nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Палякі далі адпор т.зв. “расейскім балельшчыкам” : На чыім баку быць беларусам-літвінам

4 ліпеня, 2012 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Кожны раз пасьля выстаўленьня матэрыяла, аналагічна папярэдняму, у сябраў рэдакцыі ўзьнікае жаданьне яшчэ раз падрэсьліць, што пры ўсім тым мы ня маем ніякай асаблівай перадузятасьці да польскага народу як такога. Народ сабе, як народ… Калі ёсьць магчымасьць падтрымаць палякаў у іх праведных дзеяньнях, мы, як сапраўдныя інтэр-нацыяналісты, робім гэта з задавальненьнем. Калі ж нехта хоча, каб мы здраджвалі праўдзе і справядлівасьці, якія адпавядаюць аб’ектыўным інтарэсам беларусаў-літвінаў, мы з-за штучнай “паліткарэктнасьці” рабіць такое ня будзем (хай да здрады апускаюцца тыя, хто залежыць ад польскіх імперыялістаў; сьцяг ім ў рукі й чорная метка на лоб…). Каб і ў дадзеным выпадку пацьвердзіць адзначаныя прынцыпы, мы пасьля папярэдняга падаем ніжэй новы матэрыял, які падтрымлівае палякаў у іх праведных дзеяньнях.


1.

У сярэдзіне чэрвеня г.г. у Польшчы ў сувязі з правядзеньнем чэмпіянату Еўропы па футболе мелі месца сутычкі паміж палякамі й расейцамі. Сутычкі былі справакаваныя расейцамі – іх зьневажальнымі паводзінамі, абуральнымі лозунгамі ды імперскай сімволікай.

Бесстаронныя фота і кадры зь відэа, якія пададзеныя ніжэй, дакладна ўсё зафіксавалі. Пры гэтым варта памятаць, што савецкая імперская сімволіка ў Польшчы забароненая і што нахабнае нагадваньне палякам пра “Смаленск” могуць дазволіць сабе толькі самыя апошнія адмарозкі…

Натуральна, што такое нахабства прыстойныя палякі не маглі дараваць.

Яшчэ да прыезду ў Польшчу расейцаў, як толькі стала вядома, што ўрад Туска дазволіў ім прайсьці дэманстрацыйным маршам па вуліцах Варшавы, пачаліся пратэсты. Так, вось тут – http://www.youtube.com/watch?v=hs6y99wFg3Q&feature=relmfu – вы можаце паглядзець відэа, на якім зафіксаваны пікет палякаў, якія пратэстуюць супраць запланаванага маршу расейскіх імперскіх оркаў па вуліцах Варшавы.

Супраць патуральных дзеяньняў пальшавіцкага ўраду пратэставалі й некаторыя дэпутаты польскага Сейму (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2012/06/13/91274.shtml).

Першыя вялікія бойкі адбыліся 12 чэрвеня яшчэ да дазволенага Тускам т.зв. “рускага маршу” футбольных фанатаў. Так, у рэстаране “Склеп”, што па вуліцы Яжынскага, у сутычцы прымала ўдзел ад 50 да 100 чалавек. Яшчэ 20-30 чалавек пабіліся ў варшаўскім раёне Таргувэк (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2012/06/12/91270.shtml).

У час самога “маршу” патрыятычная польская моладзь таксама атакавала расьпярэзаных маскалёў-імперцаў. У выніку некалькі расейцаў былі параненыя. Каля Панятоўскага маста ў Варшаве палякі, апранутыя ў футболкі з надпісамі “Патрыёты”, атакавалі маскалёў з крыкамі “разагнаць чырвоны зброд”… Паліцыя Туска, баронячы расейцаў, схапіла 150 палякаў (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2012/06/13/91271.shtm).  

Натуральна, дзеяньні польскай моладзі былі рэзка асуджаныя расейскім афіцыёзам, што ня раз прайшло праз усе афіцыйныя расейскія СМІ.

Каб нам асабліва не мудрагеліць, мы вырашылі падаць тэкст некаторых іншых расейцаў, якія выказалі супрацьлеглыя ацэнкі. Гэта Аляксей Шырапаеў і рэдакцыя т.зв. “арыйцаў”.

Наша рэдакцыя ў дадзеным выпадку практычна цалкам падзяляе іх ацэнкі. Мы на баку польскіх патрыётаў.

2.

ШЭРАГ ПЫТАНЬНЯЎ ПРА ФУТБОЛ

Аляксей Шырапаеў (узята з http://via-midgard.info/news/article/23396-aleksej-shiropaev-ryad-voprosov-pro-futbol.html)

Гаворка, зразумела, не пра спорт як такі, а пра сьпецыфічна расейскую, асабліва гідкую разнавіднасьць крамлёўскай палітыкі – футбольны патрыятызм, гэты згустак азіяцкіх комплексаў і п’янай вузкалобай агрэсіі.

Такім чынам.

Кім трэба быць, каб, прыехаўшы ў былую калонію Расейскай імперыі й Савецкага Саюзу, якая памятае ТРЫ патопленыя ў крыві паўстаньні, арду Тухачэўскага і Катынь, зладзіць там нешта накшталт шэсьця заваёўнікаў, якія кідаюць АДКРЫТЫ выклік гаспадарам зь відавочным жаданьнем зьняважыць іх?

Кім трэба быць, каб у чужой краіне, дзе савецкую сімволіку на дух не пераносяць, размахваць чырвонымі анучамі, дэманстраваць пяцікутныя зоркі, фарсіць у будзёнаўках – г.зн. ісьці на СЬВЯДОМУЮ правакацыю?

Нарэшце, кім трэба быць, каб, прыехаўшы Ў ПОЛЬШЧУ, рыхтаваць банэр з надпісам «Смаленск» і зьбірацца запусьціць на яго фоне хмару папяровых самалёцікаў?

Я адкажу. Савецкім хам’ём, якое ведае, што ў іх за сьпіной – Пуцін, такі ж хам. «Расея наперад» – гэта такая ж гнюсная эманацыя Пуціна, як і расейскія танкі, нацэленыя на Тбілісі, або праславутыя абаронцы «Бронзавага салдата», якія грамілі Талін у 2007-м. Расейскія фанаты ў будзёнаўках – прамы працяг асобы Пуціна, такі ж, як экспарт у Еўропу газу і карупцыі. І, натуральна, Пуцін заступіўся за сваіх піўных клонаў, запатрабаваўшы ад Туска прыструніць палякаў, абражаных зьдзекам над Польшчай.

Фюрэр расейскіх фанаў Шпрыгін пасьпяшаўся заявіць, што чуткі аб самалёціках – гэта, маўляў, плод хворага ўяўленьня. А вось мне так не здаецца: вельмі шмат хто ў Сетцы ўхваляў такі спосаб “троліць польскіх курваў”. Банэр «Смаленск» зусім не плод фантазій, аднак яго ўсё ж не разгарнулі, але затое явілі сьвету іншы шэдэўр «рускага духу»: гіганцкі малюнак раз’юшанага орка, узброенага мячом, і з надпісам “Гэта – Расея».

Што ж, вобраз імперскай «Рашкі» і без таго ўжо даўно ўсім вядомы, асабліва палякам. Пуцінскія балелы лішні раз з усёй дуры пацьвердзілі гэты вобраз.

3.

ХТО ПАДРЫХТАВАЎ ПОЛЬСКАЕ ПАБОІШЧА?

http://ari.ru/news/3935/

“У Польшчы суд вынес прысуд васьмярым хуліганам, якія правакавалі бойкі з расейскімі заўзятарамі. Усе яны палякі. Іх прызналі вінаватымі ў нападзе на паліцыянтаў, абразе службовых асоб і ўдзеле ў незаконных сходах. Частка зь іх абышлася штрафам у памеры 100 еўра. Іншым далі ўмоўныя тэрміны – да года. Чакаецца, што ў пятніцу, 14 чэрвеня, прысуды будуць вынесеныя яшчэ 90 ўдзельнікам забурэньняў. Між тым, у Варшаве без прад’яўленьня абвінавачваньняў вызвалена частка расейскіх заўзятараў, затрыманых падчас забурэньняў. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэзідэнцкай рады па правах чалавека Міхаіл Фядотаў. Аднак некалькі чалавек застаюцца пад вартай: аднаго абвінавачваюць у выкарыстаньні фаера, яшчэ дваіх – у нападзе на паліцыянтаў. Калі іх віна будзе даказаная, расейцам пагражае дэпартацыя і забарона на ўезд у Шэнгенскую зону” (з паведамленьняў СМІ).

У Расеі далёка ня кожны з’яўляецца футбольным заўзятарам, аднак з прычыны асаблівых падзей 12 чэрвеня сітуацыю зь Еўра-2012 абмяркоўваюць цяпер практычна ўсё. А на самой справе сітуацыя простая, як дзень.

Уявім, што ў Варшаву прыехалі нямецкія заўзятары, прывезьлі з сабой максімальную колькасьць сімволікі 16-га танкавага корпуса Вермахту, партрэты камандзіраў 10-й арміі ды іншыя рэчы, якія нагадваюць палякам аб наступленьні Трэцяга Рэйху на Варшаву ў 1939-м годзе. Напэўна, нямецкія заўзятары адграблі б па поўнай. Таму ўлады Нямеччыны даўно пайшлі па правільным шляху: усіх, хто бегае зь сімволікай Трэцяга Рэйху ў Нямеччыне, ловяць і садзяць прэвентыўна, яшчэ дома, не чакаючы пакуль гэтыя грамадзяне кудысьці прыедуць і сваімі неадэкватным паводзінамі справакуюць міжнародны канфлікт.

У Расеі такіх законаў няма. Культ СССР хутчэй нават вітаецца, чым спыняецца. Таму няпужаных аматараў саўка тут шмат. Усе яны думаюць, што сьвет населены бяскрыўднымі зайчыкамі, гатовымі апісацца ад страху ад адной дэманстрацыі савецкай імперскай сімволікі. Бо дэбілам больш няма чаго дэманстраваць.

Вось група такіх грамадзян і выехала на гастролі ў Польшчу. Як аказалася, там жылі ня зайчыкі й аматары СССР атрымалі па поўнай праграме. Прычым, наіўных ідыётаў нават зьлёгку шкада, бо не зусім зразумела, за што яны адграблі. Расеянскія футбольныя клубы належаць ня ім, у СССР карысталіся наменклатурнымі прывілеямі не яны. Да чаго ўвесь сыр-бор? За што падстаўлялі пад кулакі фізіяноміі? Аднак наіўныя дэбілы – гэта толькі адзін бок медаля.

Калі ўважліва вывучыць ўсю гісторыю польскага мардабою, асабліва яго асьвятленьне па расеянскім тэлебачаньні, сутнасьць эксцэсу набывае цалкам іншае адценьне.

Тое, што расейскія фанаты паводзілі сябе ў Польшчы абуральна – гэта зразумела. Аднак уся гэтая сімволіка вартая пэўных грошай – замовіць, вырабіць, раздаць. Дарога да Польшчы, пражываньне – таксама рэчы не бясплатныя. А адкуль у дэбілаў узяліся грошы, калі ясна, што ў разумова адсталых іх быць не павінна ў прынцыпе? Такім чынам, усё было незразумела кім аплачана. Фанатам засталося толькі прымерыць абноўкі, сесьці ў паравоз, выйсьці на станцыі й атрымаць па мордзе. Далей у справу ўступіла тэлебачаньне, якое трэці дзень толькі й распавядае, што пра бойку ў Польшчы. Падзею раздзьмулі да маштабаў 22-га чэрвеня 1941-га года. Пуцін асабіста тэлефанаваў палякам і са строгім тварам нешта расказваў. І ўсё гэта паказваюць па 33 разы на дзень. Да чаго б?

А ўсё проста. Адзін час Уладзімір Уладзіміравіч быў чымсьці накшталт аб’ядняўчага слупа, вакол якога ўсе скакалі. Але ілюзіі даўно разьвеяліся, слуп хістаецца і шматлікім назіральнікам нават не зусім зразумела – а ці Пуціна паказваюць пад выглядам Пуціна? А раз няма слупа, вакол якога можна кагосьці зьяднаць, то застаецца правераны сродак – агульны вораг і маленькая пераможная вайна. Але з ворагамі й з вайной сёньня выбар невялікі. Нават супраць Грузіі ўжо маленькай пераможнай вайны не атрымаецца – аперацыя спачатку зацягнецца, а потым можа скончыцца нават жалосна. Таму трэба, каб і вораг быў па шапцы, і ў той жа час да рэальнай бойкі не дайшло, а то ці мала што. І ў гэтай сітуацыі паўкі футбольных фанатаў – самае тое.

Як вышэй мы ўжо патлумачылі – вялікая частка расеянскіх футбольных фанатаў зьяўляецца разумова абмежаванымі людзьмі. Мы маем, з аднаго боку, натоўп грамадзян, якія ня моцна добра цямяць і ў якіх дрэнная праца галавы ўскладнена яшчэ і любоўю да СССР. Зь іншага боку, мы маем хлапцоў у Крамлі, у якіх з галавой усё нармальна (па-свойму, вядома, нармальна – па-нягодніцку). Пры гэтым гэтыя хлопцы вельмі цынічныя і такія высокія паняцьці, як мараль, этыка й іншае іх не хвалююць. Іх хвалюе толькі справа ўтрыманьня ўлады. А для гэтай справы трэба з нейкіх падручных сродкаў зьляпіць вобраз ворага. Вось тут быў бы вельмі карысны спартыўны мардабой за мяжой. Таму і паехалі эшалоны з чырвонымі сьцягамі…

Тут ня ўсё зразумела з палякамі. Калі разабрацца, то польскім фанатам ў цэлым глыбока да лямпачкі любоў да СССР нейкіх грамадзян, якія прыехалі ў Польшчу. Сьцягі СССР на вуліцах могуць раздражняць старэйшае пакаленьне, але тым, каму 18-25 гадоў, гэтыя сьцягі мала пра што кажуць [яны кажуць і пра Катынь 1, і пра Катынь 2 – Рэд.]. Каб польскі фанат адарваў дупу ад крэсла ў піўным бары, пайшоў кудысьці й стаў растрачваць энергію на біцьцё мардасаў з рызыкай атрымаць па башцы ад паліцыі – тут фанату стымул патрэбны. І ня толькі стымул, але і арганізацыя працэсу. Нельга выключыць, што крамлёўскія грошы і тут былі выкарыстаны, каб ужо напэўна гарантаваць мардабой. І менавіта так хутчэй за ўсё і было – не выпадкова ўрад Польшчы загадзя папярэджваў расейскі бок аб магчымых эксцэсах.

P.S. У сувязі з гэтым вельмі актуальным ёсьць пытаньне з заспакаеньнем у Расеі ўсіх аматараў саўдэпіі. У рускіх людзей наперадзе барацьба: з аднаго боку псеўдалібералы, зь іншага – больш небясьпечныя асобіны – саўкі, і саўковая ідэйная жудасьць. Гэта ў сьвеце ўсе ад саўка кідаюцца. У Расеі гэтую жудасьць выдаюць за ідэю і хтосьці запрашае ў яе [вярнуцца].

 

11 каментарыяў

  1. Litvarus кажа:

    А як думае рэдакцыя, такіх заўзятараў спорту ў Маскве падбіраюць спеціяльна для замежных гульняў, ці гэта звычайные, выпадковые людзі, г.з. таковые ўсе расейцы?

  2. Vitaut Kuplevic кажа:

    U Rasieji jasce nie adbylosis pracesau dekamunizacyji, deimperyjalizacyji, desavietyzacyji i nikoli ich nie adbudziecca. Identyfikacyji eurazijskaje cyvilizacyji Rasieji scylna zviazany z imperyjaj i jaje spadcynaj. Niama nijakaha dziva. Rasieja — heta nie Europa!

  3. Vitaut Kuplevic кажа:

    Для мяне няма ничога дз1унага, бо Расея — не Эуропа, а Эураз1я. Расейски шавин1зм шчыльна зьвязаны з савецкай спадчынай. А якую сымбол!ку магли несьци расейския фанаты? Тольки расейскую нацыянальную 1 футбольную? Савецкая 1мпэрыя — частка расейскае импэрскае спадчыны. У галаве эураз1йца “усё сьл1лось — усё пераплялось”. Файна каб у Расеи было забаронена усё савецкае и камунистычнае, але ж маем тое што маем. У голавах многих маскоуцау импэрския шавинистычныя трызьненьни шчыльна пераплецены з савецкими и камунистычными. Аб прыстойнасьц1 у гасьцях у иншай цывилизацы1 яны з роду ня чули, вось и паказали свой расейск1 дух так, як яны яго разумеюць.
    А у нас у Беларуси расейски шавинизм и расейски фашызм стау идэалёгияй и практыкай. Тут ня будучы пераканананым расейским шав1нистым нельга нават працаваць у школе. Расейския и савецкия акупанты паводзяць сябе так як дома. Што маем — тое маем.
    Паляк1 1х прынял1 л1бэральна. Кай пашалеюць дурныя госьц1, хай пакажуць сваю дурноту.

  4. Darafej кажа:

    Вельмі добра і дальнабачна зрабілі ляшскія улады, калі дазволілі марш маскавітаў. Няма найлепшай антымаскавітскай прапаганды, чым магчымасьць відавочна назіраць паводзіны ні найлепшых прадстаўнікоў гэтага народу. Зразумела, што брытагаловых дурняў хапала з абедзьвух бакоў. Але маскавітскія былі імі удвая, бо паказвалі сваю дурасьцт па за мяжой Масковіі.

  5. Эўразійская цывілізацыя Расеі характарызуецца ўва многім тымі ж рысамі што і туранская цывілізацыя сьцяпных цюркскіх і мангольскіх вандроўнікаў, якія ў 3-5 і 13-15 стст. інвазіявалі на цывілізацыю Эўропы, найперш на ўсход і поўдзень эўрапейскае цывілізацыі Русі. Туранская цывілізацыя характэрызавалася вайсковым ладам жыцьця. Туранцы займаліся гадоўляй жывёл, бо расьлінаводства на слабаўрадлівых глебах было слабарэнтабельным, у ўрадлівыя чарназёмы былі прыгодны для вырошчваньня культурных расьлін макс. на некалькі год… Туранцы гадавалі вялікую колькасьць коней, мелі збрую, таму былі мабільнымі, зьбіваліся ў соткі, тысячы і г. д. Вайсковы лад жыцьця прывёў да адзінаначальля, таму ўсе падпарадкваліся хану, у т. л. сотнікі, тысячнікі. Прыватная ініцыятыва амаль выключалася. Як пісаў Фэлікс Канэчны “туранцы гніюць калі не ваююць”. Таму у туранцаў былі палкі, якія насілі назву тысячнікаў, але не ўсзьнікла нацый. Этнічная і расавая стракатасьць была нормаю, лінгвістычныя і рэлігійныя трансфармацыі былі так часта і уключалі такюу вялікую колькасьць насельніцтва, чаго ня вадала Эўропа. Туранская цывілізацыя ня ведала аддзяленьня жыцьця асабістага, прафэсійнага ад грамадзкага. Туранцы былі арэлігійныя, таму ў Сарай-Бату стаялі храмы хрысьціянскія (нестарыянства), юдаістычныя, будысцкія і іслямскія. Рэлігія ў іх падпарадкоўвалася палітыцы і геапалітыцы. Хрысьціянства было прынята некаторымі ханамі (нестарыянства), аднак яно не закаранілася, бо хрысьціянства прад’яўляла чатыры патрабаваньні : монагамнае сужыцьцё мужа і жонкі (у т. л. пажыцьцёвае), ліквідацыю нявольніцтва і рэабілітацыя фізычнае працы як прэстыжнай, адмену прыватнай помсты і увядзеньне публічнага суду, а таксама незалежнасьць Царквы ад палітычнага рэжыму, ці ад дзяржаўнае ўлады. Ці маглі туранцы прыняць патрабаваньні хрысьціянства. Вядома што не. Мужы і жонкі гінулі ў шматлікіх войнах, дзетак жанчыны нараджалі ад розных мужчын і г. д., рабы былі патрэбны для гадоўлі мнагалікіх статкаў, а нестарыянскае хрысьціянства абагаўляла хана. Аб разьвіцьці адукацыі, навукі культуры ў такіой цывілізацыі не магло быць і размовы, бо індывід тут ня меў амаль ніякага выбару.
    Таму ваююць расейцы як туранцы, а паездку ў Варшаву яны ўспрынялі як паход на іншую цывілізацыю. Памятаеце зь гісторыі паход праваршчыка Тухачэўскага на Эўропу. Бальшавіцкая арда на конях была ідэйнаю, бо несла сусьветную рэвалюцыю. Расейская эўразійская туранізаваная арда ці прынесла нейкую ідэю ў Варшаву. Проста паехала ў новы паход з мэтай паказаць сваю колькасьць і сілу. Свычайная арда, мала чым адрозьнівалася ад арды цюркоідаў 3-5 стст, алтаеэтнічных мангола-татараў 13-15 стст, маскоўцаў-расейцаў 16-20 стст.
    Другая складаючая Эўразіі — цывілізацыя Візантыі. Тут царква не была аддзелена ад дзяржавы (цэзарапапізм), а таксама панавала мнагалікая бюракратыя, якая стандартызавала жыцьцё да абсурду. прыватная ініцыятыва абмяжоўвалася. Усё тое, што было не патрэбна цэзару і бюракратыі — не падтрымлівалася, а ўсё тое, што падбівала іх аўтарытэт — забаранялася. Аб свабодным разьвіцьці навукі, культуры, мастацтва, філязофіі не магло быць размовы. Асоба была абмежавана ў сваім выбары. Ісьцінай было тое, што падтрымалі цар і бюракратыя.
    Прэзыдэнт для расейцаў-эўразійцаў гэта не найперш чыноўнік выбраны на свабодных выбарах (як на Захадзе, г. зн. у Эўропе і Паўн. Амэрыцы), а цар, хан (вайсковы шэф), ды бязгрэшны духоўны аўтарытэт (царква дэ-факто — частка дзяржава).
    Нарэшце трэцяя складаючая для расёйцаў-эўразійцаў — эўрапейская цывілізацыя Русі, ад якой і засталіся толькі ўсходнеславянская мова (складзеная на паўднёваславянскі (старабаўгарскі) узор з шматлікімі уральскімі (найперш фінскімі) і алтайскімі (цюрска-мангольскімі) запазычаньнямі) і ўсходняе хрысьціянства (фармальна праваслаўе) зь нестарыянскім зьместам (абагаўленьне хана-цара-прэзыдэнта). Пасьля туранскай інвазіі (мангю-татар. іга) эўрапейскацывілізацыйныя інстытуты супольнасьці Русі былі запамяты, ды й Уладзімерская Русь была паўн.-усх. пэрыфэрыяй Русі.
    Таму такія незвычайныя госьці прыехалі ў заходнеславяна-каталіцкую цывілізацыю. Зь іншай катнынэнтальнай цывілізацыі. Эўразійскія, туранскія! Паездку ў госьці яны зразумелі як налёт на Варшаву. Па ўсім правілам арды!

  6. Эўразійскі каляктывізм мае туранскі гэнэзіс, а туранцы перанялі традыцыі калсктывізму і герархіі ад усходнеазіяцкай цывілізацыі (кітайцаў з этнасу хань). У усходнеазіяцкай і туранскай цывілізацыях дамінуе грамадзкае жыцьце, а сямейнае і прафэсійнае жыцьці зьяўляюцца часткай грамадзкага жыцьця. У туранцаў і усходнеаазіятаў не адбылося аддзяленьне сям’і ад роду, або адбылося няпоўнае аддзяленьне сям’і ад роду (умова дзеля ўзьнікненьне пераважна індывідуалістычнае цывілізацыі).
    Прыпамінаю ў гэтай сувязі выказваньне Дырэктара Бярозаўскай СШ №2 тав. Кушука В. В. Адна настаўніца у знак сваіх 50-ых угодкаў пачаставала нас тортам. Тав. Дырэктар (тыповы беларус-эўразіец, бо зрасейшчаны і зсавечаны) пахваліў яе, сказаўшы, што інтарэсы каляктыву для яе вышэй за ўласныя інтарэсы. Цывілізацыйны эўрапеец адзначыў бы яе жаночыя і прафэсійныя асабістыя (!) якасьці (ня блытаць тут з з супэріндывідуалістычным лібэрастызмам).
    Далей, цывілізацыі (паводле Фэліксу Канэчнаму) адрозьніваюцца паміж сабой пяцьмі катэгорыямі сацыяльнага побыту (цывілізацыйны quincunxum):
    1. Дабром. Уключае этыку, права і ідэалёгію. У Эўропе і на заходзе гістарычна этыка дамінуе над правам, а супольнасьць (нацыянальная і грамадзянская) над палітычным рэжымам і дзяржавай (што пайшло з старажытнай Грэцыі і з Рыму ў часы рэспублікі, дзе права пісалася ад імя супольнасьці (грамадзян), а не ад імя манарха). Плюралізм ідэалёгій — рыса цывілізацыі Эўропы і Заходу, дзе і ўзьніклі ўсе сучасныя ідэалёгіі. Вялікія рэлігіі ўзьніклі на Ўсходзе (у Арыеньце), г. зн. у Азіі.
    2. Ісьцінай (праўдай). Уключае навуку і інфармацыю. У Арыенце свабоднае разьвіцьцё навукі або абмяжоўваецца (іслямская цывілізацыя, Кітай, Пн. Карэя і В’етнам з усходнеазіяцкай цывілізацыі, Эўразія), або зьяўляецца удзелам выбраных (юдаістычная цывілізацыя (утаямнічаных), цывілізацыя Індыі (прадстаўнікоў вышэйшай касты)). У Акцыдэньце — магчымае свабоднае разьвіцьцё навукі і абмен інфармацыі, таму дзяржавы Захаду першымі ўступілі ў інфармацыйную стадыю разьвіцьця гаспадаркі.
    (Памятаю, як адна настаўніца пэнсійнага веку (зрасейшчаная-эўразіятызаваная) мне даказвала, што масавае прымяненьне кампутараў і праграм у школе не дасьць больш ведаў. Сама ня ўмее і не жадае вучыцца працаваць на кампутары. Яна ж у мяне некалькі разоў пыталася “как будзет феўраль, март і апрэль па-беларускі?”. У эўразійцаў гуманістычны, тэхнічны і тэхналягічны прымітывы крочаць
    3. Цудоўнасьцю. Уключае мастацтва і эстэтыку. У туране мастацтва і эстэтыка амаль не разьвіваліся, а ў юдаістычнай цывілізацыі падпарадкоўваліся абстрактнаму рацыяналізму (паглядзіце на творчасьць Пэна, Шагала, Малевіча).
    4. Здароўем. Уключае гігіену, мэдыцыну і лячэньне і зьвязаныя зь імі інстытуты. У цывілізацыі Індыі, дзе жыцьцё зьяўляецца цяжарам за грахі, што былі зьдзейсьцены ў папярэднім жыцьці — падтрыманьне здароўя не зьяўляецца этычным абавязкам. А рымскія вадапровады і лазьні сьведчаць аб тым, што падтрыманьне здароўя і гігіены ў Эўропе ўзьведзена да ўзроўня этыкі.
    5. Дабрабытам. Уключае эканоміку і гаспадарку. У туране, які ўтрымаўваўся з вайны, дабрабыт — галоўная катэгорыя, што й пераняла Эўразія. У Эўропе дабрабыту ўдзеляецца вялікая ўвага, але тое павінна быць згодна з этыкай і правам. Рост дабрабыту — ня мэта, а сродак дзеляўсебаковага разьвіцьця асобы і супольнасьц ва ўсіх катэгорыях побыту.
    Здароўе і дабрабыт называў матэрыяльнымі катэгорыямі, а дабро і праўду — духоўнымі.
    Цывілізацыі ён акрэсьліваў як метады пабудовы грамадзкага жыцьця. Нацыі навуковец называў этычнымі надбудовамі цывілізацый, таму вялікую ўвагу надзяляў феномену нацый і нацыянальнаму жыцьцю.
    Перанос дабра і ісьціны з адной плянэнарнай цывілізацыі ў іншую немагчымы, бо нішчыць іншую цывілізацыю, а здароўя і дабрабыту магчымы, але можа прывесьці да неспадзяваных вынікаў (напрыклад паляпшэньне якасьці мэд. абслугоўваньня ў Індыі прывяло да павялічэньня колькасьці насельніцтва, а тое з-за недахопу харчаваньня — прывяло да павялічэньня абшараў недаяданьня й голаду).

  7. Litvarus кажа:

    Сп. Куплевіч, я ў захапленні ад вашых Ведаў, але меня не пакідае думка, што яны крышэчку ужо застарэлі. Не буду ламаць сваю галаву, каб вам паказаць гэта. Проста працітую сучаснага філосафа Р. Рорті.
    “Реальность для Рорти – не объект иссследования,а материал, подвергаемый непрестанному воздействию со стороны человека, обрабатываемый и осваиваемый им, принимающий любую форму под этитм воздействием. Вещи не предшествуют своему появлению в языке, но существуют лишь в “лингвистическом опыте мира” , выступающем для Р. как нечто первичное и исходное. Действительный мир, заявляет он, есть мир,” состоящий из всего, записанного в когда-либо использовавшихся словарях, ” пока факт не описан, он в наш мир не привнесен.”
    По убеждению Р. Фрейд показал, что нет никакой фундаментальной человеческой способности типа разума или воли, нет непроходимой пропасти между рациональныи и иррациональным, нет универсальных объектов симпатий и антипатий, всеобщих верований и желаний. Он десакрализовазировал человека, указав на неправомерность его разделения на божественное и земное, возвышенное и низменное, страсть и разум. В отличие от моралистов типа Платона или Канта, он”приватизировал” моральные ценности, показав,что жестокость, садизм, паранойя являются такими же качтественными человеческими свойствами как любовь и сострадание.
    Центральной парадигмой европейскойкультуры 20 в. во многом еще остается просвещенческая надежда на осуществление идеалов истины, прогресса и солидарности. Убеждение в существовании такого рода оснований ( и идеалов) для Рорти такая же иллюзия, как понятие “единой человеческой природы” или “всеобщих законов бытия”. Надежда усмотреть основания там, где их нет и не может быть, выступает как очередная попытка рационализации стихийного прогресса, выявление целей там, где их никогда не было”.

  8. Vitaut Kuplievic кажа:

    Шаноўны сп. Літварус!
    Дзякую за камэнт! У біёлягаў ёсьць такая дысцыпліна як агульная біялёгія, якая вывучае, ня дасьць мне схлусіць шаноўны сп. Алесь Астроўскі асноўныя законы біёты. У сацыяльным руху матэрыі павінна быць дысцыпліна Навука аб цывілізацыях нацыях і рэгіянальных культурах, у якой будуць сфармуляваны асноўныя законы сацыясфэры. Сацыясфэра — сфэра сацыяльнага руху матэрыі і сьвядомасьці, або наадварот, сьвядомасьці і матэрыі. Я як прафэсійны географ фармірую толькі адзін разьдзел — навуку аб цывілізацыях. Навуку аб эўрапейскіх нацыях сфармуляваў сп. Мірослав Грох з Карлавага Ўнівэрсытэту з Прагі (гл. пераклад на беларускую мову ў часопісе “Архэ” за пяць год таму, г. зн. знайдзіце падшыўку часопісу “Архэ” і Вы прачытаеце знакамітыя пераклады прац Мірослава Гроха).
    Геарграфічна чалавецтва падзелена на цывілізацыі, нацыі і рэгіянальныя кульнуры, інакш на цывілізацыі і культуры (нацыянальныя і рэгіянальныя).
    Навука аб цывілізацыях складаецца з наступных разьдзелаў
    1. Агульнай цывілізацыялёгіі. Дэфініцыі цывілізацыі, нацыі ікультуры. Спробы іх акрэсьленьня.
    2. Тэорыі цывілізацый. У якую уваходзіць: вертыкальная структура цывілізацый, гарызантальная структура цывілізацый, стадыі разьвіцьця цывілізацый, цывілізацыйныя працэсы і г. д.
    3. Спадчына навукі аб цывілізацыях. Працы Данілеўскага, Тойнбі, Бэгбі, Брадэля, Шпэнглера, Канэчнага, Галецкага, Піскозуба, Эбэрхардта, Баньскага, беларускіх аўтараў прац аб цывілізацыях.
    4. Рэгіянальная цывілізацыялёгія. Характарыстыка папсобных цывілізацый, а ў Эўропе толькі традыцыйных цывілізацый больш 20. Ня кажучы ўжо аб найноўшых нетрадыцыйных цывілізацыях (выніку палітыкі мультыкультуралізму, канец ужо якой прыйшоў).
    Я толькі прафэсійны географ, спецыяліст па сацыясфэры.
    У цяперашні час склаў вертыкальную структуру цывілізацыі Эўропы. Праца заняла некалькі год (усё дзякуючы набыткам зь бібліятэк Варшаўскага, Кракаўскага і Карлявага ўнівэрсытэтаў. У Беларусі і дзяржавах СНД такой літаратуры ня йснуе.
    Вертыкальная структура цывілізацый выглядае так.
    Супэрцывілізацыя “Арыент” займае найвышэйшае мейсца. У яе ўваходзяць такія глябальныя надцывілізацыі як Іслямская, Індыі, Будысцкая і Індуістычная.
    Глябальныя цывілізацыі наступныя. Юдаістычная, Хрысьціянская, Мусульманская, Будысцкая, Усходнеазіяцкая, Індуісцкая і Сусьветная Язычніцкая. С. Гантынгтан выдзяляў яшчэ афрыканскую цывілізацыю, але паводле якіх чыньнікаў не вядома?
    Юдаістычная і хрысьціянская цывілізацыі абўядноўваюцца некаторымі аўтарамі ў юдахрысьціянскую надцывілізацыюю.
    Хрысьціянская цывілізацыя падзяляецца на цывілізацыі Эўропы, Эўразіі, Паўночнай Амэрыкі, Лацінскай Амэрыкі, Паўднёвай Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі, Філіпін, цывілізацыйных абшараў Каўказу (Грузія, Армэнія), Бліжняна Ўсходу (Лібан, Сырыя), Эгіпту (копты) і г. д.
    Цывілізацыя эўропы падзяляецца на надцывілізацыі Лацінскую (Заходнехрысьціянскую) і Грэцкую (Усходнехрысьціянскую). Лацінская, што паходзіць з цывілізацыі Рымскац падзяляецца на наст. цывілізацыі: Рамана, Герамна, Славяна, Вугра, Фіна, Балта, Баска, Кельта, Мальта, Альбана – лацінскія. Усходнехрысьціянскія цывілізацыі дыфэрэнцуюцца на: грэка-славянскую, -раманскую, -эладыйскую, -альбанскую. Гэта і ёсьць два лёгкія Эўропы паводле трапнага выказваньня Яна Паўла ІІ. Два лёгкія Эўропы падзяляюцца на чатыры долькі: каталіцкую, пратэстанцкую, праваслаўную і вуніяцкую надцывілізацыі. У спражэньні з этнасамі яны даюць як надцывілізацыі: рамана-, баска-, германа, кельта, мальта-, славяна,вугра-, альбана-каталіцкія надцывілізацыі, так і германа, рамана, фіна-, вугра,- славяна (ніжнія сорбы-лужычаны) і г. д.
    Працяг у наст. маім камэньце.

  9. Vitaut Kuplievic кажа:

    пратэстанцкія, славяна-, грэка-, рамана-, цюрка- (гагаузы Малдовы, адм. цэнтр. Камрат), альбана- (ідэнтыфікуюць сябе з грэкамі (П. Эбэрхардт,2009) праваслаўныя, нарэшце, славяна- і рамана- (у Румыніі) пратэстанцкую.
    Як асноўная адзінка сыстэматыкі жывых арганізмаў — від, так і асноўная адзінка сыстэматыкі соцыюмаў — элемэнтарная цывілізацыя.
    Іх больш 20 толькі ў цывілізацыі Эўропы.
    Пірынейская рамана-каталіцкая (перадыла росквіт у эпоху Вял. геагр. адкрыцьцяў), апэнінская рам.-катал. (расцьвіла ў эпоху Рэнесансу), зах-эўр. рам.-каталіцкая (росквіт у 18 ст., Францыя). Брэтанская герм-прат. (росквіт у 17-20 ст.), паўн.-эўрап. рам прат. (росквіт у 18 ст.), сэяр-эўрап. герм. прат. (росквіт у 17-18 стст., Галяндыя з 2 млн. асобаў першая гандлёвая звыждзяржава, Нямеччына ў 19-20 стст., першая дзяржава з найвыбітнейшай мэханікай).
    Напішу падручнік — і тады чытайце….

  10. Siarhiej кажа:

    Падзяка Куплевічу за цікавыя каментары.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы