З нагоды набліжэньня 25 Сакавіка – Дня першага Адраджэньня Дзяржаўнасьці нашага народу – віншуем усіх беларусаў-літвінаў з гэтым вялікім Сьвятам! Жадаем кожнаму паасобку зьдзяйсьненьня асабістых планаў, а ўсім нам разам – дачакацца часу, калі наш народ, адзіны законны гаспадар Вялікалітвы-Беларусі, стане такім ня толькі ў прынцыпе па законах справядлівасьці, а і ў сапраўднасьці. З нагоды нашага сьвята выстаўляем ніжэй невялікую падборку фотафактаў, сімвалізуючых знакамітую беларускую ўпартасьць у змаганьні за нашы агульнанацыянальныя каштоўнасьці – свабоду, дзяржаву, дэмакратыю, прагрэс. Перамога, несумненна, будзе за намі!
Жыве Беларусь!
Вiншую паважаную Рэдакцыю i cяброў сайта.
Дзякуй!
З мінулым Сьвятам, Беларусы! І мушу адзначыць, што сьвята азмрочана для людзей, якія паважаюць справу прафесара Астроўскага ці яго самога, бо яно сьмяротна азмрочана для сп. Алеся Астроўскага – вечарам 25.03. памёр яго бацька, люта зьбіты сярод белага дня ў горадзе на тэрыторыі гаражнага кааператыву. Сьветлая памяць сп. Аляксандру і шчырыя спачуванні сп. Алесю. Трымайся, мужны беларускі прафесар!
Пан Алесь, шаноўны наш сябар, прыміце ад нашай сям’і спачуванне у сувязі са смерццю вашага бацькі. Вашага боль – гэта наша боль. Вашага бацьку забілі 25 сакавіка не выпадкова. Гэта палітычнае папярэджанне. Не хацелася б у такі цяжкі час аб гэтым казаць, але і немагчыма маўчаць. Гэта не першае палітычнае забойства і пакуль гэтыя банды не атрымаюць адпор, нічога добрага не будзе. Палітычныя забойствы адбываюцца адно за другім, а мы што будзем маўчаць? Беларусаў ужо забіваюць за то, што яны беларусы. Гэта генацыд.
Безумоўна, што гэта палітычнае забойства. На гэтым тле яскрава бачна – хто, ёсьць хто
Калі б быў шырокі нацыянальны супраціў, такога б не здарылася.
Пакуль тых, хто гуляе па правілах акупантаў, не чапаюць.
Пастаўлена задача выбіць усе парасткі нацыянальнай сьвядомасьці.
Спакой душы бязвінна забітаму.
Прыйдзе час, мы знойдзем усіх датычных на злачынстваў.
Сьледства працягваецца.
Усім за словы падтрымкі вялікі дзякуй.
Самыя шчырыя словы спачуваньня Алесю Астроўскаму. Царства Божае душы Вашага бацькі-Аляксандра Астроўскага.Трымайцеся, дарагі наш патрыёт Алесь, і будзьце ЎСЕ патрыёты-беларусы асьцярожнымі– на беларускіх патрыётаў ізноў вядзецца паляваньне: не на жыцьцё, а на сьмерць. Цёмныя Ворагі Беларусі, як і ў мінулыя стагодзьдзі, зьнішчаюць і будуць фізічна зьнішчаць Беларусаў, бо мы-прамыя нашчадкі РАсенаў: крывічоў, дрэгавічоў, радзімічаў. Яшчэ ў 90-я гады гаварылі пра існуючы ў КДБ Сьпіс сучасных беларускіх нацыяналістаў.
Як нам перамагчы дыктатуру і акупацыю? Толькі Салідарнасьцю, Арганізаванасьцю, Чыннасьцю. Неабходна Адкінуць свае эгаістычныя амбіцыі /я больш зрабіў, я сапраўдны патрыёт і гд/. Трэба аб’ядноўвацца па 3-5 чалавек, рабіць суполачкі-сябрыны суродзічаў, ладзіць кантакты зь іншымі такімі ж суполачкамі–стварыць ланцуг па ўсёй Беларусі і па ўсім сьвеце. Даць Клятву Радзіме і Родным Багам-продкам.Прыклад -Сьведкі Егавы /або Яговы-Яхвэ/. Яны дзейнічаюць як добра арганізаваная армія. Кожны знае сваю малую суполачку /звычайна па месцы пражываньня: дом, вуліца/, пасьля -тэрытарыяльную /частка гораду/, пасьля- краіна, сьвет. Але гэтых Сьведкаў не забіваюць.Нас забіваюць. Таму нам трэба вельмі добрая арганізацыя, асьцярожнасьць і плячо падтрымкі інш. суродзічаў. Узьнікла ў некага праблема, трэба дапамога –УСІМ зьлятацца на дапамогу, забыць рознага кшталту амбіцыі.Пакуль будзем толькі як віртуальныя нікі, як пісакі- бяз спраў, без практычнай дзейнасьці–Перамогі не чакайце. Загубім Радзіму. Трэба, каб мы былі цяпер і Пяро і Меч.Паглядзіце: малая Чачня паставіла вялікую Расею ў такую нізкую позу–што Расея плаціць гэтай Чачні дань:каля 5 млрд. долараў у год.А Чачня ня ў цэнтры Еўропы, як мы. Учора чытаем у неце: рускае ФСБ баіцца чачэнцаў. Колькі тых чачэнцаў і Якая, здавалася б, сіла ФСБ. Рус. каменты.”Сергей Белянский. вот она Россия во всей своей красе! Мне стыдно и противно что я тут родился и моя родина помойка…” Но камент….
Пані Ніна, дзякуй за падтрымку і слушныя словы..
Учора чытаем у неце: рускае ФСБ баіцца чачэнцаў. Колькі тых чачэнцаў і Якая, здавалася б, сіла ФСБ.
___________________________________
Эта новость оказалась блефом.
Маі спачуванні! Трымайся Алесь!
Дзякуй, Сяргей
Мае шчырыя спачуваньні Вам, спадар Алесь…
Выказваю паважанаму, сп. Астроўскаму самыя шчырыя спачуваньні ў сувязі з жахлівай трагедыяй. Вечная памяць Вашаму бацьку й хай Бог прыме ягоную душу ў валадарства Сваё.
Трымайцеся! Думаю, што ўсе шчырыя патрыёты разам з вамі…
Жахлівае злачынства. Не маю слоў. Адкуль у Беларусі столькі мярзотнікаў? Мае шчырыя спачуваньні Вам, спадар Алесь Астроускі
http://my.mail.ru/inbox/genadij1/
Жалко Островского… И зря раскрылся, что “восточник”. Отношение к нему в Гродно и так не очень, а теперь будет хуже.
Бывае час, калі лепш памаўчаць. Бо дурасць вельмі бачна….
Шчырыя спачуваньні Спадару Алесю Астроўскаму. Хай Пан Бог прыме душу Вашага бацькі!
Вялікі дзякуй за спачуваньні.
Яны маюць вельмі вялікае значэньня для мяне і маёй сям’і. Асабліва, калі маральную падтрымку выказваюць даўнія паплечнікі па нашым агульным змаганьні за нашу сьвятую (!) беларуска-літвінскую справу.
Адначасна, паглядзіце, як пачварна на гэтым фоне выглядаюць ліберастычныя тролі накшталт “наркевича-йотки”.
шчыра спачуваю. трымайся Алесь! калі мы разам – нас не зламаць!
Шаноўны Аляксандр Аляксандравіч! Прыміце мае шчырыя спачуванні.
Дзякуй, “бамбук”. Дзякуй, Васіль.