Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год 21 лютага з 2000 году дзеля спрыяньня моўнай і культурнай разнастайнасьці ў сьвеце. Гэтая дата была абраная ў знак памяці пра падзеі 21 лютага 1952 г., калі ў Дацы (сталіцы Бангладэш) ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты — удзельнікі дэманстрацыі ў абарону іх роднай бенгальскай мовы, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны (гл. http://nn.by/?c=ar&i=105335). Магчыма, з гэтай нагоды ў т.л. і ў Гродна зьявіліся агітацыйныя плакаты на карысьць беларускай мовы. Напрыклад такі, які паказаны на фота.
Між тым, сёньня ж, 21 лютага, на ганку беларускамоўнай гімназіі № 4 у Менску адбыўся пікет вядомага беларускага скульптара Гэніка Лойкі. Там ён стаяў з плакатам: «Віншую з Днём абароны роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай…» (пра прычыны гэтага ўчынку мужнага беларускага мастака чытайце тут: http://nn.by/?c=ar&i=105336).
Пасьля гэтай акцыі Лойка апынуўся, як у нас цяпер заведзена, у адным з РАУСаў Менску. Хутка яго павязуць у суд.
Супастаўляючы два названыя факты, задаем сабе пытаньне: наколькі шчырам зьяўляецца новамодны “клопат” цяперскага начальства пра мову карэннага беларуска-літвінскага народа на фоне вось ужо хутка 20-гадовага этнацыду?
Грунтуючыся на нашым досыць вялікім досьведзе, думаем, што рэкламна-паказная акцыя ўладаў “на карысьць мовы” – гэта ня больш, чым прыкрыцьцё працягу іх злачыннай этнацыднай палітыкі.
Але ж так хочацца памыліцца…
–
Як высьветлілася пазьней, Гэнік Лойка за сваё змаганьне за беларускую мову ў Міжнародны дзень абароны роднай мовы замест падзякі атрымаў… 5 сутак вязьніцы (http://www.svaboda.org/content/article/24912563.html). Знакамітага беларускага скульптара гэта не зламала і нават не застрашыла, ён ганарыцца сваім учынкам і зьбіраецца змагацца далей.
Паважаны Сайт як і іншые незалежные сайты абцяжараны пытаннем – як можна адночасова здейсняць этнацыд (знішчаць беларусшчыну) і адначасова агітаваць за яе на бігбордах. Адказа на гэтую супярэчнасць ад нашых інтэлектуалаў я так і не дачакаўся. Чуліся словы пра фальшывасць, пра тэхнічную безглудзіццу. А дадзены сайт сказаў пра “прыкрыццё” Мой адказ вядомы – назоў “беларусы” не можа перашкодзіць этнацыду. Ён ўнушае нашаму народу што яго адрозніванне ад рускіх такое малое (рускі, беларускі – якая розніца), што можна спакойна пераходзіць на рускую мову і культуру. Калі я не дачакаюся разумных адказаў, прыўдзецца прызнацца што і тут Масква інтэлектуальна перамагла нашую эліту.
У чым праблема розных Litvarusаў і прочых таемных русафілаў? У тым што яны сеюць і ўзрошчваюць упадніцкія настроі, светапогляды і адчуванні. У іх увесь час перамагаюць ”не мы”, а ”нехта іншы”. Яны перабольшаваюць ”іх”, і пераменьшаваюць ”Нас”. Між тым як раз распрацоўка, узрошчванне і распаўсюджаванне пазітывізма, стваральнага і светлага светаадчування, кшталту нацыянальнага пратэстантызма і ёсьць задача і мэта адукаваных людзей і тутэйшых патрыётаў!
Раней я думаў што дурні сустракаюцца толькі сярод “беларусаў” (сама назва іх множыць), цяпер вось яны з’явіліся і сярод “літвінаў” (праўда гэты нік мог ўзяць і звычайны лукашыст). Вы хоць ведаеце тав. Літвін што такое пазітывізм? А што такое “нацыянальны пратэстантызм”? Гэта што новы напрамак ў рэлігіі? Хто Вам перашкаджае ствараць “светлае светаадчуванне”. Нават на гэтым сайце, не гаворачы пра СБ?