nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭЎРОПЫ (частка 4)

21 сакавіка, 2013 | Няма каментараў

VІ. Чыньнікавая (фактарыяльная) цывілізацыялёгія

 1. Цывілізацыі і абшары (цывілізацыі й фізыка-геаграфічныя ўмовы)

Цывілізацыі шчыльна зьвязаны з абшарамі. Асобны абшар фармуе асобную цывілізацыйнасьць, але не заўсёды.

Некаторыя навукоўцы фізыка-геаграфічную Эўропу параўноўваюць зь велізарнейшым паўвостравам.

Геаграфічнае становішча Эўропы ўнікальнае. Разрэзанасьць берагоў, наяўнасьць астравоў і паўастравоў, унутраных басэйнаў, г. зн. мораў, заліваў, праліваў, што аддзяляюць поўнач Эўропы ад яе сярэдзіны, уласна Міжземнага мора (аднаго з трох міжземных на плянэце), гор у напрамку з захаду на ўсход: Пірынэяў, Альп і Карпат што аддзяляюць сярэдзіну Эўропы ад яе міжземнаморскага поўдня з трымя вялікімі паўвостравамі – ствараюць унікальныя фізыка-геаграфічныя ўмовы.

Наяўнасьць цёплага паўночна-атлянтычнага цячэньня – унікальны чыньнік. Яно пацяпляе тэмпературу ў Эўропе аж на 14º С, што стварае дадатную тэмпературную інвэрсію. На тых шырынях што ў Эўропе растуць мяшаныя і лісьцёвыя лясы – на ўсходзе Паўночнай Амэрыкі тундра, лесатундра і тайга (халоднае Лабладорскае цячэньне амывае ўсходнія берагі суседняга кантынэнту).

Адсутнасьць пасу высокіх гор у напрамку з поўначы на поўдзень і раўнінны рэльеф спрыяюць пераносу лагодных цёплых паветраных мас цыклёнамі (што ўтвараюцца ад ісляндыйскага мінімуму ў  напрамку з захаду на ўсход) аж да Ўральскіх гор. Клімат заходняй і сярэдняй часткі Эўропы з частымі адлігамі ўзімку і дажджамі ўвесну, улетку і ўвосень.

Нідзе больш на плянэце ва ўмераных паясох няма такога ўнікальнага набору спрыяльных фізыка-геаграфічных чыньнікаў.

У Паўночнай Амэрыцы ва ўмераным поясе ў заходніх берагоў аналягічна цёплае паўночна-ціхаакіянскае цячэньне, аднак берагі не разрэзаныя. Высокія й шырокія горы Кардыльеры (Каскадныя горы, Берагавы хрыбет а затым у другім шэразе — Скалістыя горы) зьяўляюцца бар’ерам дзеля пераносу заходнімі вятрамі цёплых лагодных паветраных мас унутр кантынэнту, таму ніякай кліматычнай Эўропы там не назіраецца.

Аналягічна ва ўмераным поясе Паўдзённай Амэрыкі. Там такі ж неперадольны высокі бар’ер – Анды, ды й параўнальна вузкая лапка раўніннай сушы што на ўсход ад Андаў знаходзіцца пад узьдзеяньнем паўдзённай Атлянтыкі.

Міжземнае мора канчаткова ўтварылася ў канцы палеагену, у алігацэне кайназойскай эры, недзе 25-20 млн. год таму пры закрыцьці акіяну Тэціс. Дзьве гіганцкія літасфэрныя пліты (Эўразійская і Афрыканская) – сутыкнуліся.

Прыродныя зоны ў Эўропе працягваюцца з захаду на ўсход, а не з поўдня на поўнач як ва ўмераным поясе суседняй Паўночнай Амэрыкі, што стварае ўнікальнасьць нашай часткі сьвету й цывілізацыі што ўтварылася ў яе заходняй частцы – цывілізацыі Эўропы.

На востравах Мальта і Ірляндыя ўтварыліся лякальныя цывілізацыі (мальтанская і трансламаншская), на востраве Вялікабрытанія – брытанская, а востравы Ісляндыя, Сіцылія, Сардынія, Корсіка заселены толькі супольнасьцямі асобнымі этнічна, але не цывілізацыйна (германа-пратэстантамі нардыйцамі і рамана-каталікамі апэнінцамі: сіцылійцамі, сардынійцамі і карсыканцамі).

Абшары эўрапейскіх паўвостраваў у большай ступені зьяўляюцца мейсцамі фармаваньня асобных цывілізацыйнасьцяў. Эўрапейскія Балканы прынялі найменш як 9 цывілізацыйных супольнасьцяў: карпацкую, паўднёваэўрапейскую, басьнійскую (паўдзённыя славяны мусульманы-басьнійцы), балканскую, грэцкую, альбанскую (мусульманы-альбанцы), паўночнаальбанскую, паўднёваальбанскую, цюрка-мусульманскую (туркі Фракіі).

Абшары эўрапейскіх паўвостраваў заселены, як правіла, цывілізацыйна лякальным насельніцтвам: Паўвостравы Брэтань (частка трансламаншскай цывілізацыі), Уэлс (уэльская), Балканскі (9 вышэйузгаданых цывілізацый), Скандынаўскі і Ютляндыя (нардыйская), Апэнінскі (апэнінская), Пірынэйскі (пірынэйская).

Крыптазойскі балтыйскі шчыт гістарычна заселены этнасамі ўральскай сям’і, якіх замяшчалі паўночныя (скандынаўскія) германцы. Урала-язычніцкая цывілізацыя замяшчалася цывілізацыямі ўрала-каталіцкай і германа-каталіцкай. Апошнія ў час Рэфармацыі трансфармаваліся ў цывілізацыі ўрала-пратэстанцкую і германа-пратэстанцкую. Украінскі шчыт стаўся абшарам сутыкненья цывілізацый славяна-праваслаўнай і цюрка-мусульманскай (апошнія ўскраіны Эўропы, N. Davies, 2004), у выніку якога славяна-праваслаўны элемэнт перамог. Найвышэйшыя геалягічныя і араграфічныя структуры ў цывілізацыйнай Эўропе: Альпы, Пірынэі, Карпаты (найперш паўднёвыя) служаць хутчэй натуральным бар’ерам, які аддзяляе розныя цывілізацыі. На поўдні ад Пірэнэй жывуць пірынэйскія рамана-каталікі, а на поўначы – французскія. Паўднёвыя сьхілы Альп заселены рамана-каталікамі з апэнінскага адгалінаваньня, а паўночныя і ўсходнія – германа-каталікамі з верхнегерманскага.

Наадварот, у вялікай ступені дэнудаваныя каляданіды і герцыніды ня могуць быць бар’ерам што аддзяляе розныя цывілізацыйныя супольнасьці. Так, рамана-каталікі жывуць на паўночна-заходніх сьхілах гор Юра ў Францыі, а рамана-пратэстанты – на паўднёва-усходніх у Швэйцарыі.

Германа-пратэстанты распаўсюдзіліся на нямецкіх нізінах, а на паўднёванямецкіх узвышшах жывуць германа-каталікі (ніжнегерманская і верхнегерманская лякальныя цывілізацыі). Продкі трансдунайцаў і мадзьяр (умоўна), г. зн. вугра-каталікоў і вугра-пратэстантаў засялілі Сярэднедунайскую нізіну выцесьніўшы адтуль славян.

Надзвычай цывілізацыйна дыфэрэнцавана ўсходняе ўзьбярэжжа Батніцкага заліву і Балтыйскага мора (фінская, балтыйская і балцкая лякальныя цывілізацыі).

Аднак, рэкі часьцей злучаюць розныя цывілізацыі. Дунай і Рэйн – вялікія паўднёвагерманакаталіцкія рэкі (верхнегерманская лякальная цывілізацыя), Эльба і Везэр – паўднёвагермана-пратэстанцкія (ніжнегерманская лякальная). Той жа Дунай зь Цісаю – вугра-каталіцкія (трансдунайская лякальная цывілізацыя), а на берагох Дняпра жывуць славяна-праваслаўныя (усходнеэўрапейская лякальная). Славяна-каталіцкія лякальныя цывілізацыі сфарміраваліся ў басэйнах Віслы, Одры (сярэднеэўрапейская), Нёману, Віліі (віленская), Дравы і Савы (паўднёваэўрапейская).

Нутраныя воды ў эўрапейскіх берагоў (моры, залівы, пралівы) аддзяляюць і злучаюць цывілізацыйныя абшары. На ўзьбярэжжах Балтыйскага мора і Батнічнага заліву жывуць германа-пратэстанты і фіна-пратэстанты, балта-каталікі і славяна-каталікі, а таксама балта-пратэстанты (нардычная, фінская, балтыйская, балцкая, сярэднеэўрапейская цывілізацыі). Аналягічна, Адрыятычнае мора аддзяляе рамана-каталікоў ад славяна-каталікоў, альбана-мусульман і грэка-праваслаўных, г. зн. лякальныя апэнінская, паўднёваэўрапейская, альбанская (частка плянэтарнай мусульманскай) і грэцкая цывілізацыі. Так жа эўрапейскія берагі Чорнага мора заселены рамана-, славяна-праваслаўнымі і, нават, цюрка-мусульманскімі насельнікамі (прадстаўнікамі балканскай, карпацкай, усходнеэўрапейскай лякальных цывілізацый, і, нават, цюрка-мусульманскай цывілізацыі).

Заходняя частка Міжземнага мора (апрача афрыканскага ўзьбярэжжа) лучыць рамана-каталікоў аж трох цывілізацыйных адгалінаваньняў (апэнінскай, французскай і пірынэйскай лякальных цывілізацый), а Паўночнае мора – аддзяляе брэтанскую лякальную цывілізацыю ад нардычнай.

Вялікія рэкі Эўропы (Рэйн і Дунай) да IV ст. н. э. аддзялялі Рымскую імпэрыю (Imperium Romanum) ад барбараў (Barbaricum) (J. Bański, 2008). Доўгія часы мяжа паміж Аўстра-Вугорскай і Асманскай імпэрыямі сягала па рэках Дунаю і Саве. Пасьля дэасманізацыі Балкан фарватэр Дунаю аддзяляе рамана-праваслаўную (карпацкую) цывілізацыю ад (балканскай) паўднёваславяна-праваслаўнай (румынска-баўгарская мяжа).

Аддзяляючыя і злучаючыя функцыі зьнешніх і нутраных вод зьмяняюцца часапрасторава. Напрыклад, да выгнаньня грэкаў з Малой Азіі Эгейскае мора злучала грэцкую лякальную цывілізацыю, з часоў старажытнай Грэцыі служачы грэкам як нутраны басэйн. У наш час Эгейскае мора аддзяляе грэцкую цывілізацыю ад цюрка-іслямскай.

У старажытнасьці Міжземнае мора надзейна інтэгравала Міжземнаморскую цывілізацыю, паколькі падарожжа тагачаснымі караблямі (дзякуючы ветразям, мускульнай сіле рабоў) было найхутчэйшым і найэфэктыўнейшым. Пасьля іслямізацыі Блізкага Ўсходу, поўначы Афрыкі і Малой Азіі мора падзяліла розныя плянэтарныя цывілізацыі (хрысьціянскую і мусульманскую).

Уэльс даўно страціў незалежнасьць на карысьць Ангельшчыны, але да Рэфармацыі канал. Сьв. Юрыя злучаў кельта-каталікоў валійцаў і ірляндыйцаў. Пасьля пратэстантынізацыі валійцаў сталі дамінаваць цывілізацыяпадзелавыя працэсы, бо чыньнік рознасьці рэлігій быў надзвычай важным.

У цывілізацыйнай Эўропе на чатырох абшарах назіраецца цывілізацыйная стракатасьць:

1. Трансламаншскім. Тут жывуць прадстаўнікі брытанскай, трансламаншскай, уэльсцкай і французскай лякальных цывілізацый.

2. Усходнебалтыйскім. Заняты прадстаўнікамі фінскай, балтыйскай і балцкай цывілізацый.

3. Балканскім. Дзевяць вышэйузгаданых лякальных цывілізацый.

4. Біскайскім. Тры лякальныя цывілізацыі на ўзьбярэжжы Біскайскага заліву (пірынэйская, біскайская і французская).

 

2. Час і часапрастора

А. Умовы для тварэньня цывілізацыі Эўропы

Этапы стварэньня ўмоў для ўзьнікненьня цывілізацыі Эўропы:

1. Найвялікшай умовай для ўзьнікненьня цывілізацыі Эўропы было ўзьнікненьне хрысьціянства. Феномэн заключаецца ў тым, што хрысьціянства ўзьнікла далёка за абшарамі фізыка-геаграфічнай Эўропы на Ўсходнім Міжземнамор’і і задоўга да ўзьнікненьня іншых умоў для цывілізацыятварэньня сучаснай Эўропы.

Ад І ст. да дэградацыі Рымскай імпэрыі назіраецца білатэрыльны падзел фізыка-геаграфічнай Эўропы на Imperium i Barbaricum, г. зн. на міжземнаморскі монатэістычны сьвет і барбарскі політэістычны, ці на цывілізаваныя поўдзень і захад ды барбарскія сярэдзіну, усход і поўнач. Як да народзінаў і ўваскрашэньня Ісуса (Езуса) Хрыста, так і яшчэ пяць стагоддзяў пасьля Хрыста ніякай цывілізацыі Эўропы не йснавала

Раньняя хрысьціянізацыя часткі будучай цывілізацыі Эўропы. У імпэрыі адбываліся тры працэсы:

1. Часапрасторавае пашырэньне імпэрыі.

2. Раманізацыя нераманскіх супольнасьцяў.

3. Раньняя хрысьціянізацыя.

Хрысьціянізацыя – увядзеньне ў нехрысьціянскіх супольнасьцях прынцыпаў веры і этычных норм паводле навукі Ісуса (Езуса) Хрыста, якія рэалізуюць яго наказ абвяшчэньня Евангельля ўсім народам.

Першыя асяродкі хрысьціян у Эўропе ўзьніклі ў Грэцыі і ў Рыме ў І ст. У ІV ст. абшары хрысьціянства: 1. Апэнінскі (ад Рыму да Монтэ-Касіна). 2. Пірынэйскі (ад Гіспалісу, або сучаснай Сэвільі, — да Кардубы, суч. Кардова). У ІІІ ст. каля 7-10% насельніцтва Цэзарства – хрысьціяны. Першыя стагодзьдзі хрысьціянізацыі адзначаюцца неталеранцыяй да хрысьціян. Хрысьціянства магло быць дэлегалізавана ў Рымскай імпэрыі, заставіўшы пасьля сябе многія тысячы мучаньнікаў-вернікаў пакараных сьмерцю на крыжах або ў рымскім амфітэатры Калізэі.

2. Пасьля Мілянскага эдыкту цэзара Канстанціна Вялікага (311 г.), паскорылася хрысьціянізацыя Рымскае імпэрыі і распаўсюд вучэньня сына Божага.

3. З часоў Тэадозія Вялікага (380 г.), калі яно сталася дзяржаўнай рэлігіяй Цэзарства. Калі да дзяржаўнага статусу хрысьціянства назіралася неталеранцыя ў дачыненьні да хрысьціян, то пасьля – адваротныя працэсы. Другім феномэнам зьяўляецца тое, што хрысьціянства сталася адным з чыньнікаў што прывялі да эрозіі Міжземнаморскае цывілізацыі, бо дабівалася адмены рабства. Апошняе падарвала гаспадарку Рымскай імпэрыі, якая трымалася на традыцыі рабства. Хрысьціянства дамагалася монагамізацыі сям’і, публічнасьці суда, размежаваньня царквы і дзяржавы (паводле Ф. Канэчнага).

 

Б. Вялікія трансфармацыйныя працэсы, або эўрапеідызацыя Эўропы

 Часава, ад дэградацыі Рымскай імпэрыі ў V ст. — да ХІ ст. адбывалася трансфармацыя Міжземнаморскага сьвету ў цывілізацыю Эўропы. Вялікія трансфармацыйныя працэсы:

1. Вялікае перасяленьне, або вандроўка народаў.

2. Раманізацыя і хрысьціянізацыя барбараў на абшарах былой Рымскай імпэрыі.

3. Хрысьціянізацыя барбараў, германскіх і славянскіх этнасаў па-за абшарамі былой Рымскай імпэрыі.

4. Іслямізацыя ўсходняга і паўднёвага ўзьбярэжжа Міжземнага мора.

5. Уварваньне араба-мусульман і іслямізацыя большай часткі Пірынэйскага (Ібэрыйскага) паўвостраву.

6. Падзел хрысьціянства на заходняе і ўсходняе (дэ-факто) ў 1054 г.

Прывёў да падзелу цывілізацыі Эўропы на рэгіянальныя цывілізацыі дэ-юрэ. Дэ-факта хрысьціянства было падзелена з самаго факту існаваньня падзелу Міжземнаморскае цывілізацыі на рымскі Захад і візантыйскі Ўсход.

Трансфармацыйныя працэсы сфарміравалі абшар хрысьціянства, сучасную этнічную часапрастору, прывялі да фармалізацыі падзелу хрысьціянства на заходняе і ўсходняе. Вобразна фармулюючы, трансфармацыйныя працэсы прывялі да эўрапеідызацыі Эўропы.

У V-Х стст. на абшарах будучай цывілізацыі Эўропы назіраўся ацывілізацыйны стан. Такое назіралася пры ўтварэньні кожнай кантынэнтальнай цывілізацыі.

 

В. Эўрапейская цывілізацыйная часапрастора

Этапы разьвіцьця цывілізацыі Эўропы. Разьвіцьцё цывілізацыі Эўропы зьвязана з абаронай яе вонкавых межаў ад уварваньняў (араба-мусульманскага, мангольскага, цюрка-мусульманскага, эўразійскага), з вонкавай экспансіяй (эўрапеідызацыя сьвету), а таксама нутранай трансфармацыяй – дыфэрэнцыяцыямі асобных цывілізацый розных парадкаў унутры цывілізацыі Эўропы ды іх трансфармацыямі.

І. ІХ – ХІ стст. народзіны цывілізацыі Эўропы. Пасьля хрышчэньня заходніх славян (Чэхія – ІХ ст., Польшча – 966 г.), усходніх славян (Русь: Кіеў – 988 г., Полацак – 994 г.) і паўночных германцаў (ХІ ст.) абшары цывілізацыі Эўропы больш-меньш наблізіліся да сучасных.

ХІ ст. – час канчатковых народзінаў цывілізацыі Эўропы, г. зн. эўрапейскай прасторы і часапрасторы. Цывілізацыя Эўропы зьяўляецца найперш абшаравай зьяваю. У ХІІ-ХІІІ ст. хрысьціянізаваліся фінскія і балцкія этнасы, а іх абшары належылі да пэрыфэрыі цывілізацыйнае Эўропы ў ХІ ст. Да вялікай схізмы 1054 г. у маладой цывілізацыі Эўропы дыфэранцаваліся наступныя цывілізацыі: рамана-хрысьціянская, германа-хрысьціянская, славяна-хрысьціянская, кельта-хрысьціянская, грэка-хрысьціянская, урала-хрысьціянская, баска-хрысьціянская, альбана-хрысьціянская, урала-паганская, балта-паганская, славяна-паганская (да хрышчэньня памаран і абадрыцаў у ХІІ ст.), германа-паганская (да хрышчэньня швэдаў, нарвегаў і датчанаў у ХІ ст.).

2. Ад хрышчэньня паўночных германцаў (ХІ ст.) да Рэфармацыі (1517 г., ці ХVI ст.). Двухполюсная Эўропа. Пасьля вялікай схізмы частка хрысьціян каталіцызавалася, а іншая частка – праваславінізавалася. У ХІ ст. у цывілізацыйнай часапрасторы існавалі абшары наступных цывілізацый: рамана-каталіцкай, германа-каталіцкай, славяна-каталіцкай, славяна-праваслаўнай, балта-паганскай, урала-каталіцкай, урала-паганскай, кельта-каталіцкай, баска-каталіцкай, грэка-праваслаўнай, альбана-праваслаўнай, рамана-праваслаўнай, славяна-паганскай.

Маладую цывілізацыю Эўропы трапна называюць Далёкім Захадам. Стабільныя абшары хрысьціянства пасьля ХІ ст. на плянэце звузіліся да Каўказу і Эўропы. Мусульманская цывілізацыя заняла большую частку Пірынэйскага паўвостраву (арабы-мусульманы). Цюркі-мусульманы паступова выпіхалі ўсходніх хрысьціян з Малой Азіі.

Далёкі Захад быў адрэзаны ад цывілізацыі Індыі і ўсходнеазіяцкай цывілізацыі (найперш Кітаю) маладой мусульманскай цывілізацыяй. Аднак тут фарміраваліся традыцыі палітычнага плюралізму, бо ніколі ў Эўропе пасьля распаду Рымскае імпэрыі не йснавала адной дзяржавы. Чым і карысталіся розныя групоўкі тагачасных дысыдэнтаў. Калі немагчыма было жыць і працаваць ў аднаго манарха, то можна было пераехаць да другога, трэцяга, пятага і, магчыма, у дзесятага знайсьці сабе падтрымку. Тым больш што літаратурная мова была адзінаю (латынь).

У часы раньняга Рэнесансу Эўропа шукала шляхі ў сьвет. Калі цэнтрам эўрапейскага Адраджэньня стала апэнінская рамана-каталіцкая цывілізацыя (Мікеланджэля, Рафаэль), то цэнтрам Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў – пірыэйская (Калюмб, Магелян). У гэтым і праявілася эўрапейская плюралістычнасьць.  

Другой рысай маладой цывілізацыі Эўропы быў папацэзарызм. Такое гуманістычнае ноў-хаў не было характэрна для Арыенту (Усходу). Рэальнае аддзяленьне царквы ад дзяржавы спрыяла не азіяцкаму дэспатызму, а крытыкі манархаў папамі і ўплыву царквы на дзяржаву. Нават у Візантыі пад уплывам Арыенту царква не была дэ-факта аддзелена ад дзяржавы (цэзарапапізм), што, у тым ліку, сталася прычынай прымату пышнай формы над рэальным зьместам. Адсюль, агульны застой у Візантыі прывёў да яе заваёвы туркамі-асманамі й пагібелі Візантыйскае цывілізацыі.

У Эўропе апісаны выпадкі, калі манархі, што былі крытыкаваны Папам з’яўляліся да першасьвятара і на каленях, просячы дараваньня і божага дабраславеньня. Такое не было магчыма ў арыентальных (усходніх) цывілізацыях. Тое было выключана ў цэзарапапісцкай Візантыі што зпазнала арыентальныя ўплывы.

Ва ўсходніх цывілізацыях рэлігіі былі, хутчэй умантаваны ў дзяржавы з абсалютнымі манархіямі, што не перашкаджала ўсходняму дэспатызму.

Перад рэфармацыяй у пачатку ХVІ ст. цывілізацыйны падзел Эўропы выглядаў наступна. Існавалі рэгіянальныя цывілізацыі: рамана-каталіцкая, германа-каталіцкая, славяна-каталіцкая, славяна-праваслаўная, рамана-праваслаўная, грэка-праваслаўная, альбана-праваслаўная, балта-каталіцкая, кельта-каталіцкая, баска-каталіцкая. Каталіцкая – значыла лацінская, а праваслаўная – усходнехрысьціянская. Падзелаў заходняга і ўсходняга хрысьціянства да Рэфармацыі і Вуніятызацыі Эўропа ня ведала.

3. Ад Рэфармацыі-Контррэфармацыі – да Вялікай эўрапейскай вайны 1914-1945 гг.

Рэфармацыя – рэлігійны, тэалягічны і грамадзкі  рух у лоне заходнега касьцёла ў ХVІ – на пачатку ХVІІ ст., у выніку якога ўзьніклі эвангелісцкія цэрквы/касьцёлы, а ў далейшай пэрспэктыве – пратэстанцкія.

Пасьля выступу Марціна Лютэра 31.10.1517 г. у Вітэнбэргу спратэстантызаваліся: Княства Прусіі (стварыла ў 1525 г. першы ў сьвеце ўласны эвангелісцкі касьцёл), Каралеўства Швэцыі (1527), Каралеўства Англіі (1534), Каралеўства Шатляндыі (1534), Паморскае княства (1534), Каралеўства Нарвэгіі (1536), Каралеўства Даніі (1536), Электарат Саксоніі (1539), Электарат Брандэнбургіі (1539), Ісляндыя (1541).

Вынікам Рэфармацыі было:

1. Фармаваньне амаль блізкай да сучаснай канфэсійнай карты Эўропы з большымі абшарамі пратэстантызму, чым сучасныя. Білатэральны цывілізацыйны падзел Эўропы на каталіцкую і праваслаўную зьмяніўся трыма, а пасьля Берасьцейскай вуніі (1596 г.) чатырма падзеламі хрысьціянства: каталіцтва, праваслаўе, пратэстанцтва, вуніяцтва.

2. Прыняцьце рознымі этнічнымі супольнасьцямі Эўропы той ці іншай вэрсіі хрысьціянства ўтварыла новыя цывілізацыйныя супольнасьці: германа-пратэстанцкую, рамана-пратэстанцкую, славяна-пратэстанцкую, урала-пратэстанцкую, кельта-пратэстанцкую, балта-пратэстанцкую.

Пасьля Рэфармацыі-Контррэфармацыі і Вуніятызацыі ў цывілізацыі Эўропы ўзьніклі сучасныя традыцыйныя лякальныя цывілізацыі.

Пасьля Рэфармацыі цывілізацыйная часапрастора Эўропы выглядала наступным чынам: рамана-каталіцкая, рамана-пратэстанцкая, рамана-праваслаўная, балта-каталіцкая, германа-каталіцкая, германа-пратэстанцкая,  славяна-каталіцкая, славяна-праваслаўная, славяна-пратэстанцкая, кельта-каталіцкая, кельта-пратэстанцкая, кельта-праваслаўная і альбана-праваслаўная цывілізацыі.

Контррэфармацыя зьліквідавала ці зьменьшыла абшары многіх рамана-пратэстанцкіх і славяна-пратэстанцкіх супольнасьцяў і стабілізавала германа-пратэстанцкія супольнасьці. Большасьць абшараў кальвінісцкага касьцёлу ў Францыі і ў Польшчы зьнікла пасьля ліквідацыі кальвінізму. Па Контррэфармацыі мапа лацінскай цывілізацыі ў Эўропе наблізілася да сучаснай.

Прыняцьце Берасьцейскай вуніі было важным момантам, пасьля якога паступова былы праваслаўны ўсход Рэчы Паспалітай стаў вуніяцкім. Іслямізацыя пераважна праваслаўнага Балканскага паўвостраву ў складзе Асманскай імпэрыі прывяла да трансфармацыі ў асноўным славяна- і альбана-праваслаўных супольнасьцяў у славяна- і альбана-мусульманскія грамады.

Рэфармацыя-Контррэфармацыя і Вуніятызацыя прывялі да дыскусу адносна рэлігіі, што сталася наступным гуманітарным ноў-хаў цывілізацыі Эўропы. Рэфармацыя сталася Рэнесансам да абшараў што знаходзіліся па-за былой Рымскай імпэрыяй. Вынаходніцтва Гутэнбэргам кнігадрукаваньня прывяло да павялічэньня колькасьці інфармацыі і інтэнсіфікацыі абмену ёю.

Адсюль, постаць Францыска Скарыны і іншых беларускіх кнігадрукароў. Ноў-хаў хутка разыходзіліся па агульнаэўрапейскай цывілізацыйнай прасторы, часткаю якой было ВКЛ, і амаль не праходзілі праз усходнюю мяжу ВКЛ у Масковію. Усходняя мяжа ВКЛ стала ўсходняй мяжою тагачаснае цывілізацыі Эўропы.

Для параўнаньня адзначым, што ў Масковіі ўсе павінны былі прыняць царкоўную рэформу Нікана. Ніякага дыскусу наконт рэлігіі не йснавала. Нязгодныя (стараабрадцы) зьнішчаліся, таму й зьбягалі ад пагібелі ў ВКЛ, дзе існаваў рэальны плюралізм.

Для тагачаснай Эўропы было характэрна хуткае па часе і ўсеагульнае ўжываньне ноў-хаў, як гуманістычных, так тэхналягічных, тэхнічных і прыродазнаўчых, што яе адрозьньвала ад Арыенту. Вядома, што ў Арыеньце час паміж зьдзяйсьненьнем вынаходніцтваў і іх ужыткам звычайна вымяраўся стагодзьдзямі, а як толькі вынаходніцтвы з цывілізацый Індыі, усходнеазіяцкай і мусульманскай пападалі ў Эўропу — іх ужывалі масава як правіла празь дзесяцігоддзі й гады. Тое было эфэктам ад палітычнага й эканамічнага, навуковага ды рэлігійнага плюралізму.

Магдэбургскае права й мяйсцовае самакіраваньне сталася гуманітарным ноў-хаў якое канчаткова сфарміравала эўрапейскія соцыюмы не па ўсходняму прынцыпу зьверху-уніз, а па эўрапейскаму – зьнізу ўверх.

Наступнымі гуманістычнымі ноў-хаў цывілізацыі Эўропы былі эўрапейскае Асьветніцтва, палітычныя працэсы дэманархізацыі-рэспубліканізацыі што выліліся ў эўрапейскія нацыянальныя рэвалюцыі (Ангельская, Вялікая французская і г. д.). Абсалютныя манархіі замяніліся канстытуцыйнымі, абмежаванымі, або рэспублікамі.

Прамысловыя рэвалюцыі прывялі да гаспадарчага перавароту. Разьвітымі сталі індустрыяльныя дзяржавы, а індустрыялізацыя – галоўным чыньнікам разьвітасьці.

Пачалі фарміравацца эўрапейскія мадэрныя (новыя) нацыі. Нацыятварэньням садзейнічалі дэманархізацыі-рэспубліканізацыі, паходы Напалеона Банапарта па Эўропе (нанёс вайсковыя паразы эўрапейскім манархам), індустрыялізацыі, ліквідацыі прыгоньніцтва (паншчыны) і станаў (саслоўяў).

Урбанізацыя й рост местаў (гарадоў) сталіся вынікамі індустрыялізацыі. У местах сканцэнтраваліся асяродкі нацыянальных эліт. Чыгункі зьвязалі розныя рэгіёны дзяржаў.

Усё гэта разам зь Вялікімі геаграфічнымі адкрыцьцямі прывяло да нябачнай перавагі цывілізацыі Эўропы і фарміруючага Акцыдэнту-Захаду (разам з цывілізацыяй Паўночнай Амэрыкі) ў сьвеце.

Абсалютна памылкова некаторыя лічаць эўрапейцаў звышрацыянальнымі тэхналягічна-тэхнічнымі машынамі для заваёвы іншых цывілізацый. Перавага чалавека эўрапейскага, г. зн. цывілізаванага на спосаб эўрапейскі была ў разнастайнасьці разьвіцьця. Ён нёс спачатку свае гуманітарныя ноў-хаў. Потым — тэхналягічныя і тэхнічныя ды прыродазнаўчыя.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. дзякуючы Вялікім геаграфічным адкрыцьцям амаль увесь сьвет стаў вядомым эўрапейцам. Дзякуючы сыстэме метраполія-калёнія адбылася эўрапеідызацыя большай часткі сьвету.

Новая гісторыя для цывілізацыі Эўропы – гісторыя з часоў Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў да Першай сусьветнай вайны (часткі Вялікай эўрапейскай вайны).

4. Вялікая эўрапейская вайна 1914-1941 гг. Уключае пэрыяд ад пачатку Першай сусьветнай вайны да сканчэньня Другой сусьветнай.

Запозьненае фарміраваньне цэнтралізаваных нацыянальных дзяржаў у большай часткі паўдзённых германцаў (ніжнегарманская і верхнегерманская лякальныя цывілізацыі) і апэнінскіх раманцаў (апэнінская лякальная цывілізацыя) прывялі да прагі перадзелу падзеленага сьвету. Такія амбіцыі мелі Нямеччына, Аўстра-Вугоршчына, Асманская імпэрыя ў пачатку ХХ ст., Нямеччына і Італія ў 30-ых – пачатку 40-ых гадоў ХХ ст.

Усеагульнае захапленьне ў Нямеччыне геапалітычнымі дактрынамі  Mitteleuropa’ы, пабудова ўсё новых вэрсій сьведчыць аб шырыне й глыбіне прагі да экспансіі на ўсход у паўднёвых германцаў.

Дзьве сусьветныя войны паміж рознымі эўрапейскімі лякальнымі і рэгіянальнымі цывілізацыямі – вонкава аформленымі ў нацыі й дзяржавы прынесьлі дзесяткі мільёнаў ахвяр, незьлічоныя палітычныя і эканамічныя страты. Эўропу чакаў Вялікі падзел.

У пэрыяд паміж войнамі былі выказаны першыя ідэі аб неабходнасьці эўрапейскай інтэграцыі, аднак шызафрэнічныя палітыкі фашыстоўскага рэжыму ў Італіі, нацыянал-сацыялістычнага ў Нямеччыны, камуністычнага ў СССР зрабілі немагчымымі палітычныя высілкі інтэлектуалаў і прывялі да разьвязваньня новай агульнаэўрапейскай і сусьветнай бойні.

5. Вялікі падзел Эўропы паміж Паўночнай Амэрыкай і Эўразіяй 1945-1989 гг.

На амэрыканскіх і савецкіх штыкох у Эўропу былі прынесены іншацывілізацыйныя ўзоры. ЗША і СССР падзялілі Эўропу на дзьве зоны ўплыву. Заходняя частка аказалася пад уплывам ЗША, а ўсходняя – пад непасрэдным падпарадкаваньнем СССР.  ЗША аказалі эканамічную дапамогу заходняй частцы Эўропы ў адбудове гаспадаркі, але прынесьлі з сабою эканамічную залежнасьць. СССР прынёс непасрэднае падпарадкаваньне ўсходняй часткі Эўропы навязаўшы эўрапейцам чужыя для нас цывілізацыйныя ўзоры.

Эўрапейцы масава пратэставалі супроць разьмяшчэньне амэрыканскіх ядзерных ракет на кантынэньце, амэрыканскага панаваньня.

Расейска-савецкі эўразійскі таталітарызм аказаўся непасільнаю ношаю для эўрапейцаў, запаволіўшы эканамічнае разьвіцьцё ўсходу цывілізацыі Эўропы і спыніўшы натуральнае для эўрапейцаў палітычнае. Пасярод Бэрліну была збудавана сьцяна якая стала сымбалем падзелу Эўропы. Пры спробе перасячэньня Бэрлінскай сьцяны многія немцы былі забіты.

На ўсходзе Эўропы адбываліся масавыя пратэсты. Найбольш яркія зь іх прайшлі ў Вугоршчыне ў 1956 годзе, у Чэхаславаччыне ў 1968 годзе, у Польшчы ў 1980-ых гадох.

Пражская вясна 1968 г. і здушэньне масавага антытаталітарнага руху чэхаў аказала вялікае ўзьдзеяньне на інтэлектуальныя эліты. З 1945 па 1989 гады па ўсёй Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе дзейнічалі тысячы дысыдэнтаў якія не зьмірыліся з новым таталітарызмам і эўразійскай, або расейскай залежнасьцю. Тысячы дысыдэнтаў у розныя гады былі зьнішчаны, кінуты ў вязініцы, звольнены з працы і г. д.

Адным з сымбалеў барацьбы за свабоду стаў масавы незалежны прафсаюз  “Салідарнасьць” і яго лідэр – рабочы-электрык з Гданьскай судаверфі Лех Валэнса.

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў акупаваных Масквой дзяржавах Балтыі, у Заходняй Украіне, Заходняй Беларусі вяліся нацыянальна-вызвольныя войны якія былі крывава задушаны савецкімі інвазійцамі-акупантамі.

Эўрапейская інтэграцыя сталася сваеасаблівым адказам заходніх эўрапейцаў на падзел Эўропы. Пачалася — зь інтэграцыі вугальнай і сталеліцейнай прамысловасьцяў, а скончылася — Эўрапейскім Эканамічным Зьвязам (ЭЭЗ).

У 60-ыя гады ХХ ст. эўрапейскія дзяржавы адмовіліся ад ўласных калёній (найперш у Афрыцы), якія было на той час эканамічна ня выгадна ўтрымоўваць. Эўропа ськінула цяжар каляніялізму.

6. Час эўрапейскай інтэграцыі. Эўропа ськідае цяжар Вялікага падзелу.

У 1985 годзе ў СССР да ўлады прыйшоў Міхаіл Гарбачоў. Ім была  зроблена спроба правесьці палітыку паскарэньня  сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Інвеставаньня машынабудаваньня і іншых галін прамысловасьці не прывяло да чакаемых вынікаў, бо Савецкі Саюз і надалей адставаў ад разьвітых дзяржаў Захаду. Эканамічны мэнталітэт кіраўніцтва быў на той час не сучасны. Разьвіты сьвет уступаў у інфармацыйны пэрыяд разьвіцьця гаспадаркі, таму СССР павінен быў найперш інвэставаць у разьвіцьцё напісаньня праграм і праэктаваньне ды прадукцыю новай кампутарнай тэхнікі.

Пасьля, пачалася палітыка перабудовы і галоснасьці. У эўразійскую цывілізацыю зь яе пабудовай дзяржавы зьнізу ўверх, манаполіяй монаідэалёгіі былі ўнесены цывілізацыйныя ўзоры цывілізацыі Эўропы. Расейскаімпэрскае і савецкае мінулае стала шырока крытыкавацца, нацыянальныя эліты, найперш дысыдэнты, атрымалі неабходную свабоду неабходную для дзейнасьці.

У Эстоніі, Латвіі й Летуве арганізаваліся Народны Фронт Эстоніі, Народны Фронт Латвіі і Летувіскі “Саюдзіс”. Перабудова й галоснасьць перарасьлі ў нацыянальна-вызвольную барацьбу за незалежнасьць, супроць савецкай акупацыі. Тамтэйшыя эліты былі нацыянал-камуністычнымі дэ-факта, цывілізаваны на спосаб эўрапейскі, значыць дапускалі дыскус на тэмы ідэалёгіі з прадстаўнікамі іншых ідэалёгій.

Аналягічна на Заходняй Украіне і ў Малдове (за выключэньнем Прыднястроўя), ўкраінскі “Рух” і Народны Фронт Малдовы, што ўзначалілі былыя дысыдэнты й нацыянал-камуністыя, — распачалі барацьбу за незалежнасьць сваіх краін і пераўтварэньне іх у дзяржавы.

У Беларусі (тады ўзорнай рэспубліцы) камуністычныя эліты былі амаль цалкам пазбаўлены беларускай эўрапейскай мадэрнай нацыянальнай самаіндэнтыфікацыі, таму Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” узначалілі былыя дысыдэнты і ў, меньшай ступені, нацыянал-камуністы.

У 1989-91 гадох у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе адбыліся масавыя мірныя антыкамуністычныя і антыэўразійскія рэвалюцыі. Паўсюдна, акрамя Румыніі, выхаду сотак тысяч людзей на вуліцы хапіла для мірнага пераходу ўлады ад прамаскоўскіх камуністаў да былых дысыдэнтаў і нацыянал-камуністаў што стаялі на нацыянальных і праэўрапейскіх пазыцыях.

Толькі ў Румыніі рэжым дыктатара Чаушэску аказаў узброены супраціў.

У Югаславіі сувэрэнізацыя Славеніі і Харватыя (паўднёваэўрапейская лякальная цывілізацыя) прывяла да вайны з Сэрбіяй. Асабліва крывавай была цывілізацыйная вайна ў Босьніі і Герцэгавіне паміж сэрбамі, харватамі і мусульманамі-басьнійцамі, што рэпрэзэнтавалі розныя цывілізацыі. Басьнійцы належаць да мусульманскай плянэтарнай, харваты ды сэрбы адпаведна да паўднёва-сэрэднеэўрапейскай і балкана-усходнеэўрапейскай рэгіянальных. Паказальна трагедыя Срэбраніцы, дзе былі забіты тысячы мусульман-басьнійцаў.

Другога чэрвеня 1989 года мільёны палякаў прагаласавалі за свабоду. Да ўлады прыйшлі былыя дысыдэнты з незалежнага прафсаюзу “Салідарнасьць”. Рэжым генэрала Войцеха Ярузэльскага пацярпеў паразу. Хутка Лех Валэнса стаў першым незалежным Прэзыдэнтам Польшчы.

У краінах Балтыі народныя франты і “Саюдзіс” выйгралі выбары ў мяйсцовыя парляманты. Быў узяты курс на абнаўленьне незалежнасьцяў. Увесну 1990 года Летува (11 сакавіка), Эстонія (30 красавіка) і Латвія (3 траўня/мая) абвясьцілі аб аднаўленьні страчаных у 1940 годзе незалежнасьцяў.

У 1991 годзе (19-21 жніўня) у Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын пры падтрымцы сотак тысяч расейцаў перамог змоўшчыкаў. Тагачасны Прэзыдэнт СССР быў вернуты да ўлады. Аднак дэ-факта ўлада ўжо была ў Барыса Ельцына.

У канцы жніўня адбылася сувэрэнізацыя Ўкраіны, дзе да ўлады прыйшлі пераважна нацыянал-камуністы. На палітычнай карце Эўропе зьявілася самая вялікая эўрапейская дзяржава – Україна.

У канцы жніўня 1991 года адбылася Беларуская сэсія незалежнасьці. Некалькі дзесяткаў народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі на чале з мастацтвазнаўцам Зянонам Пазьняком (фракцыя БНФ “Адраджэньня”) ініцыявала і правяла сэрыю заканадаўчых актаў, якія сувэрэнізавалі Беларусь. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі надаў статус канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі прынятай 27 ліпеня 1990 года. З гэтага часу Беларусь стала незалежнай дзяржавай дэ-факта.

9 сьнежня Прэзыдэнты Украіну, Расеі і Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі дэнансавалі саюзную дамову. Савецкая імпэрыя юрыдычна спыніла сваё існаваньне.

У гэты ж час Эўрапейскі Эканамічны Зьвяз пераўтварыўся ў Эўрапейскі Зьвяз. Распачалася палітычна-эканамічная інтэграцыя цывілізацыі Эўропы.

На працягу 90-ых 2000 гадоў у НАТО, Эўрапейскі Зьвяз, зоны Шэнген (мытная інтэграцыя) і зоны эўра ўваходзілі ўсё новыя і новыя дзяржавы, пераважна з былой камуністычнай Усходняй Эўропы. Зьбігнев Бжэзіньскі спрагназаваў каляндар эўрапейскае інтэграцыі.

У наш час контуры эўрапейскай інтэграцыі набліжаюцца да контураў цывілізацыі Эўропы, толькі Беларусь, Україна і Малдова, а таксама некаторыя заходнебалканскія дзяржавы з балканскай лякальнай цывілізацыі застаюцца па-за эўрапейсай інтэграцыяй. Узьнік сваеасаблівы новы Бэрлінскі мур, які аддзяляе цывілізацыйных эўрапейцаў з усходнеэўрапейскай лякальнай цывілізацыі ад цывілізацыі Эўропы (найперш візавы).

Для ўсходнеэўрапейцаў была распрацавана праграма Ўсходняе партнёрства, якая рэалізуецца.    

Цывілізацыйнае разьвіцьцё Старага Сьвету мае наступныя рысы:

а) Вынікам адкрыцьця палітычных межаў паміж дзяржавамі стала інтэнсіфікацыя міграцыйных працэсаў унутры Эўропы. Нутрана, імігранты звычайна інтэгруюцца ў блізкую культуру іншай краіны, а ў пакаленьні х – асімілююцца. Галоўны нутрыэўрапейскі накірунак міграцыі – з усходу Старога Сьвету – на захад (з эўрапейскай пэрыфэрыі да паўпэрыфэрыі і цэнтру).

б)  Вынікам масавага наплыву ў Эўропу насельніцтва (імігрантаў) зь іншых плянэтарных цывілізацый стала канцэнтрацыя імігрантаў і іх нашчадкаў у найвялікшых аглямэрацыях, адсюль праблемы зь інтэграцыяй іншацывілізацыйных у эўрапейскія дэмакратычныя супольнасьці.

Краіны рамана-лацінскай, германа-лацінскай, кельта-лацінскай цывілізацый сталі найбольш прывабнымі для імігрантаў (каля 14 млн. асоб). Так у Нямеччыне за 7,3 млн. асоб, або больш 9% супольнасьці – чужаземцы, а ў Вялікабрытаніі – за 3,5 млн. асоб, ці больш 6% насельніцтва. Больш чым 1 млн. 200 тыс. чужаземцаў жывуць у Галяндыі, а рамана- і германа-каталіцкая Бэльгія прыняла каля 1 млн. імігрантаў, што складае каля 10% ад агульнай колькасьці насельніцтва. У Францыі кожны трэці француз мае продкаў-імігрантаў, а ў Гішпаніі — за 800 тыс. чужаземцаў.

Найбольш імігрантаў з абшарава блізкіх да Эўропы араба-мусульманскай (з краін Магрыбу) і цюрка-мусульманскай (Турэччына) цывілізацый.

Паводле даўжыні часапрасторы можна дыфэрэнцаваць наступныя групы цывілізацый:

1. З даўжынёй прасторы, параўнальнай з сучаснымі абшарамі цывілізацыі Эўропы: апэнінская, пірынэйская, французская, верхнегерманская, трансламаншская і інш.

2. З даўжынёй часапрасторы 900-700 год: балцкая усходнебалтакаталіцкая.

3. З даўжыней прасторы ад хрысьціянізацыі да Рэфармацыі: мёртвыя лякальныя заходнегермана-каталіцкая, фіна-каталіцкая і паўночнагермана-каталіцкая.

4. З даўжынёй часапрасторы ад Рэфармацыі: нардычная, ніжнегерманская, брытанская, альпійская, уэльская, балтыйская, фінская, мадзьярская лякальныя цывілізацыі.

5. Ад Берасьцейскай вуніі: транспалеская.

6. Ад іслямізацыі Балкан: басьнійская, альбанская – мусульманскія анклявы ў фізыка-геаграфічнай Эўропе.

7. Ад пачатку эўрапейскай інтэграцыі: імігранты з мусульманскай, Індыі, ўсходнеазіяцкай і інш. плянэтарных цывілізацый.

Мёртвыя цывілізацыі – цывілізацыі, якія існавалі ў Эўропе да ХХІ ст.

1. Да хрысьціянізацыі: кельта-паганская, германа-паганская, славяна-паганская, балта-паганская, урала-паганская. Зьніклі, трансфармаваўшыся ў хрысьціянскія.

2. Ад хрысьціянізацыі да Рэфармацыі: заходнегермана-каталіцкая, паўночнагермана-каталіцкая, фіна-каталіцкая. Трансфармаваліся ў пратэстанцкія.

 

3. Цывілізацыі і рэлігіі, канфэсіі, веравызнаньні

Рэлігія зьяўляецца адным з найважнейшых чыньнікаў цывілізацыі. Рэлігійны сьветагляд самы старажытны і стабілізаваны ў часапрасторы. Іншыя сьветагляды: этнічныя, нацыянальныя, ідэалягічныя, глябалістычны і г. д. узьніклі пазьней гістарычна, а таксама падвяргаліся частым зьменам і трансфармацыям. Як цывілізацыя Эўропы, так і яе рэгіянальныя і лякальныя цывілізацыі сфармаваліся пад уплывам хрысьціянства і яго напрамкаў: каталіцтва (рыма- і грэка-), праваслаўя і пратэстантызму.

Сьветагляд эўрапейцаў і цывілізацыя Эўропы шчыльна зьвязаны з хрысьціянскім рэлігійным сьветаглядам і маральнымі каштоўнасьцямі. Больш за тое, сярэднявечнае чалавецтва, як правіла, ня ведала рэлігійнай талерантнасьці. За пераход з адной рэлігіі ў іншую Асоба магла быць пакарана, а, найперш, асуджана тагачаснай грамадзкай думкай. Таму цэлыя супольнасьці праз доўгія соткі гадоў захоўвалі тую ці іншую рэлігію. Эпохі масавага пераходу ў іншыя рэлігіі, або рэлігійных трансфармацыяў (хрысьціянізацыя, іслямізацыя, Рэфармацыя, вуніятызацыя), навяртаньня на былую рэлігію (Контррэфармацыя, пераход вуніятаў у праваслаўе, рэхрысьціянізацыя іслямізаваных) — хутчэй выключэньне. Тое часта суправаджалася рэлігійнымі войнамі. Больш за тое, нельга было мець падвойную ці патройную рэлігійную сьвядомасьць (індэнтыфікацыю) быць каталіка-праваслаўным, ці вуніята-ісляма-каталіком, або кальвінісцкім юдэем).

Толькі ў некаторых выпадках рэлігійная сьвядомасьць у побыце можа быць падвоенай (праваслаўнымі-каталікамі адчувае ў побыце сябе частка вуніятаў  Галіцыі). Такі народны канфэсіёнім „праваслаўны-каталік” хіба што выключэньне з правілу. Ён яшчэ і зьяўляецца транспалескім (усходнеславянска-вуніяцкім) цывілізацыёнімам.

Рэлігійнасьці:

1. Рэлігіі (хрысьціянства, іслям, юдаізм, будызм).

2. Канфэсіі (каталіцтва, праваслаўе, пратэстантызм, шыізм, сунізм і г. д.).

3. Веры, або веравызнаньні (рымска-каталіцкая, грэка-каталіцкая, або вуніяцкая, пратэстанцкія: лютэранская, эвангельская і г. д.).

 

4. Цывілізацыі і этнасы

Тэарэтычна кожны этнас можа несьці ў сябе арыгінальную цывілізацыйнасьць. Практычна этнас можа быць арыгінальным цывілізацыйна, калі ён нясе ў сябе найперш арыгінальную рэлігійнасьць-канфэсійнасьць-веравызнаньне.

Герархія этнасаў.

1. Індаэўрапейцы, уральцы, каўказцы – метаэтнас, гэта значыць – этнічныя сем’і.
2. Заходнія індаэўрапейы (раманцы+германцы+кельты), сярэднія (балты+славяны) – суметаэтнас. Вядома, што індаэўрапейскі метаэтнас падзяляецца на тры суметаэтнасы. Усходні – індыйская і пэрсідзкая групы этнасаў, сярэдні – балтыйская і славянская, заходні – кельцкая, раманская і германская.
3. Славяны, балты, раманцы, германцы, кельты – макраэтнас.
4. Усходнія славяны, заходнія славяны – мэзаэтнас.
5. Беларусы, украінцы, палякі, летувісы – уласна этнас — этнічная нацыя.
6. Палешукі, маравы, жамойты, латгалы, кашубы – мікраэтнас, або частка уласна этнасу.
7. Заходнія палешукі, сярэднія палешукі (пінчукі) – нанаэтнас, або частка мікраэтнасу.

Такі падзел не ідэальны, аднак апэруючы ім можна правесьці далейшую карэляцыю цывілізацыя – этнас.

Назіраюцца наступныя карэляцыі (суадносіны) цывілізацыя-этнас. Цывілізацыі:

І. Манаэтнічныя, уключаюць выпадкі калі адзін уласна этнас або яго частка зьяўляюцца лякальнымі і, нават, рэгіянальнымі цывілізацыямі.

1. Мікраманаэтнічныя, г. зн. уключаюць частку этнасу. Паўночнаальбанская (альбана-каталіцкая), паўднёваальбанская (альбана-праваслаўная) – прасочваюцца як на лякальным, так і на рэгіянальным узроўнях.

2. Амаль манаэтнічныя, ахопліваюць большую частку этнасу. Мадзьярская –вугра-каталіцкая, альбана-мусульманская (большасьць альбанцаў), балтыйская — балта-пратэстанцкая.

3. Уласна манаэтнічныя, зьядноўваюць увесь уласна этнас. Мальта-каталіцкая, цюрка-праваслаўная (гагаузы), баска-каталіцкая, славяна-пратэстанцкая (ніжнія сорбы-лужычаны, калі іх лічыць уласна этнасам) кельта-пратэстанцкая (уласна этнас валійцаў).

4. Надманаэтнічныя, інтэгруюць ўвесь уласна этнас і частку іншага ўласна этнасу, г. зн. мікраэтнас. Французская (французы, калі іх можна лічыць уласна этнасам, балцкая (летувісы з жамайтамі плюс латгалы Латвіі).

ІІ. Біэтнічныя.

1. Мікрабіэтнічныя, уключаюць дзьве часткі этнасаў. Славяна-вуніяцкая лякальная (у ХХ ст. частка ўкраінцаў і беларусаў), рамана-пратэстанцкая (частка французаў і франка-швэйцарцы). Гістарычна – вынік дзейнасьці Ж. Кальвіна і яго пасьлядоўнікаў.

2. Уласна біэтнічныя. Уключаюць два ўласна этнасы. Рамана-праваслаўная (румыны, малдаваны), брытанская германа-пратэстанцкая (ангельцы і брытанізаваныя, або германа-пратэстантызаваныя шатляндыйцы), паўднёваславяна-каталіцкая, або паўднёваэўрапейская (славенцы, харваты), транспалеская (славяна-вуніяцкая) – частка беларусаў, частка ўкраінцаў. Апошняя ўмоўна ўводзіцца ў склад уласна біэтнічных, лічачы, што да 1839 года (часу адмены вуніі ў царскае Расеі) яна была уласна біэтнічнай, паколькі большасьць беларусаў а таксама заходніх і цэнтральных украінцаў былі вуніятамі.

ІІІ. Паліэтнічныя.

1. Мікрапаліэтнічныя. Лякальная трансламаншская (ірляндыйцы, плюс брэтонцы Францыі, плюс гэлы паўночнага-захаду Шатляндыі).

2. Уласна паліэтнічныя. Улучаюць тры-чатыры этнасы. Пірынэйская (гішпанцы-кастыльцы, каталёнцы, галісійцы), апэнінская (італійцы, сіцылійцы, сардынійцы, карсіканцы, італа-швэйцарцы калі іх лічыць асобным уласна этнасам), нардычная (швэды, нарвэгійцы, датчаны, ісляндыйцы), сярэднеэўрапейская (палякі, чэхі, славакі, верхнія сорбы-лужычаны), балканская (сэрбы, македонцы, чарнагорцы).

3. Надпаліэтнічныя. Улучаюць пяць і больш этнасаў. Звычайна – рэгіянальныя цывілізацыі больш маладых макраэтнасаў (рамана-лацінская, германа-лацінская, славяна-лацінская, славяна-усходнехрысьціянская).

Лякальныя цывілізацыі бываюць ад мікраманаэтнічных — да ўласна паліэтнічных.

Рэгіянальныя цывілізацыі бываюць:

1. Мікраманаэтнічнымі (альбана-лацінская, альбана-усходнехрысьціянская).

2. Уласна манаэтнічнымі (баска-лацінская, мальта-лацінская, грэка-усходнехрысьціянская, цюрка-усходнехрысьціянская).

3. Уласна біэтнічнымі (фіна-лацінская, вугра-лацінская, рамана-усходнехрысьціянаская).

4. Уласна паліэтнічнымі (кельта-лацінская).

5. Надпаліэтнічнымі (рамана-лацінская, германа-лацінская, славяна-лацінская, славяна-усходнехрысьціянская).

Большасьць рэгіянальных цывілізацый – уласна біэтнічныя і надпаліэтнічныя.

 

5. Цывілізацыі і дзяржавы

А. Агульнае

Цывілізацыйны падзел чалавецтва ў некаторых выпадках супадае з падзелам на гаспадарствы, у т. л. дзяржавы. Межы толькі некаторых дзяржаў у агульных рысах супадаюць зь межамі аднайменных цывілізацый, напр. Грэцыя, Расея, Вугоршчына, Ірляндыя. Аднак больш мільёна грэкаў, мільёны расейцаў, вугорцаў, ірляндыйцаў складаюць значныя, у т. л. сканцэнтраваныя супольнасьці ў іншых дзяржавах, найперш суседніх.

Іншыя цывілізацыі зьмяшчаюцца ў асноўным у межах двух дзяржаў, напрыклад рамана-праваслаўная — Румыніі і Малдовы. Большасьць – на абшарах трох і больш. Яскравы прыклад – германа-пратэстанцкая (большая частка Нямеччыны, Швэцыя, Нарвэгія, Данія, Ісляндыя, Вялікабрытанія).

Абшаравыя суадносіны цывілізацыі-дзяржавы наступныя:

1. На абшарах заходняй часткі Эўропы ў межах былой Рымскай імпэрыі кожнай лякальнай цывілізацыі адпавядае адна вялікая цывілізацыйная дзяржава: пірынэйскай – Гішпанія, апэнінскай – Італія, брытанскай – Вялікабрытанія. Іншыя дзяржавы – або мікрадзяржавы традыцыя дзяржаўнасьці якіх часта зыходзіць зь сярэднявечча (Сан-Марына, Андора, Манака), або палітычнанацыянальная што пераўтварылася ў монаэтнічнанацыянальную Партугалія, або частка Бэльгіі дзе жывуць франкацывілізацыйныя валёны. У такіх дзяржавах часапрасторава спачатку сфарміраваліся дзяржавы, а потым – палітычныя нацыі. У Італіі наадварот, этнічная нацыя ў ХІХ ст. сфарміравала цэнтралізаваную дзяржаву.

2. На абшарах Цэнтральнае Эўропы тры дзяржавы Нямеччына, Галяндыя, Бэльгія складаюцца з двух цывілізацый. Нямеччына і Галяндыя – з верхнегерманскай і ніжнегерманскай, пры тым ніжнія германцы жывуць на поўначы, а верхнія – на поўдні. Бэльгія – зь ніжнегерманскай (флямандыйцы,  што жывуць на поўначы) і французскай (валёны – на поўдні). Дзьве камплементарныя лякальныя паўднёвагерманскія цывілізацыйнасьці: ніжнегерманская і верхнегерманская — распаўсюджаны ў Нямеччыне, Галяндыі, Люксэмбурзе, Аўстрыі і Ліхтэнштэйне, а таксама на большасьці абшараў Швэйцарыі і поўначы Бэльгіі.

3. У Паўночнай, Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, дзе зрэалізавана этнічная канцэпцыя нацыі – кожная вялікая лякальная цывілізацыя ўтвараюць па дзьве-тры й больш этнічных нацыянальных дзяржаў. Тут наадварот, спачатку сфарміраваліся этнічныя нацыі. Затым этнічныя нацыі разбурылі мульцінацыянальныя дзяржавы: Швэдзкую (Фіны), Дацкую (нарвэгійцы, ісляндыйцы), Асманскую, Аўстра-Вугорскую, Германскую, Расейскую імпэрыі, пазьней – СССР, Чэхаславаччыну і Югаславію.   

Адносіны цывілізацыя-цзяржава наступныя:

1. У Эўропе многія дзяржавы мона-, або пераважна монацывілізацыйныя. Рамана-каталіцкія – Партугалія (94% партугальцаў рамана-каталікоў), Гішпанія (96% рамана-каталікоў, выключэньне складаюць баскі-каталікі), Андора (94% рамана-каталікоў), Манака (90%), Італія (98%), Францыя (76% за выняткам баска- і кельтакаталікоў брэтонцаў), Сан-Марына (90%). Германа-пратэстанцкія – Швэцыя (86% германа-пратэстантаў), Нарвэгія (90%), Данія (90%), Ісляндыя (97%), Вялікабрытанія (72%, выкл. кельтакаталікі ірляндыйцы Ольстэру). Германа-каталіцкія – Аўстрыя (85%), Ліхтэнштэйн (83%), Люксэмбург (95%). Славяна-каталіцкія – Польшча (91%), Чэхія (39%, 40%), Славаччына (60%), Славенія (82%), Харватыя (77%). Славяна-праваслаўныя – Беларусь (60%), Украіна, Сэрбія, Чарнагорыя, Македонія (67%), Баўгарыя (80%).

Больш за тое, прадстаўнікі колькасна вялікіх цывілізацый зьяўляюцца значнымі аўтахтоннымі супольнасьцямі ў іншых дзяржавах (германа-пратэстанты ў Швэйцарыі, Нідэрляндах; германа-каталікі ў Нямеччыне, Нідэрляндах, Швэйцарыі, Францыі; рамана-каталікі ў Швэйцарыі, Бэльгіі; славяна-каталікі ў Беларусі, Босьніі і Герцэгавіне, Украіне, Летуве; славяна-праваслаўныя ў Малдове, Босьніі і Герцэгавіне і г. д.).

2. Абшары трох цывілізацый Эўропы (фіна-пратэстанцкай, рамана-праваслаўнай і альбана-мусульманскай ) уключаюць у сябе па дзьве дзяржавы.

Іншыя мона- ці пераважна монацывілізацыйныя дзяржавы фінапратэстанцкія – Фінляндыя (85%) і Эстонія (78%), рамана-праваслаўныя – Румынія (87%) і Малдова (80%) і альбанска-мусульманскія Альбанія ды Косава.

3. Нарэшце трэцяя група монацывілізацыйных дзяржаў цывілізацыйна ўнікальныя – Вугоршчына (63%), Грэцыя (92%), Ірляндыя (95%), Летува, г. зн. адпаведна вугра-каталіцкая, грэка-праваслаўная, кельта-каталіцкая і балта-каталіцкая.

Абшары трох цывілізацый (вугра-каталіцкай, грэка-праваслаўнай і кельта-каталіцкай, альбанскай мусульманскай) у асноўным супадаюць з абшарамі пэўных дзяржаў, уключаючы часткі абшараў іншай (-ых). Аднак пэўная колькасьць аўтахтонных вугра-каталікоў, грэка-праваслаўных і кельта-каталікоў і балта-каталікоў пражываюць у іншых дзяржавах, зьяўляючыся там значнымі аўтахтоннымі супольнасьцямі (вугры ў Сямігорадзе, Закарпацьці, Ваяводзіне; грэкі на Кіпры; ірляндыйцы ў брытанскай Паўночнай Ірляндыі, брэтонцы ў Францыі; летувісы ў Беларусі і Польшчы, а латгалы — ў латвійскай Латгаліі).

4. Абшар мальційска-каталіцкай цывілізацыі цалкам супадае з абшарам Мальты.

5. Абшар балта-пратэстанцкай і славяна-мусульманскай цывілізацый амаль цалкам супадае з большай часткай Латвіі (за выключэньнем традыцыйна балта-каталіцкай Латгаліі) ды Босьніі і Герцэгавіны (за выключэньнем сэрбскіх і харвацкіх частак дзяржавы).

6. Нарэшце, абшары колькасна найдрабнейшых цывілізацый ўключаюць пэўныя часткі дзяржаў. Баска-каталіцкая – невялікія часткі Францыі і Гішпаніі; альбана-праваслаўная і альбана-каталіцкая – часткі Альбаніі; турка-праваслаўная – частку Малдовы (Гагаузія); славяна-пратэстанцкая – частку Нямеччыны (сорбы-лужычаны пратэстанты); цюрка-мусульманская, акрамя турэцкай Фракіі, частку ўкраінскага Крыма, Баўгарыі.

Біцывілізацыйныя дзяржавы Эўропы: Бэльгія (германа-каталікі флямандцы і рамана-каталікі валёны). Нідэрлянды (германа-пратэстанты і германа-каталікі). Трыцывілізацыйная – Босьнія і Герцэгавіна (славяна-пратэстанты басьнійцы, славяна-праваслаўныя сэрбы, славяна-каталікі харваты). Швэйцарыя (рамана-пратэстанты франкашвэйцарцы, рамана-каталікі італашвэйцарцы ды германа-каталікі германашвэйцарцы).

Кожная з цывілізацый Эўропы гістарычна старэйшая за сучасныя дзяржавы.

 

Б. Цывілізацыі і мовы

Мовы бываюць:

  • Сакральныя (латынь, царкоўнаславянская).
  • Нацыянальныя (як палітычных, так і этнічных нацый).

У Эўропе назіралася: павялічэньне колькасьці нацыянальных літаратурных моў з-за кадыфікацыі этналектаў, сакралізацыя нацыянальных літаратурных моў.

Насельніцтва большасьці цывілізацый Эўропы камунікуецца ў аўтантычных для цывілізацый мовах (германскіх, раманскіх, славянскіх, балтыйскіх і г. д.). Аднак прадстаўнікі кельта-каталіцкай, кельта-пратэстанцкай; баска-каталіцкай; усходнеэўрапейскай славяна-праваслаўнай; славяна-пратэстанцкай цывілізацый білінгвістычныя. Кельты (ірляндыйцы і валійцы) акрамя кельцкіх моў хутчэй лепш валодаюць ангельскай, брэтонцы – французскай. Баскі размаўляюць як па-баскску, так па-гішпанску і па-французску (у Францыі), а украінцы і беларусы ведаюць акрамя ўкраінскай і беларускай моў – расейскую. Тое зьвязана з цывілізацыйнай асіміляцыяй (германа-пратэстанцкай, рамана-каталіцкай, эўразійскай).

Суадносіны: цывілізацыя — літаратурныя мовы.

1. Шматмоўныя цывілізацыі. Найбольш літаратурных моў стварыла нардычная цывілізацыя: швэдыйская, нарвэгійская: букмол і нюнорск, дацкая, ісляндыйская. Аналягічна, пірынэйская й апэнінская цывілізацыі (гішпанская, пратугальская, каталёнская, галісійская). Нарэшце, на ўсходзе Эўропы – сярэднеэўрапейская й балканская цывілізацыі шматмоўныя.

3. Двумоўныя цывілізацыі. Балты-каталікі карыстаюцца летувіскай і латыскай мовамі, у Жамойціі вядома літаратурная кадыфікацыя жамойцкай мовы (гл. артыкулы ў Vikipedia). Аналягічна – фінская й эстонская з фінскай лякальнай цывілізацыі, харвацкая й славенская з паўднёваэўрапейскай і г. д.

4. Монамоўныя цывілізацыі. Балты-пратэстанты Латвіі карыстаюцца латышскай мовай, а вугра-каталікі – вугорскай, мальта-каталікі – мальційскай, баскі-каталікі – баскай.

Супольнай літаратурнай нормай эліт цывілізацыі Эўропы ў сярэднявеччы была мёртвая на той час латынь. Супольныя літаратурныя нормы (латынь і стараславянска-царкоўнаславянская) злучалі лацінскую і ўсходнехрысьціянскую  надцывілізацыі.

 

6. Цывілізацыі і сусьветны палітычна-эканамічны падзел

1. Абшары цывілізацый: германа-лацінскай (акрамя тэрыторыі былой НДР/ГДР, Ляпляндыі на поўначы Швэцыі і Нарвэгіі),  кельта-лацінскай (рэгіянальная цывілізацыя), частка абшараў рамана-лацінскай цывіліцацыі:  (Францыя, Фляндрыя, Манака, Андора, Сан-Марына, поўнач Італіі, паўночна-усходняя частка Гішпаніі, г. зн. найперш Кaталёнія і Краіна Баскаў), фіна-лацінскай (Фінляндыя, акрамя ляпляндыйскай поўначы і Эстоніі) карэлююцца з абшарамі цэнтру сусьветнай эканамічна-палітычнай сыстэмы – І сьвету.

2. Частка абшараў рамана-лацінскайкай цывілізацыі (Партугалія, Гішпанія акрамя паўночнага-усходу, поўдзень Італіі, Сіцылія, Сардынія, Корсіка), абшары лякальных цывілізацый: грэцкай, цэнтральнаэўрапейскай, паўднёваэўрапейскай, вугра-лацінскай (рэгіянальная), карпацкай (Румынія), частка балканскай (Баўгарыя),  балтыцкай, балцкай, фінскай (Эстонія і фінская Ляпляндыя), мальтанскай зьяўляюцца эўрапейскай паўпэрыфэрыяй (сэміпэрыфэрыяй) – ІІ сьветам.

3. Абшары лякальных цывілізацый: балканскай (апрача Баўгарыі), альбана-мусульманскай, паўночнаальбанскай, паўднёваальбанскай, басьнійскай (паўднёваславяна-мусульманскай) і частка карпацкай (Малдова) утварылі абшары эўрапейскай пэрыфэрыі – ІІІ сьвету.

 

7. Цывілізацыі і ідэалёгіі ды геапалітычныя арыентацыі

Існуюць апісаньні працэсаў асіміляцыі рознымі плянэтарнымі цывілізацыямі розных ідэалёгій.

Марксізм узьнік у германа-лацінскай рэгіянальнай цывілізацыі (цывілізацыі Эўропы). Ва ўмовах ідэалягічнага плюралізму на індустрыяльнай стадыі разьвіцьця гаспадаркі патрэбна было выявіць мэханізмы эксплюатацыі. Яны былі выяўлены. Эўрапейскія марксісты займаліся абаронай наёмных работнікаў ад эксплюатацыі і прапаноўвалі пабудаваць новыя адносіны паміж працаўніком і працадаўцам.

У Эўразіі марксізм прыняў форму ленінізму-сталінізму і пераўтварыўся ў новы таталітарызм. Спроба пабудовы сацыялізму-камунізму прывялі да грандыёзных экспэрымэнтаў, прывяла да пагібелі дзесяткаў мільёнаў людзей у мірны мас.

Ва ўсходнеазіяцкай цывілізацыі, найперш у Кітаі, Паўночнай Карэі і В’етнаме, марксізм глыбока прыжыўся, прыняў крайне каляктывістычныя, грамаднасныя формы маодзэдунізму, чухчэ, хошэмінізму. Вынікамі сталі масавыя генацыды: пабудовы камун, культурная рэвалюцыя і г. д.

Спроба пабудовы эўразійскага камунізму ў пэрсаналістычнай Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны былі беспасьпяховымі, прывялі да масавых рэпрэсій, масавага супраціву, рэвалюцыям і ў канцы 80-ых гадоў ХХ ст. скончыліся масавымі мірнымі рэвалюцыямі (за выключэньнем Румыніі) з выхадам мільёнаў людзей на вуліцы гарадоў. Найяскравейшымі спробамі пазбаўленьня цывілізацыйных эўрапейцаў ад чужых ім эўразійскіх цывілізацыйных узораў сталі Пражская вясна 1968 года, польская Салідарнасьць 1980-ых гг.  

Камунізм не прыжыўся як у Эўропе, так і ў Эўразіі. Толькі ва Ўсходняй Азіі яго асіміляцыя на мяйсцовую супэркаляктывістычную цывілізацыйную глебу стала плённай (Кітай, Паўночная Карэя, В’етнам), за выключэньнем вэстэрнізаваных дзяржаў (Японіі, Паўднёвай Карэі, Тайваню).

Сацыялізм разам зь іслямскай ідэалёгіяй прыжываўся  ў некаторых арабскіх дзяржавах іслямскай цывілізацыі, а ў некаторых дзяржавах Лацінскай Амэрыцы плённымі сталіся асіміляцыі сацыялізму перамешанага з нацыяналізмам.

Пошукі карэляцыі паміж цывілізацыямі і геапалітычнымі арыентацыямі справа няўдзячная, але…

У Эўрапейскім Зьвязе абшарава, дэмаграфічна і гаспадарча-палітычна пераважае германа-пратэстанцкая надцывілізацыя. Таму зьвяз паміж германа-пратэстантамі Эўропы і германа-пратэстантамі Паўночнае Амэрыкі выглядае натуральна. Адсюль канструкцыя НАТО – трывалая, бо будуецца на аднолькавым надцывілізацыйным падмурку Захаду.

Пасьля Рэфармацыі ў цывілізацыйнай Эўропе пратэстанцкія надцывілізацыйныя супольнасьці перамаглі Гішпанію й Партугалію гаспадарча, стварылі звышдзяржавы: Галяндыю, Швэцыю, Вялікую Брытанію. Толькі рамана-каталіцкая Францыя вынікова спаборнічала зь германа-пратэстантамі. Каталіцкія супольнасьці сталі паўпэрыфэрыяй (за выкл. Францыі, бэльгійскіх валёнаў і іншых насельнікаў Заходняй Эўропы, паўночных італійцаў, гішпанскіх каталёнцаў), а праваслаўныя – пэрыфэрыяй (выкл. грэкі і ў некаторай ступені румыны і баўгары) цывілізацыі Эўропы.

У канцы ХІХ – першай палове ХХ ст. германа-пратэстанты (Нямеччына, Вялікабрытанія, і, у меньшай ступені – ЗША) спаборнічалі між сабой за ўплывы на плянэце (паводле досьведу двух сусьветных войнаў), а ў другой палове ХХ ст. эліты былых ворагаў сталі прыхільнікамі эўрапейскае і эўраатлянтычнае інтэграцыі. НАТО і de facto задзіночаная Заходняя Эўропа ўзору другой паловы ХХ ст. першасна – супольны праект германа-пратэстанцкай, рамана-каталіцкай і германа-каталіцкай цывілізацый. З 1999 і 2004 гадоў чацьвёртым слупом НАТО і Эўрапейскага Зьвязу стала славяна-каталіцкая цывілізацыя.

Вышаградзкая група дзяржаў  (Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына) – стратэгічны праект славяна-каталіцкай і вугра-каталіцкай цывілізацый.

У сучаснай Эўропе супрацоўнічаюць паміж саброй дзяржавы БэНіЛюксу, Балтыі, скандынаўскія, раманскія і іншыя, ствараючы праекты паводле цывілізацыйнай блізкасьці.

 

8. Цывілізацыйная ідэнтыфікацыя

Ідэнтыфікацыя родавая і плямённая гістарычна ранейшая ад ідэнтыфікацыі народнаснай і нацыянальнай. Рэлігійная індэнтыфікацыя ранейшая ад нацыянальнай. У этнасаў, якія недастаткова пераўтварыліся ў нацыю, можа выступаць разам з нацыянальнаю і, нават, дамінаваць.

Напрыклад праваслаўныя паўдзённай Беласточчыны ідэнтыфікуюць сябе як „руськія”. Тое зьяўляецца не нацыёнімам, бо няма нічога цывілізацыйна агульнага паміж беластачанамі і расейцамі, а  канфэсіёнімам (сынонім праваслаўныя), архаічнай народнаснай ідэнтыфікацыяй (эўрапейская Русь у складзе ВКЛ) і, вядома ж, — цывілізацыёнімам (нашчадкі эўрапейскай усходнеславянскай цывілізацыі — Русі). Больш за тое, праваслаўныя „руськія” пры неабходнасьці побытава супрацьстаўляюць сябе лацінікам-каталікам (палякам), а ўбачыўшы расейцаў разумеюць, што тыя – не свае, а “іншыя руськія”.

Вядомы на першы погляд кур’ёзны выпадак, пры якім пасля прыезду беластоцкага „руськага” з Гішпаніі яго родныя ды знаёмыя запыталі, хто такія гішпанцы – руськія ці палякі. Пачуўшы, што гішпанцы гэта палякі – усе ўсё зразумелі…  Жанчына з паўдзённага-усходу Падляшша пасьля паездкі ў Румынію паведаміла, што румыны ніякія не палякі, а руськія. Усё зразумела… Гішпанцы – палякі, а румыны – руськія (чытайце гішпанцы – каталікі, а румыны – праваслаўныя)!

Аналягічна, на данацыянальным этапе засталася частка русінаў, паколькі дыялектнае адрозьненьне ад асноўнага масіву ўкраінцаў ды запозьненае ўкраінскае нацыятварэньне ў Карпатах спрыяла шырокаму ўжываньню цывілізацыёніму “русін” – “руські” дзеля самаідэнтыфікацыі. Тое выкарыстоўвае Расея дзеля стварэньня ў Закарпацьці абшару палітычнага сэпаратызму.

Цывілізацыёнімы часта карэлююцца з этнонімамі, канфэсіёнімамі, харонімамі, палітонімамі. Усім вядомы сучасныя этнонім і палітонім „поляк”, што атаясамліваюцца з сучаснай польскай заходнеславянскай нацыяй і сучаснай польскай дзяржавай. Гістарычна на абшарах былых усходніх ўскраін першай і другой Рэчы Паспалітых „паляк” функцыянаваў як канфэсіёнім, г. зн. сынонім каталік, палітонім – падданы польскай дзяржавы, а нават выступаў дзеля адзначэньня высокага шляхоцкага стану (“шляхоцкі польскі народ”). Нарэшце „паляк” выступаў як цывілізацыёнім, г. зн. абазначаў належнасьць асобы да лацінскай цывілізацыі, славяна-каталіцкай цывілізацыі. Таму этнічныя ўсходнія балты (продкі сучасных летувісаў) і ўсходнія славяны (продкі беларусаў) тады называлі сябе палякамі.

Беларус выступае як этнонім і нацыёнім.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы