nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭЎРОПЫ (частка 7)

сакавік 21, 2013 | 2 каментарыя

Заключэньне

“Сьвет – каляровы” – казалі нам выкладчыкі на геаграфічным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. Дадам, што “Эўропа – каляровая”. Але як цывілізацыя – адзіная.

Уяўляю сабе рэакцыю на кнігу “Цывілізацыя Эўропы” розных прайдзісьветаў ад палітыкі, канструктараў і рэалізатараў розных штучных ідэалёгій і геапалітык. Асабліва незадаволены будуць расейскія шаваіністыя. Міф/міт аб ўсходнеславянскай еднасьці прыйдзецца даказваць навукова.

А як, калі беларусы, заходнія і цэнтральныя ўкраінцы жывуць у цывілізацыі Эўропы? Міталёгіі, філясофіі, палітыкі, ідэалёгіі, геапалітыкі ды інфармацыйнага замбаваньня тут ня хопіць. Спатрэбяцца аб’ектыўныя навуковыя выкладкі, якіх у расейскіх імпэрскіх шавіністых у Беларусі няма.

Таму і чэпяцца за ўсходнеславянскае моўнае падабенства, за адзіную (на іх погляд) маскоўскую мову занесеную беларусам і ўкраінцам за два вякі інвазіі, за маскоўскую эўразійскую вэрсію праваслаўя, памяшаную з нестарыянствам зь яго абагаўленьнем хана-цара. Таму яны пазьбягаюць навуковага дыскусу. Вядома, што рэпрэсіі, прымяненьне грубай фізычнай сілы, манаполія на інфармацыю нічога супольнага з сапраўднай навукай ня маюць.

Ня будзе спакою і прадстаўніком іншых сацыяпаразытных сіл. Але сапраўдныя навуковыя веды праб’юць дарогу. У мінулыя стагоддзі сапраўдным навукоўцам было непараўнальна цяжэй.

Шчыра ўдзячны сп. Іне Кулей, кіраўніцы цэнтру “Салідарнасьць”, супрацоўніцам цэнтру “Салідарнасьць” Але Кароль, Эле Гарэцкай, а таксама Дзянісу Каралю за дапамогу і спрыяньне. І вялікую церпялівасьць да мае асобы.

Асобная ўдзячнасьць беларускаму эўрапейскаму палітыку сп. Алесю Мілінкевічу, які ў далёкім 1998 годзе, тады, калі мне было толькі 27 год, разгледзіў у ва мне грамадзкага дзеяча, а затым — паспрыяў маім дактаранцкім студыям у Варшаве.

Кніга зьяўляецца сваеасаблівай справаздачай за мае дактаранцкія студыі.

Беларусь – апошняя дзяржава ў Эўропе, што мае эўрапейскую традыцыю і, бязумоўна, адносіцца да цывілізацыі Эўропы – штучна аддзелена ад цывілізацыі Эўропы другім Бэрлінскім мурам.

Другі бэрлінскі мур фарміруюць ня толькі пільна ахоўваемыя ўсходнія межы Эўрапейскага Зьвязу, ня толькі візы, а найперш таталітарызм і эўразійскі (расейскі) каляніялізм. Людзі, якія штучна выхаваны на эўразійскіх цывілізацыйных узорах, аддзелены ад сучаснае цывілізацыі Эўропы найвялікшай безданьню – безданьню мэнтальнаю.

Можа збылася мара расейца нейкага Карнілава зь ХІХ стагоддзя, які будучы адным з службоўцаў у сумнавядомага Мураўёва-вешальніка трызьніў аб тым, што ў Паўночна-Заходнім Краі (так яны абазвалі нашу Бацькаўшчыну) тысячы расейскіх штыкоў ня зробяць тое, што зробіць адна расейская школа – выхавае з тубыльцаў расейцаў па духу?

Дарэмна! Веру, што тысячы расейскіх кніг у тысячах расейскіх школах і ў дзесятках расейскіх унівэрсытэтаў (што яны тут дбайна фінансуюць), якія нагадваюць вайсковыя кашары (паводле трапнага выказваньня Аляксандра Казуліна ў 2006 годзе), ня зробяць таго, што зробяць сапраўдныя навуковыя працы напісаныя сапраўднымі беларускімі навукоўцамі. Іх прачытаюць пытлівыя нашы суродзічы і зразумеюць, што тое, чаму іх вучылі ў школах і ўнівэрсытэтах па ідэалёгіі – не навука, а лухта.

Сярод нашых суродзічаў узьнікне ды стане папулярнаю Беларуская Нацыянальная Ідэя. Эўрапейская паводле духу.

Вера ў гэта дае мне сілы пісаць з-за другога Бэрлінскага муру Эўропы. Вера ў тое — што навуковая праўда пераможа.

P. S.

Дзеючы рэжым мяне высока ацаніў за апошні год-два, непрацягнуўшы кантракт у школе, два разы кінуўшы ў вар’ятню Гайцюнішкі, некалькі разоў пасадзіўшы на суткі, палову года пратрымаўшы на нелегальным становішчы (улетку-восеньні зарабляў сродкі на зьбіраньні й продажы ягад і грыбоў). Такі атрымаўся дыялёг цывілізацый у разуменьні эўразійцаў. Чакаем новых сюрпрызаў у новым годзе…

 

Вітаўт Куплевіч, 04. 01. 2013 г.

 

 

 

Літаратура

1. Грабіньскі Ю., 1998, Беларуская думка ХХ стагоддзя. Філасофія, рэлігія, культура (Анталогія). Sławistyczny Ośrodek Wydawniczy (SOW) przy Instytucie Sławistyki PAN, Warszawa.

2. 2004, Беларуская энцыклапедыя, Toм 4. Выдавецтва Беларуская энцыклапедыя, Miнск.

3. Encyclopedia beliana, 2001, Slovenská všeobecná encyklopédia v dvanástich zväzkoch. Encyklopedický ústav slovenskej akadémie vied, Bratislava.

4. 2004, Wielka encyklopedia PWN. Wydawnictwo Naukowe PWN, Tom 6, Warszawa.

5. 2003, Visuotienė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, Vilnius, IV tomas.

6. Drecki R., 1993, Leksykon państw świata’ 93/94. Real Press, Dortmund—Warszawa.

7. Mizerski W., 2001, Tablice geograficzne. Wydawnictwo Adamant, Warszawa.

8. Mizerski W., 2008, Tablice geograficzne. Wydawnictwo Adamant, Warszawa.

9. Sawicki W., Encyklopedia geograficzna świata. Europa, TeLeM, TLM s. R . o. Liptovski Mikuláš, Slovensko.

10. Delouche F., 1999, Historia Europy. Wydawnictwo szkolne i pedagogiczne, Warszawa.

11. Duroselle J.-B., 1999, Europa. Historia narodów. Grupa wydawnictwa Bertelsmann Media, Warszawa.

12. Mazurkiewicz P., 2001, Europeizacja Europy. Uniwersytet Kardynała Stefana Wyszyńskiego w Warszawie, Warszawa.

13. Mączak A., 2006, Historia Europy. Zakład narodowy im. Ossolińskich – Wydawnictwo, Wrocław.

14. Davies N., 2008, Europa. Rozprawa historyka z historią. Wydawnictwo ZNAK, Kraków.

15. Kłoczowski J., 2000, Historia Europy Środkowo-Wschodniej. T. 1. Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, Lublin.

16. Kłoczowski J., 2000, Historia Europy Srodkowo-Wschodniej. T. 2. Instytut Europy Srodkowo-Wschodniej, Lublin.

17. Fernandez-Armesto F., 2008, Cywilizacje. Kultura, ambicje i przekształcanie naturу. Wydawnictwo naukowe PWN, Warszawa.

18. Hantington S., 2008, Zderzenie cywilizacji i nowy kształt ładu światowego. Wydawnictwo Literackie MUZA SA, Warszawa.

19. Koneczny F., 2004, O lad w historii. Nortom, Wrocław.

20. Koneczny F., 1935, O wielości cywilizacji. Zaklad główny: Gebethner i Wolff.

21. Davies N., 2007, Europa między Wschodem i Zachodem, Wydawnictwo Znak, Kraków.

22. Gawor L., 2002, O wielości cywilizacji. Filozofia społeczna Feliksa Konecznego. Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, Lublin,

23. Golka M., 1999, Cywilizacja. Europa. Globalizacja. Wydawnictwo fundacji Humaniora, Poznań.

24. Andrijauskas A., 2001, Lyginamoji civilizacijos idėjų. Vilniaus Dailės Akademijos Leidykla, Vilnius.

25. Banka J., 1986, Filozofia cywilizacji. Tom 1, 2, 3. ZNAK, Katowice.

26. Eberhardt P., 2004, Koncepcja granicy między cywilizacjami zachodniego chrześcijaństwa a bizantyńską na kontynencie europejskim. Wydawnictwo PAN, Warszawa.

27. Piskozub A., 2007, Granice Europy. Eurpoa jak pojęcie geograficzne. Gdańsk.

28. Piskozub A., 2007, Swiat i Eurpoa na progu XXI wieku. Gdańsk.

29. Koneczny F., O wielkości cywilizacji. Gebether i Wolf, Kraków.

30. Kowalski M., 2003, Polaryzacja zachowań wyborczych w Polsce jako rezultat cywilizacyjnego rozdarcia kraju. Przestrzeń wyborcza Polski. Oddział Akademicki PTG, IGiPZ PAN, s. 11-48, Warszawa.

31. Piskozub A., 1995, Polska w cywilizacji zachodniej. Wydawnictwo Uniwersytetu Gdańskiego, Gdańsk.

32. Skoczyński J., 2003, Koneczny. Teoria cywilizacji. Wydawnictwo IFiS PAN, Warszawa.

33. Bański J., 2008, Polska i Europa Srodkowo-Wschodnia w koncepcjach podziału Europy. Prace Geograficzne 218, Warszawa. .

34. Wallner M., 2006, Polityczne i cywilizacyjne granice Europy – między otwartością a tożsamością, http:/www. psz.pl/content/view/2920.

35. Farrington K., 2002, Dzieje imperiów. Bellona, Warszawa.

36. Krasucki J., 2005, Europa między Rosją i światem Islamu. Wydawnictwo Adam Marszałek, Toruń.

37. Pod red. Eberhardta P., 2008, Problematyka geopolityczna ziem Polskich. Prace geograficzne, Nr. 218, PAN. IG i PZ, Warszawa.

38. Paradowski R., 1996, Idea Rosji-Eurazji i naukowy nacjonalizm Lwa Gumilowa. Szkoła główna Handlowa, Warszawa.

49. Гумилёв Л., 1989, Этногенез и биосфера Земли. Издательство Ленинградского университета, Ленинград.

40. Гумилёв Л., 2000, Древняя Русь и великая степь. ACT. Moсква.

41. Гумилёв Л., 1970, Поиски вымышленного царства. Наука. Moсквa.

42. Гумилёв Л., 1997, Oт Руси до России. ДИ-ДИK, Moсквa.

43. Гумилёв Л., 1997, Koнец и вновь начало. Институт OK, Moсквa.

44. Яковец Я., 1995, История цивилизации. Nauka, Moskwa.

45. Бердяев Н., 1990, Смысл истории. Наука, Moсквa.

46. Данилевский Н., 1995, Рoссия и Европа., 6 издание. Санкт-Петербург.

47. Астроўскі А., 2012, Навуковыя веды – аснова рэалістычнага светагляду. ЮрСаПринт, Гродна.

48. Осипов Г., 2005, Социология. Основы общей теории. Издательство НОРМА, Москва.

49. Бабосов Е., 2006, Общая социология. ТетраСистемс, Минск.

50. Тощенко Ж., 2003, Социология. Общий курс. Юрайт, Москва.

51. Добреньков В.,2006, Социология. ИНФРА-М, Москва.

52. Кравченко А., 2010, Социология. ПИТЕР, Москва.

53. Кравченко А., 1999, Социология. Академический Проект Логос, Москва.

54. Козлова О., 2006, Социология. ОМЕГА-Л, Москва.

55. Демидов М., 2007, Основы социологии и политологии. Издательский центр “Академия”, Москва.

56. Бабосов Е., 2011, Социология. “ТетраСистемс”, Москва.

57. Кравченко А., 1995, Введение в социологию. НОВАЯ ШКОЛА, Москва.

58. Фролов С., 2000, Социология. Гароарики, Москва.

59. Радугин А., 1996, Социология. Курс лекций, Издательство ЦЕНТР, Москва.

60. Ельсуков А., 1999, Краткий курс теоритической социологии. ТетраСистемс, Минск.

60. Дюркгейм Э., 1995. Социология. Её предмет. Метод, предназначение. КАНОН, Москва.

61. Баранова Е., 2006. Социология политики. Курс лекций. Академия управления при Президенте Республики Беларусь, Минск.

62. Кравченко А., 2002. Социология. Академический проект, Москва.

63. Симхович В., 2006. Социология. БГЭУ, Минск.

64. Андрущенко В., 1996. Социология: наука об обществе, ИМП “Рубикон”, Харьков.

65. Бромлей Ю., 1981. Страны и народы. Зарубежная Европа. Общий обзор. Северная Европа. Издательство “Мысль”, Москва.

66. Бромлей Ю., 1981. Страны и народы. Зарубежная Европа. Западная Европа. Издательство “Мысль”, Москва.

67. Бромлей Ю., 1981. Страны и народы. Зарубежная Европа. Восточная Европа. Издательство “Мысль”, Москва.

68. Бромлей Ю., 1981. Страны и народы. Зарубежная Европа. Южная Европа. Издательство “Мысль”, Москва.

69. Дзюрасэль Ж-Б., 1996. Еўропа з 1815 года да нашых дзён. Палітычнае жыццё і міжнародныя адносіны. БЕЛАРУСКІ ФОНД СОРАСА, Мінск.

70. Гавриленко В., 2009. Политология. “Право и экономика”, Минск.

71. Зеркин Д., 1996. Основы политологии. Курс лекций. ФЕНИКС, Ростов-на-Дону.

72. Решетников С., 2010. Политология. “ТетраСистемс”, Минск.

73. Бондарь П., 2003. Политология. Учебно-методический комплекс. АВЕРСЭВ, Минск.

74. Бондарь П., 2008. Политология – наука о политике. “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

75. Марченко М., 2000. Политология. Курс лекций. ЗЕРЦАЛО, Москва.

76. Круглова Г., 2009. Политология. “Асар”, Минск.

77. Макеев А., 2000. Политология. ЮНИТИ, Москва.

78. Белякович Н., 2008. Политология. Учебное пособие. “Дикта”, Минск.

79. Егоров А., 2009, Политология. Учебно-методическое пособие. УО БГЭУ, Минск.

80. Драч Г., 2005, Культурология. “ФЕННИКС”, Ростов-на-Дону.

81. Лапина С., 2005, Культурология. Курс лекций, хрестоматия, практикум. “ТетраСистемс”, Минск.

82. Неверова А., 2007, Культурология. “Вышэйшая школа”, Минск.

83. Ширшов И., 2010, Культурология. Теория и история культуры. “Экоперспектива”, Минск.

84. Гуревич П., 1998, Культурология. Учебное пособие. Издательство “Знание”, Москва.

85. Горелов А., 2002, Культурология. Учебное пособие. Юрайт, Москва.

86. Драч Г., 1995, Культурология. “ФЕНИКС”, Ростов-на-Дону.

87. Флиер А., 2000, Культурология для культурологов, Издательство “Академический Проект”, Москва.

88. Силичев Д., 1998, Культурология. Учебное пособие для ВУЗ-ов, “ПРИОР”, Москва.

89. Кравченко А., 2002, Культурология. “Академический проект”, Москва.

90. Stanosz B., 2006, Wprowadzenie do logiki formalnej. Podrecznik dla humanistow, Wzdawnictwo Naukowe PWN, Warszawa.

 

Телефон: +375 29 6 518 882 – Velcom

2 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    Сп. Куплевіч, пасля вашага глубокага вывучэння нацыянальнай праблематыкы, адкажыце на пытанне – сярод якіх палякаў у нас больш сяброў – сярод тых хто крычыць (і бьюць адзін аднаго) “Польска бяла” ці сярод тых хто крычыць “Польска калярова”. Памятаю артыкул С.Высоцкага аб двух Польшчах.

  2. Васіль кажа:

    Дзякуй за грунтоўную працу. Чакаю на больш глыбокую і дэталёвую працу па пятай ды шостай частках. (Спадзяюся)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы