С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС
Ня так ужо даўно нарадзіўся, мажліва, ня самы паліткарэктны тэрмін “ліберасты”, але хутка стаўся агульнапапулярным і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і ў Літоўскай Рэспубліцы… Пад гэтымі паняцьцямі – “ліберастызм і ліберасты” – людзі пачалі вызначаць агрэсіўны, таталітарны характар палітычнай лініі, узросшай на глебе ліберальнай ідэалогіі, а таксама носьбітаў гэтай лініі. Гэта ўжо не класічны лібералізм. Гэта – новы таталітарызм са сваімі багамі, канонамі, догмамі. Ёсьць прынцыпы, якія сталіся ўжо, бадай, рэлігійнымі. Крытыка іх і нават абмеркаваньне – ужо ерась і страшны грэх з пункту гледжаньня дагматыкаў ліберастычнай веры.
–
1. Імперыялізм, лібералізм, заняпад.
Дастаткова сказаць, што аніводзін прадстаўнік беларускай афіцыйнай апазіцыі ня здатны публічна сказаць хоць два словы крытыкі ў бок заходняга лібералізму. У гэтых колах жорсткія законы. Чужыя там ня ходзяць. Існуюць канкрэтныя і цалкам брутальныя правілы ўваходжаньня ў кола – лішняе слова пра “нацыянальныя інтарэсы, правы народу” азначае выключэньне зь “ліберальнага клубу” з усімі вынікаючымі наступствамі… Чалавек, які дэмагагічна кажа, што такога няма – альбо наўпрост недасьведчаны, альбо сьвядомы агент уплыву…І тое, што нас бяруць за горла маскоўскія барыгі-імперыялісты, не дае аніякага права забывацца пра вышэй названы лагер. Тым больш, што бачная тэндэнцыя зрастаньня розных сілаў рэакцыі, скіраваных на разбурэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці народаў. Так званыя сусьветныя ліберальныя сілы аб’ядноўваюцца з расейскімі шавіністамі.
Некаторыя заходнія аналітыкі зьдзіўляюцца відавочнай хвалі крытычнага стаўленьня беларускіх дэмакратаў да заходняй палітыкі. А за што яе шанаваць?! За бяздарную шматгадовую дапамогу ўсё тым жа двум дзясяткам “вечных апазіцыянераў-лузераў”? За крывадушную падтрымку Масквы і ейнага стаўленіка ў Беларусі ў этнацыдзе беларусаў?! Хоць адзін раз Еўразвяз заступіўся за правы падняволенай беларускай нацыі (абарону правоў сэксменшасьцяў і нацменшасьцяў тут не разгдядаем )?! Асобна стаяць толькі ЗША, Літоўская Рэспубліка і Латвія, якія некалькі разоў агучвалі праблему гвалтоўнай русіфікацыі. І мы на гэта не запамятаем!..
Не хачу прадказваць, але нешта сумняюся, што на “Ідэнтыфікацыю 4” адгукнуцца Мілінкевіч, Някляеў, Саньнікаў, Міхалевіч ды іншыя правадыры афіцыйнай апазіцыі. “Цярзаюць смутныя сумневы”… Адказ найпрасьцейшы – хто фінансуе вышэй названых раскручаных і заможных дзеячаў?!
У нашай трагічнай сітуацыі не абысьціся без супрацоўніцтва з замежнымі саюзьнікамі. Але зь кім і на якіх прынцыпах… Мурашка і Астроўскі дзёрнулі такі сабе на першы погяд слупок, а размова перацякла да прыхаваных глыбіняў. Слупок паступова набывае выгляд шакіруючага айсбергу…
Тэма надзвычай цікавая і патрабуе грунтоўнага разгляду. Тэма па сутнасьці першасная для разуменьня палітыкі і палітыкаў. Сапраўды патрабуюцца зразумелыя масам крытэры і механізм адбору палітыкаў ды ачышчэньня ад пошасьці, запрудзіўшай палітычнае поле ў Беларусі.
Чарговае прадказальнае маўчаньне апазіцыйных фігур па азначаным пытаньні пацьвярджае самы жахлівы дыягназ нашага палітыкуму: ня тыя людзі, не на тым месцы і не з таго цеста.
Пакуль бракуе нацыянальнай эліты – будзем бачыць замест ільвоў жабаў. Канстатуем брак нацыянальнай эліты, брак годнасьці, брак вернасьці, брак гатоўнасьці падпарадкоўвацца бессумніўным аўтарытэтам нацыі. Але хапае гатоўнасьці прадавацца хоць каму – любой пачвары, якая засьведчыць сябе апазіцыянерам ды мае грошы…
Хаатызацыя грамадства ўзьнікае з разбурэньня традыцый, заняпаду спрадвечных каштоўнасьцяў ды іерархій. Насельніцтва ў такім стане зьяўляецца лёгкай здабычай розных драпежнікаў, дыктатара, алігархаў, вонкавых сацыяльных паразітаў. У нашым выпадку такі заняпад адбыўся пасьля гвалту з боку чужынцаў. Сістэмнага, працяглага, бязьлітаснага. Дамінуюць розныя авантурысты з “лужонай глоткай”. Прымітыўны эгаізм стаіць над нацыянальнымі інтарэсамі. Але ж увесь час так адбывацца ня можа. Настае момант, калі цярплівасьці людзей надыходзіць канец. Час, калі нацыя патрабуе адказаў…
2. Чаму беларуская дэмакратыя церпіць паразы?
Актуалізуюцца ключавыя пытаньні, на якія няма адказаў з апазіцыйнага лагеру:
– чаму беларуская дэмакратыя церпіць паразу за паразай столькі гадоў?
– чаму ледзь не ўсе апазіцыянеры дэкларуюць “аб’яднаньне дэмсіл”, а на справе выходзіць звычайны падман і прафанацыя?
– чаму дагэтуль не высьпела магутная нацыянальна-дэмакратычная сіла?
– чаму сярод простых людзей больш здаровага нацыяналізму, чым сярод апазіцыйных ачольнікаў?
– чаму так бракуе салідарнасьці сярод апазіцыйных лідэраў?
Што да апошняга пытаньня. Адна з прычынаў, што ня можа быць салідарнасьці фактычна між прадстаўнікамі розных этнасаў, якія сябе разам называюць “лідэрамі беларускай апазіцыі”. (Чарговая “жахлівая і непапулярная” тэма, якую ўзьнялі Мурашка і Астроўскі.) Прынамсі гэтая салідарнасьць ня можа быць такой моцнай, як бы яна была між прадстаўнікамі аднаго народу…
Магутная салідарнасьць, нацыянальны ўздым ужо адбываліся ў беларусаў у XX стагодзьдзі ў крытычныя для лёсу народу часы. Гэта і Першы Нацыянальны Кангрэс у 1917 г., разагнаны бальшавікамі, і Другі Нацыянальны Кангрэс у 1944 г., які нават ахоўваўся на выпадак правакацый ці то з боку немцаў, ці то з боку савецкіх партызанаў. Такое ж паяднаньне нараджалася на пачатку 1990-х мінулага стагодзьдзя. Але, на жаль, пасьля дзесяцігодзьдзяў саўка бракавала кадраў, ведаў, прафесіяналізму…
Калі размаўляеш з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, то найчасьцей бачыш разумных, спакойных людзей бяз цьвёрдых перакананьняў, але нельга дазволіць сабе праз ілжывую паліткарэктнасьць дазваляць ім надалей гуляцца ў гульні… Бо на кон пастаўлены лёс краіны. Людзі, ня маючыя цьвёрдых перакананьняў, няздатныя зацята адстойваць інтарэсы нацыі. Яны прыстасоўваюцца да патрэбаў спонсараў, да навязанай “грамадскай думкі”. Яны прымаюць, ня надта задумваючыся, накінутыя ім правілы гульні. Хоць тыя правілы падсунутыя чужынцамі, а то і самымі лютымі ворагамі…
Вызначэньне людзей, здатных прэтэндаваць на статус нацыянальнага лідара, шчыльна зьвязанае з пытаньнем нацыянальной годнасьці асобы, са здольнасьцю адстойваць правы сваёй нацыі-народу. Бо сьвятое права мець сваю беларускую ўладу, складзеную са сваіх беларускіх палітыкаў, на сваёй Богам дадзенай зямлі – гэта галоўнае права кожнага народу (права быць гаспадаром сваёй зямлі і сваёй краіны!) А ўсё іншае – другаснае, рэчы і паняцьці, якія маюць толькі прыдаткавы характар і вызначаюцца толькі пасьля спраўджваньня гэтага асноўнага права.
Гэтае галоўнае права народу жорстка адстойваецца ад зьнешніх і ўнутраных пагроз у такіх дэмакратычных краінах, як Швайцарыя, Ізраіль, Нямеччына, Англія.
У такой дзяржаве, як Вялікабрытанія, якая мае сотні гадоў пасьпяховага парламентарызму, якая да “мазгу костак” пранікнутая пачуцьцём паядноўваючага нацыяналізму, некаторыя рэчы ўжо можна і не дэклараваць… Навошта тым жа ангельцам ці ірландцам выгукваць нацыянальныя слоганы, калі кожны грамадзянін і бязь іх нацыяналіст. Карэктна і дакладна табе растлумачаць тваё месца ў гэтай краіне, а могуць і зусім не пусьціць да сябе. Пры гэтым ня будзе мець значэньня твой аўтарытэт, статус. Бывае, што ангельцы заварочваюць многіх беларусаў проста так, без усялякіх тлумачэньняў. Гэта яны вызначаюць, каго хочуць бачыць, а каго не. І ўсё!
Ніхто ніколі ня скажа, што неангелец ня можа быць на дзяржпасадзе, але ў рэальнасьці гэтага проста… не адбываецца.
Нам жа прапануецца татальная талеранцыя, лібералізм, нават прысутнасьць прадстаўнікоў іншых народаў на верхавіне ўлады. Аднак у сябе –адпрацаваная сістэма дамінаваньня сваёй нацыі, скрайні кансерватызм, недавер да чужынцаў, зьберажэньне векавых традыцый.
3. Аб’ектыўнае і суб’ектыўнае
Заўважаю, што простых грамадзян ужо наўпрост вароціць ад апазіцыйнай рыторыкі, што “Лука-мудак”. Навідавоку яўнае адставаньне ад жыцьця і ў ачольнікаў апазіцыі, і ў апазіцыйных СМІ. Людзі прагнуць ведаць больш, чым гэта было на пачатку 1990-х, а рыторыка апазіцыі засталася на тым жа архаічным узроўні. Пэўна, калі за амаль 20 гадоў асоба не прапанавала і не зьдзейсьніла анічога істотнага, то ўжо і не прапануе. Грамадская большасьць ужо даўно стамілася ад гэтай улады, але… Што ў гэтых умовах прапануе апазіцыя?! Акром голых праграм пра “рынкавыя рэформы”, якая сутнасьць тых асобаў і тых сілаў, якія могуць быць альтэрнатывай?! Грамадства, так бы мовіць, хоча “ памацаць” гэтых людзей, а ў адказ агульныя словы пра дэмакратыю і “сам дурань”…
Пасьля ляманту і агромністых плыняў каланіяльнай лухты з аднаго боку ды ліберальных банальнасьцяў зь іншага ўрэшце пачалі ўзьнікаць здаровыя нацыянальныя паросткі.
Вяртаючыся да пытаньня “Ідэнтыфікацыі 4”, знайшоў у цэлым абсалютна лагічнымі, дэмакратычнымі і своечасовымі прынцыпы, прапанаваныя калегамі. А як для каланіяльнага “балота” – яны напэўна рэвалюцыйныя.
Аднак дазволю сабе некаторыя заўвагі.
Магчыма, ува мне кажа палітык, але нельга зараз адкідаць сваіх. Пры ўсіх недахопах і недаліках таго ж Пазьняка – ён наш духам і крывёю, і зрабіў для беларускай справы больш, чым уся афіцыйная апазіцыя разам узятая… Ня стаўся “нацыянальным Хрыстом”, але ці маем права патрабаваць гэтага?.. Магчыма, Пазьняк не падыходзіць на ролю прэзідэнта, будзе дэпутатам, будзе кіраваць якім дэпартаментам.
Тое ж датычыцца палкоўніка Барадача. Натуральна, усе ня могуць быць прэзідэнтамі, будзе 2-м, 3-м, 5-м чыноўнікам у краіне. Сэнс у тым, што ўсім патрыётам працы хопіць. Беларусь – досыць вялікая краіна, бракуе прафесійных палітыкаў, здатных адстойваць нацыянальныя інтарэсы. На жаль, сярод цяперашняй “статуснай”, афіцыйнай апазіцыі такіх амаль няма…
Разам з аб’ектыўнымі і правільнымі для любога народу на зямлі вымогамі нельга абсалютызаваць па сутнасьці другасныя асьпекты, як пол, узрост, фізічныя дадзеныя, шлюбныя і пазашлюбныя дзеці. Таму я падзяляю патрабаваньні абавязковыя і пажаданыя. Пры іншых вызначальных характарытыках – беларус, практычныя дасягненьні для нацыі, незалежнасьць ад любых вонкавых сіл, адсутнасьць фактаў гандлю нацыянальнымі інтарэсамі, падтрымка нацыянальнай элітай. Было б някепска, каб было і шмат дзяцей у шлюбе, каб увесь час жыў у Беларусі. Але жыцьцё пры нашых рэаліях больш складанае… Заклікаю маіх калег не складаць усё да купы, і не разьменьвацца на другараднае.
Такі чалавек мусіць і словам, і справай даказаць вернасьць вялікаму беларуска-літвінскаму народу.
Справы часам лепш за любыя словы. У гэтым кантэксьце апошнія выбары -найлепшы прыклад таго, як нельга дзейнічаць. Наўпрост разгул шкурніцтва, агентурнасьці і непрафесіяналізму. Пачынаючы ад падбору кандыдатаў. І цяпер не магу зразумець, за якія заслугі перад нацыяй былі вылучаныя Раманчук, Рымашэўскі, Саньнікаў, Някляеў?! Можна прыгадаць, што Кастусёў распрацаваў сучасную праграму рэфомы жытлова-камунальнай гаспадаркі, але ж і гэтага малавата… А якія дасягненьні ў іншых? Дасягнулі высокага ўзроўню “асвойваньня” спонсарскіх грошай? Паэтам таксама на першых ролях у палітыцы рабіць зусім няма чаго. Творчыя людзі ў палітычнай справе часта бываюць няпэўныя, хісткія, эмацыйна ўразьлівыя, лёгка паддаюцца вонкаваму маніпуляваньню. З беларускага паэта Някляева зрабілі марыянетку фядуты, дзьмітрыевы, вазьнякі, ад якіх паэту яшчэ давядзецца адмывацца…
Ізноў махляры ўзяліся за тэму “яднаньня” (як кажуць, “на злодзею і шапка гарыць”). Маўляў, давайце ізноў – і, пажадана, хутчэй, без разгляду прычынаў папярэдніх паразаў – “аб’ядноўвацца”, давайце ўсё ізноў зьвядзем да чарговага “кангрэсу апазіцыі” з вызначэньнем адзінага. Да таго ж, на маёй старонцы ў Facebook хцівыя апалагеты афіцыйнай апазіцыі закідаюць “раскол апазіцыі”, “нацыяналізм” і “непавагу да апазіцыйных аўтарытэтаў”. Праходзілі, ведаем…
Адсюль, адраджэньне нацыянальнай годнасьці беларусаў з падвышэньнем узроўню размовы для іх сьмерці падобнае. Гэта – адзінае, што пужае ўсіх сацыяльных паразітаў і любую агентуру. “Ідэнтыфікацыя” ў развіцьці можа пазрываць усе маскі з гульцоў – таму такое ледзяное, дэманстратыўнае маўчаньне да безумоўна геніяльнага інтэлектуальнага прарыву…
На тэарэтычным узроўні зроблены сур’ёзны крок. І, падаецца, замаўчаць, не заўважыць будзе цяжка.
Дыскусія будзе пашырацца – надта ўжо нахабна дураць беларусаў. Людзі прагнуць перамен.
А надалей паўстае практычнае пытаньне: нацыя павінная сфармаваць механізм, каб кожны на нашай зямлі паважаў правы беларусаў-літвінаў, выконваў волю прызнанай нацыянальнай эліты!..
Шаноўны Сяргей, я, відаць, калі перавару твой артыкул, напішу яшчэ не адзін каментар. Да таго ж, спадзеюся, будуць і іншыя каментары ад іншых людзей.
Ворага ад челавека, які проста нешта не разумее, можна адрозніць, калі ён нечакана згубіць пільнасць. Ты ведаешь мае погляды – я сцвярджаю, што мы – калонія ў постмадэрновым выгляде (г.з. без акупацыйных войскаў, сцягоў, і гербоў). Мы калонія праз навязванне нам культуры захопніка. Тады захоплены сам добраахвотна ўсё аддае ў сілу нібыта эканамічных прычынаў (як гэта робіць Лукашенка, хаця яму як кіраўніку “сувереннай” краіны Масква дазваляе катацца па ўсім Свеце). Дык вось, калі я параўнаў псіхічны стан нашага грамадства са станам грамадства класічных калоній, які дакладна апісваў цёмнаскуры філосаў, ідэолаг нацыянальна-вызвольнага руху краін Афрыцы і Азіі Франц Фанон, то адзін вельмі ўплывовы палітолаг з р.”Свабода” параіў мне пачытаць “Майн кампф”. Маўляў, маё сцвярджэнне, што мы – калонія, гэта фашызм.
Я адразу яго залічыў у ворагі і буду па магчымасці даводзіць аб гэтым іншым.
Згодна з панам Высоцкім. Хачу выказаць сваё меркаванне па гэтай тэме.
Абсалютна ўпэўнена ў тым, што людзі не разумеюць такіх слоў як нацыя, нацыянальна-патрыятычная эліта, нацыянальная бяспека, нацыяналізм. У першую чаргу, гэтыя словы пужаюць людзей і людзі заціскаюць ўсе нацыянальныя пачуцці ў кулак і не даюць ім волю. А ці ёсць у чалавека нацыянальныя пачуцці? Безумоўна, што ёсць – нацыяльная годнасць, абразы па нацыянальнай прыкмеце, нацыянальная салідарнасць (у войску, за мяжой), нацыянальны смутак, нацыянальны гонар і г.д.
Безумоўна, што нацыя мае і свае прыкметы, якія яе адрозніваюць ад іншых народаў: мова, культура, гісторыя, традыцыі, тэрыторыя і г.д. Канешне ж, нацыя мае і свае нацыянальныя інтарэсы: зямля, матэрыяльныя каштоўнасці, бяспека пражывання, умовы жыцця і працы, захаванне здароў’я і г.д.
Людзі думаюць, што нацыянальныя інтарэсы гэта нешта такое абстрактнае, якое прыдумалі Астроўскі з Мурашкам, а нацыянальнае адраджэнне – гэта прыдумак Пазняка. Людзі вельмі памыляюцца, калі спрабуюць абысці гэтыя пытанні. Калі людзі самі пазбягаюць нацыянальнага аблічча, то яны і адкрываюць вароты для сваёй пагібелі, рабства, этнацыду, генацыду. Соцыя-паразітычным групам дакладна наплеваць на любы народ. Ім бы жыць за чужы кошт.
У гэтай барацьбе (паміж соцыя-паразітычнымі сіламі і народам, за кошт якога гэтыя сілы жывуць) выжывае мацнейшы. На жаль сёння соцыя-паразітычныя групы трымаюць верх над працоўным людам, інакш не было б бедных людзей. Але сёння ў катэгорыю бедных трапляюць не толькі людзі, а цэлыя народы і краіны. Беларусь адна з такіх краінаў. Становішча краіны пагаршаецца з кожным часам. У пошуках крэдытаў Лу-ка паехаў аж ў Інданезію. А што будзе, калі гэтых крэдытаў будзе непамерная колькасць? Я, канешне, разумею крэдыт пад нейкую вытворчасць, але не разумею крэдыт на выплату заробка. Ну, і дзе тут КДБ? Ці яны разам з Лу-кой распілоўваюць гэтыя крэдэты? Лу-ка разам з КДБ, вертыкаллю, пракуратурай, міліцыяй і ўсёй сваёй хеўрай праматывае краіну, а мы ўсе пабочныя наглядальнікі і падзялліся на групкі, якія адстаіваюць свае мэты і ідэалы.
На сёняшні дзень можа быць толька адна мэта – пазбавіцца ад самага вялікага соцыя-паразіта і рабства. А для гэтага патрэбна нацыянальнае аб’яднанне. Нацыянальнае аб’яднанне патрабуе моцных сімвалаў, моцнага духу, моцнага характару. А якая можа быць моц, калі лідары баяцца беларускай мовы, духу Каліноўскага, баяцца адмежавацца ад каланіяльнага агрэсара, ад сквапнага лібераста? Яны думаюць што без каланіяльнага агрэсара і без жаднага лібераста народ не выжыве. Соцыя-паразіт ў такім умовах не выжыве, гэта праўда, а вось народ выжыве. Народ выжыве заўсёды…
Збор да Дня Волі пачнецца а 12 гадзіне ў нядзелю 24 сакавіка, – паведамляе сайт партыі БНФ. Замест пазначанага раней у якасці месца збора уваходу ў Батанічны сад, шэсце стартуе ад кінатэатра «Кастрычнік», пройдзе па маршруце праспект Незалежнасьці – вуліца Сурганава – плошча Бангалор.
Урачысты мітынг пачнецца а 14 гадзіне. Раніцай 25 сакавіка сябры аргкамітэта па правядзенні Дня Волі ўскладуць кветкі да помнікаў Якубу Коласу і Янку Купалу.
Прыемна, што сябры Партыі БНФ чытаюць наш сайт.
А чаму б не знабіць наступны крок – запрасіць каго-небудзь зь кіраўніцтва АК БПС і АК БДР выступіць на мітынгу з нагоды адзначэньня Дня Першага Адраджэньня Дзяржаўнасьці беларуска-літвінскага народу?!
Рэдакцыя трошкі памылілася, гэта не сябры Партыі БНФ.
Проста пашырыў інфармацыю пра святкаванне юбілея 25 Сакавіка.
Мяркаваў, што 25 Сакавіка павінны святкаваць ня толькі беларусы, але і ліцьвіны, крывічы, яцьвягі і літварусы.
Запрашаць каго-небудзь зь кіраўніцтва АК БПС і АК БДР да вуступа не маю паўнамоцтваў, проста спадзяваўся,
што прыдзе шмат народу, але як саўсёды ў апошні час — не атрымалася.
Але зима не вечная – прыдзе вясна !
Паколькі на пытанні сп. Высоцкага няма адказаў і відаць ужо не будзе, паспрабую адказаць я.
Пытанне – чаму беларуская дэмакратыя церпіць паразу за паразай столькі гадоў?
Па-першае таму, што змагацца за дэмакратыю ў калоніі якой мы ёсць гэта ці правакацыя, ці глупства. Нават такіе нацыяналтсты як вы да канца гэтага не разумееце, бо інакш не карысталіся словам “дэмакрытыя” Гэта ж датычыцца і Рэдакцыі Сайта. Па другое апазіцыю не падтрымлівае народ. Яна яго цягне ў Еўропу, а народ згодна з яго назвай беларусы, думае што яго сутнасць ёсць “рускасць” і туды не хоча. Больш за тое назва беларус выхоўвае заклятых ворагаў Захаду – звышжорсткі амап, спецназ, БРСМ, КДБ – тое чаго няма ані ў адной краіне быўшых саюз. Рэспублік. Вы можаце адрозніць правакатара-лібераста-дэмакрата, ад шчырага дурня? На мой погляд гэта можна здейсніць толькі па тэрміналогіі якой палітык карыстаецца.
Пытанне – чаму ледзь не усе апазіцыянеры дэкларуюць “аб’яднанне”, а выходзіць адзін падман і прафанацыя?
Існуе метафара веніка якой немагчыма переламіць, пакуль яго не расцярушыць на галінкі. Яна засела ў галовах.Адгаворка -не перажкаджаць апазіцыйным кандытатам адзін аднаму, каб перамагчы ў першым туре Выбараў гэта глупства, тым больш што усе згодны што у нас Выбараў няма.
Пытанне – чаму дагэтуль не выспела магутная нацыянал-дэмакртычная сіла?
Адказ у першым пытанне.
Пытанне – чаму сярод простых людзей болей нацыяналістаў, чым сярод апазіцыўных палітыкаў? Таму што нацыяналізм гэта адзінае што можа зразумець просты челавек. Ў эканоміке яго можна адразу абдурыць фразай – мы жывем кепска таму, што у нас няма энерганосьбітаў, а вы мала і дрэнна працуеце. З палітыкай яшчэ горш. Просты челавек не адрознівае праграммы розных партый і таму як да усяго незразумелага іспытвае агіду. Нацыяналізм нашых рабацяг вельмі слабы з-за назвы белые рускіе.
Пытанне – чаму бракуе салідарнасці сярод апазіцыйных лідераў.
Таму што у іх няма разумення, што у нас калонія, і акупацыя ў яе постмадэрнай форме г.з. без акупацыйных войскаў, без расейскіх сцягоў і гербоў на будынках. Апазіцыя ліхаманкава перабірае надуманые прычыны параз.і падазрае тых хто з іхнімі прычынамі не згодзен ў супрацоўніцтве з уладамі. Тлумачэнне, што у нас хутарскі менталітет памылковае. Прыбалты яшчэ большые індывідуалісты, але яны дзейнічаюць разам. таму што правільна наперад ставяць Нацыянальнае.
Мяркую, што на ідэнтыфікацыю ніхто дабравольна не адзавёцца. а сілоў прыцягнуць на яе палітыкаў у вас няма. Але дасье на кожнага палітыка завесці варта, каб папереджываць молодзь. Са старой апазіцыяй відаць нічога не зробішь. Але вярнуцца ў пачатак 90-х з тымі ж заклікамі таксама немагчыма. Асабіста я знаўшоў для сябе выйсце – змаганне за знішчэння назвы беларус і прапаганду літвінства. Мы павінны пераутварыцца ў нацыю сярэднюю паміж тымі сярод якіх жывем – украінцамі і летувісамі.