nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Хто і навошта кінуў “петарду” ў неба Расеі? (частка 1)

11 сакавіка, 2013 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Тры тыдні таму (а менавіта 15 лютага 2013 г.) у небе над Паўднёвым Уралам адбылася неардынарная падзея. У паветраную прастору над Чэлябінскай,  Сьвярдлоўскай, Цюменскай абласьцямі (а па некаторых зьвестках – і ў паветраную прастору Казахстана – гл. тры мапы ўнізе; мапы 2 і 3 узяты адпаведна адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=S717Jo-dPVk і адсюль: http://top.rbc.ru/incidents/15/02/2013/845392.shtml) зь вялікай хуткасьцю ўварваўся невядомы аб’ект значнага памеру. Тут ён выбухнуў нібы гіганцкая петарда (выбух быў найбольш моцным над паўднёвымі ваколіцамі Чэлябінска), а затым зрабіў яшчэ некалькі адносна невялікіх выбухаў. У чыстым цёмна-сінім блакіце ранішняга неба застаўся выразны асьветлены ўзыходзячым Сонцам сьлед, а ў Чэлябінску і некаторых населеных пунктах вакол яго бяз шкла засталіся многія вокны (гл. фота ў пачатку артыкула; паказана: выгляд з Кацерынбургу за 200 км ад эпіцэнтра выбуху, а таксама месца на мапе Расеі, дзе адбыліся найбольшыя разбурэньні; гл. таксама мапу 1 ніжэй). Па афіцыйных зьвестках, каля 1200 чалавек былі паранены кавалкамі шкла, мэблі. У Чэлябінску і суседніх населеных пунктах спыніла працу ўся мабільная сувязь. Там-сям пачалася паніка… Хутка ўсе афіцыйныя расейскія СМІ дружна паінфармавалі расейскую і міжнародную грамадскасьць, што ў небе над Чэлябінскам 15 лютага ў 7.20 па маскоўскім часе “узарваўся ВЯЛІКІ МЕТЭАРЫТ”. А прэм’ер РФ Мядзьведзеў заявіў нават аб метэарытным дажджы (http://interfax.ru/russia/news.asp?id=290638). За прайшоўшыя тыдні па тэме “падзеньня метэарыта пад Чэлябінскам” выказаліся ўсе жадаючыя. Час выказацца і нам.

 

 

 

 

1. Інфармацыя расейскіх і “беларускіх” афіцыйных СМІ.

Адразу папярэджваем нашых чытачоў, што мы ў дадзеным выпадку праігнаруем тое, чаму расейскія СМІ прысьвяцілі большую частку інфармацыйнага часу – пабітаму шклу, аднаўленчым працам, людзям у паліклініках і шпіталях, эвакуацыі параненых у Маскву, эмоцыям відавочцаў. Спачатку сканцэнтруемся на галоўным – на тэхнічных асьпектах падзеі. Бо найпершая наша задача – высьветліць, што на самай справе адбылося ў небе над Чэлябінскам.

На пачатак, давайце зьвернем увагу на тое, што ўсе афіцыйныя расейскія СМІ (а за імі й СМІ РБ) усе дні, якія прайшлі пасьля 15.02, педалявалі версію падзеньня менавіта МЕТЭАРЫТА (ці ледзяной каметы – http://www.vesti.ru/m/doc.html?id=1035185&tid=102174).

Пры гэтым “Першы расейскі тэлеканал” спачатку нават паказваў гіганцкую варонку “ад падзеньня метэарыта” дыяметрам у дзесяткі метраў на паверхні засьнежанай зямлі (гл. фота зьлева і адпаведны відэаматэрыял тут: http://www.youtube.com/watch?v=-Y9SMgG9X5o&feature=player_embedded#; http://www.youtube.com/watch?v=y7pSgvUNKvk; http://www.youtube.com/watch?v=DceRMaJNjTY). У гэтай варонцы ўсё яшчэ былі бачныя шматлікія языкі жывога полымя.

Падумалася: бач ты, якая аператыўнасьць – нарэшце СМІ працуюць, як СМІ, паказваюць зусім сьвежае, ахопленае полымем месца падзеньня метэарыта! Але чамусьці краі варонкі не выступалі над паверхняй зямлі – на іх увогуле не было вывернутай зямлі, затое быў сьнег і былі бачныя людзі. Выглядала неяк дзіўнавата – метэарыт упаў, зямля выкінулася, у цэнтры падзеньня гарыць (што гарыць?), але сьнег ужо пасьпеў усё навокал пакрыць сабой.

Праўда, спачатку гэтыя дэталі не заўважаліся…

Аднак пазьней усе расейскія тэлеканалы раптам “забылі” пра гэтую варонку і… сталі дружна паказваць больш сьціплыя наступствы “падзеньня метэарыта” – круглую 8-метровую адтуліну ў лёдзе нейкага возера пад Чалябінскам (гл. фота зьлева, узята адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=XkSYZJLrSk0). Больш за тое, аператыўна быў знойдзены нават непасрэдны відавочца ўжо гэтай версіі падзеньня метэарыта – падзеньня яго ў пакрытае лёдам возера Чэбаркуль з утварэньнем палонкі (вось словы непасрэднага відавочцы – рыбака Валерыя Марозава: “На маіх вачах метэарыт стаў разбурацца. Я ўбачыў яркі выбліск, пасьля чаго нябеснае цела разьляцелася на сем аскепкаў. Шэсьць зь іх згарэлі ў паветры, а адзін ўпаў на лёд возера. Я пачуў гул, потым выбух. Ён упаў менавіта ў тое месца, куды я зьбіраўся ісьці, каб рыбачыць. Там я прабіў лункі й пакінуў рыбацкі рыштунак”; гл. тут: http://www.mk.ru/incident/interview/2013/02/15/813355-ochevidets-padeniya-meteorita-v-ozero-dal-intervyu-mk-on-upal-na-led-ozera.html).

Пры тым інфармацыя аб гэтай палонцы падавалася афіцыйнымі СМІ так, што стваралася ўражаньне, быццам з возера Чэбаркуль вось-вось будзе выцягнуты парушальнік спакою расейскай імперыі – ці то нябесны камень, ці нават, гледзячы па памерах й ідэальна круглай форме палонкі… сама лятаючая талерка.

Адначасна стала вядома, што людзям у Чэлябінскай вобласьці праз СМІ было забаронена падымаць зь зямлі якія-кольвек прадметы – магчымыя часткі “метэарыта”. Пры знаходжаньні такіх трэба было стоячы наводдаль выклікаць прадстаўнікоў МНС ці іншых сілавых структур, якія павінны былі забраць прадмет.

Аднак, нягледзячы на актыўную пошукавую дзейнасьць, у якой акрамя жыхароў Чэлябіншчыны па афіцыйных зьвестках было задзейнічана аж 20 тысячаў (!) супрацоўнікаў МНС Расеі й 4 тысячы адзінак сьпецтэхнікі, ніякіх метэарытаў (ці НЛА) са славутай ледзяной палонкі за шмат дзён так і не было выцягнута. Пры гэтым спачатку расейскія СМІ казалі, што дастаць “метэарыт” будзе складана, таму што “дно возера пакрыта 1,5-метровым ілам”, а пазьней і ўвогуле было заяўлена, што ў возеры нічога няма… (http://news.bigmir.net/world/673900-V-ozere-Chebarkyl-v-Chelyabinskoi-oblasti-meteorita-ne-obnaryjili).

Так інтрыга вакол і гэтай палонкі пачала затухаць.

Але пытаньні вакол “падзеньня метэарыта” ня зьніклі. Яны наадварот сталі накаплівацца. Цяпер да трох галоўных пытаньняў (пазначым іх нумарамі): што гэта быў за “метэарыт”?(1) дзе ён ці яго кавалкі?(2) якім чынам ён пашкодзіў усе сістэмы мабільнай сувязі?(3) – дадаліся дадатковыя патаньні: што гэта была за палонка ў лёдзе возера Чэбаркуль?(4) пры якіх абставінах яна зьявілася?(5) калі не ад метэарыта, то хто, як і навошта яе зрабіў?(6) што гэта быў за сьведка “падзеньня метэарыта” і куды ён падзеўся?(7) Яго ж трэба цяпер тэрмінова выявіць і спытаць: навошта, зь якімі мэтамі ён падмануў расейскую і сусьветную супольнасьць?(8)

Расейскія СМІ, калі яны хоць трохі клапаціліся б пра сваю рэпутацыю, мусілі б адказаць на гэтыя пытаньні! Аднак, СМІ “Вялікай Расеі” маўчаць. Разьлічваюць, што мы ўсё забудзем.

А дарэмна…

Разам з гэтымі пытаньнямі варта цяпер ставіць і такія: куды падзелася першая варонка ў зямлі, запоўненая языкамы полымя і паказаная ў першы дзень “падзеньня метэарыта”?(9)  і што гэта была за варонка на самай справе?(10)

На шчасьце, што да апошніх двух пытаньняў, дык тут мы ўжо сёньня можам дакладна сказаць: Першы расейскі тэлеканал нахабна і маштабна… схлусіў!

Пад выглядам варонкі ў зямлі “ад падзеньня метэарыта” нам быў прадэманстраваны… кратэр г.зв. газавага вулкана Дарваза (гл. http://www.youtube.com/watch?v=0cT8vZ-7vxQ – зьвярніце ўвагу, краі кратэра на самай справе пакрытыя ня сьнегам, як паказаў Першы расейскі, а выпаленай сонцам і агнём зямлёй). Гэты кратэр знаходзіцца ў Каракумах, на тэрыторыі Туркменістану (на відэа – http://www.youtube.com/watch?v=mvxXW3ztmgM – бачныя двугорбыя вярблюды, аўтатранспарт савецкай вытворчасьці, гучаць ключавыя словы на італьянскай мове). Дадаткова можна даведацца, што газавы кратэр ўзьнік больш за 40 гадоў таму ў выніку няўдалай спробы арганізаваць здабычу прыроднага газу. Газавая скважына загарэлася. Частка газу выйшла з-пад зямлі й спалілася. Зямля правалілася. На тым самым месцы гарыць дасёньня, бо зьнізу ўвесь час прасочваецца газ…

Такім чынам, стала зразумелым, што расейскія СМІ і ў гэтым выпадку займаліся не сваімі непасрэднымі абавязкамі па інфармаваньні людзей, а тым, што яны робяць рэгулярна – нахабным і маштабным “вешаньнем лапшы на вушы лохаў”. Для гэтага быў зроблены нават відэамантаж са сьнегам вакол “варонкі ад метэарыта”! Карацей, расейскія СМІ разам з расейскай імперыякратыяй канчаткова захлусіліся!

Гэты факт варты засваеньня тымі, хто яшчэ не засвоіў, што практычна ўсе СМІ на постсавецкай прасторы, гэта ня СМІ, а СМДІ – сродкі масавай ДЭЗінфармацыі.

Асобнае пытаньне пра кірунак палёту “метэарыта”.

Расейскія афіцыйныя тэлеканалы (а за імі й тэлеканалы РБ) увесь час паўтаралі, што метэарыт ляцеў з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (у галовах многіх людзей аўтаматычна паўставала: “калі ўсё ж гэта была ракета, значыць, кітайская”). Гэтым заявам адпавядае мапа №2 (гл. у пачатку артыкула ці тут:  http://www.youtube.com/watch?v=S717Jo-dPVk). Аднак расейскае інфармагенцтва РБК, якое падае сябе як рэспектабельную крыніцу інфармацыі, ужо ў першыя суткі пасьля падзеі паказала іншы кірунак палёту “метэарыта” – з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад (гл. мапу №3, узятую адсюль: http://top.rbc.ru/incidents/15/02/2013/845392.shtml).

Атрымаўся чарговы канфуз. І… чарговыя пытаньні: дык усё ж адкуль прыляцеў “метэарыт”?(11) і колькі метэарытаў падала на Чэлябінск 15.02.2013 г.?(12).

Апошняе пытаньне заканамерна паўстае ня толькі з мапы №3, а і з “метэарытнага дажджу” Мядзьведзева (пры тым, што Расейская Акадэмія Навук (РАН) афіцыйна паведаміла, што ўпаў толькі адзін метэарыт – гл. http://novostimira.com/novosti_mira_44570.html; а чэлябінскія ўлады яшчэ і дадалі, што наступнага ня будзе…).

Калі ў чарговы раз стала зразумелым, што атрымаць з афіцыйных расейскіх і “беларускіх” СМІ элементарна праўдзівыя зьвесткі пра чэлябінскі інцыдэнт не атрымаецца, мы вырашылі пашукаць адказы на азначаную дзюжыну пытаньняў сярод менш афіцыйных расейскіх крыніц інфармацыі. 

 

 

2. Менш афіцыйныя расейскія інфармацыйныя крыніцы.

Аднак зьвесткі, пададзеныя ў Вікіпедыі, аказаліся таксама супярэчлівымі (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%82%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%A3%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5_%D0%B2_2013_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D1%83).

Вось зафіксаваная намі інфармацыя аб падзеньні “метэарыта” пад Чэлябінскам, якая была на Вікіпедыі ўжо 16 лютага!

У адным і тым жа тэксьце гэтага, здавалася б, прыстойнага Інтэрнэт-рэсурса, сьцьвярджалася, што нябеснае цела было масай ад 10 да 130.000 тон (розьніца аж на 4 парадкі!), памерам ад некалькі да 17 метраў, цела ляцела з хуткасьцю ад 15 да 70 км/сек (у 10-50 разоў большай хуткасьцю, чым у самай хуткай кулі, выпушчанай з агрястрэльнай зброі, і яшчэ ў 3 раза большай, чым у гука),  выбухнула ў паветры на вышыні 30-70 км, а моц выбуху склала ад 0.1 да 500 кілатон (розьніца зноў на 3-4 парадкі). Траекторыя была: ці з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (так сьцьвярджалі расейскія навукоўцы і ўсе афіцыйныя расейскія СМІ), ці з поўначы на поўдзень (даныя амерыканскага НАСА, якое, дарэчы, таксама афіцыйна абгрунтоўвала… метэарытную версію чэлябінскай падзеі).

Праз тры тыдні па тым жа адрасе Вікіпедыі (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%82%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%A3%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5_%D0%B2_2013_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D1%83) знаходзілася ўжо трохі іншая інфармацыя пра чэлябінскі “метэарыт”. На сайце былі пададзены наступныя зьвесткі:

– назва аб’екта: метэароід (НАСА), метэарыт, балід (РАН);

– памер: 15 метраў (Margaret Campbell-Brown); 17-18 метраў (НАСА);

– маса: 10-100 тон (Інстытут дынамікі геасьфер РАН); 7.000 тон (Margaret Campbell-Brown); 10.000-11.000 тон (НАСА);

– хуткасьць уваходу ў атмасьферу: 18,3 км/сек (НАСА); 15-20 км/сек (Інстытут дынамікі геасьфер РАН); 20-70 км/сек (Язеў);

– месца выбуху “метэарыта”: 54.8° п. ш. 61.1° у. д;

– “метэарыт” узарваўся на вышыні: 5-15 км (Інстытут дынамікі геасьфер РАН); 23,3 км (НАСА); 30-50 км (РАН);

– моц выбуху склала: 0,1-10 кілатон у трацілавым эквіваленце (кандыдат геаграфічных навук С.Захараў); некалькі кілатон (Інстытут дынамікі геасьфер РАН); 100-200 кілатон (РАН); 440-500 кілатон (НАСА),

– траекторыя палёту: з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (Сяргей Захараў – гл. мапу 4);

– месца падзеньня “метэарыта і яго кавалкі”: больш за 100 кавалкаў “метэарыта”, самы вялікі зь іх масай 1,8 кг, былі знойдзены навукоўцамі ў раёне возера Чэбаркуль, хаця іх непасрэдна да палонкі не падпусьцілі (і гэта нягледзячы на тое, што яны выязджалі зь лістом ад Камітэту па метэарытах – http://news.mail.ru/inregions/ural/74/society/12027350/?frommail=1); чэскія астраномы заявілі, што цела масай 200-500 кг упала ў гэтае ж возера і ўтварыла палонку; 16 лютага віцэ-губернатар Ігар Мурог заявіў, што ў выніку пошукавых прац нічога ня знойдзена і пошукі спынены, а “палонка, якая была выяўлена на возеры Чэбаркуль і першапачаткова прынятая за месца падзеньня метэарыта, утварылася па іншай прычыне”;

– хімічны склад знойдзеных кавалкаў “метэарыта” (даныя Грахоўскага В.І.): каменны метэарыт, звычайны хандрыт, у складзе якога ёсьць металічнае жалеза, алівін, сульфіны (аснову “метэарыта” складае алівін (Mg,Fe)2SiO4 і ортапіраксен (Mg,Fe)2Si2O6).

Акрамя таго, тут (на Вікіпедыі, у другім выданьні тэкста) у дадатак да іншых СМІ сьцьвярджаецца, што чэлябінскі метэароід нікім ня быў выяўлены да моманту ўваходу ў атмасьферу Зямлі і што яго падзеньне не было зьвязана (даныя ЕСА, НАСА) з праходжаньнем увечары 15 лютага на адлегласьці 27.700 км ад Зямлі астэроіда 2012 DA14 (дарэчы, пра апошні аб’ект увесь сьвет быў заранёў паінфармаваны).

Такім чынам, у абноўленым варыянце тэксту пра чэлябінскі “метэарыт” захаваліся наступныя несупадзеньні й супярэчнасьці:

– розьніца ў назвах аб’екта (дарэчы, метэроід – гэта не метэарыт, а тое, што фармальна нагадвае яго);

– несупадзеньні ў ацэнцы масы “мэтэарыта” (у 1000 разоў – ад 10 да 11.000 тон);

– несупадзеньні ў ацэнцы моцы выбуху (як мінімум, у 1000 разоў – ад 0,5 да 500 кілатон у трацілавым эквіваленце);

– падазроныя даныя й інтрыгі вакол палонкі, “утворанай метэарытам”. Калі яе стварыў метэарыт, навошта вайскоўцам і сьпецслужбам не пускаць да яе навукоўцаў, якія вывучаюць метэарыты і якім загадана шукаць чэлябінскі метэарыт!? калі яе стварыў метэарыт, дзе ён?

Параўнаньне першага варыянту тэкста (якога на Вікіпедыі цяпер няма!), з абноўленым варыянтам дазволіла таксама выявіць, можа быць, самае галоўнае: што ў новым тэксьце ня стала яшчэ аднаго істотнага моманту – згадкі пра тое, што амерыканскае НАСА заявіла, што траекторыя палёту метэароіда была з поўначы на поўдзень (НАСА нават здымкі са спадарожніка падала, на якіх бачна паласа ад “метэарыта”, накіраваная з паўночнага усходу на паўднёвы захад! – гл. белыя сьляды на мапе 5) Дарэчы, зьвестак, што НАСА ўвесь час заяўляла менавіта пра гэтую траекторыю метэарыта, у сеціве засталося шмат (гл., напрыклад: http://www.biguniverse.ru/posts/meteorit-nad-chelyabinskom/; http://fenomens.ru/space/70-chelyabinskij-meteorit-ne-oskolok-ot-asteroida.html; http://ural.im/posts/view/id/31; http://ru-universe.livejournal.com/580496.html; http://nauka.forblabla.com/blog/46090132371/NASA-Rossiyskiy-meteorit-i-proletevshiy-asteroid-nikak-ne-svyaza). Аднак расейскія навукоўцы, хвалячы дакладнасьць усіх іншых даных НАСА, упарта працягвалі й працягваюць сьцьвярджаць, што кірунак палёту баліда быў іншым – з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (http://www.kp.ru/daily/26038/2953726/).  Пры гэтым адначасна яны згодныя зь меркаваньнем сьпецыялістаў НАСА, што “траекторыя чэлябінскага метэарыта была істотна адрознай ад траекторыі астэроіда 2012 DA14 [ён якраз павінен быў празь некалькі гадзін ляцель з паўднёвага ўсходу. – Рэд.], што робіць гэтыя касьмічныя абекты абсалютна не зьвязанымі”.

Паколькі значэньне апошняга пытаньня пра кірунак палёту чэлябінскага метэарыта выйшла на першы план, мы вырашылі пашукаць дадатковую інфармацыю па ім. Адна з такіх больш падрабязных крыніц інфармацыі знаходзіцца тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=28899. Па азначаным адрасе вы можаце і самі ўбачыць, як Вадзім Чарнаброў у канцы лекцыі дэманструе мапу зь кірункам падзеньня чэлябінскага “метэарыта”, якая адпавядае… заявам прадстаўнікоў НАСА! (“метеарыт” усё ж ляцеў з паўночнага ўсходу… –  гл. чырвоную стрэлку на мапе 6). І робіць ён гэта на фоне менш важных, але таксама цікавых зьвестак: пра жорсткасьць рэжыму аховы вядомай палонкі ў возеры Чэбаркуль (нават пасьля таго, як там, па заявах афіцыйных асоб, “нічога не было знойдзена”, ачапленьне працягвала стаяць шмат дзён на марозе пад 20о), пра пад’ём войскаў па трывозе ў 4 гадзіны ночы “для тэрміновага правядзеньня вучэньняў” чамусьці якраз… у ваколіцах возера Чэбаркуль, пра падазрэньні аб штучных прычынах зьяўленьня знакамітай палонкі (цікава таксама, што гэтыя ўсе зьвесткі суправаджаюцца ў Чарнаброва шматлікімі заявамі аб адмаўленьняў “кансьпіралагічных версій чэлябінскай падзеі”…).

У выніку пасьля поўнай самадыскрэдытацыі ўсіх расейскіх крыніц інфармацыі – як афіцыйных, так і напаўафіцыйных, якія цалкам правалілі свой абавязак па аб’ектыўным тлумачэньні рацыянальнай частцы сусьветнай супольнасьці адбылага чэлябінскага феномена – нам нічога не заставалася, каб у пошуках ісьціны зьвярнуцца да меркаваньняў апанентаў цяперашняй расейскай імперыякратыі.

 

 

3. Меркаваньні з шырокага кола крыніц.

Знакаміты сайт змагароў за свабоду чачэнскага народу, на якім працуюць дасьведчаныя і дасьціпныя аналітыкі, чамусьці на дзіва адразу падтрымаў афіцыйную версію расейскіх уладаў аб “падзеньні метэарыта” (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/02/15/96246.shtml) і больш яе не пераглядаў. Нас гэта зьдзівіла, таму што чачэнцы-выведнікі й аналітыкі дастаткова шмат працуюць, каб паспрыяць выяўленьню праўды, напрыклад, ня толькі пра сапраўдныя падзеі вакол Катыні-2, але і выкрылі спосаб забойства свайго першага прэзідэнта Джахара Дудаева (ён быў забіты расейскай ракетай “паветра-зямля”, выпушчанай па мабільніку Дудаева ў час яго размовы з адным расейскім апазіцыянерам; а дапамагалі расейцам амерыканскія сьпецслужбы па загадзе Б.Клінтана – на той час прэзідэнта ЗША; амерыканцы выкарысталі тады свае касьмічныя тэхналогіі).

Адзінае, што чачэнцы пазьней трохі пасьцябаліся на тэму, што ў Расеі няма сучасных сістэм СРА, каб зьбіваць такія “метэарыты”. Нават сістэм іх заранёўнага выяўленьня няма – гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/02/15/96249.shtml).

Рускія нацыяналісты, якія падаюць свае погляды праз сайт “Мідгард-ІНФА”, спачатку таксама паўдзельнічалі ў распаўсюдзе афіцыйнай “метэарытнай версіі” (http://via-midgard.info/index.php?newsid=28687). Але затым іх панесла… Яны заявілі, што гэта была пакістанская ракета сярэдняй дальнасьці ShaheenII (http://via-midgard.info/index.php?newsid=28692); затым запрапанавалі версію, што гэта была плазмасьфера – “Удар Багоў Расы” (http://via-midgard.info/index.php?newsid=28710); затым паспрыялі распаўсюду гіпотэзы, што гэта была падзея, аналагічная “Тунгускаму метэарыту” 1908 г., да якой нібы меў дачыненьне сам Мікола Тэсла (http://via-midgard.info/index.php?newsid=28734).  Нарэшце, на гэтым жа сайце было заяўлена, што над Чэлябінскам кімсьці быў зьнішчаны іншапланетны касьмічны карабель, які пагражаў зьнішчэньнем Чэлябінску і яго ваколіцам (http://via-midgard.info/index.php?newsid=28731).

У адрозьненьне ад вышэйазначаных асоб, група “рускіх нацыяналістаў”, аб’яднаная вакол іншага сайта, не пасаромелася аб’явіць чэлябінскі метэарыт нейкім знакам нябёсаў (http://ari.ru/news/d77e2ad0e), зьвязаўшы яго з адрачэньнем Бенедыкта XVI ад папскага прастолу.

Беларуская служба радыё “Свабода” (чытай Кангрэс ЗША) падтрымала расейскую афіцыйную метэарытную версію (http://www.svaboda.org/content/article/24904074.html; http://www.svaboda.org/content/article/24902766.html).

На гэтым у цэлым бляклым фоне зьвернем асаблівую ўвагу на:

– грамагласную заяву Жырыноўскага, які як заўсёды безапеляцыйным тонам заявіў, што гэта амерынканцы нанесьлі ўдар па Расеі, выкарыстаўшы касьмічную зброю (!). Спасылаўся ён пры гэтым на дадзеныя выведкі ГРУ, якое заранёў папярэдзіла расейскі ўрад, і на паводзіны міністра замежных спраў Лаўрова, які на працягу некалькіх дзён да падзеі адмаўляўся размаўляць зь дзяржсакратаром Злучаных Штатаў, пратэстуючы супраць планаў амерыканцаў (гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=6SVUdPrFFW0&feature=player_embedded# і версію са зьмененымі акцэнтамі тут: http://livesmi.com/another/7215-meteoritnyy-dozhd-ispytaniya-ssha-ili-znak-gryaduschey-voyny,full.html?fr=f3&20); 

– а таксама версію Юліі Латынінай (гл. фота), якая ў сваю чаргу заявіла адваротнае, што гэта была расейская ракета, няўдала запушчаная з суседняга палігону і таму зьнішчаная ў паветры (http://via-midgard.info/index.php?newsid=28724);

Прапануем нашым чытачам зьвярнуць таксама ўвагу на ацэнку падзеі нейкага Шляхава (слухаць тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=28791), які абурана заявіў: “Паглядзіце, колькі вісіць сьлед [у небе]. Гэта ж спаленае паліва вісіць … Вам хлусяць … Так лятаюць ракеты – дакладна такЁсьць электра-магнітныя бомбы, якія парушаюць працу ўсёй сувязі, спальваюць усю электроніку … Вас праграмуюць: “Камета страшная”, “Метэарыт” … Хлусяць усё … Даўно трэба ўзарваць гэтае Астанкіна… Невядома, якія цяпер газы вісяць над Чэлябінскам… Трэба спыняць гэтыя “інверсійныя сьляды””.

Праўда, далей Шляхаў недарэчна ўзяўся папулярызаваць наўмысна-створаны відэамантаж разбурэньня “чэлябінскага мэтэарыта” нейкім НЛА…

(Узгадваньне гэтых й некаторых іншых версій можна праглядзець, напрыклад, тут: http://dna.com.ua/1291-chelyabinskiy-meteorit.html)

З шырокага сьпектару меркаваньняў таксама цяжка вылучыць праўду. Хаця, вядома, версіяў дадалося і сярод іх недзе хаваецца праўдзівая, але яе цяжка знайсьці на фоне шматлікага інфармацыйнага сьмецьця, наўмысна ўкідваемага ў інфармацыйню прастору. Іншай прычынай інфармацыйнага забруджваньня чэлябінскай падзеі зьяўляецца вядомы факт, што большасьць людзей, узбуджаныя нейкай цьмянай навіной, звычайна ня праўду вышукваюць, а з нагоды выплёсківаюць вонкі праблемы сваёй псіхікі. Па прынцыпе: каму што баліць, той тое і гаворыць.

З-за адзначанага сябры нашай рэдакцыі вырашылі часова адкласьці свае надзённыя справы і прааналізаваць чэлябінскую падзею. Адчувалася: усё гэта важна, але зь інфармаваньнем людзей робіцца яўна нешта ня тое…

І мы пачалі ўласны аналіз чэлябінскага інцыдэнта. 

 

 

Каментары (1)

  1. Litvarus кажа:

    А ведзь калі задумацца, такое адбываецца ва усім Свеце. Сучасные мысліцелі гэта называюць гіперреальнасцью, або віртуальнай реальнасцью. Сціраецца мяжа паміж наўяўным (воображаемым) і реальным. Ужо знімаецца фільм пра 11 версня!. Што не хапіла дакументальных стужак? Якую версію хочуць навязаць людзям? Не пазпелі забіць Бен-ладана, як ужо грыміруюцца пад яго лепшые акцеры і нешта там выдумляюць. Якую версію яны хочуць навязаць людзям? Галоўнае зрабіць піяр-ход, абдурыць людзей на непрацяглый час, вырваць перамогу, а потым можна каяцца, прасіць прабачэнне і г.д. Нашые дурні ніяк не могуць зразумець што улада з Выбарамі-Байкотамі гуляе з імі як кошка з мышкай. Неўзабаве стужкай абмежуюць сталы за якімі сядзяць чальцы выбарчых камісій і дазволяць народу набівацца ў памяшкання для галасавання як сельдям ў бочцы. Ну і што? І лічыць і пералічываць усе білютені і пісаць Пратаколы Парушэнняў і з сапраўднымі лічбамі вынікаў, і будзе Івонка з Барадачом бегаць з імі ў ААН. ў ЕЗ. А там ад беларусаў ужо усіх на ваніты цягне. Трэба думаць толькі аб адным – як падрыхтаваць людзей да усеагульнага безтэрміновага страйка.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы