nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (ЗБН)

16 ліпеня, 2012 | 12 каментарыяў

 

Зыходзячы з агульналюдскіх каштоўнасьцяў і аб’ектыўна ацэньваючы сітуацыю, склаўшуюся ў Беларусі, ЗБН канстатуе, што нелігітымнае, а таму злачынная групоўка, на чале якой стаіць Лукашэнка, вось ужо 18 гадоў праводзіць палітыку, скіраваную на разбурэньне беларускай дзяржаўнасьці, зьнішчэньне  беларуска-літвінскай нацыі.

Ажыцьцяўляецца палітыка генацыду, этнацыду, паўсюднай дыскрымінацыі прадстаўнікоў карэннага народа, замоўчваецца яго гісторыя, зьнішчаецца беларуская мова і культура, распрадаецца наша зямля, яе нетры, народная маёмасьць (“Белтрансгаз” ды інш. – Расеі, “Тэхнапарк” – Кітаю). Усё больш нарастае пагроза страты беларускай дзяржаўнасьці. Павялічваецца пагроза і еўрапейскаму грамадству ў цэлым (наркатрафік, нелегальная міграцыя, гандаль людзьмі й зброяй, разьмяшчэньне ядзернай зброі на межах Эўразьвязу), стабільнасьці ў сьвеце.

Беларускае грамадства жыве у жабрацтве і страху. Нязгодных з рэжымам кідаюць за краты на гвалт і зьдзекі.

Пры гэтым пэўная прагрэсіўная частка грамадства, якая сёньня разумее неабходнасьць зьмены рэжыму, стала ў апазіцыю да яго і дэкларуе заклапочанасьць, паказала сваю няздольнасьць і нават нікчэмнасьць. Сёньня зноў чутны заклікі паўдзельнічаць у гульнях рэжыму – “выбары”, “выбары без Лукашэнкі”, ” за справялівыя выбары”, “байкот ” ды іншая дэмагогія – праз што беларусы ў чарговы раз уводзяцца ў зман і разгубленасьць.

Але мы цудоўна разумеем, што ўся гэта праплочаная валтузьня, кіруецца пэўнымі сіламі як з Усходу, так і з Захаду, і не набліжае нашу беларуска-літвінскую нацыю да дэмакратыі, дабрабыту і росквіту. Мы даем сабе справаздачу ў тым, што нікому, акрамя нашага народа, не патрэбна моцная, незалежная, заможная беларуская дзяржава – суб’ект міжнароднай супольнасьці. Мы ведаем, што пэўныя міжнародныя сілы разглядаюць яе як сьферу свайго ўплыву і аб’ект для эксплуатацыі таннай працоўнай сілы і атрыманьня вялікіх прыбыткаў ад набытых прадпрыемстваў і карысных выкапняў.

Зыходзячы з вышэй адзначанага і грунтуючыся на Рэзалюцыі 1514 (XV) Асамблеі ААН ад 14 сьнежня 1960 года (Права на самавызначэньне), Зьвяз Беларусаў Нямеччыны заяўляе аб наступным:

– мы вітаем зьяўленьне на палітычным полі Беларусі Аргкамітэта Рады Нацыянальнага Адраджэньня Беларусі (АРНАБ) пад кіраўніцтвам сп. Уладзіміра Барадача і далучаемся да усіх захадаў гэтага Камітэту, якія накіраваны на зьмену сітуацыі ў Беларусі ў лепшы бок.

 

Яўген Мурашка – старшыня ЗБН

12.07.2012 г., Нямеччына

Ад рэдакцыі:

На жаль, ні водны сябра рэдакцыі не знаёмы са спадаром Барадачом асабіста, не размаўляў зь ім, ня ведае яго па справах (мы памятаем яго толькі зь менскіх мітынгаў канца 1990-х, калі ён казаў знакамітае: “У нас у Беларусі не прэзідэнт, а пахан!”). Таму мы ня можам ад сябе гарантаваць тое ж, да чаго заклікае спадар Мурашка, якога мы ведаем і паважаем…

Аднак, з другога боку, мы ня можам сабе дазволіць й іншае – не паспрыяць самаарганізацыі беларускіх палітычных і эканамічных уцекачоў у замежжы. Больш за тое, мы і далей будзем рабіць усё магчымае, каб беларусы-літвіны ў замежжы як мага хутчэй аб’ядноўваліся і арганізоўваліся.

 

 

 

 

12 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Спадары, каментатары!
    Я зауважыў заканамернасьць.
    Як толькі на гэтым сайце з’яўляецца матэрыял такога кшталту, дык вас як ветрам здула.
    Бо пад ім патрэбна выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.
    А вось калі з’яўляюцца матэрыялы, якія тычацца іншых падзей, тут ужо можна пафіласофствавать,
    .Дзе вы “літварусы”, “дарафеі” і іншыя!?
    Хацелася б пачуць :
    Вы за перамены у нашым жыцьці ці супраць?
    З павагай

  2. Darafej кажа:

    Спадар Мурашка, а што вы хацелі каб менавіта я пракаментаваў? “Мы вітаем зьяўленьне на палітычным полі Беларусі Аргкамітэта Рады Нацыянальнага Адраджэньня Беларусі (АРНАБ) пад кіраўніцтвам сп. Уладзіміра Барадача і далучаемся да усіх захадаў гэтага Камітэту, якія накіраваны на зьмену сітуацыі ў Беларусі ў лепшы бок”. І я таксама вітаю)))). Тое што Вы падалі вышэй мне і ўсім хто рэальна ацэньвае становішча і так добра знаёма. “На палітычным полі Беларусі” – гэта ў Нямечыне? Бо на палітычным полі Беларусі ўжо даўно нічога не расьце, бо адзін вусаты дзядзька вытаптаў гэта поле. Асабіста не знаёмы ні з Вамі ні са спадаром Барадачом, таму асабіста Вас чымсьці папракаць не збіраюся, але мяне заўсёды забаўляюць “змагары”з рэжымам, які змагаюцца з ім “дыстанцыйна” седзючы ва утульных кватэрах заходняй Еўропы. Ці тыя хто з’ехаў па праграме Каліноўскага (гэта ўвогуле асобная тэма зноўжа пра ляхаў), вельмі утульна помсьціць рэжыму цэдзячы ляшскае піва, ці лежачы на ляшцы. Кажучы словамі адной вядомай байкі: “Быцам робяць яны штосьць, але справы слабы”. Зразумела, што не ўсё такое “змагарства” пустое, так напрыклад, закідванне еўраустаноў і іх чынавенства рознымі петыцыямі і пісьмамі, ладзячы розныя пікеты, з адной толькі мэтай, каб не даць забыціся аб тым што на іх вачах у цэнтры Еўропы вынішчаецца культура цэлага народу, размываецца маладая краіна са шматвекавой гісторыяй, ідзе этнацыд народу. Не веру я ў тое, што сёдзячы за мяжой магчыма нешта змяніць тут у нас. Падаецца мне што і большасьць так думае. Нешта змяніць магчыма толькі у самой Беларусі.

  3. Яўген Мурашка кажа:

    Darafej:
    “..але мяне заўсёды забаўляюць «змагары»з рэжымам, які змагаюцца з ім «дыстанцыйна» седзючы ва утульных кватэрах заходняй Еўропы…”
    Паважаны спадар, у Вас забойная легіка.
    Паводле Вас, мы тут сядзім на выспе у цытадэлі і нас ахоўвае усе НАТА
    Выбачайце, тут таксама можна “выпадкова”, тарапіць пад калесы аўто ці “даць дуба” ад сардэчнга недахопу.
    Але мы, у адрозненьня ад некаторых, называем рэчы сваім іменамі, бяром адказнасьць на сябе і не хаваемся пад нікам.
    З павагай

    • Darafej кажа:

      Для рэдакцыі няма ніякіх цяжкацей высьветліць асобу за нікам, тут не трэба быць вялікім праграмістам. А вось для астатніх неабавязкова. “Нечаканая выпадковасьць” куды больш верагодна можа адбыцца тут у Беларусі, але ў больш брутальнай форме. Таму не трэба мне распавядаць, як кожны дзень там рызыкуюць жыццём)))) Не блытайце КДБ Беларусі і КДБ СССР, першыя не маюць такіх магчымасьцяў, якія былі ў другіх. Не маю на ўвазе асабіста вас. КДБ таксама мае магчымасьць высветліць пры вялікім жаданні хто стаіць за кожным нікам. Але калі адсочваць кожны нелаяльны камент у інэце, то не хопіць ні сіл ні сродкаў у МУС і КДБ разам узятых.

  4. Litvarus кажа:

    Паважаны сп. Мурашка, я свае погляды на сітуацыю ў Беларусі выклаў ў сваім апошнім артыкуле, які вам паслаў. Ці атрымалі вы яго? Мае погляды настолькі рэзка адрозніваюцца ад старых, што ані адзіный незалежный сайт пакуль яго не апублікаваў. Ёсць маладзёжные группоўкі якія яго раздрукоўвываюць і распаўсюджваюць.
    Для вас паўтаруся. У нас ніякая не дыктатура, таму што дыктатуры спрэс выразна нацыяналістычные, у нас пануе чужая культура, што бывае толькі у калоніях. Дададім сюды адсутнасць мяжы з Расеяй, захоп ею маёмасці, прамаскоўскую знешнюю палітыку. Засталося ўвесці расейскіе грошы і змешаць ў адзіную нашую і расейскую армію і калонія будзе поўная. Таму, калі вы пачнеце змагацца з діктатурай у нас, гэта будзе ашуканства Захада. Яму пляваць на гэта. Ну хоча народ жыць пры діктатуре, хай жыве. А калі вы скажыце, што ў неўзабаве 10 млн і вялізная тэріторыя стане расейскай, яны запішчаць – нам трэба хоць кавалак. Нам – гэта Польшчы. Але Пуціну пляваць на іхній крык, ён ўсё і баб ў маскойскіе бардэлі і танную прац. сілу возьме сабе.
    Сіла нашай улады і слабасць нашай апазіцыі ў нашым народзе. Дзякуючы панаванню у нас рускай культуры ён набыў комплекс непаўнавартасці. Р. культура у нас перамагла дзякуючы нашай назве беларусы. Таму, калі вы ў сваіх скаргах Захаду на Лукашэнку будзеце выкарыстоўвываць словы Беларусь, беларусы, вы будзеце замацоўвываць цяперашній нашанскій рэжым. і дапамагаць Маскве.
    Прабачце, трэба бежаць па справах, дапішу вечарам.

  5. Litvarus кажа:

    Працягваю. Чытаючы ваш першый абзац, я зразумеў, што вы хочаце, як і ўся старая апазіцыя, карыстааца мовай, якая ужо згібіла усялякій сэнс. Балбатню пра правы, дэмакратыю трэба кідаць. Ў Расеі Пуцін захапіў уладу, г.з. ён нелігітымны. І што? З ім цалуецца і Захад і Ўсход. Палову рэжымаў Свету нелігітымныя. І што?
    Згодзен, што ў назве вашай арганізацыі павінны быць словы аб Нацыянальным Адраджэнні, толькі яно падніме народ з каленяў. Але пад якім сцягам яно павінна быць? Ўсё 20 ст. нашая інтэлегенцыя змагалася за Н.Адраджэнне пад сяцягам беларускасці, а народ ў 1994 г. прагаласаваў за челавека які адкрыта здеківаўся з нацыянальнага. Аніі кіргіз, ані эстонец, ані украінец ніколі не прагаласуе за челавека які смяееца з іх нацыі. Нават рускамоўный Януковіч і той загутарыў на украінскай мове. Ці не доказ гэта таго, што пад сцягам беларускасці Н.Адраджэнне немагчымае. Беларус гэта другасный, непаўнавартастный, маленькій рускій і такая уся б.культура: народ ніколі не палюбіць такое. Ці вы будзеце зноў піхаць яму другісортный тавар? Калі б нашую назву не захапілі летувісы, я б крычаў аб вяртанне нам назвы Літва. Але гэта цяпер немагчыма (як мне здаецца, хоць вялікая частка нашай інтэлегенцыі марыць толькі аб Літве). Таму прыдумана Літварусь. Яе прыхільнікам быў К.Скірмунт яшчэ у пачатку 20 ст. Гэта значыць, што шмат хто разумеў, што назва Беларусь не годная для Нацыянальнага і завядзе нас ў Расею. Назва Беларусь была нейтральнай да тае пары, пакуль назву Русь не ўзяла сябе Масковія і не стала претендаваць на нас.
    Праца вашай арганізацыі, я думаю, будзе ў асноўным паперова-тлумачальнай. Пачніце пісаць Беларусь (Літварусь), ці Літварусь (Беларусь). Убачыце рэакцыю. Пачніце з ФРГ, затым бярыцеся за Польшчу, согласуйце яе з Летувой і радай БНР. Хоць Барадач і челавек вайсковый, але набраць парашутыстаў якіх можна будзе скінуь на Беларусь і якія тут пачнуць весці тлумачальную справу, ён не зможа. Таму выкарыстайце перавагі жыцця ў замежжы.
    Спадзевацца на жабрацтва, якое выведзе народ на вуліцы безсынсоўна, што даказала восень мінулага году. На акцыі Івашкевіча прыхадзіла толькі купка нацыяналістаў. Беларускасць добра працуе на прышчапленне нашаму народу комплекса непаўнавартасці.
    Ітак словы вакол якіх трэба вам разбудоўваць працу наступные – калонія Расеі і Літварусь.

    • Darafej кажа:

      Шаноўны спадар Літварус, прабачце, але ў вас ужо нейкая ідэя-фікс, з вашай “Літварусю”, яна ўжо стала дакучлівай. Выж самі пішаце аб той праблеме якая ёсьць у часцы “русь” і саміж яе ўпіхваеце у назву “ЛітваРусь”, амаль тоеж “БелаРусь”. Самі сабе супярэчыце. Навошта нешта прыдумляць? Ёсьць гістарычныя падставы менавацца Літва (Вялікая Літва, ВялікаЛітва). Тым больш што летувісы сваю краіну называюць Летува (розніца у напісанні і вымаўленні відавочная). Ды і навошта кагосьці пытацца, гэта ўнутранае пытанне. У вашай назве закладзена міна павольнагадзеяння- гэта назва дае падставы разарваць краіну на две часткі, што ўжо ў нашай гісторыі выкарыстоўвалася (каму гэта трэба ўжо неаднаразова пісалася на гэтым сайце). Ваша настойлівасьць вымушае западозрыць у вас нейкую уласную зацікаўленасьць менавіта у гэтым варыянце назвы, бо ў іншым выпадку гэта ўжо клініка.
      Я ўсёж лічу, што пытанне назвы несаме галоўнае. Спачатку трэба: 1)перамагчы цяперцаў, 2)вырвацца з кіпцюроў Масковіі (магчыма што хутка, калі глядзець на падзеі ў краіне, усё звядзецца да другога), а потым праводзіць перайменаванні. Прычым рабіць гэту справу павольна без рэзкіх рухаў і перагібаў. Магчыма адначасова выкарыстоўваць дзьве назвы Беларусь – Вялікалітва (як Фінляндыя- Суомі).
      А па іншым пунктам я з Вамі згодны.

  6. Litvarus кажа:

    Сп. Дарафей, вызначыць ці у меня клініка, ці у меня знаходка, даволі цяжка, таму што калі не прабіваць нешта клінічна, нічога не дасягнешь. “За” Літварусь” быў К.Скірмунт. Літварусь – тыповый кампраміс. Згадзіцеся, што наш народ расколаты і расколаты вельмі, вельмі даўно. Ў цудоўным фільме “Праклятый утульный дом” які спачатку паказалі па ТВ, а потым забаранілі, ксенд ў бяседе з рускім афіцерам гаварыць “калі б наш народ быў адзіным, вас тут не было б”. Гэта вялікая праўда. Літварусь можа гэты раскол паменьшыць. Незгодзен, што Беларусь і Літварусь аднолкавые назвы. Нашае рабства носіць культурніцка-“духоўный” характер”, таму ад назвы шмат залежыць. Незгодзен, што спачатку трэба перамагчы цяперцаў, а потым ўсё астатняе. Я лічу, мы іх не пераможам, пакуль не паднімем народ з каленяў. Шкада, што вы не чіталі ані адзінага майго артыкула, гдзе я абасноўваю Літварусь і перавагі яе над Літвой. Папрасіце Рэдакцыю мой артыкул вам скінуць. Вы, відаць, ў добрых адносінах з ёй. Чаго яны яе хаваюць я не ведаю. Можа аднекуль даведалісь што я тайный паланіст і сіоніст? (жарт).

  7. Litvarus кажа:

    “Харошая мысля прыходзіць апасля”. Сп. Дарафей, вы відаць, сочыце за дыскусіямі, якія выстаўляе сайт “Архэ”. Самые ярые абаронцы назвы “Беларусь”, гэта лукашысты, западнаруссы і, наогул, ненавістнікм нашай нацыі, кшталту брсмаўцаў.Яны ж ісходзяць слюной ад злосці пры словах Літва і Літварусь. Ў сваім каментары на кнігу Латышонка, я задаў яму адзінае пытанне – “чаму мы адзіная нацыя, сярод народаў былых савецкіх рэспублік, якія пачаўшы нац. Адраджэння адначасова з намі, не прагаласавалі ў 90 г.г. за людзей якія адкрыта здзэківалісь з іх нацыі (як Лукашенка): пры гэтым мы жылі лепей за іх”. Ці не доказ гэтага таго, што ані высілкі бальшавікоў і нашай інтэлегенцыі ўнушіць нашаму народу што яны беларусы, пайшлі прахам. Наш народ перастаў быць літвінамі, але не стаў беларусамі, ён стаў ніякім, т.е. ён знішчаны назвай Беларусь.І ён знішчаецца гэтай назвай да гэтай пары (стаіць на каленях). Я ў сваім артыкуле тлумачу, чаму так. Беларускасць, як разнавіднасць рускасці, апора лукашызма.

  8. Siarhiej кажа:

    Ідэю стварыць БАЗУ для нацыянальнага адраджэння за межамі Беларусі (няхай у выглядзе АРНАБ) можна падтрымаць (унутры краіны такая база будзе імгненна разгромлена). Але для гэтага трэба РЭСУРСЫ. Пакуль рэсурсаў няма, гэта паветраны замак.

  9. Читатель кажа:

    Вы попробуйте это обращение и затем комментарии изложить на “нашей ниве” эта прогэбовленная газетка не пропустит и одного словатутсказанного мурашко и литвином.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы