nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ад хлусьні пра “метэарыт” у кірунку Праўды

2 мая, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чэл 1Выстаўляючы свой першы матэрыял аб чэлябінскім “метэарыце” (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2013/03/11/5456/), мы і не разьлічвалі, што ўсе людзі, якія азнаёмяцца зь ім, адразу пагодзяцца, што гэта быў ніякі не метэарыт, а галаўная частка балістычнай ракеты (магчыма, новага тыпу). Мы адкрыта пра гэта папярэдзілі нашых чытачоў і нават патлумачылі дзіўны на першы погляд псіхічны феномен непрыняцьця Праўды чалавекам масы, абумоўлены асаблівасьцямі яго псіхікі (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2013/03/14/5478/). Мы былі ў свой час адзінымі, хто на фоне ўсіх іншых СМІ казаў пра ракету – найверагодней амерыканскую – прыводзячы рацыянальныя аргументы (Жырыноўскага можна не лічыць – ён, гаворачы пра напад на Расею амерыканцаў, слова “ракета” ні разу не вымавіў…). У гэтых умовах людзі, азнаёмленыя з фактамі, пададзенымі намі, заканамерна падзяліліся на тры групы – тых, хто прыняў нашае тлумачэньне (першая і самая малая група); тых, хто працягваў упарта верыць татальнай хлусьні праўладных СМІ (другая і самая вялікая група; гэта група людзей пачне казаць пра ракету толькі пасьля таго, як Пуцін і Лукашэнка ім па ўсіх СМІ пра гэта скажуць); і тых, хто дасёньня вагаецца (трэцяя, прамежкавая па колькасьці й месцы ў аб’ектыўнай сацыяльнай ерархіі, група). Для нас апошнія людзі самыя цікавыя…

 

Па іншай грамадскай класіфікацыі можна дадаткова знайсьці пэўныя сьпецыялізаваныя сацыяльныя групы, грамадскі аўтарытэт якіх аб’ектыўна завязаны на Праўду. Гэта – навукоўцы, журналісты, палітыкі. Чаму яны?

Калі пазьней Праўда ўсё ж адкрыецца, і людзі даведаюцца, што іх “разьвялі, як лохаў”, яны запытаюцца: а чаму ўсе нам хлусілі?! Чаму ні ўлады, ні СМІ, ні навукоўцы не сказалі праўду?

Гэтыя абставіны аб’ектыўна ціснуць на навукоўцаў, палітыкаў, журналістаў. Таму мы, ведаючы, што названыя групы знаходзяцца пад прэсінгам афіцыйнай чэлябінскай хлусьні, чакалі, калі зь іх шэрагаў пачнуць праклёўвацца “на сьвятло боскае” асобы, якія адчуюць сябе найбольш няёмка ў дадзенай сітуацыі й гучна ўсьлед за намі заявяць: “над Чэлябінскам узарваўся ніякі не метэарыт, а… ракета!

І такія людзі праз пару месяцаў пасьля падзеі зьявіліся.

Першымі ў зоне Праўды “праклюнуліся” прадстаўнікі навуковага асяроддзя.

Чэл 2Так, Алег Фейгін – доктар фіз.-мат. навук, сапраўдны сябра Ўкраінскай акадэміі навук – пасьля адсочваньня і аналізу паведамленьняў з-пад Чэлябінска заявіў наступнае (http://via-midgard.info/index.php?newsid=29098):

наўрад тое, што там адбылося, можа мець дачыненьне да метэарытаў. У метэарытаў няма чаму ўзрывацца. Гэта – камяні з уключэньнем у іх кавалкаў металаў, найчасьцей жалеза. Яны ствараюць толькі ўдарную хвалю, якая выклікана тым, што метэарыт ляціць са звышгукавай хуткасьцю. Гэта стварае гукавыя эфекты – сьвіст, гул, хлапок ад ударнай хвалі – але ня выбух. Тым больш не бывае зьзяньня, якое расьце на вашых вачах;

– галоўнае адрозьненьне падзеі – відавочная неадпаведнасьць адносна невялікай масы касьмічнага цела і аб’ёмаў выдзеленай энэргіі (нагадаем, сьпецыялісты НАСА ацанілі моц выбуха “метэарыта” ў 20 разоў большай, чым выбух атамнай бомбы над Хірасімай!).

Найбольш верагодным прадстаўнік Украінскай АН лічыць… штучнае паходжаньне нябеснага цела, якое ўзарвалася над Чэлябінскам.

У якасьці аднаго з такіх верагодных штучных аб’ектаў ён называе амерыканскі касьмічны спадарожнік зь ядзерным рэактарам на борце, які зьбіўся з арбіты і ўпаў на зямлю (па-сунасьці, гэта тая ж балістычнай ракета з бруднай ядзернай бомбай на борце! – Рэд.).    

Сваю гіпотэзу Алег Фейгін абгрунтоўвае інфармацыяй, атрыманай ім ад сваіх сяброў-навукоўцаў зь… Пентагону, а таксама тым фактам, што МНС Расеі, не марудзячы, накіравала ў Чэлябінск сьпецыялістаў, якія пачалі вымяраць узровень радыяцыі.

“Навошта гэта было рабіць, калі ўсім вядома, што пасьля падзеньня сапраўднага метэарыта вымяраць радыяцыю бессэнсоўна, бо камень, які заляцеў на Зямлю з космасу, не ўтрымлівае ў сабе рэчываў, падвышаючых радыяцыю” – тлумачыць ён. І далей: “МНС Расеі магло загадзя атрымаць папярэджаньне ад амерыканскіх партнёраў, якія былі занепакоены сваёй даўняй халатнасьцю, нечакана набыўшай актуальнасьць”. “Пра ўсё гэта мы можам і не даведацца з-за грыфа “Сакрэтна”, накладзенага на даную інфармацыю”, – заключыў укранскі навуковец.

Са свайго боку мы – рэдакцыя – ня можам прыняць гіпотэзу спадара Фейгіна. Яна не тлумачыць многія аб’ектыўныя феномены: двайны сьлед у паветры, манеўраваньне аб’екта, яго выбух, іншае. Яго “гіпотэза” – хутчэй чарговы падман для нас, створаны сябрамі ўкраінскага акадэміка з Пентагону, толькі трохі больш праўдападобны…

Чэл 3А вось што нядаўна заявіў сапраўдны сябра ўжо Расейскай АН, генеральны дырэктар Усерасейскага інстытута авіяцыйных матэрыялаў, акадэмік РАН Яўген Каблоў (http://www.gismeteo.ru/news/vzryv-meteorita-nad-uralom/uchenye-gadayut-pochemu-vzorvalsya-chelyabinskiy-meteorit/; дарэчы, гэтае выказваньне акадэміка Каблова апошнім часам хутка зьнікае зь сеціва, таму мы прывялі той адрас, дзе яно яшчэ захавалася). Прычым, заявіў ён гэта ў інтэрвю не абы каму, а цэламу інфармацыйнаму агенцтву ІТАР-ТАСС:

– самая вялікая загадка знакамітага Чэлябінскага метэарыта – прычына выбуху гэтага касьмічнага цела ў паветры, бо “дасёньня навуцы не былі вядомыя выпадкі падрываў нябесных целаў такога роду пры падобных абставінах”; 

– супрацоўнікі інстытута спадзяюцца, што “змогуць атрымаць узоры метэарыта для дасьледваньня ўжо ў самы бліжэйшы час”; гэта неабходна, каб навукоўцы маглі зразумець прычыны адбылага.

Перакладзем гэтыя выказваньні, сказаныя эзопавай мовай, на мову звычайную.

Расейскі акадэмік, дырэктар цэлага Ўсерасейскага інстытута, які займаецца метэарытамі, ня вытрымаў і кажа (нам):

– “ніякі гэта быў не метэарыт, так метэарыты ў час падзеньня на Зямлю сябе не паводзяць; 

– ніхто дасёньня (а прайшло ўжо больш за два месяцы) ня даў нам ніводнага кавалачка “Чэлябінскага метэарыта” для дасьледваньня. А, між тым, мы – галоўны навукова-дасьледчы інстытут, які па сваёй прафесійнай дзейнасьці абавязаны займацца такімі аб’ектамі”. 

Пікантнасьць сітуацыі істотна павялічваюць дзьве абставіны.

Па-першае, па ацэнках НАСА, нагадаем, “метэарыт” меў масу 11.000 тон! Давайце вобразна ўявім сабе, што гэта такое. Калі ў адзін вагон можа ўмясьціцца да 100 тон вугалю, дык чыгуначны састаў, які б вёз 11.000 тон вугалю, складаўся б са 110 вагонаў! Цяпер уявіце, у небе над Чэлябінскам было высыпана 110 вагонаў касьмічных камянёў. Але дасёньня, па дадзеных расейскага акадэміка (!), ніводнага кавалачка не знайшлі…

Чэл 4Зь іншага боку, у сеціве поўна інфармацыі пра тое, што ў руках навукоўцаў знаходзіцца больш за 50 кавалкаў “Чэлябінскага метэарыта”; што асноўны кавалак “метэарыта” дыяметрам каля паўметра ўсё яшчэ знаходзіцца ў возеры Чэбаркуль; што ёсьць  шмат аб’яў пра “продаж кавалкаў метэарыта” па цане ад 10.000 да 500.000 расейскіх рублёў (http://www.vesti.ru/doc.html?id=1035140). У сувязі з апошнім чэлябінская паліцыя пачала нават правяраць усе аб’явы аб продажы метэарытаў, выяўляць асоб, якія такія аб’явы разьмяшчаюць. Пры гэтам паліцыя заяўляе, што тым, хто будзе гандляваць кавалкамі метэарыта, пагражае аж 10 гадоў турмы (!) і штраф да 500.000 расейскіх рублёў (гэта каля 17.000 $ ЗША).

Нешта ня сходзіцца тут дэбіт з крэдытам. З аднаго боку, кавалкаў “Чэлябінскага метэарыта” павінна быць хоць заваліся, і ўжо нібы шмат знойдзена. А зь іншага – іх увогуле няма. З аднаго боку, улады павінны спрыяць пошукам метэарытных аськепкаў, стымуляваць людзей да такой дзейнасьці, а зь іншага – яны палююць на тых, хто заяўляе, што нешта знайшоў, пагражаючы неверагоднымі штрафамі й вялікімі турэмнымі тэрмінамі…

Увесь гэты цырк парадоксаў, арганізаваны расейскімі ўладамі, можна патлумачыць толькі адным – тым, пра што мы кажам увесь час: над Чэлябінскам выбухнуў ніякі не метэарыт, а звычайная балістычная ракета (найверагодней, амерыканская)!

За навукоўцамі асьцярожна пачалі падаваць голас і журналісты.

Так, дастаткова аўтарытэтная ў пэўных колах расейская “Незалежная газета”, выставіла на сваіх старонках артыкул Віктара МясьніковаНад Уралам, магчыма, выбухнула гіпергукавая ракета” (http://www.ng.ru/regions/2013-04-09/1_meteorit.html). Гэта напэўна журналісцкі “пробны шар” на тэму аналізуемых падзей. Падаем ніжэй тэкст артыкула ў трохi скарочаным выглядзе.

Чэл 5“Амаль два месяцы таму, 15 лютага, над Уралам праляцела нябеснае цела, якое першапачаткова назвалі балідам, а пазьней – метэарытам. Метэарыт «Чэлябінск» ўжо зарэгістраваны Міжнародным метэарытным таварыствам. Ён запомніўся яркім выбліскам, ударнай хваляй і беласьнежным інверсійным сьледам, характэрным для ракет і рэактыўных самалётаў. Дзіўна, але навукоўцы, прызнаючы абсалютную нетыповасьць чэлябінскага феномену, катэгарычна адмаўляюцца адказваць на пытаньні, якія больш за ўсё павінны б іх цікавіць. Яны іх проста ігнаруюць. Можа, ім настойліва парэкамендавалі пэўную версію падзей?

Калі навукоўцы маюць права не адказваць на нязручныя пытаньні, то мы маем права на ўласную версію паходжаньня чэлябінскага феномену. Самае першае пытаньне зьвязана зь нябачаным раней беласьнежным хвастом «метэарыта». Белы сьлед – гэта вадзяны пар, які імгненна замярзае і ў выглядзе сьнежнага пылу разам зь іншымі кампанентамі згарэлага паліва вісіць у атмасьферы. Таму разгледзім найбольш верагодную версію тэхнагеннага паходжаньня чэлябінскага феномену – выпрабаваньні прататыпа расейскай гіпергукавай ракеты.

Вось як маглі развівацца падзеі.

На досьвітку 15 лютага ў паветра падняўся стратэгічны ракетаносец Ту-160 з балістычнай ракетай на падвесцы, якая замест трэцяй ступені й боегалоўкі несла прататып гіпергукавай ракеты. Набраўшы вышыню парадку 15-20 км і хуткасьць звыш 2 тыс. км/г, самалёт выпусьціў ракету-носьбіт. Тая выйшла за межы атмасьферы. Там аддзялілася апошняя прыступка з нагрузкай-прататыпам. Разагнаўшыся ў касьмічным вакууме, гіпергукавая ракета празь некалькі хвілін павінна была ўпасьці ў раёне Белага мора. Але ракета нечакана пайшла на зьніжэньне. На вышыні 92 км ўвайшла ў атмасферу і далей ляцела, пакідаючы беласьнежны інверсійны сьлед, па вельмі адхоннай траекторыі, амаль паралельна да паверхні Зямлі. Гэта тыповы вугал уваходу і руху для аб’ектаў з калязямной арбіты, напрыклад, для штучных спадарожнікаў, якія адпрацавалі свой рэсурс.

Сьлед у небе быў зьняты дзесяткамі відэарэгістратараў і камер з усіх бакоў і пад рознымі кутамі. Ёсьць здымкі, дзе выразна відаць, што сьлед двайны. Гэта значыць ўключыліся рухавікі гіпергукавага прататыпа ў колькасьці двух штук.

Хуткасьць ўваходжаньня ў атмасьферу розныя абсерваторыі й навуковыя цэнтры вар’іруюць у межах ад 9 да 17 км/с. Звычайна метэарыты маюць больш высокія хуткасьці, у сярэднім 25-30 км/с. І ўразаюцца ў грунт пры хуткасьці ня менш за 1-3 км/c, калі першапачатковая хуткасьць была ніжэй за 20 км/с. Аднак хуткасьць “метэарыта” на момант выбуху ўпала да 180 м/с – гэта ўдвая ніжэй за хуткасьць гуку, што абсалютна немагчыма для метэарыта зь велізарнай інэрцыяй.

Выбух, які суправаджаўся магутнай ударнай хваляй і незвычайна яркімі клубамі агню, тыповымі для высокакаларыйнага паліва, ня зьнішчыў ракету цалкам. Больш за тое, рэшткі яе ні на градус не адхіліліся ад ранейшай траекторыі. З гэтага моманту на ўсіх відэазапісах ясна бачныя два белыя сьляды двух абломкаў, якія працягвалі паралельны палёт [гэта выгарала паліва двух рухавікоў, якія засталіся разам, зьвязаныя копрусам галаўной часткі ракеты; іншыя часткі разьляцеліся ў розныя бакі. – Рэд.]. Па меры выгараньня паліва сьлед зьнікае.

Адразу ж пасьля пралёта «метэарыта» на пошукі месца падзеньня нябеснага цела былі паднятыя 20 тыс. супрацоўнікаў МНС. А ўпраўленьне ФСБ па Чэлябінскай вобласьці падняла ў паветра пяць верталётаў. Пошукам займаліся таксама мабільныя групы МНС на сьнегаходах і лыжах. Ужо на наступны дзень, 16 лютага, афіцыйна абвясьцілі, што ні аднаго метэарытнага аскепка ня знойдзена, пошукі спынены.

Гэта магло азначаць толькі адно – ФСБ знайшло, што шукала. А менавіта… рэшткі ракеты.

 [У прамежку] зьявілася возера Чэбаркуль з шасьцімятровай круглай палонкай. МНС адправіла ў яе шэсць вадалазаў. Вайскоўцы і паліцыя яе ачапілі, не падпускаючы нават вучоных. Так пачалася аперацыя інфармацыйнага прыкрыцьця.

17 Лютага ўжо пайшлі паведамленьні, што рэшткі метэарыта выпалі ў выглядзе дробнага каменнага гароху. Каля Яманжалінкі, а яшчэ больш каля суседняй вёскі Дэпутацкая, лыжнікі ды кіроўцы сьнегаходаў аб’язджалі прыдарожны сьнег, зьбіраючы кілаграмамі дробныя каменьчыкі. Шукаць было лёгка – маленькая дзірка ў сьнезе, а ў ёй нешта накшталт сьнежнага ледзяша з прымерзлым каменьчыкам на канцы.

Звычайна метэарыты падаюць на зямлю даволі астуджанымі сустрэчнай паветранай плыньню. А тут яны [чамусьці] ўпалі гарачымі, што павінна вы́клікаць асобную цікавасьць навукоўцаў.

Але яны… не зацікавіліся. Як не зацікавіліся й іншымі феноменамі: аськепкі падалі пад рознымі вугламі, у тым ліку ў сустрэчным кірунку, чаго быць у прынцыпе ня можа.

Пазазямное паходжаньне меркаваных метэарытаў у абавязковым парадку павінна пацьвярджацца ў Інстытуце геахіміі імя Вярнадскага ў Маскве. Толькі метэарыты ўтрымліваюць некаторыя ізатопы крыптону, неону, кіслароду ды іншых хімічных элементаў. Яшчэ ў іх маюцца сьляды (трэкі) цяжкіх пратонаў, якія пранізваюць касьмічную прастору.

Аднак сталічныя навукоўцы паскардзіліся, што няма іённага зонда для вывучэньня ізатопнага складу кожнага кавалка метэарыта. Таму ізатопаў не знайшлі, затое ўзрост метэарыта вызначылі як ўзрост усіх зямных парод – 4,5 млрд. гадоў. Трэкі пратонаў таксама знайшлі. Але з агаворкай: трэкі «касьмічных часьцінак і дзяленьня ядраў урану”. Ядраў урану на Ўрале зь лішкам, тым больш у Чэлябінскай вобласьці з прадпрыемствам «Маяк». А праслойкі металу, нібы характэрныя для метэарытаў, утвараюцца ня толькі ў космасе, але і ў плавільных печах.

[Выходзіць] нездарма над Яманжалінкай і Дэпутацкай лёталі верталёты. Газавая гарэлка і цэнтнер-другі адпаведных кавалачкаў шлаку – вось вам «лакальныя эліпсы выпадзеньня метэарытных аськепкаў».

Амерыканцы, каб не бянтэжыць народ, праводзяць выпрабаваньні сваіх гіпергукавых апаратаў дзе-небудзь над акіянам. Трэба меркаваць, што наступныя палёты расейскіх прататыпаў пройдуць ужо ў менш населенай мясцовасьці й ня выклічуць лішняга ажыятажу”.

(канец цытаваньня артыкула В.Мясьнікова)

Тым, хто ніколі ня бачыў, як галава міжкантынентальнай балістычнай ракеты ўваходзіць у атмасьферу (гл. фота ў пачатку гэтага матэрыяла), і толькі па гэтай прычыне верыць у “метэарытную версію” чэлябінскіх падзей, раім паглядзець відэа, на якіх паказана гэтая падзея, па адрасах: гэтым  http://www.youtube.com/watch?v=Cb5n2z5oLpA ці гэтым http://www.youtube.com/watch?v=Cb5n2z5oLpA&list=PL6C5D392EDBAA5A9E

Ну, што, падобна? Пераканаліся?

Вось так.

Давайце падсумуем пацьверджаныя сёньня сур’ёзнымі аўтарытэтамі новыя зьвесткі аб чэлябінскай “нябеснай петардзе”.

Першымі цяжар афіцыйнай хлусьні расейскай імперыякратыі й яе ланцуговых СМІ ня вытрымалі навукоўцы.

Так, расейскі акадэмік, сьпецыяліст у адпаведнай галіне, эзопавай мовай заявіў: “чэлябінскі метэарыт” ніякі не метэарыт, кавалкаў такога дасёньня не існуе. Дый увогуле так метэарыты ня падаюць.

Больш свабодны ў магчымасьцях выказвацца ўкраінскі акадэмік, пагадзіўшыся з асноўнымі тэзамі свайго расейскага калегі (на конт таго, што гэта, вядома, ніякі не метэарыт), дадаў: гэта штучны аб’ект, зроблены рукамі чалавека – напрыклад, амерыканскі спадарожнік зь ядзерным рэактарам на борце, які зьбіўся са сваёй траекторыі й упаў пад Чэлябінскам

Нарэшце, “Незалежная газета” (фактычна разьвіўшы версію Латынінай) укінула ў расейскае грамадства пробны інфармацыйны шар (натуральна, па заданьні зьверху): “чэлябінскі метэарыт” – гэта на самай справе галаўная частка расейскай ядзернай ракеты, якая зьбілася са свайго курсу і была ўзарваная ў паветры над Чэлябінскам (дарэчы, расейскае грамадства на гэты інфармацыйны ўкід адрэагавала скрайне нярвова-негатыўна, літаральна гістэрычна…).

Так паступова адбываецца набліжэньне да Праўды, даўно выяўленай і патлумачанай нашай рэдакцыяй…

Цікава, як будуць адчуваць сябе людзі, якія спачатку Праўду катэгарычна адрыналі (маўляў, “нам сказалі па яшчыку, што гэта метэарыт, значыць гэта – метэарыт”), а потым вымушаны будуць яе прызнаць?

Усяго лепшага, сябры.

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы