nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2в)

26 ліпеня, 2012 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Наступным “рускім нацыяналістам”, зь якім мы знаёмім нашых наведвальнікаў, зьяўляецца былы губернатар Краснадарскага краю, Дэпутат Дзярждумы, а цяпер Савету Федэрацыі Расеі, прыхільнік камуністаў Мікалай Кандраценка. Праз сеціва зь ім можна пазнаёміцца, дзякуючы кароткай, але яркай прамове на адной з канферэнцый у Маскве па пытаньнях сельскай гаспадаркі (гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=pAGDFxrIPro). Як рускі нацыяналіст, ён шчыра кажа пра рускі народ і яго наўмысны генацыд. Зьвяртаем таксама ўвагу, што Кандраценка свамі землякамі – казакамі – быў названы “бацькам” (Лу-ка назваў “бацькам” сам сябе і пасьля Кандраценкі; таму наш “бацька”… не сапраўдны).

Падаем тэкст гэтага выступу.  

“Паважаныя таварышы.

У гэтым годзе спаўняецца 50 гадоў, як я працую ў сельскай гаспадарцы. Ніколі ня думаў, што буду заканчваць сваю дзейнасьць і жыцьцё пры такім становішчы селяніна расейскага – кармільца Расеі. Ніколі ня думаў…

Ведаеце, у савецкі час я быў маладым, радыкальным. Рэзка выступаў – ня тое, што цяпер – супраць недахопаў. Але я ніколі ня думаў, што тое дробязь была, якую можна было пераадольваць. Можна было даказаць [пераканаць] і гэтак далей. Сёньня любая размова пра гібель селяніна, нашага крэўніка, [крэўніка] тых, хто жыве ў гарадах (карэньнямі мы ўсё роўна ўсе адтуль), я ня думаў, што гэта будзе крык вапіюшчага ў пустыні. Крычы, крычы, кажы аргументавана, зь лічбамі – і ніхто ня хоча чуць…

Тыя злодзеі, якія задумалі гэтую палітыку, яны робяць [сваю справу], забіваюць народ. А дзе ж “свабодная, незалежная прэса” – тая, пра якую так шмат казалі? Дзе тая “непадкупная прэса”, якая б узяла, узарвалася? Зьвязку гранат – і ірванула чэку. Дзе тыя сьмельчакі рускія – матросавы? Дзе тыя, хто возьме тое, што мы кажам, возьме і пакажа народу? Самі чэку ня рвіце. Вы нашу аргументацыю хаця б пакажыце. У Думе. Вы хаця б раз паказалі мой выступ, абурэньне? Альбо яго? Ніколі не пакажаце… А што ж гэта за ванючая “дэмакратыя” такая?  Якія яшчэ лічбы і аргументы?

38 мільёнаў [га] пашні закінута. 17 тысяч населеных пунктаў ад перапісу да перапісу зьніклі. Там жылі людзі, у іх дах быў над галавой. У іх бацькі былі хворыя, дзяцей яны некалі нараджалі. Яны вымерлі, няма…

Паглядзіце, што адбываецца з высокакаларыйнымі бялковымі прадуктамі стала – мясам, малаком. На Кубані быў 600-тысячны дойны статак, засталося 150 [тысяч].  У маёй роднай станіцы было 6 малочна-таварных фермаў, 3 сьвінаводчых комплексы, аўцаводчая ферма і буйны птушкагарадок – буйная птушкагадоўчая гаспадарка. 10 тысяч гектар пашні. Нуль сёньня, нічога няма… 

Побач украінская вёска і птушкафабрыка. 4 тысячы тон бройлернага мяса давала. [Сёньня] нуль. Вывезьлі ў Наварасійск на металалом. Рускія везьлі, бязьлітасна… Нікога не абурыла: што мы робім? Для чаго мы, рускія, гэта ўсё робім? Працягвалі рабіць.

На мільён кожны год нас менш. Выміраем. Зноў маўчым.

Тыя злодзеі, якія праводзяць гэтую палітыку, яны і тут лыбяцца сядзяць, і ў Думе лыбяцца – яны там у нас камандзірамі ходзяць [ці раптам не ў скуранках і з маўзерамі? – Рэд.].

Вы ня знойдзеце нас – рускіх – ва ўрадах ад Ельцына да Пуціна. Вы ня знойдзеце рускіх у фінансавых структурах. Вы ня знойдзеце рускіх [сярод] уласьнікаў промыслаў, сярод уласьнікаў тэлебачаньня, газет. Гэта, што, нармальна?

Калі б мы ў Ізраілі вось так захапілі ўсё, цікава, што габрэі сказалі б нам?

[…]

І правільна сказалі б.

Альбо ў Англіі, мы – рускія – вось так узялі й захапілі ўсё. Што б англічане сказалі? Дзе была б у іх вялікая дэмакратыя?

А ў Расеі гэта – нармальна. І судзім-радзім…

Бо механізм зьнішчэньня сельскай гаспадаркі, прамысловага сектара эканомікі й самога жыцьця – гэта палітыка цэнаў на энэрганосьбіты. Шмат зладзейства зроблена – аб прыватызацыі можна казаць і казаць… Але гіне сёньня ўся вытворчасьць – аснова жыцьця. Чаму?

Кошты на энэрганосьбіты выводзіць на сусьветны ўзровень. Гэта – трызьненьне сівой кабылы! Я сёньня задаваў пытаньне: мы губляем сёньня 418 КВат/часоў энэргіі на ацяпленьне-кандыцыянаваньне [! – Рэд.] кв.метра жылой плошчы ў год, а ЗША – 55. Як пры аднолькавых коштах на энэрганосьбіты [прамысловасьць можа выжыць?]. Яны [нашы людзі] замярзаюць – ня могуць выжыць. А іх [рабуюць]. Вунь, у Калінінградзе баявікоў накіроўваюць, і яшчэ 10% аплаты даюць, каб у чалавека-жабрака забраць плату за ацяпленьне. [Гэта – ] Адкрыты генацыд, які вядуць палітыкі Расеі!

Я абвінавачваю ў гэтым усё палітычнае кіраўніцтва. Таму што мая нацыя гіне.

І калі прыйдзе расплата, хачу сказаць: ня ўсе пасьпеюць зьбегчы ў Ізраіль, у Амерыку. Не пасьпеюць… І зноў нас – рускіх – абвінавацяць, што мы сякія-такія”.

(канец выступу)

Вядома, важна, што гэты чалавек сказаў пра адкрыты генацыд рускага народу, які вядуць цяперашнія кіраўнікі Расеі, пра тое, што калі прыйдзе час расплаты, ня ўсе пасьпеюць уцячы ў Ізраіль. Але, з нагоды таго, што Кандраценка камуніст, мы ня ў меншай ступені хацелі б зьвярнуць увагу на тое, што гэта “камуністычная партыя” (на справе сіянісцка-бальшавіцкая мафія) спачатку масава выгадавала ў таталітарным СССР чалавека-раба, якому нічога не належала – ні рэальна, ні псіхічна. І затым гэты масавы безнацыянальна-бязродны “перадавы” пралетарый успрымаў развал абрыдлага СССР так, як за стагоддзі да таго яго продак – прыгонны селянін – бачыў, як гарыць маёнтак яго гаспадара – памешчыка-самадура!…

Таму частку віны за тое, што народ ніяк не рэагаваў на зьнішчэньне эканомікі  былога СССР, камуністы павінны ўзяць на сябе. Бо на справе гэта яны бязмозгла рыхтавалі  глебу да прыходу чубайсаў-абрамовічаў

Біяграфія Кандраценкі:

Вікіпедыя паведамляе (гл. http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%BE,_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%98%D0%B3%D0%BD%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87), што Мікалай Ігнатавіч Кандраценка  – гэта расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, член Савету Федэрацыі, былы губернатар Краснадарскага краю, дэпутат Дзяржаўнай думы чацьвёртага скліканьня.

Нарадзіўся ў 1940 годзе ў станіцы Пластуноўская Дзінскага раёна Краснадарскага краю.

Скончыў Кубанскі сельскагаспадарчы інстытут (г. Краснадар) у 1966 годзе, Растоўскую вышэйшую партыйную школу, зьяўляецца кандыдатам сельскагаспадарчых навук.

Працоўную дзейнасьць пачаў прыцэпшчыкам у калгасе. Служыў у Савецкай Арміі. З 1966 года – аграном, затым – намесьнік старшыні калгасу «Чырвоная зорка».

З 1969 па 1982 год знаходзіўся на партыйнай рабоце: быў другім сакратаром Дзінскага райкаму КПСС, інструктарам Краснадарскага крайкаму КПСС, першым сакратаром Дзінскага райкаму КПСС. У 1982 годзе быў прызначаны генеральным дырэктарам Паўночна-Каўказскага аб’яднаньня цукровай прамысловасьці. З 1984 па 1987 год – загадчык аддзела сельскай гаспадаркі, затым – другі сакратар Краснадарскага краявога камітэту КПСС. З 1987 па 1990 год – старшыня выканкаму Краснадарскага краявога Савета народных дэпутатаў.

У 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам СССР, уваходзіў у дэпутацкую групу камуністаў і дэпутацкую групу «Саюз». У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам і старшынём Краснадарскага краявога Савета, у жніўні 1991 года рашэньнем Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР быў вызвалены ад гэтай пасады ў сувязі з падтрымкай спробы «дзяржаўнага перавароту ГКЧП»; супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 64 КК РСФСР “За здраду Радзіме» (праз год гэта рашэньне было адменена).

Працаваў дырэктарам шклатарнага завода ВА “Краснадаршкло», генеральным дырэктарам прадпрыемства «Рэзерв-тытунь», намесьнікам дырэктара АТ «Кубаньгазпром”, першым намесьнікам генеральнага дырэктара акцыянернага камбіната «Кубань», у аб’яднаньні «Краснадарглаўснаб». Адначасова займаўся фермерствам, чытаў лекцыі ў Кубанскім аграрным універсітэце. У красавіку 1993 года на дадатковых выбарах быў абраны народным дэпутатам РФ. У сьнежні 1993 года быў абраны ў Савет Федэрацыі, зьяўляўся членам Камітэту па аграрнай палітыцы.

У сьнежні 1993 г. Кандраценка пры падтрымцы камуністычных, нацыянал-патрыятычных і казачых арганізацый абраны дэпутатам Савета Федэрацыі. Быў членам камітэта Савфеда па аграрнай палітыцы і ўваходзіў у дэпутацкае аб’яднаньне «Канструктыўнае супрацоўніцтва». У пачатку 1994 г. разам з дэпутатам Дзярждумы С.Глотавым быў адным з арганізатараў Кубанскага руху «Айчына», у склад якога ўвайшлі камуністычныя і нацыянал-патрыятычныя партыі й рухі, якія дзейнічалі на тэрыторыі краю. У 1994 і 1998 гг. «Айчына» атрымлівала большасьць месцаў у Заканадаўчым сходзе Краснадарскага краю.

Валодаючы вялікай папулярнасьцю сярод насельніцтва (у якога захаваліся самыя добрыя ўспаміны аб перыядзе яго кіраваньня краем), атрымаў у народных масах паважлівую мянушку «бацька Кандрат».

У сьнежні 1996 года перамог на выбарах кіраўніка адміністрацыі Краснадарскага краю, атрымаўшы падтрымку 82% выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні, на выбарах быў падтрыманы КПРФ, НПСР [Народна-патрыятычны саюз Расеі, створаны ў 1996 годзе для падтрымкі Зюганава. – Рэд.] і краснадарскай грамадска-палітычнай арганізацыяй «Айчына». Са студзеня 1997 года па студзень 2001 года быў губернатарам Краснадарскага краю, адначасна па пасадзе быў членам Савета Федэрацыі РФ, дзе зьяўляўся членам Камітэту па бюджэце, падатковай палітыцы, фінансавым, валютным і мытным рэгуляваньні, банкаўскай дзейнасьці.

У 2000 годзе адмовіўся ад удзелу ў выбарах.

2001-03 гады – прадстаўнік ў Савеце Федэрацыі РФ ад адміністрацыі Краснадарскага краю, член Камітэта Савета Федэрацыі па аграрна-харчовай палітыцы.

7 сьнежня 2003 быў абраны ў Дзяржаўную думу РФ чацьвёртага скліканьня па федэральным сьпісе выбарчага аб’яднання КПРФ, быў членам фракцыі КПРФ, членам Камітэту па аграрных пытаньнях.

У 2005 разам са шматлікімі іншымі расейскімі дзеячамі падпісаўся пад лістом 5.000 [«Ліст 5000» – гэта адкрыты зварот да Генеральнага пракурора Расеі з подпісамі 5000 чалавек з рэзкай крытыкай паводзінаў шэрагу габрэяў і габрэйскіх супольнасьцяў, а таксама шэрагу юдэйскіх дзеячаў і арганізацый, які сярод іншага ўключаў просьбу правесьці рассьледаваньне на прадмет парушэньня кнігай «Кицур Шульхан Арух» артыкулаў Крымінальнага Кодэксу РФ. Гэты ліст выклікаў шырокі рэзананс і дыскусію ў друку – Рэд.].

З 30 студзеня 2008 года ізноў зьяўляецца членам Савета Федэрацыі, дзе прэзентуе заканадаўчы сход Краснадарскага краю.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы