nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

8 сакавіка 69 і 8 гадоў таму

сакавік 8, 2013 | 5 каментарыяў

У сёньняшні дзень у 1944 годзе 40.000  балкарцаў за адныя суткі былі дэпаратаваныя са сваіх земляў на Паўночным Каўказе ў Казахстан і Сібір.  Пра тое, як гэта адбывалася, чым суправаджалася і якімі прычынамі было абумоўлена, можна прачытаць, напрыклад, тут: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/08/96665.shtml.  8 сакавіка 2005 года у выніку боя каля паселішча Талстой-Юрт стаў шахідам (быў забіты) абраны народам прэзідэнт ЧРІ, амір маджахедаў Каўказу Аслан Масхадаў. Свае развагі вакол гэтай падзеі падае Саід Ірбахаеў. Ніжэй мы іх выстаўляем (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/08/96664.shtml).

 

 

“У Маскве надзвычайную важнасьць таго, што адбылося, не хавалі – падкрэсьлена дэманстравалі гэта публічным дакладам Патрушава Пуціну. Не хаваў сваёй радасьці й Пуцін, які тут жа на тэлевізійную камеру даў указаньне ўзнагародзіць «праславіўшыхся».

У той дзень ка́фіры забілі адзінага чалавека, які верыў, што з Масквой яшчэ можна дамовіцца. Таму абсалютна правы былі тыя, хто заявіў, што са сьмерцю Масхадава скончыўся цэлы перыяд расейска-чачэнскага супрацьстаяньня. Забіўшы Масхадава, Крэмль забіў апошнюю ілюзію тых чачэнцаў, якія яшчэ верылі ў так званае «міжнароднае права» і цывілізаваныя формы стасункаў з рэжымам у Маскве.

Смерць Аслана Масхадава азнаменавала новы перыяд у найноўшай гісторыі расейска-каўказскага супрацьстаяньня, які не прадугледжвае ня толькі перамоваў, але і спыненьня вайны. Нават для самага адчайнага аптыміста сёньня відавочна, што вайна на Каўказе ня можа быць спынена, яна можа быць толькі скончана – скончана тады, калі будзе зьнішчаны рэжым і ўмовы, якія генеруюць і падсілкоўваюць перманентную ваенную агрэсію Расеі супраць Каўказа.

Аслан Масхадаў ня першы каўказскі лідар, забіты Расеяй, і не апошні, каму наканавана прыняць сьмерць у бітве з адной з самых адыёзных імперскіх дзяржаў у сьвеце. Але Масхадаў стаў першым лідарам у сучаснай гісторыі, які быў дэманстратыўна забіты Масквой у адказ на працягнутую руку міру, і… апошнім, хто такую ​​руку працягнуў “.

 

5 каментарыяў

  1. Litvarus кажа:

    Паважаная Рэдакцыя, а не падумаць вам над тым каб змяніць форму падачы матэрыяла на кшталт як гэта робіць сайт Мы-нацыя. Там справа выстаўляюцца назвы шмат якіх апошніх артыкулаў, чым яна нагадваюць пра сябе. А так атрымліваецца, што апошніе артыкулы закрываюцца самымі апошнімі і як бы знікаюць. Ў архівы таксама чытач залазіць не вельмі хоча, бо архіў ім успрымаецца так як быццам тое ужо згубіла актуальнасць. Драчка паміж Барадачом і Падголам вельмі цікавае для мяне напрыклад як сведчанне што культурніцкая з’ява пад назвай беларускасць ізжывае сябе. Вы відаць часткова са мной згодны, бо часта выкарыстоўваеце назву Вялікалітва і беларусы-літвіны.

    • Рэдакцыя кажа:

      Апошнія артыкулы ў нас выстаўлены ў калонцы зьлева.
      На першай старонцы ў нас 21 матэрыял. Кожны матэрыял на гэтай старонцы стаіць ня менш 1- 1,5 месяцаў.

  2. Вось зададзім сабе такое пытанне: рускія і чачэнцы адзін народ ці гэта розныя народы? Відавочна, што гэта розныя народы. Але кожны народ мае права жыць свабодна і незалежна. Ці з’яўляецца чачэнскі народ незалежным? Мы ўсе ведаем, што гэты народ быў заваяваны і з тых часоў знаходзіцца ў каланіяльнай залежнанасці, як і мы беларусы-ліцьвіны. Першае жаданне раба пазбавіцца рабства. А людзі перажылі яшчэ і халакост, які хаваецца за словам дэпартацыя. Ці забылі габрэі халакост? Канешне, не. Як такое можна забыць? А чаму павінны забыць такой жа халакост другія народы? Ніхто нічога не забывае. Па гэтай прычыне можна зразумець імкненне чачэнцаў да свабоды і незалежнасці. Але сёння ўсё гэта ў Еўропе разглядаецца як бандытызм. Несумненна, што папрацавалі ў гэтым кірунку расейскія спецслужбы і палітыкі. Тое ж самае зроблена і па Беларусі. Толькі беларусы выстаўлены не як бандыты, а як насельніцтва з абмежаванымі разумовымі здольнасцямі (сялянская нацыя).
    Англія, Францыя, Галандыя, Гішпанія, нават Польша, – гэта ўсё краіны з імперскімі амбіцыямі. Таму яны і будуць падтрымліваць Расію з такімі ж памкненннямі. З.С. Пазняк вельмі жорстка абвіначвае Нямеччыну ў тым, што яна стаіць на баку Расіі, а не Беларусі, але ніколі не кажа што Нямеччына пасля Другой Сусветнай вайны жыве з абмежаванымі правамі і поўнасцю залежыць ад таго, што скажуць ёй з ЗША. З ЗША Нямеччыне дыктуюць каго падтрымліваць. Я лічу, што беларускай нацыянальна-патрыятычнай эліце патрэбна разабрацца ва ўсёй гэтай кухні, а не быць сляпымі авечкамі ў чужой гульні. І яшчэ будзьце, калі ласка, асцярожнымі, бо на сёняшні дзень забіты не толькі чачэнскія нацыянальныя патрыёты, але і рускія (таксама праца для аналізу – забойства нацыянальных патрыётаў па странах свету і кім гэта забіваецца?).

  3. Litvarus кажа:

    Шаноўная пані Арцёменка, Ніяк не магу зразумець, вы пішыце “Пазьняк ніколі не кажа што Нямеччына….залежыць ад таго што скажуць ёй з ЗША. З ЗША Нямеччыне дыктуюць каго падтрымліваць”. Так слухае Нямеччына ЗША, ці не слухае? Для мяне гэта пытанне не зусім далёкае. Ў першую і другую Сусветные войны немцы былі на нашам баку, а мой сын захоплен Нямеччынай.

  4. Сп. Літварус, мы некалі вучылі што Нямеччына пасля вайны не мала права мець армію, ядзерную зброю і г.д. Сёння ў Нямеччыне ужо ёсць армія, але гэта вельмі абмежаваная армія з абмежаванымі магчымасцямі. Але я зусім нядаўна даведалася, што Нямеччына не мае права захоўваць сваё золата ў сваіх нямецкіх банках. Нямеччына абавязана сваё золата захоўваць ў амерыканскіх банках. Такім чынам, яна фінансава падпарадкавана ЗША. Напрыклад, пасля скаргаў габрэяў-пераселенцаў, у Нямеччыне стала паднімацца пытанне каб габрэям была падвышана дапамога, толькі адным габрэям. Але тут, такім паваротам спраў, сваё незадавальнне выказалі і немцы і другія эмігранты. Пакуль пытанне адкладзена. У мяне такое уражанне, што Нямеччына ў сваіх рашэннях абмяжавана і “скручана па рукам і нагам”. Вось я і прапаноўваю з гэтым пытаннем разабрацца. Сп. Пазняк увесь час абвінавачвае Нямеччыну ў тым, што Нямеччына працуе на карысць Расеі. Але гэта таксама пытанне, якое патрабуе даследванняў. Я нічога катэгарычна не кажу, я лічу што трэба ўсё гэта даследаваць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы