. І ўтрымацца на плаву ёй дазволіла ня мудрасьць недабітых перадваенным тэрорам камандзіраў, і нават ня доблесьць байцоў (шмат у чым, як мы цяпер ведаем, створаная прапагандай, якая прыдумала прыгожыя казкі накшталт “герояў-панфілаўцаў” – рэальна ж заградатрады), а выключна зьнешнія чыньнікі – лішак рэсурсаў і незвычайна суворая зіма, якая аслабіла вырашальны наступ вермахту на Маскву.

Але нават і потым, калі справы для СССР пайшлі лепш, вайна вялася па тых жа прынцыпах – лікам, а ня ўменьнем. “Легендарны маршал Жукаў”, “які не прайграў ні адной бітвы”, быў проста крывавым мясьніком, які выбрукаваў сабе шлях да славы мільёнамі трупаў сваіх падначаленых. Прычым, ня толькі забітых ворагам, але і расстраляных сваімі, нярэдка – па асабістым загадзе Жукава. Хоць у такім кантэксьце слова “свае” цяжка ня ўзяць у дзьвюкосьсе.

Вось што піша пра гэтага чалавека пісьменьнік-франтавік Віктар Астаф’еў: “А ён выдаваў і падпісваў загады, напоўненыя асаблівым тонам, нібы пісаныя яны для па-варожаму да ўсіх і ўсяго настроеных людзей. Уставіўшы – для затраўкі – абзац пра Радзіму, пра Сталіна, пра тое, што перамога непазьбежная і набліжаецца, дзякуючы тытанічным намаганьням гераічнага савецкага народу, далей пачынаў палохаць нашага брата пунктамі. І ўсе, як ўдары бізуна, са сьвістам, з адцяжкай, каб ірвала ня толькі мяса, але і душу […] І ў канцы кожнага пункта і падпункта: “Бязьлітасна змагацца!”, “Трыбунал і штрафная”, “штрафная і трыбунал”, “Суворае пакараньне і расстрэл”, “Расстрэл і суворае пакараньне”. Калі шмат гадоў пасьля вайны я адкрыў раскошна выдадзеную кнігу ўспамінаў маршала Жукава з прысьвячэньнем савецкаму салдату, ледзь з крэсла ня ўпаў. Сапраўды сьвет ня бачыў больш цынічнай і бессаромнай крывадушнасьці: ніхто і ніколі так не раскідваўся рускімі салдатамі, як ён, маршал Жукаў! І калі многіх вялікіх палкаводцаў цяпер варта і трэба называць чалавечымі браканьерамі, то маршал Жукаў па гэтай вартасьці зойме сярод іх адно з першых месцаў – першае месца, самае першае, бясспрэчна належыць яго бацьку і настаўніку, самавыгадаванаму генералісімусу, годным выкармкам якога і быў “народны маршал”.”

І падобнымі метадамі вайна вялася да самага канца. Паводле афіцыйных савецкім дадзеных, за 1945 на германскім фронце Чырвоная армія страціла забітымі й памерлымі на этапах санітарнай эвакуацыі нават больш, чым за ўвесь 1941 год (хаця для савецкай арміі ніякай ваеннай неабходнасьці кідаць у пекла ўсё новыя сотні тысяч, не лічачы страты, ужо не было). І гэта завецца перамогай? Больш за тое – “Вялікай перамогай”? Вялікая яна хіба што па колькасьці ахьвяр і маштабах хлусьні, нагрувашчанай вакол яе савецкай і сёньня ўжо расейскай прапагандай.

І зноў вернемся да пытаньня: хто ж перамог у Другой сусьветнай вайне? Калі глядзець не па тым, хто чыю сталіцу заняў, а па выніках для краіны, то атрымліваецца, што разам са сталінскім СССР, які займеў паў-Еўропы, пераможцам можна прызнаць і Нямеччыну, хоць і па наўпрост процілеглых прычынах: несучы цяжкія людскія, найцяжэйшыя матэрыяльныя і тэрытарыяльныя страты, яна (дакладней, большая яе частка) не дасталася камуністам. У выніку здабыла свабоду, пазбавіўшыся ад нацызму.

А што ж атрымалі савецкія “ваяры-пераможцы”? Зноў слова Віктару Астаф’еву: А чаго плакаць, чаго скуголіць?! Самі здабывалі сабе гэтае жыцьцё. Самі! Чаму, навошта? Для чаго патрыёты па добрай волі падаліся на фронт? Измудохать Гітлера? Абараніць свабоду і незалежнасьць нашай Радзімы? Вось яна табе – свабода і незалежнасьць, вось яна – Радзіма, пераўтвораная ў магільнік. Вось яна – абяцаная гаваркімі камісарамі мілата. Дык няхай у ёй і жывуць шчасліва камісары ​​і абараняюць яе, любяць і берагуць. А я, як сьнег сыдзе, знайду той распадак, тую ключом вымытую яміну… [у якой можна па-ціхаму пакончыць з сабой – Ю.Н.]”

Скрозь кілатоны афіцыйнай пафаснай хлусьні – вось яна, сапраўдная праўда аб той вайне і яе выніках. Нават у кнігах Рэмарка, якія апісваюць Нямеччыну пасьля паразы ў Першай сусьветнай, няма такога адчаю. І гэта завецца перамогай?! І гэта прапануецца сьвяткаваць?!

Такім чынам, падвядзем вынікі.

Па-першае, ніякай “вялікай перамогі” не было. Была – вялікая бяда. А вялікая хлусьня – квітнее і цяпер.

Па-другое, вынікі ня толькі так званай “вялікай айчыннай”, але і Другой сусьветнай ў цэлым маюць патрэбу ў пераглядзе і пераацэнцы. Гэта была не перамога Дабра над Злом, не абарона свабоды Расеі, не вызваленьне Еўропы. Гэта была забясьпечаная коштам зусім недарэчных ахьвяр перамога аднаго тыранічнага рэжыму над іншым (ані трохі ня горшым), ажыцьцёўленая пры дапамозе і патуральніцтве заходніх дэмакратый. Для Расеі гэтая вайна была ганебнай і па ходзе, і па выніках.

Ні аднаму з бакоў, які ўдзельнічаў у канфлікце, ганарыцца рашуча няма чым – усе яны, і нацысты, і камуністы, і заходнія саюзьнікі – вінаватыя ў ваенных злачынствах, тэроры супраць мірнага насельніцтва. У той жа час, было б глыбока няправільна адмаўляць годнасьць салдат, якія ўдзельнічалі ў вайне. Рэальныя, а не прыдуманыя прапагандыстамі, гераізм і воінская доблесьць сапраўды мелі месца, прычым ва ўсіх войсках, якія ваявалі. Іншая справа, што доблесьць далёка не абавязкова служыць добрай справе, ды і гераізм на полі бою лёгка можа спалучацца з гвалтам і марадзёрствам пасьля таго, як бой скончаны. Несумніўна і тое, што сярод салдат было нямала прыстойных людзей. Але варта выразна адрозьніваць стаўленьне да пэўнага чалавека зь яго канкрэтнымі асабістымі якасьцямі й стаўленьне да рэжыму, якому ён служыў. І ўжо калі аддаваць ўшанаваньні героям, то з усіх бакоў. Альбо нікому. Нельга запісваць аўтаматычна ў героі па колеры сьцяга (тым больш, што, як ужо адзначалася, у гэтай вайне ні адзін сьцяг не застаўся незаплямленым). Калі паляваць за ваеннымі злачынцамі (што наогул мае сэнс нават тады, калі іх ўжо няма ў жывых, бо ацэнка іх дзеяньняў павінна быць дадзена), то таксама за ўсімі, а ня толькі за тымі, якія змагаліся на баку пераможаных. І калі змагацца з фашысцкай сімволікай й ідэалогіяй, то гэтак жа непрымірыма змагацца і з камуністычнай, а не заахвочваць праявы сталінізму пад той падставай, што “гэта прыемна ветэранам”.

Увогуле, замест таго, каб разьдзімаць чарговую прапагандысцкую гістэрыю і патрабаваць ад згвалчаных падзякі за дастаўленае задавальненьне, трэба пакончыць з практыкай шматгадовай крывадушнай хлусьні й падвойных стандартаў, спыніць ўшаноўваньне служыцеляў злачыннага рэжыму і пакаяцца перад усімі, хто бязьвінна пацярпеў ад дзеяньняў “салдат-вызваліцеляў”.

На жаль – у Расеі, дзе гэтыя ганебныя старонкі гісторыі застаюцца ледзь не апошнім прадметам нацыянальнага гонару, а кіруючы рэжым у чарговы раз муціруе ў бок імперскага шавінізму, шанцаў на афіцыйныя крокі такога кшталту няма. Але мы можам адмяніць “Дзень Перамогі” зьнізу, хоць бы для сябе асабіста – папросту ня ўдзельнічаючы ў ім і, насуперак афіцыйнай хлусьні, кажучы праўду – што, як вядома, лёгка і прыемна.

 

 

10 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Падзяка рэдакцыі за цікавыя матэрыялы. Новае тут крывадушша заходніх кіраўнікоў. Мала што змянілася, чэмпіянат па хакею будуць праводзіць у Беларусі.

  2. verschnik кажа:

    Гісторыя гэта не прамы праспект Скарыны ў Менску. Разбурыўшы мінулае, з чым мы застанемся? З пераможцаў мы апынемся ў адным шэрагу з фашыстамі… Што датычыць заградатрадаў, то я паглядзеў бы як аўтар выконваў свой вайсковы доўг пасля бамбёжкі Юнкерсаў і наступу танкавых армад у 1941 годзе. Не ўсе людзі героі. Героі — адзінкі. Асноўная маса — гэта звычайныя осабі і ім, каб стаць героямі, неабходна пазбавіць альтернатывы: замест жыць ці памерці, вылучыць іншую дылему: памерці героям ці памерці здраднікам. Сталін сваю нявестку, жонку Якава, пасля ягонага пападання ў палон, пасадзіў у турму. Выпусціў яе толькі пасля таго калі даведаўся, што Якаў трымаў сябе ў палоне, як патрыёт і геройскі загінуў. Вайна была трагедыяй для ўсяго народа! Не дарэмна на пачатку вайны Сталін звярнуўся да савецкага народа з словамі якія і сёння выклікаюць слёзы: ” Братья і сёстры! К вам обрашчаюсь я сейчас…”.
    С такімі словамі мог звярнуцца толькі Правадыр народа! А народу заўсёды патрэбны правадыр, як некалі Маісей быў правадыром ў габрэйскага народа…
    Аўтар піша чужую лабуду і не заўважае новай рэчаіснасьці, як засраў дэмакратыяй ягоныя глузды Гарбачоў, так ён і шэраг іншых лапухоў трындзяць тое самае. Дэмакратыя — гэта дыктатура багатых, і для абароны дэмакратыі існуе НАТО і МВФ, ЦРУ і ФБР, флатыліі і эскадры ЗША, дэмакратычная прэса і інтэрнэт, кангрэс і прэзідэнт ЗША…
    Калі аўтар багаты чалавек, тады зразумелы ягоныя патугі засраць нам мазгі, але хутчэй дробны чалавек, то навошта тады так стараешся нішчыць наша мінулае…
    Нямецкую армію да самага канца карміла ўся Еўропа, наша краіна жыла па картачнай сыстэме, страта картачак аўтаматычна вяла чалавека да смерці . Гэта была вайна на выжывання і тады іхні фюрэр не хаваў сваіх планаў заявіўшы сваім войскам, што гэта ”…вайна на знішчэнне…” . Адзін немец-франтавік у 1944 годзе адказваючы на пытанне сваіх сваякоў, што з імі будзе, калі прыйдуць рускія, сказаў: ”Калі рускія зробяць толькі адзін працэнт таго, што мы зрабілі ў Расіі, то Германія перастанне існаваць…”
    Сёння рэчаіснасьць ізноў паўтарае гістарычны расклад. Яскравы прыклад — бамбёжкі Белграда. Горад які ў свядомасьці савецкіх людзей мае сакральны сэнс. ” Начным Белградам шлі мы молча рядам…”. Сербы ў 1941 годзе на 42 дні прыпынілі напад Германіі на Савецкі Саюз, якіх немцам потым не хапіла для захопу Масквы.
    А сёнішнія бамбёжкі Лівіі, жахлівая смерць Кадафі, які так і не ўзяў у свае рукі аўтамат і загінуў смерцю Пакутніка, як Ісус…. ”Вы не ведаеце, што тварыце…” — былі апошнія яго словы.
    Нават Папа з Ватыкана не вытрымаў і на Вялікдзень звярнуўся да чалавецтва, прамовіўшы, што чалавецтва збочыла на дарогу спажывецтва і атрымання любым коштам прыбытку, што страчана мяжа паміж Дабром і Злом, што гэта шлях да самзнішчэння чалавецкай цывілізацыіі…
    ”Нашы мёртвыя — яны нашы вартавыя! ” — зазначыў вялікі Паэт і Бард.
    Не трэба чапаць мёртвых, інакш яны прыпыняць сваю дапамогу нам з тога свету!
    ”Ибо мёртвых проклятъе — это кара страшна!” — сказаў другі наш выбітны Паэт.

  3. verschnik кажа:

    У дадатак да вышэй сказанага. Канечна святакаванне Дня Перамогі на сёнішні час не адпавядая рэаліям часу. Краіна якая перамагла ўжо не існуе. Сталін дарэчы дзень Перамогі не святкаваў, бо мабыць лічыў, што трэба краіну падняць з руін, абараніць ад знешніх ворагаў.
    Між тым з 1975 года Дзень Перамогі пачалі святкаваць шырока. Гэта перамога павіна была замяніць у ідэалагічным сэнсе Нацыянальную Ідэю. Класаваю Ідэю на той момант эліта пачала паціху замоўчваць, яна перастала працаваць у бескласавым грамадстве, дзе ўсе сталі роўнымі. У фізіцы гэты стан здаецца называецца энтропіяй.
    Сёння ў нашай краіне замест Нацыянальнай Ідэі пастаўлена Перамога, якая дарэчы не можа выконваць ролю Нацыянальнай Ідэі. Такім чынам у краіны адсутнічая наогул Ідэя для народа. Расія паступова бярэ і ўзяла Нацыянальную Ідэю ў яе горшым варыянце — Імперскім. Значыць трэба чакаць, што ў хуткім часе ”браты” заглынуць нас канчаткова.
    Канечна па логіцы рэчаў і з’яў трэба было 9 мая назваць Днём Памяці аб палеглых у другой сусветнай вайне. А 22 чэрвеня — Днём Траўра. Тады б было ўсё на сваіх месцах.
    Так яно і будзе некалі,але сёння Беларуская нацыянальная Ідэя перашкаджае як імперцам, так і глабалістам. Што рабіць?
    Ведаць чаго мы хочам! Карыстацца Нацыянальнай Ідэяй! Трымаць сябе годна! Калі не ўмеям, то вучыцца!

  4. Litvarus кажа:

    А я на 100% згодзен з Саадам Манкаіловым. Вельмі чёткае мышленне. Такога б хоць крыху сп. Вершніку, каб не з’яўляліся каментары што ён, відаць, толькі што зваліўся з каня. Нашая нацыянальная ідэя на бліжэйшый час – не апынуцца ў Расеі. Ўсё астатнее ад слоў “Нацыянальная ідэя” гэта пафасная, высокапарная блявурза. Можна сказаць і так – Нацыянальная ідэя- гэта НАЦЫЯНАЛЬНАЕ. У нас яго няма. Трэба каб было. А прычым тут “ідэя”?

  5. Тут ідзе размова толькі аб адным: ці была гэта вайна айчыннай? Аўтары сверджываюць, што вайна 1941-1945 г.г. не была айчыннай. Гэтую вайну хутчэй можна назваць грамадзянскай, калі частка людзей ваявала на баку ворага, якога сустракавала з хлебам-соллю. Але я б наогул назвала гэтую вайну крывавай безсэнсоўнай бойняй народаў свету. А цяпер паглядзім хто справакаваў гэтую вайну?
    1. Кучка габрэяў ў 1917 годзе захапіла вялізарную імперыю, разграбіла яе, знішчыла некалькі міліёнаў людзей і справакавала бойню паміж гэтымі людзьмі. Кучка габрэяў ведала дзеля чаго яна гэта рабіла. Так-так, дзеля грошаў і багацця. А вось ўсе астатнія: З якімі “тараканамі” былі ў галаве, калі знішчалі адзін аднаго?
    2. Гэтая кучка людзей (фактычна разбойнікаў з вялікай дарогі) кінула адзін такі “таракан” – аб усясусветнай пралетарскай рэвалюцыі і устанаўленні дыктатуры пралетарыята на ўсёй зямлі. Сёння таксама закідваецца такі ж “таракан” – глабалізацыя і усясусветны адзіны урад пры якім на зямлі наступіць рай. Гэта ж трэба толькі усвядоміць: у Швецыі, пад кіраўніцтвам сіянакратыі, легальна працуе універсітэт па так называемай “монакультурызацыі” Еўропы. А фактычна вядзецца праца па захопу Еўропы і ператварэнню еўрапейцаў ў белых рабоў. Глядзіце як спрытна працуе сіянакратыя ў гэтым кірунку:
    – галівуд да краёў разбешчывае праз фільмы;
    – МВФ захоплівае праз крэдыты;
    – Еўропа разбураецца праз монакультурызацыю;
    – “Сведкі Іеговы” даўбаюць праз рэлігію.
    3. Паглядзіце хто кіраваў краінамі, калі адбылася Другая Сусветная вайна: Гітлер – паўгабрэй, Сталін – паўгабрэй, Чэрчэль (які выдаваў казакаў, якія не былі грамадзянамі СССР) – габрэй.
    А цяпер адкажыце на пытанне: Дык хто віноўны ў гэтай крывавай бойні? У тым ліку, і за халакост? Калі па рэлігіі габрэяў забіваць гоя святая справа, дык чаго тут здзіўляцца, што палягло столькі млн. чалавек у 20-м стагоддзі. У 21 стагоддзі ляжэ яшчэ больш гояў, бо ў Ізраілі з дзіцячых садкоў габрэі вучаць сваіх дзяцей, што яны “богам выбраны народ”, а у нас куча прахадзімцаў дубінкамі лупіць за беларускую мову, бо так хоча Расея. А хто сёння кіруе ў Расеі? Пуцін – паўгабрэй, Мядзведзеў – паў- ці цалкам габрэй, Жырыноўскі – паўгабрэй. Спадарства габрэі, толькі не прыпісывайце мне антысемітызм, бо семіты гэта не толькі габрэі, але і арабы. Лепш падумайце як будзеце перажываць новы халакост, бо калі узнікне новая вайна, то абавязкова узнікне і новы халакост. І то, і другое непазбежна з такімі “гульнямі” ў свеце. Ў свеце асуждзены толькі фашызм, але суда не было ні над камунізмам, ні над расізмам, ні над сіянізмам. Чаму?

    • Darafej кажа:

      Шаноўная спадарыня Галіна, слова “габрэй” у беларускую мову ўнеслі “беларускія пісьменнікі” небеларускага паходжання, дакладней будзе слова “жыд”, бо ў нашай мове яно мае выключна нацыянальнавызначальную ролю (так жа як і ў ляшскай мове) і ні ў якой ступені не абразлівае значэнне, як у мове маскавітаў (дзе ў гэтым вымаўленні яно мае антысемітскі сэнс). Не трэба сарромецца выкарыстоўваць дакладныя назвы народаў ў адпаведнасці з гістарычнай традыцыяй, так як гэта ёсць у нашых класікаў Багдановіча, Дуніна-Марцінкевіча ды інш. Толькі вузкалобыя ёлупні тут заўважуць нейкі антысемітызм, тыяж ляхі ніколькіне саромяцца выкарыстоўваць гістарычна дакладную назву, чагож мы павінны падстройвацца пад Расею. Жыды збольшага людзі вумныя і адэкватна ўсё ацэньваюць. Мыж жадаем каб нас звалі літвінамі

  6. Siarhiej кажа:

    Напэўна жыды з’яўляюцца самай уплывовай і багатай дыяспарай у Свеце, але нельга лічыць што ўсе праблемы, у тым ліку наша дыктатура, звязаныя з жыдамі. Напрыклад, ці быў Пол-Пот жыдам? А Мао-дзэдун? А Брэжнеў, Кастро, Чавес? Спіс можна працягваць да бесконцасці. Першы раз чую, што Чэрчыль быў жыдам, а Сталін, Гітлер, Пуцін паўжыдамі. Перабольшванне ролі жыдоў у Свеце і пры гэтым наданне ім нейкай выключнасці – ці не ёсць гэта жыдоўская хітрыка?

  7. Асабіста я даследванні біяграфій гэтых людзей не рабіла і ў нагах “свечку не трымала”, але так пішуць шмат на якіх сайтах. Вось некаторыя з іх:
    http://www.dazzle.ru/antifascism/hitler.shtml – Гітлер
    http://www.eleven.co.il/article/14680 – Чэрчэль
    http://www.pgorgrussian.com/hiddenhands(a).russian.html – Чэрчэль
    http://anticompromat.org/putinav/felsht.html – Пуцін
    http://ingushetiya.do.am/publ/15-1-0-50 – Сталін
    http://samlib.ru/s/shmonin_aleksandr_andreewich/istalin.shtml – Сталін
    http://drevnijmir.ru/fo/ljudi/21/index.php?id=134 – Сталін
    Магчыма гэта і непраўда. Тады я выбачаюся. Але гісторыі ў любым выпадку цёмныя.
    Я помню, што у нас ўсе людзі казалі жыды (магчыма слова жыд паходзіць ад аід), але я не супраць казаць і габрэй. У мяне няма нейкай варожасці ні да каго, у адрозненні ад некаторых: http://lurkmore.to/%D0%91%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D1%81%D1%80%D0%B0%D1%87
    Мяне хвалюе толькі адзінае пытанне як выжыць і абараніцца беларусам. Я лічу, што беларусы, каб правільна арыентавацца і “трымаць нос па ветру” павінны ведаць ўсю інфармацыю, нават, і цёмныя гісторыі, бо інакш мы будзем “не зрячими”. Калі хто не чуў: “Пуцін высадзіў ФСБы дэсант ў Беларусі па захопу маёмасці беларусаў, ў выглядзе супрацоўнікаў пасольства Расеі ў Беларусі”.

  8. I.P. кажа:

    Несьцярэнка напісаў усё вельмі добра, ён адзіны добра разумее сітуацыю якая склалася вакол гэтай ганебнай вайны.

    Спадару перакладчыку: дзякуй за пераклад!
    Пану рэдактару: Юры Леанідавіч напісаў яшчэ адзін выдатны артыкул:
    http://yun.complife.ru/miscell/exodus.htm

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы